Версия для печати темы

Нажмите сюда для просмотра этой темы в обычном формате

Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" _ Новости _ Акцыя "Чытаем беларускую кнігу"

Автор: Admin 5.1.2015, 9:47

Беларусь! Твая дачка я

1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945),
беларускай пісьменніцы


Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй...
Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.
Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе.

Бібліяграфія:

1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796
2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300
3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593
4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста)

5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с.
6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с.
7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c.
8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103.
9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28.
10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48
11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16
12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79
13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11
14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21
15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7
16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236
17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44
18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42
19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212

Автор: Admin 6.2.2015, 15:02

Князь Мікалай Радзівіл Чорны

4 лютага – 500 гадоў з дня нараджэння Мікалая Радзівіла, па мянушцы Чорны, дзейнасць якога паўплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку Беларуска-Літоўскага гаспадарства (Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага).


Увогуле сярод выдатных дзяржаўных мужоў Бацькаўшчыны яго фігура – адна з адметных.
Радзівіл Чорны быў прыхільнікам незалежнасці Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы. На сеймах, якія абмяркоўвалі праекты ўніі дзвюх дзяржаў, ён выступаў за суверэннасць Вялікага княства ў складзе Рэчы Паспалітай.
З імем Радзівіла Чорнага звязана распаўсюджванне і прапаганда рэфармацыйных ідэй, арганізацыя рэфармацыйнай царквы на нашых землях.
Дзейнасць Мікалая Радзівіла адыграла вялікую ролю ў развіцці мецэнацтва ў розных сферах культуры Беларусі і Літвы. Літаратурнае мецэнацтва Чорнага было цесна звязана з арганізацыяй кнігадрукавання на Беларусі. Працяглае знаходжанне за мяжою, знаёмства з мясцовай і еўрапейскай культурай дапамаглі яму зразумець, што ў кнігах вялікая моц і сіла. У сярэдзіне XVI ст. Радзівіл заснаваў у Нясвіжы адну з буйнейшых на Беларусі бібліятэк, якая налічвала некалькі тысяч тамоў.
У свядомасці нашчадкаў Радзівіл Чорны застаўся вялікім рэфарматарам, уплывовым палітычным дзеячам, які кардынальна змяніў царкоўна-рэлігійнае, а часткова – і культурнае жыццё ў Вялікім княстве Літоўскім.
Бібліягафія:
1. Чаропка,В. Словам і справай. Мікалай Радзівіл Чорны / В. Чаропка // Уладары Вялікага княства / В. Чаропка . – Мінск, 1996. – С. 77 – 142
2. Саверчанка,У. Ля вытокаў Рэфармацыі на Беларусі / У. Саверчанка // Вяртання маўклівая споведзь. – Мінск, 1994. – С. 29 – 39
3. Паўловіч,С. Прывілей Мікалая Радзівіла / С. Паўловіч // Беларуская мінуўшчына. – 1995. - № 5 – С. 53 - 56
4. Крывашэй,З. Чаканне / З. Крывашэй // Свіцязь. – 1995. - № 1. – С. 71 – 79
5. Станіслаўскі,Ф. Мара пра незалежнасць / Ф. Станіслаўскі // Беларуская мінуўшчына. – 1995. - № 3. – С. 11 – 12; С. 51
6. Лаўроўская,І. Тыцыян маляваў Радзівіла / І. Лаўроўская // Спадчына. – 1993. - № 2. – С. 82 – 84
7. Дадзіёмава,В. Мецэнацкая дзейнасць Мікалая Радзівіла Чорнага ў галіне нотадрукавання / В. Дадзіёмава // Краязнаўчая газета. – 2009. - № 45. – С.5
8. Грыцкевіч,А. Мікалай Радзівіл Чорны (1515 – 1565) / Анатоль Грыцкевіч // Краязнаўчая газета. – 2005. - № 6. – С. 7
9. Мецэнацкая дзейнасць на тэрыторыі Беларусі // Бібліятэка прапануе. – 2004. – № 2. – С. 27 – 32
10. Чаропка,В. Па прозвішчу Чорны: Мікалай Радзівіл Чорны (1515 – 1565) / Вітаўт Чаропка // Настаўніцкая газета. – 2003. – 29 лістапада. – С. 7
11. Тарасаў,С. Са слаўнага роду Радзівілаў / С. Тарасаў // Беларусь. – 1995. - № 12. – С. 13
12. Грыцкевіч,А. Палітык-рэаліст / А. Грыцкевіч // Літаратура і мастацства. – 1995. - № 29. – С. 16
13. Грацкевіч,А. Князь Мікалай Радзівіл Чорны і яго зорны час / Анатоль Грыцкевіч // Народная газета. – 1995. – 25 сакавіка
14. Сіцька,З. Вялікага сэрца герой / З. Сіцька // Наша слова. – 1995. - № 9. – С. 4
15. Суднік,С. Мікалай Радзівіл Чорны. 480 гадоў са дня нараджэння / Станіслаў Суднік // Пагоня. – 1995. – 10-16 лютага. – С. 5
16. Ліпень, Л. Магутны рыцар нашай незалежнасці / Л. Ліпень // Наша слова. – 1993. - №26. – С. 4; 6
17. Іванова,Л. Мікалай Радзівіл Чорны / Л. Іванова // Культура. – 1992. – 5 кастр. – С. 4 – 5
18. Багадзяж,М. Атлант кальвінізму / М. Багадзяж // Чырвонае змена. – 1992. – 6 красавіка. – С. 6

Автор: sir.evgesok 10.2.2015, 10:41

Добрый день честной компании!
Диву даюсь, читая вот такие заметки про Радзивиллов и прочих Миндовгов. Все они, по сути дела, были завоевателями наших земель, а потомки тех, кто ломал перед иноземной кастой шапки, теперь пену с губ пускают от восторга перед памятью «своих благодетелей». Или, может быть, по белорусской земле ходят в большинстве своем одни радзивиллы как черные, так и белые?! rolleyes.gif
И что еще интересно, куда пропал из истории Белоруси период с 39-х по 90-е? Во всех буклетах, что чаще всего на глаза попадаются, видишь только эпоху радзивиловского «расцвета», да красоты нынешних нетоптаных березовых рощ. Видимо на пылящихся полках есть исторические тома, где все развитие страны более детально изложено, но кому в пыли охота копаться…

Автор: Admin 9.3.2015, 10:07

Паэт, адвакат, патрыёт

21 сакавіка – 175 гадоў з дня нараджэння Ф. Багушэвіча (1840-1900), пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!

Ф. Багушэвіч

Францішак Багушэвіч – самая значная і яркая фігура ў гісторыі і беларускай літаратуры парэформенага часу. Імя таленавітага паэта, вясковага настаўніка, удзельніка паўстання 1863 г., судовага следчага і адваката стала першым у шэрагу імёнаў вялікіх беларускіх нацыянальных паэтаў. Ён ведаў нялёгкую долю беларускага сялянства і разумеў яе прычыны. Таму ў цэнтры ўвагі яго быў просты чалавек, селянін-пакутнік, якога абяздолілі, абдзялілі і які заслугоўваў лепшага жыцця. Адвакат па прафесіі, Ф.Багушэвіч і ў літаратуры стаў адвакатам – абаронцам правоў прыгнечанага беларускага працоўнага сялянства, правоў на зямлю, волю, свабоднае развіццё нацыянальнай культуры, літаратуры, мовы. Творчасць Ф.Багушэвіча цесна звязана з фальклорам, а таксама з лепшымі эстэтычнымі традыцыямі славянскай паэзіі.

• Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная.
• Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!
• Той люд жыве, што свае песні мае...
• Умер бы то, мусіць, я тут, каб не жменька той роднай зямлі.
• Каб за край быў умерці гатоў, каб не прагнуў айчызны чужых.
• І авечка, хоць дурная, а ваўка ж пазнае!
Ф. Багушэвіч
Бібліяграфія:
1. Голец,І. Патрыятызм у прадмовах Васіля Цяпінскага і Францішка Багушэвіча / Іаанна Голец // Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. – Беласток, 2006. – С. 31 - 38
2. Францішак Багушэвіч (1840 - 1900) // Пачынальнікі : з гіст.-літ. матэрыялаў ХІХ ст. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я.Купалы; уклад. Г.В.Кісялеў, рэд. В.В.Барысенка, А.І.Мальдзіс. – 2-е выд. Мінск, 2003. – С. 381 - 442
3. Мяснікоў,А.Ф. Францішак Багушэвіч: “Не пакідайце ж мовы нашай...” / Анатоль Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гіст. партр. / Анатоль Мяснікоў. – 2-е выд. – Мінск, 2009. – С. 113 – 116
4. Содаль,У.І. Блаславёныя Кушляны : з нагоды 170-х угодкаў Ф.Багушэвіча / У. Содаль. - Мінск, 2009. – 143 с. [4] л. фат.
5. Бельскі,А.І. “Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею…” : (духоўная прысутнасць і вобраз Ф.Багушэвіча ў творчасці беларус. паэтаў) / Алесь Бельскі // Краса і смутак : дапам. для настаўнікаў / Алесь Бельскі. – Мінск, 2000. – С. 3 – 11
6. Лецка,К. Невывучаныя старонкі літаратурнай спадчыны Францішка Багушэвіча / К. Лецка // Гарадзенскія запісы. – Выпуск 2. – Гродна, 1996. – С. 74 – 80
7. Янушкевич,Я. “ На всю Беларусь миллион прокуроров...” / Я. Янушкевич // Из тьмы веков светлеющие лики / сост. Ю.Я. Гуртовенко; Т.И.Улевич. – Минск, 1994. – С. 164 – 174
8. “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...” [Электронны рэсурс] : да 170-годдзя з дня нараджэння Ф.Багушэвіча, 1840-1900 / Нац. бібліятэка Беларусі; [ склад.: Л.Гушчынская і інш.; пад агул. рэд. Л.Гарбачовай, К.У.Прэнц; праграміраванне А.А.Грышэль]. – Мінск, 2009. – 1 электрон. аптыч. дыск (DVD-ROM): каляр. – Сістэм. патрабаванні: Intel Pentium II 400, RAM 64; Windows 98 SVGA. – Загал. з тытул. экрана
9. Юрша,В. 7 невядомых кален / В.Юрша // Звязда. – 2013. – 1 кастрычніка. – С. 6
10. Содаль,У. Максім Багдановіч і Францішак Багушэвіч / Уладзімір Содаль // Наша слова. – 2011. - № 49. – С. 3
11. Содаль,У. Дудка грае – ён жывы / У.Содаль // Дзеяслоў. – 2011. - № 3. – С. 249 – 256
Да 120-годдзя з часу выхаду “Dudki Bialaruskaj” Ф. Багушэвіча
12. Бельскі,А. “Быць чалавекам...” : станаўленне ідэі гуманізму ў беларускай паэзіі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. / А.Бельскі // Роднае слова. – 2010. - №6. – С. 20 – 22
Францішак Багушэвіч і Цетка
13. Янушкевіч,Я. Чароўная дудка / Я.Янушевіч // Полымя. – 2010. - № 3. – С. 138 – 141
14. Мятліцкі,М. Багушэвіч у Смаргоні / М.Мятліцкі // Полымя. – 2010. - №3. – С. 138
Верш, прысвечаны Ф.Багушэвічу
15. Багдановіч,І. “Дар музыкі – то твой дар, Божа” / І. Багдановіч // Роднае слова. – 2010. - № 3. – С. 3 – 7
16. Францішак Багушэвіч у інтэр’еры стагоддзя : да 170-годдзя з дня нараджэння і 110-годдзя з дня смерці пісьменніка / Вячаслаў Рагойша // Беларуская думка. – 2010. - № 3. – С. 114 – 120
17. Дорская, С. Тут добра пішуцца вершы / С. Дорская // Літаратура і мастацства. – 2009. - № 33. – С. 13
Пра літаратурна-мемарыяльны Музей-сядзібу Ф.Багушэвіча
18. Якаўлева,А. Францішак Багушэвіч “...Гдзе ж цяпер Беларусь?...Гдзе ж наша мова жывець...” : літаратурна-музычная кампазіцыя / А.Якаўлева // Бібліятэка прапануе. – 2005. - № 1. – С. 14 – 17
19. Содаль,У. “От быў чалавек...”: асоба Ф.Багушэвіча вачыма сучаснікаў і нашчадкаў / У.Содаль // Роднае слова. – 2001. - № 4. – С. 94 - 98
20. Содаль,У. З выяваю Францішка Багушэвіча / У.Содаль // Наша слова. – 2000. – 15 сакавіка. – С. 5 – 6
Паштоўкі з выяваю Францішка Багушэвіча
21. Содаль,У. “Сем раз Ліду ён наведаў…” / У.Содаль // Уперад. – 1989. – 18 кастр.
Ф.Багушэвіч “Кепска будзе!”

Автор: Admin 26.3.2015, 15:38

Славуты букварыст Анатоль Клышка

16 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння А.Клышкі (1935, Баранавіцкі р-н). Пісьменнік, крытык, перакладчык, педагог, Заслужаны работнік культуры Беларусі


Дэбютаваў вершам у 1950 у навагрудскай газеце. З літаратурна-крытычнымі артыкуламі выступае з 1953 г. У 1967 выйшла кніга літаратурна-крытычных артыкулаў «Права на верш». Аўтар «Буквара» (1969, 23 выданні), "Пропісаў да «Буквара» (1969, 4 выданні), «Пропісаў для 1 класа» (1973, 18 выданняў), дапаможніка для 1 класа «Верасок» (1978, 3 выданні), «Чабарок» (1989, чытанка для 4 класа школ з рускай моваю навучання). Напісаў кніжкі для дзяцей «У лясах Белавежы» (1975), «Самая лепшая хатка» (1976), «Вярэнька загадак» (1982), «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» (1983), «Шыльдбюргеры. Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў А. Клышка» (казкі, 1983), «Святло праз стагоддзі» (пра Ф. Скарыну, выдадзена на англійскай, нямецкай, французскай мовах, 1990).
Яго мастацкія творы адметныя арыгінальнасцю думкі і формы, дакладнасцю ацэнак, яркасцю стылю.
Пераклаў на беларускую мову «Новы запавет» (1980, асобныя раздзелы апублікаваны ў часопісе «Спадчына», 1989—1990), раман старажытна-грэчаскага пісьменніка Лонга «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» (1991). Аўтар «Беларуска-польскага размоўніка» (1992). Перакладае з польскай, нямецкай, лацінскай, украінскай і іншых моў.
Даследуе праблемы развіцця беларускай паэзіі (творчасць М.Багдановіча, М.Танка, П.Панчанкі, А.Вялюгіна, Р.Барадуліна і інш.), вершазнаўства, методыкі навучання і выкладання літаратуры ў школе.
Бібліяграфія:
1. Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 351
2. Анатоль Клышка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1994.- Т. 3. – С. 276 - 279
3. Клышка Анатоль // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; склад. А.К.Гардзіцкі. нав. рэд. А.Л.Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С.283 - 284
Каваленка В.А. Пра паэзію і мужнасць духу / В.А.Каваленка // Прага духоўнасці. - Мн., 1975. – С. 76 - 98
Крот,М. Лёсам звязаны з радзімай : навуковыя абсягі Анатоля Клышкі / В.А.Каваленка // Роднае слова. – 2005. - № 3. – С. 6 – 8
Падарожжа па кнігах Анатоля Клышкі // Бібліятэка прапануе. – 2000. - № 1. – С. 22 - 23

Автор: Admin 4.5.2015, 11:50

Слынны беларускі рамантык

12 мая – 210 гадоў з дня нараджэння
В.М.Ваньковіча (1800 – 1842), жывапісца


Ваньковіч Валенцій Мельхіёравіч – жывапісец, рамантык, з маладых гадоў зведаў прымінскія (каля Сцяпянкі) краявіды, вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме, у Віленскім універсітэце.
Жыў у Мінску і намаляваў шмат карцін, прысвечаных гісторыі і культуры Беларусі («Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «Міцкевіч на скале Аюдаг» і інш).
У 1839 г. выехаў за мяжу, памёр у Парыжы. У Мінску (вул. Інтэрнацыянальная, 33-а) існуе музей “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацства 1-й паловы ХІХ ст.”
Культурную спадчыну Валянціна Ваньковіча лічаць сваёй як палякі, так і беларусы.
Імя мастака непарыўна звязана з Беларуссю: тут ён з'явіўся на свет, тут нарадзіліся яго дзеці, тут ён правёў самы працяглы перыяд свайго творчага жыцця, стварыўшы мноства партрэтаў сяброў, сваякоў, мясцовых шляхцічаў.
Беларускія працы апісваюць Валянціна Ваньковіча як мастака з беларускімі каранямі і з сумежжа культур, звязанага таксама з культурай Беларусі. Аўтары кнігі пад назвай «Гісторыя беларускага мастацтва» апісалі яго як творцу, які ўпісаў яркую старонку ў гісторыю беларускага жывапісу першай паловы ХІХ стагоддзя. «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» кажа, што мастак паходзіў са старажытнага беларускага роду Ваньковічаў, а яго творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы і Польшчы.
Шматлікая польская прафесійная літаратура гісторыі культуры і мастацтва паказвае яго як польскага мастака. Гэта між іншым «Dzieje kultury polskiej» Аляксандра Брукнера, «Nowoczesne malarstwo polskie 1764—1939» Тадэвуша Дабравольскага, «Malarstwo polskie» Стэфана Казакевіча і «Dzieje Polski porozbiorowe (1795—1921)» Марыяна Кукеля.

Бібліяграфія:
1. Крэпак, Б. А. Вяртанне имёнаў / Б. Крэпак. - Мінск: Маст. літ., 2013. - 414с.
2. Валенцій Ваньковіч : / рэд. А. С. Шагун; пер. на англ. мову А. В. Валасач. – Мінск : Беларусь, 2012. – 62 с. (Славутыя мастакі з Беларусі)
3. Валенцій Ваньковіч / аўт. тэксту і склад. Н. В. Сычова. – Мінск : Беларусь, 2012. – 62 с. - ( Славутыя мастакі з Беларусі)
4. Лазука, Б.А. Гісторыя беларускага мастацства. У 2 т. Т. 2. XVIII – пачатак XXI стагоддзя / Б. А. Лазука. – Мінск : Беларусь, 2007. – 351 с. : іл.
Пра Ваньковіча гл. на с. 149 -150
5. Ваньковіч Валенцій Мельхіёравіч // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 505 – 506
6. Гісторыя беларускага мастацства. У 6 т. Т. 3. Канец XVIII – пачатак ХХ стагоддзя / [рэдкал. : С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) і інш.; рэд. тома : Л. М. Дробаў, П. А. Карнач]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1989. – 448 с. : іл.
Пра Ваньковіча гл. на с. 71 – 76, а таксама па “Паказальніку імён”
7. Белявец, А. Пэндзаль, варты бронзы / А. Белявец // Мастацтва. - 2011. - №2. - C. 17
8. 12 мая - 210 гадоў з дня нараджэння В.М.Ваньковіча (1800-1842), жывапісца // Новыя кнiгi (дадатак). - 2010. - № 2. - C. 12 – 14
9. Янушкевiч, К. Эпоха паспалітых тытанаў / К. Янушкевіч // Роднае слова. - 2010. - № 5. - C. 84 – 86
10. Бадак, А. Валентий Ванькович (1800-1842) / А. Бадак // Неман. - 2009. - №12. - обложка
11. Багадзяж, В. "Роўнага яму сярод нас не было..." / В. Багадзяж // Краязнаўчая газета. - 2010. - № 32. - C. 5
12. Крэпак, Б. Блукаючы рамантык Валенцій Ваньковіч / Б. Крэпак // Культура. - 2010. - № 37; № 38; № 39. - C. 15
13. Гiбок-Гiбкоўскi, А. Валенцій Ваньковіч. Магутны талент партрэтыста / А.Гібок-Гібкоўскі // Народная асвета. - 2010. - № 11. - C. 90 – 93
14. Гибок-Гибковский, А. Маэстро Валентий / А. Гибок-Гибковский // Советская Белоруссия. - 2008. - 19 сентября. - C. 8 – 9
15. Ашурка, У. Маэстра Валенцій / У. Ашурка // Адукацыя i выхаванне. - 2007. - № 1. – C. 77 – 78
16. Чаропка, В. Выдатны майстар партрэта Валенцій Ваньковіч / В. Чаропка // Беларускi гiстарычны часопiс. - 2007. - № 12. - C. 37 – 44
17. Сычова, Н. Стваральнік класічных партрэтаў / Н. Сычова // Мастацтва. - 2006. - № 11. - C. 54 – 57
18. Семенов, А. Маэстро Валентий / А. Семенов // Горизонты=Horizons. - 2006. - № 3. - C. 80 – 85
19. Сычова, I. Валенцій Ваньковіч. Лёс мастака / І. Сычова // Мастацтва. - 2000. - № 3. - C. 19 – 22
20. Сычова, I. Валенцій Ваньковіч. Новыя знаходкі / І. Сычова // Мастацтва. - 2000. - № 5. - C. 34 – 36
21. Буйвал, В. Сплаціць доўг мастаку / В. Буйвал // Мастацтва Беларусi. - 1990. - № 3. - C. 30 - 33

Автор: Admin 3.6.2015, 11:52

Лідэр сучаснай беларускай драматургіі
6 чэрвеня – 65 гадоў з дня нараджэння (1950) А.А.Дударава,
драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча


Сучасную драматургію немагчыма ўявіць без творчасці аднаго з самых папулярнх пісьменнікаў апошняй чвэрці ХХ – першага дзесяцігоддзя ХХІ ст. Аляксея Ануфрыевіча Дударава.
Пачатак драматургічнай дзейнасці А.Дударава паклала п’еса “Выбар” (1979), у якой драматург выступіў супраць спрошчанага разумення гераізму. За гэту п’есу і зборнік “Святая птушка” А.Дудараў быў узнагароджаны ў 1982 годзе прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі. У творчасці драматурга знайшлі адлюстраванне самыя розныя тэмы. Аднолькава дакладна піша ён пра сучаснасць, чалавека на вайне, на гістарычныя тэмы.
А. Дудараў – майстар так званых простых гісторый, ад якіх перахоплівае дыханне. У п’есах “Парог” (1981), “Вечар” (1983), “Злом” (1989) ён даследуе мараль і этыку чалавека, разважае аб праблемах алкагалізму, духоўнай спустошаннасці, лёсах жыхароў неперспектыўных вёсак, лёсах тых, каго жыццё кінула на самае “дно”. Чарнобыльскай трагедыі прысвечана п’еса “Адцуранне” (1994). Парадоксы нашага часу знайшлі адлюстраванне ў яго камедыі “Прынц Мамабук” (1999).
Значнае месца ў творчасці драматурга займае тэма Вялікай Айчыннай вайны. Пачатак ёй паклала п’еса “Узлёт” , але сапраўднай падзеяй у тэатральным жыцці другой паловы 1980-х гг. стала п’еса “Радавыя”, у якой пісьменнік узняў пытанне аб тым , чым была вайна для кожнага радавога ўдзельніка. Твор быў адзначаны прэміяй Усесаюзнага Ленінскага камсамола (1984) і Дзяржаўнай прэміяй СССР (1985).
На працягу ўсёй творчасці А.Дудараў праяўляў цікавасць да гістарычнага мінулага радзімы. У п’есах “Князь Вітаўт” (1997), “Чорная панна Нясвіжа” (1998), “Палачанка”, “Крыж” (абедзве 2000), “Усеслаў Чарадзей” (2001) ён выступае, у першую чаргу, як драматург, які ў межах гістарычнага кантэксту выпрабоўвае свае творчыя магчымасці – пошук яркіх характараў, паказ моцных пачуццяў, стварэнне эфектыўнага тэатральнага відовішча. За напісанне гістарычных п’ес, пастаўленных Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Я.Купалы, А.Дудараву была прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001). Гістарычныя п’есы з’яўляюцца вяршыняй творчасці драматурга.

Бібліяграфія:

1. Дударев Алексей Онуфриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Г. П. Пашков [и др.]. – Минск, 2006. – Т. 3. – С. 464
2. Дудараў Аляксей Ануфрыевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. – Мінск, 2002. – Т. 1. – С. 447

3. Дудараў Аляксей Ануфрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 253

4. Варанько, К. Матэрыял да вывучэння тэмы "Беларуская літаратура на
сучасным этапе" / К. Варанько // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - № 6. - C. 34 - 44
5. Трафiмчык, А. Гісторыя і сучаснасць у беларускай драматургіі канца ХХ - пачатку ХХІ ст. / А. Трафімчык // Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - № 4. - C. 50 – 55
6. Ляшук, В. Вывучэнне творчасці Аляксея Дударава ў выпускным класе / В. Ляшук // Роднае слова. - 2011. - № 5; 6
7. 6 чэрвеня - 60 гадоў з дня нараджэння (1950) А.А.Дударава,
драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча // Новыя кнiгi (дадатак). - 2010. № 4. - C. 2 – 4
8. Лаўшук, С. Яшчэ не вечар / С. Лаўшук // Роднае слова. - 2010. - № 6; № 7
9. Акачонак, Т. П'еса А. Дударава "Вечар" : праблематыка і вобразы / Т. Акачонак // Беларуская мова i лiтаратура. - 2010. - № 8. - C. 19 – 24
10. Ляшук, В. Вывучэнне п'есы А. Дударава "Кім" у VIII класе / В. Ляшук // Беларуская мова i лiтаратура. - 2010. - № 8. - C. 25 – 39
11. Аўдонiна, Т. "Трагедыя - гібель - свята..." / Т. Аўдоніна // Полымя. - 2010. - № 10. - C. 149 – 157
12. Бармоцiна, А. Беларуская гістарычная драма: этапы станаўлення,
паэтыка / А. Бармоціна // Роднае слова. - 2010. - № 12. - C. 20 - 22
13. Рагаўцоў, В. Вербальныя сродкі камічнага ў п'есе "Вечар" Аляксея
Дударава / В. Рагаўцоў // Роднае слова. - 2010. - № 6. - C. 36 - 40
14. Караткоў, М. Праўда боская і людская / М. Караткоў // Роднае слова. - 2009. - № 4. - C. 26 – 30
15. Верцiхоўская, М. "Не стрывае зямля, і расколюцца нябёсы" / М. Верціхоўская // Настаўнiцкая газета. - 2009. - 23, 28 красавіка, 26 мая
16. Маляўка, П. Духоўны катарсіс драматычнага героя праз прызму
мастацкага светабачання / П. Маляўка // Роднае слова. – 2006. - № 4. - C. 22 23
17. Сальнiкава, Ю. Жанрава-стылёвыя асаблівасці драмы "Вечар" Аляксея
Дударава / Ю. Сальнікава // Роднае слова. - 2004. - № 4. - С. 25 - 26
18. Цiмошык, Л. Аляксей Дудараў: ад "радавых" да "генералаў" / Л. Цімошік // Звязда. - 2004. - 5 ліпеня. - C. 7

Автор: Admin 30.6.2015, 9:49

Шчырая і мужная песня паэта
6 ліпеня – 110 год з дня нараджэння Пятра Глебкі (1905 - 1969), паэта


Пачатак творчага шляху Пятра Глебкі быў тыповым для многіх прадстаўнікоў маладога літаратурнага пакалення 1920-х гадоў, выхадцаў з вясковага асяроддзя. Нарадзіўся будучы паэт у вёсцы Вялікая Уса Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння семігодкі (1923) юнак вырашае паступаць у Белдзяржуніверсітэт, але спроба была няўдалай, і пасля нядоўгага роздуму ён падае дакументы ў Белпедтэхнікум ( гады вучобы 1924 – 1927), дзе выкладаў у той час Якуб Колас. Тут будучы паэт блізка сышоўся з П.Трусам і М.Лужаніным, актыўна супрацоўнічаў з імі ў насценнай газеце.
Першы зборнік П.Глебкі – Шыпшына (1927) – гэта красамоўны ўзор лірычнай паэзіі, глыбокае выяўленне паэтавай душы, сведчанне яго самабытнага таленту. Лірыка паэта набывае сімволіка-алегарычныя абрысы, становіцца выразна медыятыўнай. Лірычны герой усё часцей самавыяўляецца праз мінорныя таны, праз вірлівы каскад супярэчлівых думак і перажыванняў. Тэма кахання стала адным з важных сродкаў самавыяўлення П.Глебкі. Вобраз каханай лейтматывам праходзіць праз нізку вершаў “Краса маладосці” (1927). Створаны паэтам эскіз прыроды ў яго прыродаапісальных цыклах таксама спрыяе раскрыццю стану лірычнага героя ( “Клен завяў”, “Гнуцца вербы”, “Месяц нурцуе” і інш.). Сярод лепшых вершаваных твораў ваеннага часу варта назваць “Партызаны”, “Смерць салдата”, “Зварот”, “Пра кнігі” і інш.
П.Глебка вылучаўся глыбокім разуменнем ролі гуманітарнай навукі ў лёсе народа. Ён пастаянна клапаціўся аб развіцці мовы, яе культуры і дзяржаўным статусе, аб шляхах мовазнаўства і іншых галін навукі ў рэспубліцы.
Пётр Фёдаравіч Глебка глядзеў у светлыя далечыні чыстым поглядам і пакінуў след самымі дорымі справамі. Ён жыў думкамі пра шчаслівую будучыню людзей , у якую свята верыў і пра якую пісаў яшчэ ў юнацстве
Веру моцна я ў светлае Заўтра,
Бо ўжо мак зацвітае на градах
З яго цвету і з верасу лаўры
Буду віць я краіне на радасць.

Бібліяграфія

1. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ
- середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century. - Мн. : Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM)

2. Глебка Пятро // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 293
3. Глебка Пятро // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. /- Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 44
4. Глебка Пятро // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А.В.Мальдзіса. - Мінск, 1993. – Т. 2. – С. 210 – 224
5. 8. Ялатамцава, I. Святло душы паэта / І.Ялатамцева // Роднае слова. - 2014. - № 3. - C. 71 - 75
6. Рублевская, Л. Неба, чыстае, як шклянка... / Л.Рублевская // Советская Белоруссия. - 2010. - 7 августа. - C. 24 – 25
7. Яскевiч, А. Імкненне да ідэалу / А.Яскевіч // Полымя. - 2006. - № 2. - C. 180 - 184
8. 6 ліпеня - 100 год з дня нараджэння Пятра Глебкі (1905-1969), паэта / Новыя кнiгi. – 2005. - № 5. - С. 9 – 11(дадатак)
9. Лис, А. Поэт - академик Петро Глебка / А.Ліс // Неман. - 2005. - № 11.- C. 173 – 176
10. Мураўёва, Т. "Хто верыць у сучаснае з душой..." / Т.Мураўева // Роднае слова. - 2005. - № 7. - C. 6 – 8
11. Лис, А. Поэт-академик Петро Глебка / А.Ліс // Неман. - 2005. - № 11. - C. 173 - 176
12. Мураўёва, Т. "Хто верыць у сучаснае з душой..." / Т.Мураўёва // Роднае слова. - 2005. - № 7. - C. 6 - 8
14. Шырко, В.А. Дарагiя мае землякi : кн. для вучняў / Васiль Шырко. - Мн. : Народная асвета, 1991. – 151 с.

Автор: Admin 28.8.2015, 7:59

Чайка з лётам арліным

9 жніўня – 105 годоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш (1910 - 1983), беларускай паэтэсы

І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі.
А без яе зусім не жыць.
Л. Геніюш

Сёння, калі мы пазбаўлены ідэалагічных шораў, карэнным чынам змяніліся нашы погляды на асоб і іх ролю ў развіцці беларускай культуры. Узнікаюць іншыя крытэрыі пры аналізе дзейнасці тых ці іншых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, вяртаюцца з забыцця многія імёны, раней амаль зусім невядомыя для шырокага кола чытачоў. Адно з такіх імёнаў – Ларыса Геніюш, у дачыненні да якой у пачатку 90-х гг. пачалі гучаць самыя высокія эпітэты – яе называлі “беларускай маці”, “апосталкай”, увасабленнем годнасці, сумленнасці, хрысціянскасці. Творчасць яе называлі вяршыняй беларускай жаночай паэзіі, дзейнасць разглядалі як узор служэння беларускай ідэі, а кнігу “Споведзь” адносілі да лепшых твораў, прысвечаных рэпрэсіям.
Творы Л. Геніюш пачалі вывучацца ў школе, “Споведзь” увайшла ў праграму па беларускай літаратуры. Потым твор быў з праграмы выключаны. Яшчэ праз пэўны час “Споведзь” пачалі праходзіць зноў. Але незалежна ад тых абставін, у якіх мы знаходзімся, творчасць Ларысы Геніюш нельга замоўчваць. Без памяці няма сумлення, і ігнараванне наяўнасці такіх постацей, як Ларыса Геніюш – прыклад няўдзячнасці і нацыянальнага нігілізму. Бо яна была...
Нарадзілася Ларыса Геніюш 27 лістапада 1910 года ў былым маёнтку Жлобаўцы. Вычылася ў Ваўкавыскай гімназіі, там і пачала пісаць вершы. Замуж пайшла за Янку Геніюша, студэнта-медыка. У апошнія дні 1937 года прыехала да яго ў Прагу, менавіта там пазнаёмілася з дзеячамі Беларускай Народнай Рэспублікі Васілём Захаркам, Іванам Ермачэнкам, які адыграў у лёсе Геніюшаў страшную ролю. Менавіта ён “дапамог” з’яўленню тэлеграмы Гітлеру за подпісам “старшыня сходу доктар Геніюш”, якая была адным з камянёў, пакладзеных у аснову абвінавачвання і прыгавору – 25 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў. Ёсць нешта асабліва трагічнае ў тым, што кляймо здрадніцтва – супрацоўніцтва з фашыстамі атрымала шчырая хрысціянка, якая ў час вайны хавала ў сваім доме яўрэя, ахвяруючы жыццём непаўналетняга адзінага сына. Ні ў якіх акцыях знішчэння не ўдзельнічала, нікога не выдавала, ніякіх даносаў не пісала. Але сама Ларыса разумела, што не за здрадніцтва, якога не было, пазбавілі яе волі, а за беларускасць.
Магчыма “Споведзь” Л. Геніюш не можа спаборнічаць з творам А. Салжаніцына “Архіпелаг ГУЛАГ” у шыраце панарамы падзей і глыбіні аналізу. Але тое, што твор Л. Геніюш мае высокія мастацкія якасці і шчырую грамадзянскую пазіцыю, нельга не прызнаць.

Бібліяграфія

1. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century. – Мінск : Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM)
2. Генiюш, Л Пасланне сябрам. – Зэльва : БелтонМедыа, 2010. – 1 DVD дыск
3. Няскораная. - Белсат. - DVD video. (Волаты беларускай лiтаратуры)
4. Васильева, Л. Рядом с Солженицыным / Л. Васільева // Женская судьба
за книжным переплетом / ред.-сост. Л.В. Нестерович. – Минск :
Красико-Принт, 2013. - C. 69 - 78. (Библиотека предлагает)
5. Геніюш // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 157 - 158
6. Геніюш Ларыса // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. - Мінск, 1993. – Т. 2. – С. 173 – 175
7. Сяднёў, М. Ларыса Геніюш / М. Сяднёў // На суд гісторыі. - Мінск,
1994. - C. 176 - 179
8. Барадулiн, Р. Унучка Францішка Скарыны, або Зэк № 0-297 / Р.
Барадулін // З гісторыяй на "Вы". - Вып. 2. - Мінск, 1994. - C. 23 - 35
9. Арочка, М. Ларыса Геніюш / М. Арочка // Арочка, М. На парозе 90-х. –
Мінск, 1993. - C. 15 - 21
10. Петрушкевiч, А. Наталля Арсеннева і Ларыса Геніюш: жыццёвыя і
творчыя перазовы/ А.Петрушкевіч // Дзеяслоў. - 2012. - № 3. - C. 315 –
321
11. Марцiновiч, Д. "Як жыць - дык жыць для Беларусі..." / Д. Марціновіч //
Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - № 32. - C. 13
12. Карневiч, М. 100-годдзе Ларысы Геніюш у Лідзе / М. Карневіч // Наша
слова. - 2010. - № 37. - C. 3
13. Астаповiч, Г. Чайка з лётам арліным / Г. Астаповіч // Бiблiятэка
прапануе. - 2010. - № 11. - C. 16 - 23
14. Пяткевiч, А. "На душах нашых - сьлед ланцуга" / А. Пяткевіч //
Дзеяслоў. - 2005. - № 1. - C. 186 – 192
15. Быкаў, В. "Ганаруся Вашай "залатой" паэтычнай нітачкай..." / В.Быкаў
// Дзеяслоў. - 2004. - № 9. - С. 174 – 183
16. Бiчэль, Д. Яднала мінулае і будучыню / Д. Бічэль // Наша вера. - 2004.
- № 4. - C. 38 - 40
17. Белакоз, А. Гэта быў род волатаў / А. Белакоз // Беларускi гiстарычны часопiс. - 2003. - № 6. - C. 50 – 55

Автор: Admin 28.8.2015, 8:01

З кагорты вайной ахрышчаных

12 верасня – 70 годоў з дня нараджэння Рыгора Семашкевіча (1945 - 1982), пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка.


Нарадзіўся ён пасля вайны ў вёсцы Дамашы Маладзечненскага раёна, але генетычная памяць тых суровых дзён пастаянна адклікаецца болем у свядомасці пасляваенных пакаленняў. Прывіды толькі што адгрымелай вайны накладвалі адбітак на грамадскую свядомасць, побыт і настрой людзей, выклікаючы трывогу і боль, палохаючы магчымым працягам, які ўсё больш акрэсліваўся ў супрацьстаянні так званай халоднай вайны.
Усё перажытае ў дзяцінстве пазней натуральна і нязмушана выплеснулася ў вершах, якія Рыгор Семашкевіч пачаў друкаваць у 1961 г., яшчэ вучнем Лебядзеўскай сярэдняй школы. У 1968 годзе выдаў першую невялічкую кніжачку ”Леснічоўка”, праз пяць гадоў убачыла свет другая – “Субота”, а яшчэ праз год у перакладзе на рускую мову ў Маскве выйшла “Золата саломы” (1974).
Некаторыя вершы пачатку 1960-х гадоў і сёння ўражліваюць глыбінёй думкі, схільнасцю да самааналізу, сталасцю майстэрства.
Рыгор Семашкевіч - найперш паэт, але і празаічныя творы, што выходзілі з-пад яго пяра, атрымаліся надзіва жывыя і таленавітыя. Гульня, выдумка, фантазія, гумар, іронія, сарказм, гратэск дапамагаюць у стварэнні смешных, экстрэмальна-недарэчных сітуацый і неардынарных характэраў некаторых герояў – людзей хоць і разумных, але дзікаватых – у аповесці “Бацька ў калаўроуце” ( 1972 – 1974), дзе плённа працягваюцца традыцыі беларускай смехавой культуры мінулых стагоддзяў. Пісьменніку належыць і незакончаная аповесць “Ясень” ( 1980-1982)
Асаблівай увагі заслугоўваюць навуковыя працы “Браніслаў Эпімах-Шыпіла” ( 1968) і “Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе”(1971), эсэ “Світка Ігната Буйніцкага” (1974-1975). У зборніку “Выпрабаванне любоўю” (1982) сабраны крытычныя артыкулы і рэцэнзіі, прысвечаныя творчасці асобных паэтаў і пытанням літаратурнага працэсу.
Заўчасны адыход Рыгора Семашкевіча быў вялікай стратай для беларускай літаратуры. Тая спадчына, якая засталася з’яўляецца каштоўным укладам у нацыянальнае прыгожае пісьменства. Вершы, аповесці, эсэ, нарысы, навуковыя працы, крытычныя артыкулы, рэцэнзіі пашыраюць інфармацыйна-спазнавальную прастору, узбагачаюць эстэтычную культуру.

Бібліяграфія

1. Семашкевіч Рыгор // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 14. – С. 318
2. Семашкевіч Рыгор // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. - Мінск, 1995. – Т. 5. – С. 284 – 286
3. Мікуліч, М.У. Духоўна-мастацкія пошукі заходнебеларускіх паэтаў-святароў / М.У. Мікуліч // Весці Нацыянальнай Акадэмiі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук.- 2007. - № 1.- C. 95 - 102.
4. Гарэлік, Л. З кагорты вайной ахрышчаных / Л. Гарэлік // Роднае слова.- 2005. - № 9. - C. 7 - 10
5. Бугаёў, Д. Ён жыў сумленна, без аглядкі : Слова пра Рыгора Семашкевіча / Д. Бугаёў // Роднае слова. – 1995. - № 9. – С. 8 - 11
Гарэлік, Л. З кагорты вайной ахрышчаных // Роднае слова.- 2005.- №9.- C.7-10
Мікуліч, М.У. Духоўна-мастацкія пошукі заходнебеларускіх паэтаў-святароў // Весці Нацыянальнай Акадэмiі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук.- 2007.- №1.- C. 95-102.

Автор: Admin 28.9.2015, 15:56

Заслужаны для нашай бацькаўшчыны


10 кастрычніка – 75 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Тарасава (1940 - 2010), вядомага беларускага пісьменніка.


Кастусь Тарасаў нарадзіўся ў Мінску ў сям’і служачых. Па сканчэнні сярэдняй школы працаваў слесарам зборшчыкам на Мінскім механічным заводзе. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1965), працаваў майстрам на шклозаводзе «Нёман» (г. Бярозаўка), працаваў у Паўночна заходняй геалагічнай экспедыцыі. Потым у выдавецтве «Вышэйшая школа», на кінастудыі «Беларусьфільм», часопісе «Нёман» (1977-1983), газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Спадчына», газеце «Свабода». Апошнія месяцы друкаваў гістарычныя нарысы ў «Новым часе».
Кастусь Тарасаў друкаваўся з 1966 г. Аўтар гістарычных аповесцей пра мінулае Беларусі: «Дзень рассеяння» (пра Грунвальдскую бітву, 1980), «Пагоня на Грунвальд», рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды». Аўтар культавага ў 1980 я — першай палове 1990 х зборніка «Памяць пра легенды» (першае выданне ў 1984 г, другое пашыранае выйшла ў 1990-м). Цэлае пакаленне вырасла на яго творах.
Яму уласцівы рэалістычны погляд на гістарычныя з’явы, адчуванне непарыўнай сувязі часоў, уменне перадаць атмасферу мінулага сучаснымі мастацімі сродкамі, займальна і абгрунтавана распачаць апавяданне пра Полацкае княства часоў Рагвалода, Рагнеды, Усяслава Чарадзея, расказаць пра асветніцкую дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францішка Скарыны, Сымона Буднага, Афанасія Філіповіча, Сімяона Полацкага, трагічны лес філосафа Казіміра Лышчынскага, своеасаблівага дысідэнта сярэдневякоўя, найважнейшыя падзеі беларуска-літоўскай гісторыіі, звязаныя з імёнамі Міндоўга і Ягайлы, пра мужнасць беларускіх воінаў у бітве з крыжакамі, пра паўстанні Т. Касцюшкі і К. Каліноўскага, высокі талент А. Міцкевіча. Аўтар дэтэктыўных аповесцяў “Следчы эксперымент”, “Адстаўка штабс-капітана Сцяпанава”, “Пасля зробленага” (увайшлі ў зборнік “У час Стральца”). Творы К. Тарасава звычайна маюць дакументальна-гістарычную аснову.

Бібліяграфія:

1. Башлакоў, М. Тарасаў Канстанцін Іванавіч / М. Башлакоў // Памяць: Гiст.-дак. хронiка Лiды i Лiд. р-на / рэдкал. В.Г. Баранаў [і інш.], маст. Э.Э. Жакевіч - Мінск, 2004. - C. 474
2. Навасельцава, Г. Мастацкае ўвасабленне айчыннай гісторыі ў творах канца ХХ стагоддзя / Г. Навасельцава // Полымя. - 2012. - № 2. - C. 112 – 117
3. Марцiновiч, Д. "Ты - боль, гісторыя. Ты - быль" / Д. Марціновіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - 5 лістапада. - C. 13.
4. Нічыпарук, А. Вялікі князь Міндоўг і іншыя / А.Нічыпарук // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 19 сакавіка. – С.6 – 7
Пра аповесць “Апошняе каханне князя Міндоўга”
5. Короткевич, В. «Я все это как живое вижу» / В. Короткевич, предисл А. Кудравца // Нёман. – 1997. - № 8. – С. 202 - 213
6. Хімік, які ўзарваў дзірван гісторыі // Бел. Мінуўшчына. – 1997. - № 1. – С. 57

Автор: Admin 2.11.2015, 7:53

Рыцар Беларусі


26 лістапада – 85 гадоў з дня нараджэння Караткевіча Уладзіміра Сямёнавіча (26.11.1930, г. Орша - 25.7.1984), бел. паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст

Уладзімір Караткевіч – адна з самых яркіх і шматгранных постацяў беларускай літаратуры ХХ ст. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст. Яго можна назваць беларускім Вальтэрам Скотам або беларускім Генрыкам Сянкевічам. Па сутнасці, ён стаў заснавальнікам беларускай гістарычнай раманістыкі, стварыў высокамастацкую гістарычную прозу.
У асобе маладога аўтара беларуская паэзія набыла яркае і самабытнае дараванне, поўнае паэтычнай узнёсласці. Багатая і разнастайная паэзія У.Караткевіча прасякнута любоўю да роднай зямлі і народа. У вершах ён імкнуўся аднавіць гераічныя і трагічныя старонкі гісторыі свайго народа, запісаць старыя паданні. Гістарычны аспект у творчасці У.Караткевіча з’яўляецца надзвычай істотным. Паэт імкнуўся зразумець месца свайго народа сярод іншых народаў свету. У 1969 г. выйшаў арыгінальны зборнік паэзіі “Мая Іліяда”. Неапублікаваныя вершы паэта склалі яго пасмяротны зборнік “Быў. Ёсць. Буду.” (1986) – паэтычны запавет наступным пакаленням, поўны мудрых высноў жыцця.
Шырокае прызнанне як на Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла Караткевічу яго проза. У першы празаічны зборнік У.Караткевіча “Блакіт і золата дня” (1861) увайшлі гістарычня аповесці “Сівая легенда” (паводле якой ён стварыў лібрэта да оперы Д.Смольскага) і “Цыганскі кароль”, якія засведчылі, што пісьменнік не проста выдатна ведае мінулае свайго народа, але і ўмее яго ўзнаўляць у яркіх мастацкіх вобразах. Праграмным творам, пабудаваным на матэрыяле паўстання 1863 г., стаў раман “Каласы пад сярпом тваім” (1965), са старонак якога паўстае Беларусь 60-х гадоў ХІХ стагоддзя. Сярод твораў гістарычнага плана вылучаецца і раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
З пастаяннай і асаблівай прыхільнасцю У. Караткевіч адносіўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Сведчаннем творчых пошукаў пісьменніка, якія дазваляюць яму, з аднаго боку, пазбегнуць гатовых штампаў і, з другога, пісаць гісторыю Беларусі, з’яўляюцца такія гістарычна-прыгодніцкія творы, як аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” і раман “Чорны замак Альшанскі”.
У 70-я гады да У.Караткевіча прыйшла слава драматурга. У 1974 годзе на сцене Беларускага тэатра імя Я.Коласа з поспехам была пастаўлена п’еса “Званы Віцебска”( рэж. В.Мазынскі), у якой аўтар звярнуўся да падзей Віцебскага паўстання 1623 г. Да 100-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы была прымеркавана п’еса “Калыска чатырох чараўніц” (1981; пастаўлена ў 1982 г. ТЮГам).

Прыкметны след пакінуў У. Караткевіч у публіцыстыцы і літаратурнай крытыцы. Ён аўтар шматлікіх нарысаў і эсэ. У яго творчай спадчыне захаваліся малюнкі і ілюстрацыі да ўласных твораў. На працягу ўсяго творчага шляху звяртаўся ён і да мастацкага перакладу.
Сведчаннем грамадскага прызнання У.Караткевіча стала ўзнагароджанне яго ў 1980 годзе ордэнам Дружбы народаў. У Оршы і Віцебску У.Караткевічу пастаўлены скульптурныя помнікі.

Бібліяграфія:

1. Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 8. – С. 57 – 58
2. Караткевіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэд. А.І. Мальдзіса. Мінск, 1994. - Т. 3. – С. 159 – 169
3. Верабей, А.Л. Уладзімір Караткевіч, 1930 -1984 / А.Л.Верабей // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. – Мінск, 2002. – Т.4. – Кн. 1. – С. 361 – 390
4. Макмілін, А. Уладзімір Караткевіч – рамантычнае перастварэнне гісторыі / Арнольд Макмілін // Беларуская літаратура ў 50-я -60-я гады ХХ стагоддзя / Арнольд Макмілін. – Мінск, 2001. – С. 246 – 285
5. Верабей, А. Прыдняпроў’е ў творчым лёсе Уладзіміра Караткевіча / Анатоль Верабей // Роднае слова. – 2003. - № 3. – С. 95 – 98
6. Марціновіч, А. Паром памяці праз раку часу : Уладзімір Караткевіч як абуджальнік нацыянальнай памяці / Алесь Марціновіч // Беларуская думка. – 2000. - № 11/12. – С. 5 – 14
7. Мальдзіс, А. Быў. Ёсць. І будзе! / Адам Мальдзіс // Беларусь. – 2000. - № 11/12. – С. 5 – 9
8. Верабей, А. Рыцар Беларусі : роздум пра творчасць У.Караткевіча / Анатоль Верабей // Роднае слова. – 2000. - № 8 . – С. 12 – 16
9. Яршоў, І.А. Ветрык з Дняпра / І.А. Яршоў // Адукацыя і выхаванне . – 2000. - № 11. – С. 60 - 61


Автор: Admin 11.12.2015, 9:15

Абавязак маёй зямлі – мой абавязак


8 снежня – 80 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Скобелева (1935, Мінск), пісьменніка, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Ва ўсіх жанрах літаратуры – ад раманаў і паэтычных драм, ад чатырохрадкоўяў і публіцыстыкі да дзіцячых казак – працуе вядомы пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Эдуард Скобелеў. Піша ён многа, па-сапраўднаму сур’ёзна і глыбока.
У літаратуру прыйшоў у 1964 годзе. Ужо першыя крокі на творчай ніве сталі сур’ёзнай заяўкай пісьменніка на крытычнае асэнсаванне рэчаіснасці. Адна за другой пачалі з’яўляцца кнігі Э.Скобелева : паэтычныя зборнікі “Капли дождя” (1973), “Вечерние тени” (1977), раман “Шаги за твоей спиной”(1971), зборнік аповесцей “Чудо любви” (1975). Але па-сапраўднаму сенсацыйным стаў раман пісьменніка “Мирослав – князь дреговичский” (1979), у якім апавядаецца аб пачатковым этапе гісторыі ўсходняга славянства амаль да хрышчэння Русі. Кніга напісана стылізаванай мовай, дзівосным стараславянскім пісьмом, якім аўтар валодае дасканала. Не меньшую цікавасць выклікаў у свой час раман пісьменніка “Катастрофа” (1984), у якім выкладаецца адна з версій Трэцяй сусветнай вайны. Твор народжаны пачуццём пакутлівай трывогі аўтара за чалавецства і яго будучыню. Пасля былі раманы “Свидетель” (1987) – пра драматычнае праўленне Пятра ІІІ, “Беглец” (1989) – прысвечаны чарнобыльскай бядзе, “Гефсиманский сад” (1993) – новае бачанне гісторыі Хрыста.
Высокай культурнай думкі, пачуцця слова характэрызуецца паэзія Э.Скобелева. Значнага поспеху дасягнуў ён у такім літаратурным жанры, як драматычная паэма, аб чым сведчыць кніга “Из тьмы веков светлеющие лики” (1983). Вершаваныя драмы, прысвечаныя выдатным людзям Беларусі, увайшлі ў зборнікі “Фигуры”(1986) і “Хранители света” (1991)
На старонках перыядычнага друку Э.Скобелеў часта выступае з артыкуламі і эсэ, у якіх адстойвае вышэйшыя ідэалы, інтэрэсы чалавека працы, інтэлегента, аператыўна адгукаецца на самыя актуальныя праблемы часу.
Яшчэ ў 80-я гады Эдуард Марцінавіч актыўна заявіў пра сябе як дзіцячы пісьменнік. У 1982 годзе ён стаў лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор для дзяцей і юнацства за аповесць “Загадка епископа”. Пасля з’явіліся прыгодніцка-займальныя аповесці-казкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту “В стране зеленохвостых” і “В стране голубых туманов”, якія склалі зборнік пад назвай “Приключения Арбузика и Бебешки”. У 1997 годзе пісьменнік выдаў “Новые необыкновенные приключения Арбузика и Бебешки”. У параўнанні з выданнем 1983 г. гэты зборнік дапоўніла новая аповесць “Сокрушение “несокрушимых”. За гэту кнігу, а таксама за напісанную ў жанры сказанняў кнігу “Удивительные приключения пана Дыли и его друзей, Чосека и Гонзасека” (1996), адрасаваную чытачам старэйшага школьнага ўзросту, пісьменнік быў ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1988). Займаецца Э.Скобелеў і перакладамі на рускую мову вершаў беларускіх паэтаў.

Бібліяграфія :
1. Скобелеў Эдуард Марцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 14. – С. 465
2. Скобелеў Эдуард // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск, 1995. – Т. 5. – С. 361 – 363
3. Эдуард Скобелеў // Беларускія пісьмнннікі (1917 -1990) : даведнік. – Мінск, 1994. – С.500 – 501
4. Заречный, В. Века своего пророк / Віктор Заречный // Нёман. – 2005. - № 2. – С.194 – 201
5. Кабаковіч, А. Зоркі свецяць усім / Ала Кабяковіч // Пасеяннае ўзыдзе / Ала Кабяковіч. – Мінск, 1991. – С. 210 – 216
6. Щербин, В.К. Арбузик и Бебешка в стране зеленохвостых / В.К. Щербин // Беларуская думка. – 1998. - № 9. – С. 172 – 177
7. 8 снежня -- 70 год з дня нараджэння (1935) Э. М. Скобелева, пісьменніка, грамадскага дзеяча // Новыя кнiгi (дадатак). - 2005. -№10. - C.17-20
8. Заречный, В Века своего пророк// Неман. - 2005. - №2. - С.194-201
9. Коршуков, Е "Всему свой час"// Неман. - 2005. - №9. - C.190-193
10. Копылович, И. Служение Правде / И Копылович // Неман. - 2005. - № 12. - C.130-136
11. Капылович, И. Пусто без правды и добра / И Копылович // Неман. - 2007. - №3. - C. 187 - 191

Автор: Admin 1.2.2016, 10:54

Творчасць Уладзіміра Мулявіна – спадчына ўсяго народа


12 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна (1941, Расія - 2003, Мінск), артыста эстрады, кампазітара, стваральніка і мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, Народнага артыста Беларусі і СССР, Заслужанага дзеяча культуры Польшчы.
Колькі сапраўдных святаў, сюрпрызаў і падарункаў падарыў беларусам гэты чалавек! У твар яго ведалі сотні, ды не – тысячы і дзесяткі тысяч нашых землякоў. На канцэртах, у тэлевізійных перадачах пабывалі і пабачылі мільёны... А вось па голасу яго пазнавалі ўсе без выключэння слухачы і гледачы! Кожны сумленны беларус даражыць і ганарыцца тым, што нашым сучаснікам і суайчыннікам быў ён – Уладзімір Мулявін.
Народжаны ў расійскім Екацярынбургу за паўгода да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Уладзімір Мулявін, паводле яго наступных споведзяў, з маленства трызніў музыкай і толькі музыкай. Бацькі не пярэчылі: у 1956-м ён пайшоў паглыбляць сваю адукацыю ў Свярдлоўскае музычнае вучылішча. А ў 1962-м 21-гадовы малады чалавек з’явіўся ў нашай рэспубліцы і стаў артыстам Беларускай філармоніі.
Сем гадоў Уладзімір Мулявін ад званка да званка, верай і праўдай служыў калектыву, што прыняў і даў яму магчымасць зарабляць на хлеб. Сем гадоў пайшло на заваяванне аўтарытэту, сцвярджэнне і зацвярджэнне сябе. Кучкаваліся вакол яго хлопцы – такія ж: здольныя, настойлівыя, амбіцыёзныя... Выбіцца ж “у людзі”, заявіць аб сабе, хоць бы падаць свой “галасок” было тады надзвычай складана...
І вось – “стрэл”: спачатку на рэспубліканскай, а потым, літэральна адразу ж, і на ўсесаюзнай арэне з’яўляецца нікому не вядомы Дзяржаўны беларускі эстрадны ансамбль “Песняры”. Апранутыя ў нашы нацыянальныя касцюмы, з асобнымі спаконвечнымі беларускімі музычнымі інструментамі, хлопцы выклікалі да сябе далёка не аднолькавае станаўленне. Па-першае, сама назва ансамбля – “Песняры” – многім падалася занадта гучнай: маўляў, сапраўднымі песнярамі не становяцца, а нараджаюцца... Па-другое, адны прыхільнікі эстраднага мастацства бачылі ў “Песнярах” т. зв. крык новай моды: канец 60-х гадоў мінулага стагоддзя якраз і характарызаваўся наступствам новых павеваў на сцене; другія былі больш катэгарычнымі: маўляў, куды ім, “калгаснікам”... Былі і іншыя меркаванні.
Уладзімір Мулявін як мастацкі кіраўнік літаральна з першых месяцаў стаў з ансамблем на цвёрды, калі не сказаць – на жорсткі, шлях: на крытыку увагі не звяртаць, свае падыходы, пазіцыі, творчыя прынцыпы не тлумачыць...
А са сцэн краін свету: Савецкага Саюза і Злучаных Штатаў Амерыкі, Германіі і Югаславіі, Польшчы і Балгарыі, Кубы і Чэхаславакіі, многіх іншых дзяржаў, гучалі, ды не – несліся ў паднябессе непараўнальна-непаўторныя, шчымліва-непадробныя і глыбока-задуменныя беларускія нацыянальна-народныя песні: “Купалінка” і “Касіў Ясь канюшыну...”, “Перапёлачка” і “А ў полі вярба...”, “Рэчанька” і “Каліна”.
Дзесяткі беларускіх народных песень апрацаваў Уладзімір Мулявін. А “Песняры”, натуральна, гэтак жа непараўнальна, свежа і натхнёна, выканалі іх, узрушыўшы не адно сэрца слухача.
Сёння агульнапрызнана: у беларускае нацыянальнае мастацства Уладзімір Мулявін увайшоў са сваёй творчай і мастакоўскай скіраванасцю, сваім, мулявінскім стылем. Ён быў не толькі таленавіты арганізатар, кіраўнік, аранжыроўшчык і выканаўца, але і не менш выдатны кампазітар. Творы Уладзіміра Мулявіна : опера-прытча “Песня пра долю”, вакальны цыкл “Я не паэта...”, песенна-інструментальная кампазіцыя “Песня – бясцэнны дар” на словы Янкі Купалы, “Вянок Багдановічу” на словы “самаго” Максіма, песні “Александрына”, “Чырвоная ружа”, “Ой калядачкі...”, “Завушніцы”, “Балада пра чатырох заложнікаў”, нават музычны спектакль “На ўвесь голас” на словы Уладзіміра Маякоўскага, песенна-інструментальная кампазіцыя на словы Яўгена Еўтушэнкі “Ванька-Устанька” – цяжка згадаць і немагчыма пералічыць усё тое, што зрабіў ён для нас...
У 1994 годзе У.Мулявін узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, а ў 2001 годзе – ордэнам Францыска Скарыны. У Маскве ў 2001 годзе на Алеі Зорак адбылася закладка зоркі У. Мулявина. Яго імем названы бульвар у Мінску, створаны Нацыянальны цэнтр музычнага мастацства імя У.Мулявіна.
Бібліяграфія :
1. Нота судьбы // Помочь полюбить родное / ред.-сост. Л.В.Нестерович.-Мн.: Красико-Принт, 2011. - C. 75 - 87. ( Библиотека предлагает )
2. Мяснікоў, А. Уладзімір Мулявін (1941-2003): А імя і справа засталіся / А. Мяснікоў // Мяснiкоў, А. Сто асоб беларускай гiсторыi: гiстарычныя партрэты - Мінск, 2008. - C. 317 - 320
3. Яковенко, С. Малахит земли белорусской / С. Яковенко // Семь дней. - 2011. - №1. - 6 января. - C. 15
4. Берасцень, С. Таямніца генія / С. Берасцень // Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - 14 студзеня. - C. 1
5. 12 студзеня - 70 гадоў з дня нараджэння У.Г.Мулявіна (1941-2003), артыста эстрады, кампазітара, народнага артыста Беларусі і СССР // Новыя кнiгi (дадатак). - 2010. - № 10. - C. 23 – 25
6. Бибикова, А. Вселенная по имени Мулявина / А. Бибикова // Гродзенская праўда. - 2010. - 17 сакавіка. - C. 30
7. Куклов, В. Земной поклон - божественному таланту / В. Куклов // Народная газета. - 2010. - 10 ліпеня
8. Луста, Т. Рускі самародак, які стаў набыткам Беларусі / Т. Луста // Роднае слова. - 2007. - № 7. - C. 46 - 51
9. Трафiлаў, С. Купалаў дар пад гітару Мулявіна / С. Трафілаў // Краязнаўчая газета. - 2007. - № 28. - C. 4 - 5
10. Дарашэвiч, I. Талент як наканаванне / І. Дарашэвіч // Беларусь. - 2006. - №2. - C. 34 - 35
11. Луста, Т. Сугуччы беларускай ліры: купалаўскія матывы ў творчасці У. Мулявіна і ансамбля "Песняры" / Т. Луста // Роднае слова. - 2006. - № 7. - C. 82 – 84
12. Мулявiн, У. Белая Русь: "Белыя гоні бульбы...". Чырвоная ружа / У. Мулявін // Роднае слова. - 2004. - № 1. - С. 9
13. Капланаў, I. І змоўкла гітара...: "Пяснярская доля, пяснярская слава..." / І. Капланаў // Роднае слова. - 2004. - № 1. - С. 92; // Звязда. - 2004. - 24 студз. - С. 4
14. Мулявiн, У. Чырвоная ружа / У. Мулявін // Звязда. - 2004. - 17 студз. – С.3
15. Кривец, Н Сегодня "Песнярам" 35 лет / Н. Кривец // Комсомольская правда. - 2004. - 1 сентября. - С. 9
16. Шелехов, М. “Белый аист летит!» / М. Шелехов // Беларуская думка. – 2003. - № 4. – С. 45 – 53

Автор: Admin 4.2.2016, 13:33

Вялікі дар нашчадкам


8 лютага – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа (1921 – 1976), народнага пісьменніка Беларусі.
Шырокае прызнанне як арыгінальны мастак празаічнага слова ў беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя атрымаў стваральнік “Палескай хронікі” Іван Паўлавіч Мележ.
Ён нарадзіўся ў в. Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Сярэднюю школу закончыў на выдатна. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і адразу быў прызваны ў армію. З першага дня Вялікай Айчыннай вайны І.Мележ на фронце. У 1942 годзе ён быў цяжка паранены, пасля чаго атрымаў пасведчанне аб інваліднасці. Выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 г. – у Беларускім дзяржаўным універсітэце (знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой), дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 г. ужо ў Мінску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса “Полымя”, у апараце ЦК КП(б)Б.
Больш за трыццаць гадоў працаваў І.Мележ у літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя працы, дзённікі, п’есы, раманы. Пачынаў І.Мележ з вершаў. Гэта былі сюжэтныя вершаваныя апавяданні з прыметна выражанай эпічнай формай развіцця. Хутка ён прыйшоў да свайго сапраўднага прызвання – прозы. Першае апавяданне на беларускай мове “Сустрэча ў шпіталі” было надрукавана ў 1944 годзе ў газеце “Звязда”. Раннія апавяданні і аповесці І.Мележа, якія адлюстравалі атмасферу пасляваенных гадоў, увайшлі ў зборнікі “У завіруху” (1946) і “Гарачы жнівень” (1948). З 1947 па 1952 г. пісьменнік працаваў над сваім першым вялікім эпічным творам – раманам “Мінскі напрамак”. У 1960-70-я гг. гэты твор быў перапрацаваны і стаў больш шматпланавым і маштабным па ахопе падзей, багатым на сапраўдныя народныя характары, праз якія пераканаўча паказаны героіка і трагедыя вайны.
Доўга выношваў І.Мележ задуму свайго значнага твора – “Палескай хронікі”. Працаваць над ім пачаў з сярэдзіны 1950-х гадоў. У 1961 г. быў апублікаваны першы раман “Людзі на балоце”, дзе ўзнаўляецца жыццё палескай вёскі другой паловы 1920-х гг. з яе беднасцю, неўладкаванасцю быту, няроўнасцю сярод сялян, чуткамі аб землеўпарадкаванні і калектывізацыі, якія абудзілі ў людзей шмат роздумаў і хваляванняў. У 1962 годзе гэты твор быў адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Я.Коласа. Другі раман “Подых навальніцы” ўбачыў свет у 1965 г. За гэтыя кнігі І.Мележу была прысуджана Ленінская прэмія (1972). Раман “Завеі і снежань” (1976) аказаўся апошнім фактычна закончаным творам палесскай эпапеі. У трылогіі аўтар раскрыў сілу і хараство жыцця працоўнага беларуса, паказаў прыроду палескага краю, выявіў драматызм сацыяльна-грамадскіх працэсаў жыцця людзей у даваенныя гады, стварыў унутрана складаныя вобразы.
На Беларускім тэлебачанні пастаўлены тэлеспектаклі паводле твораў пісьменніка, на студыі “Беларусьфільм” зняты мастацкія стужкі “Людзі на балоце”(1982, Дзяржаўная прэмія СССР, 1984 ) і “Подых навальніцы” (1983). Жыццю і творчасці пісьменніка прысвечаны дакументальны фільм “Іван Мележ” (1978). У яго роднай в. Глінішча дзейнічае літаратурны музей пісьменіка. У 1980 годзе ўстаноўлена Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І .Мележа.

Бібліяграфія :
1. Мяснікоў А.Ф. Іван Мележ (1921 – 1976): праўда аб “Людзях на балоце” / Анатоль Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гіст. партр. / Анатоль Мяснікоў. – 2-е выд. дапрац.. – Мінск, 2009. – С. 290 – 293
2. Мележ Іван Паўлавіч (8.2.1921г. – 9.8.1976г) // 250 асоб Беларусі ў дыялогах культур = 250 people from Belarus in the dialogue of cultures / [рэд.: Т.Л.Пісарэнка, Л.У.Языковіч; пер. на англ. мову Л.М.Серады]. – Мінск, 2008. – С. 241 – 242
3. Мележ Іван Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т. 10 . – С. 271 – 272
4. Гнiламёдаў, У.В.. Iван Мележ: нарыс жыцця i творчасцi / У.В. Гнiламёдаў. - Мінск: Народная асвета, 1984. – 128 с. -(Народныя пiсьменнiкi БССР)
5. Гулецкая, Г.М. Жыццёвы и творчы шлях Івана Мележа / Гулецкая Г.М. // Беларуская мова і літаратура. - 2015. - № 1. - С. 32 - 36
6. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century. - Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM)
7. Аўласенка, I. Запаветы Івана Мележа / І. Аўласенка // Полымя. - 2014. - № 2. - C. 134 – 145
8. Паўлавец, Д. Вывучэнне "Палескай хронікі" І.Мележа: краязнаўчы аспект / Д. Паўлавец // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - № 11. - C. 49 – 52
9. Варанько, К. Матэрыялы да вывучэння біяграфій беларускіх пісьменнікаў у Х классе / К. Варанько // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - № 10. - C. 37 – 46
10. Сiнькевiч, Л. "Агні кахання. Ці вечныя яны?": любоўны трыкутнік у рамане І Мележа "Людзі на балоце" / Л. Сінькевіч // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - № 4. - C. 16 – 24
11. "А на зямлі яго не згасне свет": сцэнарый // Бiблiятэка прапануе. - 2011. - № 1. - C. 17 - 20
12. Жураўлёў, В. Дзе вера, дзе душа... / В. Жураўлёў // Настаўнiцкая газета. - 2011. - 5 лютага. - C. 10
13. Манкевич, Е. Он писал о вечном / Е. Манкевич, // Неман. - 2011. - № 2. - C. 218 – 221
14. Мятлiцкi, М. Мой Мележ / М. Мятліцкі // Полымя. - 2011. - № 2. - C. 145 – 154
15. Навумчык, М. Вывучэнне рамана І.Мележа "Людзі на балоце" / М.Навумчык // Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - № 4. - C. 11 – 13
16. 8 лютага - 90 гадоў з дня нараджэння І.П.Мележа (1921-1976), народнага пісьменніка Беларусі // Новыя кнiгi (дадатак). - 2010. - № 10. - C. 29 – 31
17. Іван Паўлавіч Мележ (1921-1976) // Полымя. - 2007. - № 6. - C. 171 – 187
18. Гараднiцкi, Я. Вобразы дарогі і падарожных у раманах "Палескай хронікі" Івана Мележа / Я. Гарадніцкі // Роднае слова. - 2003. - № 4. - С. 18 – 21

Автор: Admin 26.2.2016, 7:51

Таямніца неўміручасці Кандрата Крапівы


5 сакавіка –120 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (1896 – 1991), драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўца, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, народнага пісьменніка Беларусі, Заслужанага дзеяча навукі Беларусі.
Жыццёвы і творчы лёс мастака ўзаемапераплятаюцца, і дзесьці, на нейкім вітку, адбываецца так, што мастацкія тэксты пачынаюць ўздзейнічаць на лёс іх стваральніка. У гісторыі літаратуры такіх фактаў безліч. Не выключна, што разгадка таямніцы Кандрата Крапівы прыхавана ў створаных ім вершах, байках, п’есах.
Сатырак, байкапісец, камедыёграф тварыў адметную мадэль мастацкага часу. Яе прысутнасць адчуваецца ўжо ў сатырычных вершах і байках, напісаных у 1920-я гг. Іх стваральнік надзелены асаблівай чуйнасцю да часу, якая дапамагла яму вылучыць у асяроддзі ўстойлівыя, неўміручыя аб’екты сатыры. Востры зрок, тая спецыфічная ўедлівасць, пякучасць, якую называюць яшчэ “крапіўніцкай”, хвосткая рыфма і сакаўны смех спрыялі таму, што байкі “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк”, “Саманадзейны конь” ды іншыя да сённяшняга часу завучваюцца на памяць і расцягваюцца на цытаты. Сучасны музычны гурт называе сябе “Жаба ў каляіне” і са смакам, у рокавай манеры выконвае знакамітыя радкі:
І – скок Жабоцька смела
Ды ў каляіну села.
Тут колам – хрась!..
І кроў і гразь...
.........................................

Пад кола, жаба, не падлазь.
Сатырыкаў баяліся ва ўсе часы. Сентыментальная царыца Кацярына ІІ нямала слёз праліла з нагоды шпілек, якія адпускаў на яе адрас выдавец “Трутня” Мікалай Новікаў. Хоць прасцей ёй, здавалася, было не зважаць на аўтара або закінуць яго ў крэпасць.
Не дужа ліберальныя рэжымы проста знішчалі сатырыкаў – маральна або фізічна. Сталін ва ўласцівай яму крывадушнай манеры абвясціў, што Саветам “патрэбны Салтковы да Гогалі”. І якраз у сталнскую эпоху былі знішчаны беларускія сатырыкі Андрэй Мрый, Леапольд Родзевіч, Анатоль Дзяркач. Крапіва ацалеў не таму, што быў больш асцярожны. Наадварот, ён, што называецца гуляў з агнём. Байкі “Дэкрэт”, “Мандат”, “Язычок”, “Казёл”, “Чорт” былі надзвычай смелыя і рызыкоўныя для свайго часу і захавалі вастрыню да сёння.
Выратавала Крапіву ад масавых рэпрэсій яго шчасная доля і, можа, у нейкай ступені адчуванне часу, якое праяўлялася ў эксрэмальныя моманты. Яно і дало Крапіве магчымасць стварыць адну з самых вострасацыяльных камедый у надзвычай неспрыяльныя для сатыры 1930-я гг. Гэта камедыя “Хто смяецца апошнім”(1939), не меньш дальнабойная, чым байкі і сатырычныя вершы майстра.
Ці меў Кандрат Крапіва нейкую далёкую стратэгічную задуму, калі пісаў гэты твор? Ці прадбачыў святло напрыканцы тунэля – той апошні смех, калі постсавецкае грамадства будзе развітвацца са змрочнай палітычнай спадчынай 1930-х гг.? Хутчэй за ўсё, тут адыграла ролю інтуіцыя мастака, які падсвядома адчуваў логіку гісторыі і не мог не здагадвацца, што адзін з пастулатаў гэтай логікі – усё праходзіць, усё змяняецца.
Дальнабойнасць смеху і варыянтнасць трактоўкі вобразаў уласцівыя і незаслужана забытай і не ацэненай як след камедыі “Мілы чалавек” (1945). Твор гэты парадаксальным чынам выпадае з літаратурнага кантэксту часу, калі прынята было ўслаўляць Перамогу і адлюстроўваць “канфлікт паміж добрым і яшчэ лепшым”. Сатыра, скіраваная сваім вастрыём не супраць “фрыцаў” – кураедаў, а ў глабокі савецкі тыл, у горад Энск, выглядала “небяспенай”.
Дыпламаваныя бараны, ганарыстыя парсюкі, махальнікі івановы, гарлахвацкія, жлукты, караўкіны не звяліся да сёння. Што паробіш? Крапіве не наканавана было зрабіць тое, чаго не зрабілі яго папярэднікі Арыстафан, эзоп, Брант, Свіфт, Салтыкоў-Шчадрын. За тыя некалькі тысячагоддзяў, што існуе сатыра, свет не ачысціўся ад брыды, не знішчылася ў ім метафізічнае ліха. На што здатная ў такім разе сатыра? Яна творыць альтэрнаціўную эстэтычную рэчаіснасць, своеасаблівую зону смеху, само існаванне якой пераконвае ў хіткасці зямнога ліха, якое трэба і можна перамагаць.
Доўгажыхарства К.Крапівы звязана з яго аптымізмам, вітальнай сілай, імкненнем “перажыць” не самыя светлыя эпізоды савецкай рэчаіснасці. А яшчэ і тым, што ён дбаў пра неўміручасць сваіх твораў.

Бібліяграфія:
1. Атрахович (Крапива) Кондрат Кондратович, белорусский писатель, ученый, общественный деятель // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биограф. справ. / сост. И.Н. Кулан [и др.]; под общ. ред. А.Н. Новикова. - Минск, 2014. - С. 35
2. Лаўшук, С.С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С.С. Лаўшук. - Мінск: Беларуская навука, 2002. - 254 с.
3. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century. - Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM)
4. Пахомчык, Н. Беларуская вясковая проза на мяжы 1920-1930-х гг. / Н. Пахомчык // Полымя. - 2014. - № 8. - C. 167 – 176
5. Рагаўцоў, В. "Хто смяецца апошнім" Кандрата Крапівы / В. Рагаўцоў // Роднае слова. - 2014. - № 7. - C. 35 – 38
6. Сiнiца, Т.К. Кандрат Крапіва – байкапісец / Т.К. Сініца // Беларуская мова i лiтаратура. - 2014. - № 4. - C. 32 - 35

7. Ялатамцава, I. Крапіва каля дома... / І. Ялатамцава // Роднае слова. - 2013. - № 8. - C. 86 - 91
8. Клiмчук, I. Нястомны працаўнік / І. Клімчук // Бiблiятэка прапануе. - 2012. - № 3. - C. 12 - 16
9. Крамiнкiна, Т. Вобраз Тулягі ў камедыі Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім" / Т. Крамкіна // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - № 11. - C. 22 - 25
10. Антановiч, К. Па два бакі "Брамы неўміручасці" / К. Антановіч // Культура. - 2011. - № 10. - C. 16
11. Васючэнка, П. Таямніца неўміручасці Кандрата Крапівы / П. Васючэнка // Роднае слова. - 2011. - № 3. - C. 5 - 9
12. Рублевская, Л. Музы баснописца / Л. Рублевская // Советская Белоруссия. - 2011. - 5 марта. - C. 10
13. Мiнкевiч, Л. Ніякая не пякучка! / Л. Мінкевіч // Народная газета. - 2011. - 5 сакавіка. - C. 14
14. Альфяровiч, А. Чытацкая канферэнцыя па п'есе Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім" / А. Альфяровіч // Беларуская мова i лiтаратура. - 2010. - № 10. - C. 43 – 46
15. Шмаянкова, Г. Жыццё і творчасць Кандрата Крапівы / Г. Шмаянкова // Беларуская мова i лiтаратура. - 2010. - № 10. - C. 47 - 50
16. Лычук, Л. Кандрат Крапіва. "Хто смяецца апошнім" / Л. Лычук // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - № 9. - C. 39 – 41
17. Мiшчанчук, М. Вывучэнне творчасці Кандрата Крапівы / М. Мішчанчук // Роднае слова. - 2007. - № 3. - C. 33 - 36
18. Атраховiч, А. Пра дзеда Кандрата / А. Атраховіч // Культура. - 2006. - № 9. - C. 15
19. Паталкоў, Ю. Адвечнасць, якая перамагае / Ю. Паталкоў // Роднае слова. - 2006. - № 11. - C. 12 - 16

Автор: Admin 5.4.2016, 7:28

Праўдзівае слова і сёння кранае да слёз


23 красавіка –130 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі (1886 – 1941), пісьменніка.
Змітрок Бядуля – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Яго імя займае адметнае месца ў галерэі імёнаў тых, хто сваёй дзейнасцю ўславіў беларускі народ, узбагаціў яго культуру, мастацтва. Змітрок Бядуля – фігура яркая, каларытная, неардынарная; у нацыянальным прыгожым пісьменстве ён паэт-рамантык, аўтар лірычных вершаў і мініацюр, раманіст, публіцыст з выразна акрэсленай цікавасцю да актуальных праблем, таленавіты і арыгінаьны тэатральны крытык, даследчык пытанняў этнаграфіі і фальклору, дзіцячы пісьменнік. З.Бядуля ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларускага краязнаўства і распрацоўку праблемы ўзаемаўплаву беларускай і яўрэйскай культуры, адным з першых у беларускай літаратуры звярнуўся да паказу лёсу сялянства ва ўмовах вялікіх сацыяльных пераўтварэнняў.

Бібліяграфія:
1. Марціновіч, А.А. “У душы... міласць да краю свайго” : Змітрок Бядуля / Алесь Марціновіч // Хто мы, адкуль мы... : гіст. эсэ, нарысы : у 3 кн. / Алесь Марціновіч . – Мінск, 2008. – Кн. 3. – С. 413 – 420
2. Сінькова, Л.Д. Змітрок Бядуля : (Плаўнік Самуіл Яфімавіч) / [Л.Д. Сінькова] // Беларуская літаратура ХХ стагоддзя : (біяграфіі, бібліяграфія, літ. крытыка) : давед. для ст. шк. узросту / [Д.Я. Бугаёў і інш.; навук. рэд. Л.Д. Сінькова]. – Мінск, 2008. – С. 47 – 55
3. Бядуля Змітрок (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. – Мінск, 2005. – Т. 1. – С. 203 – 204
4. 23 красавіка - 125 гадоў з дня нараджэння З. Бядулі (1886-1941), пісьменніка // Новыя кнiгi (дадатак). - 2011. - №1. - C. 11 – 12
5. Белая, А. Вывучэнне творчасці Змітрака Бядулі ў Х класе / А. Белая // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - № 5. - C. 3 - 8
6. Іофэ, Э. Унёсак Змітрака Бядулі ў беларускую культуру / Эмануіл Іофэ // Роднае слова. – 2007. - № 6.- С. 71 – 73

Автор: Admin 2.5.2016, 8:33

Лёс пакалення ў творчасці пісьменніка


15 мая – 80 гадоў з дня нараджэння Барыса Сачанкі (1936 – 1995), пісьменніка.
Каштоўным набыткам беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя стала творчасць празаіка Б.Сачанкі.
Свой творчы шлях пачаў з апавядання “Плынь”, надрукаванага ў 1956г. у часопісе “Маладосць”. Ужо першыя апісанні, замалёўкі, кароценькія навелы паказалі, што галоўная каштоўнасць для пісьменніка – чалавек з яго духоўным светам, ладам жыцця.
Адкрыццём Палесся , яго зямлі, людзей, іх думак, настрояў, побыту сталі першыя кнігі пісьменніка “Дарога ішла праз лес”(1960), “Барвы ранняй восені” (1962). Паралельна з тэмай Палесся, пачынаючы з першай кнігі і да твораў апошніх гадоў, праз творчасць Б. Сачанкі праходзіць тэма Вялікай Айчыннай вайны.Адным з лепшых дасягненняў празаіка з’яўляецца аповесць “Апошнія і першыя”, у якой ён узнавіў трагедыю адной са шматлікіх беларускіх Хатыней, спаленых фашыстамі ў вайну. Твор прысвечаны роднай вёсцы пісьменніка.
Ён пісаў пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця Я.Купалы і Я.Коласа, пра Ф.Скарыну і М.Доўнар-Запольскага, пра К.Сваяка, Я.Радзівіла, пра драматычны лёс беларускай інтэлігенцыі. Кніга крытыкі і публіцыстыкі Б.Сачанкі “Сняцца сны аб Беларусі…”(1990) была адзначана ў 1991 г. Літаратурнай прэміяй імя І.П.Мележа.

Бібліяграфія
1. Сачанка Барыс Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П.Пашкоў [і інш.]. . – Мінск, 2002. – Т. 4. – С. 218 – 219.
2. Андраюк, С.А. І лёс пакалення : Барыс Сачанка / Серафім Андраюк // Пісьменнікі. Кнігі : літ.-крыт. арт. / Серафім Андраюк. – Мінск, 1997. – С. 200 – 218.
3. Савiк, Л.С. Пад мiрным небам бацькаўшчыны : нарыс творчасцi Б.Сачанкi / Лiдзiя Сямёнаўна Савiк. - Мінск, 1986. - 120 с.
4. Андраюк, С. Вайною народжаны / С. Андраюк // Роднае слова. - 2011. - № 5. - C. 3 – 7.
5. Андраюк, С. Барыс Сачанка. З высокай верай / С. Андраюк // Полымя. - 2006. - № 5. - C.178 – 190.

Автор: Admin 31.5.2016, 16:24

Каралева жывога слова

6 чэрвеня – 175 гадоў з дня нараджэння Элаізы Ажэшкі (1841 - 1910), польскай пісьменніцы.
Элаіза Ажэшка (1841 -1910) пакінула вялікую творчую спадчыну: каля двухсот твораў розных жанраў. І светлую памяць, і шанаванне ў душах гарадзенцаў, яе сучаснікаў і іх нашчадкаў. Бо была не толькі вялікай пісьменніцай, але і гуманісткай, мецэнаткай. Дом Элаізы Ажэшкі ў Гародні на мяжы стагоддзяў стаў сапраўдным літаратурным салонам, месцам, што вабіла прадстаўнікоў культуры розных нацыянальнасцей. І, безумоўна, беларусаў, да якіх вялікая пісьменніца нашага краю і шчырая патронка для ўсіх гарадзенцаў мела вялікую прыхільнасць да прыніжаных і абражаных, якія, аднак, мелі высокі чалавечы гонар, спрадвечную культуру, але жылі часта ў глыбокай паняверцы. “Гэта была свядомая аўтарская пазіцыя – не толькі стварэнне нацыянальнага каларыту, а глыбокае разуменне народнага жыцця, суперажыванне гаротнаму і бяспраўнаму, але духоўна годнаму народу”. Пра тое сведчаць найлепшыя творы пісьменніцы: аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”. Як пісаў Уладзімір Содаль: “Ажэшка, як ніхто да яе, апавядала свету пра беларусаў і Беларусь. Яна для нашага краю, як Гогаль для Украіны. Той быў сувязным паміж Украінай і Расіяй, а яна – між Беларуссю і Польшчай”.
Выключную ролю ў фарміраванні светапогляду пісьменніцы адыгралі сялянская рэформа і нацыянальна-вызваленчая барацьба 1863-1864 гг. у Беларусі. Элаіза была не толькі сведкай, але і ўдзельніцай гэтай гераічнай барацьбы супраць расійскага самадзяржаўя.
Элаіза Ажэшка пісала на польскай мове, але заняла ў гісторыі беларускай літаратуры асаблівае месца. Пісьменніца са спачуваннем і пашанай ставілася да працавітага беларускага народа, вывучала жыццё і побыт, любіла беларускія краявіды, сабрала багаты і арыгінальны фальклорны матэрыял. “Каралева жывога слова”, “Каралева польскай прозы і пакутлівай праўды” – такія высокія характырыстыкі даваў ёй Ф. Багушэвіч. Пра прыхільнасць паэта да вялікай гарадзенскай пані сведчыць верш-прысвячэнне “Яснавяльможнай пані Арэшчысе”, у якім ад імя беларускага люду выказаў шчырую ўдзячнасць і пашану за тое, што заглянула ў хату беларуса і ўбачыла там чалавека, якім часта пагарджалі, працягнула яму руку і выліла на паперы смутак ягонай душы.

Бібліяграфія:

1. Kielak Anna Maria O kresovym zielnike Elizy Orzeszkowej = Келяк Ганна Марыя Пра крэсавы гербарый Элізы Ажэшкі / Ганна Марыя Келяк. – Варшава-Ліда, 2005. – 79 с.
Пра жыццё і батанічныя захапленні Элаізы Ажэшкі.
2. Патракова, Л. Эліза Ажэшка: “З любасцю да зямлі і людзей” / Л. Патракова // Беларускі час. – 2014. - № 29. – С. 21.
3. Асиновский, С. Уроженцы Беларуси, вошедшие в польскую историю / С. Асиновский // Аргументы и факты. - 2013. - № 5. - C.145-156.
4. Петрушкевіч, А. Чэсць аддаць аўторцы…” / А. Петрушкевіч // Роднае слова. – 2011. - № 6. – С. 13 – 17.
5. Лявонава, Е. “Каралева жывога слова і пакутлівай праўды” / Е.Лявонава // Літаратура і мастацства. – 2010. - № 32. – С. 12.
6. Кашанкова, Л. Славутыя дяячкі Гродзеншчыны / Л. Кашанкова // Алеся. – 2010. - № 10. – С. 36 – 37.
7. Бутэвіч, А. Нечаканая Ажэшка / А. Бутэвіч // Звязда. – 2008. – 7 чэрвеня. – С. 4.
8. Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыіі Беларусі / І. Масляніцына // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. - № 1. – С. 45 – 49.
9. Буднік, І. Міневіцкія скарбы Элізы Ажэшкі / І. Буднік // Гродзенская праўда. – 2005. – 24 мая. – С. 3.
10. Казбярук, У. Беларускія перастварэнні Элізы Ажэшкі / У. Казбярук // Роднае слова. – 2003. - № 8. – С. 15-16.
11. Бічэль, Д. Над Нёманам / Д. Бічэль // Наша вера. – 2001. - № 2. – С. 33 – 36.

Автор: Admin 11.7.2016, 8:17

Подзвіг паэта-фалькларыста.

1 ліпеня - – 220 гадоў з дня нараджэння Яна Чачота (1796 - 1847), беларускага і польскага паэта, драматурга, фалькларыста, этнографа.

Фальклорныя зборнікі Я. Чачота (1838-1846 гадоў) з яго уласнымі беларускімі вершамі яскрава засведчылі факт нараджэння новай беларускай літаратуры і адначасова выхад на гістарычную сцэну аднаго з самабытных і вялікіх славянскіх народаў. Гэты подзвіг паэта высока ацаніў у 1914 годзе ў артыкуле “Беларускае адраджэнне” Максім Багдановіч, паставіўшы Яна Чачота на чале беларускіх пісьменнікаў-адраджэнцаў. У беларускай фалькларыстыцы Я.Чачот – “постаць, можна сказаць першай велічыні… Гэта быў сапраўдны подзвіг паэта-фалькларыста”, - сцвярджаў Кастусь Цвірка.
Я. Чачот сабраў каля тысячы беларускіх народных песень і выдаў іх у шасці зборніках пад назвай “Вясковыя песенькі з-пад Нёмана, Дняпра, Дзвіны…”. Гэта самая вялікая публікацыя беларускай песеннай паэзіі ў першай палове ХІХ стагоддзя.
Ён і сам меў цудоўны талент паэта-песенніка. Да нас дайшло каля 30 яго вершаў. Вершы Чачота лёгка клаліся на музыку, бо ён быў надзвычай чуйны да мелодыі слова.
У 1996 годзе былі нарэшце выдадзеныя (паўтара стагоддзя “хаваліся” ў архіве) Чачотавы “Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года” – сваеасаблівая гісторыя старажытнай Беларусі ў 55 песнях-баладах. Ян Чачот у свой час марыў, каб “Спевы…” спяваліся… Васіль Ліцвінка ў адным з артыкулаў марыў, “каб яны сталі мастацка-гістарычнай хронікай будовы магутнай беларускай дзяржавы!”

Бібліяграфія:

1. Васiлюк, I. Своеасаблівасць балад Яна Чачота / І. Васілюк // Польска-беларускiя моўныя, лiтаратурныя, гiстарычныя i культурныя сувязі: матэр. ХІ Міжнар. навук. канф. "Шлях да ўзаемнасці". - Беласток, 2009. - C. 279 -284.
2. Лiцьвiнка, В. "Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года" Яна Чачота 1842-1844 гадоў - гістарычны эпас беларусаў / В. Ліцвінка. - Мінск, 2004. - 124 с.: іл.; ноты.
3. Багдановiч, I. Перапіска Адама Міцкевіча і Ігната Дамейкі / І. Багдановіч // Ян Чачот, Ігнат Дамейка - сябры і паплечнікі Адама Міцкевіча : Матэр. трэціх і чацвёртых карэл. чытанняў. – Мінск, 1998. – С. 96 – 102.
4. Баранава, А. Асветніцкія погляды Ігната Дамейкі / А. Баранава // Ян Чачот , Ігнат Дамейка - сябры і паплечнікі Адама Міцкевіча: Матэр. трэціх і чацвёртых карэл. чытанняў. – Мінск, 1998. – 80 – 85.
5. 215 гадоў з дня нараджэння Яна Чачота // Наша слова. - 2011. - 6 ліпеня. - C.1.
6. Макарэвiч, С. Ян Чачот -- трагедыя ці выбранасць лёсу? / С. Макарэвіч // Краязнаўчая газета. - 2006. - № 18. - C. 5.
7. Петрушкевiч, А. "Толькі Айчына і Зося" / А.Петрушкевіч // Роднае слова. - 2006. - № 6. - C.14 -16.
8. Бароўская, I. "Плакала бяроза ды гаварыла..." / І. Бароўская // Роднае слова. - 2004. - № 10. - С. 24 – 27.
9. Петрушкевiч, А. "Знаць Чачота ўсе павінны...", або шануйма сваё! / А. Петрушкевіч // Гродзенская праўда. - 2004. - 11 снеж. - С.13.

Автор: Admin 1.8.2016, 8:17

Малітва за Беларусь


28 жніўня – 80 гадоў з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна (1936 - 2014), паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі.
Так лёсава склалася, што Генадзь Мікалаевіч заўсёды лічыўся дзяржаўнікам – і за савецкім часам, калі зрабіў даволі ўражлівую для паэта кар’еру ў БССР, і за незалежным, калі хваляваўся і дбаў пра станаўленне нацыянальных чыннікаў Беларусі. І ў першым, і ў другім выпадку тое было менавіта праявай яго спадчыннай беларушчыны. Узначальваючы часопіс “Маладосць”, ён выводзіў у літаратурны свет лепшых маладых і вядомых ужо апальных аўтараў (друкаваў “Дажыць да світання”, “Воўчую зграю”, “Яго батальён” В. Быкава, а таксама гістарычна-нацыянальныя творы Уладзіміра Караткевіча). Кіруючы беларускім тэлебачаннем, “пад сурдзінку” праводзіў там не гучную, але мэтаскіраваную беларусізацыю, а ў час перабудовы рабіў першыя крокі да дэмакратызацыі і галоснасці аднаго з галоўных тады сродкаў масавой інфармацыі (першыя эфіры з апанентамі савецкай і камуністычнай улады).
Г.Бураўкін быў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за свае адметныя зборнікі вершаў. На яго вершы напісаны такія вядомыя ў народзе песні, як “Белы снег”, “Зачараваная”, “Матылі”, “Малітва” , штовечаровая “Калыханка” і іншыя.
Г. Бураўкін – захавальнік і прадаўжальнік класічных традыцый нашай нацыянальнай паэзіі. У яго творчасці няма адметных літаратурных адкрыццяў – ні ў форме, ні ў змесце, ні ў ідэйнай тэматыцы, як тое было ў Танка, Брыля, Быкава, Караткевіча. Але ў яго было шчырае прафесійнае служэнне сваёй паэтычнай Музе.

Бібліяграфія:
1. Бураўкін Генадзь // Біябібліяграфічны слоўнік у 6 т. / рэдкал. І.Э. Багдановіч [і інш.] / - Мінск, 1992. – Т.1. – С. 395 – 416.
2. Барсток,М.М. Руплiвы поўдзень : Нарыс творчасцi Генадзя Бураўкiна / М.М. Барсток. - Мінск, 1984. – 173 с.
3. Галубовіч, Л. Ад Крыжоўкі - да зорак... / Леанід Галубовіч // Дзеяслоў. - 2014. - №6. - С. 276 – 282.
4. Садоўская, Л. Запатрабаваная паэзія : Прэзентацыя кнігі Генадзя Бураўкіна "Лісты да запатрабавання" / Л. Садоўская // Бібліятэка прапануе. - 2012. — № 1. — С. 7—12.
5. Коўтун, В. Са словам памяці жывой // Маладосць. - 2006. - № 8. - C. 132 - 134.
6. Давiдоўская, Л. Генадзь Бураўкін // Роднае слова. - 2005. - № 1. – С. 93 - 94.
7. Бугаёў, Д. "Матчына слова дапамагала мне..." // Полымя. - 2001. - № 8. - С. 206 – 231.


фото Г. Бураўкіна

Автор: Admin 31.8.2016, 15:48

Боль і сумленне Бацькаўшчыны


30 верасня – 85 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча (1931 - 2016), паэта, літаратуразнаўца, фалькларыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча.
Асноўным зместам паэзіі Н. Гілевіча з'яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоўная спадчына народа, памяць мінулай вайны. У вершах пра маці пульсуе ўсведамленне свайго сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам, нейкай унутранай віны і адначасова пакаяння. У вершах пра сучасную вёску паэт сцвярджае, што спрадвеку вёска была і застаецца захавальніцай маральнай і моўнай чысціні народа. Паэт уздымае голас супраць бездухоўнасці і абыякавага стаўлення да нацыянальнай культуры, выступае за маральную чысціню сучаснікаў.
Адрасатам многіх вершаў паэта з'яўляецца моладзь. У вершы «Парада маладым чытачам» Н. Гілевіч пераканаўча і проста сцвярджае мудрыя жыццёвыя ісціны: трэба чытаць казкі, бо «навукі мудрай — край там непачаты!». 3 кожнай казачнай фабулы маладыя чытачы павінны зразумець няхітрую жыццёвую праўду, выказаную паэтам у яскравых параўнальных зваротах: «чаму лісе нетрэба верыць здохлай, як гэта дзед адзін зрабіў калісьці» (не трэба давяраць хітраму чалавеку), «чаму ваўку не трэба камізэлька з двума радамі гузікаў на бруху» (не адзенне ўпрыгожвае чалавека, а яго ўчынкі) і інш.
На дзіва плённыя дасягненні Ніла Гілевіча ў жанры загадкі. Гэтыя творы прадстаўлены ў кнігах “Сіні домік, сіні дом” і “Загадкі” Тэматыка яго загадак надзвычай шырокая. Толькі дзіву даешся, наколькі багатая фантазія ў паэта!
Ніл Сымонавіч Гілевіч – Народны паэт Беларусі, Заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы, Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева.

Бібліяграфія:

1. Гілевіч Ніл // Біябібліяграфічны слоўнік у 6 т. / рэдкал. І.Э. Багдановіч [і інш.] / - Мінск, 1992. – Т.2. – С. 185 – 204.
2. Маляўка, П. Жанр загадкі ў творчасці Ніла Гілевіча / Пётр Маляўка // Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemnosci : матэрыялы XV міжнар. навук. канф. ( Гродна, 13-14 лістап. 2008 г.) / рэдкал. : І. Крэнь, С. Мусіенка, І. Папоў, Я.Роўба ( адк. рэдактары) [і інш.]. - Гродно : ГрДУ, 2009. - С. 338 – 343.
3. Нищик, Ф. Живую совесть приводя в движенье / Ф. Нищик, Л. Садовская // Уроки жизни поэтической строкой / сост. О.А. Томашева. - Минск, 2016. - С. 48-61.
4. Гілевіч, Н. : "Мой усім вам паклон зямны..." // Роднае слова. - 2016. - № 4. - С. 25.
5. Герцык, А. В. Вывучэнне лірыкі Ніла Гілевіча : традыцыі паэтычнай класікі (11 клас) / Аляксандр Герцык // Роднае слова. - 2014. — № 12. — С. 62—68.
6. Бутучак, Г. Захавальнік і абаронца беларускасці // Бiблiятэка прапануе. - 2011. - № 8. - C. 23 - 28.
7. 30 верасня -- 75 год з дня нараджэння (1931) Н.С. Гілевіча, Народнага паэта Беларусі, літаратуразнаўца, фалькларыста, перакладчыка // Новыя кнігi. - 2006. - № 5. - C. 22 – 25.

Автор: Admin 4.10.2016, 9:39

Права аблюбаваць слова…


27 кастрычніка – 105 гадоў з дня нараджэння Міколы Лобана (1931 - 2016), пісьменніка, мовазнаўца. Заслужаны работнік культуры Беларусі.
Першае сваё апавяданне Мікола Лобан надрукаваў у 1930 годзе. Ён – аўтар аповесці «Іркуцянка» (1953), раманаў «На парозе будучыні» (1964), «Гарадок Устронь» (1970), «Шэметы» (1981), што склалі трылогію. У ёй пісьменнік паставіў перад сабой маштабную задачу – адлюстраваць «гісторыю нашага грамадства ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да сённяшніх дзён», расказаць «аб жыцці і лёсе людзей таго пакалення, якое прайшло праз агонь рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і наступных выпрабаванняў палавіны нашага стагоддзя».
У 1984 годзе пабачыла свет кніга Міколы Лобана «Пяць раніц тыдня» (эсэ, асацыяцыі, артыкулы) – адно з лепшых выданняў у беларускай эсэістыцы. За гэту кнігу пісьменніку ў 1985 годзе пасмяротна была прысуджана Літаратурная прэмія імя Івана Мележа Саюза пісьменнікаў БССР. Разам з Эдзі Агняцвет Мікола Лобан пераклаў на беларускую мову аповесць Максіма Горкага «У людзях».
Няпроста ішлося па жыцці Мікалаю Паўлавічу Лобану, аднак ён быў жыццялюбам, чалавекам высокай культуры, вельмі цаніў простыя чалавечыя адносіны. У вышэйназванай кнізе «Пяць раніц тыдня» ён напісаў, што сапраўдная любоў да чалавека павінна быць «на кожным кроку, у кожным выпадку фізічнага і духоўнага датыкнення… гэта твой жыццёвы стыль, тваё асяроддзе, тваё паветра, ты іначай не ўмееш, гэта твой почырк, твая паходка – гэта тваё крэда». У памяць пра выдатнага пісьменніка і навукоўца Міколы Лобана адна з вуліц горада Слуцка названа яго імем.

Бібліяграфія:
1. Лобан Мікола // Біябібліяграфічны слоўнік у 6 т. / рэдкал. І.Э. Багдановіч [і інш.] / - Мінск, 1992. – Т. 4. – С. 57 – 59.
2. 27 кастрычніка 100 гадоў з дня нараджэння М.П. Лобана (1911-1984), пісьменніка, мовазнаўства // Новыя кнігі. - 2011. - № 6. - С. 9 - 10.
3. Бугаёў, Д. Яшчэ раз пра Міколу Лобана // Роднае слова. - 2001. - № 12. - C. 11-15
4. Четырнадцать фронтовых дней из дневника Миколы Лобана // Неман.- 2010. - № 5. - С. 118 - 133.

Автор: Admin 3.11.2016, 7:49

Свет паэзіі Анатоля Вярцінскага


18 лістапада – 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вярцінскага (1931г.) паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча. Заслужаны работнік культуры Беларусі.
Анатоль Вярцінскі – адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў беларускай паэзіі другой паловы ХХ ст., творчасць якога належыць да так званай інтэлектуальнай, філасофскай паэзіі. Яго справядліва называюць паэтам думкі.
Ён – аўтар кнігі літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў “Высокае неба ідэала” (1980), зборніка выбраных вершаў і паэм “Святло зямное” (1981), кнігі дзіцячых п’ес “Дзякуй, вялікі дзякуй!” (1983), публіцыстычных нататак “Нью-Йоркская сірэна” (1987), шмат выступае з артыкуламі ў перыядычным друку. У 1994 годзе выходзіць зборнік яго артыкулаў, выступленняў, інтэрв’ю “Трывожны досвітак”, у якім уздымаюцца актуальныя праблемы грамадска-палітычнага жыцця, даецца кваліфікаваная ацэнка творчасці вядомых беларускіх майстроў слова.
Многія вершы Анатоля Вярцінскага пакладзены на музыку І. Лучанком, Я. Глебавым, Л. Захлеўным, Э. Ханком.
Бібліяграфія:
1. Губернатараў, М.А. Вярцінскі Анатоль / М.А. Губернатараў // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік / рэд. А.В. Мальдзіс. – Мінск, 1993. – Т. 2. – С. 72 – 80.
2. Есіс, Я. Верш А. Вярцінскага "Жыццё даецца, каб жыццё тварыць..." / Я.В. Есіс // Беларуская мова і літаратура. - 2015. - № 10. - С. 39 – 43.
3. Ярмашук, Л. Святло зямное Анатоля Вярцінскага : урок-партрэт літаратуры (Х клас) / Л. Ярмашук // Роднае слова. – 2015. - №7. – С. 56 – 58.
4. Шамякіна, М. Анатоль Вярцінскі / М. Шамякіна // Полымя. – 2007. - № 2. – С. 126 – 129.

Автор: Admin 2.12.2016, 9:02

Нязгасная зорка на беларускім небасхіле


9 снежня – 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча (1891 - 1917) паэта, класіка беларускай літаратуры, перакладчыка, літаратуразнаўцы, празаіка, крытыка і гісторыка літаратуры.
Максім Багдановіч – гонар і боль нашай літаратуры. Жыццё яго было кароткім, як лістападаўскі дзень, і хмурным, быццам позняя восень. Толькі 25 вёсен сустрэў М. Багдановіч і назаўсёды застаўся для нас маладым. Але ж ён так многа зрабіў…І яшчэ больш не паспеў зрабіць. Яго імя ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю беларускай культуры. Кожнае пакаленне адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайны свет яго паэзіі. Ужо ў самім прозвішчы паэта – Багдановіч – прачытваецца Богам дадзены.
М. Багдановіч – адзін са стваральнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы. Асноўнай яго заслугай з’яўляецца ўзбагачэнне беларускай літаратуры здабыткамі сусветнай культуры. Ён адзін з першых пачаў распрацоўку складаных вершаваных формаў (санет, актава, тэрціна, трыялет, рандо, скерца і інш.), імкнучыся сцвердзіць вялікія вобразна-выяўленчыя магчымасці беларускай мовы. З той жа мэтай М. Багдановіч заняўся мастацкім перакладам, узнаўляючы на роднай мове творы антычных, заходнееўрапейскіх і расійскіх аўтараў, а таксама ўзоры песень розных народаў свету. Нароўні з Янкам Купалам ён стаў заснавальнікам пейзажнай і інтымнай лірыкі ў нацыянальнай паэзіі; яго апавяданні знаходзяцца ля вытокаў нацыянальнай прозы; яго крытычныя даследванні шмат у чым прадвызначылі далейшы шлях развіцця беларускага літаратуразнаўства.

Бібліяграфія.
1. Максім Багдановіч : энцыклапедыя / склад. І.У. Саламевіч, М.В. Трус. - Мінск : Беларус. Энцыкл. iмя П.Броўкi, 2011. - 608 с.
2. Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы : успаміны, артыкулы, прысвячэнні / уклад. Т.Э. Шэляговіч. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2011. - 350 с. - ( Жыццё знакамiтых людзей Беларусi).
3. Алейчанца, Ю. Наш Максім Багдановіч / Ю. Алейчанца // Звязда. – 2016. – 3 мая. – С. 12.
4. Тычко, Г. Мастацкая рэцэпцыя сусветнай класікі ў творчасці Максіма Багдановіча / Галіна Тычко // Роднае слова. – 2015. - № 11. – С. 5 – 8.
5. Трус, М. М. Багдановіч і рэвалюцыя 1905 – 1907 гг.: штрыхі да біяграфіі паэта / Мікола Трус // Роднае слова. – 2015. - № 12. – С. 4 - 8.
6. Кулікоўская, Т. Максім Багдановіч – чалавек, паэт, патрыёт / Т. Кулікоўская // Беларуская мова і літаратура. – 2012. - № 3. – С. 30 – 36.
7. Мацук, Ю. Знітаванне крэўнасцю, знітаванне Радзімай…” // Літаратура і мастацства. – 2012. - № 50. – 14 снежня. – С. 12.
8. Мышкавец, І. “Праглядзіце гэты томік…” / І. Мышкавец // Літаратура і мастацства. – 2013. - № 10. – 7 сакавіка. – С. 10.
9. Петрушкевіч А. Песняры чыстае красы: Максім Багдановіч і Алесь Салавей / А. Петрушкевіч // Роднае слова. – 2012. - № 7. – С. 3.

Автор: Admin 3.2.2017, 7:37

Мудрае ў самім жыцці


1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Георгія Марчука (1947, Давыд-Гарадок), пісьменніка, драматурга, кінасцэнарыста.
Творы вядомага пісьменніка Беларусі Георгія Марчука заслужана карыстаюцца поспехам у чытачоў. За сорак гадоў літаратурнай творсчасці ён стварыў восем раманаў, пяцьдзесят п’ес, напісаў кнігу навэл “Хаос”, якая была прызнана лепшай кнігай страны ў 1997 годзе, кнігу казак для дзяцей, кнігу афарызмаў, стаўшы, такім чынам, роданачальнікам гэтага жанра ў беларускай літаратуры.
Нарадзіўся Георгій Марчук на Беларускім Палессі з самабытным укладам жыцця, сваімі традыцыямі і звычаямі, якія таленавіта апісаў ў сваіх эпічных раманах “Крык на хутары” і “Кветкі правінцыі”.
У 1973 годзе ён скончыў Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут (па спецыяльнасці “тэатразнаўства”), а ў 1975 годзе Вышэйшыя курсы рэжысёраў і сцэнарыстаў у Маскве (па спецыяльнасці “кінарэжысёр”). Дэбютаваў у літаратуры аднаактнай п’есай (1971). Дзесяцікратны лаурэат рэспубліканскіх конкурсаў па драматургіі.
Усе творы пісьменніка адрозніваюцца глубокім псіхалагізмам, вострымі сюжэтамі, праўдай жыцця, філасафічнасцю. У сваіх драмах, камедыях і трагедыях ён разглядае вечны канфлікт духоўнага і матэрыяльнага, высмейвае крайнасці чалавечай натуры, падымае пытанні адказнасці за жыццё кожнага перад Богам і людзьмі. Стылю Марчука, як драматурга, уласцівы арыгінальныя сюжэты, бліскучыя дыялогі, гумар і высокі напал трагедыйных пачуццяў. Застаючыся рэалістам ён вельмі тонка ўводзіць у свой рэалізм элементы сімвалізма, рамантызма, інаказання. Сярод герояў яго камедый сустракаюцца і такія як – Грэх, Раб Божы, Чорт, Анёл, Дабрачыннасць.
У сваіх творах яму ўдалося паказаць гісторыю Палесся, Беларусі, яе народа праз прызму ўспрымання гісторыі чалавецства, убачыць сакраментальную аснову, якая аб’ядноўвае народы планеты.

Бібліяграфія:
1. Радзівончык, Н. Сучаснае і адвечнае ў творчасці Георгія Марчука / Ніна Радзівончык // Роднае слова. - 2016. — № 2. — С. 16—17.
2. Іконнікава, Л. У. Творчасць Георгія Марчука: жанравыя асаблівасці, канцэптасфера, мастацкія дамінанты : аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук / Іконнікава Людміла Уладзіміраўна ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і лытаратуры. - Мінск, 2015. - 25 с.
3. Марціновіч, А. Казку прачытай — жыццё спазнай : казкі Георгія Марчука / Алесь Марціновіч // Роднае слова. - 2012. — № 1. — С. 23—26.
4. Марчук, Г. "Бяры тэму, якую да цябе ніхто не браў!" // Лiтаратура i мастацтва.- 2010.- 15 кастрычніка (№ 41).- C. 5.
Гутарка з драматургам, празаікам, прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію па літаратуры Г. Марчуком.
5. Хацкевіч, В.Б. Падарожжа ў чалавечае жыццё... // Маладосць.- 2008.- № 9.- С. 113-117.
Жыццё і творчасць пісьменніка Г.В.Марчука.
6. Качаткова, І. Прыгажосць, якая ратуе // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 12 студзеня (№ 12). – С. 13.
Пра жыццёвы і творчы шлях беларускага пісьменніка, драматурга Георгія Марчука.

Автор: Admin 3.2.2017, 9:34

Светлы воблік паэта


25 лютага – 60 гадоў з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова (1957 - 2004), паэта, лаўрэата літаратурных прэмій.
Аўтар кніг паэзіі «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Вершы» (1997), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю» (2000), «Мы з братам» (2003), зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасмяротна. У 2012 годзе ў «Рэдакцыі газеты «Звязда» выйшаў зборнік выбраных твораў «Не знікай» (укладальнік Алена Пісьмянкова).
Месца Алеся Пісьмянкова ў беларускай літаратуры адметнае. На яго вачах многія рэаліі адыходзілі ў нябыт, аднак паэт захаваў далучанасць да каранёў, увасобіў яе ў вершах – і пакінуў нам у спадчыну. Яго творчасць развівалася на стыку часоў, у пару перамен, прычым у пэўным анархізме да літаратурных тэндэнцый. Магчыма, гэта абумовіла ўнутраны канфлікт лірычнага героя, яго пранізлівы боль і светлы сум. У гэтым – прыгажосць і абаяльнасць паэтычнай спадчыны Алеся Пісьмянкова. Яго пазіцыя была натуральная і шчырая да апошняй кропкі. У любові да радзімы паэт прызнаваўся ціха, амаль малітоўна.
Паэтычны талент асабліва моцна праявіўся ў яго невялікіх вершах і мініяцюрах.
Люты ў валенкі абуты,
Апрануты люты ў кажух.
Люты спрабуе на лютні
Апошні акорд завірух.
Чуеце лютага лютню?
У лютага слых абсалютны.
Рытмічная карціна верша і сродкі мастацкай выразнасці родняць паэзію Алеся Пісьмянкова з фальклорнымі творамі.
Нельга пакінуць па-за ўвагай і творы Алеся Пісьмянкова, напісаныя для дзяцей: “Заўзятары” (1993), “Ласуны-веселуны” (1996). Як успамінаюць сябры паэта, ён часта паўтараў вядомае: для дзяцей трэба пісаць як для дарослых, толькі яшчэ лепш. Яго кнігі вершаў для дзяцей таксама ўзбагацілі беларускую літаратуру – дзіцячую. Сёння роля дзіцячай літаратуры недаацэньваецца, але трэба памятаць, што густ і прыхільнасці чытача выхоўваюцца з самага дзяцінства. Прыгожыя, цікавыя дзецям, з густам і веданнем мовы напісаныя вершы адыгрываюць вялікую ролю ў выхаванні, яны фарміруюць павагу і цікаўнасць да нацыянальнай мовы і літаратуры.
Алесь Пісьмянкоў член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры», лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998) за кнігу «Вершы», лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004, пасмяротна).

Бібліяграфія
1. Письменков Алесь // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2008. – Т. 6. - С. 81.
2. Пісьмянкоў Алесь // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2001. – Т. 12. – С. 390.
3. Пісьмянкоў Алесь // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1987. – Т. 4. – С. 301.
4. Вішнеўскі, А. Шуміць лес, цвіце сад / А. Вішнеўскі // Беларуская думка.- 2007.- № 2.- C. 127 - 133.
5. Галубовіч, Л. Рыцар паэзii / Л. Галубовіч // Полымя.- 2005.- № 4.- С. 211 -216.
6. Яскевіч, А. "Трэба капаць крыніцу..." / А. Яскевіч // Роднае слова. - 2000.- № 4. - С. 13 - 17.

Автор: Admin 1.3.2017, 8:34

Адкрываючы таямніцы айчыннай гісторыі


10 сакавіка – 75 гадоў з дня нараджэння Міхася Ткачова (1942 - 1992), гісторыка, доктара навук, пісьменніка, грамадскага дзеяча.
“Краінай замкаў” называлі Беларусь сучаснікі… Многім вядомая гэтая фраза з кнігі “Замкі Беларусі”, што належыць пяру доктара гістарычных навук, прафесара, грамадскага і палітычнага дзеяча Міхася Ткачова.
Міхась Ткачоў адным з першых пачаў працаваць на мяжы гісторыі і археалогіі, даследуючы абарончае дойлідства Вялікага Княства Літоўскага. Слабая вывучанасць помнікаў, значныя іх разбурэнні прымушалі М. Ткачова шырока выкарыстоўваць у сваіх навуковых працах археалагічныя матэрыялы. Але ён, як ніхто іншы, мог гарманічна спалучыць даныя археалогіі з паведамленнямі розных гістарычных крыніц і зрабіць абгрунтаваныя высновы. Без перабольшвання можна сцвярджаць, што Міхал Александравіч быў пачынальнікам новага кірунку ў гістарычных даследваннях на еўрапейскай частцы Савецкага Саюза – “гістарычнай археалогіі”. Сёння гэта агульнапрызнаная галіна археалогіі паспяхова развіваецца ў Беларусі.
Вынікам працы М. Ткачова на мяжы археалогіі і гісторыі стала абарона ў 1972 г. кандыдацкай дысертацыі па тэме “Ваеннае дойлідства Беларусі XIII – XVIII стст. (па помніках паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй Беларусі)”. Праз 15 гадоў, у 1987 г., М. Ткачоў паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі XIV – XVIII стст.”. На аснове матэрыялаў гэтых дысертацыйных даследванняў ён пісаў кнігі, якія станавіліся папулярнымі не толькі сярод спецыялістаў, але і звычайных чытачоў. Гэта “Замкі Беларусі (XIII – XVIII ст.)” (1977, на бел. мове; 1987, на рус. мове); “Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII – XVIII стст.” (1978); “Замкі і людзі” (1991). А яшчэ былі цікавыя працы навукова-папулярнага і публіцыстычнага характару: “Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч” (1992, у сааўтарстве з А. Бельскім), “Старажытны Мсціслаў” (1992, у сааўтарстве з А. Трусавым), “Паходня” (1994). Усяго М. Ткачовым напісана каля 200 навуковых прац, з іх 10 кніг (уключаючы раздзелы ў калектыўных манаграфіях).

Бібліяграфія.
1. Семянчук, Г.М. Прафесар Мiхаiл Аляксандравiч Ткачоў (10.03.1942 - 31.10.1992): старонкi бiяграфii i навуковай творчасцi / Г. М. Семянчук // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси : материалы респ. науч.-практ. конф. - Гродно, 2005. - C. 90 - 93.
2. Castrum, urbis et bellum : зборнiк навуковых прац; прысвячаецца памяцi М. Ткачова / навук. рэд.: Г. Семянчук, А. Мяцельскi. - Баранавiчы : РУПП "Баранавiцкая ўзбуйненая друкарня", 2002. – 421 с.
3. Карлюкевiч, А. Па дарозе ў храм гiсторыi // Карлюкевiч, А. I векавечны толькi край... - Мінск, 2000. - C. 95 - 101.
4. Семянчук, Г. М. Даследчык краіны замкаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Ткачова) / Генадзь Семянчук, Андрэй Мяцельскі, Лявон Калядзінскі // Беларускі гістарычны часопіс. - 2012. — № 3. — С. 41—44.
5. Фатыхава, Г. З душой рамантыка / Г. Фатыхава // Беларуская думка. - 2007. - № 3. - C. 135 - 143.
6. Трусаў, А. Ён адкрыў для нас краiну замкаў / А. Трусаў // Лiтаратура і мастацтва. - 2002. - 31 мая.- C. 15.
7. Майсяёнак, А.Г. Жыццяпiс славутага вучонага [Мiхася Аляксандравiча Ткачова (1942-1992)] / А. Г. Майсяёнак // Краязн. газ. (Гродна).- 2002. - № 4. - C. 5 .

Автор: Admin 3.4.2017, 7:53

Шляхам Алеся Жука


1 красавіка – 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Жука (1947), беларускага пісьменніка, перакладчыка.
Алесь Жук - адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю. Сучаснасць ва ўсёй яе складанасці і супярэчлівасці становіцца галоўнай тэмай яго прозы. Уся творчасць пісьменніка пазначана сапраўдным талентам, глыбокай праўдай жыцця, вастрынёй у пастаноўцы сучсных праблем. Невычарпальнай крыніцай творчага натхнення стала для Аляксандра Аляксандравіча родная Случчына, дзе ён нарадзіўся.
У літаратуру Алесь Жук прыйшоў у сярэдзіне 60-х гадоў, але пісаць пачаў яшчэ ў школьныя гады і ў час вучобы ва універсітэце. Яго апавяданні “Сок манга”, “Завулак”, “Водсветы зорак” і іншыя , напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу “Асеннія халады” (1972). Ужо ў сваіх ранніх творах пісьменнік паказаў сябе тонкім псіхолагам, майстрам у раскрыцці чалавечых характараў, у паказе узаемаадносін паміж людзьмі. Гэта кніга адразу ж вывела А. Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў і, як потым аазалася, не толькі беларускіх: пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка.
На працягу 1970 – 1980-х гадоў з’явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі “Палванне на старых азёрах” (1975), “Зоркі над палігонам” (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978; зняты фільм “Палігон” 1983), “Паўстанак вяртання” (1981, Літаратурная прэмія імя І.Мележа 1982) адметныя роздумам над пытаннямі жыцця і лёсу, складанасцю і разнастайнасцю характараў, арганічным спалучэннем трагізму з лірызмам.
У 1982 годзе пабачыла свет кніга прозы “Паляванне на Апошняга жураўля”. Клопат пра навакольнае асяроддзе, напоўнены выразным аналітычным роздумам у спалучэнні з легендарна-казачнымі апавядальнымі элементамі-сімваламі прыдаюць твору сапраўды мастацкую значнасць. Па гэтай аповесці ў тэатры імя Янкі Купалы быў пасташлены спектакль і ў 1986 годзе знята мастацкая стужка.
Да самых значных твораў пісьменніка належыць і аповесць “Праклятая любоў”, што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992) – яскравае сведчанне высокай творчай сталасці вядомага празаіка, добрага знаўца народнага жыцця і побыту, чалавечых лёсаў і характараў.
Бібліяграфія
1. Гніламёдаў У. В. Алесь Жук / У.В. Гніламёдаў // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навук. рэд.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. — Мінск, 2003. — Т. 4, кн. 2. — С. 542—565.
2. Бугаёў Дз. Нічога лішняга: (Алесь Жук) / Дзмітрый Бугаёў // Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. — Мінск, 2003. — С. 364—380.
3. Шаўлякова-Барзенка І. Л. Сучасная беларуская проза: маральна-філасофская праблематыка (XI кл.) / І. Л. Шаўлякова-Барзенка // Беларуская мова і літаратура. 2005. — № 3. — С. 57—64. — Са зместу: Алесь Жук. С. 61—64.
4. Алесь Жук: матэрыялы аб жыцці і творчасці / Г. Тычка і інш. // Крыніца. —2001. — № 1. — С. 3-51.
5. Прыгодзіч З. Ад праўды побыту — да праўды быцця: слова да двухтомніка прозы А. Жука / Зіновій Прыгодзіч // Маладосць. — 1992. — № 7. — С. 214—226.

Автор: Admin 2.5.2017, 7:49

“Пад небам першага спаткання…”


11 мая – 70 гадоў з дня нараджэння Раісы Баравіковай (1947), беларускай пісьменніцы, перакладчыцы.
Раіса Андрэеўна Баравікова – адна з самых яркіх прадстаўніц беларускай паэзіі. Яе вершы – гэта канкрэтная жыццёвая споведь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, якія прайшлі праз сэрца. На працягу ўсёй сваёй творчасці Р. Баравікова сцвярджае, што самае цудоўнае пачуццё, якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць, высакароднасць – каханне.
Друкавацца паэтэса пачала яшчэ ў юнацкія гады. Першы верш быў апублікаваны ў бярозаўскай раённай газеце “Маяк камунізму”. З таго часу Р.Баравікова не спыняецца ў творчым самаразвіцці, працягвае рэалізоўваць прыроджаны лірычны талент у самых розных мастацкіх формах. З невялікім часавым прамежкам выходзілі яе паэтычныя зборнікі: “Рамонкавы бераг”(1974), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Адгукнуся голасам жалейкі” (1984), “Каханне” (1987, Літаратурная прэмія імя А. Куляшова 1988), “Пад небам першага спаткання” (1990), “Люстэрка для самотнай” (1992, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1994). У паэзіі Р.Баравіковай вядучае месца займаюць тэма кахання, складаны свет думак і пачуццяў лірычнага героя, яго прага да высокага духоўнага ідэялу, пошук сапраўдных маральна-этычных асноў.
Р. Баравікова з’яўляецца аўтарам драматычнай паэмы “Барбара Радзівіл” (1992), у якой адлюстраваны эпізоды беларускай гісторыі. У 1994 г. паэма была пастаўлена ў тэатры-студыі беларускай драматургіі “Вольная сцэна”. Р. Баравіковай былі напісаны п’есы “Цётка Малання з Асаўца” (1984); “Пятля часу” (1996); поўны сцэнічны варыянт лірычнай драмы “Барбара Радзівіл” (2001).
Адметнымі з’яўляюцца адрасаваныя дзецям кнігі “Галенчына “Я”, альбо Планета Цікаўных хлопчыкаў” (1990), “Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабаня Квыш-Квыш” (1996). Значнае месца літаратуразнаўцы адводзяць і аповесці “Кватарантка”, якая расказвае пра маладое пакаленне, пошукі свайго месца ў жыцці.
У апошнія гады Р. Баравікова піша ў жанры прозы. Яна аўтар зборніка апавяданняў “Вячэра манекенаў”, напісаных у жанры псіхалагічнай фантастыкі, аповесці “Лён-Лянок, альбо Кампакт-дыск ад зялёнага Дрэйка” і цыкла фантастычных гісторый “З казак старога астранаўта”. Пісьменіца займаецца таксама перакладамі з рускай, украінскай і польскай моў.

Бібліяграфія
1. Баравікова Раіса Андрэеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 2. – С. 287.
2. Шынкарэнка, В. К. Раіса Баравікова / [Шынкарэнка В.К.] // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. [рэдкал.: У.В. Гніламёдаў і інш.); навук. рэд.: У.В. Гніламёдаў, С.С. Лаўшук]. – Мінск, 2003. – Т.4. Кн. 2. – С. 568—590.
3. Падліпская, З. “Яно і нараканне, і сонца, і пякучай цемры сплаў”: духоўны свет лірычнай гераіні Р. Баравіковай / Зоя Падліпская // Роднае слова. – 2006. - № 3. – С. 239 —258.
4. Смаль, В. “А на душы і светла, і шчымліва” : паэтычная сцяжына Р.Баравіковай / В. Смаль // Полымя. – 2005. - № 11. – С. 188 – 194.
5. Брадзіхіна, А. Пераемнсць традыцый : інтым. Лірыка Г. Ахматавай і Р.Баравіковай / Ала Брадзіхіна // Полымя. – 2003. - № 1. – С. 202 – 214.
6. Шынкарэнка, В. Слухаць сэрцам / Вольга Шынкарэнка // Полымя. – 2002. - № 3-4. – С. 239 – 258.

Автор: Admin 1.6.2017, 9:54

“Сейбіт на ніве нацыянальнай культуры”


14 чэрвеня – 150 гадоў з дня нараджэння Мітрафана Доўнар-Запольскага (1867, г. Рэчыца - 1934), гісторыка, этнографа, фалькларыста, літаратуразнаўца, эканаміста, аднаго з аснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі.

Нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі 2 (14 чэрвеня) 1867 года ў самым цэнтры Беларускага Палесся – ў Рэчыцы. Атрымаўшы “мясцовую” агульнаадукацыйную падрыхтоўку, паступіў у Кіеўскі універсітэт, які закончыў у 1894-м. Яго – памяркоўнага і разважлівага маладога чалавека – вабілі да сябе веды, нязведаныя таямніцы культуры і грамадскага стану, мінулага і будучыні Бацькаўшчыны… Гэтаму ён прысвяціў сябе – усяго без, астатку.
Ён быў адным з першых распрацоўшчыкаў праблем нацыянальнага адраджэння Беларусі, даследчыку фальклору і этнаграфіі, народанасельніцтва і эканамічных адносінаў, іншых актуальных пытанняў развіцця беларускага грамадства. Публікацыі М. Доўнар-Запольскага па беларускай мове і літаратуры, гісторыі і этнаргафіі, фальклору і сацыялогіі ды і літаратурныя творы і сёння маюць актуальны і не пазнаны да канца сэнс і значэнне. Працы “Беларуская гаворка”, “Кароткі геаграфічны нарыс старажытнай Беларусі (у ІХ – ХІІ стст.)”, “Вялікдзень на Беларусі”, “Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку да смерці Уладзіміра Манамаха)”, “Статыстычныя звесткі аб Паўночна-Заходнім краі”, “Беларускае вяселле ў культурна-рэлігійных перажытках”, “Адносіны беларуса да зямлі”, “Заметкі з падарожжа па Беларусі”, “Да гісторыі Люблінскай уніі” і іншыя зноў і зноў сведчаць аб незвычайна шырокім кругаглядзе навукоўца, яго навуковых і грамадзянскіх інтарэсах. А яшчэ ж былі дзесяткі манаграфій, і сярод іх – “Гісторыя Беларусі”, “Нарыс гісторыі Крывіцкіх і Дрыгавіцкіх земляў да канца ХІІ стагоддзя”, “ В.М. Цяпінскі, перакладчык Евангелля на беларускую гаворку”, “Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах, “”Народное хозяйство Белоруссии, 1861 – 1914 гг.” і іншыя.
Доўгі час імя і творы М.В. Доўнар-Запольскага былі не столькі пад забаронай, колькі пад забыццём. Толькі апошнімі гадамі сталі па новаму ацэньвацца маштаб ягонай дзейнасці і ўклад, зроблены ў навуку, культуру і адукацыю Беларусі, Расіі і Украіны. Важныя крокі па вяртанню памяці і навуковай спадчыны нашага славутага земляка зроблены на Беларусі: дзве навуковыя канферэнцыі аб ім прайшлі ў Мінску – у Нацыянальнай Акадэміі навук, а таксама ў БДУ. У 1994 г. нарэшце выйшла “Гісторыя Беларусі” і адразу стала рарытэтам. Увесь захоплены лёсам Беларусі, акрываўленай трыма рэвалюцыямі і першай сусветнай вайной, Мітрафан Доўнар-Запольскі першым абгрунтаваў магчымасць яе дзяржаўнай і эканамічнай аўтаноміі і тое, што народ валодае ўсімі неабходнымі рэсурсамі для свайго паўнацэннага развіцця.
Бібліяграфія
1. Смалянчук, А. Ф. Беларуская гісторыя: знайсці чалавека / Алесь Смалянчук. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2013. — 155 с. — (Бібліятэка "Беларускі калегіюм") .
2. Тарас, А. Я. Мітрафан Доўнар-Запольскі : бацька беларускай гісторыяграфіі / Анатоль Тарас. - Мінск : Харвест, 2012. — 62, [2] с. — (100 выдатных дзеячоў беларускай культуры).
3. Лебедзева, В. М. Павел Дземідовіч - гродзенскі карэспандэнт М.В. Доўнар-Запольскага Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі (да 880-годдзя горада) : матэрыялы Міжнар. навук. канф. / В. М. Лебедзева — Гродна, 2008. — С. 454—459.
4. Варанько, К. Да 140-годдзя з дня нараджэння М. В. Доўнар-Запольскага / К. Варанько // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2007. — № 12. — C. 60—61.
5. Ільмоўская, І. Доўнар-Запольскі / І. Ільмоўская // Бібліятэка прапануе. — 2007. — № 1. — С. 21—23.
6. Кушнер, В. Стваральнік канцэпцыі беларускай нацыянальнай гісторыi / В. Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. —2004. — № 9. — C. 53—59.
7. Ліс, А. Мітрафан Доўнар-Запольскі — гісторык, этнограф, эканаміст, літаратуразнаўца [(1867-1934)] / А. Ліс // Роднае слова. — 2004. — № 2. —C. 9—11.

Автор: Admin 6.7.2017, 8:53

Яго імя носіць наша бібліятэка


7 ліпеня – 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы ( 1982 – 1942), Народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы.
5 жніўня 1945 года, Саўнарком БССР і ЦК КПБ прынялі Пастанову "Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы". У ліку іншых пунктаў быў і такі: "Прысвоіць імя Янкі Купалы гарадской бібліятэцы ў горадзе Ліда". (Рачыцкі, А. 3 імем паэта // Уперад. — 1982. — 3 крас.)
3 гэтай нагоды ў верасні 1946 года Ліду наведалі пісьменнікі Пятро Глебка, Валянцін Таўлай і Уладзімір Агіевіч, а таксама дырэктар музея імя Янкі Купапы Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (жонка Я. Купалы), каб прыняць удзел ва ўрачыстасці прысваення імя Янкі Купалы гарадской бібліятэцы. На агульнагарадскі сход, прысвечаны гэтай падзеі, што адбыўся вечарам 18 верасня, сабраліся рабочыя, інтэлігенцыя, навучэнцы педагагічнай вучэльні і школ горада, прыехалі жыхары навакольных вёсак.
Былі тут і даклады, чыталіся вершы, прысвечаныя памяці песняра, Уладзіслава Францаўна падзялілася ўспамінамі пра "незабыўнага Янку".
"Ад імя калектыву работнікаў і чытачоў бібліятэкі выступіла яе загадчыца Таццяна Жыгланава. Падзякваўшы за прысваенне ўстанове імя вялікага беларускага паэта і асветніка, яна запэўніла, што гэты высокі гонар будзе апраўданы практычнай працай па папулярызацыі неўміручых твораў Янкі Купалы, штодзённай барацьбой за далейшы культурны рост працоўных горада". (Рачыцкі А. 3 імем паэта).
Рашэннем гарвыканкама ў той жа час вуліца Шкляная перайменавана ў вуліцу імя Янкі Купалы. I тады і цяпер яна прымыкае да ракі Лідзейкі. (Зараз на гэтай вуліцы знаходзіцца раённы Дом культуры).


У 1955 годзе ў Лідзе адчыніўся новы тыпавы кінатэатр «Кастрычнік». Будынак былога кінатэатра аддалі гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы, на першым паверсе размясцілі дзіцячую бібліятэку.
Пасля завяршэння ўсіх пераездаў загадчыца бібліятэкі Людміла Зялінская запрасіла ў Ліду на ўваходзіны жонку паэта Уладзіславу Францаўну. 29 чэрвеня 1956 года ў гарадскім Доме культуры адбыўся літаратурны вечар. На ім прысутнічалі паэты Міхась Калачынскі, Анатоль Астрэйка, Раман Сабаленка. Цётка Уладзя (У.Ф.Луцэвіч) падарыла гарадской бібліятэцы вялікі партрэт Янкі Купалы выкананы мастаком В.Волкавым., а таксама альбом “Беларускі народны арнамент”. На звароце тытульнага ліста альбома надпіс “Ад музея Янкі Купалы. У.Луцэвіч 29.VІ.56”. Гэта кніга захоўваецца ў чытальнай зале і сёння.


Бібліяграфія:

1. Янка Купала і Лідчына: краязнаўчы бібліядайджэст / склад. Т. Зенюкевіч. – Ліда, 2007. – 20 с.
2. Хітрун, А. Дзе там, з-пад нябесся, нам дзякуе дзеяч: “Удзячны вам, Ліда! Ваш І.Д. Луцэвіч / А. Хітрун // Молодежный курьер (Гродно). – 2007. – 14 сентября. – С. 6.
3. Жалкоўскi, А. Лідскія сцежкі народнага песняра / А. Жалкоўскі // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №32. - С.13
4. Мельнік, М.І. Янка Купала на Гродзеншчыне / М. І. Мельнік // Роднае слова. - 2007. - № 6. - C.74 – 78.
5. Мельнiк, М. Выходзіў на шпацыр па Мінску ў лідскіх галёшах Купала... / М. Мельнік // Лiдская газета. - 2005. - 25 чэрвеня. - C.4.
6. Янка Купала ў Лідзе // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Ліды і Лід. р-на. – Мінск, 2004. – С. 162.
7. Суднiк, С. Памятае Лiдчына Купалу або Iмя Купалы ў гiсторыi горада Лiды / С. Суднік // Наша слова. - 2002. - 26 чэрв. - C. 4.

Автор: Admin 31.7.2017, 13:36

Сапраўдны… Беларускі… Народны…


4 жніўня –100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля (1917 –2006), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, Народнага пісьменніка Беларусі, ганаровага члена НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР.
Два найвышэшыя званні – пісьменнік і чалавек. Адно мне вельмі хочацца набыць, другое – яшчэ больш – не страціць.
Янка Брыль
Творчая дзейнасць пісьменніка пачалася з вершаў, якія асаблівага поспеху аўтару не прынеслі і з апавяданняў, у якіх талент пісьменніка праявіўся вельмі ярка і шматгранна. У 1946 годзе выйшла з друку першая кніга Я. Брыля пад сціплай назвай “Апавяданні”, у якую ўвайшлі некалькі апавяданняў і невялікая аповесць “У сям’і”, прысвечаная жыццю заходнебеларускай вёскі. Мастацкі летапіс любага сэрцу Наднямоння працягваюць і наступныя зборнікі “Нёманскія казакі”, “Сірочы хлеб”, “У Забалоцці днее”, “На Быстранцы”. Ужо гэтыя першыя творы вылучылі Я. Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псіхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах свету пранікнёна-лірычнае апавяданне Я. Брыля “Галя”, у якім на фоне жыцця заходнебеларускай вёскі раскрыты пачуццёвы свет галоўнай гераіні, яе глыбокая чалавечая драма.
Настойліва звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, тэмы народнага подзвігу. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне “Маці” – гімн беларускай жанчыне, маці, якая не пабаялася ў час Вялікай Айчыннай вайны даць прытулак знясіленным чырвонаармейцам. У пачатку 60-х гг. з’явіўся ў друку славуты раман Я. Брыля “Птушкі і гнёзды”. Гэты адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка быў прынцыпова новым словам у жанры рамана, які сам аўтар назваў “кнігай адной маладосці”. Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Я. Брылём разам з А.Адамовічам і У. Калеснікам дакументальная аповесць “Я з вогненнай вёскі…” (1975) – жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм.
Яркай адметнасцю вылучаюцца і такія выдатныя аповесці Я. Брыля, як “Ніжнія Байдуны” і “Золак, убачаны здалёк” - творы глыбінна нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў. Аповесць “Золак, убачаны здалёк” – пра дзяцінства ў заходнебеларускай вёсцы. Крытыка адзначае, што ў беларускай літаратуры гэты твор практычна не мае роўных.
Уся творчасць Я. Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця.

Бібліяграфія:
1. Нікіфарава, В.Б. Янка Брыль / В.Б. Нікіфарава // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. – Мінск, 2001. – Т. 3. – С. 479 – 520.
2. Калеснік, У.А. Янка Брыль : нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік. – Мінск : Народная асвета, 1990. – 256 с.
3. Канэ, Ю.М. Як паветра і хлеб: жыццёвы т ворчы шлях Я. Брыля / Юлія Канэ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 320 с.
4. Данілішына, А Янка Брыль. Жыццё і творчасць / Алена Данілішына // Роднае слова. - 2016. - № 2. - С. 50-52.
5. Брыль, Я. Мой радавод / Я. Брыль // Роднае слова. – 2005. - № 6. – С. 85 – 90.

Автор: Admin 1.9.2017, 8:29

“Прайсці праз вернасць”

17 верасня – 105 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка (1912–1995), народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Захоўваць вернасць – гэта заслуга,
пазнаць вернасць – гэта гонар.

Мары Эбнер-Эшэнбах

Не кожны чалавек мае права на гэтыя словы. Максім Танк лічыў гэты паэтычны радок сваім жыццёвым крэда. Такім ён быў…
На працягу многіх гадоў Максім Танк вёў дзённікі, дзе занатоўваў найбольш яркія ўспаміны. Гэтыя запісы з’яўляюцца значным дадаткам да творчасці і грамадскай дзейнасці Максіма Танка. Яны – сведкі таго, што дапамагло паэту “прайсці праз вернасць” .

Голас незнаёмага можа здзівіць,
Голас друга – на хвіліну спыніць,
Голас любай – сагрэць сонцам лета,
Голас маці – вярнуць з таго света.
Максім Танк сваё жыццё асэнсоўваў з існаваннем самага роднага для яго чалавека – маці. Ён лічыў, што менавіта яна, сялянская жанчына Домна Іванаўна, дала яму магчымасць не толькі паявіцца на гэты свет, але і стаць асобай, якая, прыйшоўшы на Зямлю, набыла сэнс і веру. Таму ўпамінанне пра маці ў дзённіках паэта сустакаецца часта.
Лю – так ён пяшчотна называе сваю жонку, сваю каханую. Любоў Андрэеўна прайшла ўсё жыццё побач з ім. І паэт быў удзячны ёй. У сваіх дзённіках паэт выказваў надзею: “Хацелася б напісаць пра вялікае каханне… Баюся толькі, што не змагу…” Але ж хіба не з’яўляецца яго любоўная лірыка доказам таго, што гэта мара спраўдзілася?
…Я помню крылы вашых рук,
Сукенку з воблакаў лятучых
І басаножак гулкі стук
На лесвічнай бетоннай кручы….

…А час зямны наш праміне,
Згасіўшы сонца дыск на ўсходзе, -
Дамовімся: ты – да мяне,
Я – да цябе і ў снах прыходзіць.
Пісьменніка цікавіла ўсё, яго біяграфія – гэта пошук вернасці. Маладосць Танка прайшла ў заходнебеларускім падполлі, дзе былі і арышты, і забарона яго твораў. Сталыя гады звязаны з працай у франтавым друку. Прыйшла да яго і слава, вядомасць, дарэчы, якімі ён ніколі не фанабэрыўся, толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Але і тады Танка мучыла сумненне: “Відаць, усе нашы лозунгі – суцэльнае пустазвонства, хоць і працягваем яшчэ ў іх верыць”.
Незадоўга да адыходу Максім Танк прыгадаў усё лепшае, што ён зрабіў. У гэтым пераліку - і паэзія: такія думкі мог выказаць толькі вялікі філосаф:

Простае шчасце людское,
Так, як наша з табою,
Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба сабранага ў полі,
З поту, з дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,
З дружбы мацнейшай ад смерці,
З песні… І так мне здаецца:
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем?

Максім Танк праз усё жыццё пранёс Вернасць – сваёй маці, каханай, Радзіме, якую ніколі не губляў. Хада гэта была цяжкай. Таму, як вялікі Паэт і Грамадзянін, Максім Танк меў права на выдатныя радкі якія ён пакінуў нам:
Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды,
І медныя трубы:
- Што самае цяжкае
- На гэтым свеце?
- І ён адказаў:
- Прайсці праз вернасць.


Бібліяграфія:
1. Танк Максім // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 15. – С. 423 – 424.
2. Танк Максім ( 4 (17).9.1912 г. – 7.8.1995 г.) // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур = 250 people from Belarus in the dialogue of cultures / [рэд.: Т.Л. Пісарэнка, Л.У. Языковіч; пер. на англ. мову Л.М. Серады]. – Мінск, 2008. – С. 238 – 239.
3. Арочка, М. М. Максім Танк, 1912 -1995 / М. М. Арочка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы; [рэдкал.: У. В.Гніламёдаў і інш.; навук. рэд.: У.В. Гніламёдаў, В.П. Жураўлёў]. 2-е выд. – Мінск, 2002. – Т. 3. – С. 312 – 348.
4. Калядка, С. “Бо толькі час можа даць паэту аб’ектыўную ацэнку…”: М. Танк у перапісцы / Святлана Калядка // Роднае слова. – 2011. - № 10. – С. 13 – 16.
5. Гніламёдаў, У. Над старонкамі паэзіі Максіма Танка / У. Гніламёдаў// Полымя. – 2006. - № 1. – С. 210 -222.
6. Бугаёў, Д.Я. Паэзія Максіма Танка / Дзмітрый Бугаёў. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 311 с.

Автор: Admin 2.10.2017, 13:12

“Паэт з планеты хараства”

10 кастрычніка – 60 год з дня нараджэння Леаніда Васільевіча Дранько-Майсюка, (нар. 1957), паэта.
Як пяснар хараства, прыхільнік лірыкі тонкай пачуццёвасці, уражлівай эмоцыі і вобразнасці прыйшоў у беларускую літаратуру паэт Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк. Прыйшоў, каб сказаць сваё слова пра непаўторнасць імгнення і непахісную красу вечнасці, пра прыгажосць і каханне.
Леанід Дранько-Майсюк – адзін з самых вядомых і папулярных беларускіх пісьменнікаў, чые вершы, паэмы, эсэ, апавяданні, крытычныя і літаратурныя артыкулы, пераклады, публічныя выступленні, тэксты песень, тэксты для тэатральных пастановак і музычных п’ес высока ацэненыя сучаснікамі. Статус выдатнага мастака, з плёнам якога звязваецца ўзровень развіцця ўсёй сучаснай беларускай літаратуры, Л. Дранько-Майсюк пацвердзіў сваімі кнігамі. Сярод іх – зборнікі вершаў “Вандроўнік” (1983; у 1984 г. з гэтай кнігай паэт быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР), “Тут” (вершы, паэмы, эсэ, 1990), “Цацачная крама” (“Кніжка для вялікіх і малых”, 2008), “Анёлак і я” (апавяданне, 2009), “Кніга для спадарыні Эл” (проза, вершы, п’еса, 2012) і іншыя. Пад вокладкамі ўсіх гэтых кніг, а таксама ў выдатных літаратурных партрэтах, напісаных Л. Дранько-Майсюком пра У. Дубоўку, Максіма Танка, М. Стральцова, Гіёма Апалінэра, іншых знакімітых асоб, чытач знойдзе цэлы свет, які варта назваць своеасаблівай семіясферай беларускай культуры.
На вершы Л. Дранько-Майсюка створана шмат песень: “Восень у Версалі”, “З табою навечна”, “Ружа белая” (музыка А. Ціхановіча), “Еўфрасіння” (А. Балотніка), “Прынц і ружа” (М. Сацуры), “Полька беларуская” (І. Лусанка) і інш.
Сам пісьменнік вылучыў пра сябе такія знакі : “ Мой лепшы твор – верш “Полька беларуская”, мая лепшая кніга – “Цацачная крама”, мой любы занятак – глядзець на кветкі…”

Бібліяграфія
1. Дранько-Майсюк Леанід Васільевіч / / Танк Максім // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 199.
2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. Т. 4: [у 3 кн.], кн. 3 / [І. Л. Шаўлякова-Барзенка і інш. ; навуковыя рэдактары: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы". – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – С. 993 – 1018.
3. Базар, Н. Інтэртэкстуальныя элементы ў творах Леаніда Дранько-Майсюка / Наталля Базар // Роднае слова. - 2017. — № 3. — С. 18—20.
4. Грынкевіч, Я. Тры ўрокі сучаснай беларускай літаратуры на Лідчыне / Яраслаў Грынкевіч ; фота // Наша слова. – 2013. — 20 лістап. — С. 8.
5. Бадак, А. Паэт з планеты хараства / А. Бадак // Полымя. – 2007. – № 10. – С. 155 – 159 .

Автор: Admin 31.10.2017, 11:07

Вялікі дойлід нацыянальнай культуры

3 лістапада – 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (1882 – 1956), народнага паэта Беларусі.
У сапраўднага пісьменніка ёсць дата нараджэння і няма даты смерці. Гэтыя словы з поўным правам можна аднесці да Якуба Коласа – вялікага беларускага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста, фалькларыста, настаўніка моладзі, арганізатара навукі і выдавецкай справы ў рэспубліцы. Аддаленасць часу не робіць яго творчасць менш значнай. Наадварот, яна набывае ўсё большую актуальнасць, а талент пісьменніка прадаўжае прыцягваць увагу чытачоў і сёння.
Пісаць Я. Колас пачаў на рускай мове. У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску “Наш родны край” (газета “Наша доля”, 14 верасня 1906 г.) У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў “Песні-жальбы”, затым – кнігі прозы “Апавяданні” (1912), “Родныя з’явы” (1914). Асобнымі выданнямі былі надрукаваны ў Пецярбургу апавяданні “Нёманаў дар” і “Тоўстае палена” (абодва ў 1913 г.). 1920-я гг. былі надзвычай плённымі ў творчасці Я. Коласа. У гэты час ён стварыў паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, выдаў паэтычны зборнік “Водгулле”, кнігу апавяданняў “Казкі жыцця”, напісаў аповесці “У палесскай глушы” і “У глыбі Палесся”, якія склалі аснову трылогіі “На ростанях”. У неспрыяльных умовах 1930-х гг. Я. Колас рабіў усё магчымае для развіцця беларускай мовы, літаратуры і культуры. Пісьменнік выступаў з вершаванымі творамі, апублікаваў аповесці “Адшчапенец” і “Дрыгва”, п’есы “Вайна вайне” і “У пушчах Палесся”, працаваў над паэмай “На шляхах волі”. Перыяд Вялікай Айчыннай вайны – адметны і складаны этап у творчай дзейнасці Я.Коласа. Усенародная трагедыя выклікала пачуцці горычы, гневу, абурэння, гатоўнасці непасрэдна далучыцца да абаронцаў роднай зямлі. Зброяй у гэтай барацьбе стала палымянае мастацкае слова. За творы ваенных гадоў Я.Коласу была прысуджана ў 1946 г. Дзяржаўная прэмія СССР. У 1949 г. ён атрымаў другую Дзяржаўную прэмію СССР за паэму “Рыбакова хата” (пачата ў 1939 г., завершана ў 1947 г.). Нямала было зроблена Я. Коласам і як перакладчыкам твораў А.Пушкіна, М.Лермантава, Т.Шаўчэнкі, А.Міцкевіча. З 1948 па 1954г. працаваў над заключнай часткай трылогіі “На ростанях”. Дваццацігадовы перапынак не мог не адбіцца на змесце твора, характары асвятлення грамадскіх падзей і трактоўцы вобразаў герояў, бо ўсё асэнсоўвалася з вышыні вялікага жыццёвага вопыту пісьменніка, які на ўласныя вочы бачыў усе жахі грамадзянскай вайны, прымусовую калектывізацыю, перажыў масавыя рэпрэсіі. У апошнія гады жыцця Я. Колас працягваў працу над паэмай “На шляхах волі”. Меркавалася, што яна будзе складацца з 30 раздзелаў, але было напісана толькі 28 – не хапіла часу: 13 жніўня 1956 г. пісьменнік памёр. Пахаваны ён на Войскавых могілках у Мінску.
У Беларусі свята ўшаноўваецца памяць народнага песняра. За лепшыя празаічныя творы і літаратуразнаўчыя працы два разы ў год прысуджаецца Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа. У 1959 г. у Мінску быў адкрыты Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа. На радзіме пісьменніка музеефікаваны мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы, Смольня, Альбуць, Ласток. Шмат гадоў праводзіцца навуковая канферэнцыя “Каласавіны”. Іменем народнага паэта названы многія ўстановы, вуліцы, скверы рэспублікі. У Мінску на плошчы, якая носіць яго імя, уведзены бронзавы манумент пісьменніка. Помнікі Я.Коласу пастаўлены таксама на яго магіле на Вайсковых могілках у Мінску, на радзіме ў в. Мікалаеўшчына, у Навагрудку і в. Плоскае (Талачынскі раён). Па рашэнні ЮНЭСКА ў міжнародным маштабе адзначалася стагоддзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.
Бібліяграфія
1. Колас Якуб // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / пад рэд. Г.П. Пашкоў [і інш]. — Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 382 – 384.
2. Багдановiч, I. Купалаўскі і коласаўскі канцэпты свабоды ; Ірына Бадановіч // Багдановiч, І. Авангард i традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння. — Мінск, 2001. — C. 194—203.
3. Александровiч, С. Х. Крыжавыя дарогi : аповесць пра Якуба Коласа / Сцяпан Хусейнавiч Александровiч. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1985. — 333 с.
4. Александровiч, С. Х. На шырокi прастор : аповесць пра Якуба Коласа / Сцяпан Александровiч ; маст. М. Купава. —2-е выд. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1979. — 352 с.
5. Васюковіч, Л. С. Жыццё дзеля Беларусі : (урок у 9-м класе, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа) / Ж.Л. Васюковіч // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу" . — 2017. — № 5. — С. 29—35.
6. Гаўрусёва, Н. С. Паклон вам, песняры!.. : літаратурная гасцёўня, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа (9-11 класы) / Н.С. Гаўрусёва // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу" . — 2017. — № 5. — С. 59—62.
7. Быстрыцкая, А. Сыны Беларусі назаўсёды : літаратурна-музычная кампазіцыя да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, падрыхтаваная Лідскай горадской бібліятэкай-філіялам № 6 імя В.Таўлая і бібліятэкарамі СШ № 16 / Алена Быстрыцкая // Наша слова. — 2012. — № 48. — 28 лістапада.
8. Абрагiмовiч, С. Заўсёды з намі Колас і Купала : урок-свята / С. Абрагімовіч // Беларуская мова i лiтаратура. — 2012. — №8. — C. 4—8.
9. Алесавец, Г. Літаратурная гасцёўня "І сёння з намі Колас і Купала" / Г. Алесавец // Народная асвета. — 2012. — №7. — C. 83—85.
10. Астранкова, В. Песняры Беларусі : сцэнарый свята да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа для вучняў V — Х класаў / В. Астранкова, Н. Чукава // Беларуская мова i лiтаратура. — 2012. — № 7. — C. 55—63.
11. Багдановiч, I. "Гэта — вобразы краіны Беларусі роднай..." : да 100-годдзя першага зборніка вершаў Якуба Коласа "Песні-жальбы"; І. Багдановіч // Роднае слова. — 2010. — №9. — C. 12—15.
12. Барсукова, I. Лісты Якуба Коласа 2-й паловы 1920-х гг.як панарамнае люстэрка гісторыі : Якуб Колас і органы ДПУ / Іна Барсукова // Роднае слова. — 2003. — № 11. — С. 95—96.

Автор: Admin 29.11.2017, 13:48

Святло хараства і дабрыні

22 снежня – 95 гадоў з дня нараджэння Алены Васілевіч (1922 ), беларускай пісьменніцы. Заслужаны работнік культуры БССР (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію “Пачакай, затрымайся…”.
Алена Сямёнаўна Васілевіч увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры ХХ стагоддзя як пісьменнік аўтабіяграфічнай прозы.
Нарадзілася ў в. Ліпнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1946).
Пісаць А. Васілевіч пачала яшчэ студэнткай. У 1947 годзе на старонках часопіса “Беларусь” была апублікована невялічкая аповесць “У прастор жыцця” (пазнейшая назва “У прасторах жыцця”). З таго часу яе творы часта з’яўляліся ў газетах і часопісах, выходзілі асобнымі выданнямі. Асноўным жанрам пісьменніцы стала апавяданне. У цэнтры ўвагі - ваеннае і пасляваеннае жыццё людзей, праблемы іх асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей (аповесць “Шляхі-дарогі” (1950), зборнікі апавяданняў “Блізкія знаёмыя” (1954), “Падслухала сэрца” (1960) і інш.). Высока ацэнены крытыкай апавяданні і навелы “Горкі ліпавы мёд”, “Зімовая дарога”, “Падгор’е”.
Майстэрства А. Васілевіч праявілася ў апавяданнях для дзяцей, якія пачынаючы з 1950-х гг. друкаваліся ў перыядычных выданнях, а потым увайшлі ў зборнікі “Заўтра ў школу” (1956), “Сябры” (1958), “Апавяданні” (1959). Казка “Калінкавая рукавічка” (1963) увайшла ў беларускую дзіцячую класіку. У большасці твораў шмат гульняў, забаў, прыдумак, мілых дзіцячых спрэчак. Адной з першых у беларускай дзіцячай літаратуры А. Васілевіч узняла трывожную, актуальную праблему душэўнага сіроцтва дзяцей (апавяданне “Шурка Рэмзікаў”), дзе распавядаецца пра вельмі непросты лёс падлетка, бацька якога не вярнуўся з вайны. Пісьменніца псіхалагічна тонка паказвае, што свет дзіцячай душы надзвычай складаны, а таму патрабуе асаблівай увагі, цеплыні, ласкі, дабразычлівай патрабавальнасці.
Творчая індывідуальнасць А.Васілевіч асабліва ярка выявілася ў тэтралогіі “Пачакай, затрымайся..”, што асобным выданнем выйшла ў 1972 г. У яе ўвайшлі аповесці “Расці Ганька” (1966), “Доля знойдзе цябе” (1967), “Новы свет” (1968), “Пачакай, затрамайся…” (1970). У 1976 годзе тэтралогія была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР. Праз асабістае перадаюцца тут тыповыя рысы жыцця беларускай вёскі 1920-30-х гг. Па-мастацку ўзноўлены пейзажы, характэрныя асаблівасці побыту, працы, рытуалаў, беларускіх свят.
Алена Сямёнаўна вядома таксама як публіцыст, нарысіст, крытык, майстар літаратурных партрэтаў, эсэ, аўтар беларускай дзіцячай літаратуры. Шмат гадоў А.Васілевіч уваходзіла ў склад Усесаюзнага савета па дзіцячай і юнацкай літаратуры.

Бібліяграфія.
1. Васілевіч Алена Сямёнаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [ і інш.]. – Мінск. – 1997. – Т. 4. – С. 22.
2. Алена Васілевіч // Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі па спец. “Пачатковая адукацыя”, “Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць” / пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мінск. – 2008. – С. 395 – 417.
3. Алена Васілевіч / Т. М. Дасаева // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; [рэдкал.: У.В.Гніламёдаў і інш.; навук. рэд. У.В.Гніламёдаў, С.С. Лаўшук]. – Мінск. – 2002. – Т. 4., Кн.1. – С. 270 – 294.
4. Войткус, В. А. Алена Васілевіч. "Пачакай, затрымайся..." : (урок дадатковага чытання ў 7 класе) / В. А. Войткус // Беларуская мова і літаратура. — 2017. — № 3. — С. 6—9.
5. Дамброўская, С. Вывучэнне апавядання А. Васілевіч "Сябры" / С. Дамброўская // Беларуская мова i лiтаратура. — 2012. — № 1. — C. 23 — 26.
6. Шупенька, Г. Не стамляйся быць чалавечнай! ..: да юбілею Алены Васілевіч / Генадзь Шупенька // Роднае слова. – 2002. – № 12. – С. 4 – 6.
7. Яфімава, М. З-пад Коласава крыла / Маргарыта Яфімава // Полымя. – 2002. - № 11/12. – С. 301 – 314.
8. Халопік, С. “Краіна Ідылія заўжды са мной” / С. Халопік // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 29 кастр. (43). – С. 14.

Автор: Admin 4.1.2018, 15:15

Калі мы ўсе – адна радзіна

Калі мы ўсе – адна радзіна
І ў нашай любай старане
Шануюць маці і Радзіму,
Дык, значыць, хораша і мне.
Навум Гальпяровіч

14 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Навума Гальпяровіча (1948, г. Полацк), паэта, публіцыста, радыёжурналіста, грамадскага дзеяча.
“Мне вось кажуць: “Не лятай у аблоках”. А я лётаю, у свае шэсцьдзесят з лішнім лётаю, лётаю і па сённяшні дзень. І на зямлі стаю нагамі даволі трывала, і адчуваю гэты свет як рэальнасць, але магу расчуліцца, расплакацца ад геніальнага радка, і шчасцю героя Караткевіча паверыць і пазайздросціціь…” так Навум Гальпяровіч надзвычай выразна акрэсліў свае адносіны да жыцця і характар свайго таленту.
Ён, даволі разважлівы і рэалістычны чалавек з лідарскімі якасцямі, дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё, выяўляе ў сваіх выступленнях шчырыя эмоцыі і перажыванні, піша глыбока лірычныя эсэ і замалёўкі, узнёслыя і рамантычныя вершы. Аднак кранае часам менавіта сваёй памежнай рэалістычнасцю, дакладнасцю яго проза, аналітыка. Кнігі вершаў і малой прозы Навума Гальпяровіча “Востраў душы”, “Струна”, “Шляхі і вяртанні”, “Святло ў акне”, “Голас і рэха”, “Гэта ўсё для цябе”, “На трапяткім агні” доказна паказалі наяўнасць цікавага сімбіёзу, а дакладней, балансу, сапраўдна-рэалістычнага і ўзнёслага ў яго творчай свядомасці. Сваеасаблівай квінтэсэнцыяй творчых набыткаў пісьменніка з’яўляецца яго кніга “Сюжэт для вечнасці”, што ўключае творы перыяду з пачатку 80-х гг. да цяперашняга часу.
У сваёй паэтычнай майстэрні Навум Гальпяровіч паўстае адмысловым мастаком, які ў межах асобнага твора здатны сказаць пра балючыя катаклізмы часу. Натуральна, што ў такой псіхалагічнай рэмінісцэнцыі вельмі цяжка звязваюцца ў вузел усе сэнсавыя лініі, але лірычны герой паэта, хоць у нечым і супярэчлівым сам сабе, мудра яднае этнічнае і грамадскае ў сутнасную выснову: прыстойным і сумленным чалавекам мае права называцца толькі той, хто за ўсё і за ўсіх адчувае сваю віну.


Бібліяграфія:
1. Навум Гальпяровіч: на шляху да сябе / [укладальнік Л. Анцух]. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2012. — 164, [3] с. — (Асоба і час).
2. З росных сцяжын : аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / уклад. М. Мінзер ; фота К. Л. Дробава. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. — 461с.
3. Алейчанка, Ю Сюжэт для вечнасці / Юлія Алейчанка // Полымя. — 2016. — № 4. — С. 189—191.
4. Гальпяровіч, Н. Я. Шчасце чытання : эсэ / Навум Гальпяровіч // Полымя. — 2015. — № 3. — С. 170—174.
5. Яскевіч, А. “Калі адчуе сэрца радасць…” : лірычны герой Навума Гальпяровіча / А. Яскевіч // Роднае слова. — 2000. — С. 18—21.

Автор: Admin 1.2.2018, 7:28

Паклон удзячных нашчадкаў


4 лютага – 210 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808 - 1884), паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Шмат яскравых старонак упісаў Дунін-Марцінкевіч у тэатральна-мастацкую спадчыну нашага народа. Самымі плённымі ў яго тэатральна-драматургічнай дзейнасці былі саракавыя – пяцідзесятыя гады. Раннія творы – лібрэта да аперэт “Чарадзейная вада”, “Спаборніцтва музыкаў”, “Рэкруцкі яўрэйскі набор” – да нас не дайшлі, засталіся толькі рэцэнзіі на пастаўленыя па іх спектаклі. Аперэта “Рэкруцкі яўрэйскі набор” была пастаўлена ў 1841 годзе ў гарадскім тэатры Мінска. В. Дунін-Марцінкевіч быў не толькі ініцыятарам пастаноўкі, але і выканаўцам адной з роляў. Музыку да аперэты напісаў С.Манюшка, які жыў тады ў Мінску. 9 лютага 1852 года адбылася прэм’ера камічнай оперы “Сялянка” (“Ідылія”), і на тэатральных падмостках адкрыта прагучала беларускае слова. У 1866 годзе В. Дунін-Марцінкевіч напісаў “Пінскую шляхту” – аднаактавую камедыю, у якой талент аўтара праявіўся яшчэ з большай і новай сілай. У жанравых адносінах яна блізкая да фарса-вадэвіля: тут многа сцэн камедыйна-бытавога плана, а дзеянне нярэдка суправаджаецца спевамі і танцамі. Камедыя “Пінская шляхта” ўвайшла ў залаты фонд айчыннай сатырычнай камедыяграфіі.
Намаганнямі Дуніна-Марцінкевіча быў створаны першы беларускі тэатральны калектыў. У гісторыю беларускай культуры ён ўвайшоў пад назвай “Драматургічны гурток Дуніна-Марцінкевіча”.
В. Дунін-Марцінкевіч напісаў вершаваныя апавяданні, аповесці, балады (“Гапон”, “Вечарніцы”, “Купала”, “Травіца брат-сястрыца” і інш.). Паэт шырока выкарыстоўваў фальклорныя вобразы і матывы, а таксама народныя песні, прыпеўкі, прыказкі, прымаўкі. Творы пісьменніка засведчылі пераход ад фальклорных і ананімных форм да сталай прафесіянальнай творчасці. В. Дунін-Марцінкевіч па праву носіць імя пачынальніка новай беларускай літаратуры, прафесіянальнай драматургіі, тэатра.
Бібліяграфія
1. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Беларуская энцыклапедыя : у 18 . / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 260 - 261.
2. Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч : жыццё і творчаць / аўт-склад. Уладзімір Содаль; маст. Віктар Сташчанюк. – Мінск : Народная асвета, 1997. – 104 с.: іл.
3. Цвірка, К. Гладыята на арэне беларушчыны / Кастусь Цыірка // Камяні тых сядзібаў / Кастусь Цвірка. – Мінск, 2004. – С. 233 – 240.
4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808 -1884) // Пачынальнікі : з гіст.-літ.матэрыялаў ХІХ ст. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я.Купалы; уклад Г. В. Кісялёў. – 2-е выд. – Мінск, 2003. - С. 109 – 172.
5. Янушкевіч, Я. Патрыярх з Малой Люцінкі / Язэп Янушкевіч // За архіўным парогам : беларус. літаратура ХІХ –ХХ стст. У святле архіўных пошукаў / Язэп Янушкевіч. – Мінск, 2002. – С. 3 – 60.
6. Карпук, Н. Жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча. Гісторыя камедыі "Пінская шляхта" / Н. Карпук // Беларуская мова i лiтаратура. - 2013. - № 1. - C. 30-34.
7. "Жыве паміж намі дудар наш..." [электронны каталог] : да 200-годдзя з дня нараджэння Віцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884) ; Нац. б-ка Беларусі ; склад. В. А. Грынкевіч і інш. ; рэд. Л. В. Гарбачова //. - Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2008. - 1DVD-ROM.

Автор: Admin 1.3.2018, 9:35

Слязой не спачувайце вы…


18 сакавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Пранузы (1918 - 2007), паэта, перакладчыка.
Паэт-франтавік, які праз усю вайну пранёс сваю любоў да роднага краю, да радзімы, да непаўторнай вёскі Вылева на крутым беразе маляўнічай Іпуці, дзе ён нарадзіўся і дзе прашумелі неспакойнымі хвалямі яго дзіцячыя і юнацкія гады, да незабыўнага мястэчка Добруш, у якім ён скончыў дзесяцігодку, да горада свайго юнацтва Гомеля, дзе ён вучыўся на літаратурным факультэце педінстытута імя В.Чкалава і здаваў дзяржаўныя экзамены пад грукат нечаканай вайны, якая вогненнай навалай, несучы смерць і разбурэнні імчала на ўсход.
Гвардзеец Паўлюк Прануза ў 1942 годзе напісаў верш “Калі мяне падкосяць кулі…” Аб чым ён просіць баявога сябра? Хоча, каб той паведаміў матулі, што ён не прйдзе на пабыўку. І просіць, каб адаслалі на радзіму лісты з яго паходнага блакнота, на якіх напісаны вершы. Паэт жадае, каб слязой не спачувалі яму:
Уважліва чытайце вершы –
І я паўстану, як жывы.
Тысячу вёрст прайшоў Паўлюк Прануза пад свінцом, у бясснонні. Шлях круты, але і пройдзены прама, сумленна і смела. Сведчанне таму – ордэн Славы, ордэн Айчыннай вайны, медалі. А яшчэ – франтавыя сшыткі з вершамі, якія выліліся ў першыя паэтычныя кнігі.
Асноўныя зборнікі паэта: «Разгневаная зямля» (1946), «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974). Склаў зборнік вершаў і ўспамінаў пра свайго сябра паэта-франтавіка Міколу Сурначова «Акопны спеў» (1986). Перакладаў з рускай, украінскай і польскай моў. Як пажыццёвы педагог, як улюбёнец у прыроду і свет Божы, паэт не мог не ўвайсці ў храм Дзяцей. З любоўю напісаны ім кнігі для дзяцей : «Добры дожджык» (1960), «Я вясну малюю» (1962), «Ручаёк» (1969) і інш. (усяго каля дваццаці). Да 85-годдзя паэта ў 2003 годзе выйшаў зборнік выбраных вершаў для дзяцей «Акуніся ты ў крыніцу», які ўпрыгожаны дзіцячымі малюнкамі.

Бібліяграфія:
1. Паўлюк Прануза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2001. — С. 13.
2. Лiпскi, У. "Слязой не спачувайце вы..." / Уладзімір Ліпскі // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — № 19. — C.15.
3. Маляўка, М. Вайна забірае салдат : светлай памяці Паўлюка Пранузы : [верш] / Мікола Маляўка // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — № 19. — C.15.
4. Міклашэўскі, Я. Паэт і настаўнік / Яўген Міклашэўскі // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — № 19. — C.15.
5. Напрамак: Беларусь - рэйхстаг : паэты Паўлюк Прануза і Пятро Прыходзька вызвалялі нашу Рэспубліку і распісаліся на рэйстагу // Лiтаратура i мастацтва. — 2004. — 2 ліпеня. — C. 4.

Автор: Admin 30.3.2018, 8:07

Душой прамоўленае слова


5 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння (1943) Мар’яна Дуксы, паэта.
Аўтар кніг “Спатканне” (1967), “Крокі” (1972), “Станцыя” (1974), “Прыгаршчы суніц” (1976), “Забытыя словы” (1979), “Зона супраціўлення” (1982), “Твая пара сяўбы” (1985), “Валуны на пагорках” (1994), “Прыйсці да алтара” (2003).
У 1990 годзе за кнігу паэзіі “Заснежаныя ягады”(1989) аўтар атрымаў Літаратурную прэмію імя А. Куляшова. Многія вершы зборніка сталі вершамі-роздумамі пра вызначальнасць мінулага ў чалавечым лёсе. У іх прасочваецца ідэя захавання вытокаў, традыцый вясковага жыцця.
У кнізе паэзіі “Горн прымірэння” (1993) разглядаюцца галоўныя праблемы, якія хвалююць аўтара : прырода і экалогія, Чарнобыль, Курапаты, нацыянальная свядомасць і інш. У 2016 годзе за кнігу паэзіі “Птушка вечнасці – душа” (2015) М. Дукса атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію. У зборнік увайшлі вершы самыя розныя па жанры, рыфмоўцы, паэтычных памерах. Ёсць рамантычныя замалёўкі, філасофскія разважанні, публіцыстычныя вершы, байкі, вершы-дыялогі, верша-прысвячэнні вядомым асобам, верша-малітвы і інш.
Прызнаны майстар лірычнага верша М. Дукса запрашае чытача падумаць разам над самымі надзённымі пытаннямі жыцця. Творамі ён імкнецца ясна і пераканаўча сцвярджаць сваё паэтычнае крэда.

Бібліяграфія
1. Дукса Мар’ян Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 256.
2. Бельскі, А. І. “Ахвярны агонь прымірэння” : (Мар’ян Дукса) / Алесь Бельскі / Краса і смутак : дапам. для настаўнікаў / Алесь Бельскі. – Мінск, 2000. – С. 145 –150.
3. Камейша, К. Душой прамоўленае слова: творчы партр. М. Дуксы / Казімір Камейша // Роднае слова. – 2003. – № 4. – С. 8–10.
4. Мар’ян Дукса / падрыхт. І. А. Буторына, Г. М. Казловіч // Пачатковае навучанне. – 2013. – № 5. – С. 80.
5. Сільнова, Л. “А людскія высілкі зноў квітнеюць ружамі…” / Людміла Сільнова // Наша вера. – 2016. – № 2. – С. 64–66.
6. Явіч, Я. Мар’ян Дукса: “Аўтар – галоўны герой і рэжысёр верша ці паэмы” / Яна Явіч // Лтаратура і мастацтва. – 2016. – 23 верас. (№ 38). – С. 5.

Автор: Admin 2.5.2018, 7:33

Кнігі для першапраходцаў і адкрывальнікаў


10 мая спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра (1883 -1971) – пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Ён стаў першаадкрывальнікам у асваенні новага для беларускай літаратуры прыгодніцкага жанру і павёў сваіх чытачоў у займальнае падарожжа па свеце, назаўсёды застаўшыся ўладаром дзіцячых сэрцаў.
У дзіцячую літаратуру Я.Маўр прыйшоў, калі яму было за сорак, і ён меў ужо немалы жыццёвы і больш як дваццацігадовы педагагічны вопыт. Першай кнігай пісьменніка стала аповесць “Чалавек ідзе” (1927). Потым былі кнігі аповесцей і апавяданняў: “У краіне райскай птушкі” (1927), “Сын вады” (1928), “Палескія рабінзоны” (1930), “ТВТ” (1934). У 1929 годзе выйшаў у свет раман пісьменніка “Амок”. Гэтыя кнігі ўвайшлі ў залаты фонд нашай дзіцячай літаратуры.
Творы Я. Маўра здзіўляюць сваёй багатай фантазіяй, магутным пазнавальным матэрыялам, уменнем знайсці яркае, гераічнае, неверагоднае ў жыцці. Сам пісьменнік не быў за мяжою, але на старонках яго кніг паўстаюць Ява і Цэйлон, Індыя і Кітай. Ён дакладна перадае экзатычнасць прыроды і жыццё іншаземных народаў. Багатая фантазія ў спалучэнні з глыбокімі ведамі па геаграфіі і гісторыі дазваляла аўтару так весці апавяданне, каб чытач паверыў у сапраўднасць падзей, якія ён апісваў.
Творы Я. Маўра карыстаюцца шырокім прызнаннем. Яны перакладаліся на розныя мовы свету. У 1972 годзе пісьменнік быў удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР за мастацкія творы для дзяцей і юнацтва. З 1993 года прысуджаецца Літаратурная прэмія імя Я.Маўра за лепшыя творы для дзяцей.

Автор: Admin 1.6.2018, 7:02

З росных сцяжын


15 чэрвеня – 60 год з дня нараджэння (1948) А. І. Бутэвіча, пісьменніка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі.
Каштоўным набыткам беларускай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ ст. стала творчасць пісьменніка Анатоля Іванавіча Бутэвіча.
Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам. А. І. Бутэвіч сцвердзіў сябе як публіцыст, крытык, перакладчык. Ужо больш за два дзесяцігоддзі адным з асноўных прыярытэтаў яго творчасці з’яўляюцца творы для дзяцей, а пачаў свой творчы шлях ён з казкі для маленькіх “Сонца-абаронца”, надрукаванай у 1983 г. у часопісе “Вясёлка”. Пазней адна за адной выходзілі з друку кнігі “Прыгоды лісціка-карунчыка” (1997), “Прыгоды памаўзлівай Рыскі” (1999), “Расстайны пах асоту” (2000), “Як акіян з кропелькай барукаўся” (2003) і інш. Адпаведна ўзросту чытача аўтар выбіраў тэму і форму падачы матэрыялаў: ад пачуцця любові, якое патрэбна любой жывой істоце, да першага кахання, сяброўства, сталення.
Галоўнай тэмай твораў пісьменніка на сучасным этапе з’яўляецца гістарычнае мінулае роднага краю. Сам празаік, выдатны майстар слова, перакананы ў тым, што “літаральна кожная мясціна нашай Беларусі багатая на непаўторныя і значныя асобы, захапляльныя падзеі і незвычайныя здарэнні”. Вынікам шматгадовага даследвання беларускай гісторыі стала серыя “Сем цудаў Беларусі”, заснаваная ў 1999 годзе. У гэты час убачылі свет цудоўныя, з вялікім мастацкім густам аформленыя кнігі серыі “У гасцях у вечнасці” (2001), “Званы Нямігі” (2002), “Славутыя родам сваім “ (2006) і іншыя. Гэта серыя прызначана дзецям, але і дарослыя праяўляюць зацікаўленасць, бо кнігі багата насычаны малавядомымі раней гістарычнымі звесткамі. А. Бутэвіч апісвае падзеі і факты на аснове гістарычных крыніц і дакументаў. Распавядае так, нібы сам жыў у тыя часы, і ўсе дзеянні адбываліся на ўласныя вачы. Гістарычная тэма гучыць і ў рацарскай аповесці “Каралева не здраджвала каралю…”. Аўтар апавядае пра кахання беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і польскага караля Ягайлы. А. Бутэвіч паказаў свет таямнічых інтрыг і парадкаў каралеўскага двара, палітычную барацьбу, якая кіпеела вакол трона.
Пісьменнік узнагароджаны медалём “За асваенне цалінных зямель”, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро - 2001”.

Бібліяграфія
1. Бутэвіч Анатоль Іванавіч / Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 361.
2. Буторына, І. А. Акадэмія сапраўдных казачнікаў : урок пазакласнага чытання ў 4-м класе паводле казак А. Бутэвіча ў рамках акцыі "Чытаем разам" / І. А. Буторына, К. Я. Валасовіч // Пачатковая школа. — 2017. — № 3. — С. 61—63.
3. Кацько, В. Падарожжа па сівых мурах з Анатолем Бутэвічам / Вольга Кацько // Милицейский вестник (Гродно). — 2012. — 12 апр. — С. 15.
4. Фіцнер, Т. Спасціжэнне Радзімы / Т. Фіцнер // Роднае слова. — 2004. — № 9. — C. 13—15.
5. Хазянін, А. Руплівы зберагальнік гістарычнага і культурнага / А. Хазянін / Маладосць. — 2006. — № 4. — С. 128—144.

Автор: Admin 4.7.2018, 7:29

Нябесны сланечнік


11 ліпеня – 60 гадоў з дня нараджэння (1958) Валянціны Пятроўны Паліканінай, паэтэсы, журналіста, перакладчыка.
Яе вершы – прадстаўніцы рускай славеснасці ў Беларусі – сапраўднае адкрыццё для чытачоў, аб’яднаных адным асаблівым пачуццём, пачуццём высокай паэзіі.
Творы В. Паліканінай друкаваліся ў розных беларускіх і расійскіх выданнях, уключаны ў міжнародныя паэтычныя зборнікі, у анталогію “Современная русская поэзія Беларуси”. Яна з’яўляецца аўтарам кніг “Найдите время для любви…” (1998), “Две музы” (2000), “Свет неизбывный”(2003), “Память” і “От первого яблока” (2005), “Не сдавайся времени душа!”(2013) і інш. У апошнюю разам з вершамі ўключаны і празаічныя творы.
Паэзія В. Паліканінай – асаблівы свет пачуццяў, перажыванняў, эмоцый, свет філасофскіх разважанняў. Яе вершы – гэта творы сапраўднага майстра слова, напоўненыя святлом дабрыні, надзеяй, любоўю да жыцця. На многія з іх беларускія кампазітары (Д. Далгаеў, Л. Захлеўны, А. Балашоў і інш. напісалі музыку. Песні на словы В. Паліканінай выконваюць беларускія артысты І. Афанасьева, В. Дайнэка, А. Ярмоленка, Я. Паплаўская і іншыя.
Вялікую ўвагу надае пісьменніца грамадскай дзейнасці. Яна супрацоўнічае з Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца ганаровым членам Міжнароднага педагагічнага клуба, уваходзіць у склад журы розных фестываляў і конкурсаў. Шмат гадоў В. Паліканіна прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага саюза жанчын, з’яўляецца аўтарам слоў гімна гэтага аб’яднання. Яна член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза расійскіх пісьменнікаў і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў. Біяграфія В. Паліканінай уключана ў першую ў гісторыі краіны кнігу “Женщины Беларуси”.
У 2006 годзе ўзнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” за кнігу вершаў “Живое зерно”. У 2007 годзе за вялікі ўклад у распаўсюджванне, вывучэнне рускай мовы і захаванне культурнай спадчыны, збліжэнне і ўзаемаабагачэнне культур нацый і народнасцей Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ўзнагароджана медалём А.С. Пушкіна.

Бібліяграфія

1. Поликанина Валентина Петровна // Республика Беларусь: энциклопедия в 7 т. / гл. ред. Г. П. Пашков. – Минск, 2008. – Т. 6. – С. 147.
2. Поликанина Валентина Петровна // Женщины Беларуси = Women of Belarus / [ред. совет: Р. А. Давидович (пред.) и др.]. – Минск, 2003. – С. 155.
3. Иванов, А. В. Русская изящная словесность в современной Беларуси / А. В. Иванов // Русские в Беларуси / [сост. А.Н. Андреев]. – Минск, 2010. – С. 150 – 162.
4. Валентина Поликанина : «Лишь время проверяет нас на вечность» / беседовала Алла Соловьёва // Нёман. – 2013. – № 7. – С. 198 – 204.
5. Поликанина, В. Мир спасёт доброта / беседовала М. Николаева // Алеся. – 2008. – № 7. – С. 54 – 55.
6. Валентина Поликанина : “Найдите время для любви..” / бесед. Елена Беркутова // Женский журнал. – 2008. – № 2. – 24 – 25.

Автор: Admin 31.7.2018, 8:09

Сёння з вамі

25 жніўня – 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Арлова (1953, г. Полацк) беларускага гісторыка, празаіка, эсэіста, паэта.
На агульным фоне беларускай гістарычнай прозы вылучаецца навізной, арыгінальнай будовай сюжэта, стылем творчасць Уладзіміра Арлова. Характэрызуючы гістарычную прозу, Алесь Пашкевіч звязвае адметнасць аповесцяў і раманаў В. Іпатавай з “засяроданнем увагі найперш на гісторыі пачуцця”, Л. Дайнекі – “ з цікавасцю найперш да гісторыі падзеі”, У. Арлова – “з раскрыццём найперш гісторыі духу”.
Пачуццё ж адметнага беларускага духу ў Арлова вельмі моцнае. Нарадзіўся Уладзімір Аляксеевіч 25 жніўня 1953 года у Полацку. Славуты горад са шматлікімі храмамі і старажытнімі збудаваннямі спрыяў зацікаўленню гісторыяй ужо з маленства, а вучоба на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівесітэта яго толькі паглыбіла.
Вядомасць пісьменніку прынесла проза, творы на гістарычную тэматыку. Ён аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, у т.л. “Добры дзень, мая Шыпшына” (1986), “Дзень, калі ўпала страла” (1988), “Асветніца з роду Усяслава” (1989), “Рандэву на манеўрах” (1992), “Міласць князя Гераніма” (1993), “Таямніцы полацкай гісторыі” (1994), “Пяць мужчын у леснічоўцы” (1994), “Фаўна сноў” (1995), “Божая кароўка з Пятай авеню” (1998), “Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны” (1998), “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (1999; у суаўтарстве з Г. Сагановічам), “Адкуль наш род” (1996; 2000), “Сны імператара” (2001), “Краіна Беларусь” (2003; у суаўтарстве з З. Герасімовічам), “Адкусі галаву вароне” (2003), “Ордэн Белай мышы” (2003), “Каханак яе вялікасці” (2004), “Час чумы” (2005), “Сланы Ганібала” (2005), “Паром праз Ла-Манш” (2006) і інш.
Творы У. Арлова перакладзеныя на 25 моваў, у т.л. нямецкую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і інш.
Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў “Ефрасіння Полацкая”, “Полацкія лабірынты”, "Сімяон Полацкі" і інш.

Автор: Admin 3.9.2018, 8:20

Вечны змагар за праўду

Сяргей Грахоўскі, нарадзіўся 24.09.1913 у сяле Нобель Пінскага павета Менскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і.
Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў мястэчку Глуск Магілеўскай вобласці. Працаваць пачаў у 1930 г. рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1935 г. скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў рэдактарам на Беларускім радыё.
У 1936 г. быў рэпрэсіраваны, 10 гадоў знаходзіўся ў лагеры ў Горкаўскай вобласці. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Ўрэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946-1949). Быў паўторна арыштаваны і па ранейшым абвінавачванні высланы на вечнае пасяленне ў Новасібірскую вобласць, дзе працаваў настаўнікам. Пасля рэабілітацыі (19.10.1955) працаваў на Беларускім радыё (1956-1957 гг.), загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Бярозка» (1957-1959). Быў літаратурным кансультантам СП БССР (1959-1960), літаратурным рэдактарам часопіса «Вясёлка» (1960-1973), у 1973-1974 гг. — адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Сябра СП СССР з 1956 г.
Першы верш надрукаваў у 1926 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988).
Выдаў нарыс «Горад маладосці» (1960), зборнік апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальныя аповесці «Рудабельская рэспубліка» (1968, паводле аповесці пастаўлены спектакль у 1968, твор экранізаваны ў 1972), «Суровая дабрата» (1977), аповесці «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігу ўспамінаў «Так і было» (1986). Выдаў кнігі для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).
У 1973 і ў 1983 гг. выдаваліся «Выбраныя творы» ў 2 тамах.
Выступаў і як публіцыст. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972).
На беларускую мову пераклаў «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж.Верна (1937, з Ю.Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А.Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р.Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А.Блока (1980), кнігу лірыкі М.Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, Я.Райніса, С.Ясеніна, Лесі Ўкраінкі, П.Варанько, М.Забалоцкага, А.Твардоўскага, М.Ціханава, М.Ісакоўскага, Р.Гамзатава, А.Венцловы, Т.Масэнкі, М.Нагнібеды, У.Сасюры, Я.Судрабкална і іншых паэтаў.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды».

Бібліяграфія
Грахоўскi, С. I. // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 5. – С. 416.
Грахоўскi, С. I. // Культура Беларусі: энцыклапедыя : у 6 т. / галоўны рэдактар Т. У. Бялова. – Мінск, 2010. – Т. 3. – С. 200-201.
Грахоўскi, С. I. // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн.: у 6 т. / [рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш.]. – Мінск, 1992. – Т. 2. – С. 245-257.
Грахоўскi, С. I. // Беларускі фальклор: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2005. – Т. 1.: Акапэла-Куцця. – С. 361-362.
Бельскі, А. І. Гуманістычны пафас паэзіі Сяргея Грахоўскага / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы: літ.-крыт. артыкулы / А. І. Бельскі. – Мінск, 2008. – С. 119–126.
Гніламёдаў, У. В. Літаратура. Гісторыя. Свядомасць: гісторыка-літаратурны нарыс / Уладзімір Гніламёдаў, Мікола Мікуліч ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – С. 385.
Мiшчанчук, М. I. Беларуская літаратура ХХ ст. [Тэкст]: вучэб. дапам.// М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. – Мінск: Вышэйшая школа, 2001. – С. 46–57.
Алейнiк, Л. Сяргей Грахоўскі: старонкі біяграфіі: жыццё і творчасць С.Грахоўскага / Лада Алейнік // Полымя. – 2005. – №12. – C.164-166, 170-179.
Баравікова, Р. “На грудку ў галавах пасадзіце шыпшыну” / Раіса Баравікова // Маладосць. – 2008. – № 9. – С. 18–25.
Грахоўская, Т. Сяргей Грахоўскі і Алесь Розна: сябры – равеснікі–паэты / Таццяна Грахоўская // Маладосць. – 2013. – №7. – С. 97.

Автор: Admin 1.10.2018, 6:29

Вечны вандроўнік


13 кастрычніка спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча (1888-1954), мастака, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, пісьменніка.
У гісторыі беларускай культуры першай паловы ХХ ст. дастойнае месца займае імя Язэпа Драздовіча. Яго творчасць мае адметны характар: яна ўнікальная і традыцыйная, наіўная і мудрая, рэалістычная і сімвалічная. Я. Драздовіч быў не толькі непаўторным мастаком-графікам, скулптарам і жывапісцам, але і пісьменнікам, разьбяром па дрэву, збіральнікам фальклору, археолагам, настаўнікам.
Я. Драздовіч быў адным з першых мастакоў, які ўвасобіў у выяўленчым мастацтве Беларусь, яе культуру і гісторыю. Ён стварыў графічную серыю “Старажытная булоўля на Беларусі”, цыклы, прысвечаныя замкаваму дойлідству Беларусі і Літвы (“Мір”, “Крэва”, “Ліда”, “Гальшаны” і інш.); партрэты полацкіх і смаленскіх князёў (“Князь Усяслаў Чарадзей”, “Князь Брачыслаў” і інш.); партрэты славутых гістарычных асоб К.Сапегі, А.Міцкевіча, У. Сыракомлі, Я.Купалы, Ф.Скарыны. Асобную групу складаюць творы з сімволіка-алегарычнымі вобразамі (“Мужык з панам цгаецца”, “Дух цемры” і інш.). Творы вызначаюцца мастацкай завершанасцю, пранікнёнасцю. У кожнай рабоце – пяшчота і любоў да родных мясцін, да сваёй радзімы, гонар за яе сыноў, за гераічнае мінулае. Найбольш ярка мастацкі талент Я. Драздовіча быў рэалізаваны ў жывапісных і графічных творах на фантастычныя касмічныя тэмы. Ім створаны серыі “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне”, “Жыццё на Месяцы”, “Космас” і інш. Арыгінальнае ўяўленне мастака дазволіла яму зазірнуць у далёкі і невядомы, загадкавы, таямнічы свет, стварыць сваю структуру і форму незямнога жыцця.
На працягу ўсяго свайго жыцця мастак часта вандраваў па Піншчыне і Дзісеншчыне. Ён запісваў фальклор і апрацоўваў народную лексіку для слоўнікаў., прымаў удзел у выданні беларускіх казак, народных песень, складаў альбомы з узорамі беларускіх тканін. Мастацкая, фальклорная, археалагічная дзейнасць творца перамяжоўвалася з літаратурнай працай. Яго вершы і допісы, змяшчаліся на старонках друку, а ў 1923 годзе у Вільні выйшла кніга “Вар’ят без вар’яцтва, або Вялікая шышка” пад псеўданімам Я. арцызаў. Я. Драздовіч з’яўляецца аўтарам навукова-папулярнай брашуры “Нябесныя бегі” (1931). Найбольш значны яго твор – паэма “Трызна мінуўшчыны”, прысвечаная старажытнай Полаччыне. У Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук Літвы захоўваюцца рукапісы яго фантастычных твораў “Алвазія”, “Андрыянопаліс”, “У Мурах Трывежу” і інш.

Бібліяграфія

Драздовіч Язэп Нарцызавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 194 – 195.
Драздовіч Язэп Нарцызавіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 3 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2008. – Т. 1. – С. 435–436.
Ліс, А.С. Вечны вандроўнік : нарыс пра маст. Я.Драздовіча / А.С.Ліс. – Мінск : Юнацтва, 1984. – 253 с.[8] л. іл., 1 л. партр.
Язэп Драздовіч = Язеп Драздович = Yazep Drazdovich / склад. Н.М.Усава, В.А.Архіпава ; аўт. тэксту Н.М.Усава. – Мінск : Беларусь, 2013. – 95с. – (Славутыя мастакi з Беларусi).
Драздовiч, Я. З альбома "Лідскі замак" (150-153) : агульны выгляд руінаў Лідскага замка.1929. Выгляд заходняга мура Лідскага замка.1929. Паўночна-заходні мур замка.1929. Выгляд замчышча з паўднёва-ўсходняга боку.1929 / Я.Драздовіч // Язэп Драздовіч: Альбом-манаграфія / Уклад. Мікола Купава. – Мінск: Беллітфонд, 2002. – C. 82–83.
Аскера, В. Народны філосаф : творы і астральныя падарожжы Язэпа Драздовіча / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 29 чэрвеня (№ 25). – С. 12.
Горава, Г. Генезіс снабачанных вобразаў космасу Язэпа Драздовіча / Галіна Горава // Родная слова. – 2016. – № 4; 5. – С. 86 – 90; С. 84 – 87.
Кавалёў, В. "Люблю тое, у што веру...., а веру ў тое, што люблю" : старонкі творчай біяграфіі мастака, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, пісьменніка Язэпа Нарцызавіча Драздовіча / В. Кавалёў // Лiтаратура i мастацтва. – 2008. – 24 кастрычніка. – C. 2.

Драздовіч, Я. Н. Жыцьцё на плянэце Сатурне : Самнамбулістычна-тэлевізійныя эскізы / Я. Драздовіч // Дзеяслоў. – 2018. – № 4. – С. 180–193.

Автор: Admin 31.10.2018, 9:07

Сваёй хадой


1 лістапада спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка, пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа.
Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык – адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай прозы другой паловы ХХ стагоддзя – прыйшоў у літаратуру ў 1950-я гг. Ён належыць да пакалення пісьменнікаў так званых шасцідзесятнікаў.
Дэбютаваў В. Адамчык вершамі ў 1952 годзе, але пачаткам свайго творчага шляху сам пісьменнік і крытык лічаць 1957 год, калі былі надрукаваны першыя апавяданні “Свой чалавек” і “Даўняе, незабыўнае”. У хуткім часе выйшлі і першыя зборнікі прозы “Свой чалавек” (1958), “Млечны шлях” (1960), пазней – “Міг бліскавіцы”(1965), “Дзікі голуб” (1972) і іншыя. У жанры апавядання сфарміраваўся адметны і самабытны творчы стыль пісьменніка, акрэсліліся праблематыка яго твораў. У аснову многіх з іх пакладзены падзеі, факты з уласнай біяграфіі. Галоўным героем шматлікіх ранніх апавяданняў пісьменніка выступае юнак-рамантык, звычайны шукальнік нязведанага, загадкавага, таямнічага, блізкі да дасягнення шчасця, якое часта ў апошні момант аказваецца ілюзіяй.
Сапраўдную вядомасць В. Адамчыку прынесла тэтралогія з раманаў “Чужая бацькаўшчына” (1977; Літаратурная прэмія імя І. Мележа, 1980), “Год нулявы” (1982), “І скажа той, хто народзіцца” (1985) – за гэтыя раманы Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа, 1988. У гэтых творах аўтар паказаў жыццё заходнебеларускай вёскі ў часы польскай і савецкай улады, у гады Вялікай Айчыннай вайны. Раманы звязаны адзінствам герояў, храналогіяй разгортвання падзей, якія адбываюцца ў гэтыя перыяды. Аўтар знайшоў новыя, нестандартныя падыходы да паказу складаных грамадскіх з’яў, выявіў тонкі псіхалагізм, глыбокае веданне штодзённага вясковага побыту і гутарковай народнай мовы.
У час працы галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі “Беларусфільм” В. Адамчык напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў “Іван Мележ”, “Валянцін Таўлай”, “Дзядзька Якуб” і іншых. Паводле рамана “Чужая бацькаўшчына” быў зняты аднайменны мастацкі фільм.
Ва ўсіх творах Вячаслава Адамчыка незалежна ад таго, які матэрыял у іх па-мастацку асэнсаваны, узняты агульнанацыянальныя праблемы. Пісьменніка хвалюе лёс Беларусі, яе народа, яго духоўных набыткаў і ўрону, яго заўтрашні дзень, тыя страты, якія неслі беларусы, каб родная зямля, дзе магілы прашчураў, была для кожнага не чужой Бацькаўшчынай.


Бібліяграфія

Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 1. – С. 93.
Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2005. – Т. 1. – С. 37 – 38.
Кузьміч, Н. Матывы дарогі і памяці ў апавяданнях Вячаслава Адамчыка / Наталля Кузьміч // Роднае слова. – 2009. - № 9. – С. 14 – 17.
Дамброўская, Н. М. Проза Вячаслава Адамчыка: пачатак станаўлення / Н. М. Дамброўская // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2008. - № 3. – С. 75 – 79.
Шчука, Ю. “Вочы поўныя жыцця…” : (малая проза В. Адамчыка) / Юрый Шчука // Полымя. – 2005. – № 4. – С. 199 – 205.
Нячай, В. Вячаслаў Адамчык і беларускі экран / Вольга Нячай // Роднае слова. – 2003. – № 11. – С. 78 – 80.

Автор: Admin 3.12.2018, 7:09

Геній памежжа культур.

Адам Міцкевіч – імя гучнае і вядомае, велічнае і трагічнае, знаёмае з дзяцінства. Адзін з паэтычных геніяў чалавецтва – наш вялікі суайчыннік! Ён тутэйшы, ліцьвін! Так называлі сябе да канца мінулага стагоддзя нашы продкі, так ён сам сябе называў.
Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое:
Не цэнім маючы, а страцім залатое –
Шкада, як і красы твае, мой родны краю.
Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.
Уся паэтычная творчасць Міцкевіча цесна звязана з беларускай зямлёй і гістарычнымі традыцыямі. Міцкевіч выйшаў з беларускага асярддзя, і на яго творчасці назаўсёды застаўся яскравы адбітак беларускага паходжання.
Нарадзіўся Адам Міцкевіч 24 снежня 1798 года на Навагрудчыне. З дзяцінства Адам захапляўся гістарычным мінулым свайго краю. Па-першае, сведкам жывой гісторыі быў бацька хлопчыка – удзельнік паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам славутага генерала Тадэвуша Касцюшкі. Безумоўна, Мікалай Міцкевіч мог шмат цікавага расказаць свайму сыну і яго сябру Яну Чачоту. Пазней, вывучаўшы гістарычныя падзеі і факты, вялікі паэт напрыканцы свайго жыцця напісаў славутую паэму ў гонар Касцюшкі і гераічных паўстанцаў – “Пан Тадэвуш”.
Другой прычынай, відаць, былі гістарычныя адметнасці роднага Навагрудка. Нямала яскравых падзей звязана з яго старажытнай Замкавай гарой, на якой прыкладна ў ХІІ стагоддзі быў узведзены замак. У 1250 годзе ў горадзе князь Міндоўг прыняў хрысціянства, і да канца і ХІІІ стагоддзя Навагрудак зрабіўся сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Праўда, пасля шматлікіх войнаў ад замка засталіся толькі разбураныя сцены. Яны пазней і натхнілі паэта напісаць паэму “Гражына”, якая стала сапраўдным гімнам Навагрудку.
Трэцяе, што абуджала ў Адама Міцкевіча захапленне гісторыяй, - гэта чытанне старажытных летапісаў і кніг у адной з найбагацейшых бібліятэк Беларусі – шчорсаўскай бібліятэцы графа Храптовіча. Тут, у Шчорсах, у паэта ўзнікла задума паэм “Гражына” і “Конрад Валенрод”.
У гады вучобы ў Віленскім унівесітэце Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і іншыя студэнты – нараджэнцы Навагрудчыны – уваходзілі ў тайнае Таварыства філаматаў. Першапачатковую мэту сваёй арганізацыі філаматы бачылі ў маральным выхаванні асобы і аказанні ўзаемнай дапамогі ў набыцці адукацыі. Потым – усебакова займацца краязнаўствам і весці культурна-асветніцкую працу сярод насельніцтва, агітаваць моладзь у тайныя патрыятычныя згуртаванні з мэтай будзіць у народа імкненні змагацца з расійскім царызмам. На жаль, дзейнасць членаў таварыства была выяўлена і ў 1824 годзе Адам Міцкевіч быў вымушаны назаўсёды пакінуць Бацькаўшчыну.
Спачатку паэт па этапе прыехаў у Пецярбург. Тут ён пазнаёміўся і зблізіўся з паэтамі-дзекабрыстамі Кандратам Рылеевым і Аляксандрам Бястужавым. За пяць гадоў вандравання па Расіі пісьменнік наведаў яшчэ Крым, Адэсу і Маскву.
Восенню 1826 года у Маскве Адам Міцкевіч пазнаёміўся з Аляксандрам Пушкіным, які толькі што вярнуўся з Міхайлаўскага, куды быў высланы пасля дзекабрысцкага паўстання. “Два паэты сустрэліся, быццам два браты. Паэзія і вялікая ўзаемная сімпатыя зблізілі іх. Асабліва захаплялі Пушкіна дзівосныя імправізацыі Міцкевіча. Падчас адной з такіх імправізацый у Маскве Пушкін, у гонар якога была наладжана вечарына, раптам саскочыў з месца і, кудлацячы валасы, амаль бегаючы па зямлі ўскрыкнуў: “Які геній! Які свяшчэнны агонь! Што я побач з ім!” І кінуўшыся Адаму на шыю, абняў яго і пачаў цалаваць быццам брата…” – пісаў у кнізе “Все волновало нежный ум” Арнольд Гесэн.
У 1829 годзе Адам Міцкевіч пакінуў Расію і спешна скіраваўся ў Заходнюю Еўропу, дзе правёў астатнія 26 гадоў свайго жыцця. Нейкі час пісьменнік жыў у Германіі, Францыі, Швейцарыі, Італіі, Турцыі.
За мяжою сродкі на існаванне для сябе і сваёй сям’і паэт здабываў пераважна выкладчыцкай дзейнасцю: чытаў курс лекцый па лацінскай літаратуры ў Лазане (1839), выкладаў славянскія літаратуры ў Калеж дэ Франс у Парыжы (1840 -1844), рэдагаваў газету “Трыбуна народаў” (1849).

Бібліяграфія
1. Ростоцкий, Б. И. Адам Мицкевич и театр / Б. И. Ростоцкий. – Москва : “Наука”, 1976. – 349 с.
2. Дом-музей А. Мицкевича в Новогрудке : путеводитель по залам / сост. Л. М. Чубина. – Минск : “Полымя”, 1980. – 79 с.
3. Бэлза, И. Пушкин и Мицкевич в истории музыкальной культуры / И. Белза. – Москва : “Музыка”, 1988. – 254 с.
4. Мірачыцкі, Л. Светлым ценем Адама Міцкевіча / Л. Мірачыцкі. – Мінск : “Бацькаўшчына”, 1994. – 63 с.
5. Ткачова, В. А. То майго сэрца любая Айчына (да 200-годдзя з дня нараджэння А. Міцкевіча) / В. А. Ткачова. – Гродна, 1998. – 36 с.
6. Ліцвінка, В. Д. Край Адамаў родны… Новагародчына / В. Д. Ліцвінка // Школьны літаратурны вечар. – Мінск : “Універсітэцкае”, 1992. – С. 231 – 297.

Автор: Admin 2.1.2019, 8:41

Летуценнік з Карпілаўкі


Ядвігін Ш. – адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы. Пісьменнік-рэаліст, ён у сваіх творах праўдзіва адлюстраваў пэўны перыяд гістарычнага жыцця беларускага народа, узбагаціў беларускую прозу новымі жанрамі.
Нарадзіўся Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі) у маёнтку Добасня Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні ў сям’і ўпраўляючага маёнткам. Жыў і вучыўся ў Люцынцы ў прыватнай школе В. Дуніна-Марцінкевіча, асоба і творчасць якога зрабіла ўплыў на фарміраванне светапогляду, схільнасцей і літаратурнага густу будучага пісьменніка. Ён закончыў Мінскую гімназію і вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1890 годзе Ядвігін Ш. быў выключаны, арыштаваны і некалькі месяцаў правёў у турме. Пасля вяртання на Беларусь працаваў памочнікам правізара ў мястэчку Радашковічы. Асноўную частку свайго жыцця ён правёў у фальварку Карпілаўка (каля Радашковіч) – займаўся гаспадаркай, тут ён напісаў свае асноўныя творы.
З першым уласным апавяданнем “Суд”, напісаным на беларускай мове, Ядвігін Ш. выступіў у 1906 годзе у газеце “Наша доля”. Гэтым творам пісьменнік сцвердзіў сябе як адзін з пачынальнікаў новай беларускай прозы. Як толькі з’явіліся апавяданні Ядвігіна Ш. (“Пазыка”, “Вучоны бык”, “Мілка” і інш.), аб ім загаварылі як аб арыгінальным пісьменніку, таленавітым сатырыку і гумарысту. У 1910 годзе Ядвігін Ш. здзейсніў сваю даўнюю мару – зрабіў вандроўку пяшком па Беларусі. Прайшоў больш за паўтысячы кіламетраў, наведаў шмат вёсак, мястэчак, хутароў. Ён цікавіўся побытам сялян, іх мовай, культурай, вывучаў эканамічнае становішча сялян, сістэму адукацыі. Уражаннямі ад вандроўкі пісьменнік падзяліўся з чытачамі “Нашай нівы” ў сваіх “Лістах з дарогі”. “Лісты з дарогі” – асваенне Ядвігіным Ш. новага для беларускай літаратуры жанру – падарожнай белетрыстыкі. Плённым у яго творчай біяграфіі стаў перыяд з 1910 па 1914 гады. Зборнік “Васількі” (1914 г.) прынёс аўтару прызнанне сталага майстра мастацкага беларускага слова. На працягу ўсёй сваёй творчай дзейнасці Ядвігін Ш. знаходзіўся пад уплывам народнай творчасці. Алегарычныя апавяданні складаюць лепшую частку мастацкай спадчыны Ядвігіна Ш. Для яго баек “Сакатушка”, “Павук”, “Падласенькі” і іншых характэрны то лёгкі гумар, то з’едлівая сатыра, то пранікнёны лірызм. У 1915 годзе пісьменнік выдаў зборнік “Беларускія жарты”.
Ядвігіну Ш. належыць першы беларускі раман “Золата” (1920), які вылучаецца напруджаным драматычным сюжэтам, спробай стварыць цікавыя характары. Раман застаўся незакончаным. Празмерная праца, дрэнныя матэрыяльныя і кватэрныя ўмовы выклікалі ў пісьменніка цяжкую хваробу, і ў 1920 годзе зусім хворы Ядвігін Ш. выехаў у Вільню. Тут ён выдаў у 1921 годзе свае “Успаміны”, якія таксама засталіся незакончанымі. Памёр Ядвігін Ш. у Вільні ад сухотаў у 1922 годзе.
Бібліяграфія
Голубева, Л. С. Ядвігін Ш., 1868-1922 / Л. С. Голубева // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы ; [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш.; навук. рэд. : І. Я. Навуменка, В. А. Каваленка]. – Мінск, 2001. – Т. 1. – . 86 – 102.
Чыгрын, І. Ядвігін Ш. (1868 – 1922) / Іван Чыгрын // Слова пра літаратуру і літаратараў : літ.-крыт. арт. па беларус. літ. : у 2 кн. / уклад. В. В. Ашмян. – Мінск, 2001. – Кн. 1. – С. 374 – 380.
Содаль, У. Вугельчыкі з попелу / Уладзімір Содаль // Роднае слова. –2000. - № 2. – С. 94 – 97.
Ткачова, П. Байка ці апавяданне? : творчасць Ядвігіна Ш. 1911 – 1913 гг. / Паўліна Ткачова // Роднае слова. – 2006. - № 9. – С. 98 – 99.
Дасаева, Т. Лірызм Ядвігіна Ш. / Таццяна Дасаева // Полымя. – 2003. - № 10. – С. 209 – 215
Содаль, У. І. Карпілаўка : краязн. нарыс. – Мінск : Пейто, 2001. – 80 с. : іл. – (Ведаць свой край Беларусь).

Автор: Admin 31.1.2019, 6:55

Голас душы і сэрца


3 лютага - 75 гадоў з дня нараджэння Івана Капыловіча (1944, в. Забалацце, Мазырскі раён), беларускага пісьменніка.
У 1967 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў літаратурным супрацоўнікам газеты “Чырвоная змена”. У час адной са службовых камандзіровак трапіў у аўтакатастрофу, стаў інвалідам.
Літаратурную работу Іван Капыловіч пачаў у 1970 годзе. Ён аўтар некалькіх кніг аповесцей і апавяданняў, сярод якіх “Сонца садзіцца ў травы”, “Два дні ў лютым”, “Сны не вяртаюцца” і іншыя. Паспяхова выступае ў жанры рамана, пра што засведчылі такія яго творы, як “Пасынак”, “Крумкач”, “Калі трэба жыць”, “Правінцыялка”, “Ураган” і іншыя. Творы пабудаваны на сучасным матэрыяле, хоць у якасці рэтраспекцый у асобных з іх прысутнічаюць і падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Яны адгукаюцца ў лёсах як саміх персанажаў, так і блізкіх ім людзей. Адметна тое, что аўтар выпісвае цікавыя характэры вяскоўцаў. Гэта і не дзіўна, бо сам пісьменік родам з вёскі. Вёска і не адпускае яго ад сябе. Больш за тое, часам і падказвае, пра што пісаць і як пісаць. Асабліва, калі матэрыял унутрана вынашаны, шмат у чым перажыты.
Творчасць Івана Капыловіча не пакіне чытача абыякавым. Яна выклікае на роздум. Роздум гэты часам няпросты, пакутлівы, але без яго нельга, бо тое, пра што расказвае пісьменнік, закранае чуллівыя струны чытацкай душы. Іван Капыловіч не згладжвае ў творах вострыя вуглы паўсядзённасці. Тым больш, часам заўважаеш, што ён сёе-тое бярэ і з уласнага жыцця. Гэта сведчыць на карысць таго, што яго проза – па-сапраўднаму жыццёвая. У ёй чуцен голас душы і сэрца нашага сучасніка.
Бібліяграфія
1. Смыкоўская, В. І. Капыловіч Іван / В. І. Смыкоўская // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск, 1994. – Т. 3. - С. 146 – 147.
2. Капыловіч Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 33-34.
3. Капыловіч Іван Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 677.
4. Вярсоцкі, Ю. Голас душы і сэрца / Юрась Вярсоцкі // Полымя. – 2016. - № 2. – С. 181 – 182.

Автор: Admin 28.2.2019, 10:18

Кастусь Цвірка і “Беларускі кнігазбор”


28 сакавіка - 85 гадоў з дня нараджэння Кастуся Цвіркі (1934, в. Зялёная Дуброва, Старадарожскі раён), беларускага паэта, перакладчыка, фалькларыста, этнографа, выдаўца.
Кастусь Цвірка – постаць неардынарная, шматгранная. У яго асобе сумяшчаюцца іпастасі паэта і кнігавыдаўца, перакладчыка і літаратуразнаўцы. І гэта невыпадкова, бо Кастусь Цвірка належыць да слаўнага пакалення шасцідзесятнікаў, ці, як яго яшчэ называюць, - філалагічнага пакалення.
Выбар жыццёвай дарогі не быў для яго выпадковым. Літаратура, гісторыя і культура роднага краю захаплялі Кастуся Цвірку з дзяцінства. Яшчэ падчас вучобы школе ў рэспубліканскім друку з’явіліся яго артыкулы і вершы. Неўзабаве выйшаў першы зборнік “Такія сэрцы ў нас” (1959), які адразу заўважыла тагачасная крытыка.
Прайшоў час і з’явіліся новыя вершаваныя зборнікі: “Бягуць раўчукі” (1962), “Чарназём” (1967), “Каласы” (1975), “Зялёная Дуброва” (1987) і іншыя. У паэтычных творах Кастусь Цвірка апісвае знаёмы і родны яму з дзяцінства свет. Гэта беларуская прырода, родная вёска і яе жыхары, у абліччы якіх за знешняй несамавітасцю хаваюцца і воля да жыцця, і чалавечая годнасць – усе найвышэйшыя і найлепшыя чалавечыя пачаткі.
Адначасова з гэтым Кастусь Цвірка натхнёна працуе над перакладамі твораў, якія хоць і напісаны на польскай мове, але адлюстроўваюць тагачаснае беларускае жыццё, нацыянальную гісторыю, культуру, народныя тыпы. Ён перакладае на беларускую мову вершы і балады, публіцыстыку і лісты Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Яна Баршчэўскага, Уладзіслава Сыракомлі. Адна з апошніх яго грунтоўных прац – пераклад цудоўнай паэмы А. Міцкевіча “Дзяды”.
Пачуццё адказнасці за лёс роднай зямлі стала перадумовай не толькі яго творчай захопленасці забытай нацыянальнай спадчыны, але і вялікага жадання сабраць і зберагчы духоўныя скарбы нацыі. Вынікам таго стаў унікальны выдавецкі праект “Беларускі кнігазбор”, заснаваны ў 1996 годзе. Дзякуючы арганізацыйным і творчым здольнасцям Кастуся Цвіркі праект паспяхова ажыццяўляецца ў трох серыях “Мастацкая літаратура”, “Гісторыка-літаратурныя помнікі” і “Замежная ліаратура”.
У прадмове да праекта “Беларускі кнігазбор” справядліва гаворыцца, што “гэта залатая бібліятэка Беларусі, шматтомнае сістэматызаванае выданне ўсяго самага важнага з нашай вялікай, яшчэ вельмі мала вядомай чытачу літаратурнай спадчыны… Той, хто пачне збіраць серыі, стане з часам уладальнікам самага каштоўнага скарбу, які будзе невычэрпнай крыніцай ведаў і духоўнага ўзбагачэння для кожнай сям’і, для кожнага чалавека”.
Звяратаючыся да ціснёных золатам тамоў серый “Беларускага кнігазбору”, заўсёды згадваецца Кастусь Аляксеевіч Цвірка, збіральнік гэтых неацэнных скарбаў, бо толькі дзякуючы яго нястомнай руплівасці яны сталі нашым агульнанацыянальным набыткам.
Бібліяграфія
1. Цвірка Кастусь // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : “Бел. энцыклапедыя”, 2003. — С. 94.
2. Песня ў сэрцы ляжала // Высокае неба ідэала / А. Вярцінскі. —Мінск : “Мастацкая літаратура”, 1980. — С. 135—141.
3. Тычка, Г. “Зямлі патрэбны паэты…”. І выдаўцы : Штрыхі да творчага партрэта Кастуся Цвіркі / Г. Тычка // Роднае слова. – 2004. - № 3. – С. 10—13.
4. Ліс, А. Кастусь Цвірка — этнограф, фалькларыст, даследчык.../ А. Ліс // Роднае слова. — 2004. — № 10. — C. 104—105.
5. Барадулін, Р. Каб араллёю пахлі аблокі… / Р. Барадулін // Маладосць. — 1994. — № 12. — С. 189—197.

Автор: Admin 22.3.2019, 14:12

Праца красіць і славіць



26 красавіка – 120 гадоў з дня нараджэння Ільі Данілавіча Гурскага (1899 -1972), пісьменніка, драматурга.
Літаратурная і грамадская дзейнасць Ільі Данілавіча была вельмі плённай. Творы пісьменніка з’яўляюцца значным укладам у развіццё беларускай літаратуры.
У час Вялікай Айчыннай вайны ён з’яўляўся адказным сакратаром франтавой газеты “За Савецкую Беларусь”, рэдактарам газеты “За свабодную Беларусь” і сатырычнага часопіса “Партызанская дубінка”. Пасля вайны доўгі час рэдагаваў часопіс “Беларусь”. У 1969 годзе атрымаў званне заслужанага дзеяча культуры БССР.
У пачатку творчай дзейнасці І.Гурскі пісаў у асноўным драматургічныя творы. Ён — аўтар п’ес “Дрыгва” (1928), “Качагары” (1930), “Сваты” (1935), “Маці” (1934), “Свае людзі” (1950) і іншых. Многія з п’ес аўтара былі пастаўлены як Беларускім дзяржаўным тэатрам, так і аматарскімі драматычнымі гурткамі. Апавяданні І. Гурскі пачаў пісаць з 1934 года. Для іх, як і для п’ес, характэрна актуальная для таго часу тэматыка: індустрыялізацыя, калектывізацыя, калгаснае жыццё. Аўтар нярэдка выкарыстоўваў фальклор: казкі, прыказкі, прымаўкі, што надавала тэкстам большую метафарычнасць. Ён часта падпісваў свае творы псеўданімамі Л.Бумша, Лявон Бумша, І. Даніловіч, а таксама крыптонімам, І. Г-кі. У 1951 годзе выйшлі “Выбраныя творы” І. Гурскага. Пісьменнік з’яўляецца аўтарам кніг апавяданняў “Над Нёманам”, “На родных гонях”, “Зары насустрач”; рамана “У агні”, рамана-хронікі “Вецер веку” і інш. Асноўная тэма пасляваеннай творчасці пісьменніка – барацьба з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ёй прысвечаны многія творы, у тым ліку аповесць “Лясныя салдаты” і раман “У агні”. Пра падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі расказваецца ў рамане-хроніцы “Вецер веку” (складаецца з чатырох кніг). У кнігах аўтара вельмі часта сюжэт пабудаваны на фактычным матэрыяле.
Яго імем названы вуліца ў Мінску і Нёманская сярэдняя школа (в.Магільна, Уздзенскі р-н). На доме дзе жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Бібліяграфія

Гурскі Ілья Данілавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 537—538.
Гурскі Ілья Данілавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А.В. Сабалеўскага. – мінск, 2002. – Т. 1. – С. 324.
Гурский Илья Данилович // Их именами названы… Улицы Минска : энцыкл. справ. / редкол. : В. В. Андриевич (гл.ред.) [и др.]. – Минск, 2014. – С. 110.
Успаміны пра Ілью Гурскага / [склад. М. Я. Гурская]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 189 с.
Гурскі, Л. Успаміны пра бацьку : да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка І. Гурскага / Леанід Гурскі // Беларуская думка. – 1999. - № 4. – С. 158 – 163.
Шырко, В. А. Праз агонь / Васіль Шырко // Дарагія мае землякі : кн. Для вучняў / Васіль Шырко. – Мінск, 1991. – С. 105 – 111.

Автор: Admin 30.4.2019, 14:05

Яго называлі беларускім Ясеніным


Сярод прадстаўнікоў беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. вылучаўся непадобны на іншых, са сваім уласным голасам малады паэт Паўлюк (Павел Адамавіч) Трус.
Ураджэнец вёскі Нізок Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Уздзенскі раён), Паўлюк Трус адным з першых, калі не першым, у беларускай паэзіі спалучыў у лірыцы паэтыку з унутраным перажываннем. Яго паэмы вызначаюцца лірычным ладам, задушэўнай узрушанасцю.
Павел Адамавіч Трус пражыў усяго толькі чвэрць стагоддзя, але след, пакінуты ім у беларускай літаратуры, значны і адметны.
У чым сакрэт прывабнасці вершаў паэта?
Музыкальнасць, рамантычная квяцістасць, песенна-народны каларыт – усім гэтым найперш заварожвае, кранае Паўлюк Трус. Але, гэтае пачуццёвае і квяцістае наўрад ці настолькі б кранала, калі б у паэзіі Паўлюка Труса не было чалавечага, чалавеказнаўчага.
Пры жыцці П.Труса многія чытачы, асабліва юнакі і дзяўчаты, называлі беларускім Ясеніным. І гэта невыпадкова, таму што ясенінскія матывы адчуваюцца ў многіх яго паэтычных творах. Яго шматлікія вершы прасякнуты шчырым, сакавітым, блізкім да народных песень лірызмам:
Ой, пайду ў далячынь за сяло.
Там, дзе жыта шуміць на паўзмежку.
Там, дзе ў вішнях сяло расцвіло,
Завіваюцца кветкамі сцежкі.
Істотнае месца ў творчасці П. Труса займаюць інтымна-лірычныя вершы (“Я спаткаўся з табой”, “Пажлўклы клен”, “Навошта сэрца я параніў” і іншыя). Любоўная лірыка П. Труса – усхваляваная аповесць пра каханне, якое запаўняе ўсю істоту героя, пераўтварае яго, узвялічвае.
Як пажоўкнуць лісты,
Адцвітуць за акном,
Як пагаснуць халодныя зоры, -
Тады прыйдзе Яна,
Што пакляўся даўно,
І са мной ад душы пагавроыць.
Паўлюк Трус разумеў сілу і папулярнасць рыфмаванага слова ў народзе, і жывучы тымі вялікімі зменамі, што ішлі ў паслякастрычніцкую вёску, будучы іх шчырым і натхнёным прапагандыстам, на пачатку свае творчасці нямала напісаў на патрэбу дня вершаваных прапагандысцкіх матэрыялаў, карэспандэнцый. Сёння даволі толькі прагледзець назвы (асобныя з іх, дарэчы, узняты на вышыню афарыстычнага выслоўя, крылатага лозунга), каб адчуць, чым жыла беларуская вёска, чым жыў паэт: “За каго мы ў Саветы галасуем”, “Камітэты дапамогі ставяць беднага на ногі”, “Ты спявай, іграй, музыка, пра сялянскую пазыку”, “Каб знаць навіны ўсяго свету – чытай газету” і іншыя. Тут і высокая палітыка, і антырэлігійная прапаганда. І такі, здавалася б, звычайны, але патрэбны клопат пра газету ў сялянскай хаце…
Паэта не стала 30 жніўня 1929 года. Ён паехаў у вандроўку па Магілёўшчыне, дзе захварэў на брушны тыф. Выратаваць юнака ўрачам не ўдалося. Паўлюку Трусу было наканавана кароткае жыццё, на літаратурную дзейнасць адпушчана толькі сем гадоў. Аднак ён паспеў пакінуць адметны след у беларусай літаратуры. Дакументальная спадчына П.Труса захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Імем паэта названы бібліятэка на яго радзіме, вуліца ў Гомелі.

Бібліяграфія:

Трус Паўлюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2002. – Т. 15. – С. 538.

Бельскі, А. І. Песня ў жыцці і творчасці Паўлюка Труса / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы : літ.-крыт артыкулы / А. І. Бельскі. – Мінск, 2008. — С. 100—108.
Клышка, А. “Золата дум падарыць на карысць Беларусі…” / А. Клышка // Вершы. Паэмы / П. Трус. – Мінск, 1977. – С. 3–11.
Лойка, А. Пясняр вясковага рання / А. Лойка // Вершы. Паэмы / П. Трус. – Мінск, 1967. – С. 5–9.
6 мая - 110 гадоў з дня нараджэння П.Труса (1904-1929), паэта // Новыя кнiгi (дадатак). – 2014. – № 2. –C.8–9
Агейка, У. "З шыпшын аснежаных, калючых табе вянок звіла вясна" : Паўлюк Трус "Сірата Алеся" / Уладзімір Агейка // Роднае слова. – 2004. – №5. – С.3–5.
Запартыка, Г. "На сцежках светлае вясны..." : Жыццё і творчасць Паўлюка Труса / Г. Запартыка // Роднае слова. – 2004. – № 5. – С.68–75.

Автор: Admin 3.6.2019, 8:15

Ён абараняў ісціну


19 чэрвеня – 95 гадоў з дня нараджэння В.У.Быкава (1924—2003), народнага пісьменніка Беларусі.
Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў в. Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Шляхамі Вялікай Айчыннай вайны прайшоў праз Украіну, Венгрыю Румынію, Аўстрыю, быў двойчы паранены. Пасля вайны працаваў у газеце “Гродзенская праўда”. З 1978 года знаходзіўся на літаратурнай рабоце.
Ваенныя падзеі сталі лёсавызначальнымі для жыццёвага і творчага шляху Васіля Быкава. Імкненне перадаць суровую праўду вайны, абвостраная чалавечнасць, высокая патрабавальнасць у сцвярджэнні маральных прнцыпаў – вось адметныя якасці Быкава-пісьменніка.
Сапраўдная літаратурная біяграфія пісьменніка пачалася з аповесцяў “Жураўліны крык”, якая выйшла ў 1960 годзе. Звярнуўшыся ў ранніх творах да ваеннай тэмы, Васіль Уладзіміравіч працаваў над ёй на працягу амаль уяго свайго жыцця. Аповесці В.Быкава “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”, “Абеліск”, “Сотнікаў”, “Знак бяды” і іншыя належаць да лепшых узораў сучаснай беларускай прозы.
Кнігі Васіля Быкава – гэта падручнікі сумлення. Яго з’яўленне ў літаратуры не было нечаканасцю. У літаратуру ён прыйшоў не для красавання, не для заробкаў. Прыйшоў, каб быць даверанай асобай у суровай праўды, у бязлітаснай ісціны.
Зусім непрыкметна праз усю творчасць пісьменніка праходзіць вобраз жанчыны. У аповесці “Трэцяя ракета” створаны вельмі прывабны вобраз Люсі-Сінявочкі, якая гіне разам з артылерыйскім разлікам супраць танкавай гарматы-саракапяткі. З выгляду Люся амаль дзяўчо. Але ў яе вельмі выразная спагадлівасць і такое глыбокае разуменне людзей, што вопытныя ў жыццёвых справах артылерысты ўспрымаюць яе не толькі роўняй, але ў нечым і больш праніклівай, здольнай спасцігаць тое, што ім недаступна.
Хораша напісана і пра Янінку, усмешлівую гродзенскую дзяўчынку, якая стала першым і адзіным каханем лейтэнанта Ігара Іваноўскага (аповесць “Дажыць да світання”). Яму выпадае вельмі пакутная доля на вайне – сплываючы крывёю, дачакацца ў паўсмяротным стане фрыца-абозніка і апошняй гранатай падарваць яго разам з сабою. А з Янінкай лёс звёў лейтэнанта яшчэ тады, калі хлопец толькі ехаў на вайсковую службу. Янінка проста зачаравала яго “сваёй юнай пекнасцю”, натуральнасцю паводзінаў, у якіх жаночая прывабнасць праяўляецца нязмушала, нібы сама сабою. Вядома, гэта была годнасць здагадлівай жанчыны, якая і ў юнацкім узросте інтуітыўна адчувала сваё вялікае прадвызначэнне – працягваць род чалавечы. Напісана пра Янінку не без любавання яе прыгажосцю, нават з лёгкім налётам рамантызацыі, у Быкава даволі рэдкай, а тут такой прыкметнай.
Чытацкую сімпатыю выклікаюць і многія іншыя жаночыя вобразы з твораў пісьменніка. Сярод іх і экзатычная Джулія Навелі (аповесць “Альпійская балада”), вельмі прыгожая дзяўчына Франя з твора “Пакахай мяне, салдацік”. У аповесці “Мертвым не баліць” захапляе непрыгожая знешне, але вельмі прывабная сваёй чалавечай сутнасцю “агонь-дзяўчына” Каця Шчарбенка, якая першая кідаецца туды, куды не адважваюцца ступаць мужчыны, баючыся трапіць у мінную пастку. Там яна і гіне.
Многія сапраўдныя, высакародныя, далікатныя і пяшчотныя жанчыны ў творах пісьменніка гінуць у ваеннай віхуры. Так было і ў рэальным жыцці. У ім жанчыны гінулі найчасцей, бо былі найменш падрыхтаваны да таго пекла, якім з’яўляецца вайна.
Шчырыя быкаўскія творы паказваюць сапраўдную вайну: не толькі подзвігі, але і бруд, гвалт, здзек, подласць, здраду, якімі поўніцца аж цераз край любая, нават нібыта і праведная, крывавая калатнеча.
Яго не стала ў 2003 годзе. 22 чэрвеня – чорная дата пачатку Вялікай Айчыннай вайны – чорны цень дня яго смерці. Вайна, ад якой ён ніколі не ўцякаў, нарэшце дагнала яго. Але яго творам наканавана неўміручасць.

Бібліяграфія

Быкаў Васіль // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2002. – Т. 3. – С. 371.
Адамовіч, А. М. Васіль Быкаў : фотанарыс / аўтар тэкста А. М. Адамовіч. — Мінск : Беларусь, 1986. — 71 с.
Бугаёў, Д. Я. Васіль Быкаў : нарыс жыцця i творчасцi / Д. Я. Бугаёў. — Мінск : Народная асвета, 1987. — 207 с.
Бугаёў, Д. Я. Праўда i мужнасць таленту : выбранае / Д. Я. Бугаёў ; прадм. I. Чыгрынава. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1995. — 413, [2] с.
Шапран, С. Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах / Сяргей Шапран. – Мінск—Гародня, 2009. — 734 с.
Еўсіевіч, Т. Гонар і сумленне Беларусі / Т. Еўсіевіч // Роднае слова. – 2017. – № 6. – С. 66—71.
Адамовіч, Г. Васіль Быкаў – вялікае сэрца народа / Г. Адамовіч // Роднае слова. – 2013. – № 6. – С.3—5.

Автор: Admin 1.7.2019, 8:07

Адзін з нашчадкаў шляхетнага роду

15 ліпеня – 410 гадоў з дня нараджэння Казіміра Льва Сапегі (1609, Вільня—1656), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, удзельніка вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667гг.
Каралеўскі сакратар і пісар вялікі літоўскі (1631—1637), маршалак дворны літоўскі (1637—1645), падканцлер літоўскі (з 1645), адміністратар Берасцейскай эканоміі, староста рагачоўскі. Выбіраўся паслом на сеймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ.
Сын канцлера літоўскага Л. І. Сапегі, брат Яна Станіслава і Крыштафа Міхала Сапегаў. Пачатковую адукацыю атрымаў дома і ў Віленскай акадэміі, з 1621 года разам з братам Крыштафам Міхалам вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Мюнхене і Інгальштацкім універсітэце. У 1624 годзе Крыштаф Міхал захварэў насухоты, што вымусіла абодвух Сапегаў вярнуцца ў ВКЛ. Праз некаторы час браты зноў вучыліся ў Еўропе, гэтым разам у Лёвенскім універсітэце, які скончылі ў 1627 годзе. Далей вучыліся ў Бруселі, адкуль браты пераехалі ў Італію дзе вучыліся ва ўніверсітэтах Балоньі (1628) і Падуі (1629). Хвароба Крыштафа Міхала вымусіла ў 1629 братоў зноў вярнуцца ў ВКЛ.
Пісар ВКЛ з верасня 1631 года. Займаўся ўпарадкаваннем архіву Кароны. Браў удзел у канвакацыйным сойме (1632). Удзельнічаў у заключэнні выгаднага для Рэчы Паспалітай Палянаўскага мірнага дагавора (1634), меў вялікі давер караляУладзіслава Вазы. У маі 1637 года атрымаў урад маршалка дворнага літоўскага. Быў паслом на сойм у 1637 і 1647 гадах. годзе. У 1645 г. атрымаў урад падканцлера літоўскага. Пасля смерці караля Уладзіслава Вазы (1648) быў адным з чатырох яго душапрыказчыкаў. Падчас элекцыі быў прыхільнікам Яна Казіміра Вазы, хоць перад гэтым падтрымліваў Карла Фердынанда Вазу, які лічыў К. Л. Сапегу сваёй апорай у ВКЛ у час безкаралеўя.
Браў удзел у вайне з казакамі на Украіне (1648—1653), заключэнні Збораўскага пагаднення, бітве пад Берастэчкам. Канфліктаваў з Янушам Радзівілам, бо сам хацеў заняць урад вялікага гетмана. Удзельнічаў у большасці соймаў 1652—1654 гадоў. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) выставіў уласны полк. Выступіў супраць пагаднення Януша Радзівіла з Карлам X Густавам. Восенню 1655 года пад Берасцем каардынаваў баявыя дзеянні супраць маскоўскіх і шведскіх войскаў, аднак стан яго здароўя ў той час пагоршыўся. У лістападзе 1655 года, пасля паражэння пад Вярховічамі, фармальна прызнаў шведскі пратэктарат над ВКЛ. На пачатку 1656 года атрымаў ад Яна Казіміра Вазы даручэнне весці перамовы пра мір з царом Аляксеем Міхайлавічам, але даручэння таго не выканаў, бо памёр.
Валодаў латыфундыяй з цэнтрам у Ружанах, дамогся ад караля прывілеяў на магдэбургскае права і кірмашы для сваіх мястэчак Бялынічы, Талачын, Бешанковічы, Ружаны.

Бібліяграфія

1. Авакян, Г. С. Палітычныя мысліцелі і гуманісты Беларусі / Г.С.Авакян, М.В.Кузняцоў, М.П.Сінькевіч ; Мін-ва адукацыі РБ, Беларускі дзярж. эканамічны ун-т. — Мінск. : Элайда, 2002. — 96 с.
2. Из тьмы веков светлеющие лики / сост.: Ю.Я.Гуртовенко, Т.И.Улевич; худож. М.С.Басалыга. — Минск : Беларусь, 1994. — 192 с.
3. Мяснікоў, А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Фёдаровіч Мяснікоў. — Мінск : Литература и искусство, 2009. —343 с.
4. Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : Т. 6. Кн. 1. – Мінск, 2001. – С. 222 – 228.
5. Чаропка, В. Лёсы ў гiсторыi / Вiтаўт Чаропка. — Мн. : Беларусь, 2005. — 559 с.
6. Шнэйдар, А. Талачынскі след Льва Сапегі : канцлер Вялікага Княства Літоўскага / А. Шнэйдар // Культура. — 2007. — №14. — C.14

Автор: Admin 1.8.2019, 8:03

Святлейшы пілігрым

2 жніўня – 470 гадоў з дня нараджэння М.К.Радзівіла (мянушка Сіротка, 1549 -1616), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, пісьменніка, мецената.
Павагу суайчыннікаў і памяць нашчадкаў у вяках заслужыў прадстаўнік славутага роду Радзівілаў буйны і палымяны патрыёт Бацькаўшчыны Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка.
Нарадзіўся Мікалай Крыштоф у сям’і канцлера Вялікага княства Літоўскага, таленавітага дыпламата Мікалая Радзівіла Чорнага ў Нясвіжы.
У маладосці Сіротка атрымаў выдатную адукацыю ў Страсбургскім і Цюрынгскім універсітэце. Шмат падарожнічаў па Еўропе, быў у Нямеччыне, Францыі, Італіі. Вярнуўшыся на радзіму, Сіротка дзейсна ўключыўся ў дзяржаўныя справы, то на чале сваёй харугвы бароніць Айчыну ад ворага, то на соймах, то ў сенаце, то ў дыпламатычных перамовах дбае аб яе патрэбах.
Але яго імя засталося ў памяці нашчадкаў яшчэ і як дзеяча культуры. Цудоўны Нясвіжскі замак, які ўражвае сваёй гармоніяй і дасканаласцю формаў, быў закладзены менавіта М. Радзівілам. Тады ж пабудаваны фарны касцёл, кляштар бенедыкцінак, ратуша.
У 1583-1584 гадах ён наведаў краіны Блізкага Усходу. Вынікам гэтага наведвання з’явілася кніга “Падарожжа па Святой зямлі, Сірыі і Егіпце”. М.Радзівіл Сіротка маляўніча апісвае святыя мясціны ў Палесціне, вядомыя з Бібліі.
Падрабязна малюе інтэр’еры храмаў, палацаў разважае аб іх эстэтычнай каштоўнасці. У Егіпце Сіротка пабываў каля сфінкса і пірамід, у Александрыі наведаў старажытную хрысціянскую калону Пампея, у Дамаску – бажніцу Яна Хрысціцеля.
У значнай ступені цікавілі Сіротку прырода і гаспадарка краін, якія ён наведаў. Падарожнік адзначае вялікую ролю разліваў Ніла, ярка і цікава распавядае пра свята пуску вады ў канал, падчас якога жыхары Каіра просяць у багоў багатага ўраджаю. Не абыходзіць Сіротка і такі прыкры факт, як рабства ў Егіпце. З абурэннем гаворыць пра жорсткае стаўленне да неграў, якіх купляюць як рэчы. Шмат месца адводзіць апісанню экзатычных звяроў, якія былі невядомыя жыхарам Беларусі: хамелеона, малпаў, леапардаў і інш.
Кніга Сіроткі доўгі час была найбольш поўнай і каштоўнай крыніцай інфармацыі пра краіны Блізгага Усходу, яна з 1601 года 19 разоў перавыдавалася на розных еўрапейскіх мовах.
У апошнія гады жыцця ён адышоў ад палітыкі, больш увагі ўдзяляў Нясвіжу, які задумаў ператварыць у навуковы і культурны цэнтр.
Пахавалі князя, згодна з яго апошняй воляй, у шэрым плашчы пілігрыма, бо той лічыў, што кожны, хто жыве на зямлі, усяго толькі пілігрым і не больш…



Бібліяграфія

1. Радзівіл Мікалай Крыштоф (мянушка Сіротка) // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2001. – Т. 13. – С. 211.
2. Шышыгіна-Патоцкая, К.Я. Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка // Нясвіж і Радзівілы / К.Я. Шышыгіна-Патоцкая. – 3-е выд. – Мінск, 2007. – С. 110-114.
3. Марціновіч, А.А. Буслы над Нілам: Мікалай Крыштоф Радзівіл / Алесь Марціновіч // У часе прасветленыя твары : гіст. эсэ, нарысы / Алесь Марціновіч. – Мінск, 1999. – С. 69–87.
4. Чаропка, В. Мікалай Крыштоф Раздівіл Сіротка (02.08.1549 - 28.02.1616) / Вітаўт Чаропка // Звязда. – 2018. – 13 лістапада. – С. 8.
5.Багадзяж, М. Мікалай Крыштоф Сіротка, як сын і бацька / М. Багадзяж // Чырвоная змена. – 2000. – 3 жніўня. – C. 6.
6. Чаропка, В. "Быў славаю ў баі, святлом у радзе" : Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка / В. Чаропка // Беларускi гiстарычны часопiс. – 2004. – № 4. – C. 38–45.
7. 2 жніўня – 460 год з дня нараджэння М.К.Радзівіла (мянушка Сіротка // Новыя кнiгi (дадатак). – 2009. – № 5. – C. 13–16.

Автор: Admin 3.9.2019, 9:39

“Я абараняў ісціну…”

12 верасня – 90 гадоў з дня нараджэння М. Я. Матукоўскага (1929 - 2001), драматурга, журналіста, сцэнарыста.
Мікалай Ягоравіч Матукоўскі належыц да таго пакалення беларускіх літаратараў, якія працавалі ў другой палавіне ХХ стагодзя. Яго творчасць вызначаецца непаўторнай індывідуальнасцю, адметным стылем, уласным падыходам да асвятлення рэчаіснасці.
Друкаваца М.Матукоўскі пачаў з 1950 г. Яго нарысы, фельетоны, вершы, публікаваліся ў расонскай раённай, полацкай абласной, а таксама ў рэспубліканскіх газетах.
Яго першая п’еса –камедыя-вадэвіль “Мужчына, будзь мужчынам!” (або “Уваскрасенне Дон Кіхота”) – была напісана ў 1965 годзе і праз год пастаўлена ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача ў Мінску. У 1967 годзе у Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася прэм’ера гераічнай драмы “Тры дні і тры ночы”(1966). У 1970 годзе М. Матукоўскі прыняў удзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшы драматургічны твор, на які прадставіў камедыю “Амністыя”. Яна атрымала другую прэмію і прынесла аўтару сапраўдны поспех. У 1984 годзе М. Матукоўскі напісаў гераічную драму “Паядынак”, якая была прымеркавана да 40-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прысвячалася подзвігу К. Заслонава. У гэтым творы аўтар з дакументальнай дакладнасцю адлюстраваў некаторыя старонкі барацьбы аршанскіх падпольшчыкаў. Шырокую вядомасць атрымала сатырычная камедыя М.Матукоўскага “Мудрамер”(1986). П’еса пастаўлена Купалаўсім тэатрам у 1987 годзе, а 1988 годзе была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР.
У драматургічных творах М. Матукоўскі раскрываў вострыя маральна-этычныя праблемы сучаснасці, асуджаў бюракратызм, безадказнасць, абыякавасць, асвятляў пытанн выхавання моладзі і сямейных узаемаадносін.
П’есы М. Матукоўскага былі пастаўлены многімі тэатрамі былога Савецкага Саюза, адзначаны прызамі і ўзнагародамі. У 1977 годзе драматургу прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік культуры БССР”, у 1984 годзе ён атрымаў прэмію Саюза журналістаў СССР,

Бібліяграфія
Матукоўскі Мікалай Ягоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 8 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.] . – Мінск, 2000. – Т. 10. – С. 206.
Матукоўскі Міалай Ягоравіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад гул. рэд. А. В. Сабалеўскага. – Мінск, 2003. – Т. 2. – С. 99-100.
Лаўшук, С. С. Мікола Матукоўскі, 1929 – 2001 / С. С. Лаўшук // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы; [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навук. рэд. : У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. – Мінск, 2003. – Т. 4, кн. 2 : 1986–2000. – С. 311–335.
Шапран, С. Мікалай Матукоўскі : “Я абараняў ісціну…” / Сяргей Шапран // Роднае слова. – 2014. – № 9. – С. 79–81.
Лаўшук, С. Дон Кіхот з Расоншчыны : пра п’есы М. Матукоўскага / С. Ляўшук // Роднае слова. – 1999. - № 9. – С. 5–11.

Автор: Admin 1.10.2019, 9:57

Сакрэты шчасця, або выхаванне літаратурай


15 кастрычніка – 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Якімовіча (1949, Слонімскі раён), празаіка, драматурга.
Аляксей Мікалаевіч Якімовіч нарадзіўся ў вёсцы Парэчча Слонімскага района. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта, Аляксей Якімовіч звязаў далей жыццё з педагогікай, паспрабаваўшы сябе ў розных іпастасях – і настаўніка, і дырэктара школы, і выхавальніка групы падоўжанага дня… Таму відавочна, што зварот пісьменніка да дзіцячай літаратуры лагічны і заканамерны.
З 2008 года – член грамадскага аб’яднання Саюза пісьменнікаў Беларусі. Працуе ў галіне дзіцячай і дарослай прозы, дзіцячай і дарослай драматургіі, займаецца падрыхтоўкай метадычнайц літаратуры для настаўнікаў і бацькоў.
Першая яго ккніжка – “Гордзіеў вузел, альбо Невыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі”. У аповесці разгортваецца карціна жыцця класнага калектыву. Настаўнік, які карыстаецца заслужанай павагай у сваіх выхаванцаў, здолеў арганізаваць падлеткаў у сапраўдную дружную каманду. Але як вядома, да ўсіх адразу не заўсёды мажліва знайсці свой “ключык”. На кантрасце паміж адносінамі ў класным калектыве і ў вулічнай кампаніі аўтар дэманструе каштоўнсць сапраўднага сяброўства. Сюжэт твора не толькі дынамічны і захапляльны, але і надзвычай спазнавальны – па ходзе дзеяння ў аповесць ўводзіцца шмат цікавых звестак і фактаў: міфы і легенды Старажытнай Грэцыі, інфармацыя пра кітайскае пісьмо, славянскую азбуку, тлумачэнні шматлікіх фразеалагізмаў, крылатых фраз і моўных выразаў з пераносным значэннем і яшчэ шмат іншай карыснай інфармацыі. Немалаважна, што каментары падаюцца аўтарам у даходлівай форме, з улікам узросту чытацкай аўдыторыі. Таму, відавочна, аповесць падабаецца школьнікам.
Пошук неардынарных сюжэтаў, прывабных для школьнікаў, вымушае пісьменніка звярнуцца да жанру фантастыкі. Так, у аповесці “Эльдарада просіць дапамогі” паказаны прыгоды вясковых вучняў, якім выпала весці барацьбу з сапраўднай злачыннасцю.Экзатычная фактура твора – вандроўка на незвычайным лятальным апараце ў джунглі, у краіну Эльдарада, якую захапіў вучоны-зламыснік, – нязмушана дэманструе каштоўнасць самых разнастайных ведаў.
Кніга “Пастка для пярэваратня” Аляксея Якімовіча яшчэ раз засведчыла шырокі дыяпазон творчых пошукаў аўтара. Аповесць расхінае для падлеткаў старонкі беларускай гісторыі, знаёміць з падзеямі XVI ст., што адбываліся на Панямонні. Акрямя захапляльных прыгодаў у аповесці шмат цікавых звестак, этнаграфічных фактаў і дэталяў. У змест твора ўвайшлі дэталёвыя расповеды, як спраўлялася вяселле, як выпякаўся вясельны каравай, як адзначалася Купалле, як сяляне ўпрыгожвалі “бажкоў”, ад якіх, лічылася, залежыць дабрабыт у хаце і ўдача ва ўсіх справах. Заінтрыгаваўшы ў першых раздзелах твора “ператварэннем” – загадкавай “цёткай з чорнай барадой”, – аўтар трымае ўвагу чытачоў на працягу ўсяго сюжэта, адкрываючы таямніцу толькі ў фінале. Гэты мастацкі праём дадае вострасюжэтнасці , займальнасці, дынамічнай напруджанасці, асабліва прывабных для юных чытачоў.
Думаецца, аповесці Аляксея Якімовіча, насамрэч здольныя выклікаць цікавасць, узбагаціць інтэлектуальна і духоўна, выхоўваць найлепшыя чалавечыя якасці, будуць даспадобы школьнікам.

Бібліяграфія

Якимович Алексей Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т.4. Гродненская область : в 2 кн. – Минск, 2015. – Кн. 2. – С. 488.
Якімовіч Аляксей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 18. Кн.1 – С. 254.
Савік, Л. С. Якімовіч Аляксей / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі: бібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск, 1993. – Т. 6. – С. 484.
Савік, Л. С. Якімовіч Аляксей Мікалаевіч / Л. С. Савік // Памяць. Слонімскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: БЕЛТА, 2004. – С. 653 – 654.
Аляксей Якімовіч // Беларускія пісьменннікі (1917-1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі ; нав. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. – С. 631.
Алейнік, Л. Літаратурнае выхаванне : творчасць Аляксея Якімовіча / Л. Алейнік // Роднае слова. – 2007. – № 5. – 31—33.

Автор: Admin 31.10.2019, 13:08

Дух горкай і гордай зямлі


2 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Лужаніна (1909 – 2001), пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка.
Адметнае месца ў гісторыі беларускай культуры і літаратуры ХХ ст. займае Максім Лужанін, чый голас ў паэтычным шматгалоссі не згубіўся, а гучаў своеасабліва, адметна, непаўторна. Усё жыццё самааддана, нібы рупны селянін-працаўнік, шчыраваў на ніве роднай літаратуры гэты пісьменнік. Яму было наканавана ндзвычай доўгае і плённае жыццё. Нялёгкае, аднак багатае на падзеі.
Нарадзіўся Аляксандр Амвросьевіч Каратай (сапраўднае імя паэта) у вёсцы Прусы Салігорскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1928г. скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум, затым вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час вучобы М.Лужанін прымаў удзел у рабоце першага з’езда літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, які праходзіў у 1925г. Пачатак творчай біяграфіі юнака быў паспяховы і яркі. Першы яго верш надрукаваны ў 1925г., а калі ў 1928г. выйшла першая паэтычная кніга “Крокі”, аўтару споўнілася ўсяго васемнаццаць гадоў. Кніга атрымала станоўчы водгук ад Я.Купалы і Ц.Гартнага.
Але ўжо ў 1933 г. М.Лужанін быў рэпрэсіраваны і высланы ў Сібір. Яму пашанцавала: праз два гады ён змог вырвацца са сталінскіх путаў.
У 1935 г. паэт вярнуўся да літаратурнай дзейнасці, працаваў на пасадзе рэдактара-арганізатара Галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаванню ў Маскве, пасля вайны – ў рэдакцыях газеты “Звязда”, часопіса “Вожык”, рэферэнтам АН БССР. З 1959 па 1971 г. на кінастудыі “Беларусфільм”, у 1967 г. стаў яе галоўным рэдактарам.
На век М.Лужаніна прыпалі ўсе значныя падзеі ХХ стагоддзя. Ён памятаў Першую сусветную і Кастрычніцкую рэвалюцыю, ваяваў на Другой сусветнай вайне, удзельнічаў у баях пад Масквой і Сталінградам. Ваенныя вершы склалі змест зборніка “Шырокае поле вайны” (1945), які расказаў, чым жыў паэт у гэты трагічны час. Жыццёвы і духоўны вопыт дазволіў аўтару падняцца на новы мастацкі ўзровень, адшукаць свой асабісты падыход, мову. Вайна ў яго творах паўстае як парушэнне асноўных законаў Сусвету. Чалавечая агрэсіўнасць проціпастаўляецца гармоніі прыроды.
У кнігах выдадзеных пасля вайны, — “Поступ” (1950), “Святло Радзімы” (1952), “Моваю сэрца” (1955), “Прасторы” (1958) і іншых заўважаецца шырокі погляд М.Лужаніна на мінулае Радзімы, праўдзіва адлюстроўваецца вышыня чалавечага духу і тое, на што быў здольны народ.
Пісьменнік плённа працаваў і як празаік, крытык, перакладчык, сцэнарыст. Цікавая спадчына М.Лужаніна-празаіка. Свет пабачылі некалькі кніг апавяданняў, аповесцей, успамінаў: “Дванаццаць вячорных вогнішчаў” (1968), “Людзі, птушкі, прастор” (1976), “Сустрэчы” (1982) і іншыя , але асабліва вылучаецца сярод іх кніга “Колас расказвае пра сябе” (1964). За яе ў 1965 г. аўтар атрымаў Літаратурную прэмію БССР імя Я.Коласа.
Калі сабраць разам усё, што выдадзена Максімам Лужаніным за доўгую творчую дзейнасць – то зроблена шмат, самае галоўнае, што зроблена добра, адмыслова, па-мастацку дасканала. Лепшыя яго творы ўвайшлі ў “залаты” фонд беларускай літаратуры.

Бібліяграфія:
Лужанін Максім // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 9. – С. 358.
Гарэлік, Л. М. Максім Лужанін / Гарэлік Л. М. // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. /НАН Беларусі, аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Янкі Купалы; [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш.]. – Мінск, 2001. – Т. 3. – С.264–289.
Мушынскі, М. Максім Лужанін – найбліжэйшы з акружэння песняра / Міхась Мушынскі // Беларуская думка. – 2007. – № 7. – С. 157–164.
Шамякіна, М. Максім Лужанін / Марыя Шамякіна // Полымя. – 2006. – № 11. – С. 151–154.
Гніламёдаў, У. Натхненне і майстэртва: творчасць М. Лужаніна / Улазімір Гніламёдаў // Роднае слова. – 1998. – № 5. – С. 9–20.

Автор: Admin 2.12.2019, 8:21

Поле трывогі і роспачы

21 снежня – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрынава (1934 – 1996), народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў – вядомы беларускі пісьменнік, які плённа працаваў у літаратуры 35 год. Дзяцінства яго прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны, якая моцна ўрэзалася ў дзіцячую свядомасць, акрэсліла галоўную сцяжыну на творчым шляху пісьменніка.
Дэбютаваў І.Чыгрынаў у рэспубліканскім друку вершамі ў 1952 годзе. Але сваё сапраўднае прызнанне ён знайшоў у прозе і драматургіі. Першы празаічны твор з’явіўся ў 1958 годзе. Сам І.Чыгрынаў лічыў пачаткам літаратурнай дзейнасці 1961 год, калі было апублікавана апавяданне “Праз гады”. Першая кніга прозы “Птушкі ляцяць на волю” убачыла свет у 1965 годзе. Потым выйшлі кнігі арыгінальных і глыбокіх твораў: “Самы шчаслівы чалавек” (1967), “Ішоў на вайну чалавек” (1973), “Ці бываюць у выраі ластаўкі” (1983) і інш. Апавяданні вызначаюцца рэалістычнасцю, увагай пісьменніка да жыцця простых людзей, разуменнем іх штодзённых клопатаў і турбот, а яшчэ псіхалагічнай насычанасцю, гуманістычнай скіраванасцю, адметнасцю моўнага калатыру. Дзякуючы таленту пісьменніка яны сталі сапраўднымі мастацкімі палотнамі, а лепшыя з іх строгія крытыкі адносяць да залатога фонду беларускай навелістыкі. Спроба пяра ў малым жанры падрыхтавала І.Чыгрынава да напісання рамана. Так з’явіўся твор “Плач перапёлкі” (1970), пазней – “Апраўданне крыві” (1976, за абодва Літаратурная прэмія імя А.Фадзеева,1979), “Свае і чужынцы” (1983), “Вяртанне да віны” (1992) і “Не ўсе мы згінем”(1996), якія звязаны аднымі героямі і месцам дзеяння (вёска Верамейкі, таму называецца “верамейкаўскі цыкл”). У іх адлюстраваны атмасфера ваеннага часу, вясковы побыт на акупіраванай тэрыторыі, арганізацыя падполля, зараджэнне партызанскага руху, даследаваны вытокі гераізму і мужнасці беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Іван Чыгрнаў вядомы таксама як кінасцэнарыст і драматург. Ён быў сааўтарам сцэнарыя папулярнага тэлефільма “Руіны страляюць…” (1970, з І.Новікавым). Кінастужка апавядае пра дзейнасць мінскага падполля ў 1941 – 1942 гг. У 1974 г. ён адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР. У 1980 годзе на Беларускім тэлебачанні паводле твораў І.Чыгрынава быў пастаўлены тэлеспектакль “Плач перапёлкі”. Апошнім з буйных тэлесерыялаў канца ХХ стагоддзя пра жыццё ў акупацыі і супраціўленне народа ў гады вайны стаў шматсерыйны тэлефільм “Плач перапёлкі” (1991). У ім паказаны першы перыяд вайны не праз буйнамаштабныя падзеі, а праз мноства асабістых лёсаў вяскоўцаў, скрыжаванняў іх біяграфій, паваротаў іх ваенных сцяжынак.
І. Чыгрынавым напісана шмат п’ес. Некаорыя з іх – гэта гістарычны экскурс у памятныя падзеі жыцця беларускага народа. Сівыя часы Рагнеды (“Звон – не малітва”), Крычаўскае паўстанне XVIII ст. (“Следчая справа Вашчылы”) пераклікаюцца з драматычным часамі сталінізму (“Чалавек з мядзвежым тварам”, “Ігракі”), трагедыяй Вялікай Айчыннай вайны (“Свае і чужыя”, “Дзівак”з Ганчарнай вуліцы”), Чарнобыльскай трагедыяй (“Толькі мертвыя не вяртаюцца”). Аналізу стану грамадства пачатку 1990-х гг. прысвечаны п’есы “Суседзі” і “Госці”.
За вялікія заслугі ў развіцці беларускай літаратуры Івану Гаўрылавічу ў 1994 годзе прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі. Літаратурная спадчына І.Чыгрынава не страціла значнасці і ў сённяшні час. Пра гэта сведчыць перавыданне лепшых твораў пісьменніка.

Бібліяграфія:

Чыгрынаў Іван Гаўрыловіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2003. – Т. 17. – С. 296.
Сінькова, Л.Д. Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў, 1934-1996 / Л. Д. Сінькова // Беларуская літаратура ХХ ст. : (біяграфіі, бібліяграфія, літ. крытыка) / навук. рэд. Л. Д. Сінькова. – Мінск, 2008. – С.260—267.
Бугаёў, Д. Чулая душа : творчы партрэт І.Г.Чыгрынава / Д. Бугаёў // Лiтаратура i мастацтва. — 2010. — № 1. — 6 студзеня. — C. 1.
21 снежня - 75 год з дня нараджэння І.Г.Чыгрынава (1934—1996), народнага пісьменніка Беларусі // Новыя кнiгi (дадатак). — 2009. — № 10. — C. 8—12.
Бугаёў, Д. Праўдалюбства сілкавала яго талент : асаблівасці прозы і драматургіі Івана Чыгрынава / Д. Бугаёў // Роднае слова. — 2008. — № 4. — C. 20—22.
Варанько, К. З высокім усведамленнем : Іван Чыгрынаў / К. Варанько // Лiтаратура i мастацтва. — 2004. — 24 снежня. — С. 15.
Грамадчанка, Т. К. Жывая памяць народа : нарыс творчасцi I. Чыгрынава / Т. К. Грамадчанка. — Мінск : Навука i тэхнiка, 1984. — 112 с.

Автор: Admin 9.1.2020, 14:44

Жывыя старонкі гісторыі

1 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай, пісьменніцы, перакладчыцы (1945, г.п.Мір, Карэлічскі р-н).
Пачатак жыццёвага шляху Вольгі Іпатавай быў не вельмі спрыяльным для развіцця яе мастацкага таленту. Дзяцінства будучай пісьменніцы пазначана асабістай трагедыяй – у чатырохгадовым узросце яна страціла маці. Пазней, у адным з вершаў Вольга напіша, што першай жыццёвай стратай былі для яе “маміны далоні”, цеплыню і пяшчоту якіх яна паспела адчуць і захаваць у сэрцы на доўгія гады.
Шчаслівая наканаванасць лёсу Вольгі Іпатавай – нарадзіцца, расці, духоўна сталець сярод гістарычных мясцін Беларусі – Міра, Навагрудка, Гродна з іх велічнымі старажытнымі замкамі, якія дыхалі нязведаннай даўніной і незвычайнай таямнічасцю. Менавіта адсюль пачалі развівацца дзіцячыя, юнацкія ўяўленні, паэтычныя фантазіі будучай пісьменніцы пра падзеі, што тут адбываліся, пра людзей, якія будавалі і ўпрыгожвалі гэтыя замкі, хто бараніў ад нападу ворагаў, тварыў гісторыю зямлі, якая стала яе радзімай.
Ужо на раннім этапе ў Іпатавай выспявала задума – даведацца самой і расказаць у сваіх творах пра гісторыю свайго народа. Так быў напісаны цэлы цыкл апавяданняў пад агульнай назвай “Гул далёкіх стагоддзяў”.
Усе гэтыя творы ў жанравым плане ўяўляюць сабой невялікія падзейныя навелы, у аснову якіх пакладзены эпізоды з жыцця вядомых гістарычных асоб: Рагвалода, Усяслава, Давыда Гарадзенскага, раскрываюцца побыт, звычаі, вераванні простых людзей, якія ўсё яшчэ маліліся паганскім багам і жыццё якіх цалкам залежыла ад улады князёў. Гэтыя кнігі атрымалі высокую ацэнку крытыкі.
Адкрыццём для беларускай гістарычнай прозы сталася аповесць “Прадыслава”. Гэты твор прысвечаны Ефрасінні Полацкай – жанчыне-асветніцы, апякунцы нацыі, якая цяпер нябачна прысутнічае ў духоўным свеце беларусаў.
Да актуальных у мінулым і сучасным жыцці беларусаў праблем веравызначэння нацыі пісьменніца звяртаецца ў аповеці “Агонь у жылах крэмяню”, (1989). Аповесць адлюстроўвае тыя моманты ў існаванні Вяікага Княства Літоўскага, калі для яго з боку Рэчы Паспалітай пачала паўставаць небяспека паланізацыі, калі разгарнулі сваю дзейнасць езуіты з мэтай прымусовага акаталічвання насельніцтва.
Другая аповесць “Чорная княгіня” таксама адлюстроўвае падзеі XVI ст. Твор захапляе чытача не толькі рэальна існаваўшымі гістарычнымі фактамі, з’явамі, асобамі, але і амаль дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, незвычайнымі паваротамі лёсу простых людзей, якіх шчаслівы або, наадварот, нешчаслівы выпадак ці злая воля валадароў кідалі ў нязвыклыя ўмовы. Раман “За морам Хвалынскім” – першая ў беларускай літаратуры спроба асэнсаваць духоўны вопыт тых, хто не па сваёй волі вымушаны быў пакідаць сваю Бацькаўшчыну ў самыя розныя часы і сцвярджацца ў чужым свеце, засвойваць непадобныя культуры, традыцыі, мову. Гэты раман вытрымаў шэсць выданняў і ўвайшоў ў школьную праграму.
Усе выданні В. Іпатавай немагчыма пералічыць, але яе гістарычныя раманы вяртаюць нам памяць, гонар і годнасць, выхоўваюць патрыятызм на прыкладзе жыцця і дзейнасці нашых славутых продкаў – герояў, святых людзей, што тварылі нацыянальную гісторыю, якой мы можам па праву ганарыцца.

Бібліяграфія:
1. Савік, Л. С. Вольга Іпатава : н. у 194 / Л. С. Савік // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя / [С.А. Андраюк і інш. ; навук.рэд.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук] ; НАН Беларусі, аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, цэнтр даслед. бел. культуры, мовы і літ., філ. "Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы". — 2-е выд. — Мінск, 2015. — Т. 4, кн. 3. — С. 643—678.
2. Макмілін, А. Вольга Іпатава / Арнольд Макмілін // Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. — Беласток, 2011. — С. 515—522.
3. Супа, В. Тэма ўзаемасувязі Беларусі і Усходу ў гістарычнай прозе Вольгі Іпатавай / Ванда Супа // Беларусь паміж Усходам і Захадам: праблемы міжнац., міжрэлігійн. і міжкультурн. узаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу / [рэд.: У. Конан, А. Мальдзіс, Г. Цыхун]. — Мінск, 1997. — Ч. 2. — С. 213—218.
4. Угрынскі, М. Творца, якая не лічыць гадоў / Міхась Угрынскі ; фота // Наша слова. — 2014. — 24 снеж. — С. 5.
5. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. — 2013. — № 7. — С. 26—28.
6. Кошур, С. Пісьменніца са старажытнага Міра // Краязнаўчая газета. — 2010. — № 14. — C. 4; № 15. — С. 4.

Автор: Admin 31.1.2020, 14:56

Аб чым шумелі сосны


16 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння І.Я.Навуменкі (1925—2006), народнага пісьменніка Беларусі.
У сузор’і пісьменнікаў, якія ў сваіх творах адлюстроўвалі тэму Вялікай Айчыннай вайны, Івану Якаўлевічу Навуменку належыць адно з самых значных месцаў. Гэта ён – усёй духоўнай сутнасцю сваіх герояў – сцвярджаў, што беларуская літаратура пра вайну не ваенная, а антываенная, адна з самых гуманных літаратур свету.
Нарадзіўся Іван Якаўлевіч ў Гомельскай вобласці. У сярэдняй школе ўсе прадметы здольнаму вучню давалася лёгка, але ён асабліва любіў літаратуру. Зачытваўся творамі Ж.Верна, М.Рыда, А.Дзюма, І.Тургенева, захапляўся паэзіяй Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча. Ён марыў сур’ёзна займацца літаратурай, але ўсе планы перакрэсліла вайна. Сямнаццацігадовым юнаком уключыўся І.Навуменка ў барацьбу з акупантамі: прымаў актыўны ўдзел у падпольнай дзейнасці.
Першыя яго апавяданні “Сідар і Гараська” і “Эх, махорачка” былі апублікаваны ў часопісе “Маладосць” у 1955 годзе. З 1957 года кніга за кнігай пачалі выдавацца зборнікі апавяданняў, навел і аповесцей – “Сямнаццатай вясной”, “Хлопцы-равеснікі”, “Бульба”, “Тая самая зямля”, “Водгулле далёкіх вёснаў” і іншыя. У творах адлюстраваны лёс пакалення аднагодкаў аўтара, якое, нягледзячы на цяжкія ваенныя гады і супярэчнасці жыцця, захавала рамантычны, часам летуценны погляд на рэчаіснасць. Найбольш поўна тэма Вялікай Айчыннай вайны раскрыта ў раманах “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”. Аўтар паказаў складаны і супярэчлівы працэс фарміравання волі і характараў маладых людзей, выхаваных у 1930-я гг. у духу патрыятызму, гатовых да подзвігу ў імя Радзімы. У суровыя гады вайны героі твораў І.Навуменкі, праходзячы праз сур’ёзныя выпрабаванні, паказваюць веліч і прыгажосць чалавечага духу.
У раманах, створаных у 1970-80-я гг. “Смутак белых начэй”, “Летуценнік”, “Асеннія мелодыі” паўстае вобраз інтэлігента старэйшага пакалення. Сучаснае жыццё з усімі яго канфліктамі, супярэчлівасцямі асэнсоўваецца пісьменнікам у апошнім значным творы – трылогіі “Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва” і яго працягу “Любімы горад”.
Шырока вядомы І.Навуменка і як даследчык у галіне нацыянальнага літаратуразнаўства. Ён аўтар манаграфій “Янка Купала. Духоўны воблік героя”, “Якуб Колас. Духоўны воблік героя” – за абедзве аўтар атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Я.Коласа. За цыкл манаграфій “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч”, “Змітрок Бядуля”, “Максім Багдановіч”, “Ранні Кузьма Чорны” пісьменнік атрымаў прэмію НАН Беларусі.
Больш за 50 гадоў працаваў пісьменнік на ніве роднай літаратуры. Творы І.Навуменкі прасякнуты шчырасцю, праўдзівасцю, глыбокімі пачуццямі. Яны перакладзены на балгарскую, латышскую, нямецкую, польскую, рускую і іншыя мовы.

Бібліяграфія:

Навуменка Іван Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. –Т. 11. – С.111–112.
Тычко, Г. К. Вайна ў жыцці і творчасці Івана Навуменкі / Г. К. Тычко // Беларуская літаратура ХІХ –ХХ стагоддзяў: час і асобы / Г. К. Тычко; М-ва культуры Рэспублікі Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў. – Мінск, 2010. – С. 157–164.
Алейнік, Л. Досвед і мудрсць Івана Навуменкі / Лада Алейнік // Пясочны гадзіннік : літ.-крыт.арт., нарысы, рэц., нататкі. – Мінск, 2010. – С. 77–84.
Васючэнка, П. Салдаты вярнуліся : ваенная проза Івана Навуменкі / П. Васючэнка // Роднае слова. – 2005. – № 1. – C. 6–10.
Мiшчанчук, М. Салдаты самай вялікай вайны : Іван Навуменка; Мікола Мішчанчук // Роднае слова. – 2007. – № 2. – C. 52–58.
Траццяк, З. І. Беларуская ваенная проза ў параўнальна-гістарычным ракурсе : раман "Смутак белых начэй" Івана Навуменкі / Зоя Траццяк // Роднае слова. – 2018. – № 1. – С. 27–31.



Автор: Admin 3.3.2020, 10:34

Дудка грае – ён жывы


21 сакавіка – 180 гадоў з дня нараджэння Ф.Багушэвіча (1840—1900), пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Немагчыма пераацаніць уклад у гісторыю беларускай літаратуры самага яркага нацыянальнага паэта XIX ст., вядомага пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава і інш. Яго невялікая, але адметная спадчына сведчыць, што беларуская літаратура была, ёсць і заўсёды будзе мець годны працяг.
Першымі творамі пачынаючага пісьменніка былі журналісцкія допісы, якія ён пасылаў у польскі часопіс “Kraj”. Супрацоўніцтва з гэтым выданнем стала выдатнай школай для Багушэвіча-публіцыста. У 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў яго першы паэтычны зборнік “Дудка беларуская”, які адкрыўся, як прынята лічыць, праграмным вершам паэта “Мая дудка”, дзе ішла размова пра характар творчасці, прызначэнне мастацтва і паэта. У яго ўвайшлі творы аб штодзённым побыце сялянства, напоўненыя горкімі скаргамі і прасякнутыя бязвыхаднымі трагічнымі інтанацыямі, а таксама гумарыстычныя вершы. Другі паэтычны зборнік Ф.Багушэвіча “Смык беларускі” быў надрукаваны паэтам пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава ў Познані ў 1894 г. “Смык беларускі” стаў кнігай больш антыпрыгонніцкай, антыпанскай, чым “Дудка беларуская”. Лірычны герой твораў Ф. Багушэвіча – працоўны селянін. Ён не толькі пакутнік, якога абдзялілі пры скасаванні прыгону, якога абдзірае казна, крыўдзіць суд і царскія чыноўнікі, але і праўдашукальнік, асоба з развітым пачуццём чалавечай годнасці. Такім ён паўстае ў вершах “Дурны мужык, як варона”, “Як праўды шукаюць”, “Бог не роўна дзеле”, “Праўда”, “Не цурайся” і інш. Паэма-прытча “Кепска будзе!” – твор, у якім паэт не проста адлюстроўвае неарданарны выпадак з жыцця героя, а ўзнімаецца да абагульнення. У літаратуразнаўстве існуе думка, што герой паэмы Аліндарка – персаніфікаваны вобраз Беларусі. Асаблівую цікавасць выклікаюць прадмовы да абодвух паэтычных зборнікаў, у якіх паэт абараняе сацыяльныя і нацыянальныя правы беларусаў, права на існаванне і развіццё беларускай мовы і культуры. “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі”, - заклікае ў прадмове да паэтычнага зборніка “Дудка беларуская” Мацей Бурачок.
Ф.Багушэвіч не толькі ўзбагаціў беларускую літаратуру як паэт, празаік, публіцыст. Ён зрабіў вялікі ўклад у развіццё і станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Нягледзячы на тое, што свае творы ён пісаў лацінкай, беларуская мова гучала ў яго натуральна, гнутка, афарыстычна і прыгожа.



Бібліяграфія
Багушэвіч Францішак Бенядзікт Казіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 2. – С. 210–211.
Мяснікоў, А. Ф. Францішак Багушэвіч: “Не пакідайце ж мовы нашай…” / Анатоль Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гіст. партр. / Анатоль Мяснікоў. – Мінск, 2009. – С. 113–116.
Содаль, У. “От быў чалавек…” : асоба Ф. Багушэвіча вачыма сучаснікаў і нашадкаў / Уладзіір Содаль // Роднае слова. – 2001. – № 4. – С. 94–98.
Содаль, У. “Той люд жаве, што свае песні мае…” : песні на вершы Ф.Багушэвіча / Уладзімір Содаль // Роднае слова. – 2007. –№ 3. – С. 87 –88.

Автор: Admin 31.3.2020, 15:07

Ведаю як мне жыць


24 красавіка – 100 гадоў з дня нараджэння А.Н. Карпюка (1920 —1992), пісьменніка.
У скарбонку лепшых здабыткаў беларускай літаратуры вылучаюцца творы аднаго з самабытных празаікаў 60-80-х гадоў мінулага стагоддзя Аляксея Нічыпаравіча Карпюка.
Нарадзіўся А.Карпюк у сялянскай сям’і. Яго малой радзімай была вёска Страшава на Беласточчыне. У 1934 годзе хлопец скончыў сямігодку, потым вучыўся ў польскай гімназіі ў Вільні і Навагрудскім педвучылішчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны яму давялося прайсці падпольную і партызанскую барацьбу, нямецкі алон, лагер смяротнікаў Штутгаф, уцёкі, франтавыя баі, два цяжкія раненні, інваліднасць.
У літаратуру А. Карпюк прыйшоў адносна позна – пасля трыццаці. У сваёй аўтабіяграфіі ён пісаў: “Пісанне стала маім лёсам. Я знайшоў спосаб, як найбольш быць карысным людзям. Я спазнаў шчасце, я ведаю як мне жыць!”
Творчую дзейнасць пісьменнік пачаў з бытавых замалёвак, празаічных мініяцюр, змест якіх аўтару падказвала само жыццё. Упершыню ў друку выступіў з аповесцю “У адным інстытуце” (1953). У тым жа годзе апублікавана і апавяданне “Дзве сасны”, якое дало назву першай кнізе (1958). Пасляваенныя гады, нягоды і радасці, цяжкасці і імкненне да лепшага, вучоба і каханне, спрэчкі пра сённешні дзень і балючыя ўспаміны пра дзень мінулы – ўсё гэта склала змест зборніка. У 1959 годзе з’явілася аповесць пра каханне “Данута”, якая прынесла аўтару сапраўдны поспех і шырокую вядомасць. Твор нарадзіўся невыпадкова, увабраўшы ў сябе вельмі многае перажытае самім пісьменнікам, асабліва ў юнацкія гады.
А. Карпюка можна назваць летапісцам Гродзеншчыны. Яго творы – своеасаблівая хроніка гэтага краю, у якой займае сваё месца гістарычная даўніна, барацьба з ворагам, сялянскія тыпы і маральна-бытавыя сцэны сучаснасці. Праз многія апавяданні, аповесці, раманы пісьменніка праходзіць адзін галоўны герой, жыццё якога набліжана да лёсу самаго аўтара – таленавітага, цікавага чалавека. Біяграфія пісьменніка стала часткай яго кніг, асабліва такіх як “Свежая рыба”, “Сучасны канфлікт”, “Карані”.
Значнае месца ў літаратурным набытку А.Карпюка займае публіцыстыка – нарысы “Мая Гродзеншчына”, “Чаго мы варты”, “След на зямлі” і іншыя.
У 1980 годзе А.Карпюк атрымаў званне заслужанага работніка культуры Беларусі, а за кнігу прозы “Сучасны канфлікт” у 1986 годзе ўзнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя І.Мележа.

Бібліяграфія:

Карпюк Аляксей Нічыпаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 98.
Бярозка, А. "Сведчу, як на святой споведзі" / А. Бярозка // Роднае слова. –2013. – № 11. – C. 21–24.
Вашкевiч, А. "Больш за ўсё я люблю свабоду..." : гісторыя Аляксея Карпюка / А. Вашкевіч // Дзеяслоў. – 2007. – №4(29). – C. 252–269.
Раманчук, А. Ведаю, як мне жыць : Аляксей Карпюк / Анатоль Раманчук // Гродзенская праўда. – 2005. – 14 крас. – С. 6.
Карпюк, В. Ад по имени Штуттгоф В. Карпюк // Рэспублiка. – 2004. – 26 мая. – С. 7.
Андраюк, С. Напісанае-перажытае : пра творчасць пісьменніка А.Карпюка / Серафим Андраюк // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 9 красавіка. – C. 1.

Автор: Admin 1.6.2020, 10:02

Незабыўны Пятрусь Усцінавіч


25 чэрвеня – 115 гадоў з дня нараджэння П.У Броўкі (1905-1980), паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі.

Сярод беларускіх пісьменнікаў, якія пакінулі нашчадкам багатую творчую спадчыну і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, пачэснае месца займае Пятрусь Броўка. Ён доўгі час знаходзіўся ў эпіцэнтры літаратурнага жыцця краіны, актыўна ўплываў на яго не толькі як творца, але і як сапраўдны летапісец-мастак свайго часу.
Першыя вершы яго былі надрукаваны у 1926 г. пад псеўданімам Юрка Баравы ў газеце “Чырвоная Полаччына” і альманаху “Наддзвінне”. 1930-я гг. – час інтэнсіўнага станаўлення таленту пісьменніка. У гэты перыяд з’явіліся зборнікі паэзіі “Прамова фактамі”, “Гады як шторм”, “Цэхавыя будні”, “Прыход героя” і іншыя. Пятрусь Броўка пісаў пра сяброўства, каханне, радасць працы, узаемаадносіны людзей і іх пачуцці. Паэта цікавілі падзеі не толькі сучаснага яму жыцця, але і грамадзянскай і Першай сусветнай войнаў. Гэта знайшло адлюстраванне ў паэмах “Праз горы і стэп” (1932), “1914” (1935). У зборніках “Вясна Радзімы” (1937), “Шляхамі баравымі” (1940) побач з грамадзянскімі праблемамі значнае месца займае інтымная і пейзажная лірыка. У гады Вялікай Айчыннай вайны паглыбляецца эмацыянальны і рэалістычны змест паэзіі П.Броўкі, узмацняецца яе патрыятычнае гучанне. Балючыя, шчымлівыя вершы, балады, паэмы пра Надзю-Надзейку, закатаваную фашыстамі, пра спаленыя вёскі, першыя пасляваенныя барозны і жмені зярнят, што кінулі ў зямлю рукі сейбіта, пра слёзы герояў-франтавікоў, якія засталі папялішчы на месцы родных хат. Тэма вайны раскрыта ў лепшай паэме “Голас сэрца” (1960). Яна прысвечана маці паэта, якая загінула ў Асвенцыме. Многія творы пасляваеннага часу звязаны з франтавой лірыкай, але пафас творчасці П.Броўкі вызначае тэма мірнай працы, якая асабліва ярка раскрыта ў паэме “Хлеб” (1946; Дзяржаўная прэмія СССР, 1947). Працоўны подзвіг народа, барацьба за мір адлюстраваны ў зборніках “У роднай хаце” (1946), “Дарога жыцця” (1950; Дзяржаўная прэмія СССР, 1951) і іншыя. Плённым этапам у творчасці П.Броўкі сталі 1960-70-я гг. У гэты час выйшлі зборнікі “Пахне чабор” (1959), “Далёка ад дому” (1960), “А дні ідуць…” (1962; Ленінская прэмія, 1962) і іншыя.
У літаратурнай спадчыне П.Броўкі акрамя паэтычных ёсць і празаічныя творы. Першым буйным творам стала аповесць “Каландры” (1931). У 1956 г. П.Броўка апублікаваў раман “Калі зліваюцца рэкі” (Літаратурная прэмія імя Я.Коласа, 1959), у якім распавядаецца пра будаўніцтва электрастанцыі на возеры Дрысвяты ў Віцебскай вобласці. У апошнюю кнігу прозы “Разам з камісарам” (1974) увайшлі аўтабіяграфічныя апавяданні і аповесць “Донька-Даніэль”. Пятрусь Броўка пісаў таксама творы для дзяцей, займаўся мастацкім перакладам, публіцыстыкай.
Урад высока ацаніў творчую і грамадскую дзейнасць пісьменніка. У 1966г. П.Броўка быў абраны акадэмікам Акадэміі навук БССР. У 1972 г. атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы, праз тры гады стаў заслужаным дзеячам навукі БССР, у 1976 г. лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР за ўдзел у стварэнні дванаццацітомнай “Беларускай Савецкай Энцыклапедыі”. Пісьменнік узнагароджаны ардэнамі і медалямі. Імем паэта названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гомелі і іншых гарадах Беларусі.

Бібліяграфія

Броўка Пятрусь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 262–263.
Голуб, Т. С. Творчасць Петруся Броўкі ў святле эдыцыйна-тэксталагічных праблем / Т. Голуб // Тэксталогія беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры / Т. Голуб. – Мінск, 2013. – С. 122–128.
Рублевская, Л. И. Поэт и бронза : неизвестный Бровка / Л. Рублевская // Время и бремя архивов и имён : очерки, эссе, пьеса / Л. Рублевская, В. Скалабан. – Минск, 2009. – С.116–123.
25 чэрвеня – 110 гадоў з дня нараджэння П.У.Броўкі (1905 – 1980), паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі // Новыя кнігі (дадатак). – 2015. – № 2. – С. 14 – 16.
Баўтрэль, I. Паэзія Петруся Броўкі: дарога да майстэрства / І. Баўтрэль // Роднае слова. – 2010. – №6. – C. 8 – 11.
Пракаповіч, І. Патрыятычны, вызваленчы пафас твораў П.Броўкі ваеннага часу / І. В. Пракаповіч // Беларуская мова і літаратура. – 2015. – № 6. – С. 48–52.

Автор: Admin 1.7.2020, 8:35

Зорка – слова жаночага роду!

5 ліпеня – 50 гадоў з дня нараджэння Л. І. Рублеўскай(1965), пісьменніцы
У сучаснай беларускай літаратуры жанчынамі-пісьменніцамі напісана нямала твораў, пазначаных вострай праблематычнасцю, глыбінёй пачуццяў, філасофскімі разважаннямі. Адна з іх – паэтэса, празаік, драматург, крытык Людміла Рублеўская. Яе раманы з’яўляюцца найбольш яркімі ўзорамі новай гістарычнай прозы беларускай літаратуры пачатку ХХІ ст.
Людміла Рублеўская заявіла пра сябе найперш як паэтэса. У 1990 годзе выйшлі паэтычныя зборнікі “Крокі па старых лесвіцах” і “Адукацыя”, якія яскрава раскрываюць выбраны ёй кірунак – шлях гістарычнага, нацыянальна-духоўнага светапазнання. Псіхалагізм, філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці, прыхільнасць да гістарычнага рамантызму характэрны для творчасці Л.Рублеўскай. Зборнік “Замак месячнага сяйва” (1992) уражвае сваёй маштабнасцю і глыбінёй мастацкага выяўлення. Паэтэса стварыла цэлую галерэю гістарычных вобразаў славутых людзей Беларусі розных эпох ічасоў (пачынаючы ад ХІ і да ХХ ст.), раскрыўшы духоўны вопыт папярэднікаў, сэнс іх учынкаў і поглядаў. Партрэтна-псіхалагічныя балады “Ефрасіння”, “Балада пра Якуба Венжыка”, “Балада пра нясвіжскага дойліда”, “Балада пра Янку Коклю”, “Балада пра Напалеона Орду” і іншыя напісаны з мэтай знайсці адказ на пытанні сучаснасці.
У пазнейшых зборніках “Балаган”, “Рыцарскія хронікі”, “Над замкавай вежай” гісторыя як бы трансфамуецца, губляе првязку да канкрэтных асоб і набывае больш філасофскі сэнс. Некаторым творма уласцівы былінны стыль, своеасаблівая рытміка верша.
У сучаснай беларускай прозе Л.Рублеўская заняла трывалае месца як майстар гісторыка дэтэктыўных містычных сюжэтаў. У яе раманах “Золата забытых магіл”, “Скокі смерці”, “Забыць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію”, “Сутарэнні Ромула”, “Авантуры мармуровага анёла” і іншых творах гістарычная тэма прасочваецца ад міфалагічнай старажытнасці да ХХст. Проза адметна тонкім псіхалагізмам, інтэлектуальнасцю, лірычнасцю і мяккім гумарам. Па творам “Апошняя з Алелькавічаў” і “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкляра і шпега” зняты фільмы на беларускім тэлебачанні. Сваімі кнігамі пісьменніца сведчыць, што мінулае і сучаснасць здольныя адчуваць узаемны уплыў, а іншыя часавыя каардынаты не перашкаджаюць блізкім па духу людзям разумець адзін аднаго.

Бібліяграфія

Рублеўская Людміла // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2001. – Т. 13. – С. 423.
Рублеўская, Л. І. Па абодва бакі ад Кальварыі / Рублеўская Людміла Іванаўна // З росных сцяжын: аўтабіягр. Пісьменнікаў Беларусі. – Мінск, 2009. – С. 348–358.
Бельскі, А. І. Слова пра Людмілу Рублеўскую / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы : літ.-крыт. арт. / Алесь Бельскі. – Мінск, 2008. – С.187–191.
Кабржыцкая, Т. Зорка – слова жаночана роду! : назіранні над асаблівасцямі гіст. прозы Л. Рублеўскай) / Таццяна Кабржыцкая // Полымя. – 2013. – № 7. – С. 128–134.
Русілевіч, В. Кіно з'ехала, а ўспаміны засталіся / В. Русілевіч // Лідская газета. – 2019. – 10 красав. – С. 1; 12.

Автор: Admin 1.10.2020, 13:42

Златавуст з Турава

Кірыла Тураўскі — адзін з самых славутых пісьменнікаў старажытнаславянскай літаратуры. На вялікі жаль, згубіліся імёны многіх аўтараў, што пісалі ў тыя далёкія часы, страчаны многія творы. Мы нават не ведаем хто аўтар “Слова аб паходзе Ігаравым”, якое лічыцца вяршыняй старажытнаславяснай літаратуры. Вучоныя спрачаюцца, хто напісаў першы летапіс “Аповесць мінулых гадоў” – манах Нестар ці нехта іншы. Вельмі мала звестак дайшло да нас і пра Кірылу Тураўскага.
Кірыла Тураўскі (у той час было прынята дадаваць да імя славутых людзей назву таго месца, дзе яны нарадзіліся або жылі) нарадзіўся і жыў на Палессі, у горадзе Тураве. Паходзіў з даволі заможнай сям’і. Калі стаў дарослым, захацеў вучыцца і таму пайшоў у манастыр. Так рабілі ўсе, хто цікавіўся кнігамі, бо кнігі ў той час былі ў асноўным царкоўныя. Да таго ж Кірылу падабалася жыццё манаха. Ён любіў быць адзін, любіў разважаць. За гады жыцця ў манастыры ён праславіўся і як вучоны кніжнік, і як чалавек незвычайнай маральнай чысціні – падзвіжнік. Падзвіжнік – гэта той, хто здольны на духоўны подзвіг, хто можа адмовіцца ад няпраўды, ад лёгкага жыцця, хто служыць вышэйшай узнёслай ідэі.
Кірыла вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Ён перасяліўся ў вежу, перанёс туды сваю бібліятэку і загадаў замураваць дзверы, каб не мець магчымасці выйсці. Некалькі гадоў ён правёў у малітвах, чытаў святыя кнігі і пісаў сам.
Слава пра Кірылу Тураўскага разнеслася далёка за межы Палесся. Жыхары Турава ўгаварылі яго заняць месца епіскапа. Кірылу давялося пакінуць сваю вежу. Стаўшы епіскапам, ён чытаў пропаведзі. Паслухаць яго словы-казані прыходзілі з усіх куткоў славянскіх зямель. Кірыла расказваў людзям прытчы, заклікаў любіць адзін аднога, рабіць толькі добрае і сцерагчыся зла.
Да нас дайшлі некаторыя творы Кірылы Тураўскага. Яны напісаны на ўзорах візантыйскай царкоўнай літаратуры. “Словы”, “Малітвы” і “Прытчы” Кірылы Тураўскага – сапраўдныя паэтычныя жамчужыны. Вядома, што ў народзе іх перапісвалі ад рукі аж да 19 стагоддзя. Яны былі патрэбны людзям тысячу гадоў, як патрэбна нам і імя самога Кірылы Тураўскага. Мы павінны памятаць пра яго, памятаць, што з самай далёкай даўніны нашыя продкі жылі высокімі пачуццямі і глыбокімі думкамі, стварылі каштоўныя багацці, якія пакінулі нам у спадчыну.

Бібліяграфія:

Багдановіч, І. Малітвы Кірыла Тураўскага ў паэтычным перастварэнні а.Язэпа Германовіча / Ірына Багдановіч // Залатая горка / Ірына Багдановіч. - Мінск. - 2016. - С. 57-65.

Далiдовiч, Г. Кірыла Тураўскі - 875 гадоў / Г.Далідовіч // Краязнаўчая газета. - 2005. - № 5. - С. 4
Дзянiсава, Н. Валадар слова : Кірыла Тураўскі / Н. Дзянісава // Лiтаратура i мастацтва. - 2004. - 3 верасня. - С. 6.
Дриняева, Л. Небесный защитник Отечества. Святитель Кирилл Епископ Туровский / Л. Дриняева // Живой родник веры / ред.-сост. О.А. Томашева. - Минск : Красико-Принт, 2015. - С. 21-29.
Дубянецкі, Э. С. Асветнікі Беларусі : Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына / Эдуард Дубянецкі. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2016. - 71, [1] с.. - (Ганаруся табой, Беларусь!).
Лютко, С Духовное наследие Кирилла Туровского / Сергей Лютко // Рэспубліка. - 2015.- 31 кастрычніка. - С. 9.
Кірыла Тураўскі // Бутрамееў, У. П. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі : [для мал. і сяр. шк. узросту] / У. П. Бутрамееў ; [мастак М. Рыжы]. - Мінск : БелЭн, 1995. – С.47-53.
Кірыл Тураўскі / Алесь Марціновіч // Гісторыя праз лёсы. / А. Марціновіч. - Минск : Беларуская навука, 2016. — Т. 4.— С. 8—33.
Мельнікаў, А. А. Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд / А. А. Мельнiкаў ; АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы. - Мінск : Беларуская навука, 1997. - 462 с.
Чаропка В. Святы Кірыла Тураўскі (каля 1130-1182) / Вітаўт Чаропка // Звязда. - 2016. - 15 лістапада. - С. 9.
Шніп, В. Балада Кірылы Тураўскага (каля 1113-пасля 1190) / Віктар Шніп // Наша слова. - 2019. - № 32. - С. 6.

Автор: Admin 2.11.2020, 8:32

Быў! Ёсць! Буду!

26 лістапада – 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930 – 1984), пісьменніка, перакладчыка, крытыка.
Адной з найбольш яркіх і самабытных постацей беларускай літаратуры ХХ ст. з’яўляецца Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Лёс даў яму кароткае жыццё ўсяго няпоўныя 54 гады, але і пры такіх акалічнасцях здолеў сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, публіцыстыцы і крытыцы, дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай спрве, драматургіі для тэатра, оперы і кіно.
Шырокае прызнанне як у Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла У.Караткевічу яго проза. Як сталы пісьменнік з адметным лірыка-рамантычным талентам раскрыўся ён у першым празаічным зборніку “Блакіт і золата дня” (1961). Гістарычныя аповесці гэтай кнігі “Цыганскі кароль” і “Сівая легенда”, паводле якой ён стварыў лібрэта да оперы Д.Смольскага, засведчылі, што аўтар не проста выдатна ведае мінулае свайго народа, але і ўмее яго ўзнаўляць у яркіх мастацкіх вобразах. Яшчэ ў Маскве быў задуманы першы раман “Нельга забыць” (“Леаніды не вярнуцца да Зямлі”, надрукаваны ў 1962г. у часопісе “Полымя”; Літаратурная прэмія імя І.Мележа,1983), які мае выразныя прыметы сацыяльна-філасофскай, інтэлектуальнай і сацыяльна-псіхалагічнай прозы. Значнай з’явай беларускай літаратуры ХХ ст. стаў раман “Каласы пад сярпом тваім” (1965) – шырокая панарама жыцця беларускага народа ХІХ ст. Твор шматпланавы і маштабны. Сімвалічна назва яго. Праз вобраз каласоў і сярпа аўтар імкнуўся зразумець усеагульныя праблемы быцця, задумацца над сутнасцю жыцця і смерці, часовасцю і вечнасцю, наканаванасцю і неабходнасцю абнаўлення. Паўстанне 1863 г. У.Караткевіч паказаў у драме “Кастусь Каліноўскі” (1963). Сярод гістарычных твораў вылучаецца раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1966) – шырокае палатно, “народная драма” з жыцця сярэдневяковай Беларусі, твор глыбока філасофскі. Да яго тыпалагічна блізкая п’еса паводле легенды “Ладдзя Роспачы” (1964). Уладзімір Караткевіч вывучаў гісторыю беларускага народа, знаёміўся з яго сучасным жыццём, імкнуўся пабачыць усё новыя і новыя мясціны. Так, пасля паездкі на Далёкі Ўсход з’явілася аповесць “Чазенія” (1967); палескія ўражанні сталі асновай для шэрага апавяданняў. З асаблівай прыхільнасцю пісьменнік адносіўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Сведчаннем творчых пошукаў з’яўляюцца такія гісторыка-прыгодніцкія творы, як аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” (1964) і раман “Чорны замак Альшанскі” (1979-1980). Створаныя ў адпаведнасці з правіламі рамантычна-прыгодніцкай літаратуры яны сталі адкрыццём у сучаснай беларускай літаратуры, яе дэтэктыўна-прыгодніцкім кірунку.
Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы свету. У 1980 г. У.Караткевіч быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Яго імем названы фонд дапамогі маладым пісьменнікам, прэмія выдавецтва “Мастацкая літаратура”. У Оршы і Віцебску У.Караткевічу пастаўлены скульптурныя помнікі.

Бібліяграфія:
1. 26 лістапада - 90 гадоў з дня нараджэння У. С. Караткевіча (1930-1984), пісьменніка, перакладчыка, крытыка : [бібліяграфічны спіс] / склад.: В. Я. Асаёнак, Н. А. Шашэнька ; рэд. К. Д. Варанько, Н. А. Шашэнька // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. — 2020. — № 6. — С. 13—16. — (дадатак: Даты беларускага календара).
2. Андраюк, С Пакліканы часам, гісторыяй / Серафім Андраюк // Полымя. — 2015. — № 11. — С. 128—142.
3. Бiчэль, Д. У Гародні ўвесну 1965 года з Валодзем Караткевічам [успаміны] ; Данута Бічэль // Наша вера. — 2005. — № 3. — C. 60—62.
4. Бабiч, Л. Рыцар слова : літаратурны марафон па творчасці У. Караткевіча ; Л. Бабіч // Бiблiятэка прапануе. — 2011. — № 5. — C. 37—39.
5. Верабей, А. Л. Жывая повязь часоў : нарыс творчасцi Ул.Караткевiча / А. Л. Верабей. — Мінск : Навука i тэхнiка, 1985. — 119 с.
6. Верабей, А. Л. Рыцар чалавечнасці / Анатоль Верабей // Роднае слова. — 2020. — № 10. — С. 3—10.
7. Мальдзiс, А. I. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека : літаратуразнаўчае эсэ / Адам Мальдзіс. — Мінск : ЛiМ, 2010. — 208 с.


Автор: Admin 2.12.2020, 8:00

“Выток і свет мой…”

10 снежня – 90 гадоў з дня нараджэння Міколы Арочкі, пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, перакладчыка.
Мікола Арочка ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры, як паэт, літаратуразнавец, крытык, празаік і перакладчык.
Нарадзіўся пісьменнік у вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Азярніцкай сярэдняй школе. Пасля закончыў філалагічны факультэт БДУ імя У.І. Леніна. Працаваў у часопісе "Сельская гаспадарка Беларусі" (1956-1960 гг.), а з 1962 г. - у газеце "Літаратура і мастацтва". З 1966 г. быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Так склаўся лёс, што другую палову свайго жыцця Мікола Арочка вымушаны пражываць з сям'ёй у роднай вёсцы Вецявічы.
У друку з вершамі М. Арочка пачаў выступаць з 1949 г. Першы зборнік "Не ўсе лугі пакошаны…" выйшаў у свет у 1958 г., затым кнігі паэзіі "Ветраломная паласа" (1962), "Крылатае семя" (1967), "Кветкі бяссмертніка" (1972) і інш. Ужо ў ранніх вершах Арочкі абазначаліся матывы, вобразы, якія сталі па сутнасці, галоўнымі ў яго паэзіі, - гэта бацькаўшчына, зямля, зерне, жыта, жыццё, родная мова… Паэтызацыя бацькоўскай зямлі і свету родных людзей пачалася з першых творчых крокаў і доўжыцца паўстагоддзя. Мянялася жыццё, а разам з ім мяняўся ракурс яго спасціжэння, паглыбляліся каардынаты вымярэння. Арочка з'яўляецца аўтарам больш за 14 кніг паэзіі, з іх сталасцю светавыяўлення вызначаюцца "Матчына жыта" (1978), "Курганне. Крэва" (1982), "Падземныя замкі" (1986) і інш. Мастацкае слова Мікалая Арочкі прасякнута турботай пра высокую еднасць духоўнасці і хлеба надзённага - гэта клопат пра гістарычную жыццяздольнасць свайго народа і яго невычэрпныя патэнцыяльныя магчымасці. Лепшыя вершы аўтара з'яўляюцца аўтабіяграфічнымі ("Далучэнне да зямлі", "Дарогай світання", "Пах саломы"). Балючая памяць вайны нарадзіла вялікую колькасць твораў пра перажытае (вершы "Перакалочаныя ночы", "А салдаты ішлі", "Партызанскі пароль", "Начная балада салдаткі" і інш.). М. Арочка належыць да пакалення, дзяцінства якога апалена вайной. Але памяць пра ўласна зведанае ажыве на старонках кніг не адразу, а ў 60-я, калі дастатковы жыццёвы і творчы вопыт надаў эмоцыям асэнсаваны характар. Павышаная ўвага да лёсу народа, яго вялікіх выпрабаванняў і драм усё больш схіляла аўтара да пазнання мінулага.
Творы М. Арочкі перакладзены на славянскія і іншыя мовы. Яго творчыя інтарэсы, як літаратуразнаўца і крытыка звязаны з даследаваннем паэтычных жанраў, іх гістарычным рухам. Значнае месца ў творчасці Міколы Арочкі займае перакладчыцкая дзейнасць. Ён і сёння плённа працуе, разважае, піша аб радзіме, з'яўляючыся сапраўдным патрыётам сваёй зямлі.

Бібліяграфія
Арочка, М. Шляхі пройдзеныя і няпройдзеныя // Пра час і пра сябе : аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. – Мінск, 1966. – С. 22.
Аксёнчык, Н. Памяць спелых зярнятаў: штрыхі да творчага партрэта Міколы Арочкі // Літаратура і мастацтва. – 1993. – 21 мая. – С. 4.
Грамадчанка, Т. Дотык роднасці: Мікола Арочка / Т. Грамадчанка // Літаратура і мастацтва. – 1987. – 20 лютага. – С.4.
Гурская, А. “Выток і свет мой…” : творчасць Міколы Арочкі / А. Гурская // Роднае слова. – 2001. - № 7. – С. 5-11.


Автор: Admin 4.1.2021, 10:20

Голас нескаронага народа

30 студзеня – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча.
Іван Пятровіч Шамякін – прызнаны майстар слова, класік беларускай літаратуры – нарадзіўся ў в. Карма Гомельскага павета Магілёўскай губерніі (цяпер Добрушскі раён) у сям’і лесніка.
Мастацкія творы І.Шамякін пачаў пісаць у тэхнікуме. Першае апавяданне “У снежнай пустыні” (1944), якім адзначаны пачатак творчай дзейнасці празаіка, прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Наступны твор – аповесць “Помста” (1945) – адлюстроўвае ўсенародную барацьбу супраць фашысцкіх захопнікаў. Гуманістычнае асэнсаванне вайны як усенароднай трагедыі знайшло ўвасабленне ў першым рамане “Глыбокая плынь” (1947-1948). Самым маштабным у беларускай літаратуры творам аб вайне стала пеналогія “Трываожнае шчасце”, дзе лёс герояў асацыіруецца з лёсам усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны, змагаючыся з ворагам на франтах і ў партызанскіх атрадах, у цяжкіх пасляваенных умовах аднаўлення народнай гаспадаркі. Тэма вайны працягваецца таксама ў аповесцях “Шлюбная ноч” (1975), “Гандлярка і паэт” (1976), рамане “Зеніт” (1987). У гэтых творах пісьменнік паказвае, чым стала вайна для жанчын, якія выпрабаванні выпалі на іх долю. Іван Шамякін з самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, Кандалакшай, Петразаводскам, у вызваленні Польшчы. У афіцэрскім званні закончыў вайну на Одэры.
Раманы пісьменніка “Сэрца на далоні” (1963), “Атланты і карыятыды” (1974), “Вазьму твой боль” (1978) і іншыя ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры. Падзеі 1990-х гг. выклікалі ў празаіка трывожныя пачуцці, што знайшло адлютраванне ў аповесцях “Ахвяры” (1990), “Падзенне” і “Сатанінскі тур” (1995), “Палесская мадонна” (1998), рамане “Злая зорка” (1991) і інш. У шэраг твораў, напісаных на актуальныя тэмы, уваходзіць і гістарычны раман “Вялікая княгіня” (1996), дзе ўзнімаецца праблема вяртання да Бога, выказваюцца ідэі праваслаўя і славянафільства. У 1999 г. выйшла з друку аповесць “Слаўся, Марыя!”, прысвечаная жонцы пісьменніка.
Іван Шамякін – народны пісьменнік Беларусі (1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1981), акадэмік НАН Беларусі (1994). Ён узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. З’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Літаратурнай прэміі імя Я.Коласа (1959) і інш. Імем пісьменніка названа адна з вуліц Мінска і Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.
Бібліяграфія:
Шамякін Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2003 . – Т. 17. – С. 367–368.
Іван Шамякін: вядомы і невядомы : успаміны, інтэвью, эсэ, аповесць / [уклад. Т. Шамякіна]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 269, [2] c. : іл.
Мяснікоў, А. Ф. Іван Шамякін (1921-2004) : пісьменніцкае сэрца на далоні… / Анатоль Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. – 2-е выд., дапрац. – Мінск, 2009. – С. 297–301.
Галоўка, С. Жыццёвая плынь Івана Шамякіна / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. – 2016. – № 2. – С. 12–19.


Автор: Admin 1.2.2021, 8:08

Сын зямлі палесскай


8 лютага – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа, народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча.
Асноўнае месца ў творчасці Івана Паўлавіча Мележа, аднаго з самых прызнаных беларускіх пісьменнікаў, займае проза. Яго раманы, аповесці і апавяданні вызначаюцца вострай праблематычнасцю, глыбінёй пачуццяў, багаццем зместу, веданнем роднага слова.
Нарадзіўся І. Мележ у в.Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.
Літаратурную дзейнасць ён пачынаў з вершаў, якія друкаваліся ў 1930-я гады ў рэспубліканскіх і раённых газетах. Першым празаічным творам лічыў свой франтавы дзённік, дзе апісваў жорсткія баі на Збручы, пад Уманню, на Дняпры. Першае апавяданне на беларускай мове “Сустрэча ў шпіталі” апублікавана ў 1944 годзе у газеце “Звязда”. Раннія творы І.Мележа вызначаліся жыццёвай праўдай, глыбокім абгрунтаваннем чалавечых учынкаў, вастрынёй сацыяльнага і духоўнага бачання рэчаіснасці. Аўтар тонка адчуваў і перадаваў прыгажосць прыроды Палесся, услаўляў чалавека-працаўніка, яго любоў да роднай зямлі. У 1946 годзе быў надрукаваны першы зборнік апавяданняў пісьменніка “У завіруху”, потым “Гарачы жнівень” (1948). Паступова жанравыя рамкі творчасці І.Мележа пашыраліся. У канцы 1940-х –пачатку 1950-х гг. ён працаваў над буйным творам – раманам “Мінскі напрамак”, які стаў адным з першых у беларускай літаратуры панарамным палатном, прысвечаным вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944 г. у ходзе аперацыі “Баграціён”.
Самым значным творам І.Мележа стала трылогія “Палесская хроніка”, якая складаецца з раманаў “Людзі на балоце” (1961), “Подых навальніцы” (1964-1965) і “Завеі,снежань” (1976). У чарнавым варыянце засталіся ненапісанымі раманы “За асакою бераг” і “Свята вясны”. У “Палесскай хроніцы” празаік апісвае падзеі, якія адбываліся ў вёсках на Палесі ў гады калектывізацыі. Па значнасці і мастацкай вартасці гэту трылогію параўноўваюць з “Новай зямлёй” Я.Коласа, раманамі К.Чорнага, “Ціхім Донам” М.Шолахава. На працягу ўсёй літаратурнай дзейнасці ў І.Мележа была глыбока прадуманая, вывяраная эстэтычная пазіцыя, якая выкладзена ў кнізе “Жыццёвыя клопаты” (1975), дзе змешчаны артыкулы, эсэ і інтэрв’ю пісьменніка.
Творы І.Мележа пераведзены на многія мовы свету. У 1972 годзе празаіку было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка БССР. Ён з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Я.Коласа (1962), Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прміі БССР імя Я.Коласа (1976), узнагароджаны некалькамі ордэнамі і медалямі. Жыццю і творчасці пісьменніка прысвечаны два дакументальныя фільмы “Іван Мележ” (1978, 1990). У 1980 годзе Саюзам пісьменнікаў БССР была ўстаноўлена літаратурная прэмія імя І.Мележа.

Бібліяграфія:
1. Мележ Іван Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т.10. – С. 271-272.
2. Гнiламёдаў, У. В. Iван Мележ : нарыс жыцця i творчасцi / Уладзiмiр Васiльевiч Гнiламёдаў. - Мн. : Народная асвета, 1984. - 128с..
3. Баршчэўскі, Л. П. Іван Мележ // Словы ў часе і прасторы: літаратура апшняга стагодззя / Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, М. А. Тычына. – Мінск, 2015. – С. 156-161.
4. 8 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння І. П. Мележа(1921-1976), народнага пісьменніка Беларусі : [бібліяграфічны спіс] / склад.: В. Я. Асаёнак, Г. В. Брага; рэд. К. Д. Варанько, Н. А. Шашэнька // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. . - 2020. — № 10. — С. 28—30. — (дадатак: Даты беларускага календара).
5. Аўласенка, I. Запаветы Івана Мележа / І.Аўласенка // Полымя. - 2014. - №2. - C.134-145.

Автор: Admin 26.2.2021, 13:54

Цеплыня ў сэрцы, глыбіня ў душы, блізкасць да Бога


30 – 65 год з дня нараджэння Хрысціны Лялько, беларускай пісьменніцы, галоўнага рэдактара часопіса “Наша вера”.
Хрысціна Аляксееўна Лялько, нарадзілася 30 сакавіка 1956 г. на хутары, што ля вёскі Хадзюкі на Лідчыне. Пасля заканчэння Тарноўскай сярэдняй школы (1973), працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідскага раёна. З 1974 года вучылася на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры). Пасля заканчэння БДУ (1979) засталася ў сталіцы. Працавала навуковым супрацоўнікам у Літаратурным музеі Янкі Купалы, з 1983 карэспандэнтам газеты “Літаратура і мастацтва”, з 1984 – рэдактар аддзела літаратуры часопіса “Беларусь”.
Літаратурную дзейнасць Хрысціна Лялько пачынала ў 1971 з вершаў, апублікаваных на старонках лідскай раённай газеты “Уперад”. Пазней падборка вершаў была змешчана ў зборніку “Дзень паэзіі”. Першае апавяданне “Груган” пабачыла свет ў газеце “Літаратура і мастацтва”, а потым яе апавяданні рэгулярна друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў (“Звязда”, “ЛіМ”, “Полымя”, “Маладосць”, “Нёман”, “Беларусь”).
У 90-я гады лёс падараваў Хрысціне дзве незабыўныя сустрэчы з Папам Янам Паўлам ІІ. Святы Айцец благаславіў яе на выданне каталіцкіх часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria”. Лялько сабрала каля квартальніка “Наша вера” лепшыя творчыя сілы – святароў, пісьменнікаў, вучоных, даследчыкаў роднай культуры, гісторыі, літаратуры. Заснавала пры часопісе “Бібліятэку “Нашай веры” і стала яе галоўным рэдактарам.
Хрысціна перакладае з польскай мовы. У яе перакладзе выйшлі кнігі Папы Яна Паўла ІІ “Пераступіць парог надзеі”, “Дар і Таямніца”, энцыклікі “Fides et ratio”, “Ecclesia de Eucharistia”, Апостальскі ліст пра Ружанец “Rosarium Virginis Mariae”, кнігі іншых польскіх тэолагаў.
Аўтар кніг “Дарога пад гару”, “Канвалии”, “На далонях любві”, “Святанак над бярозамi”, “Адвячорак”.


Бібліяграфія:

Лялько Хрысціна Аляксееўна : Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т. 9. – С. 422.
Лялько Хрысціна Аляксееўна // Бел. пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т.- Мінск, 1995.- Т.4. - С. 144 - 145.
Макмілін, А. Хрысціна Лялько [(нар. у 1956 г., в.Хадзюкі Лід. р-на)] / Арнольд Макмілін // Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток, 2011. — С. 403 - 407.
Калядка, С.У. Трансперсанальная сутнасць кахання ў лірыцы Соф'і Шах і Хрысціны Лялько // Калядка, С.У. Беларуская сучасная жаночая паэзія. Мастацкія канцэпцыі "жаночага шчасця" / С. У. Калядка. - Мінск, 2010. - С. 147 - 155.
Бічэль, Д. Хрысціна Лялько : эсэ // Бічэль, Д. Хадзі на мой голас / Данута Бічэль. - Гародня-Wroclaw, 2008. - С. 157 - 160.
Слiўкiн, В. Яны нарадзіліся на Лідчыне / В. Сліўкін // Памяць : Ліда. Лідскі раён : Гiст.-дак. хронiкі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. В.Г. Баранаў [і інш.], маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – С. 463.
Лялько Хрысціна Аляксееўна / А. Пяткевiч // Людзi культуры з Гродзеншчыны / Аляксей Пяткевіч. - Гродно, 2000. - C. 183 – 184 с.

Автор: Admin 31.3.2021, 10:22

“У душы… міласць да краю свайго”


23 красавіка – 125 гадоў з дня нараджэння З.Бядулі (1886 – 1941), пісьменніка
Змітрок Бядуля (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Яго імя займае адметнае месца ў галерэі імёнаў тых, хто сваёй дзейнасцю ўславіў беларускі народ, узбагаціў яго культуру, мастацтва. Змітрок Бядуля – фіруга яркая, каларытная, неардынарная; у нацыянальным прыгожым пісьменстве ён паэт-рамантык, аўтар лірычных вершаў і мініяцюр, раманіст, публіцыст з выразна акрэсленай цікавасцю да актуальных праблем, таленавіты і арыгінальны тэатральны крытык, даследчык пытанняў этнаграфіі і фальклору, дзіцячы пісьменнік. З.Бядуля ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларускага краязнаўства і распрацоўку праблемы ўзаемауплыву беларускай і яўрэйскай культуры, адным з першых у беларускай літаратуры звярнуўся да паказу лёсу сялянства ва ўмовах вялікіх сацыяльных пераўтварэнняў.
Дарэвалюцыйныя апавяданні пісьменніка – “Злодзей”, “Сон Анупрэя”, “Гора ўдавы Сымоніхі”, “Пяць лыжак заціркі”, “На каляды к сыну”, “Летапісцы”, “Малыя дрывасекі” – сталі вялікім дасягненнем беларускай прозы.
Першую кнігу рамана З. Бядулі “Язэп Крушынскі”, закончаную ў 1929г., можна лічыць вяршыняй рэалістычнага майстэрства пісьменніка і значным мастацкім дасягненнем ва ўсёй тагачаснай беларускай прозе. Аўтар аб’ектыўна паказаў аблічча беларускай вёскі, адлюстраваў тыповыя працэсы, якія адбывліся ў яе жыцці напярэдадні калектывізацыі.
Апошні буйны твор З.Бядулі – “Сярэбраная табакерка” – напісаны ў 1940 г., а надрукаваны ў 1953-м. Гэта літаратурная казка, пабудаваная як на традыцыйна-фальколрных матывах, так і на нацыянальнай і усветнай літаратурна-мастацкай творчасці. Твор мае складаны грамадска-філасофскі змест, актуальны для тагачаснай савецкай рэчаіснасці. Важна, што казка багата насычана народнымі прымаўкамі, павучаннямі.
Нельга не згадзіцца з наступнымі радкамі вядомага беларускага крытыка і літаратуразнаўцы Віктара Каваленкі: “Змірок Бядуля выбраў для сваіх твораў беларускую мову не проста як рабочую літаратурную мову. Ён прыняў яе як мову сваёй душы, якая сама стала душой паэта і ўжо патрабавала ад яго іншага жыцця сэрца і нават іншага погляду на свет. Вось чаму сёння мы кажам, што Змітрок Бядуля быў не проста яўрэем-літаратарам, які цудоўна пісаў на беларускай мове. Мы з гонарам паўтараем, што ён – наш глыбоканацыянальны пісьменнік.”

Бібліяграфія:

Бядуля Змитрок (наст. Плавник Самуил Ефимович) // Республика Беларусь : энцыклопед. : [в 7 т.]. – Минск, 2006. – Т. 2. – С. 579.
Сінькова, Л. Д. Змітрок Бядуля : (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) / [Л. Д. Сінькова ] // Беларуская літаратура ХХ стагоддзя : (біяграфіі, бібліяграфія, літ. крытыка) : давед. для ст. шк. узросту / [Д. Я. Бугаёў інш.; навук. рэд. Л. Д. Сінькова]. – Мінск, 2008. – С. 47-55.
Кульбянкова, І. М. Змітрок Бядуля : (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) / [І. М. Кульбянкова] // Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі па спец. “Пачатковая адукацыя” / пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. – Мінск, 2008. – С. 160-181.
Зуборев, Л. Змітрок Бядуля – белорусскій еврей: літературоведч. очерк / Леонід Зуборев. – Мінск : Кнігосбор, 2006. – 152 с.
Іофе, Э. Унёсак Змітрака Бядулі ў беларускую культуру / Эмануіл Іофе // Роднае слова. – 2007. - № 6. – С. 71-73.

Автор: Admin 30.4.2021, 14:02

Я пішу для дзяцей і пра дзяцей

16 мая – 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі (сапр. Крысько Цімох) (1911 – 1996), паэта, пісьменніка, крытыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Цяжка пераацаніць уклад В.Віткі ў развіццё беларускай літаратуры, публіцыстыкі, крытыкі, перакладчыцкай справы. Заслужанага дзеяча культуры Беларусі Васіля Вітку лічаць класікам айчыннай дзіцячай літаратуры. Яго кнігі паэзіі і вершаваныя казкі “Вавёрчына гара”, “Буслінае лета” “Казка пра цара Зубра”, “Азбука Васі Вясёлкіна” і іншыя цяпер, як і дзесяткі гадоў таму, карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў чытачоў, а дзіцячы часопіс “Вясёлка”, які В.Вітка рэдагаваў 17 гадоў, і сёння працягвае сваё “шэсце” па Беларусі.
Імя Васіля Віткі вядома не толькі ў нашай краіне: ён заслужаны дзеяч культуры Беларусі, а за кнігі “Беларуская калыханка” і “Чытанка-маляванка” ўганараваны Дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы, - сусветная слава прыйшла да творцы з уручэннем Міжнароднага ганаровага дыплома імя Ханса Андэрсэна за зборнік “Казкі” (1978). Імя беларускага казачніка было занесена ў ганаровы спіс літаратараў, якія пішуць для маленькіх жыхароў планеты.
Кнігі В.Віткі для дзяцей можна заслужана назваць сучаснай школай дабраты, справядлівасці, гуманізму, школай красамоўства, прыгажосці роднай мовы, фальклору. Яго вершы, казкі, загадкі і сёння выкарыстоўваюцца ў падручніках і дапаможніках, сталі хрэстаматыйнымі.
Пісьменніцкі і педагагічны талент беларускага майстра слова дапамагае ўдзячным чытачам пераходзіць з маленства ў сталасць, вучыцца на яго казках, лічылках, скарагаворках, жартах, педагагічных аповедах. Вучыцца мудрасці жыцця, вучыцца ўсяму разумнаму, светламу, добраму.

Бібліяграфія

Вольскі, А. У трох вымярэннях / А. Вольскі // Літаратура і мастацтва. – 1991. – 17 мая. – С. 7.
Вітка, В. Дзеці і мы / В. Вітка. – Мінск : Маст. літ., 1977. – 272 с.
Вітка, В. Урокі : артыкулы, выступленні, нататкі / В. Вітка. – Мінск : Маст. літ., 1982. – 319 с.
Вітка, В. Азбука душы : Традыцыя, пошук, эксперымент / В. Вітка. - Мінск : Маст. літ., 1995. – 366 с.
Марчанка, С. Васіль Вітка: нарыс жыцця і творчасці / С. Марчанка. – Мінск : Маст. літ., 1985. – 189 с.

Автор: Admin 31.5.2021, 15:09

Чысцейшая сутнасць душы чалавечай

Ажэшка (дзявочая Паўлоўская) Эліза (1841 – 1910), польская пісьменніца, аўтар мастацкіх твораў, публіцыстычных і літаратурна-крытычных прац, перакладзеных на многія еўрапейскія мовы – 180 гадоў з дня нараджэння.
Творы выдатнай польскай пісьменіцы Элаізы Ажэшкі маюць асаблівае значэнне для беларускага народа: лепшая частка яе творчай спадчыны прысвечана менавіта яму. Пісьменніца са спагадай “зазірнула” ў хату беларускага селяніна, не толькі жахнулася яго нядолі, але і бачыла духоўную прыгажосць, працавітасць і пачуццё адзінства з прыродай.
Нарадзілася Э.Ажэшка ў радавітай шляхецкай сям’і Паўлоўскіх у маёнтку Мількаўшчына, непадалёку ад Гродна. Як сваім маленствам, так і ўсім свядомым жыццём яна была цесна звязана з гэтым старажытным беларускім горадам і яго ваколіцамі. Менавіта тут напісала свае лепшыя творы. У 1866г. у часопісе “Тыгоднік ілюстраваны” з’явілася яе першае друкаванае апавяданне “Малюнак з галодных гадоў” – успаміны пра голад у беларскай прыгооай вёсцы. З гэтага твора пачаўся вялікі мастацкі цыкл пра беларусаў, а мастацкая творчасць стала клопатам жыцця і адзіным сродкам для існавання. У далейшым Э.Ажэшка перайшла да жанру рамана.
80-я гг. ХІХ ст. – час найвялікшага ўздыму тврочасці Э.Ажэшкі, калі быў напісаны найбольш значны раман “Над Нёманам” (1887), дзе ўзнімаліся надзённыя праблемы тагачаснай рэчаіснасці. Ён заняў ганаровае месца не толькі ў польскай, але і сусветнай літаратуры, пра што сведчаць шматлікія пераклады на замежныя мовы. У аповесцях “Нізіны” (1884), “Дзюрдзі” (1885), “Хам” (1888), апавяданнях “Рэха”, “Тадэвуш”, “У зімовы вечар” Э. Ажэшка расказала аб жыцці беларускага народа, стварыла яго псіхалагічна дакладны вобраз.
Элаіза Ажэшка пісала на польскай мове, але заняла ў гісторыі беларускай літаратуры асаблівае месца. Пісьменніца са спачываннем і пашанай ставілася да працавітага беларускага народа, вывучала яго жыццё і побыт, любіла беларускія краявіды, сабрала багаты і арыгінальны фальклорны матэрыял.
Памерла Э.Ажэшка ў Гродне. У 1929г. у гэтым горадзе пісьменніцы ўстаноўлены помнік, яе імем названа адна з галоўных вуліц. У 2001 г. у доме дзе жыла Э.Ажэшка адкрыты музей.
Бібліяграфія
Гапава, В. І. Элаіза Ажэшка: жыццё і творчасць / Валянціна Гапава. – Міск: Беларусь, 1969. – 230 с.
Творчасць Элаізы Ажэшкі і беларуская культура : зб навук. прац / УА “Гродзен. дзярж. ун-т імя Я.Купалы”, каф. Пол. філалогіі; пад. рэд. С.П. Мусенкі. – Гродна : [ГрДУ], 2002. – 330 с.
Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыі Беларусі / Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж // Беларускі гістрычны часопіс. – 2005. - № 1. – С 45-49.
Казбярук, У. Беларускія перастварэнні Элізы Ажэшкі / Уладзімір Казбярук // Роднае слова, 2003. - № 8. – С. 15-16.

Автор: Admin 2.7.2021, 7:30

Элаіза Пашкевіч. Цётка ўсіх беларусаў

3 - 145 год з дня нараджэння Цёткі (Пашкевіч Алаізы Сцяпанаўны), (1876-1916), беларускай паэткі, грамадска-культурнай дзеячкі, асветніцы, артысткі тэатра, педпгога, выдаўца.
Першая беларуская паэтка ХХ-га стагоддзя. Нарадзілася на Гродзеншчыне. Пакінула невялікую літаратурную спадчыну, але гэтыя творы ўвайшлі ў скарбніцу беларускай літаратуры.
Партыйная клічка Цётка стала яе літаратурным псеўданімам. Удзельнічала ў стварэнні Беларускай рэвалюцыйнай грамады. Была паплечнікам К. Каганца, братоў Івана і Антона Луцкевічаў, В. Іваноўскага, Я.Хлябцэвіча, А.Бурбіса, В.Ластоўскага, І.Буйніцкага. У 1912 годзе яе творы ўзгадваліся крытыкамі нароўні з вершамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.
Падпольная рэвалюцыйная дзейнасць моцна шкодзіла літаратурнай рабоце. У Вільні арганізоўвала рабочыя рэвалюцыйныя гурткі, пісала і распаўсюджвала пракламацыі. Была вымушана эмігрыраваць у Аўстра-Венгрыю (Львоў). На радзіму прыязджала нелегальна. Пасля заканчэння ў Санкт-Пецярбургу Аляксандраўскай жаночай гімназіі, хацела вучыцца далей. Аднак толькі ўрыўкамі папаўняла веды ў Львоўскім, Кракаўскім універсітэтах. Вывучала філасофію.
У пачатку 1900-х гадоў Цётка працавала ў Віленскай бальніцы. У 1914 г. зноў як сястра міласэрнасці аказвала дапамогу ў салдацкім тыфозным бараку. Сама ўжо хварэла на сухоты. Смерць сваю прыняла ад тыфу на роднай зямлі.
Цётка была надзвычай актыўнай і энергічнай жанчынай: вось яна ў Санкт-Пецярбургу чытае на вечарыне свае вершы, неўзабаве выступае з прамовамі на маёўках у Вільні, як актрыса вандруе па Беларусі з тэатрам Ігната Буйніцкага.
У 1905 г. ў Вільні А.Пашкевіч знаёміцца з Элізай Ажэшка і пакідае вельмі добрае ўражанне ў знакамітай пісьменніцы. Ананімна друкуе кнігу “Праграма для збірання матэрыялаў аб батлейках на Беларусі”. У 1915 г. разам з братамі Луцкевічамі адкрывае ў Вільні першыя беларускія настаўніцкія курсы. У тым жа годзе Цётка прыязджае ў Гродна, наведвае ўсе рэвалюцыйныя гурткі, культурніцкія суполкі. Яна сябруе з Купалам, Коласам, Багдановічам, Гарэцкім, Гартным, Ядвігіным Ш., Паўловічам, Бядулем. Яе вершы, апавяданні, дарожныя нататкі, артыкулы рэгулярна друкуюцца ва ўсіх больш-менш значных выданнях таго часу – “Наша ніва”, “Беларускі каляндар”, альманаху “Маладая Беларусь” (СПб), “Лучынка”.
Бібліяграфія:
1. Алаіза Пашкевіч (Цётка) (1876-1916) : прыцягненне матчынага слова // Мяснiкоў, А. Сто асоб беларускай гiсторыi: гiстарычныя партрэты / А. Мяснікоў. – Мінск : Литература и искусство, 2008. - C. 150-152.
2. . Астаповiч, Г. "Песня і кветка Айчыны" : да 135-годдзя з дня нараджэння Цёткі / Г. Астаповіч // Алеся. - 2011. - № 8. - C. 22-24.
3. Бартошык, Ю. Бліскавіца на небе беларускасці / Юрась Бартошык // Полымя. - 2016. - № 7. - С. 145-164.
4. Лаўрэш, Л. Лёсы родных Алаізы Пашкевіч / Леанід Лаўрэш // Лідскі Летапісец. - 2016. — № 3. — С. 15—16.
5. Петрушкевiч, А. Алаіза Пашкевіч (Цётка) — першая між знакамітых / А. Петрушкевіч // Роднае слова. - 2011. - № 7. - C. 6-8.


Автор: Admin 3.8.2021, 7:06

Свечка на золкім небе

18 жніўня - 70 годоў з дня нараджэння (1946 г.) Аляксандра Андрэевіча Марціновіча, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста, краязнаўца, журналіста, празаіка.
Разнастайнацю вылучаецца дзейнасць Аляксандра Андрэевіча Марціновіча, не проста крытыка, а актыўнага, удумлівага папулярызатара нацыянальнай літаратуры і культурнай спадчыны Беларусі.
Асноўнымі жанрамі літаратурнай дзейнасці А. Марціновіча з’яўляюцца рэцэнзіі, літаратурныя агляды, нарысы, інтэрвью. Упершыню выступіў у рэспубліканскім друку ў 1964 г. спачатку як журналіст. Рэгулярна пачаў друкавацца з 1966г. У 1990г. выйшаў першы зборнік “Далучанасць”, дзе былі сабраны літаратурна-крытычныя артукулы, рэцэнзіі, эсэ. У ім аўтар аналізуе творы , якія па розных прычынах доўгі час былі невядомыя шырокаму колу чытачоў ці ўвогуле чакалі свайго часу ў архівах. Крытык разглядае новыя па тым часе творчыя здабыткі Я.Скрыгана, В.Быкава, К.Кірыенкі, Б.Сачанкі, Л.Арабей, Г.Далідовіча і інш.
У гэтым жа годзе выйшла новая кніга творчых партрэтаў “Пад небам вечнасці”. Крытык цёпла гаворыць пра тых, каго няма побач з намі, расказвае пра іх лёсы, творчасць, свае сустрэчы з імі.
Крапатлівая работа па выяўленні матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць вядомых асоб выліваецца ў цэлыя кнігі нарысаў асобнай серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”. На працягу ўсёй творчай дзейнасці А.Марціновіч цікавіўся краязнаўствам. Па крупінах збіраў матэрялы пра родны край. У 1992г. выйшла краязнаўчая кніга “Ля Каменкі бруістай” пра Капыль і ваколіцы, знакамітых людзей гэтай старонкі. Захапленне краязнаўствам падштурхнула А.Марціновіча да напісання гісторыка-дакументальных хронік гарадоў і раёнаў Беларусі “Памяць”. Гэта праца вымагала шмат часу, патрабавала дасканалага вывучэння краязнаўчых дакументаў у архівах, бібліятэках, сустрэч, частых паездак па раёнах. Яго артыкулы змешчаны ў выданнях, прысвечаных Лагойскаму, Старадарожскаму і Мядзельскаму раёнам. Асобнае месца ў творчасці літаратуразнаўца займае айчынная гісторыя. Пісьменнік стварыў больш за 300 гістарычных партрэтаў знакамітых суайчыннікаў. Ён з’яўляецца аўтарам гістарычных нарысаў і эсэ “Зерне да зерня” (1996 г.), “У часе прасветленыя твары” (1999 г.), “Элегіі забытых дарог” (2001 г.), “Хто мы, адкуль мы…” (2008 г.) і інш. Аповеды пра знакамітых асоб, пабудаваныя на гістарычным матэрыяле, вядомых і даўно забытых крыніцах, вызначаюцца лёгкасцю ўспрымання. Аўтар імкнецца дакладна выбудаваць месца гістарычнага персанажа ў беларускай навуцы, літаратуры, палітычным жыцці нашай краіны.
Шмат А.Марцінович піша пра беларускую дзіцячую літаратуру. У 1998г. выйшаў у двух кнігах дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў”Святло чароўнага ліхтарыка: выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры”. Юнаму чытачу адрасаваны такія кнігі, як “Свяці, зорка, свяці: дзецям пра Максіма Багдановіча”(2011г.), “Кот, які сябраваў з камп’ютарам” (2012г.), “Чудеса дикого леса” (2015г.) і інш. У кожным апавяданні, казцы пісьменнік здолеў выбраць адпаведную мысленню дзіцяці інтанацыю.
Творчая дзейнасць А.Марціновіча атрымала прызнанне. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя К.Каліноўскага, літаратурнай прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, Літаратурнай прэміі ў галіне крытыкі імя У.Калесніка, прэмій “Залаты Купідон”, “Залатое пяро”. Узнагароджаны медалём Ф.Скарыны.

Бібліяграфія:
1. Марціновіч Аляксандр Андрээвіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т.10. – С. 148.
2. Марціновіч, А. Іншага жыцця не ўяўляю // З росных сцяжын: аўтабіягр. Пісьменнікаў Беларусі / А. Марціновіч. – Мінск, 2009. – 248–267.
3. Марціновіч, А. Былое, але не думы: сёе-тое з пражытага і перажытага / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2016. - № 1. – С.21-71; № 2. – С. 6-69.
4. Карлюкевіч, А. Разгледзець чалавечнасць : творчыя абсягі А.Марціновіча / Алесь Карлюкевіч // Роднае слова. – 2006. - № 8. – С. 26-27.


Автор: Admin 1.9.2021, 8:34

Ніл Гілевіч: “Мой усім вам паклон зямны…”


30 верасня - 90 гадоў з дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931 – 2016), паэта, літаратуразнаўцы, фалькларыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.
Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна. Першыя гады пасля Другой сусветнай вайны працаваў калгасным паштаром. З 1947 г. жыў у Мінску. Закончыў Мінскае педагагічнае вучылішча, філалагічны факультэт БДУ. Супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта (1960-1986). З 1958 па 1963 г. працаваў літкансультантам газеты “Звязда”, рэдактарам альманаха замежнай літаратуры “Далягляды”. У 1963 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст., у 1978 годзе атрымаў вучонае званне прафесара, у 1980 г. – ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі.
Ніл Гілевіч рабіў столькі, нібы жыў за некалькіх: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, празаік, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1954). Першы сакратар Саюза пісьменнікаў БССР, праўлення СП СССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, член Прызідыума Вярхоўнага Савета, старшыня Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, старшыня Таварыства беларускай мовы.
Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1946 годзе. Аўтар многіх кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі “Песня ў дарогу” (1957), “Прадвесне ідзе па зямлі” (1959), “Неспакой” (1961), “Як дрэва карэннем” і іншыя, зборнікі сатыры і гумару, дзіцячыя кнігі, зборнік п’ес “Начлег на буслянцы” (1980), аповесць “Перажыўшы вайну” (1988), кнігі па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы “Акрыленая рэвалюцыяй (паэзія “Маладняка”), “Паэтыка беларускіх загадак” (1976) і іншыя,. У 1985 годзе выйшаў раман у вершах “Родныя дзеці”.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, балгарскім ордэнам Кірылы і Мяфодзія І ступені, ордэнам Югаслаўскай зоркі са стужкай, ордэнам князя Яраслава Мудрага ІІІ. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі “У добрай згодзе” і перакладчыцкую дзейнасць і Міжнароднай прэміі імя Хрыста Боцева. Народны паэт Беларусі (1991).

Бібліяграфія:

Бельскi, А. "...Усё адтуль, з гадоў дзяцінства" : Ніл Гілевіч як дзіцячы пісьменнік / Алесь Бельскі // Роднае слова. - 2006. - № 9. - C. 13-17.
Бутучак, Г. Захавальнік і абаронца беларускасці / Г. Бутучак // Наша слова. - 2011. - № 39. - C. 2.
Васiлёва, Л. У развагах над вершамі Ніла Гілевіча / Л. Васілёва // Бiблiятэка прапануе. - 2006. - № 4. - C. 25-27.

Гiлевiч, Н. З нарыса аб маёй радаслоўнай / Ніл Гілевіч // Роднае слова. - 2005. - № 5. - С. 82-86.
Гiлевiч, Н. Зусім коратка пра маіх братоў і сясцёр : Гілевіч Ніл аб сваёй сям'і / Ніл Гілевіч // Роднае слова. - 2005. - № 11. - C. 92-96.
Давiдоўская, Л. Ніл Гілевіч : Лаўрэаты Купалаўскіх прэмій / Людміла Давідоўская // Роднае слова. - 2004. - № 12. - C. 80.

Автор: Admin 1.10.2021, 7:18

Я – Іван з Беларусі

21 кастрычніка - 100 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Муравейкі (1931 – 2016), паэта, літаратуразнаўцы, фалькларыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

Іван Андрэевіч Муравейка нарадзіўся ў вёсцы Таль Любанскага раёна Мінскай вобласці ў простай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Тальскай сямігодцы, а затым у Любанскай сярэдняй школе № 1. Ужо с самага дзяцінства пачаў спрабаваць свае сілы ў літаратуры. Самы першы твор – верш “Зіма” – быў надрукаваны ў 1936 годзе ў газеце “Піянер Беларусі”. У 1939 годзе паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі імя Кірава. Але вучобу прыйшлося перарваць – у снежні гэтага ж года ён быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію ў Паўночна-Каўказскую ваенную акругу. У хуткім часе пачалася Вялкая Айчынная вайна, і з ліпеня 1941 года радавы 128-й стралковай дывізіі Іван Муравейка знаходзіцца ў дзеючай арміі на Заходнім фронце. У жніўні 1941 – цяжка паранены. Трапіў у шпіталь, адкуль, падлячыўшыся, арымаў накіраванне на вучобу ў Навасібірскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Курс быў паскораны, і ўжо ў 1942 годзе вучоба была закончана. Некаторы час Іван Муравейка знаходзіўся ў рэзерве штаба Заходняга фронту, а потым быў прызначаны камандзірам узвода 142-га стралковага палка. З гэтага часу і да самага заканчэння вайны І.А.Муравейка ў дзеючай арміі працаваў карэспандэнтам. Ён дайшоў да Берліна і на сцяне рэйхстага пакінуў свой аўтограф: “Іван з Беларусі”. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Дэмабілізаваўся з арміі ў красавіку 1947 года і вярнуўся на Любаншчыну. Больш за 35 гадоў адпрацаваў у рэдакцыі раённай газеты. Працу у рэдактара газеты Іван Андрэевіч сумяшчаў з літаратурнай дзейнасцю. У 1953 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. І па-сапраўднаму “знайшоў” сябе ў дзіцячай паэзіі. З’яўляецца аўтарам каля 20 сборнікаў для самых маленькіх. У 1955г. выйшла яго першая кніга вершаў “Песня над палямі”, наступная кніга –“Ручаінкі” – у 1956 годзе. Потым былі зборнікі “Пра работу і ляноту” (1960), “Сняжынкі-смяшынкі”(1962), “Сем колераў вясёлкі”(1965), “Дуб і дубок”(1977), “Я прыдумаў казку”(1985) “ Сем унукаў- сем дзядоў”(1996), “Куды не пойдзеш – цуды знойдзеш”(2001), “Вадзіца з крыніцы”(2006), “Чые рукі прыгажэйшыя?”(2012) і іншыя.
Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны зборнікі “Прынес з вайны”(1991), “Была вайна”(2009), “Я – Іван з Беларусі” (2010, 2014). Роднай Любаншчыне прысвечаны зборнік нарысаў і вершаў “Лебядзіны край”(2009). Шэраг вершаў Івана Муравейкі пакладзены на музыку кампазітарамі С.Альхімовічам, I.Кузняцовым, П.Падкавыравым, А.Туранковым, П.Якавенкам, М. Жураўскім і інш.
За заслугі перад беларускай культурай І.А.Муравейку ў 1982г. прысвоена званне Заслужанага работніка культуры Беларусі. У 1996г. ён стаў першым лаурэатам прэміі імя Васіля Віткі. У 2002г. узнагароджаны медаём Францыска Скарыны. Уладальнік літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” за кнігу “Вадзіца з крыніцы”(2006). У 2006 годзе І.А.Муравейку прысвоена пачэснае званне “Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

Бібліяграфія:
1. Муравейка Іван // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік / рэдкал. І. Багдановіч [і інш.]. – Т. 4. – С. 337–341.
2. Муравейка Іван // Энцыклапедыя літаратура і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Т. 3. – С. 702.
3. Муравека І. // Хрэстаматыя па беларускай дзіцячай літаратуры: вучэб. дапаможнік / склад. М. Ф. Шалоўская. – 2-е выд.., перапрац. І дап.. – Мінск : Выш. шк. , 1989. – С. 333–335.
4. Адкрыццё дзіцячага свету // Гурэвіч, Э. С. Беларуская дзіцячая літаратура (1917-1967) / Э. С. Гурэвіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1970. – С.107-187.
5. Карлюкевiч, А. З даверам да дзяцей : Иван Муравейка ; Алесь Карлюкевіч // Лiтаратура i мастацтва. – 2006. – № 43. – C. 15.

Автор: Admin 5.11.2021, 7:28

“Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…”

https://b.radikal.ru/b06/2111/98/2932a5008232.jpg 18 лістапада – 90 гадоў з дня нараджэння (1931) А.І.Вярцінскага, паэта, драматурга, публіцыста, крытыка.
Адным з выдатнейшыхбеларускіх паэтаў другой паловы ХХ ст., чыя творчасць з’яўляецца прыкладам філасафічнасці, гуманізму і высокага грамадзянскага пафасу, з’яўляецца Анатоль Ільіч Вярцінскі.
Нарадзіўся ён у в. дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з маці знаходзіўся на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, А. Вярціскі ў 1951 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ, якое скочыў у 1956 г. Працаваў рэдактарам у розных выдаведствах. З 1964 года член Саюза пісьменнкаў БССР.
Першы паэтычны зборнік “Песня пра хлеб” быў выдадзены ў 1962 г. У яго ўвайшлі лірычныя вершы і аднайменная аэма. У ранніх творах пісьменіка апавядаецца пра вясковае і студэнцкае жыццё, выпрабаванні мінулай вайны. У наступных кнігах – “Тры цішыні” (1966), “Чалавечы знак” (1968), “З’яўленне” (1975), “Святло зямное” (1981) і іншых – праявілася творчая індывідуальнасць А.Вярцінскага. Яго паэзія захоўвае ранейшыя матывы пранікнення ў свет простых людзей, але яна стала больш рацыянальнай, шматзначнай, эстэтычнай, накіраванай на філасофскае асэнсаванне маральна-этычных праблем. Аўтар арганічна спалучае сацыяльнае і нацыянальнае з агульначалавечым, ён арыентуе чытача на спасціжэнне высокага ідэалу, на пошукі ім гармоніі, глыбокае разуменне сэнсу жыцця.
Значнае месца ў творчасці паэта займаюць тэмы вайны (вершы “Рэквіем па кожным чацвертым”, “Плач спаленай вёскі”, “Вечны сон, вечны звон”, “Два полі” і інш.), нацыянальнай самасвядомасці беларусаў (“Баіцца быць беларус беларусам…”, “Пра дараванне”, “Слова на развітанне. Пярэдадзень міленіума” і інш. Ён часта звяртаеца да вобразаў маці, роднай хаты, вяскоўцаў (вершы “Мы жывём, каб вярнуцца”, “Замест эпітафіі”, “Дзень добры, мама!”, цыкл “Спі, родная” і інш.)
Лепшымі творамі А. Вярцінскага з’яўляюцца ліра-эпічныя паэмы. У іх паэт асэнсоўвае вечныя праблемычалавечага жыцця, маральныя каштоўнасці. Паэма “Песні пра хлеб” (1962) вылучаецца народнасцю, каларытнасцю, натуралістычнасцю, сімвалічнасцю апісання сялянскага побыту. Паэма “Заазер’е” (1968) прысвечана маці і лічыцца своеасаблівым сыноўнім гімнам, маналогам вялікай паэтычнай сілы”.
Літаратурная і публіцыстычная дзейнасць А. Вярцінскага адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР імя П.М.Лепяшынскага ў вобласці публіцыстыкі і журналістыкі (1988), Гнаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996), ён з’яўляецца заслужаным работнікам культуры Беларусі.
Бібліяграфія
1. Вярцінскі Анатоль Ільіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 4. – С. 397.
2. Баршчэўскі, Л. П. Паэзія Анатоля Вярцінскага / Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, М. А. Тычына // Словы ў часе і прасторы: літаратура апошняга стагоддзя. – Мінск, 2015. – С. 283–284.
3. Анатоль Вярцінскі : беларускі паэт // Полымя. – 2007. – № 2. – C. 126 – 129.
4. Вашчанка, А. П. Слова пра старэйшага сябра / Аляксандр Вашчанка // Полымя. – 2016. – № 11. – С. 152–157.
5. Жуковіч, В. Клопаты Анатоля Вярцінскага : эсэ / Васіль Жуковіч // Дзеяслоў. – 2018. – № 6. – С. 228 – 238.

Автор: Admin 2.12.2021, 7:20

“Нязгасная зорка беларускай зямлі”


9 снежня – 130 гадоў з дня нараджэння Макіма Багдановіча (1891 – 1917), беларускі паэт, перакладчык, літаратурны крытык, празаік, публіцыст.
Літаратурная дзейнасць Максіма Багдановіча ўзбагаціла беларускую паэзію на такія нязнаныя дагэтуль класічныя ўзоры вершаскладаньня, як санэт, трыялет, танка, рубай, рандо, рэндэль, тэрцына і інш.
Максім Багдановіч заклаў пачатак беларускай літаратурна- прафэсійнай крытыкі. Гісторыка-літаратурная канцэпцыя Максіма Багдановіча найбольш поўна раскрылася ў яго працах “Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці XVI стагоддзя”, “За сто лет”, “Новый период в истории белорусской литературы” і “Белорусское возрождение”.
Нарадзіўся ў сям’і педагога, этнографа, мовазнаўца Адама Ягоравіча Багдановіча і Марыі Апанасаўны Багдановіч. Маленства і юнацтва будучага паэта прайшлі ў гарадах, звязаных са службовымі прызначэннямі бацькі: у Гродне (1892-1896 гг.), Ніжнім Ноўгарадзе (1896-1908 гг.), Яраслаўлі (1908-1916 гг.). Вучыўся ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі, скончыў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй у Яраслаўлі, затым пераехаў у Мінск. Працаваў сакратаром губернскай харчовай камісіі, быў пастаянным наведвальнікам клуба беларускай інтэлігенцыі “Беларуская хатка”, браў чынны ўдзел у працы мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.
У лютым 1917 г., цяжка хворы на сухоты, ён выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе і памёр. Пахаваны беларускі паэт на гарадскіх ялцінскіх могілках.
Першы друкаваны твор – алегарычная казка-прытча “Музыка” – убачыў свет у газеце “Наша ніва” (1907г.). Пры жыцці Багдановіч выдаў толькі адзін зборнік вершаў “Вянок” (Вільня, 1913 г.), які стаў унікальнай з’явай беларускай літаратуры. На беларускую мову пераклаў творы Гарацыя, Авідзія, Ф.Шылера, Г.Гейнэ, А.Пушкіна і іншых.
Шмат вершаў Багдановіча пакладзены на музыку, вершы “Зорка Венера” і “Слуцкія ткачыхі” бытуюць як народныя песні. Імем паэта названы вуліцы ў Гродне, Мінску, Гомелі, Быхаве, Яраслаўлі, школа і бібліятэка ў Мінску.
У г. Гродна, на доме, у якім у 1892-1896 гг. жыла сям’я Багдановічаў (зараз вул. 1-га Мая,10), у 1965 г. была ўсталявана мемарыяльная дошка, а ў 1986 г. - адкрыты музей М.Багдановіча, як літаратурны аддзел Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Сярод яго экспанатаў – асабістыя рэчы паэта, дакументы, пісьмы і іншыя рэчы сям’і Багдановічаў, прадметы побыту канца ХІХ-га - пачатку XX стст.

Бібліяграфія

Максім Багдановіч : энц. / склад. І.У.Саламевіч, М.В.Трус ; рэдкал.Т.У.Бялова і [інш.]. - Мінск : Беларус. Энцыкл. iмя П.Броўкi, 2011. – 608 с.
Барадуля, Т. В. "Успамінаў я ўсё сумесна перажытае з любоўю..." / Яна Будовіч // Літаратура і мастацтва. - 2019. — 4 кастр. — С. 4.

Головко, С. Белорусский поэт с берегов Волги / С. Головко // Беларуская думка. - 2018. — № 9— С. 42—49.

Дзмітрыенка, А Загадка Максіма Багдановіча / Алена Дзмітрыенка // Роднае слова. — 2015. — № 12. — С. 55—57

Запартыка, М. "Я ўсё жыццё імкнуўся да святла..." : да 155-годдзя з дня нараджэння Адама Багдановіча / Марына Запартыка // Літаратура і мастацтва. - 2017. — 31 сак. — С. 7.



Автор: Admin 3.1.2022, 7:10

Майстар

1 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Георгія Марчука, пісьменніка, драматурга, сцэнарыста, тэатразнаўца, Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Георгій Васільевіч Марчук нарадзіўся ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973 год), Вышэйшыя курсы рэжысёраў і сцэнарыстаў (Масква, 1975 год). Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі (1980—1982), рэдактарам-кансультантам Тэатра-студыі кінаакцёра, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1996—2002). Да 2016 года — сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Творчы шлях пачаў з гумарэсак. Пісаў і п’есы для самадзейнасці. І не беспаспяхова. Першая апублікаваная аднаактоўка “Выкраданне Алены” ў 1971 годзе была адзначана прэміяй на рэспубліканскім конкурсе драматургіі, а драма “Магіла Чангісхана” ўвайшла ў анталогію аднаактавай савецкай п’есы.
Першая кніга Георгія Васільевіча “Ад поўначы да світання” (1981) таксама складалася з аднаактовак. У 1986 годзе яна атрымала Гран-пры на Міжнародным фестывалі тэатральнага мастацтва ў эстонскім горадзе Вільяндзі.
Не адмаўляючы значэння гэтых твораў, усё ж відавочна, што найбольш значныя яго заслугі ў галіне прозы. Дыялогія “Крык на хутары” і “Прызнанне ў забойстве” папоўніла спіс дасягненняў нацыянальнага прыгожага пісьменства ў гэтым жанры. У асноўным дзеянне раманаў адбываецца ў мястэчку Нырча, за якім пазнаецца Давыд-Гарадок. Рэкі Гарынь і Прыпяць, мясцовыя ўрочышчы, суседнія вёскі – усё пакінута без змен.
Аўтабіяграфічныя моманты асабліва моцныя ў рамане “Кветкі правінцыі”. Галоўны герой – Адась Доля – местачковы хлапчук, які, застаўшыся рана без маці, пакутліва шукае дарогу ў самастойнае жыццё, праходзячы своеасаблівыя іспыты на выжыванне.
Раман “Сава Дым і яго палюбоўніцы” чымсці набліжаецца да любоўна-авантурнай разнавіднасці гэтага жанру. Галўны герой у захопленасці жанчынамі блізкі да сусветна вядомага прыхільніка прыгожага полу Казановы.
Сур’ёзны роздум выклікае раман “Без анёлаў”. Твор хораша ўпісваецца ў літаратуру, што асэнсоўвае шляхі, пройдзеныя народам за гады савецкай улады. Аўтар не кідаецца ў крайнасці. Яго цікавіць, як сам час праламляўся ў лёсах людзей, як яны не маглі застацца па-за падзеямі, што адбываліся ў краіне. Перакананы Г. Марчук і ў іншым: нават тады, калі падыходзіць да ацэнкі жыцця канкрэтных людзей (у дадзеным выпадку герояў твора), могуць узнікнуць не тое што палярныя, але і супрацьлеглыя меркаванні. Так, яго раман “Без анёлаў” падштурхоўвае да роздуму, акумулюе жаданне чытача не столькі сачыць за пэўнымі перыпетыямі ў лёсах герояў, колькі працаваць душой.
Плённа абжывае ён і жанр казкі. Гэтыя творы прадстаўлены ў яго кнігах “жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына”, “Дзікая груша”, “Казкі”, “Чужое багацце” і іншых. Даючы ў сваіх казках вялікую волю фантазіі, геогій Марчук як мага цясней прывязвае дзеянне да канкрэтных рэалій. Гэта толькі на карысць. Атрымліваецца, што казка становіцца свайго роду жыццю падказкай.
Георгіям Васільевічам напісана каля дзесяці раманаў, 50 п’ес, столькі ж казак, 100 навэл, 5 кінасцэнарыяў, ажно 400 афарызмаў. Каб дакладна сказаць, хто ён у беларускай літаратуры, дастаткова сказаць МАЙСТАР.

Бібліяграфія

Жыгалава, М. Маральна-філасофскія каштоўнасці жыцця ў сучаснай беларускай літаратуры / М. Жыгалава // Беларуская мова і літаратура . - 2015. - № 10. - С. 3-11.
Іконнікава, Л. Аўтабіяграфічная проза Георгія Марчука: мастацкае асэнсаванне асабістага вопыту / Людміла Іконнікава // Роднае слова. - 2017. - № 1. - С. 8 – 12.
Ковалев, М. Демоны рождаются на земле : роман Георгия Марчука "Год демонов" / М. Ковалев // Неман. - 2013. - № 4. - C. 216-217.
Марціновіч, А. Жыццё ва ўсёй шматграннасці / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. - 2017. — 6 студз. — С. 7.
Навасельцава, Г. В. Мастацкае асэнсаванне малой радзімы ў раманах Георгія Марчука / Ганна Навасельцава // Роднае слова. - 2019. — № 10. — С. 4—6.
Навумовiч, У. Гімн землякам — "Давыд-гарадоцкія каноны" Георгія Марчука / У. Навумовіч // Роднае слова. - 2013. - № 1. - C. 19-20.
Трус, М. Марфалогія чарадзейных казак Георгія Марчука / М. Трус // Роднае слова. - 2012. - № 5. - C. 26-29.


Автор: Admin 1.2.2022, 7:28

Светла воблік паэта


25 лютага – 65 гадоў з дня нараджэння Пісьмянкова Алеся (Аляксандра) (1957 - 2004) - паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, літаратурнай прэміі імя А. Куляшова.

Усе, хто введаў паэта, адзначаюць, што ён быў надзвычай узнёслым, рамантычным чалавекам, ён вымяраў сваё жыццё і свае творы шкалою тых каштоўнасцей, што былі напрацаваны яшчэ нашымі далёкімі продкамі і правераны тысячагоддзямі беларускай культуры. Гэты маральны аспект і непарыўная духоўная сувязь паміж пакаленнямі праходзіць праз усю паэзію Алеся Пісьмянкова.
Ён нарадзіўся 25 лютага 1957 года ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Каларыт вясковага побыту, прыгажосць родных мясцін, вобразы маці, сяброў займаюць цэнтральнае месца ў шмат якіх вершах паэта:
І вёдры, поўныя вады
І вочы, поўныя дабра,
Гляджу на матчыны сляды
На белай посцілцы двара.
Алесь Пісьмянкоў скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Як згадваюць сябры, захапляўся рускай класічнай літаратурай. Прафесійная дзейнасць Алеся Пісьмянкова аказалася звязанай у асноўным з рэдактарскай работай. Спачатку ён працаваў у Касцюковіцкай раённай газеце, пасля ў шттыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Полымя”, часопісе “Вожык” – галоўным рэдактарам.
Першая кніга паэзіі Алеся Пісьмянкова “Белы камень” выйшла ў 1983 годзе. Асноўнай тэмай кнігі стаў зварот да каранёў, да вясковай культуры, прыроды і продкаў. Даругі зборнік паэта выйшаў у 1988 годзе. Ён называўся “Чытаю зора”. Калі ў першым зборніку дамінавала тэма вёскі, прыроды, памяці аб дзяцінстве, то ў другім на першае месца выходзіць гістарычная тэматыка: “Чытаю тапаніміку”, “Мае рэліквіі”, “Думы Вітаўта” “Якаў Палачанін” і іншыя. У 1994 годзе выйшла кніга “Планіда”. У ёй на першае месца выходзяць вобразы неба, зор, планет. І шмат вершаў, прысвечанай хрысціянскай тэматыцы. Лепшыя з вершаў названага зборніка дапамагаюць адчуць народную глыбінную аснову веры.
Нельга пакінуць па-за ўвагай і творы Алеся Пісьмянкова, напісаныя для дзяцей: “Заўзятары” (1993), “Ласуны-веселуны” (1996). Як успамінаюць сябры паэта, ён часта паўтараў вядомае: для дзяцей трэба пісаць як для дарослых, толькі яшчэ лепш. Яго кнігі вершаў для дзяцей таксама ўзбагацілі беларускую літаратуру – дзіцячую. Прыгожыя, цікавыя дзецям,з густам і веданнем мовы напісаныя вершы адыгрываюць вялікую ролю ў выхаванні, яны фарміруюць павагу і цікаўнасць да нацыянальнай мовы і літаратуры.
Алесь Пісьмянкоў – лаўрэят прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова.
Паэта не стала 23 красавіка 2004 года. Ён пакінуў пасля сябе адносна нешматлікую спадчыну, але надзвычай каштоўную па сваіх мастацкіх якасцях.
Бібліяграфія
Пісьмянкоў, А. Думаць вершы... : вершы, эсэ, успаміны / Алесь Пісьмянкоў / уклад. В. Шніп ; маст. В. Катовіч. — Мінск : Маст. лiт-ра, 2005. — 214.

Алесь Пісьмянкоў : пра творчасць паэта // Полымя. — 2006. — № 6. — C. 183—186.
Бельскі, А. Паэзія Алеся Пісьмянкова ў колерах і пахах / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы : літ.-крыт артыкулы / А. Бельскі. — Мінск, 2008. — С. 144—157.
Галубовiч, Л. Рыцар паэзіі : Алесь Пісьмянкоў / Леанід Галубовіч // Полымя. — 2005. — № 4. — С. 211—216.
Глобус, А. Словы пра паэта і рэдактара Алеся Пісьмянкова / Адам Глобус // Культура. — 2018. — 20 кастр. — С. 14.
Жуковіч, В. Цудадзейны талент Алеся Пісьмянкова / Васіль Жуковіч // Дзеяслоў. — 2019. — № 4. — С. 215—217.
Марозава, С. Светлы воблік паэта : беларускі паэт Алесь Пісьмянкоў / С. Марозава // Лiтаратура i мастацтва. — 2012. — № 8. — 24 лют. — C. 8.

Автор: Admin 1.3.2022, 9:04

Адвечны крыж

https://d.radikal.ru/d40/2203/29/5251ee68bb18.jpg
11 сакавіка – 120 год з дня нараджэння Алеся Гаруна (1887-1920), пісьменніка.
Адным з выдатнейшых пісьменнікаў ХХ ст., чыё імя ўжо пры яго жыцці называлі ўслед за імёнамі заснавальнікаў беларускай літаратуры Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, быў Алесь Гарун – самы пакутны з беларускіх песняроў. Жыццёвы лёс А.Гаруна склаўся так, што літаратурнай дзейнасцю ён на працягу дзесяці гадоў быў вымушаны займацца ў няволі: то за турэмнымі кратамі, то насільна адарваны ад свайго асяроддзя, ад роднай зямлі, а пад канец жыцця – ужо на радзіме ва ўмовах разбуральнай вайны, іншаземных нашэсцяў.
Належнай адукацыі А.Гарун у дзяцінстве не атрымаў. Свае веды ён удасканальваў самастойна, шляхам самаадукацыі. З маладых гадоў ступіў А.Гарун на шлях рэвалюцыйнай барацьбы. У 1904 г. ён звязаў свій лёс з партыяй эсэраў і за шырокую прапагандысцкую дзейнасць быў у 1907 г. арыштаваны і пасаджаны спачатку ў мінскі астрог, а потым пераведзены ў Вільню. Там яго прыгаварылі да ссылкі ў Сібір, якая на доўгія гады стала яго домам, жыццёвым і творчым “універсітэтам”. З Сібіры А. Гарун вярнуўся хворы на сухоты, але адразу ўключыўся ў грамадска-палітычную і культурную справу. У 1920 г. здароўе Гаруна пагаршаецца: да сухотаў дабаўляецца тыф. Цяжка хворы ён трапляе ў Кракаў, дзе праз месяц і памірае, пражыўшы ўсяго 33 гады.
Пісаць А.Гарун пачаў яшчэ ў юнацтве, але ніводнага твора гэтага перыяду не захавалася. У 1907 г. у газеце “Наша ніва” ён дэбютаваў з вершам “Маці-Беларусі”. З найбольш ранніх твораў да нас дайшла паэма “Мае коляды”, датаваная 1905 г., якая пабачыла свет толькі ў 1920 г. пад псеўданімам А.Сумны. Трапіўшы ў астрог, Гарун пісаў рэвалюцыйныя вершы, але на прафесійным ўзроўні літаратурнай творчасцю заняўся ўжо ў Сібіры, адкуль пасылаў свае вершы ў газеты “Наша ніва” і “Беларус”. У 1914 г. А.Гарун падрыхтаваў зборнік вершаў “Матчын дар”, які быў надрукаваны ў 1918 г. Крытыкі ставяць гэты зборнік побач з такімі кнігамі, як “Шляхам жыцця” Я.Купалы і “Вянок” М.Багдановіча.
Вядомы А.Гарун не толькі вершамі, але і апавяданнямі (“Першы снег”, “Маладое”, “Пан Шабуневіч”, “П’ера і Каламбіна” і інш.). У асобе А. Гаруна беларуская літаратура атрымала і цудоўнага дзіцячага пісьменніка, аб чым пераконваюць яго “Жывыя казкі” для дзіцячага тэатра.

Бібліяграфія

Гарун Алесь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1977. – Т. 5. – С. 72.
Казбярук, У. М. Светлай волi зычны звон : Алесь Гарун / У. М. Казбярук. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1991. – 64с. – (Нашы славутыя землякi).
Казбярук, У. Церневыя і лаўровыя вянкі Алеся Гаруна / Уладзімір Казбярук // Слова пра літаратуру і літаратараў: літ.-крыт. арт. па бел. літ. : у 2 кн. – Мінск, 2001. – Кн.1. – С. 431–456.
Клімовіч, Ю. Праз пакуты да папараці-кветкі / Юрась Клімовіч // Полымя. – 2017. — № 3. — С. 96—113.


Автор: Admin 19.4.2022, 9:42

Гэта ўсё сапраўднае



1 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння Алеся Жука (1947), пісьменніка, перакладчыка.
Алесь Жук – адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю. Сучаснасць ва ўсёй яе складанасці і супярэчлівасці становіцца галоўнай тэмай яго прозы. Уся творчасць пісьменніка пазначана сапраўдным талентам, глыбокай праўдай жыцця, вастрынёй у пастаноўцы сучасных праблем.
Невычарпальнай крыніцай творчага натхнення стала для Аляксандра Аляксандравіча Жука родная Случчына, дзе 1 красавіка 1947 года у вёсцы Клешаў у сям’і служачага ён нарадзіўся.
У 1965 годзе ён паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам выдаведства “Мастацкая літаратура”, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”, галоўным рэдактарам часопісаў “Нёман” і “Беларусь”.
У літаратуру Алесь Жук прыйшоў у сярэдзіне 60-х гадоў, але пісаць пачаў яшчэ ў школьныя гады і ў час вучобы ва універсітэце. Яго апавяданні “Сок манга”, “Завулак”, “Водсветы зорак”, “Белы месяц”, “Мужчыны”, напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу “Асеннія халады” (1972). Гэта кніга адразу ж вывела А.Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў і, як потым аказалася, не толькі беларускіх: пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка.
На працягу 1970-1980-х гг. з’явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі “Паляванне на старых азёрах” (1975), “Зоркі над палігонам” (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978, зняты мастацкі фільм “Палігон” 1983), “Паўстанак вяртання”(1981, Літаратурная прэмія імя І.Мележа 1982) і іншыя.
У 1982 годзе пабачыла свет кніга прозы “Паляванне на Апошняга Жураўля”. Клопат пра навакольнае асяроддзе, напоўнены выразным аналітычным роздумам, у спалучэнні з легендарна-казачным апавядальнымі элементамі-сімваламі прыдаюць твору сапраўдную мастацкую значнасць. Па гэтай аповесці ў тэатры імя Янкі Купалы быў пастаўлены спектакль і ў 1986 годзе знята мастацкая стужка.
Да самых значных твораў пісьменніка належыць і аповесць “Праклятая любоў”, што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1992) – яскравае сведчанне высокай творчай сталасці вядомага празаіка, добрага знаўца народнага жыцця і побыту, чалавечых лёсаў і характараў.
Творы А. Жука грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове – гэта напруджаны роздум над жыццём. Пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, пакуты і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавека самога сябе, адносіны да працы, да зямлі. Усё гэта і дазваляе ўспрыняць творчасць А.Жука як арыгінальную і адметную з’яву сучаснай беларускай літаратуры.

Бібліяграфія

Алесь Жук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 443.
Бугаёў, Д. Чалавечнасць : лiт. крытыка / Д. Бугаёў. – Мінск : Маст. лiт., 1985. – 311 с.
Далiдовiч, Г. З маладосці сталы Алесь Жук ; Генрых Далідовіч // Роднае слова. – 2007. – № 3. – C.79–81.
Марцiновiч, А. Гэта ўсё сапраўднае : беларускі пісьменнік Алесь Жук / Алесь Марціновіч // Лiтаратура i мастацтва. – 2012. – № 14. – 6 крас. – C.4.

Автор: Admin 4.5.2022, 7:06

Калі душа адценні ўсе ўвабрала

11 мая – 75 гадоў з дня нараджэння Раісы Баравіковай (1947), паэтэсы, празаіка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова, Дзяржаўнай прэміі Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Нарадзілася ў в.Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы (1965) пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971-1972). У 1972-1977 гг. - карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983-1988 гг. - літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена».
Дэбютавала ў друку ў 1960 годзе. У зборніках паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992) дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час, абавязак перад сваім народам, долю жанчыны, пошук чалавечага шчасця. Эпізоды беларускай гісторыі адлюстраваны ў вострасюжэтнай драматычнай паэме «Барбара Радзівіл» (1992).
Самая істотная рыса паэтычнай творчасці — гранічная адкрытасць душы, прачулая музыка слова. Вершы і паэмы надзвычай эмацыянальныя, напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца вытанчанасцю лірычных пачуццяў. Падсумаваннем яе творчай працы можна лічыць кнігі выбранай паэзіі «Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007).
Аўтар аповесці «Кватарантка» (1980) пра моладзь, пошукі свайго месца ў жыцці. Выдала кніжку казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны „Я“, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), зборнік апавяданняў «Вячэра манекенаў» (2002).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханне».

Бібліяграфія:

Бельскі, А. І. Музыка ў паэтычным свеце Раісы Баравіковай / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы : літ.-крыт артыкулы / А. І. Бельскі. - Мінск, 2008. — С. 139—144.
Глобус, А. Словы пра Раю Баравікову / Адам Глобус // Культура. - 2018. — 20 студз. — С. 15.

Автор: Admin 1.6.2022, 10:55

https://imgbb.com/

Пра Еўфрасінню распавядаюць…

5 чэрвеня – Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.

Многія мысліцелі і асветнікі, якія нарадзіліся ў Беларусі, на працягу ХІІ-ХХстст. Узбагацілі сваімі ведамі, думкамі, талентам скарбонку айчыннай і сусветнай навукі, культуры. Асімілюючы дасягненні еўрапейскай цывілізацыі, грамадска-палітычныя і рэлігійныя дзеячы, філосафы і педагогі, вучоныя і пісьменнікі, кнігадрукары і краязнаўцы неслі веды суайчыннікам, далучаючы іх да набыткаў агульначалавечай культуры. Яны разумелі і памяталі: веды – гэта тое святло, што запаленае аднойчы, здольна нязгаснай лампадай свяціць скрозь вякі. Несла святло ведаў і славутая Ефрасіння Полацкая – князёўна, манахіня, ігумення, паломніца, кананізаваная святая, кніжніца, асветніца, меценатка. З яе імем звязана адкрыццё першых агульнаадукацыйных устаноў і бібліятэк, стварэнне школы архітэктуры і жывапісу, развіццё рамёстваў. Падвіжніцтва, асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай мелі вялікае значэнне для грамадскага і дзяржаўнага жыцця Полацкага княства. Справу славутай палачанкі падхапілі, паглыбілі і развілі Францыск Скарына і Васіль Цяпінскі, Сымон Будны і Спірыдон Собаль, Сімяон Полацкі і браты Зізаніі.
З цягам часу ўсё больш выразна ўсведамляецца веліч здзяйсненняў Ефрасінні Полацкай. Пра яе жыццё амаль не захавалася дакументальных звестак. Асноўнай крыніцай з’яўляецца “Жыціе Ефрасінні Полацкай…”. Яго вывучэнне мае вялікае значэнне для выхавання маладога пакалення: фарміравання духоўнасці, дабрачыннасці, маральна-этычных поглядаў, любові да Радзімы, патрыятызму. Жыццёвы шлях і разнастайная дзейнасць Ефрасінні Полацкай адлюстраваны ў прапанаваным спісе.

Арлоў, Уладзiмiр Аляксеевiч. Еўфрасiння Полацкая / У.А.Арлоў. - Мінск : Маст.лiт., 1992. - 220 с. - ( Святыя зямлi Беларускай).
Гарошка, Л. Ю. Святая Еўфрасiння-Прадслава, патронка Беларусi : нарыс, артыкулы / Леў Гарошка. - Мінск : Маст. лiт., 1996. - 124 с. - (Галасы беларускага замежжа).
Дудараў, А. А. Крыж : зборнік п'ес / Аляксей Дудараў. - Мінск : Беларусь, 2002. – 415 с. - (Школьная бiблiятэка).
Еўфрасіння Полацкая : жыццяпіс і даследаванне спадчыны Асветніцы / уклад. У. А. Арлоў ; мастак У.А. Фандулёў]. - Мінск : Полымя, 2000. - 271 с.. - (Нашы славутыя землякі)
Коўтун, В. Пакліканыя: раман-жыціе / Валянціна Коўтун. – Мінск: Маст. літ., 2007. – 245, [2] с. : іл.
Крест - красота церкви = Крыж - краса царквы = Cross - beauty of church / авт. Л.В. Алексеев и др. - Минск : Четыре четверти, 1998. – 117 с. - (Наши духовные ценности).
Масляніцына, І. А. Слава і няслаўе / І. А. Масляніцына, М. К. Багадзяж. - Мінск : Народная асвета, 1995. - 252, [3] с.
Масляницина, И. А. О том, что иногда монашеский клобук бывает предпочтительнее брачного венца: [новелла] / И. А. Масляницина // Летописцы повествуют о любви / И. А. Масляницина. – Минск, 2002. – С. 142-150.
Марцiновiч, А. Святая Еўфрасіння, альбо Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля / Алесь Марцiновiч. - Мінск : Беларусь, 2008. – 111 с.
Левшун, Л. Яко луча солнечная: (худож.-док. повествование) / Любовь Левшун. - Минск. : Белорусская Православная Церковь, 2009. – 312 с.
Насустрач Духу: анталогія беларус. хрысціян. паэзіі / [уклад. і прадм. І.А. Чароты]. – Мінск, 2001. – 340 с.
Преподобная Евфросиния Полоцкая = Прападобная Еўфрасіння Полацкая = St. Evfrosinia of Polotsk. - Минск : Четыре четверти, 1997. – 115 с. - (Наши духовные ценности).
Селицкий, А. А. Евфросиния Полоцкая : ее храм, ее фрески / А. Селицкий. - Минск : Беларусь, 2016. - 180, [3] с.

Автор: Admin 11.7.2022, 11:17

“Сучаснік назаўжды - Купала”
7 ліпеня – 130 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (1882-1942),
народнага паэта Беларусі

У кожнага народа ёсць свае песняры. Іх творчасць спрыяе духоўнаму сталенню не аднаго пакалення, фарміруе светапогляд і патрыятычныя памкненні народа, прыносіць яму вядомасць, славу і пашану. Вялікім песняром беларускага народа з’яўляецца Янка Купала – геніяльны паэт, мастак слова, драматург, палымяны публіцыст. Яго творчасць увабрала ў сябе лепшыя здабыткі беларускай культуры, мовы, мыслення; раскрыла і ўвасобіла якасці характару беларусаў – цярплівасць, працавітасць, любоў да роднай зямлі і разам з тым рамантызм, прагу да ўсяго новага, несакрушальную веру ў лепшае і чалавека.
Я. Купала віртуозна валодаў багатай жанравай палітрай літаратуры, У яго творах імкліва струменіць жывая народная мова, скрозь зіхацяць яркія словы, прыказкі і прымаўкі, параўнанні і метафары. Яны насычаны шматзначнымі алегорыямі і сімваламі, у аснове якіх глыбінныя нацыянальныя архетыпы.
Яго зборнікі “Жалека” (1908), “Гусляр” (1910), “Шляхам жыцця” (1913) засведчылі, што Бацькаўшчына нарэшце прыймела свайго прарока. Купала цвёрда верыў у светлую будучыню роднага краю, адраджэнне нацыі, заможнае жыццё чалавека працы.
Вяршыняй у творчасці Янкі Купалы з’яўляецца акопаўскае лета 1913 года. Увесь час Купалу не адпускала мроя – Яна. Магчыма, таму і стварыў паэт такі выразны вобраз Бандароўны. Яна ўзнялася да вяршынь сусветнай інтымнай лірыкі ў паэме “Яна і я”, да найвялікшага трагізму ў вобразе Зоські ў “Раскіданым гняздзе”, да вясёлай няўрымслівай і закаханай Паўлінкі ў “Паўлінцы”.
Асэнсаванню цывілізацыйнага феномена беларусаў прысвечана п’еса “Тутэйшыя” (1922) – сапраўдны шэдэўр нацыянальнай драматургіі. У гэтым творы Я.Купала акрэсліў гістарычныя перспектывы беларускага народа, раскрыў складаныя працэсы станаўлення нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яркімі сродкамі драматург асвятліў анархію, хіткасць і нетрывалае становішча Беларусі падчас калейдаскапічных змен розных палітычных рэжымаў. На думку пісьменніка, беларускі народ павінен дбаць пра ўласную зямлю, клапаціцца пра ўсеагульны дабрабыт.
Я.Купала – адзін з найбольш яркіх нацыянальных публіцыстаў і інтэлектуалаў ХХ ст., які выступаў па ключавых грамадскіх праблемах. Яго прагрэсіўныя ідэі аказалі моцнае ўздзеянне на развіццё беларускай нацыі. У артыкуле “Вера і нацыянальнаць” (1914) пісьменнік-публіцыст гнеўна асудзіў распальванне рэлігійнай варажнечы і штучны падзел адзінага беларускага народа паводле канфесіянальнай прыкметы. Ён вылучыў на першае месца ідэю фарміравання палітычнай нацыі, з’яднанай агульнымі палітычнымі і эканамічнымі інтарэсамі, агітаваў за выхаванне “чалавека-грамадзяніна сваёй бацькаўшчыны”, бачыў вялікую мэту ў тым, каб “спольна і згодна працаваць над адраджэннем сваёй вялікай старонкі, здабываць сябе лепшую долю…”
Класіка не падуладна часу. Сёння надзвычай актуальна новае асэнсаванне твораў Песняра, бо ў пераломныя, гістарычна-эпахальныя часы кожны народ скіроўвае свае позіркі і думы, звярае іх па сваіх нацыянальных героях. А Янка Купала менавіта з’яўляецца адным з іх, песняром народных дум.

Бібліяграфія

1. Бармоціна, А. Луцэвічы і Луцкевічы / Алена Бармоціна // Беларуская думка. - 2020. — № 6. — С. 96—99.
2. Бароўская, I. "Паляці мая мысль, лётам сокала..." : Янка Купала і нацыянальная песенная лірыка / Інна Бароўская // Роднае слова. - 2012. — № 6. — C. 88—90.
3. Бярозкiн, Р. Свет Купалы : лiт. крытыка / Р. Бярозкiн. — Мн. : Маст. лiт., 1981. — 572 с.
4. Весялуха, М. "Завуся я толькі — Янка Купала" / Марына Весялуха // Звязда. - 2017. — 7 ліп. — С. 13.
5. Гапава, В. Перачытваючы "Спадчыну" Янкi Купалы / В. Гапава. — Мн. : Навука i тэхнiка, 1983. — 135 с.
6. Лойко, О. Янка Купала / О. Лойко. М. : Молодая гвардия, 1982. — 349 с. — (ЖЗЛ: Жизнь замечательных людей).

Автор: Admin 1.8.2022, 8:59

І ён жыве…


4 жніўня – 105 год з дня нараджэння Янкі Брыля (1917 —2006), народнага пісьменніка Беларусі, перакладчыка, публіцыста.
Брыль Янка — класік беларускай літаратуры, народны пісьменнік Беларусі. У 1922-1939 гг. жыў у в.Загор’е Карэліцкага р-на. Закончыў польскую сямігадовую школу ў в.Турэц. У 1931 г. паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог там вучыцца з-за матэрыяльных абставін. У 1944 г. – разведчык партызанскай брыгады “Камсамолец” на Карэліччыне. Пасля вызвалення Мірскага раёна ад акупантаў працаваў рэдактарам раённай газеты ў Міры.
Імя народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата дзяржаўных і літаратурных прэмій, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджанага баявымі ордэнамі і медалямі, Янкі (Івана Антонавіча) Брыля добра вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Амаль 70 год жыцця аддаў літаратуры гэты карыфей беларускай прозы.
У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў “Маладосць” і “Полымя”, працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Шмат сіл Я. Брыль аддаваў працы ў якасці старшыні Беларускага таварыства “СССР - Канада”. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Пісаць Я. Брыль пачаў з чатырнаццаці год, але ўпершыню выступіў у друку толькі ў 1938 г. У 1946 г. выйшла першая кніга Я. Брыля “Апавяданні”, у якую ўвайшлі некалькі апавяданняў і аповесць “У сям’і”, прысвечаныя жыццю заходнебеларускай вёскі. Другі зборнік “Нёманскія казакі” (1947), а таксама аповесці “Сірочы хлеб”, “У Забалоцці днее” (1950) і “На Быстранцы” (1955) – вылучылі Я. Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псіхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах свету пранікнёна лірычнае апавяданне “Галя” (1953).
Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне “Маці” (зборнік “Надпіс на зрубе”, 1958) – гімн беларускай жанчыне, маці, якая не пабаялася ў час Вялікай Айчыннай вайны даць прытулак знясіленым чырвонаармейцам. Тэма вайны знайшла адлюстраванне і ў апавяданнях Я. Брыля са зборніка “Працяг размовы”, які ў 1963 г. атрымаў Літаратурную прэмію імя Я. Коласа.
У пачатку 60-х гг. з’явіўся ў друку славуты раман Я. Брыля “Птушкі і гнёзды”. Гэты адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка быў прынцыпова новым словам у жанры рамана, які сам аўтар назваў “кнігай адной маладосці”.
Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Я. Брылём разам з А. Адамовічам і У. Калеснікам дакументальная аповесць “Я з вогненнай вёскі...” (1975) – жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм.
Трывалае месца ў творчасці Я. Брыля займаюць лірычныя мініяцюры. якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 60-х гг. і якія склалі кнігі “Жменя сонечных промняў” (1965), “Вітраж” (1972), “Акраец хлеба” (1977), “Сёння і памяць” (1985), “Пішу як жыву” (1994), “Вячэрняе” (1994), “Дзе скарб ваш” (1997), “Сцежкі, дарогі, прастор” (2001), “Блакітны зніч” (2004), “Парастак” (2006).
Уся творчасць Я. Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця.

Бібліяграфія

1. Алейнік, Л. Пясочны гадзіннік : літ.-крыт. артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі / Лада Алейнік. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 247 с.
2. Андраюк, С. Вечнае ў штодзённым : да векавога юбілею Янкі Брыля / Серафім Андраюк // Белая Вежа. — 2017. — № 7. — С. 45—55.
Бічэль, Д. Янка Брыль / Данута Бічэль // Хадзі на мой голас / Данута Бічэль. – Гародня–Wroclaw: Гарадзенская бібліятэка, 2008. – С. 201—204.
3. Жалкоўскi, А. I на Лiдчыне ён свой... : успамiны пра Я. Брыля ; фота // Полымя (Карэл. р-н). — 2002. — 4 жн. — C. 2.
4. Калеснiк, У. А. Янка Брыль : Нарыс жыцця i творчасцi / Калеснiк,Уладзiмiр Андрэевiч. — Мінск : Народная асвета, 1990. — 254 с. — (Народныя пiсьменнiкi БССР)


Автор: Admin 15.9.2022, 8:53

Мне пару крыл дало юнацтва…


17 верасня – 110 год з дня нараджэння Максіма Танка (1912-1995), народнага паэта Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусіэ
Адзін з самых яркіх і самабытных пісьменнікаў у гісторыі беларускай нацыянальнай літаратуры Максім Танк (Скурко Яўген Іванавіч) быў чалавекам вялікага прыроднага дару, надзвычайнага таленту, рэдкай духоўнай чысціні.
Ранняя ідэйна-палітычная сталасць аўтара, шырыня светапогляду, шырокае знаёмства з творчасцю класікаў беларускай, рускай, украінскай і польскай літаратуры, еўрапейскай культурай, грунтоўнае веданне фальклору абумовілі хуткае станаўленне М.Танка як мастака слова. Выдатнымі з’явамі літаратурнага жыцця Заходняй Беларусі сталі зборнікі М. Танка “На этапах”, “Журавінавы цвет”, “Пад мачтай”.
Патрыятычныя творы ваенных гадоў склалі кнігі “Вастрыце зброю” і “Праз вогненны небасхіл”, “След бліскавіцы” (Літаратурная прэмія імя Я.Купалы 1959 г.) і інш. Заклікі змагацца супраць ворагаў, нічога не шкадаваць дзеля перамогі, паэтызацыя подзвігу воінаў, услаўленне бессмяротнасці роднага краю, народда, культуры і мовы – асноўныя матывы ваеннай лірыкі.
Паэт звяртаўся і да гісторыі Беларусі, фальклорных сюжэтаў, славіў цяжкую, але пачэсную працу рабочых і хлебаробаў. Моцная сувязь з беларускай народна-песеннай творчасцю, фальклорам, характэрная для ўсёй лірыкі паэта, непасрэдна выяўляецца ў творах для дзяцей (кнігі “Галінка і верабей”, “Казкі лірніка”, “Ехаў казачнік Бай” і інш.
Высокую ацэнку крытыкаў і літаратуразнаўцаў, усёй тагачаснай грамадска-культурнай супольнасці атрымалі яго зборнікі “Мой хлеб надзённы” (Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я.Купалы), “Нарачанскія сосны”, “Прайсці праз вернасць” і інш.
Выступаў М.Танк і як празаік-дакументаліст (кніга-дзённік “Лісткі календара”). Пераклаў на беларускую мову многія творы А.Пушкіна, У.Маякоўскага, А.Міцкевіча, Ю.Славацкага і інш. За праклады польскай паэзіі атрымаў Літаратурную прэмію Таварыства польска-савецкай дружбы (1958).
За вялікую і плённую грамадска-культурную дзейнасць і багатую літаратурна-творчую працу М.Танку былі прысвоены высокія званні народнага паэта Беларусі (1968), Героя Сацыялістычнай Працы (1974). Да творчасці паэта, якая стала сучаснай беларускай літаратурнай класікай, будзе звяртацца яшчэ не адно пакаленне як да крыніцы цяпла і дабрыні, веры і аптымізму, духоўнасці і маралі. Кнігі М. Танка вучаць здзіўляцца хараству і цуду жыцця, умець адчуваць красу ў свеце.



Бібліяграфія
Арочка, М. Максiм Танк : жыццё ў паэзii / Мiкалай Арочка. — Мінск. : Навука i тэхнiка, 1984. — 272 с.
Бачыла, А. Крыло неспакою = Крыло тревоги : пошук, роздум, палемiка, успамiны / А. Бачыла. — Мінск. : Маст. лiт., 1985. — 268 с.
Гнiламёдаў, У. Класiкi i сучаснiкi : артыкулы, нарысы, старонкi ўспамiнаў / Уладзiмiр Гнiламёдаў. — Мінск. : Маст. лiт., 1987. — 288 с.
Калеснiк, У. Максiм Танк : нарыс жыцця i творчасцi / У. Калеснiк. — Мінск : Маст. лiт., 1981. — 189 с.
Калядка, С. Максім Танк : новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі / С. Калядка ; рэд.: А. Верабей, — Мінск : Бел. навука, 2014. — 485 с.

Адамовiч, Г. "... І адчуваю полымя жывое" : Максім Танк — класік беларускай літаратуры / Г. Адамовіч // Роднае слова. — 2012. — № 8. — C. 4—7.
Галоўка, С. Горад бунтарнай маладосці : па віленскіх адрасах Максіма Танка / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. — 2019. — № 7. — С. 40—49.
Дамаркова, В. Максім Танк — жыццё і творчасць паэта / В. Дамаркова // Полымя. - 2017. — № 10. — С. 23—27.
Дранько-Майсюк, Л У Вільні і больш нідзе : архіўная аповесть пра Максіма Танка / Леанід Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. — 2016. — № 2. — С. 34—68.

Автор: Admin 30.9.2022, 11:21

Спасцігаючы горыч часу

7 кастрычніка – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Пташнікава (1932, Лагойскі р-н – 2016), пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа.
Іван Мікалаевіч Пташнікаў (1932-2016) – беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 7 кастрычніка ў вёсцы Задроздзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыўшы ў 1951 годзе Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу, Пташнікаў паступіў у Беларускі тэатральны інстытут на акцёра. Але не вучыўся, вярнуўся дамоў.
У 1952 годзе паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў у 1957 годзе. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957-1958), часопісах «Маладосць» (1958-1962), «Полымя» (1962-1995).
У 1957 годзе, калі Іван Пташнікаў быў яшчэ студэнтам апошняга курса, у часопісе «Полымя» была надрукавана аповесць «Чачык». Менавіта з гэтай аповесці пачынаецца яго творчая біяграфія.
Пасля з’яўляюцца іншыя новыя творы пісьменніка. Яны склалі першую кнігу апавяданняў і аповесцей «Зерне падае не на камень» (1959).
Творчасць Івана Пташнікава – гэта творчасць аднаго з самых таленавітых і яркіх прадстаўнікоў свайго пакалення, пакалення дзяцей вайны. Чароўны свет прыроды, жыццё людзей, іх праца, побыт, узаемаадносіны, іх барацьба за незалежнасць і аднаўленне роднага краю, іх мужнасць і шчодрасць душы – усё гэта фарміравала духоўны свет пісьменніка, яго творчую натуру.
Асаблівае месца ў творах Івана Пташнікава займае тэма вайны.
Апавяданні «Алёшка», «Алені», «Бежанка», «Эфка» пра падлеткаў, якія сталелі ў выпрабаваннях вайны і першых пасляваенных гадоў.
У аснову аповесці «Тартак» (1967) пакладзены канкрэтны фактычны матэрыял: тpaгiчны лёc вёcкi Дaльвa, якaя былa cпaлeнa фашыстамі разам з людзьмі зa cyвязь яe жыxapoў з пapтызaнaмi. Трагедыя Дальвы, паводле слоў пісьменніка, «гэта трагедыя беларускай вёскі 1943 года». Паводле сцэнарыя аўтара ў 1973 годзе зняты аднайменны фільм на Беларускім тэлебачанні.
Аповесць «Найдорф» (1975, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа ў 1978 г.) прысвечана апошнім дням, нават гадзінам вайны, вайны партызанскай, і першым дням міру на гэтай зямлі. Вярнуліся з лесу людзі. Але нялёгка пакінуць аўтамат і ўзяцца за плуг. Гэта быў час асаблівага драматызму, пераход чалавека, грамадства ў новы стан. Асноўныя падзеі твора звязаны з вобразамі герояў – сярэдніх гадоў селяніна Яхрэма Жаваранка і зусім яшчэ маладога хлопца Алёшы. Сюжэт разгортваецца вакол іх жыццёвых лёсаў.
Тэма вайны не пакідае пісьменніка. З кожным творам ён па-новаму асэнсоўвае народны боль і трагедыю. Апавяданне “Эфка” – пра пасляваенных беларускіх дзяцей. Апавяданне ж “Львы” – гэта водгук на чарнобыльскую трагедыю. Абодва гэтыя апавяданні – папярэджанне аб тым, да чаго можа прывесці забыццё спрадвечных ісцін дабра, нежаданне людзей жыць па законах маралі.
Тэма беларускай вёскі 1960-80-х гадоў, духоўны свет селяніна-працаўніка, яго сувязь з зямлёю і прыродай адлюстравана ў раманах «Мсціжы» (1970) і «Алімпіяда» (1985).
Іван Пташнікаў зрабіў важкі ўнёсак у беларускую літаратуру і асабліва ў вясковую і ваенную прозу. Раманы Пташнікава малююць вясковае жыццё ў родным аўтару Мсціжскім раёне ў час і пасля Вялікай Айчыннай вайны з новай непрыкрашанай праўдзівасцю і адкрытасцю, неўласцівай да таго беларускай вясковай прозе. Пташнікаў ужывае жывую дыялектную мову, аднак спалучае бязлітасны рэалізм з напеўным стылем, багатым на вобразы, якія надаюць прозе высокую вартасць.

Бібліяграфія

1. Андраюк, С. А. Чалавек на зямлі : нарыс творчасці І. Пташнікава / С. А. Андраюк. - Минск : Маст. літ., 1988. - 254 с.
2. Андраюк, С. Прадыктавана жыццём, праверана часам / Серафім Андраюк // Полымя. - 2012. — № 10. — С. 155—168.
Вайна ў творчасці Івана Пташнікава
3. Буднік, В. Тыпалогія герояў і апавядальныя стратэгіі ў раманах "Мсціжы” Івана Пташнікава і "Прарок" Тадэвуша Новака / Вольга Буднік // Роднае слова. - 2020. — № 5. — С. 17—21.
4. Бярозка, А. Ф. Немагчымасць споведзі : мемуарная проза Івана Пташнікава / Аляксандр Бярозка // Роднае слова. - 2022. — № 1. — С. 22—26.

5. Жардзецкая, А.У. Экалагічныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе : на прыкладзе твораў Івана Пташнікава, Віктара Казько, Алеся Жука, Віктара Карамазава // Роднае слова. — 2008. — № 12. — С. 28—31.
6. Ільчанка, С. Спасцігаючы горыч часу ... : аповесць "Найдорф" Івана Пташнікава і яе экранная версія / Сяргей Ільчанка // Роднае слова. - 2021. — № 5. — С. 80—82.
7. Міхалевіч, А. Г. Асаблівасці стылёвай манеры Івана Пташнікава / Алена Міхалевіч // Роднае слова. - 2018. — № 8. — С. 32—35.
8. Палтаран, В. C. Чалавек на вятрах часу : публіцыстыка; літ. крытыка / В. С. Палтаран. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. - 342 с




Автор: Admin 1.11.2022, 8:58

Вялікі дойлід нацыянальнай культуры (Якуб Колас)

3 лістапада – 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (1882-1956), народнага паэта Беларусі.
У сапраўднага пісьменніка ёсць дата нараджэння і няма даты смерці. Гэтыя словы з поўным правам можна аднесці да Якуба Коласа – вялікага беларускага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста, фалькларыста, настаўніка моладзі, арганізатара навукі і выдавецкай справы ў рэспубліцы. Аддаленасць часу не робіць яго творчасць менш значнай. Наадварот, яна набывае ўсё большую актуальнасць, а талент пісьменніка прадаўжае прыцягваць увагу чытачоў і сёння.
Нарадзіўся Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (сапраўднае імя Я.Коласа) у в.Акінчыцы былога Мінскага павета ў сям’і лесніка. Спачатку вучыўся ў Мікалаеўскім народным вучылішчы, у 1898г. паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, пасля заканчэння якой выкладаў на Палессі.
Пісаць Я.Колас пачаў на рускай мове. У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску “Наш родны край” (1906). У 1910г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў “Песні-жальбы”, затым – кнігі прозы “Апавяданні” (1912), “Родныя з’явы” (1914). Асобнымі выданнямі былі надрукаваны ў Пецярбургу апавяданні “Нёманаў дар” і “Тоўстае палена” (абодва ў 1913 г.). 1920-я гг. былі надзвычай плённымі ў творчасці Я. Коласа. У гэты час ён стварыў паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, выдаў паэтычны зборнік “Водгулле”, кнігу апавяданняў “Казкі жыцця”, напісаў аповесці “У палесскай глушы” і “Углыбі Палесся”, якія склалі аснову трылогіі “На ростанях”. У неспрыяльных умовах 1930-х гг. Я.Колас рабіў усё магчымае для развіцця беларускай мовы, літаратуры і культуры. Пісьменнік выступаў з вершаванымі творамі, апублікаваў аповесці “Адшчапенец” і “Дрыгва”, п’есы “Вайна вайне” і “У пушчах Палесся”, працаваў над паэмай “На шляхах волі”. Перыяд Вялікай Айчыннай вайны – адметны і складаны этап у творчай дзейнасці Я.Коласа. Усенародная трагедыя выклікала пачуцці горычы, гневу, абурэння, гатоўнасці непасрэдна далучыцца да абаронцаў роднай зямлі. Зброяй у гэтай барацьбе стала палымянае мастацкае слова. Верш “Шалёнага пса – на ланцуг!” быў надрукаваны ў газеце “Правда” ўжо 24 чэрвеня 1941 г. За творы ваенных гадоў Я. Коласу была прысуджана ў 1946 г. Дзяржаўная прэмія СССР. У 1949 г. ён атрымаў другую Дзяржаўную прэмію СССР за паэму “Рыбакова хата”.
У Беларусі свята ўшаноўваецца памяць народнага песняра. За лепшыя празаічныя творы і літаратуразнаўчыя працы два разы ў год прысуджаецца Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа. У 1959 г. у Мінску быў адкрыты Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа. На радзіме пісьменніка музеефікаваны мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы, Смольня, Альбуць, Ласток. Шмат гадоў праводзіцца навуковая канферэнцыя “Каласавіны”. Імем народнага паэта названы многія ўстановы, вуліцы, скверы рэспублікі. У Мінску на плошчы, якая носіць яго імя, узведзены бронзавы манумент пісьменніка. Па рашэнні ЮНЭСКА ў міжнародным маштабе адзначалася стагоддзе з дня нараджэння паэта Беларусі.

Бібліяграфія

1. Александровiч, С. Крыжавыя дарогi : аповесць пра Якуба Коласа / Сцяпан Александровiч. — Мінск : Маст. лiт., 1985. — 333 с.
2. Александровiч, С. На шырокi прастор : аповесць пра Якуба Кооласа / Сцяпан Александровiч. — Мінск : Маст. лiт., 1979. — 352 с.
3. Бачыла, А. Крыло неспакою = Крыло тревоги : пошук, роздум, палемiка, успамiны / Алесь Бачыла. — Мінск : Маст. лiт., 1985. — 268 с.
4. Бельскі, А. Палессе ў паэзіі Якуба Коласа // Галасы і вобразы : літ.-крыт артыкулы / Алесь Бельскі. — Мінск, 2008. — С. 43—47.
5. Брыль, Я. Родны кут : Янка Брыль пра сустрэчы з Якубам Коласам / Янка Брыль // Беларуская думка. — 2017. — № 10. — С. 36—40.
6. Вабішчэвіч, Т. Дэбютны зборнік "Песні-жальбы" Якуба Коласа ў ацэнках рэцэнзентаў / Таццяна Вабішчэвіч // Роднае слова. — 2020. — № 11. — С. 11—15; № 12. — С. 10—13.
7. Вядомы і невядомы Якуб Колас : вобраз народнага паэта ў фотаздымках БЕЛТА // Беларуская думка. — 2017. — № 10. — С. 34—35.
8. Галоўка, С. Курскія ростані Якуба Коласа / Сягрей Галоўка ; фота // Беларуская думка. — 2021. — № 4. — С. 44—49.

Автор: Admin 1.12.2022, 7:26

Святло хараства і дабрыні

22 снежня – 100 гадоў з дня нараджэння Алены Васілевіч (1922 –2021), пісьменніцы.
Алена Сямёнаўна Васілевіч, заслужаны работнік культуры Беларусі, увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры ХХ ст, як пісьменнік аўтабіяграфічнай прозы
Нарадзілася на Случчыне. У васьмігадовым узросце засталася круглай сіратой, выхоўвалася ў сваякоў.
Пісаць Алена Васілевіч пачала яшчэ студэнткай філалагічнага курсу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1947 годзе на старонках часопіса “Беларусь” была апублікована невялічкая аповесць “У прастор жыцця”. З таго часу яе творы часта з’яўляліся ў газетах і часопісах, выходзілі асобнымі выданнямі. Асноўным жанрам пісьменніцы стала апавяданне. У цэнтры ўвагі – ваеннае і пасляваеннае жыццё людзей, праблемы іх асабістых узаемеадносін, маралі, выхавання дзяцей (аповесць “Шляхі-дарогі”, зборнікі апавяданняў “Блізкія знаёмыя”, “Падслухала сэрца”, “Адно імгненне” і інш.)
Высока былі ацэнены крытыкай апавяданні і навэлы “Горкі ліпавы мёд”, “Зімовая дарога”, “Марыула” і інш. Яны цікавы арыгінальнасцю выяўлення асобы аўтара, тонкасцю лірычных перажыванняў герояў, багаццем настроевых адценняў, актуальнасцю маральна-этычных праблем.
Майстэрства Алены Васілевіч праявіілася і ў апавяданнях для дзяцей. Зборнікі “Заўтра ў школу”, “Сябры”, “Апавяданні”, казка “Калінкавая рукавічка” – увайшлі ў дзецкую беларускую класіку. Сюжэты апавяданняў падказаны прыгодамі і здарэннямі, што адбыліся з дзецьмі самой пісьменніцы (“Геша”, “Цюлік”, “Арфа” і інш.) У большасці твораў шмат гульняў, забаў, прыдумак, мілых дзіцячых спрэчак. Адной з першых у беларускай дзіцячай літаратуры А.Васілевіч узняла трывожную, актуальную праблему душэўнага сіроцтва дзяцей (апавяданне “Шурка Рэмзікаў”), дзе распавядаецца пра вельмі няпросты лёс падлетка, што свет дзіцячай душы надзвычай складаны, а таму патрабуе асблівай увагі, цеплыні, ласкі, дабразычлівай патрабавальнасці.
Творчая індывідуальнасць А. Васілевіч асабліва ярка выявілася ў тэтралогіі “Пачакай, затрымайся…”. У 1976 годзе тэтралогія была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР. Праз асабістае перадаюцца тут тыповыя рысы жыцця беларускай вёскі 1920-30-х гг. Па-мастацку ўзноўлены пейзажы, характэрныя асаблівасці побыту, працы, рытуалаў, беларускіх свят.
Шмат гадоў Алена Васілевіч уваходзіла ў склад Усесаюзнага савета па дзіцячай і юнацкай літаратуры, неаднаразова выбіралася ў праўленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, праўленне Літфонду Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна ўзнагароджана ордэнам “Знак пашаны”, медалямі, шматлікімі ганаровымі граматамі.




Бібліяграфія

1. Васілевіч Алена // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік : у 6 т / рэдкал. Ірына Багдановіч і інш.. – Мінск, 1992. – Т. 1. – С. 515-519.
2. Беларускае апавяданне 1920—1930-х гадоў / [укладанне, прадмова і каментары І. М. Шаладонава] ; навуковы рэдактар Я. А. Гарадніцкі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. - 765, [1] с. - (Залатая калекцыя беларускай літаратуры).
3. Дасаева, Т. Н. Зямля, дзе было наканавана нарадзіцца... : Случчына ў аўтабіяграфічнай прозе Алены Васілевіч / Таццяна Дасаева // Роднае слова. - 2018. — № 11. — С. 10—13.
4. Несцяровіч, С. У. Апавяданне А. Васілевіч "Горкі ліпавы мёд" : матэрыял да ўрока дадатковага чытання ў VII класе / С. У. Несцяровіч // Беларуская мова і літаратура. - 2019. — № 11. — С. 13—15.
5. Раманенка, Т. М. Апавяданне "Горкі ліпавы мёд" Алены Васілевіч : урок дадатковага чытання ў 7 класе / Т. М. Раманенка // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу" . - 2018. — № 3. — С. 9—11.
6. Церах, В. П. Алена Васілевіч. Апавяданне "Сябры" (6 клас) / В. П. Церах // Беларуская мова і літаратура. - 2020. — № 4. — С.10—14.


Автор: Admin 3.1.2023, 8:02

Жыццё заўжды бывае шчодрым


16 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння (1943) Міколы Чарняўскага, пісьменніка.

Пісаць для юнага чытача – справа складаная і сур’ёзная. Тут мала мець талент, а патрэбна яшчэ ўмець размаўляць з дзецьмі, разумець іх душы. Менавіта такім пісьменнікам і з’яўляецца Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Чарняўскі, творчасць якога прасякнута шчырасцю і дабрынёй, пяшчотай і жыццёвай праўдай.
Нарадзіўся ён на Гомельшчыне ў шматдзетнай сям’і. Дзяцінства юнака было нялёгкім: рана страціў маці, таму даводзілася разам са сваімі старэйшымі братамі і сястрой дапамагаць бацьку па гаспадарцы.
Першы верш М.Чарняўскага “Васілёк” быў надрукаваны ў часопісе “Піянер Беларусі” ў 1958 годзе. Ужо ў ім выявілася паэтычная душа аўтара, клапатлівае стаўленне да роднага слова, уменне адчуць прыгожае.
Паэтычны талент пісьменніка раскрыўся менавіта ў дзіцячай літаратуры. Мікола Чарняўскі вельмі тонка адчувае асаблівасці ўспрымання дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, таму пераважная колькасць вершаў прысвячаецца ім. “Ад дзіцячага звонкага шчырага слова, адзначае Мікалай Мікалаевіч, - дабрэе, чысцее душа”.
Шмат паэт піша пра прыгажосць прыроды, станоўчыя чалавечыя якасці, такія як дабрыня, шчырасць, сумленнасць, дзякуючы літаратурным прыёмам пераасэнсоўвае фальклорныя казачныя вобразы.
Першы зборнік вершаў для дзяцей “Дзе лета канчаецца” выйшаў у 1963 годзе, калі М.Чарняўскаму было ўсяго 20 гадоў. Дзіцячая літаратура для пісьменніка – галоўнае прызначэнне ў жыцці, яго клопат, натхненне, любоў. Найбольш вядомыя зборнікі вершаў “Сонца ў хованкі гуляе” (1970), “Кліча горн” (1974), “Парад” (1976), “Хто сябруе з добрым днем?”(1981), “Каго баіцца зубр?” (1994) і іншыя, паэма “Апошні бой” ( 1967), аповесці “Бегунок пачынае думаць” (1965) і “Акадэмія… на колах, альбо За вясёлкай наўздагон” (1990).
Творы пісьменніка абуджаюць у дзяцей пачуццё дабрыні, душэўнай чуласці, умацоўваюць прыроджаны дзіцячы аптымізм, садзейнічаюць выхаванню любові да роднага слова і фарміраванню ў іх эстэтычнага густу. Яны захапляюць шчырасцю, багаццем гумару, фантастычнасцю, музычнасцю вершаваных радкоў, чароўным гучаннем беларускага слова.
Больш чым за шэсцьдзесят гадоў літаратурнай працы пісьменнікам зроблена нямала: выйшла больш за трыццаць кніг для дзяцей і дарослых. Чатыры разы ён станавіўся лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў на лепшы твор для дзяцей і юнацтва.




Бібліяграфія

1.Чарняўскі Мікола // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. – Мінск, 1995. – Т. 6. – С. 263.
2.Чарняўскі, М. Мікола Чарняўскі: “Любіце кнігу, і яна будзе вашым сябрам” : гутарка з паэтам / запісаў Леанід Клышко // Пралеска. – 2003. – № 1. – С. 19–21.
3.Маляўка, М. “Слова роднае – вечнасці след…” : штрыхі да творчага партрэта М.Чарняўскага / Мікола Маляўка // Роднае слова. – 2003. – № 1. – С. 9–12.
4.Яфімава, М. Прыгожа, займальна, мудра… / М. Яфімава // Пачатковая школа. – 2008. – № 1. – С. 32–43.

Автор: Admin 31.1.2023, 9:08

Пякельная рэчаіснасць

https://ibb.co/pvZ7XNc 18 лютага – 130 гадоў з дня нараджэння (1893) Максіма Гарэцкага, пісьменніка.
У духоўнай культуры беларускага народа выдатнае месца належыць самабытнай і рознабаковай творчасці Максіма Гарэцкага – непаўторнага творцы, палымянага публіцыста, руплівага даследчыка і навукоўца.
Максім Іванавіч Гарэцкі нарадзіўся ў вёсцы малая Багацькаўка, што на Мсціслаўшчыне, у сялянскай сям’і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай школе граматы. Затым вучобу працягваў у царкоўнапрыходскай школе сяла Вольшы. У 1909 годзе, вытрамаўшы вялікі конкурс, Максім паступіў ў Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча.
Яшчэ падчас вучобы ў вучылішчы Максім Гарэцкі стаў супрацоўнічаць з газетай “Наша ніва” і як празаік і драматург ён заявіў аб сабе ўжо ў 1913 г., калі надрукаваў тут сваё апавяданне “У лазні” і п’есу “Атрута”.
Упэўнена распачатая літаратурная праца была, на жаль, перапынена. У ліпені 1914 года Максім Гарэцкі мусіў пайсці на абавязковую вайсковую службу. Неўзабаве разгарэлася першая сусветная вайна. Разведчык, сувязіст артылерыйскай батарэі, М.Гарэцкі спаўна зведаў усе жахі франтавых акопаў і цяжкасці тылавых шпіталёў. Але гэта была толькі запеўка перад наступнымі, усё больш і больш трагічнымі выпрабаваннямі. У студзені 1922г. М.Гарэцкага арыштавалі за “прыналежнасць да партыі камуністаў”, ён быў пасаджаны ў сумна вядомыя Лукішкі і праз два тыдні выкінуты ў нейтральную паласу. Потым, пачынае раскручвацца махавік сталінскіх рэпрэсій. Супраць беларускай інтэлігенцыі фабрыкуецца так званая справа “Саюза вызвалення Беларусі”. Па гэтай справе М.Гарэцкі ў ліку 108 выдатных дзеячаў беларускага дзяржаўнага адраджэння, навукі і культуры быў арыштаваны і асдуджаны на высылку ў горад Вятку. У 1937 г. Максіма Гарэцкага арыштавалі зноў. На гэты раз пазбегнуць трагедыі не ўдалося. Рашэннем “тройкі” адзін з найталенавіцейшых беларускіх пісьменнікаў быў расстраляны 10 лютага 1938 года.
Калі б ў яго творчай спадчыне былі б толькі запіскі “На імперыялістычнай вайне”, ён ужо стаў бы нацыянальным класікам. Праўда аб чалавеку на вайне – перад выбарам жыцця і смерці, перад карцінай масавай пагібелі такіх жа, як ты, людзей, - самая жорсткая, нечаканая, неверагодна балючая праўда. Максім Гаржэцкі прапусціў гэту праўду праз сябе: бачыў, яе, чуў, адчуваў. Але ж была яшчэ ў Максіма Іванавіча “Камароўская хроніка” – сапраўдная эпапея беларускага сялянскага жыцця. Як і ўсе іншыя значныя творы Гарэцкага, “Камароўская хроніка” – клад, сапраўднае радовішча нашай роднай матчынай мовы, яе стылёвых асаблівасцяў.
Максім Гарэцкі прыпыняўся ў нашым горадзе Лідзе ў 1920 годзе. Аб гэтым афіцыйна пазначана ў “Пракопавым дзённіку”. Дзякуючы гэтым запісам, мы лідчане, маем гонар за тое, што тут, на зямлі Лідскай застаецца памяць пра класіка беларускай літаратуры, жыццё якога ішло не па зайздросным шляху.
Бібліяграфія
Губская, В."Дайце нам нашу мясцінку пад небам": да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага : класік беларускай літаратуры, даследчык, патрыёт / В.Губская // Народная асвета. - 2018. — № 2. — С. 81—84.
Дасаева, Т. Максім Гарэцкі - беларусазнаўца : да 120-годдзя з дня нараджэння / Таццяна Дасаева // Роднае слова. — 2013. — №2.— C.6—12.
Іофе, Э.Максім Гарэцкі як класік літаратуры : (на аснове прац беларускіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў) / Э.Іофе // Беларуская мова і літаратура. - 2018. — № 2. — С. 35—41.
Каляда, К. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага : (урок у 10 класе) / К. Каляда // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу". - 2018. — № 8. — С. 32—38.
Хітрун, А. Шлях Максіма Гарэцкага ляжаў і праз Ліду / Алесь Хітрун // Лідская газета. - 2018. — 30 мая. — С. 8.

Автор: Admin 1.3.2023, 11:37

Мужнасць салдата не старэе


18 сакавіка – 105 гадоў з дня нараджэння П. Пранузы (1918-2007), паэта, перакладчыка, педагога.
Паўлюк Прануза належыць да таго пакалення паэтаў, якія прайшлі нялёгкімі дарогамі вайны, здабывалі перамогу над ворагам цаной жыцця. Пражытае і перажытае ён адлюстроўваў у вершах, у якіх перадаў сваё бачанне свету, адметную вобразнасць і малодыю.
Нарадзіўся П.Прануза ў в.Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і рабочага. У 1941 г. скончыў філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута (цяпер Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у зенітнай дывізіі, прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і Першым Беларускім франтах, дайшоў да Берліна і ў 1945 г. штурмаваў рэйхтаг, на якім адным з першых распісаўся ў знак перамогі над фашызмам. Дэмабілізаваўшыся, жыў і працаваў у Нясвіжы. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Нясвіжскім педагагічным вучылішчы імя Я.Коласа, а потым у сярэдняй школе. У 1982 г. пераехаў у Мінск, дзе працягваў займацца творчай дзейнасцю.
Друкавацца пачаў у 1936 г. у раённай газеце “Сталінец”, потым у “Гомедльскай праўдзе”, дзе ў 1936 г пад псеўданімам Паўдлюк Пранузаў быў змешчаны верш “Сонца ўпала за дахам”. У гады вайны вершы паэта публікаваліся ў франтавых і армейскіх перыядычных выданнях, у сатырычнай газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”. У 1946 г выйшла яго першая кніга “Разгневанная зямля”. За гады творчай працы былі выдадзены зборнікі “Добрай раніцы” (1951), “У дальнім раёне” (1954), “Мае землякі” (1957), “Рукі салдата” (1990) і інш. Свайму сябру, земляку, паэту-франтавіку М.Сурначову, які загінуў у час вайны, прысвяціў зборнік вершаў і ўспамінаў “Акопны спеў” (1986). У гэтых творах адлюстравана біяграфія маладога франтавога пакалення, якому давялосяпрайсці па дарогах вайны. Яны пазначаны асабістай выверансцю, суаднесенасцю з уласным лёсам аўтара.
Паэт узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Славы ІІІ ступені, медалямі і ганаровымі граматамі. У 2006 г. ён стаў Ганаровым грамадзянінам Нясвіжа. У 2015 г. Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прысвоена імя П.Пранузы.

Бібліяграфія

1. Асаёнак, В. Я. 18 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння П. Пранузы (1918 - 2007), паэта, перакладчыка, педагога : бібліяграфічны спіс / В. Я. Асаёнак // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. - 2018. — № 1. — С. 5—7 (дадатак).
2. Лiпскi, У. "Слязой не спачувайце вы..." : Паўлюк Прануза / У.Ліпскі // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — №19. —C.15.
3. Маляўка, М. У абозеніколі не быў : Паўлюк Прануза / МіколаМаляўка // Настаўніцкая газета. - 2018. — 5 мая. — С. 15.
4. ПаэзіяперыядуВялікайАйчыннайвайны / нав.рэд. Я. А. Гарадніцкі ; [укладанне, прадмова, каментарыі А. І. Бельскі]. - Мінск :Мастацкаялітаратура, 2020. - 829, [1] с.. - (Залатаякалекцыябеларускайлітаратуры).

Автор: Admin 31.3.2023, 14:22

Душой прамоўленае слова

5 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння (1943г.) Мар’яна Мікалаевіча Дуксы, паэта.
Мар’ян Дукса – прадстаўнік паэтычнага пакалення, да якога адносяцца Я.Янішчыц, Н.Мацяш, М.Мятліцкі, В.Шніп, Л.Рублеўская і інш. Яно увайшло ў літаратуру ў 1970-80-х гг. і заявіла пра сябе сваёй яркай індывідуальнасцю.
Нарадзіўся ён у в.Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1958-1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі. Закончыўшы яго, працаваў у калгасе. У 1964 годзе М.Дукса паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На пятым курсе ён быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пасля заканчэння вучобы ў 1969 г. настаўнічаў у сярэдняй школе в.Солы Смаргонскага раёна. З 1987 г. прысвяціў сябе творчай дзейнасці. У 2013г. паэт стаў ганаровым грамадзянінам Смаргоні.
Першы верш М.Дуксы быў надрукаваны ў мядзельскай раённай газеце “Нарачанская зара” ў 1960 г. З 1963 г. яго творы рэгулярна з’яўляюцца ў рэспубліканскім друку. У 1967 г. выйшаў паэтычны зборнік “Спатканне”. Потым былі выдадзены кнігі “Крокі”(1972), “Станцыя” (1974), “Прыгаршчы суніц” (1976), “Валуны на пагорках” (1994), “Прыйсці да алтара” (2003) і інш.
Лірычная апавядальнасць у іх спалучаецца з канкрэтнасцю назіранняў. Ад эмацыянальна ўзвышаннага ўспрыняцця рэчаіснасці паэт усё больш схіляецца да аналізу, раскрыцця маральна-духоўных каштоўнасцей. У 1990 годзе за кнігу паэзіі “Заснежаныя ягады” аўтар атрымаў Літаратурную прэмію імя А.Куляшова. У 2016 годзе за кнігу паэзіі “Птушка вечнасці – душа” М.Дукса атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію.
Адной з асаблівасцей паэзіі М.Дуксы стала яе філасафічнасць, схіленне ад эмоцый да разважанняў пра вечныя праблемы чалавечага існавання: жыццё і смерць, дабро і зло, часовае і вечнае, чалавек і прырода. Вершы традыцыйныя па сваёй будове, рэалістычныя па змесце: у іх паэтызуецца родны куток, басаногае дзяцінства, традыцыі вясковага жыцця, асэнсоўваецца шматпакутны лёс беларускага сялянства на розных этапах гісторыі.
Прызнаны майстар лірычнага верша М.Дукса запрашае чытача падумаць разам над самымі надзённымі пытаннямі жыцця.
Бібліяграфія
Бельскі, А. “Ахвярны агонь прымірэння” : (Мар’ян Дукса) / Алесь Бельскі // Краса і смутак: дапам. для настаўнікаў. – Мінск, 2000. – С. 145-150.
Камейша, К. Душой прамоўленае слова: творчы парт. М. Дуксы / Казімір Камейша // Роднае слова. – 2003. - № 4. – С. 8-10.
Мар’ян Дукса / падрыхт. І.Буторына, Г. Казловіч // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2013. - № 5. – С. 80.
Сільнова, Л. “А людскія высілкі зноў квітнеюць ружамі…” / Людміла Сільнова // Наша вера. – 2016. - № 2. – С. 64-66.
Явіч, Я. Мар’ян Дукса: “Аўтар – галоўны герой і рэжысёр верша ці паэмы” / Яна Явіч // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 23 верас. – С. 5.

Автор: Admin 2.5.2023, 8:10

Свет зіхаціць прывабнаю красой

25мая – 85 гадоў з дня нараджэння (1938г.) У.І. Карызны, паэта.
Хто ў нашай краіне не ведае песень, напісаных майстрам паэтычнага слова Уладзімірам Карызнам: “Люблю цябе, Белая Русь”, “Беларусь мая сінявокая!”, “Песня аб роднай зямлі”, “Журавінка”, “На азёрах сініх”. У паэта вялікая аўдыторыя паклоннікаў. Яго песні часта гучаць па радыё і тэлебачанні, іх можна пачуць і на студэнцкіх вечарынах, і на грамадскіх святах, сямейных урачыстасцях.
Уладзімір Іванавіч нарадзіўся ў вёсцы Закружка Мінскага раёна ў сялянскай сям’і. Прыгажосць музыкі адчуў яшчэ з маленства. У беларускай хаце і ў святы, і ў будні гучалі народныя песні. Любоў да музыкі перадалася ад бацькі і маці, якія ведалі многа песень і прыгожа спявалі. Яшчэ юнаком спрабаваў пісаць вершы. Пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Скончыўшы вучобу ў 1961г. выкладаў беларускую і рускую мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, адначасова ўзначальваў літаратурнае аб’яднанне пры раённай газеце “Браслаўская звязда”. З 1967 па 1980 г. быў рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкамаддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё. Пасля працаваў у часопісе “Полымя”, выдавецтве “Юнацтва”, часопісе “Крыніца”.
Першы зборнік лірыкі “Край мой сінявокі” выйшаў з друку ў 1963г. Потым пабачылі свет кнігі паэзіі “Жураўліны досвітак” (1969), “Святло ліўня” (1972), “Шумяць вербы” (1982), “Азёры дабрыні” (1995) “Хвіліна святла” (2000) і інш. Тэмы яго твораў – памяць мінулай вайны, любоў да роднага краю, жыццё і праца, шчасце, радасць і паўсядзённы клопат сучасніка. Вершы У.Каразны вылучаюцца непаўторнасцю стылю, меладычнай прыгажосцю і яркасцю, даступнасцю музычнага гучання. Творчая дзейнацсь яго бярэ свае вытокі з беларускага фальклору, які ён умее падпарадкаваць сённняшняму дню, аздобіць яго новымі формамі і вобразамі.
Напеўнасць і лірызм паэзіі У.Карызны такія яскравыя, што да яе звярталіся і звяртаюцца кампазітары ўсіх пакаленняў: А.Багатыроў, Ю.Семяняка, І.Лучанок, Я.Глебаў, Л.Захлеўны, Э.Ханок і інш.
У.Карызна яшчэ і цудоўны дзіцячы паэт. Першую сваю кніжку для дзяцей “На сяле ў бабулі” паэт выдаў у 1975г., пазней былі і іншыя – “Кыонг і яго сябры” (1982), “Мір і сонейка для ўсіх” (1990), “Хітры і мудры” (1994) і інш.
За ўдзел у стварэнні “Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР” у 15 тамах паэт быў удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996). У.Карызна стаў і стваральнікам новага Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, перапрацаваўшы тэкст М.Клімковіча. За гэту працу ў 2002 г. паэт быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.


Бібліяграфія
Захлеўны, Л. “Я знаю, хто любіць душою…”: слова пра У.Карызну / Леанід Захлеўны // Роднае слова. – 1998. - № 5. – С. 184-197.
Макаревич, В. А в поле верба…: штрихи к портрету В.Каризно / Василь Макаревич // Нёман. – 2003. - № 9. – С. 164-178.
Карызна, У. “Як чалавек і паэт я пачаўся з музыкі…” / Уладзімір Карызна, гутарыла Наталля Кірпічэнкава // Культура. – 2005. – 10-16 снеж. – С. 6.

Автор: Admin 8.6.2023, 7:15

Нябесная заступніца Айчыны

5 чэрвеня – Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай
Ефрасіння Полацкая — першая жанчына, прылічэння да ліку святых.
На шчасце, багатая зямля Беларусі святымі, дзеі якіх не перастаюць здзіўляць і па гэты дзень. Вось і Ефрасіння Полацкая лічыцца адной з самых шанаваных святых, асветніца, памяць пра якую будзе жывая заўсёды .
Нездарма яе называюць » Полацкай», так як менавіта Полацк стаў месцам, дзе яна ўзвяла манастыр і прыняла манаскі пострыг. І хоць нарадзілася яна амаль праз тысячу гадоў ад нараджэння Хрыстова, калі ў хрысціянстве ўжо аформіліся свае плыні (галоўныя, гэта праваслаўе і каталіцызм), Ефрасіння Полацкая аднолькава ўшанаваная ва ўсіх з іх. Шматлікія помнікі Полацка маюць дачыненне да яе. Не толькі кляштар, заснаваны ёю, але і Храм Збаўцы, што захаваўся і да нашых дзён, а таксама велічная каменная царква ў імя Найсвяцейшай Багародзіцы, вакол якой пазней вырас мужчынскі манастыр.
Ефрасіння Полацкая нездарма лічыцца і асветніцай. Яна разумела, што веды аб навакольным свеце не могуць служыць пагрозай для духоўнага станаўлення чалавека (як спрабавалі прадставіць многія рэлігійныя невукі, якія адпраўляюць навукоўцаў на вогнішча і турбавалі асвечаных людзей у сутарэннях інквізіцыі ). Менавіта таму яна так любімая ў народзе. 5 чэрвеня не толькі Полацк, але і ўвесь свет адзначае дзень светлай памяці прападобнай Еўфрасінні.

Бібліяграфія
1. Арлоў, У. А. Таямніцы полацкай гісторыі / Уладзімір Арлоў ; [рэдактар Э. Н. Гнеўка ; мастак Г. І. Мацур ; здымкі і фотарэпрадукцыі: Э. Цецярэўскі і інш]. - Мінск : Беларусь, 1994. - 462, [1] с.

2. Дубянецкі, Э. С. Асветнікі Беларусі : Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына / Эдуард Дубянецкі. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. - 71, [1] с. - (Ганаруся табой, Беларусь!)
3. Дук, Д. В. Парадная пячатка Еўфрасінні Полацкай / Дзяніс Дук і інш. // Беларускі гістарычны часопіс. - 2017. — № 9— С. 4—8.

4. Еўфрасіння Полацкая : жыццяпіс і даследаванне спадчыны Асветніцы / укладальнік У. А. Арлоў ; мастак У. А. Фандулёў]. - Мінск : Полымя, 2000. - 271 с. - (Нашы славутыя землякі).
5. Марціновіч, А. Еўфрасіння Полацкая / Алесь Марціновіч // Гісторыя праз лёсы / А. Марціновіч. - Минск : Беларуская навука, 2016. — Т. 1.— С. 103—125.

Автор: Admin 30.6.2023, 9:24

Лёгкі подых важкага радка

3 ліпеня – 75 год з дня нараджэння (1948 г.) Анатоля Аўруціна, беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, літаратурнага крытыка, празаіка, рэдактара.Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі (1993г.)
Амаль 50 год прыносіць радасць сапраўдным аматарам паэзіі творчасць аднаго з самых яркіх сучасных паэтаў Беларусі Анатоля Аўруціна.
Нарадзіўся Анатоль Юр’евіч у Мінску ў сям’і інжынера-чыгуначніка. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. Вучобу сумяшчаў з працай у вагонным дэпо станцыі “Мінск” Беларускай чыгункі. Быў літаратурным кансультантам газеты “Железнодорожник Белоруссии”.
У літаратуру Анатоль Аўруцін прыйшоў у пачатку 70-х гадоў ХХ ст. Першая падборка яго вершаў была апублікавана ў 1973г. у газеце “Железнодорожник Белоруссии”. Першы зборнік вершаў “Снегопад в июле” выйшаў у 1979 г. у серыі “Першая кніга паэта”. Чытачам А. Аўруцін вядомы сваімі кнігамі вершаў “Поворотный круг” (1983), “… От мира сего” (1991), “По другую сторону дыхания” (1998), “Суд богов” (2001), “Поверуй... Вспомни... Усомнись..." (2003), “Визитная карточка” (2004). "Наедине с молчанием" (2007), "Август в декабре" (2009), “Просветление” (2016).
Паэзія Анатоля Аўруціна трапляе пад азначэнне класічнай. Ёсць у яго вершы пра Мінск, які ён памятае з маленства, пра мінулую вайну і жанчыну з лічбамі на руцэ з-пад змятага рукава, пра светлыя назвы беларускага краю; вершы пра дваццатае стагоддзе з яго тэрактамі, гарачымі кропкамі, пра знявечаную радыяцыяй брагінскую зямлю. Мінуламу стагоддзю прысвечана і паэма А.Аўруціна “Осколки разбитого сердца" — вынік амаль дваццаціпяцігадовай працы паэта. Пачаты ў 1975г. твор быў завершаны ў 2000 годзе.. На адыходзячы век аўтар глядзіць праз прызму ўласнага лёсу і асабістага жыццёвага вопыту.
З поспехам вытрымлівае паэзія А. Аўруціна і выпрабаванне каханнем. Лірычны герой яго вершаў не клянецца ў пачуццях, а надзвычай шчыра выказвае тое, што ў яго на душы і ў сэрцы.
Актыўна працуе паэт у галіне перакладу. Кола яго інтарэсаў шырока: ад антычнай паэзіі да сучасных беларускіх аўтараў. Пераклады лепшых узораў сусветнай лірыкі ўвайшлі ў яго цыкл “Аллегории любви”. У 2003 годзе А.Аўруцін склаў цікавую анталогію “Современная русская поэзия Беларуси”. Паэт выдатна, па-майстэрску валодае словам. Паэзія яго музыкальная. Творчая манера каранямі ўваходзіць ў паэтычную стыхію “сярэбранага веку”, якая расшыфроўвае загадкі сусвету мовай метафар.
Аўтарытэт і творчасць Анатоля Аўруціна высока ацэнены як на Беларусі, так і ў бліжнім замежжы. Ён — сябра Саюза пісьменнікаў Расіі. Ганаровы сябра Саюза рускамоўных пісьменнікаў Балгарыі. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і Вялікай літаратурнай прэміі Расіі, прэміі імя Марыны Цвятаевай ад міністэрства культуры Татарстана. Уладальнік "Залатога Віцязя — 2022" у жанры паэзіі. Узнагароджаны ордэнам і медалём Францыска Скарыны, а таксама найвысокай узнагародай Саюза пісьменнікаў Расіі — знакам "За заслугі ў літаратуры" і ўзнагародай Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі —знакам "За ўнёсак у развіццё рускай літаратуры".Назва "Паэт Анатоль Аўруцін" у 2011 годзе прысвоена зорцы ў сузор'і Раку.

Бібліяграфія

Аўруцін Анатоль Юр’евіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск, 1996. – С. 88.
Аврутин Анатолий Юрьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004 / [под ред. И. В. Чекалова]. – Минск, 2004. – С. 10.
Анатолий Аврутин: судьба и творчество / [сост.: Анатолий Андреев]. – Минск: Четыре четверти, 2008. – 192 с., [8] л. Фот. – (Личность и время).
Карлюкевич, А."Мои корни – в серебряном веке…" : Анатолий Аврутин // Мы — вместе! / Алесь Карлюкевич. – Минск, 2006. – С.76-79.

Автор: Admin 1.8.2023, 8:16

Смеласць думкі — маладосць душы


29 жніўня – 100 гадоўз дня нараджэння (1923-2016гг.) Уладзіміра Казберука, літаратуразнаўцы, крытыка, перакладчыка, кандыдата філалагічных навук.
Уладзімір Міхайлавіч Казбярук, выдатны літаратуразнавец, шырока вядомы крытык і перакладчык, займае адметнае месца ў беларускай літаратуры. Яго работы вызначаюцца глыбінёй думкі і арыгінальнасцю погляду на літаратурныя з’явы.
Нарадзіўся У.Казбярук у в.Бандары Беластоцкага ваяводства (цяпер Польшча) у сялянскай сям’і. У снежні 1941 года паступіў на філалагічны факультэт БДУ (г.Мінск). У 1955 годзе скончыў аспірантуру пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М.Горкага. Навуковай і даследчай дзейнасцю У.Казбярук пачаў займацца ў Інстытуце літаратуры імя Я.Купалы Акадэміі навук БССР, дзе працаваў вучоным сакратаром (1954-1964), затым старшым навуковым супрацоўнікам (1964-1993).
Першыя крытычныя артыкулы навукоўца пра беларускіх пісьменнікаў і паэтаў і іх творчасць з’явіліся ў друку ў 1954 годзе. Уладзімір Казбярук зарэкамендаваў сябе як цікавы, руплівы крытык і літаратуразнавец. З цягам часу акрэслілася кола яго навукова-даследчых пошукаў: новае, удумлівае прачытанне нацыянальнай класікі, даследванне праблем беларускага рамантызму, вывучэнне ўзаемасувязей славянскіх літаратур.
Вялікая заслуга У.Казбярука ў тым, што ён вярнуў з забыцця імя выдатнага беларускага паэта пачатку ХХ ст. Алеся Гаруна. Даследчык падрыхтаваў да друку кнігі пісьменніка “Сэрцам пачуты звон” (1990), “Выбраныя творы” (2003), “І я з народам…” (2007). У іх змешчаны не толькі паэтычныя творы, але і проза, драматургія, публіцыстыка. Выдаў нарыс “Светлай волі зычны звон” (1991). Гэта работа дазволіла канчаткова пераканацца ў тым, што беларуская літаратура выглядала б няпоўнай без творчасці А. Гаруна.
Наватарскім лічыцца нарыс У.Казбярука “Францішак Скарына” (2003), адрасаваны дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. На працягу навуковай дзейнасці крытык напісаў, апублікаваў дзясяткі, сотні цікавых артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Талент У.Казбярука не абмяжоўваецца даследчай працай, ён вядомы і як перакладчык. Для зборніка “Малыя героі вялікай вайны” (1986 г.) пераклаў успаміны маладых польскіх удзельнікаў Другой сусветнай вайны, пераклаў на рускую мову “Клад” З. Бядулі і іншыя асобныя казкі і апавяданні пісьменнікаў народаў СССР.
Бібліяграфія
Казбярук Уладзімір Міхайлавіч //Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 7 / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск, 1996. – С. 425.

Кiсялёў, Г. Унiверсалiзм, смеласць думкi, маладосць душы : да 80-годдзя Уладзіміра Казбярука/ Генадзь Кiсялёў ; фота // Роднае слова. — 2003. — №8. — C.12—14.
Карлюкевіч, А. Навагрудскія літаратурныя ўзгоркі / Алесь Карлюкевіч // Полымя. — 2023. — № 1. — С. 120—134.
Лешчанка, В. Ад версii да праўды : "Францiшак Скарына" Уладзіміра Казбярука / Вольга Лешчанка // Лiтаратура і мастацтва. — 2003. — 19 верас. — C.7.
Казбярук Уладзімір Міхайлавіч // Старонкі лёсу : біябiблiяграфiчны слоўнік / склад.: Г.Л.Міранцова ; Навагрудская цэнтралізаваная бiблiятэчная сістэма, Шчорсаўская сельская бібліятэка. — Навагрудак, 2005. – 18с.

Автор: Admin 1.9.2023, 7:27

Абраннік вечнасці


14 верасня – 85 год з дня нараджэння Леаніда Левановіча (1938-2021), беларускага пісьменніка.
Леанід Кірэевіч Левановіч (сапраўднае прозвішча Лявонаў) нарадзіўся ў сялянскай сям'і, у вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага раёна. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў ва ўстановах культуры Дзяржынскага і Касцюковіцкага раёнаў, у газетах "Знамя юности", "Сельская газета", штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", часопісах "Нёман", "Полымя", на Беларускім тэлебачанні, у выдавецтве "Мастацкая літаратура".
Упершыню ў друку Л. Левановіч выступіў з апавяданнем "Русакова дарога" ў 1963 г., аднак пэўнае літаратурнае прызнанне спачатку атрымаў як нарысіст, аўтар зборніка "Зялёны трохкутнік" (1973), у якім былі змешчаны нарысы, напісаныя ім у 1968—1970 гг. У 1976 г. выйшла першая мастацкая кніга Л. Левановіча "Мадонна з кветкаю", якая ўключала каля двух дзясяткаў апавяданняў пра нашых сучаснікаў, людзей самых розных прафесій. У сваю другую кнігу "Якар надзеі" (1979) пісьменнік, апрача пяці розна-тэматычных апавяданняў, уключыў аповесць з флоцкага жыцця "Прызнанне", напісаную ў не вельмі частай у беларускай літаратуры эпісталярнай форме.
У канцы 1990-х гадоў Л. Левановіч апублікаваў яшчэ два зборнікі "Вяртанне ў радыяцыю" і "Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста". У першым знайшла адлюстраванне тэма Чарнобыля, асабліва балючая для пісьменніка, бо ў зоне радыяцыі апынулася яго родная вёска. Другі зборнік "Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста", апрача аповесці, якая дала яму назву, змясціў некалькі п'ес на тэму калгаснай вёскі і гераічную хроніку "Павел і Хуаніта", адзначаную на конкурсе драматычных твораў "Чалавек і час" прэміяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. За гэты зборнік Л. Левановічу ў 1999 г. была прысуджана Літаратурнаяпрэмія імя I. Мележа.
У творчасці Л. Левановіча асабліва вылучаецца эпічны цыкл, працу над якім ён распачаў яшчэ ў 1976 г. У выніку з'явіліся раманы "Шчыглы" (1986), "Паводка сярод зімы" (1989), "Дзікая ружа" (1993), "Сіняе лета" (1998), "Бесядзь цячэ ў акіян" (2003, адзначана прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў 2005 г.), "Палыновы вецер" (2006). У цэнтры эпапеі лёс вялікай сям'і Сахутаў, знаёмае да дробязей жыццё роднага Прыбяседдзя ў розныя гістарычныя моманты: у час фашысцкай акупацыі ("Шчыглы"), у гады пасляваеннага аднаўлення ("Паводка сярод зімы"), у год смерці Сталіна ("Дзікая ружа"), гады хрушчоўскай адлігі, калі адбылася сапраўды эпахальная падзея — палёт чалавека ў космас ("Сіняе лета"); у 80-я гады, якія называюць застойнымі, але і ў якія людзі сябравалі, любілі, выхоўвалі дзяцей, хадзілі на працу, адным словам, проста жылі ("Бесядзь цячэ ў акіян"); і ў 90-я гады, калі многае змянілася не толькі ў палітычным жыцці краіны, але і ў людзях ("Палыновы вецер"). Падзеі твораў разгортваюцца як у глыбінных Хатынічах, так і ў раённым і абласным цэнтрах, у сталіцы. Сярод герояў твораў — вяскоўцы, партыйныя дзеячы, настаўнікі, лесаводы, тэлежурналісты. Пастаянным персанажам усіх раманаў з'яўляецца Андрэй Сахута.
У сваіх творах Л. Левановіч не замахваецца на паказ вялікасных гістарычных падзей, але водгулле іх адчуваецца ў кожным творы эпапеі, вызначае лёсы яго герояў.
Бібліяграфія:
1. З росных сцяжын : аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / уклад. М.Мінзер ; фота К.Л.Дробава. - Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2009. - 461с.
2. Рагуля, А. У. Плынь : карціна нацыянальнага быцця ў раманах Леаніда Левановіча / А. Рагуля // Полымя. - 2013. — № 2. — С. 148—164; № 3. — С. 154—164.
3. Навасельцава, Г. В. Філасофскі раман у сучаснай беларускай літаратуры (на прыкладзе твора "Палыновы вецер" Леаніда Левановіча) / Г. В. Навасельцава // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. - 2017. — № 1. — С. 66—71.

Автор: Admin 2.10.2023, 7:26

У свеце дабрыні

11 кастрычніка – 110 гадоўз дня нараджэння Эддзі Агняцвет (1913 – 2000), паэтэсы, перакладчыцы.
Эдзі Агняцвет (сапраўднае прозвішча Каган Эдзі Сямёнаўна) увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры ХХ ст. як аўтар шматлікіх кніг паэзіі для дзяцей. Яе дзейнасць спрыяла развіццю важных духоўных каштоўнасцей у падрастаючага пакалення. Яркая індывідуальнасць паэтэсы праявілася і ў творах для дарослых.
Нарадзілася яна ў Мінску. Скончыла Мінскі БДПУ імя М. Горкага. Была членам Саюза пісьменнікаў СССР.
Друкавалася Э.Агняцвет з 1929 года. У пачатку творчай дзейнасці адлюстроўвала перамены, што адбываліся ў краіне, асвятляла праблемы моладзі. У 1935 г. выйшаў першы зборнік “Маё пакаленне”. Потым былі выдадзены кнігі “Вершы” (1938), “Вясновай раніцай” (1941). У творах, створаных у гады вайны, раскрываецца сум па родным краі, гераічная барацьба людзей. У час эвакуацыі ва Узбекістане Э.Агняцвет напісала і выдала глыбока патрыятычныя па сваім змесце зборнікі “Другу на фронт” (1942), “Край мой родны” (1945), “Простыя песні” (1946). Менавіта тады яна выступіла як дзіцячая пісьменніца. Вершы, якія расказваюць пра выпрабаванні ваеннага дзяцінства, увайшлі ў кнігу паэзіі “Міхасёк” (1944). За гады творчай дзейнасці былі падрыхтаваны зборнікі для дарослых “Дарога ў будучыню” (1949), “Беларуская рабіна” (1959), “Спадзяванне калыханак” (1983), “І смутак, і святло” (1996) і інш. Для дзяцей Э.Агняцвет выдала кнігі “Васількі” (1947), “Госць з далёкай зямлі” (1958), “Краіна маленства” (1975), “Ад зярнятка да вясёлкі” (1981), “Хай часцей смяюцца дзеці” (1997) і інш. Прыгажосць беларускай прыроды, праца людзей, сямейныя адносіны, патрыятызм, дружба народаў складаюць змест яе вершаў. Сярод іх – “Паклон прыродзе”, “Хлеб”, “Наша сям’я”, “Зямля з блакітнымі вачамі”, “Па бетховенскіх мясцінах” і інш. Асаблівасцю вершаў стала дэталёвае адлюстраванне фальклорна-народнай спадчыны, традыцый, мясцовых звычаяў, прыкмет, павер’яў,выкарыстоўванне лірычных, гуманістычных, пазнавальных вобразаў. Значнае месца займаюць прыродныя мастацкія сімвалы, апісанні непаўторнай беларускай флоры (“Сасонка”,“Клён”,“Зялёны дуб, разумны дуб”, “Антонаўка”, “Васількі” і інш.).
Творы Эдзі Сямёнаўны перакладзены на мовынародаў свету. Песні на яе вершы пісалі многія беларускія кампазітары, сярод іх – М.Аладаў, У.Алоўнікаў, Я. Глебаў, І. Лучанок і інш. Пісьменніца ўзнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі. У 1986 годзе за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей “На двары алімпіяда” (1984) удастоена Ганаровага дыплома Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Х.К.Андэрсана.
Бібліяграфія:
Баруздин, С. А. Об Эди Огнецвет / Сергей Баруздин // Писатель. Жизнь. Литература : литературные заметки :изд. 2-е, доп. / Сергей Баруздин. – Москва, 1990. – С. 331-339.
Старавойтава, В. “Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет” / В. Старавойтава // Гэты цуд завецца кніга / склад. Л. І. Макаранка, В. А. Тамашова. – Мінск, 2015. – С. 8-12.
Мацюхтна, Т. Б. Выхаваўчы патэнцыял творчасці Эдзі Агняцвет / Т. Б. Мацюхіна // Народная асвета. – 2013. - № 10. – С. 82-85.
Эдзі Агняцвет (1913-2000) / падрыхтавала І. А. Буторына // Пачатковае навучанне. – 2013. - № 2. – С. 60-61.

Марцiновiч, А. Ружы ад Купалы / Алесь Марціновіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2013. - 11 кастр. - C.4.

Автор: Admin 2.11.2023, 8:41

Крылатая песня Яўгеніі Янішчыц

20 лістапада – 75 гадоў з дня нараджэння Я.І. Янішчыц (1948-1988), паэтэсы
Каштоўным набыткам беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст. стала творчасць Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц. Яе светлая, шчырая, удумлівая паэзія вылучаецца высокай грамадзянскасцю, пранікнёнай любоўю да чалавека і жыцця, роднага краю.
Нарадзілася Яўгенія Янішчыц у в.Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Парэцкай сярэдняй школы паступіла ў 1966 г. на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ імя І.У. Леніна.
Друкавацца Я.Янішчыц пачала, калі вучылася ў Парэцкай сярэдняй школе. У 1963 г. у пінскай раёнай газеце “Полесская правда” з’явіліся яе першыя вершы на рускай і беларускай мовах – “Голубь”, “В школу”, “Жнівень”. Дасылала туды таксама нататкі, допісы, карэспандэнцыі, якія публікаваліся пад псеўданімамі Ж.Заметкіна і Е.Іосіфава. У 1965г. Я.Янішчыц стала пераможцай конкурсу юных паэтаў, арганізаваным радыёстанцыяй “Арляняты”. У гэтым жа годзе яе творы з’явіліся ў рэспубліканскіх газетах “Чырвоная змена” і “Літаратура і мастацтва”. Першы зборнік “Снежныя грамніцы” (1970) выйшаў, калі Я.Янішчыц вучылася на пятым курсе БДУ. Вершы, змешчаныя там, прывабліваюць шчырасцю, натуральнасцю паэтычных уражанняў, светлым настроем, захапленнем хараством жыцця, радасным усведамленнем уласнай прысутнасці ў вялікім неабсяжным свеце. Іх станоўча ацанілі ў артыкулах і рэцэнзіях вядомыя пісьменнікі і крытыкі. Наступны зборнік “Дзень вечаровы” (1974), у які акрамя вершаў укючаны і рубаі паэтэсы, быў адзначаны ў 1978 г. прэміяй Ленінскага камсамолу Беларусі. У ім, у параўнанні з першай паэтычнай кнігай, Я.Янішчыц здолела пераступіць нейкую нябачную рысу, дзе побач з радасцю з’явіліся роспач, трывога, сум і адказнасць. Рыхтуючы кожную новую кнігу, паэтэса імкнулася зрабіць яе лепшай, чым папярэдняя. Этапным, паваротным лічыцца яе трэці зборнік “Ясельда” (1978), дзе больш прыкметна ўзмацняецца ўвага да складанасці жыцця, асабліва пранізліва гучаць вершы пра каханне. Сапраўднага паэтычнага майстэрства Я. Янішчыц дасягнула ў кнігах “На беразе плача” (1980), “Пара любові і жалю” (1983), за якую атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Янкі Купалы, “Каліна зімы” (1987). Лірыка паэтэсы вызначаецца філасофскім роздумам над часам і прасторай, імгненнем і вечнасцю, жыццём і смерцю. Стан душы гераінь вершаў выяўляецца праз такія эмацыянальныя катэгорыі як любоў і боль, шчасце і адчай, радасць і журба, святло і цемра. У многіх творах робіцца акцэнт на няроўную і не надта ласкавую жаночую долю і шчасце. Шмат вершаў прысвечана бацькоўскаму дому, землякам, гераічнаму мінуламу краіныі сучаснасці. У апошняй прыжыццёвай кнізе “У шуме жытняга святла” (1988) сабраны лепшыя творы Я.Янішчыц. 25 лістапада гэтага ж года пісьменніца трагічна загінула.
У 1988 г. Пінскай раённай бібліятэцы прысвоілі імя Я.Янішчыц, адну з вуліц горада назвалі ў яе гонар, у в. Велясніца залажылі парк памяці. На Піншчыне 2008год быў аб’яўлены годам Я.Янішчыц. Да 60-годдзя з дня нараджэння паэтэсы знялі дакументальны фільм “Небяспечны талент” і відэафільм “Свет далёкай зоркі Яўгеніі Янішчыц”.
Бібліяграфія:
Калядка, С. Непрыручаная птушка Палесся : творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц / С. У. Калядка ;[нав. рэд. У. В. Гніламёдаў] ; НАН Беларусі ; Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 214, [2] с., [6] л. іл. : партр.
Чарняўскі, М. “Палесся мілае дзіця” : з жыцця Яўгеніі Янішчыц / Мікола Чарняўскі // На парозе дабрыні і болю : літаратурныя партрэты / Мікола Чарняўскі. – Мінск, 2019. – С. 146-153.
Поздняков, М. Помню ее трепетной, искренней и скромной / Михаил Поздняков // Правда жизни : литературоведение, критика / Михаил Поздняков. – Минск, 2017. – С. 29-36.
Рублевская, Л. Последний полет ласточки Полесья / Людмила Рублевская // Рифма ценою в жизнь : эссе по истории белорусской литературы / Людмила Рублевская.- Минск, 2013. – С. 265-269.

Автор: Admin 30.11.2023, 14:49

На шырокіх шляхах жыцця

24 снежня – 110 гадоў з дня нараджэння А.М. Кулакоўскага (1913-1986), пісьменніка.
Яркім прадстаўніком рэалістычнай літаратуры ХХ ст. з’яўляецца Аляксей Мікалаевіч Кулакоўскі. У яго творчасці арганічна спалучаюцца маральна-этычныя, грамадска-палітычныя і філасофскія праблемы.
Нарадзіўся ён у в. Кулакі на Случчыне. У 1931 г. скончыў Рагачоўскую профтэхшколу бондараў, затым загадваў бандарнай арцеллю ў Касцюковіцкім раёне. З 1931 па 1934 гг. быў адказным сакратаром клімавіцкай газеты “Камуна”, публікаваў замалёўкі. У 1934 г. пераехаў у Мінск, працаваў у газеце “Чырвоная змена”. Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут, Вышэйшыя курсы мовы і літаратуры. У 1939 годзе быў прызваны ў армію. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам узвода, камандзірам роты, удзельнічаў у баях на Сталінградскім і 1-ым Украінскім франтах, тройчы быў ранены. Пасля дэмабілізацыі працаваў у часопісе “Беларусь”, газеце “Літаратура і мастацтва”, быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”.
Аляксей Кулакоўскі пачаў друкавацца ў 1932 г. Асноўныя тэмы творчасці пісьменніка – гераічны подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, жыццё пасляваеннай вёскі, яе складаныя гаспадарчыя і духоўныя праблемы. Да творчай манеры А.Кулакоўскага характэрна ўзмацненне мастацкай нагрузкі на бытавыя дэталі, набліжнасць да жыццёвай праўды. Героі яго твораў – звычайныя, простыя людзі. Аляксей Кулакоўскі пісаў раманы, аповесці, апавяданні, эцюды, нарысы, гумарэскі. Першы зборнік апавяданняў “Сад” (1947) прысвечаны тэме вайны і цяжкаму пасляваеннаму жыццю. Паглыбленнай цікавасцю да быту людзей, іх паўсядзённых клопатаў вызначаюцца зборнікі “Хораша ўзыходзіць сонца” (1952), “Незабыўнае рэха” (1956), аповесць “Тры зоркі” (1963). Філасофскія і палітычныя праблемы асвятляюцца ў апавяданні “Нямко” (1946). Самым значным творам, галоўнай працай А.Кулакоўскага з’яўляецца яго дылогія – раманы “Растаёмся ненадоўга” (1955) і “Сустрэчы на ростанях” (1962), у якіх падрабязна адлюстравана жыццё ваенага пакалення, асэнсоўваецца роля інтэлігенцыі ў грамадстве. У рамане “Сцежкі зведаныя і нязведаныя” (1974) паказана беларуская вёска ў час калектывізацыі і першыя дні вайны. У шэрагу твораў выкарыстаны дакументальныя матэрыялы, раскрываецца мужнасць народа, разглядаецца сувязь гераізму і працоўнага ўкладу людзей. Сярод іх – “Да ўсходу сонца” (1957), “Твой шлях перад табою” (1964), “Хлебарэз” (1983) і іншыя. У рамане “Васількі” (1981) характарызуецца жыццё горада ў пасляваенны час, абагульнены шматлікія пытанні маральна-этычнай праблематыкі. Аляксей Мікалаевіч выдаў для дзяцей зборнік апавяданняў “На возеры” (1950), кнігу аповесцей “Белы сокал” (1985; Дзяржаўная прэмія БССР, 1986).
Аляксей Кулакоўскі ўзнагарожданы ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі “Знак Пашаны”, Дружбы народаў, медалямі. У 1974 г. атрымаў званне заслужанага работніка культуры БССР.
Бібліяграфія:
Гусак, С. А. Аляксей Кулакоўскі: крытыка-бібліяграфічны нарыс / Сяргей Гусак. – Мінск : Беларусь, 1967. – 261 с.
Марціновіч, А. Правда, добро, человечность. Алексей Кулаковский // Бяссноое Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. – Мінск, 2016. – С. 190-208.
Андраюк, С. Талент шчыры, слова простае / Серафім Андраюк // Полымя. – 2013. – № 12. – С. 128-139.
Воранава, Г. Сцвярджэнне чалавечнасці : да стагоддзя з дня нараджэння Аляксея Кулакоўскага / Галіна Воранава // Роднае слова. – 2013. – № 12. – С. 8-11.

Автор: Admin 3.1.2024, 7:31

Толькі мужны дасягае мэты

https://ibb.co/Z2zfFcP
8 студзеня – 100 гадоў з дня нараджэння Алеся Савіцкага (1924—2015), беларускага пісьменніка.
Выдатнаму пісьменніку Алесю (Аляксандру Ануфрыевічу) Савіцкаму, творчая дзейнасць якога займае асобнае месца ў сучаснай беларускай літаратуры, выпала на долю няпростае, але цікавае на падзеі жыццё.
Нарадзіўся будучы пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. У 1939 г. сям’я пераехала ў Гродна, таму што бацька ў той час быў ваеннаслужачым. Да Вялікай Айчыннай вайны А.Савіцкі вучыўся ў сярэдняй школе. У 1942-1944 гг. Быў партызанам на Віцібшчыне. Пасля вызвалення Беларусі знаходзіўся ў дзеючай арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены. У 1958 г. А. Савіцкі скончыў Літаратурны інстытут імя М.Грокага ў Маскве, у 1961 г. аспірантуру гэтай навучальнай установы.
Літаратурную дзейнасць А.Савіцкі пачаў яшчэ ў партызанскім атрадзе. У 1943 г. напісаў свій першы верш “На смерць сябра”. Пазней аматары беларускай прозы пазнаеміліся з аповесцямі “Кедры глядзяць на мора” (1960), “Пасля паводкі” (1962), “Самы высокі паверх” (1967; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, 1972) і раманам “Жанчына” (1963), якія аб’яднаны адной агульнай праблемай — імкненнем герояў знайсці свае сапраўднае шчасце. Тэма выпраўлення чалавека, яго маральнага і духоўнага станаўлення як асобы ў складанасцях паўсядзённага быцця, узнятая ў гэтых творах, стане вызначальнавй для ўсёй творчасці А.Савіцкага.
Асэнсаванне асабіста перажытага ў гады вайны, тых выпрабаванняў, што выпалі на долю чалавека, з пазіцыі сённяшняга дня дазволілі пісьменніку стварыць шэраг твораў аб вайне, у тым ліку трылогію “Верай і праўдай” (1976), “Літасці не чакай” (1982), “Памерці заўсёды паспееш” (1983). Гэта шырокае мастацкае палатно, дзе глыбока і пераканаўча ўзнаўляецца гістарычная панарама партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адметнай рысай трылогіі з’яўляецца тое, што пісьменнікам удала падкрэсліваецца важная асаблівасць: якія б беды ні сустракаліся на шляху людзей, большасць з іх імкнулася захаваць у сябе лепшыя маральныя якасці — чалавечнасць, дабрату, душэўную цеплыню і шчодрасць. Па тэматычнай накіраванасці да трылогіі А. Савіцкага блізка стаяць раманы “Зямля не раскажа” (1980), “Верасы” (1987), “Обаль” (1989) і інш.
У сваіх творах пісьменнік уздымае праблемы пасляваеннай вёскі (раман “Палын —зелле горкае” (1967), апавяданні “Вёска была за лесам”, “Мітуліца”), піша пра духоўны свет сучасніка (аповесць “І нічога ўзамен” (1973), даследуе ўзаемаадносіны паміж людзьмі, іх адказнасць за свае дзеянні, учынкі (раман “Толькі аднойчы” (1979), апавяданні “Сезоннік”, “Волька прыехала” і інш.)
Не пакідае пісьменнік без увагі і юных чытачоў. З друку выйшлі зборнікі апавяданняў для дзяцей “Белы гарлачык” (1965), “Шкляная нітка” (1970), аповесці-казкі “Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка”(1993), “Прыгоды Муркі” (1997), “Дзівосы Лысай гары” (1999; Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, 2002) і інш.
Раманы, апвесці, публіцыстыка, кнігі для дзяцей папоўнілі творчы набытак пісьменніка, знайшлі ўдзячнага чытача.

Бібліяграфія

1. Алесь Савіцкі: "Сонца на ўсіх адно" : проза, публіцыстыка / укладальнікі: Н. Гальпяровіч, Н. Ваніна. - Мінск : Чатыры чвэрцi, 2011. - 223 с. - (Асоба і час).
2. Высоцкая, Н. Ф. Успамін пра мастака-воіна, мастака-грамадзяніна : да 95-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Савіцкага / Надзея Высоцкая // Роднае слова. - 2017. — № 2. — С. 86—88.
3. Марціновіч, А. Бяссонне Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. - Мінск : Беларусь, 2016. - 525, [2] с.
4. Савіцкі, А. Алесь Савіцкі: "Толькі мужны дасягае мэты" / гутарку вёў Зіновій Прыгодзіч // Полымя. - 2013. — № 5. — С. 122—135.

Автор: Admin 5.2.2024, 8:57

І вечнасць радка як вечнасць жыцця

https://imgbb.com/
6 лютага – 110 гадоў з дня нараджэнняАркадзя Куляшова (1914— 1978), паэта, перакладчыка, сцэнарыста, грмадскага дзеяча.
Сярод паэтычных узвышшаў айчыннай літаратуры ХХ ст. адно з найбольш пачэсных месцаў займае вершаванае слова Аркадзя Куляшова, які ўзбагаціў не толькі беларускую, але і ўсю тагачасную шматнацыянальную савецкую паэзію выдатнымі паэмамі пра сучаснасць і мінуўшчыну.
Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Першыя вершы А. Куляшоў пісаў на рускай мове з шасцігадовага ўзросту. У 1926 г. у Клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік" з'явіўся ў друку яго верш на беларускай мове "Ты мой брат" (будучы паэт вучыўся тады ў шостым класе Саматэвіцкай сямігодкі). У наступныя гады яго творы змяшчаліся ў часопісах "Чырвоны сейбіт", "Маладняк", "Полымя", газеце "Чырвоная змена", а ў 1930 г. Белдзяржвыдавецтва выпусціла першы зборнік яго вершаў "Росквіт зямлі". Усім вядома песня І. Лучанка "Алеся", у аснову якой пакладзены верш А. Куляшова "Бывай...''. Ён напісаны ў 1928 г. чатырнаццацігадовым юнаком.
А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ён пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў "горкі шлях" да Оршы, а ў Калініне добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ен напісаў паэму "Сцяг брыгады" - кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параніным камісарам. У паэме "Дом №24", напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапяленых вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію, але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як "Балада аб чатырох заложніках", "Камсамольскі білет", "Ліст з палону", "Над брацкай магілай". Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.

Бібліяграфія
Арцем'еў, В. Слова пра Куляшова / В. Арцемьеў // Лiтаратура i мастацтва. - 2014. -7 лют. - C.7.
Бярозкiн, Р. С. Аркадзь Куляшоў : крытыка-бiягр. нарыс / Р.С.Бярозкiн. - Мн. : Народная асвета, 1978. – 192с. - (Народныя паэты БССР).
Галоўка, С. Салдат свайго часу / С.Галоўка // Беларуская думка. - 2014. - №3. - C.17-25.
Гарадніцкі, Я. Адказнасць перад жыццём, часам і "строгім вершам" / Я.Гарадніцкі // Полымя. - 2014. - №2. - C.123-133.
Голуб, Т. С. Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова : манаграфія / 2-е выданне, выпр. і дап / Тэрэза Голуб. - Мінск : Беларуская навука, 2014. – 347с.

Автор: Admin 7.3.2024, 7:22

Бяссонне Млечнага Шляху

https://ibb.co/0mmLkKC 24сакавіка – 75 гадоў з дня нараджэнняУ.П. Саламахі (1949г.), пісьменніка, сцэнарыста.
Нарадзіўся Уладзімір Пятровіч Саламаха ў вёсцы Бераснёўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1975 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1982 Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уладзімір Саламаха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002 г.), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2015 г.).
Першыя апавяданні У. Саламахі “Блізкі далёкі бераг”, “Яўменава хата” надрукаваны ў 1977 годзе у часопісе “Маладосць”. Першы зборнік “На ўзмежку радасці” выйшаў з друку ў 1980 годзе. Ён аўтар зборнікаў “Заўтра ў дарогу” (1985), “Кавалёк — лесавая былінка” (1988), “Цяпло чужога сэрдца” (1990), “Напрадвесні” (2001), “І няма шляху чужога” (2014) і іншых. Апавяданні і аповесці У.Саламахі прасякнуты глыбокім псіхалагізмам. Героі — сучаснікі аўтара, якія шукаюць свае месца ў жыцці. Творчым дасягненнем У. Саламахі стала апавяданне “Жыць тры дні”, напісанае пісьменнікам у пачатку літаратурнай дзейнасці. Вобраз галоўнай гераіні Вольгі атрымаўся надзвычай праўдзівым і пераканаўчым. На думку некаторых даследчыкаў літаратуры, гэта “адзін з лепшых твораў “малога жанру” аб Вялікай Айчыннай вайне”. Уладзімір Саламаха — аўтар нарысаў “У кожнага свая рака”, “Лесарубы”, “Зямныя сімвалы”, “На зялёных промнях Бярозы” і іншых’. Многія з іх — сапраўдны гімн Радзіме.
У 2020 годзе выйшаў яго новы раман у аповесцях “Калі ўпадзе адзін” прысвечаны праблеме выбару чалавека ў ваенны і пасляваенны час. У аснове рамана — маральная трагедыя жыхароў спаленай карнікамі вёскі Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы — бацька здрадніка, які ўдзельнічаў у знішчэнні аднавяскоўцаў, і гуднянцы, якія цудам выжылі. “Калі ўпадзе адін” — гэта гісторыя пра здраду і каханне, пра жыццё і смерць, якія заўсёды побач.
Сцвярджэнне аўтара аб святой неабходнасцi чалавеку ў любых, нават самых страшных сiтуацыях, жыць у згодзе з усiм астатнiм светам заклiкае чытача да фiласофскiх разважанняў аб жыццi, аб нашым мiнулым, сучасным i будучым.
Уладзімір Саламаха напісаў сцэнарыі, па якіх былі зняты дакументальныя і мульціплікацыйныя фільмы. Вядомы ён таксама і як таленавіты публіцыст. Напісаў шмат артыкулаў аб літаратуры, стварыў літаратурныя партрэты многіх беларускіх і рускіх пісьменнікаў. У выніку плённай працы У.Саламахі ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства былі выдадзены кніга літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій “Званыя і выбраныя” (1999), зборнікі “Сусвет дабрыні” (2005) і “Літаратура: застаецца сапраўднае” (2014), куды ўвайшлі эсэ, артыкулы і дыялогі.
Бібліяграфія
1. Саламаха, У.П. Як быць заўсёды добрым і мужным?.. // З росных сцяжын : аўтабіягр. Пісьменнікаў Беларусі / [уклад. М. Н. Мінзер]. – Мінск, 2009. – С. 359-368.
2. Лагвіненка, М. Сумленне — паняццеаб’ёмнае / Міхась Лагвіненка // Полымя. – 2014. - № 3. – С. 171-182.
3. Гардзей, В. Зямное і зорнае ў творчасці Уладзіміра Саламахі / Віктар Гардзей // Беларуская думка. – 2000 № 1. – С. 138-143.
4. Камейша, К. Сонца яшчэ высока / Казімір Камейша // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 27 сак. – С. 13.

Автор: Admin 29.3.2024, 10:15

У страі паэзіі

6 красавіка – 120 гадоў з дня нараджэння Міколы Хведаровіча (1904-1981), паэта, празаіка, перакладчыка.
Творчасць пісьменніка і перакладчыка Міколы Хведаровіча (Мікалая Фёдаравіча Чарнушэвіча) з’яўляецца адной з яркіх старонак у беларускай літаратуры ХХ ст.
Выступаць у друку пісьменнік пачаў з 1924 года. Першы верш (“Уражайнае”) апублікаваў у 1925 годзе. Творчасці М. Хведаровіча характэрны публіцыстычнасць, эмацыянальная ўзнёсласць, жыццятворны пафас. У 1920-30-я гады аснову ягопаэзіі складала пейзажная і грамадзянска-публіцыстычная лірыка (“Цемната, хоць вочы выкалі…”, “Вечар. Вецер лісце кружыць…”, “Зіма”, “Песня маладосці” і інш.). У 1950-я-60-я гг. Працаваў у самых розных літаратурных жанрах. Яго вершы былі насычаны гуманізмам, драматызмам, шчырасцю (“Усё, аб чым нам марыцца…”, “Родны горад”, “То плачуць вятры, то раочуць” і інш.). Асаблівай эмацыянальнасцю вылучаецца паэзія, прысвечаная землякам, сяброўству, вернасці (“Студзеньскі малюнак”, “Любістак”, “Прадвесне”).
Літаратурная спадчына прадстаўлена зборнікамі вершаў “Настроі” (1929), “Рытмы” і “Баявыя песні” (1930), “Тэмпы-кантрасты” (1931), “Залаты лістапад” (1957), “Пасля навальніцы” (1965), “Крынічка” (1978) і інш.
Для дзяцей М. Хведаровіч выдаў кнігі “Сонечны зайчык” (1961), “Лясныя званочкі” (1968), “Светлы дзянёк” і інш.
Пісьменнік вядомы таксама як аўтар кніг нарысаў-успамінаў “Памятныя сустрэчы” (1960), “Незабыўнае” (1976). У сваёй аўтабіяграфічнай аповесці адзін са старэйшых беларускіх пісьменнікаў Мікола Хведаровіч успамінае пра далёкія 20-я гады, пра нараджэнне беларускага камсамола, пра чэкістаў, якія змагаліся з бандытамі, пра тое, як над нашай зямлёю разгаралася зара новага жыцця. На Рэспубліканскім конкурсе літаратуры для дзяцей гэта аповесць была адзначана другой прэміяй (1979 г.)

Бібліяграфія

1. Жыбуль, В."Чарот наадварот" і іншыя перакрэсленыя старонкі з успамінаў Міколы Хведаровіча / Віктар Жыбуль // Роднае слова. - 2021. — № 12. — С. 43—47.
2. Кенька, М. Мікола Хведаровіч і венгерская паэзія // Роднае слова. — 2004. —№ 3. — C.6—9.
3. Марціновіч, А. А. Дзе ж ты, храм праўды? : лiт.-крытыч. артыкулы, эсэ / Алесь Марціновіч. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1996. — 398 с.

Автор: Admin 2.5.2024, 7:40

“Прыйшоў я з казкамі ў залатое ранне…”

https://ibb.co/t2kpFg3 6 мая – 110 гадоў з дня нараджэння П.Труса (1904-1929), паэта.
Сярод прадстаўнікоў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя вылучаўся непадобны да іншых, са сваім уласным голасам малады паэт Паўлюк ( Павел Адамавіч) Трус.
Нарадзіўся ён у в. Нізок на Уздзеншчыне. Яшчэ з маленства пачаў дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Яго вельмі цягнула да навукі, і пасля сканчэння пачатковай школы, дзе асабліва прыметна выявілася адоранасць хлопчыка, бацька адвёз сына ў мястэчка Узда і ўладкаваў у пачатковае вучылішча. У 1923 годзе Паўлюк Трус пераехаў у Мінск і стаў студэнтам Беларускага педагагічнага тэхнікума. Менавіта ў гэты перыяд паэзія стала сэнсам яго жыцця.
Павел Адамавіч Трус пражыў усяго 25 год, але след, пакінуты ім у беларускай літаратуры, вельмі значны і прыкметны. Паўлюк Трус быў адным з пачынальнікаў беларускай савецкай паэзіі, любімым паэтам моладзі нашай рэспублкі 20-х гг.
Першыя вершы маладога паэта былі змешчаны ў 1923 годзе ў насценнай газеце педтэхнікума, а хутка імя Паўлюка Труса становіцца добра вядома студэнцкай моладзі Мінска. З 1924 года паэтычныя творы дваццацігадовага юнака робяцца здабыткам шырокага кола чытачоў – яны друкуюцца ва ўсіх рэспубліканскіх газетах і часопісах.
Аўтарскі стыльвыпрацоўваўся пад уплывам народна-песеннай паэзіі. Паўлюк Трус ведаў на памяць шмат народных песень, любіў беларускую музыку і танцы. Малюнкавыя краявіды, фарбы вясны, лета, восені і зімы, шматгалоссе гукаў лесу і поля, успаміны пра начлежныя кастры ў дзяцінстве, звыклая сялянская праца — ўсё гэта ў многім вызначала асноўны змест яго паэзіі (“Вясновая песня”, “Вясна”, “Сенажаць”, “На сенажаці”, “У жніво” і інш.). Адметнае месца ў творчасці П.Труса займала інтымная лірыка (“Навошта сэрца я параніў…”, “Хацелася не верыць”, “Нашто мне смех…”, “Скажы мне, мілая, скажы…” і інш.). У хуткім часе з’явіліся вершы плакатна-агітацыйнага плана. Паўлюк Трус быў дзіця свайго часу. Ён шчыра верыў у ідэалы Кастрычніка. Адным з першых у беларускай паэзіі спалучыў у лірыцы паэтыку з унутраным перажываннем. Яго захапіла рэвалюцыйная стыхія. Яго паэмы “Юны змаганец” і “Астрожнік” (1925), “Чырвоныя ружы” (1929) прасякнуты рэвалюцыйнай рамантыкай, вызначаюцца лірычным ладам, задушэўнай узрушанасцю.
Пасля здачы экзаменацыйнай сесіі за першы курс летам 1929 года паехаў у вандроўку па Магілёўшчыне, дзе захварэў на брушны тыф. Выратаваць юнака ўрачам не ўдалося. Паэта не стала 30 жніўня 1929 г. Паўлюку Трусу было наканавана кароткае жыццё, на літаратурную дзейнасць адпушчана толькі сем гадоў. Аднак ён паспеў пакінуць адметны след у беларускай літаратуры. Дакументальная спадчына П.Труса захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Імем паэта названы бібліятэка на яго радзіме, вуліца ў Гомелі.
Бібліяграфія:
Чацвёртыя Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Паўлюка Труса // Пра час “Узвышша” : матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 2003-2004) / Беларус. дзярж. архіў-музей літ і мастацтва ; [уклад. : Г.В. Запартыка, Т.В. Кекелева, Я.М. Кісялёва ; навук. рэд. М. І. Мушынскі]. – Мінск, 2005. – Вып. 2. – С. 97-157.
Рублевская, Л.И. Бриллианты-росы десятого фундамента : Павлюк Трус (1904-1929) / Людмила Рублевская // Рифма ценою в жизнь : эссе по истории белорусской литературы. – Минск, 2013. – С. 206-212.
6 мая — 110 гадоў з дня нараджэння П.Труса (1904—1929), паэта // Новыя кнiгi (дадатак). — 2014. — №2. — C.8—9.
Iофэ, Э. Яго назвалі беларускім Ясеніным : да 110-годдзя Паўлюка Труса/ Эмануіл Іофэ // Роднае слова. — 2014. — №4. — C. 3—7.

Автор: Admin 3.6.2024, 7:36

“Даўняя загадка літаратуразнаўства”

https://ibb.co/ckX0zYj 13 чэрвеня – 190 гадоў з дня нараджэння К.В. Вераніцына (1834-1904), аднаго з удзельнікаў літаратурнага жыцця ў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., магчыма аўтара паэмы “Тарас на Парнасе”.
Вершаваны помнік беларускай літаратуры ХІХ ст. паэма “Тарас на Парнасе” – твор унікальны, адзіны ў сваім родзе, дзе ўсё незвычайна: фабула і тэкст, дата стварэння і ананімнасць аўтара. Доўгі час яна распаўсюджвалася толькі ў рукапісах, перадавалася ў вуснай форме. Упершыню паэма была надрукавана ў газеце “Минский листок” у 1889 г. Многія літаратуразнаўцы, вывучаючы час яе напісання, аналізуючы змест і мову, прыйшлі да высновы, што паэма была створана ў 1850-я гг., а верагодны аўтар – стацкі саветнік з Санк-Пецярбурга Канстанцін Васільевіч Вераніцын. За яго подпісам вядома таксама беларуская сатырычная паэма “Два д’яблы”, сюжэтна звязаная з Віцебскам.
Нарадзіўся К. Вераніцын у маёнтку Астраўляны Віцебскага павета Віцебскай губерні (цяпер Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці) у сям’і прыгонных сялян і быў запісаны пад прозвішчам Васільеў, якое супадала з іменем бацькі. Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы (скончыў у 1844г.). У 1845 годзе атрымаў вольную ад памешчыка і паступіў у Віцебскую губернскую гімназію. У 1851 г. прыпісаўся да мяшчанскага саслоўя пад прозвішчам Вераніцын. Праз год скончыў вучобу і стаў студэнтам Санкт-Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (па невядомых прычынах у 1854 адлічаны). У 1857 г. як стэпендыят Вольнага эканамічнага таварыства К.Вераніцын быў прыняты алразу на трэці курс Горы-Горацкага земляробчага інстытута, які скончыў у 1859 г. Працаваў на розных дзяржаўных пасадах. У 1880 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ўладкаваўся на службу ў Міністэрства шляхоў зносін. Пасяліўся ў доме, вядомым сваімі літаратурнымі традыцыямі: там у розныя часы жылі М. Някрасаў, І.Тургенеў, М.Чарнышэўскі. У 1900 г. К Вераніцын выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. Ён захоўваў сувязі з Віцебшчынай і часта наведваў родныя мясціны.
Памер К.Вераніцын у 1904 г. 1 снежня 2001 г. у Гарадку і Астраўлянах былі ўстаноўлены мемарыяльныя знакі ў гонар паэмы “Тарас на Парнасе” і яе верагоднага аўтара. У жніўні 2014 г. у скверы Гарадка ўсталяваны помнік – скульптура лясніка – Тараса. У 2009 г. у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга з паэмамі “Тарас на Парнасе” і “Два д’яблы” з іменем К.Вераніцына на вокладцы.
Бібліяграфія:
1. Тарас на Парнасе : [зборнік ; укладанне В. Шніпа ; мастак М. Пракаповіч ; пераклад з беларускай мовы на рускую М. Лазінскага]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. - 189, [1] с
2. Лебядзевіч, Д. М. Паэма Канстанціна Вераніцына "Тарас на Парнасе" ў кантэксце антычнай літаратуры : (сцэнарый урока ў ІХ класе, павышаны узровень) / Д. М. Лебядзевіч // Беларуская мова і літаратура. - 2019. — № 6. — С. 16—19.
3. Плёска, К. С. Канстанцін Вераніцын. Паэма "Тарас на Парнасе" : (урок у 9 класе) / К. С. Плёска // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу" . - 2023. — № 8. — С. 23—27.
4. Рублевская, Л Листок, который и сегодня интересно почитать / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. — 2016. 8 апр. — С. 8—9.

Автор: Admin 1.7.2024, 8:29

“Уцёкі з карцеру душы”

https://ibb.co/Sr4tFMF 22 ліпеня – 30 гадоў з дня нараджэння Максіма Валер’евіча Бацкалевіча, беларускага пісьменніка.
Малады і падаючы надзеі літаратар Максім Бацкалевіч нарадзіўся 22 ліпеня 1994 года ў горадзе Баранавічы. З дзяцінства хварэе цяжкай формай ДЦП, прыкаваны да інваліднай калясцы, і ўсё яго наваколле – гэта яго родныя і кватэра, якой ён абмежаваны.
У 2003 годзе яго сям’я пераязджае ў Ліду. У гэтым жа годзе Максім ідзе ў першы клас. Вучыўся Максім па агульнаадукацыйнай праграме на хаце. У 2013
з залатым медалём скончыў школу, добра ведае англійскую мову і мае зносіны на ёй у Інтэрнэце са шматлікімі сябрамі.
Прыкладна ў гэты час хлопец пачынае пісаць аповеды. За тры гады ў юнака назапасіліся гатовыя творы, і ён пачынае шукаць у інтэрнэце магчымасці для публікацыі. Але нічога прыдатнага не знаходзіць, пакуль не трапляе на сайт Аляксандра Логінава “Бізнес-лекар” і на інфармацыйным рэсурсе знаёміцца з прапановамі выдавецкага сэрвісу Ridero. Максім напісаў ліст Аляксандру Мікалаевічу Логінаву і не чакаў такога хуткага адказу. Было адразу бачна, што выдавец уважліва паставіўся да няпростага лёсу хлопца – прапанаваў дапамогу і стаў рэдактарам, настаўнікам і проста добрым сябрам Максіма Бацкалевіча. У 2018 годзе ў выдавецтве Ridero убачылі свет зборнікі аўтабіяграфічных аповедаў М.Бацкалевіча “Четки”, “Утро Максима”. Пазней два гэтых зборніка былі аб’яднаны ў адзін “Из родника моей памяти”. Менавіта гэту кнігу маладога пісьменніка выдавецтва Ridero адправіла на конкурс “Ліцэй”, які праводзіўся ў Маскве ў гонар Дня народзінаў вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Як прызнаецца сам Максім, удзел у гэтым конкурсе дапамог яму паверыць у сябе. У 2019 годзе ў выдавецтве Ridero вышлі яшчэ дзве кнігі Максіма Бацкалевіча “30 размышлений по поводу” і “Карцер души”. Гэтыя выданні адрозніваюцца ад папярэдніх прац філасофскім поглядам на жыццё. У маі 2020 года ўбачыла свет шостая кніга пісьменніка пад назвай “Пятьдесят оттенков жизни”. Яго зацятая праца была высока адзначана ў пісьменніцкім асяроддзі. У 2020 годзе Максіма прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Бібліяграфія
Василевская, Н. Что пишут лидские авторы и где их почитать / Наталья Василевская ; фото // Принеманские вести (Лида). — 2022. — 3 марта. — С. 4.
Мацулевич, А. Высокая оценка упорного труда / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2020. – 2 снеж. – С. 8.
Мацулевич, А. Знакомьтесь: Максим Бацкалевич / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2019. – 4 снеж. – С. 17.


Автор: Admin 1.8.2024, 7:33

Яму верылася ў шчасце


https://imgbb.com/10 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Ставера(1929-1995), паэта, празаіка, драматурга.

Ставер Алесь (Аляксандр Сяргеевіч Ставер, псеўданім Алесь Зарачанскі) нарадзіўся 10 жніўня 1929 года ў в. Маргавіца Докшыцкага раёна. Беларускі паэт, празаік, драматург. Бацька Сяргей Макаравіч і маці Хрысціна Пятроўна працавалі ў калгасе. Да Вялікай Айчыннай вайны А. Ставер скончыў 5 класаў Бягомльскай сярэдняй школы. У час вайны разам з бацькамі жыў у партызанскай зоне. Вясной 1944 года ў час блакады згубіў бацьку і братоў. Калі трапіў да немцаў, быў вывезены ў канцлагер у Германію. У верасні 1945 г. вярнуўся дадому і працягваў вучыцца ў школе. Маці Хрысціна Пятроўна да вайны была дэпутатам сельскага Савета, вельмі хацела, каб дзеці атрымалі адукацыю. Пасля заканчэння Бягомльскай сямігодкі А. Ставер вырашыў стаць шафёрам, але маці ўгаварыла яго вучыцца далей, і ён паступіў у Мінскае педвучылішча. Час быў нялёгкі. Транспарт да Бягомля не хадзіў, а з Барысава можна было з'ездзіць дадому па харчы на паштовай машыне, таму Ставер перавёўся ў Барысаўскае педвучылішча, якое скончыў у 1949 г. У 1949–1950 гг. быў старшым піянерважатым і адначасова выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Бягомльскай сярэдняй школе.
У 1950 г. паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педінстытута. Да гэтага часу ён ужо пісаў вершы, таму быў перакананы ў неабходнасці далейшай вучобы. Пасля заканчэння інстытута працаваў інспектарам школ Лагойскага рана (1954–1955), быў літсупрацоўнікам газеты «Калгасная праўда», літаратурным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1955–1956), загадваў літаратурнай часткай Белдзяржфілармоніі (1956–1961). 3 1961 г. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975–1984 гг. А. Ставер – карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды Саюза беларускіх пісьменнікаў. 3 1984 г. знаходзіўся на творчай рабоце. Ён часта выступаў на прадпрыемствах і ў школах рэспублікі, а таксама за яе межамі, асабліва ў вайсковых часцях, меў шмат падзяк і грамат ад камандавання вайсковых часцей. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1962).
Алесь Ставер пачаў пісаць вершы, калі быў студэнтам Мінскага педвучылішча. Да першых яго спроб прыхільна аднесліся выкладчык літаратуры педвучылішча Я. Замерфельд, паэты А. Русецкі і П. Панчанка. Першы яго верш апублікаваны ў 1949 г. ў барысаўскай раённай газеце «Бальшавіцкая трыбуна», а ў 1959 г. выйшаў з друку першы зборнік яго вершаў «Золак над Бярозай».
Алесь Ставер – аўтар паэтычных зборнікаў «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць...» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979), «Зоры зямныя» (1989). Пісаў таксама для дзяцей: зборнікі «Касцёр не гасне» (1961), «Пад вясёлкавай дугой» (1984).
Многія вершы паэта пакладзены на музыку і сталі вядомымі, папулярнымі песнямі: «Колас, ты мой колас» (музыка М. Чуркіна), «Вячэрні вальс» (музыка Г. Вагнера), «Дзе ты, маё шчасце?» (музыка Р. Бутвілоўскага), «Канікулы», «Яркі месяц», «Песня пра Якуба Коласа» (музыка І. Кузняцова), «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Песня пра раку Бярозу», «Дзіянка» (музыка І. Лучанка), «Нікагусенькі няма», «Косіць хлопец канюшыну» (музыка М. Пятрэнкі), «А мне ў шчасце верыцца», «Юная бярозка» (музыка Ю. Семянякі), «Беларусачка» (музыка Ю. Семянякі і А. Хлімановіча) і шмат іншых. У 1983 годзе выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».
Аб перажытым у гады вайны А .Ставер расказаў у рамане «Пад канвоем» (1969). Ён выдаў дзве кнігі аб партызанскай барацьбе «Да сваіх» (1974) і «Лясныя аповесці» (1986). Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» і п'есу «Слова не варабей» (абедзве пастаўлены ў 1977). Вершы А. Ставера перакладзены на многія мовы народаў былога СССР, а таксама на балгарскую і польскую.
Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер загінуў у аўтакатастрофе 23 ліпеня 1995 года. Пахаваны ў Мінску.

ЛІТАРАТУРА
1. Алесь Ставер // В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия: творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов : монография : в 2 ч. / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2012. – Ч. 2. – С. 243–251.
2. Алесь Ставер // От земли Поозерской... Творчество витебских литераторов в послевоенный период (1946–1965 гг.) : монография / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2010. – С. 77–78.
3. Пятрова, Т. Жураўлі ляцяць... у Маргавіцу / Т. Пятрова // Лепельскі край. – 2016. – 2 жн. – С. 6.
4. Смыкоўская, В. Вывучэнне лірычных твораў у школе. Патрыятычная лірыка : верш Алеся Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць» / В. Смыкоўская // Роднае слова. – 2008. – № 6. – С. 41.
5. Сукора, Л. Жыццё і творчасць Алеся Ставера: віктарына для старшых класаў / Л. Сукора // Роднае слова. – 2014. – № 9. – С. 61–62.


Автор: Admin 1.11.2024, 10:10

“Слова шукай свайго…”

https://ibb.co/RQ5pP8T

20 кастрычніка (2 лістапада) – 115 гадоў з дня нараджэння Максіма Лужаніна (сапр. Каратай Аляксандр Амвросьевіч, 1909 – 2001), пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка.
Нapaдзiўcя будучы пісьменнік ў cялянcкaй cям’i ў вёcцы Пpycы Miнcкaй вобласці. Рaнa нaвyчыўcя чытaць. Cвeт poднaй мoвы aдкpылa бyдyчaмy пaэтy кнiгa Я. Kyпaлы “Шляxaм жыцця”. Зaкoнчыў cямiгoдкy ў Чыpвoнaй Cлaбaдзe i пacтyпiў y Miнcкi бeлпeдтэxнiкyм (1924). Ha гэты чac мeў yжo цэлы cшытaк вepшaў. Bяcнoй 1925 года быў пpыняты кaндыдaтaм y лiтaб’яднaннe “Maлaдняк”. Вyчыўcя нa лiтapaтypнa-лiнгвicтычным aддзялeннi ў БДУ (1928- 1930). Пpaцaвaў caкpaтapoм y pэдaкцыi чacoпica “Узвышшa” (1931), pэдaктapaм нa Бeлapycкiм paдыё (1931-1933). 10 жнiўня 1933 года нeзaкoннa acyджaны нa 2 гaды пaзбaўлeння вoлi (пaкapaннe aдбывaў y Mapыiнcкy Keмepaўcкaй вoблacцi, pэaбiлiтaвaны ў 1956). У 1935-1941 pэдaктap-apгaнiзaтap Гaлoўнaй pэдaкцыi лiтapaтypы пa мaшынaбyдaвaнню ў Macквe. Ha пaчaткy Bялiкaй Aйчыннaй вaйны (жнiвeнь 1941) пpызвaны ў Caвeцкyю Apмiю. Cкoнчыў Пaдoльcкae пяxoтнae вyчылiшчa (1942), yдзeльнiчaў y бaяx пaд Cтaлiнгpaдaм. Пacля дэмaбiлiзaцыi (1944) зaгaдвaў aддзeлaм кyльтypы ў pэдaкцыi гaзeты “3вяздa”, пpaцaвaў aдкaзным caкpaтapoм pэдaкцыi чacoпica “Boжык”, pэфepэнтaм y AH БCCP. Члeн cцэнapнaй кaлeгii (1959), гaлoўны pэдaктap кiнacтyдыi “Бeлapycьфiльм”( 1967-1972), удзельнік XXIII cecii Гeнepaльнaй Acaмблei AAH (1968), дэпyтaт Bяpxoўнaгa Caвeтa БCCP (1967-1985), члeн CП Бeлapyci з 1943г. Зacлyжaны дзeяч мacтaцтвaў Бeлapyci (1969). Лaўpэaт Лiтapaтypнaй пpэмii iмя Я. Koлaca (1965; зa кнiгy “Koлac pacкaзвae пpa cябe”). Узнaгapoджaны opдэнaмi Лeнiнa, Aйчыннaй вaйны 2-й cтyпeнi, Дpyжбы нapoдaў, Пpaцoўнaгa Чыpвoнaгa Cцягa, “Знaк Пaшaны”, мeдaлямi.
Пepшы вepш “Звoнiць вoceнь” нaдpyкaвaны ў y чacoпice “Чыpвoны cцяг” (1925), пepшaя кнiгa вepшaў “Kpoкi” (1928). Аўтар пaэм “Гaлacы гapaдoў”, “Як нapaджaўcя нoвы cвeт”, “Лявoнixa”, кнiг вepшaў: “Pocы нa кoлace”, “Пpaгa кpылa”, “Пapaзмaўляй ca мнoй, зямля” i iнш., кніг “Двaнaццaць вячopныx вoгнiшчaў” i “Людзi, птyшкi, пpacтop” і інш. Пepaклaдaў з pycкaй, пoльcкaй, yкpaiнcкaй i iншыx мoў. Aўтap cцэнapыяў мacтaцкix фiльмaў “Пaўлiнкa” (пa aднaймeннaй п’ece Я. Kyпaлы), “Пepшыя выпpaбaвaннi” i “Зaпoмнiм гэты дзeнь” (paзaм з A. Kyляшoвым). M. Лyжaнiнy пpыcвeчaны дaкyмeнтaльны фiльм “Heзaвepшaнaя xaтa” (1992). Пaмёp y нoч нa 13 кacтpычнiкa 2001 г. y Miнcкy.
Бібліяграфія:
1. Лужанін Максім // Бeлapycкiя пicьмeннiкi: Бiябiблiягpaфiчны cлoўнiк. У 6 т. T. 4. / пaд pэд. A.B. Maльдзica і інш. – Miнcк: Бeлapycкaя Энцыклaпeдыя, 1994. – 524 c.
2. Беларускія паэты ― лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі : Анатоль Вялюгін, Максім Лужанін, Мікола Аўрамчык, Пятрусь Макаль, Яўгенія Янішчыц / складальнік В. А. Рабкоў]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2002. - 380, [2] с. - (Школьная бiблiятэка).
3. Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны / навуковы рэдактар Я. А. Гарадніцкі ; [укладанне, прадмова, каментарыі А. І. Бельскі]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 829, [1] с. - (Залатая калекцыя беларускай літаратуры).
4. Шамякiна, М. Максім Лужанін / Марыя Шамякіна // Полымя. — 2006. — №11. — C.151—154.

Автор: Admin 1.11.2024, 10:51

Згадкі ў чаўне зары

https://ibb.co/sWhgBgz

30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899-1975), народнага пісьменніка Беларусі, літаратуразнаўца, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук.
Міхась Ціханавіч Лынькоў нарадзіўся 30 лістапада 1899 года на Віцебшчыне (в.Зазыбы Лёзненскага раёна) у сям'і чыгуначніка. У 1913 г. вучыўся ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі. З пачаткам першай сусветнай вайны М.Лынькоў быў накіраваны ў в. Ліпінічы на працу настаўнікам.
Ў 1918 г., калі Гомельшчына была акупіравана нямецкімі войскамі, М.Лынькоў з'явіўся адным з арганізатараў i ўдзельнікаў партызанскага руху. Пасля выгнання кайзераўскіх акупантаў зноў настаўнічаў у Ліпнічах, a ў жніўні 1919 г. па прафсаюзнай мабілізацыі быў накіраваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у паходзе на Варшаву, у разгроме банд пад Старадубскам i Ноўгарад-Северскам, служыў у спецыяльным атрадзе па барацьбе з голадам у Паваложы, на Урале i ў Заходняй Сібіры. У жніўні 1922 г. М. Лынькоў вярнуўся да абавязкаў вясковага настаўніка ў Свержанскую сямігодку (Рагачоўскі раён). З 1925г. М.Лынькоў пачаў працаваць у галіне журналістыкі, пісьменніцтва i навукі. Летам таго года М. Лынькоў быў накіраваны на працу ў газету «Камуніст», дзе яго прызначылі спачатку сакратаром рэдакцыі, a неўзабаве i адказным рэдактарам.
Міхась Лынькоў пачаў актыўна выступаць на ніве роднай літаратуры, i як рэдактар газеты клапатліва i настойліва выяўляў, згуртоўваў i расціў маладыя паэтычныя таленты. Пры «Камунісце» штомесячна выпускаўся літаратурны дадатак «Вясна». Яны папоўнілі беларускую літаратуру такімі здольнымі паэтамі i празаікамі, як Барыс Мікуліч, Алесь Жаўрук, Рыгор Суніца, Сяргей Грахоўскі, Васіль Вітка, Мікола Лобан, Аляксей Зарыцкі i інш. Як пісьменнік Міхась Лынькоў стаў вядомы з 1926 г. Яго першыя апавяданні «Над Бугам», «Чыгунныя песні», «Манчжур», «Гой», «Крот», «Журавель мой, журавель», «Андрэй Лятун», «Квартырмайстар Будай» i іншыя адразу выклікалі зацікаўленасць літаратурнай грамадскасці i шырокіх колаў чытачоў. Імя Лынькова як мастака слова набыло ўсеагульную вядомасць.
У 1930 г. Міхась Лынькоў пераехаў у Мінск i апынуўся ў самай гушчы літаратурнага, навуковага i грамадскага жыцця рэспублікі.
Першапачаткова ён быў прызначаны галоўным рэдактарам адзінага ў ты час Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Адначасова ўвайшоў у кіруючы склад БелАПП (Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў), стаў адным з яе кіраўнікоў. Пасля роспуску ў 1932 г. усіх літаратурных аб'яднанняў i груп быў зноў абраны ў кіруючы склад новай пісьменніцкай арганізацыі. Значны час (1933—1941 гг.) ён быў рэдактарам «Полымя рэвалюцыі» (так называўся ў той час літаратурна-мастацкі часопіс «Полымя») i адначасова (з 1938 па 1948 г.) узначальваў Саюз пісьменнікаў БССР. У 30-я гады яшчэ больш актывізавалася дзейнасць Міхася Лынькова як мастака слова. Паказваючы нараджэнне чалавека новай савецкай явы, пісьменнік імкнуўся выявіць тыя асноўныя ўнутраныя імпульсы, якія вызначаюць яго паводзіны, маральныя i этычныя ўяўленні. Вызваленчы паход 1939 г., у якім Міхась Ціханавіч прымаў дзейсны ўдзел у якасці рэдактара газеты «Беларуская звязда», узбагаціў яго багатымі ўражаннямі. Пад уражаннем усяго пачутага i ўбачанага быў напісаны рад апавяданняў, якія ўвайшлі ў зборнік «Сустрэчы» (1940). Высока ацэньваючы творчасць Міхася Лынькова 20—30-х гадоў, трэба сказаць, што росквіт яе прыпадае на ваенныя i пасляваенныя гады, i лебядзінай песняй пісьменніка з'явіўся яго раман «Векапомныя дні».
3 першага дня Вялікай Айчыннай вайны М. Лынькоў знаходзіўся ў дзеючай арміі, рэдагаваў газету «За Савецкую Беларусь». Апавяданні таго часу склалі зборнік «Астап» (1944). 3 1942 г. Міхась Лынькоў пачынае збіраць матэрыялы для задуманага ім рамана. Спатрэбіліся доўгія гады напружанай працы, каб здзейсніць свае творчыя задумы. У завершаным выглядзе раман «Векапомныя дні» выйшаў у свет у 1958 г. Пасля вайны Міхась Лынькоў працаваў галоўным чынам у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР. Навукова-літаратуразнаўчая дзейнасць Міхася Лынькова абмяжоўвалася пераважна артыкуламі аб дзейнасці асобных пісьменнікаў.Міхась Ціханавіч з бацькоўскім клопатам адносіўся да кожнага новага пісьменніка, шчыра радаваўся прыходу ў літаратуру I. Мележа, Я. Брыля, А. Кулакоўскага, У. Караткевіча, I. Шамякіна, А. Макаёнка, В. Быкава, А. Васілевіч i іншых беларускіх паэтаў, празаікаў, драматургаў i крытыкаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940—1975 гг.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1949, 1955, 1969), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939, 1959, 1967), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), медалямі.
Памер 21 верасня 1975 г

Бібліяграфія
1. Бачыла, А. М. Крыло неспакою = Крыло тревоги : пошук, роздум, палемiка, успамiны / А.М.Бачыла. - Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1985. - 268с.
2. Куляшоў, Ф. I. Лiтаратурныя партрэты : лiт.-крытыч. нарысы / Фёдар Iванавiч Куляшоў. - Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1983. - 253с.

3. Колб, Ю. "Незабыўныя дні" : да 125-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова / Ю. Колб // Бібліятэка прапануе. - 2024. — № 2. — С. 2—3.
4. Марціновіч, А. Згадкі ў чаўне зары / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. - 2019. — 6 снеж. (№ 47) — С. 5.

Форум Invision Power Board (http://nulled.ws)
© Invision Power Services (http://nulled.ws)