IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

22 страниц V  « < 18 19 20 21 22 >  
Ответить в данную темуНачать новую тему
Агляд беларускіх кніг
Admin
сообщение 23.12.2013, 8:19
Сообщение #134


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3873
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Деньги, кредит, банки: учеб./ Г.И. Кравцова [и др.];под ред. Г.И. Кравцовой.- Минск: БГЭУ, 2012.- 639с.
Для студентов и преподавателей экономических специальностей высших учебных заведений, работников банков, финансовых структур, других специалистов. Раскрывается широкий круг вопросов, связанных с теорией денег, кредита, банков. Рассмотрены сущность, роль, виды денег, организация денежного оборота, понятие и типы денежных систем. Дана характеристика кредита, его форм, сущности банков, небанковских кредитно-финансовых организаций, их операций, услуг, рынка ссудных капиталов. Освещены валютные, кредитные, расчетные взаимоотношения в сфере международных финансово-кредитных организаций.

Шишигина-Потоцкая, К. Я. Несвиж и Радзивиллы/ К.Я. Шишигина-Потоцкая.- Минск: Беларусь, 2013.- 222с.: ил.
Рассматривается происхождение легендарного рода Радзивиллов, судьба его известных представителей, которая была тесно связана с историей города Несвижа, ставшего главной резиденцией Радзивиллов, центром культуры Великого Княжества Литовского, Русского, Жемойтского, вторым городом в государстве после Вильни.

Мой горад – гонар мой: зб. вершаў / уклад. Серафіновіч К. А.- Ліда: Лід. друк., 2013.-68с.
Да 690-годдзя горада Ліда мясцовыя паэты ў вершаванай форме занатавалі свае думкі, уражанні, звязаныя з родным горадам.
У сваіх творах аўтары імкнуцца асэнсаваць гістарычнае мінулае горада, перадаць уласнае захапленне прыгажосцю і ўтульнасцю родных мясцін, выказаць гонар за працоўныя і духоўныя дасягненні таленавітых лідзян.
Зборнік “ Мой горад – гонар мой” змяшчае на сваіх старонках эмацыянальна насычаныя лірычныя вершы, у якіх разам з тым прысутнічае глыбокі сэнс, прадуманасць у падачы вобразаў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 15.10.2013, 8:21
Сообщение #135


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3873
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Тарасевич, О.И. Плачущий ангел Шагала: роман/ Ольга Тарасевич.- Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012.- 296с.

Белый ангел – любовь. Синий – грусть. Розовый – нежность. Зелёный – цвет зависти и ненависти. Художник Марк Шагал подарил нам свой мир со светлыми ангелами и влюблёнными, парящими над землёй. Но спустя десятилетия из-за одной его неизвестной работы стали совершаться преступления. Расследуя убийство московского антиквара Ивана Корендо, следователь Владимир Седов понимает: эта смерть – лишь одно из звеньев кровавой цепи. Ради картины Шагала преступник готов на всё. Писательница Лика Вронская начинает догадываться, кто идёт к своей цели по трупам, но уже слишком поздно изменить ситуацию. Зеленый ангел превратился в демона. Он не ведает жалости.

Брава, А.В. Дараванне = Прощение = Vergebung: аповесць/ Алена Брава; пер. на ням. мову Андрэ Бёма.- Мінск: Выдавецкі дом ” Звязда”, 2013.- 208с.

Старажытнагрэчаскае слова ” алетэйя” ( ”ісціна” ) літаральна азначае ”адсутнасць забыцця”. Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну,- да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава ”Дараванне” беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза – цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у верхмаце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе.
Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч ноччу не спаць : выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцегеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Ці ”замацаванне афекту” гістарычнай памяці? Адказ на гэтыя пытанні дае аповесць, прызначаная для шырокага кола чытачоў.

Супрунчук, В.П. Цвіў белы-белы бэз: аповесць, апавяданні/ Віктар Супрунчук.- Мінск: Маст. літ., 2013.-271с.

Кніга прозы Віктара Супрунчука, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, - пра каханне, нянавісць, мітусню, у якой чалавек, спрабуючы знайсці штосці значнае, губляе сябе, без сэнсу страчваючы каштоўныя часіны жыцця. А ісціна і сэнс у самім чалавеку.

Масарэнка, А.Г. Удзячны калодзеж: кніга прозы/ Алесь Масарэнка.- Мінск: Маст. літ., 2013.- 320с.

У сваю кнігу вядомы празаік Алесь Масарэнка ўключыў творы, напісаныя пераважна ў кароткім жанры. Хутказменнасць падзей дыктуе надзвычай мабільную форму, як, да прыкладу, начыркі, з дапамогай якіх пісьменнік амаль імгненна адгукаецца на тыя ці іншыя жыццёвыя факты. Менавіта ў сціслым тэксце жывое, каларытнае слова апынаецца як бы навідавоку, прыцягвае ўвагу, зачароўвае і, несумненна, узвышае мастацкую вартасць твора.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 18.9.2013, 10:15
Сообщение #136


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3873
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Климкович,М.А. Теолог: кинороман/ Максим Климкович, Владимир Степан. - Минск: Издательский дом «Звязда», 2013.- 256с.

Господь дал людям скрижали, вырезанные в камне. Дьявол – отлитые из золота. Кто сумеет прочитать дьявольское послание, будет править миром. Последним в руках их держал Наполеон Бонапарт, но при отступлении награбленные французским императором сокровища провалились в болото.
И вот уже в наши дни золотые скрижали напоминают о себе. Чтобы поднять их из болотной топи, в небольшом белорусском Борислове появляется посланник Дьявола. Ему противостоит теолог – советник Святого престола Павел Кардонский. Только им двоим понятна истинная суть череды загадочных смертей и таинственных происшествий, потрясшей тихий городок.


Янкова,А. Тайны Августовского канала: романы/ Алла Янкова. - Минск: Кнігазбор, 2013. - 88с.

Историческая романтика, накал чувств, разногласия и страдания обычных людей, втянутых событиями в конфликты времён на территории Беларуси, представлены жизненным путём главного героя в романе.


Пільштынава,С. Авантуры майго жыцця: раман/ Саламея Пільштынава. - Мінск: Маст. літ., 2008. - 333с.

Успаміны наваградскай лекаркі Саламеі Пільштынавай (Русецкай) зместам нагадваюць прыгодніцкі раман. За сваё жыццё, поўнае нечаканасцей і авантуры, аўтарка наведала шматлікія краіны і гарады, мела доступ да двара турэцкага султана, расійскае імператрыцы Анны Іванаўны, аўстрыйскага імператара, князёў Радзівілаў, Патоцкіх, Сангушкаў. Прыродны розум, смеласць і знаходлівасць дазвалялі ёй з гонарам выходзіць з самых неверагодных і небяспечных сітуацый.


Марціновіч,А.А. Успамін пра будучыню: мастацка-гістарычныя апавяданні, эсэ/ Алесь Марціновіч. - Мінск: Маст. літ., 2012. - 526с.- (Гісторыя ў асобах)

За крыху нечаканай назвай новай кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча - глыбокі сэнс. Героі мастацка-гістарычных апавяданняў, эсэ – свайго роду маякі, святло якіх даходзіць праз смугу часу. Як жывых успрымаеш князёў Расціслава Мсціслававіча і Даўмонта-Цімафея, беларуса па нацыянальнастці народнага артыста СССР В.Качалава і Ф. Сапегу, які па некаторых версіях з’яўляецца прататыпам аднаго з герояў рамана Э.Сю “Парыжскія тайны”; Міхаіла Янкоўскага, які першым пачаў вырошчваць жэньшэнь, і “мнагагрэшнага мніха” М. Сматрыцкага ды іншых, кім нельга не ганарыцца...
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.8.2013, 9:32
Сообщение #137


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3873
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сердюков,Н.Н. На семи ветрах: повести/ Николай Сердюков.- Минск: Изд. дом «Звязда», 2013.- 272с.

Исторические повествования и миниатюры Николая Сердюкова – о любовных отношениях. Показана Российская империя XIX века, в состав которой входила и территория Беларуси. Используются исторические свидетельства и догадки, почерпнутые из мемуарных источников. Героями книги стали члены императорской фамилии, блистательные мужчины и женщины из тогдашней элиты, литераторы, художники и музыканты. Для широкого круга читателей.

Бутэвіч,А. Таямніцы Нясвіжскага замка: падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем/ Анатоль Бутэвіч.- Мінск: Выд. дом “Звязда”, 2013.- 191с.

Кніга расказвае пра найбольш значныя і займальныя старонкі гісторыі Нясвіжскага замка, горада Нясвіжа і роду князёў Радзівілаў, якія лічыліся некаранаванымі каралямі. Сёння архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гужалоўскі,А.А. Чырвоны аловак: нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР: у 2 кн./ А.А.Гужалоўскі.- Кн.1 1919-1941гг..- Мінск: Рэдакцыя газеты”Звязда”, 2012.- 304с.

На падмурку вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя стварэння і функцыянавання сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1919–1941 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі – Галоўлітбел і Галоўрэперткам, якія доўгія гады ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку Камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай інфармацыі і культурнай спадчыны Беларусі. Кніга адрасавана гісторыкам, філолагам, журналістам, культуролагам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія імкнуцца глыбей зразумець гісторыю Беларусі.

Сапожков,Ю.М. Меж духом и словом: критические статьи, диалоги, эссе/ Юрий Сапожков.- Минск: Літаратура і мастацтва, 2012.- 272с.

Книга Юрия Сапожкова «Меж духом и словом» в продолжение вышедшей четыре года назад книги «На просторе слова» рассматривает тенденции белорусской литературы нашего времени, профессиональные и психологические аспекты творчества известных писателей и поэтов. Глубокий анализ рассматриваемых произведений в стиле мастер-класса полезен как литераторам, студентам филфаков и учащимся средних школ.

Мушынскі,М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага/ М.Мушынскі.- Мінск: Беларус. навука, 2013.- 543с.

У кнізе разглядаецца драматычны жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893-1938), выдатнага майстра слова, дзеяча-адраджэнца, асветніка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, айчыннага літаратуразнаўства і крытыкі, выдаўца, публіцыста, ацэньваецца яго роля ў станаўленні нацыянальнай свядомасці, развіцці беларускай думкі і культуры.

Трахимёнок,С.А. Феномен Бубна: повесть, рассказы/ Сергей Трахимёнок.- Минск: Изд. дом «Звязда», 2013.- 224с.

В новую книгу Сергея Трахимёнка вошла повесть «Феномен Бубна», главный герой выписывается из больницы, частично потеряв память. И хотя его самого это состояние вполне устраивает, окружение упорно пытается помочь герою узнать его прошлое. В конце концов, его втягивают в эксперимент, который должен ответить на вопрос, кто он и откуда у него такие феноменальные способности. Ответ повергает окружающих в шок.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.7.2013, 15:32
Сообщение #138


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3873
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Іх было чацвёра : аповесць, апавядан¬ні / Галіна Ва¬сілеўская.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 174 с.

У кнігу Галіны Васілеўскай уваходзіць аповесць «Сем Я». Гэта 150 гадоў радавода аўтара. Аповед¬успамін «Іх было чац¬вёра» — пра чатырох салдат Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнікаў Івана Шамякіна, Андрэя Макаёнка, Аляксея Кулакоўскага і Пятра Васілеўскага, якія сябравалі ўсё жыц¬цё. Іншыя творы таксама зацікавяць не толькі старэйшае пакаленне чытачоў, а і маладых, якія толькі на парозе сталага жыцця...

Цвёрды арэшак : апавяданні, абразкі, прыпавесці, фантазіі, навелы / укладанне Алены Масла.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 286 с.— (Маладзік).

Аповеды пра юнацкія мары і летуценні, першае каханне, сустрэчы з незямнымі цывілізацыямі, гістарычнае мінулае складаюць гэтую кнігу з серыі «Маладзік».

Кава для дамавіка : апавяданні, аповесць / Раіса Бараві¬кова. — Мінск : Маст. літ., 2013. — 302 с. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).

Творы гэтай кнігі напісаны ў плыні псіхалагічнай фан¬тастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая адна¬стайнасць зямнога свету, ён шукае ў сваіх думках свет пара-лельны. Менавіта гэты, паралельны свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свет творчай фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя і вельмі праўдзівыя сюжэты на тэмы жыцця і смерці, кахання і расчараванняў.

На сёмым небе : аповесці, апавяданні / Міледзій Кукуць.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 221 с.

У кнігу Міледзія Кукуця ўвайшлі творы, напоўненыя верай, надзеяй, каханнем і любоўю. Аўтар шчыры ў сваіх пачуццях, і таму створаныя ім вобразы ўспрымаюцца як рэальныя. У апавяданнях узнімаюцца вострыя праблемы сучаснасці.

Камейша,К.В. Ад Кромані да Свяцязі: лірічныя запісы, мініяцюры, эсэ/ Казімір камейша.- Мінск: Маст. літ., 2013.- 414с.

Новая кніга Казіміра Камейшы “Ад Кромані да свяцязі” – своеасаблівы працяг яго папярэдняй кнігі “Паміж кубкам і вуснамі”, якую склалі мініяцюры і лірычныя запісы. Гэта – новыя назіранні, роздум над перажытым, філасофскае асэнсаванне шматлікіх з’яў жыцця і прыроды.
Асобны раздзел кнігі склалі эсэ, дзе аўтар займальна, з нечаканага боку, распавядае нам пра творчасць вядомых пісьменнікаў, а таксама івянецкіх ганчароў, сваіх землякоў.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.6.2013, 8:14
Сообщение #139


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3873
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Федарэнка,А. Вёска: аповесці, апавяданні/ А.Федарэнка.- Мінск: Беларусь, 2013.- 352с.

У кнігу прозы Андрэя Федарэнкі ўвайшлі выбраныя лепшыя творы.

Иванов-Смоленский,В. Последнее искушение дьявола, или Маргарита и Мастер: реминисценция /В.Иванов-Смоленский.- Минск, 2012.- 384с.

Что же касается привычных спутников кота Бегемота, то они вообще не особо выделялись на фоне различных экзотичных фигур. В толпе шныряли люди и с более зверскими рожами, чем у Азазелло. А халат Фагота, хоть и необычен был расцветкой, зато покрой в глаза не бросался. Иные были и в более диковинных одеждах. Город поражал обилием рас и народностей. Мавры, парфяне, греки, сирийцы, паннонцы, фракийцы, аравийцы, германцы, галлы, каппадокийцы обильно разбавляли более многочисленных разноликих римлян и …

Елфимов,В. Серьезные люди так не делают/ Вадим Елфимов.- Минск, 2012.- 512с.

И бронированный «мерседес» от смерти не спасет, если она по пятам ходит. Олигарх Марков по прозвищу Старик железной рукой правил прессой, безжалостно уничтожая и поглощая конкурентов. А когда пришел его час, отправился Старик на небеса. Известный журналист Андрей Соболин заподозрил, что его патрон умер не своей смертью, и начал собственное расследование. Вскоре подозрения подтвердились — его самого попытались убить, да не вышло. Теперь, кто кого опередит, неизвестно — либо Соболин найдет заказчика, либо киллер найдет журналиста…

Афяроўскі, А.Р. Любачка : раман. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 494 с.

“Любачка” — новы раман добра вядомага чытачу пісьменніка, які найбольш запомніўся па дакументальна-мастацкай аповесці “Святло паўночнага ззяння”, дэтэктыўна-прыгодніцкіх раманах “Двое на тонкім лёдзе”, “Феафанія”, “ Анэлін хутар”.
Галоўная гераіня рамана — дзіця Вялікай Айчыннай вайны, бо маці, вясковая настаўніца нямецкай мовы, нарадзіла яе ад фашысцкага афіцэра, каб выратаваць трох маленькіх сыночкаў. Гэтая акалічнаць паўплывала на ўсё жыццё Любачкі…

Гальпяровіч, Н.Я. Сюжэт для вечнасці : вершы, проза. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 255 с.

Для паэзіі і прозы Навума Гальпяровіча характэрныя шчырасць, высокі напал думкі, паважлівае стаўленне да роднага слова. Глыбокі лірызм прасякнуты грамадзянскай страснасцю, бо амаль у кожным радку — сыноўняя любоў да роднага Полацка, Беларусі. Гэта робіць творчасць аўтара адметнай і запамінальнай. Яна адзначана дипломам рэспубліканскага творчага конкурсу «Лепшы твор 2008 года ў галіне паэзіі», лаўрэатствам у шматлікіх іншых творчых конкурсах.
У кнізе прадстаўлены лепшыя творы розных гадоў, якія ярка сведчаць пра творчы здабытак вядомага паэта, празаіка, эсэіста.

Песня пра хлеб: зборнік паэзіі для ст. шк. узросту/ уклад. Віктара Шніпа.- Мінск: Маст. літ., 2012.- 230с.- (Школьная бібліятэка).

У кнігу ўвайшлі лепшыя творы лўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Вярцінскага з кніг “Песня пра хлеб”, “Тры цішыні”, “Чалавечы знак”, “Ветрана” і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Зуёнка з кніг “Сяліба”, “Маўчанне травы” і “Гронка цішыні”.



Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 19.4.2013, 8:05
Сообщение #140


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3873
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Николай Чергинец. Иного не дано : повести жизни, воспоминания, интервью.— Минск : Маст. літ., 2012.— 439 с. ил.— (Наш современник).

В наше сложное время трудно стать яркой личностью, чья судьба неразрывно связана с национальным самоутверждением и заботами родной Беларуси. Именно таков Николай Иванович Чергинец — известный писатель, воин¬интернационалист, политик, общественный деятель и просто прекрасный человек. Книга, которую вы держите в руках, посвящена мирным и ратным делам нашего современника и приурочена к 75¬летию со дня его рождения.

Белорусский путь / О. В. Пролесковский [и др.]; под ред. О. В. Пролесковского и Л. Е. Криштаповича. — Минск : Маст. літ., 2012. — 559с.

В книге раскрываются важнейшие особенности внутриполитического и международного развития Беларуси в постсоветский период. Анализируется диалектика провозглашения независимос¬ ти, выясняется характер и динамика развития промышленности и сельского хозяйства, осмысливается феномен национальной идеи и раскрывается роль средств массовой информации, показывается необходимость сохранения и развития национальной культуры белорусского народа. Издание рассчитано на научных работников, преподавателей, студентов, управленцев, а также всех, кто интересуется вопросами белорусского пути развития. Впервые издание вышло в 2010 году.

Літаратура першай паловы ХІХ стагоддзя / укладанне і каментарыі М. В. Хаўстовіча ; навук. рэд. С. Л. Гаранін.— Мінск : Маст. літ., 2012.— 1086 с.— (Залатая калекцыя бела¬рускай лі¬таратуры ; т. 3)

Трэці том «Залатой калекцыі беларускай літаратуры» склалі творы перыяду рамантызму, перыяду станаўлення сучаснай беларускай мовы. Хоць польская мова яшчэ пануе ў літаратуры, але менавіта пісьменнікі гэтай пары адкрываюць для сябе і свету новы культурны абсяг — Беларусь. У кнігу ўвайшлі найлепшыя ўзоры лірыкі пачатку ХІХ ст., а таксама балады, паэмы, раманы, мемуары, першыя этнаграфічныя і гістарычна-літаратурныя даследаванні. Шмат якія творы ўпершыню перакладзеныя на беларускую мову, а хрэстаматыйныя — падаюцца ў новых, больш дакладных рэдакцыях. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая/ уклад. і пер. на беларус. мову Міколы Мятліцкага.- Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2012.- 280с.

Вось ужо на працягу дваццаці чатырох стагоддзяў існуе пісьмовая паэзія Кітая. У розныя эпохі яе тварылі самыя таленавітыя і адукаваныя людзі, пакідаючы для нашчадкаў своеасаблівы мастацкі летапіс жыцця многіх і многіх пакаленняў сваіх суайчыннікаў. У зборніку «Пад крыламі Дракона», укладальнікам і перакладчыкам якога з’яўляецца лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, паэт Мікола Мятліцкі, прадстаўлены творы ста самых адметных паэтаў кітайскай літаратурнай гісторыі, пачынаючы з далёкай старажытнасці – ІV стагоддзя да нашай эры – і заканчваючы творамі паэтаў нядаўна сышоўшага ў гісторыю ХХ стагоддзя.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

22 страниц V  « < 18 19 20 21 22 >
Ответить в данную темуНачать новую тему
22 чел. читают эту тему (гостей: 22, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 5.11.2024, 4:36