C мероприятиями, прошедшими в 2013 году, вы можете ознакомится перейдя по данной ссылке http://libro-lida.by/forum/index.php?showtopic=26
Напярэдадні Новага года ў Далекскай сельскай бібліятэцы-клубе адкрылася выстава работ удзельнікаў гуртка, які пачаў працаваць з прыходам у бібліятэку-клуб маладога спецыяліста Ганны Некрашэвіч. Выставачны праект дазваляе пераканацца ў адначасовым падабенстве, самабытнасці і разнастайнасці вырабаў вучняў 2-9 класаў.
8 студзеня ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы прайшло паседжанне клуба “Кругагляд”. Удзельнікі падрыхтавалі калядны калейдаскоп “Ззяе зорка Віфлеема”. У рамках мерапрыемства адбылося знаёмства з гісторыяй свята, з традыцыямі святкавання Каляд. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Свет Віфлеемскай зоркі”.
25 снежня супрацоўнікі Далекскай сельскай бібліятэкі-клуба і маленькія артысты парадавалі жыхароў вёскі Далекія тэатралізаваным прадстаўленнем “Ідзе Каляда калядуючы…”. З асаблівай цеплынёй іх сустрэлі ў Доме самастойнага пражывання адзінокіх састарэлых, для якіх быў прадэманстраваны сучасны варыянт традыцыйнага каляднага шэсця.
27 снежня Далекская сельская бібліятэка-клуб запрасіла гасцей і жыхароў в.Далекія адзначыць Каляды ў клубным фармаце. Дабрачынны ранішнік “Свет Вифлиемской звезды” сабраў людзей, каб разам ушанаваць рух ад мінулага да будучыні. Супрацоўнікі бібліятэкі-клуба падрыхтавалі вялікую святочную праграму, зрабілі гэта аддана, якасна, шчыра.
31 снежня ў Далекскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылася прэм`ера сапраўднага мюзікла “Волшебная ночь”. У выкананні казачных герояў прагучалі новыя, а таксама добра знаёмыя песні. Гледачы з задавальненнем прынялі ўдзел у гульневай праграме, падпявалі і танцавалі разам з артыстамі. Прадоўжылася Навагодняя ноч святочнай дыскатэкай.
9 студзеня раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў 7-9 класаў прыняць удзел у гутарцы “Цана залежнасці – жыццё”. Падчас мерапрыемства прысутным было карысна яшчэ раз пачуць пра нормы і правілы паводзін непаўналетніх у грамадстве. Дэвізам сустрэчы стала:”Не! Цыгарэтам. Алкаголю. Наркотыкам”.
Каб захаваць памяць пра пісьменніка, папулярызаваць яго творчасць, 23 студзеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 прайшла літаратурная віктарына “Кто они, герои Гайдара?”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя аб жыцці і творчасці А.П.Гайдара.
27 студзеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне клуба “Кветкавод” пад назвай “Што зоркі нам прарочаць у 2014 годзе”. Удзельнікі клуба Валянціна Валабцова і Галіна Курбыка засяродзілі ўвагу слухачоў на тым, як уплывае поўня на здароўе чалавека, пазнаёмілі ўсіх з астралагічным прагнозам на 2014 год. Аб правільным выкарыстанні лекавых раслін паведала Ала Цехнерадава, былы загадчык аптэкі № 130.
29 студзеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 прайшоў паэтычны вечар “У яго вершах – яго сэрца”, які быў прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння В.Таўлая. З прывітальным словам перад прысутнымі выступіла А.Каладзяжная, супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея, якая шырока прадставіла розныя матэрыялы літаратуразнаўчага характару, адзначыла талент і неверагодную паэтычную шчырасць Валянціна Таўлая. Алесь Хітрун, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” заклікаў захоўваць памяць пра паэта, папулярызаваць яго творчасць дзеля таго, каб больш людзей зразумела, адчула, палюбіла яго паэзію і тым самым ганарылася гэтым чалавекам, як сынам Беларусі, сынам Лідчыны.
7лютага ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы ладзілася літаратурна-музычная вечарына “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння А.Куляшова. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава“Паміж наступным і былым” Прысутныя адкрылі для сябе мнагаграннасць літаратурнай дзейнасці А.Куляшова, як паэта, сцэнарыста, перакладчыка. Прыгажосць і вобразнасць роднай мовы прадэманстравалі, прачытаўшы вершы паэта.У час імпрэзы гучалі музычныя творы на словы А.Куляшова.
7 лютага ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 6 імя В.Таўлая ладзілася літаратурная вечарына “…Сам ён звонкая легенда”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння таленавітага беларускага паэта Валянціна Таўлая. Вядучая імпрэзы цікава і з натхненнем расказала пра жыццёвы і творчы шлях паэта, адзначыла, што бібліятэка 50 гадоў носіць імя В.Таўлая. Лідскі паэт П.Макарэвіч дэкламаваў вершы В.Таўлая, якія былі напісаны ў Лідзе, калі Валянцін Паўлавіч працаваў у рэдакцыі Лідскай раённай газеты “Уперад”. У гонар 100-годзя з дня нараджэння В.П.Таўлая ў бібліятэцы быў размешчаны банер з партрэтам паэта.
8 лютага ў рамках юбілейных урачыстасцей “Шляхам Валянціна Таўлая” гарадскую бібліятэку-філіял №6 імя В.Таўлая наведалі Галіна Валянцінаўна, дачка Валянціна Паўлавіча Таўлая, родныя і знаёмыя Валянціна Паўлавіча, а таксама лідскія літаратары і шматлікія прыхільнікі творчасці паэта. Пад час сустрэчы адбылася зацікаўленая і сардэчная размова аб папулярызацыі творчай спадчыны В.Таўлая і ўшанаванні яго імя.
8 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы пачаліся ўрачыстасці, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Валянціна Таўлая. На свята прыехалі сваякі Валянціна Таўлая, землякі з Рудаўкі, і ў першую чаргу з Пецярбурга – дачка Галіна з мужам, акадэмікам Ігарам Маціеўскім і прарэктарам Расійскага інстытута культуры і мастацтваў Юрыем Бундзіным. Усе этапы жыцця В.Таўлая былі прадстаўлены ў кнізе “Этапы жыццёвых дарог”, з прэзентацыяй якой выступіла Анастасія Каладзяжная, супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Галіна Валянцінаўна пранікнена расказала пра свайго знакамітага бацьку, падзялілася з аўдыторыяй успамінамі са свайго дзяцінства.
“Память Афгана” – пад такой назвай 12 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы ладзіўся вечар-рэквіем, прысвечаны 25-годдзю вывада войск з Афганістана. У мерапрыемстве прынялі ўдзел В.Леўдаровіч, старшыня “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, воіны-афганцы М.Несцер, І.Хадыка, а таксама студэнты і выкладчыкі Лідскага каледжа. Пад час мерапрыемства воіны-афганцы ўспомнілі падзеі афганскай вайны, адзначылімужнасць і гераізм сваіх таварышаў. На вечары быў прадэманстраваны відэафільм “Афганистан в моей судьбе”.
12 лютага ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 адбыўся музычна-паэтычны вечар “Когда мы любим – мы живём”, прысвечаны Дню св.Валянціна. Навучэнцы Лідскага музычнага каледжа выканалі творы вядучых кампазітараў на тэму кахання. Своеасаблівым лейтматывам сустрэчы сталіся вобразы закаханых, выявы якіх дэманстраваліся на экране. Вечарына прайшла на адным дыханні дзякуючы вялікай колькасці добрай паэзіі і музыкі.
13 лютага гарадская бібліятэка-філіял № 4 запрасіла юных чытачоў на літаратурны лабірынт “Бианки – лесной кудесник”, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння В.Біанкі. Вядучая зрабіла акцэнт на актуальнасці і значнасці выданняў В.Біанкі, пазнаёміла з кніжнай выставай. Гаворка ішла пра творчасць у цэлым, пра асноўныя прынцыпы стылю, месца ў сучасным працэсе і ролю В.Біанкі ў наш час. На мерапрыемстве яшчэ раз была агучана думка пра тое, што, безумоўна, В.Біанкі заслужыў, каб яго творы чыталі.
13 лютага дзіцячая раённая бібліятэка сумесна з мастацкай школай правялі мерапрыемства “Вторая жизнь книги”. Напярэдадні супрацоўнікі бібліятэкі і выкладчыкі мастацкай школы правялі вялікую арганізацыйную працу і разам вызначылі 3 лепшыя работы навучэнцаў мастацкай школы, якія з дапамогай яркіх малюнкаў стварылі вокладкі кнігам С.Маршака “Двенадцать месяцев”. Арганізатары сустрэчы паставілі перад сабой мэту не толькі расказаць і паказаць, як абыходзіцца з кнігай, але і дапамагчы маленькім чытачам зразумець, чым для іх з’яўляецца кніга, растлумачыць, чаму кнігі трэба берагчы. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава, якая аб’яднала маладых талентаў, якія працуюць у розных жанрах і тэхніцы выяўленчага мастацтва і якія стварылі выдатныя рознакаляровыя малюнкі, на якіх ажываюць самыя любімыя героі. Напрыканцы вядучыя пажадалі маленькім чытачам не ленавацца рамантаваць кнігі, часцей бываць у бібліятэцы, больш чытаць.
19 лютага цэнтральную раённую бібліятэку імя Я.Купалы наведаў вядомы дзіцячы пісьменнік Валерый Квілорыя, які падзяліўся з прысутнымі ўспамінамі з дзяцінства, прачытаў дзецям некалькі сваіх твораў. Маленькія, але самыя шчырыя слухачы ўспрымалі казкі В.Квілорыі з задавальненнем і патрабавалі працягу. Праз магію слова пісьменнік здолеў перадаць эмацыянальны дух сваіх герояў, ён адзначыў, што ў яго творах адлюстраваны не звышрэальны свет, а лёсы звычайных хлопчыкаў і дзяўчынак. Дарэчы, В.Квілорыя плануе ў наступным годзе зноў прыехаць у Ліду і прэзентаваць свае новыя творы.
Гарадская дзіцячая бібліятэка не пакінула без увагі 120-годдзе з дня нараджэння В.Біанкі: літаральна ў дзень яго нараджэння, запрасілі вучняў 3 класа СШ № 4 на гульню-вандроўку “Лесной сказочник”. Мерапрыемства сталася сапраўды душэўным, утульным і – з “гумарынкаю”, якую забяспечвалі некаторыя элементы антуражу. Вядучая адзначыла тонкі мастацкі густ і прыроднае пачуццё прыгажосці, падзялілася цікавымі момантамі з жыцця пісьменніка.
15 лютага ў Гудскай сельскай бібліятэцы ладзілася літаратурна-музычная кампазіцыя “Афган. Памяць”, прысвечаная 25-годдзю вывада войск з Афганістана. Вядучая адзначыла, што моцным сплавам з’яўляецца памяць пра кошт сённяшняга мірнага жыцця. Утульна-святочнай атмасферы спрыялі вершы, прысвечаныя падзеям вайны ў Афганістане ў выкананні дзяцей, а таксама прачулыя словы воінаў-афганцаў, якія падзяліліся ўласнымі ўспамінамі з тых часоў, адказалі на шматлікія пытанні. Мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых з Лідчыны.
20 лютага, у рамках Міжнароднага дня роднай мовы Дзітвянская сельская бібліятэка правяла ўрок беларусазнаўства “Які гэта цуд – мова мая родная”. Шчырыя словы пра мову, яе багацце і прыгажосць гучалі на працягу мерапрыемства. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з найбольш значнымі і цікавымі кніжнымі выданнямі беларускай літаратуры. Дзеці прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах і віктарынах.
23 лютага гарадская дзіцячая бібліятэка правяла літаратурны хіт-парад “Сказки о животных” па творах сучаснага дзіцячага пісьменніка Валерыя Кастручына. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Лес полный чудес. Новые лесные истории для детей”.
26 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы прайшоў Дзень прававой інфармацыі “Белая смерць ці наркаманія”, прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркотыкамі і наркабізнесам. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Анастасія Грахоўская, псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, супрацоўнікі аддзела па наркакантролю і гандлю людзьмі, студэнты тэхнічнага каледжа, бібліятэкары. А.Грахоўская расказала аб адмоўным уплыве наркотыкаў на арганізм чалавека, аб псіхалагічнай залежнасці ад наркотыкаў. Супрацоўнікі аддзела па наркакантролю і гандлю людзьмі пазнаёмілі прысутных з сумнай статыстыкай распаўсюджвання наркотыкаў сярод моладзі. Увазе прысутных быў прадэманстраваны відэафільм “Охота за разумом”.
5 сакавіка Першамайская сельская бібліятэка для малодшых школьнікаў арганізавала экскурсію “Будем знакомы”. Экскурсанты пазнаёміліся з асаблівасцямі мастацкага афармлення памяшкання бібліятэкі, з правіламі карыстання бібліятэкай, кніжным фондам. Бібліятэкар чытальнай залы правяла бібліяграфічны агляд часопісаў пазнавальнага і займальнага характара. Напрыканцы сустрэчы загадчык бібліятэкі выказала прысутным пажаданне, каб наведаўшы аднойчы бібліятэку, яны сталі пастаяннымі чытачамі.
Да Дня св.Валянціна Далекская сельская бібліятэка-клуб арганізавала выставу - конкурс “валянцінак”, у якой прынялі ўдзел дзеці ад 4 да 14 гадоў. Тэхніка выканання работ розная – квілінг, салёнае цеста, аплікацыя. Пераможцы конкурса атрымалі прызы.
21 лютага гарадская бібліятэка-філіял № 1 запрасіла інвалідаў сацыяльнага цэнтра на гадзіну роднай мовы “Багата, родная ты мова”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Бібліятэкар закранула пытанні, звязаныя з гісторыяй узнікнення і станаўлення нацыянальнай мовы беларусаў, падкрэсліла, што беларуская мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні на беларускай мове. Увазе прысутных дэманстраваліся слайд-кампазіцыі.
Для знаёмства з творчасцю і з нагоды 120-годдзя з дня нараджэння В.Біанкі, пісьменніка-натураліста, 26 лютага Далекская сельская бібліятэка-клуб запрасіла маленькіх чытачоў прыняць удзел у віктарыне “От нас природа тайн своих не прячет”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, расказвалі цікавыя гісторыі з асабістых назіранняў за сваімі дамашнімі выхаванцамі.
5 сакавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы сабралася ўдзячная, дабразычлівая і адкрытая аўдыторыя на чарговае пасяджэнне клуба “Кветкавод”, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню. Наталля Хейфец, старшыня клуба, паведала прадстаўніцам прыгожага пола, як адтэрмінаваць старасць, як карыстацца спецыяльнымі магічнымі прыёмамі, дазваляючымі заўсёды здавацца чароўнымі, прывабнымі і жаданымі. Прыемным падарункам для ўсіх прысутных стала выступленне навучэнцаў Лідскага музычнага каледжа, у выкананне якіх прагучалі вершы, песні, інструментальныя п’есы, прысвечаныя жанчыне.
На працягу тыдня ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы дзейнічала выстава творчых работ “Жаночых рук цудоўнае тварэнне”, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню. Усім захапляючымся, будзь то: вышыўка, шыццё, вязанне, макрамэ, ткацтва, роспіс, мазаіка і зацікаўленым разнастайнай тэхнікай рукадзелля было цікава ўбачыць тварэнне мясцовых майстроў: Жанны Ліхарад, Валянціны Бічэль, Валянціны Кузаковай, Людмілы Козел, Ірыны Хадкевіч, Дар’і Марцінкевіч, Марты Шостак. Гэта сапраўднае свята, сабраўшае разам творчых людзей.
7 сакавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 6 адбылося святочнае пасяджэнне клуба “Надзея” , прымеркаванае да Міжнароднага жаночага дня. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Гімн жанчыне”. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з выставай хатніх кветак і творчымі работамі ўдзельніц клуба “Прыгожае сваімі рукамі”. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Усё пачынаецца з кахання”, якая змяшчала падборку літаратуры класікаў сусветнай паэзіі аб жанчыне, маці.
Для таго, каб Міжнародны жаночы дзень стаў сапраўдным святам, напоўніўся вясеннім настроем і шчырымі ўсмешкамі гарадская бібліятэка-філіял № 4 падрыхтавала святочную праграму з удзелам навучэнцаў Лідскага музычнага каледжа, якія выканалі музычныя кампазіцыі, прысвечаныя прыгожай палове чалавецтва.
Прафесійная арыентацыя моладзі заўсёды была адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы. Вось і на гэты раз, 14 сакавіка бібліятэкары запрасілі навучэнцаў 9-х класаў СШ № 1 і СШ № 11 на вечар пытанняў і адказаў “Сёння выбар – заўтра лёс”. На мерапрыемства былі запрошаны – Кнутовіч Г.І., галоўны спецыяліст рынка працы, прадстаўнікі Лідскага палітэхнічнага прафесійнага ліцэя, ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва. Прысутныя атрымалі інфармацыю, як за апошнія гады змяніўся рынак працы, аб прафесіях, якія патрэбны нашамугораду, пазнаёміліся з навучальнымі праграмамі прафесійных устаноў горада. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Ад мары – да выбару прафесіі” і бібліяграфічны агляд літаратуры “Выбар прафесіі – выбар будучага”.
Выхаванне павагі і любові да прыроды павінна насіць практычны характар. Менш гаварыць –больш паказваць, прычым як прыгaжосць навакольнага асяроддзя, так і адмоўны бок уплыву чалавека на прыроду. Таму, 9 сакавіка Ганчарская сельская бібліятэка праводзіла чарговае пасяджэнне клуба “Кругагляд” на прыродзе. Бібліятэкар правяла з удзельнікамі клуба размову аб правілах паводзін у лесе ў розныя поры года, прапанавала выканаць некалькі творчых заданняў.
7 сакавіка Далекская сельская бібліятэка-клуб прымала ўдзел у раённым конкурсе “Лепшы падворак”. Добры настрой усім без выключэння прысутным у зале дапамагло стварыць артыстычнае майстэрства вядучай Валянціны Некрашэвіч і ўсіх удзельнікаў святочнага канцэрта. Шчодрыя воплескі гледачы дарылі вядомым мясцовым “зоркам” і юным артыстам. Малады запал і жыццярадасную энергетыку падарыла гледачам Ганна Некрашэвіч, якая выканала некалькі інструментальных п’ес на флейце.
На працягу шмат год у гарадской бібліятэцы-філіяле № 2 стала добрай традыцыяй ладзіць цікавыя мерапрыемствы ў рамках аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост”. Вось і 20 сакавіка з усіх куткоў горада ўдзельнікі клуба спяшаліся на сустрэчу з маладосцю, з тымі, з кім працавалі, з кім сябруюць шмат гадоў. Бібліятэкары імкнуліся стварыць добры настрой прысутным, а галоўнымі артыстамі на сцэне сталі вучні СШ № 8, якія павіншавалі ўдзельнікаў клуба з надыходам вясны і падарылі ім сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.
Каб не губляць час дарма, адарвацца ад камп’ютэраў і тэлевізараў 21 сакавіка раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў малодшых класаў СШ № 1, СШ № 11, выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага сада № 17 на адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Под парусом книги к новым открытиям”. Юных чытачоў чакалі: займальнае падарожжа па кніжным марам, касмічны палёт да сузор’я любімых пісьменнікаў, конкурсы, віктарыны. Прысутныя пазнаёміліся з выставай кніг “К нам книга новая пришла”, даведаліся, чым цікавая кожная кніга. Сюрпрызам для ўсіх стала наведванне пазнавальна-гульнёвага цэнтра “Смайлик”, майстар-клас “Для таланта нет преград”. На працягу мерапрыемства дапамагалі ствараць добры настрой навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, якія выканалі для маленькіх чытачоў некалькі песен.
«Любовь сильней всего» - так называлась конкурсно-игровая программа, проведенная 25 марта городской детской библиотекой для учащихся 1-4 классов пришкольных лагерей СШ № 8 и № 10, приуроченная к Неделе детской книги.
Ребята приняли участие в игре «Я люблю свою природу, я ей помогаю!», почитали стихотворения о маме под видео-ряд, ответили на вопросы викторины «Моя Родина – Республика Беларусь», литературной викторины «По дорогам сказок». К мероприятию была оформлена книжная выставка «Идем дорогою добра».
25 марта для пришкольного лагеря СШ № 8 городская детская библиотека провела школу безопасности «Твой безопасный мир» в рамках библиотечной акции «Учись жить безопасно», приуроченную к Неделе детской книги. Речь шла о том, как выжить ребенку в экстремальной ситуации дома, на улице, как быстро и правильно принимать решения, куда обратиться за помощью. Дети приняли участие в тренинге «Час экстремальных ситуаций», ответили на «Хитрые вопросы», стали активными участниками конкурса «Пешеходы» и конкурса загадок «Дорожные знаки».
25 сакавіка Дзітвянская сельская бібліятэка запрасіла вучняў малодшых класаў мясцовай школы на адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Веселые приключения в стране Чтения”. Юныя чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення “кніжных імянінаў”, адправіцца ў віртуальнае падарожжа, дзе пазнаёміліся з героямі дзіцячых кніг, прынялі ўдзел у конкурсах і віктарынах. Бібліятэкар адзначыла, што на працягу Тыдня дзіцячай кнігі школьнікаў чакае шмат цікавых мерапрыемстваў.
25 сакавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 5 з поспехам прайшло адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Хочу читать! С чего начать! Трапіць у неверагодныя гісторыі, глянуць на рэальны свет новымі вачыма і, канешне ж, перамяніцца самім, маленькія чытачы маглі не адыходзячыся ад кніжнай выставы “Книги из страны детства”. Разам з героямі казак Р.Баравіковай, А.Масла, Л.Ціняковай зрабілі падарожжа па Беларусі і ўвогуле па свеце, акрамя гэтага прасачылі і за гісторыяй з’яўлення кнігі. З задавальненнем прысутныя прынялі ўдзел у алфавіт-віктарыне “Занимательный калейдоскоп”.
26 сакавіка гарадская бібліятэка-філіял № 4 для вучняў 2-4 класаў СШ № 1 арганізавала гульню-віктарыну “Вандраванне ў кніжную краіну”. Бібліятэкары напомнілі хлопчыкам і дзяўчынкам пра беражлівыя адносіны да кнігі, аб правілах паводзін у бібліятэцы. Прысутныя з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны. Лепшыя знаўцы дзіцячых кніг атрымалі салодкія прызы.
27 сакавіка гарадская бібліятэка-філіял № 4 запрасіла вучняў 4-х класаў СШ № 1 на мультымедыйную прэзентацыю “Ты журналы полистай – миллион чудес узнай». Прысутныя пазнаёміліся з перыядычнымі выданнямі, якія атрымлівае бібліятэка, прынялі ўдзел у анкетаванні.
25 сакавіка ў гарадской бібліятэцы - філіяле № 4 прайшоў бібліяграфічны ўрок "О котах ученых и не очень, и ... каталогах" на якім прысутнічалі вучні 5-6 класаў CШ № 1, 11. У ходзе мерапрыемства прысутныя пазнаеміліся з даведачна-бібліяграфічным апаратам бібліятэкі, перыядычнымі выданнямі, якія атрымлівае бібліятэка, павучыліся самастойнаму пошуку кнігі ў алфавітным каталозе, даведаліся аб структуры кнігі.
З 24 па 28 сакавіка гарадская бібліятэка- філіял № 3 у рамках Тыдня дзіцячай кнігі запрасіла школьнікаў на шэраг цікавых мерапрыемстваў, якія дазволілі ўдзельнікам не толькі адкрыць новыя кнігі беларускіх і замежных аўтараў, але і пазіцыяніраваць сябе, як зацікаўленых і актыўных чытачоў.
Гадзіна паведамленне “Гучы, звонкае, шчырае, роднае слова” звярнула ўвагу прысутных да твораў беларускіх , у тым ліку мясцовых паэтаў і пісьменнікаў. Турнір “Запаведны край прыроды” дазволіў прадэманстраваць веды, атрыманыя падчас чытання навукова- пазнавальнай літаратуры, перыядычных выданняў. З захапленнем і добрым настроем юныя чытачы прынялі ўдзел у гульневай праграме “За горы, за леса, за шырокие моря”, конкурсе “Дзяцей чакае смех”, віктарыне “У казцы часта так бывае”. Зрабіць гэтыя мерапрыемствы цікавымі і запамінальнымі дазволілі разнастайныя гульні і конкурсы, віктарыны, а таксама магчымасць кожнаму ўдзельніку пераўвасобіцца ў казачнага героя і круціць чароўнае кола. Пераможцы атрымалі дыпломы і ганаровыя граматы.
28 сакавіка гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў прышкольных лагераў СШ № 9 і СШ № 10 на карагод “Веселые книги веселых писателей”, прысвечаны Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з вясёлымі гісторыямі аб сучасных хлопчыках і дзяўчынках, у героях якіх яны пазнаюць сябе і сваіх таварышаў.
28 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў СШ № 9 прыняць удзел у гульне-вандраванні “В космос всем открыта дверь, ну-ка сам себя проверь”. Дзеці пазнаёміліся з планетамі Сонечнай сістэмы, прынялі ўдзел у конкурсе “Вселенная”, гульнях “Орбита звездных трасс” і “ Кто наблюдательный?”. Пераможцы атрымалі прызы і падарункі.
У Мажэйкаўскай сельскай бібліятэцы склалася традыцыйная форма правядзення Праваслаўных чытанняў. Пры падрыхтоўцы кожнай тэмы адбываецца пошук новых элементаў, каб мерапрыемствы не былі падобныя, не пераўтвараліся ў павучальныя лекцыі. Бібліятэкары робяць агляды літаратуры, асвятляюць тэму чытанняў, афармляюць разгорнутыя кніжныя выставы і экспазіцыі. Тэматыка чытанняў разнастайная: ад тлумачэння з’яў рэлігійнага жыцця, царкоўных традыцый, канонаў, да такога, здавалася б, свецкага пытання як “Роля жанчыны ў сучасным грамадстве”.
З мэтай стварэння спрыяльнай інфармацыйнай прасторы і фарміравання мультыкультурнай пазіцыі 25 сакавіка гарадская бібліятэка-філіял № 1 прапанавала інвалідам сацыяльнага цэнтра агляд часопісаў "Журнальный серпантин" і мультымедыйную прэзентацыю "Не секрет для всех вокруг, что
журнал наш лучший друг".
Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы аб’яднала юных чытачоў бібліятэкі, настаўнікаў, бацькоў. Скамарошка, Каралева Кніга, Мальвіна, Нязнайка і іншыя героі сышлі са старонак казак, апавяданняў і вершаў, каб сустрэцца з маленькімі чытачамі. Песні, танцы, загадкі, прыказкі і прымаўкі, гульні, віктарыны стварылі прысутным добры настрой і дапамаглі не разгубіцца ў бясконцым кніжным акіяне.
10 красавіка гарадская бібліятэка-філіял № 4 запрасіла вучняў СШ № 1 у пазнавальнае вандраванне "Винни - Пух и семь чудес мёда". Прысутныя даведаліся аб лекавых уласцівасцях раслін і каштоўных якасцях мёда. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава і мультымедыйная прэзентацыя.
2 красавіка ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы адбыўся Дзень здароўя, які садзейнічаў не толькі якаснаму баўленню вольнага часу, але і атрыманню карыснай інфармацыі. Для юных чытачоў была арганізавана гульня-прэзентацыя “Витаминная азбука», аформлена кніжная выстава “Чтобы не болеть”.
Яшчэ В.А.Сухамлінскі адзначыў, што “дабрыні трэба вучыць, як грамаце”. Таму, 9 красавіка Ганчарская сельская бібліятэка правяла літаратурную гадзіну дабрыні і ветлівасці “Спешите творить добро”. Пад час мерапрыемства дзеці вучыліся быць добрымі і ветлівымі адзін да аднаго, пазнаёміліся з чароўнымі словамі ветлівасці, каб глыбей зраземець прыгажосць роднага слова.
11 красавіка Крупаўская сельская бібліятэка запрасіла маленькіх чытачоў на літаратурнае лато “Все сказки в гости к нам”. Разам з літаратурнымі героямі дзеці адправіліся ў падарожжа па вуліцах і парках Кнігаграда, пазнаёміліся з цікавымі казкамі сучасных пісьменнікаў, прынялі ўдзел у захапляючых казачных спаборніцтвах і гульнёвых праграмах. А на кніжнай выставе “Дзіцячы кнігапад” былі прадстаўлены лепшыя мастацкія выданні для дзяцей.
11 красавіка Ганчарская сельская бібліятэка арганізавала літаратурную гульню-віктарыну “Твае правы і казачная дзяржава” для вучняў Ганчарскай СШ. У займальнай форме дзеці пазнаёміліся з правамі і абавязкамі, прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя і аформлена кніжная выстава “У краіне правоў і абавязкаў”.
7 красавіка ў гарадской бібліятэцы – філіяле № 6 імя В.Таўлая адбылася інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Формула здароўя”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя. Чытачы бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з навукова-папулярнай літаратурай і перыядычнымі выданнямі, змешчанымі на кніжнай выставе “Ценность здоровья для человека”. У мерапрыемстве прыняла ўдзел Галіна Кухарская, загадчык медпункту ААТ “Ліда-агратэхсервіс”, якая дала карысныя парады дарослым і дзецям адносна арганізацыі рэжыму дня школьніка, правільнага харчавання, а таксама парэкамендавала “рэцэпты” барацьбы са шкоднымі звычкамі.
10 красавіка Ганчарская сельская бібліятэка для вучняў Ганчарскай СШ падрыхтавала гульнёва-конкурсную праграму “Хто хоча на загадкі атрымаць адгадкі”. Мерапрыемства садзейнічала развіццю інтарэса да роднай мовы, выхаванню беражлівых адносін да слова, да багацця мовы, імкненне не толькі авалодаць гэтымі багаццямі, але і зберагчы і ўзбагаціць духоўны скарб беларускага народа.
Шмат цудоўных і прыемных хвілін пакінула студэнтам, выкладчыкам Лідскага тэхнічнага каледжа і бібліятэкарам творчая сустрэча з беларускімі пісьменнікамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным, якая адбылася 9 красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы. Напачатку сустрэчы Леанід Дранько-Майсюк пазнаёміў са старонкамі сваёй біяграфіі, прысутныя даведаліся, што ўлюбёны жанр паэта – эсэ, дзе сюжэтную атрыбутыку выконвае матыў падарожжа, а тэматычную – захапленне хараством жанчын і еўрапейскім мастацтвам.
Эдуард Акулін, галоўны рэдактар часопіса “Верасень”, у якім публікуюцца вершы маладых паэтаў, спыніўся на творах пра Беларусь, пра родныя краявіды, падзяліўся ўспамінамі пра свае падарожжы па краінах дальняга замежжа. Прыемным момантам сустрэчы стала выкананне песень, аўтарам якіх з’яўляецца Эдуард Акулін.
17 красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы стартаваў культурна-асветніцкі марафон “Вялікай Перамозе прысвячаецца”. Найбольш эфектыўнымі ў сілу эмацыянальнай афарбоўкі сталі выяздныя мерапрыемствы “Паклон Вам, ветэраны”. Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Шыціна С.Г. і Шыліну А.І. з днём Перамогі, разам перагарнулі старонкі мінулага, уручылі кветкі і памятныя падарункі.
21 красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы стартавала акцыя “Соберём книжный букет”, накіраваная на прыцягненне дзяцей у пазнавальна-гульнёвы цэнтр “Смайлик”. Мерапрыемства дазволіла раскрыць дзецям свае таленты, паказаць добрыя веды літаратурных твораў, праявіць эрудыцыю і кемлівасць.
22 красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы да Дня Чарнобыльскай трагедыі адбыўся ўрок памяці “Радасць вярніце маю, чорныя хмары атруты”, на які былі запрошаны вучні старэйшых класаў СШ № 1 і СШ № 11. Бібліятэкары з болем у сэрцы распавядалі, што Чарнобыльская трагедыя – гэта гора не толькі асобных людзей, чые лёсы, ці лёсы іх блізкіх паламаў той чорны красавік, не толькі асобных краін, тэрыторыі якіх апынуліся пад радыяцыяй, гэта трагедыя для ўсёй планеты. Увазе прысутных былі прадстаўлены відэаролікі аб горадзе Чарнобыль да аварыі і пасля яе, а таксама відэафільм “Чарнобыльскія джунглі”.
23 красавіка гарадская бібліятэка-філіял № 4 запрасіла вучняў СШ № 11 на вечар-рэквіем “Чарнобыль – чорны боль”, прысвечаны Чарнобыльскай трагедыі. Ад паэтычных слоў смутку ў сваім выступленні, бібліятэкар перайшла да глыбокага філасофска-гуманістычнага асэнсавання трагедыі.
Напрыканцы сустрэчы загадчык гарадской бібліятэкі-філіяла зрабіла разнажанравы агляд літаратуры на чарнобыльскую тэму “След чорнага ветру”, адзначыўшы надзенны, вострапраблемны характар літаратуры, якая раскрывае з’явы нашай сучаснасці і ўнутранае самаадчуванне чалавека, які зведаў жахі радыяцыйнай пошасці.
Каб нагадаць аб магчымасці танца перасякаць палітычныя, культурныя і этнічныя межы, злучаць людзей у імя сяброўства і міру 29 красавіка Бердаўская сельская бібліятэка запрасіла жыхароў в.Бердаўка на вечар“У танцы скрозь стагоддзі” . У мерапрыемстве прынялі ўдзел Леангіна Кучынская, Вольга Кісялёва, Валянціна Мітронь, Валянціна Чэчат, якія прадэманстравалі танцы сваёй маладосці і разам з маладым пакаленнем развучылі “Кадрыль”.
Працягам культурна-асветніцкага марафона “Вялікай Перамозе прысвячаецца” стала літаратурна-музычная імпрэза “З той далёкай вайны”, якая адбылася 7 мая ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы. На ўрачыстасць былі запрошаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Васіль Варсонавіч Цвердахлеб і Сяргей Рыгоравіч Шчыцын, якія былі сведкамі той бязлітаснай вайны. З заклікам ніколі не забываць пра велічны подзвіг народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, бяспрыкладны гераізм суайчыннікаў у пасляваенны перыяд звярнуліся члены Прэзідыума Савета ветэранаў Лідскага раённага аб’яднання Удовік Мікалай Анісімавіч і Біруля Людміла Мікалаеўна.
Словы ўдзячнасці шаноўным ветэранам за мужнасць і адвагу, шчаслівае сёння нашай Беларусі, абяцанне захоўваць патрыятычныя традыцыі бацькоў і дзедаў выказалі студэнты Лідскага тэхнічнага каледжа. Прыгожым музычным акордам урачыстасці стала выступленне перад прысутнымі студэнтаў Лідскага музычнага каледжа. Да імправізаванай Сцяны памяці былі ўскладзены жывыя кветкі і пастаўлены ў памяць аб загінуўшых свечкі.
Падчас правядзення мерапрыемства гасцям была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя “Вызваленне Ліды: гісторыя і памяць” і кніжная выстава “Гартаючы памяці старонкі”.
7 мая ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 6 імя В.Таўлая адбылася гадзіна памяці “Была вайна – была Перамога”. На мерапрыемства былі запрошаны Казімір Рунец і Валянціна Саўлакова, якія дзецьмі перажылі страшную народную трагедыю, ведаюць, што такое быць на мяжы жыцця і смерці. Яны падзяліліся з прысутнымі сваімі разважаннямі пра Дзень Перамогі, які стаў для іх – сапраўдным святам, якое застанецца да канца дзён. Удзельнікам была прапанавана кніжная выстава “Рэха далёкай вайны”.
7 мая ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 сумесна з Лідскім музычным каледжам адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя "Ведаць, помніць, думаць”, прысвечаная Дню Перамогі. У адрас шаноўных ветэранаў, якія выстаялі і перамаглі ў той бязлітаснай вайне гучалі шчырыя словы ўдзячнасці і віншаванні. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні ваеннага часу ў выкананні студэнтаў музычнага каледжа.
Культурную праграму да Дня Перамогі ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы распачаў конкурс малюнкаў і віншавальных паштовак “Вайна праз сэрца юных пакаленняў”, які адбыўся 7 мая. У час мерапрыемства бібліятэка ператварылася ў своеасаблівае мастацкае палатно. Бібліятэкары адзначылі кожнага з удзельнікаў, якія ў сваіх работах паказалі творчае асэнсаванне Вялікай Перамогі.
Варта заўважыць, што нішто так не ўзвышае чалавека, як яго багаты ўнутраны свет. Таму, 4 мая ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок духоўнасці “Праз кнігу да дабра”. Прысутныя мелі магчымасць зазірнуць у свой унутраны свет, пазнаваць жыццё, вучыцца жыць, будаваць адносіны, будаваць сябе. У мерапрыемстве прыняў удзел іерэй Георгій Муха, які расказаў пра некаторыя фундаментальныя прынцыпы хрысціянскага выхавання.
Хто і што ўплывае на выбар прафесіі? Як вызначыць свае схільнасці і здольнасці? Якія прафесіі маюць перспектыву на сённяшнім рынку працы? Інфармацыйная гадзіна “Вялікі свет прафесій”, якая адбылася ў Першамайскай сельскай бібліятэцы 16 мая і стала той пляцоўкай, дзе можна было атрымаць інфармацыю аб самых запатрабаваных прафесіях. Адным з цікавых момантаў сустрэчы стала анкетаванне, дзе ўдалося вызначыць прафесійныя схільнасці школьнікаў.
У рамках светкавання Дня Перамогі Далекская сельская бібліятэка-клуб падрыхтавала канцэртную праграму з удзелам дзіцячага калектыву “Сузор’е”, сямейнага вакальнага калектыву , а таксама бібліятэкара Ганчарскай сельскай бібліятэкі.Праграма складалася не толькі з самых вядомых песень ваенных гадоў, у яе ўключаны таксама забытыя кампазіцыі, якія даўно не выконваліся, у сучаснай апрацоўцы.
Набліжаецца юбілей трагічнай падзеі… 28 ліпеня 2014 года спаўняецца 100 гадоў з пачатку аднаго з самых кровапралітных і маштабных узброеных канфліктаў у гісторыі чалавецтва – Першай Сусветнай вайны. Мы не павінны выкрасліць з памяці гэтыя падзеі, бо Беларусь, і Лідчына ў тым ліку, былі ў эпіцэнтры тых баёў, лінія фронту доўгі час праходзіла па нашай зямлі. Так думаюць, гісторыкі, даследчыкі і проста неабыякавыя да гэтай падзеі людзі, якія сабраліся 28 мая ў цэнтральнай раённай бібліятэцы на навукова-практычную канферэнцыю “Другія Лідскія чытанні”, прысвечаную падзеям Першай Сусветнай вайны. Падчас канферэнцыі яны ўзгадалі трагічныя падзеі той вайны, абмеркавалі пытанні захавання гістарычнай памяці, адкрылі малавядомыя старонкі гісторыі.
29 мая ў гарадской дзіцячай бібліятэцы стартаваў чытацкі марафон “Чытаем разам кнігі пра вайну”, які прадэманстраваў важнасць для кожнага дзіцяці магчымасць мець дачыненне да вялікай агульнай справы, якой і з’яўляецца марафон.
Цікавая навіна! 3 чэрвеня ў кніжным сусвеце кніг гарадской бібліятэкі-філіяла № 6 з’явілася новая планета – Планета дзяцінства. Кожны, хто прыходзіць у бібліятэку, незалежна ад узросту, падарожнічае па незвычайнай планеце, і хаця б на хвілінку вяртаецца ў чароўны мір дзяцінства
Пад такой назвай 9 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 прайшло комплекснае мерапрыемства, прысвечанае 215 гадавіне з дня нараджэння А.С.Пушкіна. Чытачы ў гэты дзень прынялі ўдзел у:
- экспрэс-апытанні “ Прэстыжна сёння ведаць вершы А.С.Пушкіна на памяць?”;
- бібліятэчнай акцыі “Чытаючы Пушкіна сёння”;
- паэтычным подыуме-запрашэнні “А ты зможаш прачытаць вершы А.С. Пушкіна зараз?”.
6 чэрвеня Ганчарская сельская бібліятэка падрыхтавала пазнавальна-забаўляльную праграму “Што даражэй чым золата?”. Асноўная тэматыка – сяброўства. Праграма прадугледжвала два аддзяленні: пазнавальнае (дзеці разважалі на тэму сяброўства, чыталі вершы і ўрыўкі з твораў на дадзеную тэматыку); забаўляльнае – конкурсы і гульні (“Складзі прыказку, “Карункі для сябра і інш.)
Выстава “Лялечная калекцыя” з 1 па 11 чэрвеня прайшла ў гарадской дзіцячай бібліятэцы яркай стужкай цікавых падзей: незабыўныя ўражанні, цікавыя сустрэчы, сюрпрызы, яскравыя фарбы, пазітыўны эмацыянальны фон. “Лялечных спраў майстры сабралі вакол сябе багата гледачоў: лялька сярод усіх цацак займае асаблівае месца ў нашым жыцці. Усе разам атрымалі радасць, далучыліся да чароўнага свету мастацтва.
Ва ўсе часы героям ставілі помнікі, і не толькі людзям, але і жывёлам. 6 чэрвеня гарадская дзіцячая бібліятэка прысвяціла гадзіну дабразычлівасці жывёлам, якія ратавалі чужое жыццё і рызыкавалі сваім дзеля таго, каб дапамагчы чалавеку. Больш за ўсё помнікаў сабакам, але ёсць мемарыялы, прысвечаныя кошкам, галубам , каням.
Вясёлыя забавы, спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы - усё гэта адбывалася на літаратурна – гульнёвай праграмме “Пусть будет мирным небо над землёй, пусть вечно детство звонкое смеётся”, якую падрыхтавала гарадская бібліятэка-філіял № 3.
Казкі – гэта цэлы свет, у якім можна падарожнічаць, свет у якім кожны можа стаць веліканам і навучыцца чаму-небудзь новаму. На час летніх канікул прапіску ў пазнавальна –гульнёвым цэнтры “Смайлік” палучыла мультусоўка “Па старонках любімых казак”. Прыгожыя і самабытныя казкі, займальныя гісторыі можна не толькі разам пачытаць і паслухаць, але і паглядзець на экране.
11 чэрвеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы адбылася сустрэча з творчай інтэлігенцыяй Гомельшчыны. Сярод прысутных:
- Дзмітрый Нілаў - паэт, перакладчык, аўтар-выканаўца, член Міжнароднага Саюза творчых сіл “Азарэнне”, Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва, кіраўнік Народнага аматарскага калектыву РБ “арт-кафэ” на Ірынінскай”;
- Алена Кастэнка – кампазітар, член Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва;
- Валянціна Каралёва – кампазітар, кіраўнік студыі “Рэтра” пры ДУ “Гарадскі цэнтр культуры” г.Гомеля;
- Святлана Міхалькова – актрыса тэатра і кіно, член Беларускай гільдыі акцёраў кіно;
- Сямён Аронаў – паэт, пераможца 8 і 9 рэспубліканскага Фестываля нацыянальных культур.
На сустрэчы панавала прыемная і цёплая атмасфера. З вялікай зацікаўленасцю прысутныя слухалі Дзмірыя Нілава, з задавальненнем успрымалі яго вершаваныя радкі, з непадкупнай вясёласцю і душэўным пад’ёмам гумарыстычныя вершы Сямёна Аронава. Адбылася таксама зацікаўленая размова паміж Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкай і ДУ “Гарадскі цэнтр культуры” г.Гомель аб далейшым творчым супрацоўніцтве.
Што можна зрабіць, каб захацелася прачытаць кнігу? Як заахвоціць?
16 чэрвеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы прайшоў Дзень чытання, галоўная задача якога прыцягнуць увагу да праблемы чытання, зберагчы айчынныя традыцыі адносін да друкаванага слова, аднаўляць чытацкую актыўнасць. У рамках Дня чытання арганізатары прапанавалі шэраг мерапрыемстваў:
- “Гучальны мікрафон”;
- мультымедыйныя віктарыны;
- забаўляльна-пазнавальныя гульні;
- экскурсіі па бібліятэцы
З мэтай актывізацыі насельніцтва выехалі ў гарадскі парк адпачынку, на пляцоўку раённага Палаца культуры, арганізавалі мерапрыемствы для жыхароў горада на пляцоўцы бібліятэкі.
Казкі – гэта чароўны свет, у якім можна падарожнічаць, свет у якім дзіцяці можна стаць веліканам і, нават, навучыць дарослых чаму-небудзь новаму. Гарадская бібліятэка – філіял № 3 з задавальненнем запрасіла 5 чэрвеня на гульнёвую праграму “Ёсць на свеце добры Бай”, каб перадаць дзецям самыя прыгожыя і самабытныя казкі, разам пачытаць і паслухаць. Мерапрыемства стала яшчэ адным мастком узаемапаразумення паміж такімі рознымі і цудоўнымі сусветамі – дзіцячым і дарослым.
У Дварышчанскай сельскай бібліятэцы стартавала акцыя “Калі кнігу прачытаеш, то цукерку атрымаеш”. Прыгожыя кнігі-цукеркі прадстаўлены на выставе побач з любімымі творамі. Шакаладныя прызы – не самы галоўны вынік акцыі. Галоўнае - падарыць наведвальнікам усмешку , добры настрой і прадэманстраваць, што ў тых, хто любіць чытаць і жыве “кнігамі” – усё добра, як гаворыцца “усё ў шакаладзе”
Гэта дэманстрацыя нязвыклых магчымасцяў бібліятэкі (дыскусіі, нечаканыя сустрэчы, гульні, танцы), якая дазваляе ўбачыць бібліятэку з другога боку. Сучасная бібліятэка не толькі інфармацыйны, але і культурна-дасугавы цэнтр, месца, дзе можна эмацыянальна і псіхалагічна адпачыць. Супрацоўнікі Мажэйкаўскай сельскай бібліятэкі разбурылі ўсе традыцыйныя міфы пра бібліятэку і устроілі ў ёй майстар-клас па танцах.
Cок - это прекрасная альтернатива «горячительным» напиткам, а чтение - замечательное средство досуга. В период с 1 по 15 августа в познавательно-игровом центре «Смайлик» проходило увлекательное мероприятие «Сок – шоу». Под зажигательные мелодии «Оранжевой» и «Апельсиновой» песен учащиеся школ города весело и интересно провели время: отвечали на вопросы фруктовой викторины, поучаствовали в конкурсах, продегустировали соки.
Якіх толькі кветак на свеце няма,
На свеце бязмежным, шырокім!
Якая на іх не бывае зіма, -
Вясной весяляць яны вока!
Літаратурна-мастацкае свята адбылося 16 жніўня ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы.
У праграме:бібліяграфічны агляд “Кветкавы рай”, конкурсны парад букетаў, салодкі стол “Смачныя кветачкі”.
“Жыццё без маралі…Ці магчыма гэта?” – такой тэме прысвячалася дыскусія, што адбылася 22 кастрычніка ў цэнтральнай бібліятэцы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі выкладчыкі, студэнты Лідскага каледжа, бібліятэкары. Растлумачыць сэнс і важнасць такіх паняццяў, як цярплівасць, міласэрнасць, увага, сяброўства, каханне, прыйшоў святар бацюшка Анатоль. Падчас дыскусіі прысутныя прыйшлі да высновы, што каб змяніць сваё жыццё ў лепшы бок, трэба нанава пераглядзець свае погляды і пачаць працаваць над сабой, пераадольваючы схільнасці, дурныя звычкі.
Бульба для беларуса – нешта большае, чым проста харчовы прадукт. Гэты карняплод на сённяшні дзень з’яўляецца адным з этнавызначальных беларускіх маркераў, побач з “беларускім” зверам зубрам ды “беларускай” птушкай буслом.Уявіць сваё жыццё без бульбы наўрад ці можа хоць хто-небудзь з сучасных беларусаў. 29 кастрычніка Дварышчанская сельская бібліятэка падрыхтавала для сваіх маленькіх наведвальнікаў гульнёвую праграму “Смачней за бульбу страў няма”. Конкурс асілкаў “Падымі кошык з бульбай” вызначыў сапраўдных памочнікаў, а спрытных і хуткіх вызначыла эстафета “Кухар”, дзе трэба было апрануць фартук, узяць лыжкай бульбіну і данесці да вядзерка. Узнагародай за актыўны ўдзел сталі бульбяныя аладкі, якія пацвердзілі назву мерапрыемства “Смачней за бульбу страў няма”.
И каждый день- неповтoримым,
От всей души желаем счастья
Вам, вашим близким и любимым!
A digital goods marketplace is an online stage that enables individuals or businesses to obtain, tattle on, and clientele digital goods. Digital goods are intangible products that can be delivered electronically, such as software, music, e-books, photos, videos, online courses, and https://wmlogs.com art.
Digital goods marketplaces can be designed object of individual types of digital products, such as a platform after selling range photos, or they can be more inclusive, oblation a widespread off the mark discrepancy of digital products. Examples of digital goods marketplaces cover Etsy in the interest digital craftiness and wiliness items, Udemy looking for online courses, and Amazon for e-books and music.
Digital goods marketplaces give a handy modus operandi in spite of sellers to reach a gigantic audience and representing buyers to secure a as much as possible breed of products in identical place. They typically afford tools recompense sellers to list their products, manage inventory, and process payments. Buyers can scan and search seeking products, read reviews, and attain purchases securely using a diversity of payment methods.
One of the advantages of digital goods marketplaces is that they time put on the market a manner as a service to sellers to earn forbearing revenues by creating and selling digital products once, while buyers can fancy minute access to the products they purchase without having to wait recompense shipping. Degree, digital goods marketplaces also bite on the bullet challenges such as preventing piracy and ensuring the quality of products sold on their platforms.
Форум Invision Power Board (http://nulled.ws)
© Invision Power Services (http://nulled.ws)