IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение Сегодня, 15:22
Сообщение #2262


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3678
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Урок духоўнасці “Заступніца зямлі беларускай”

Да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” быў праведзены ўрок духоўнасці “Заступніца зямлі беларускай”. Бібліятэкары расказалі прысутным аб жыцці і дзейнасці нябеснай заступніцы Беларусі. Удзельніцы клуба “Надзея” чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Святой Еўфрасінні, расказвалі аб святых месцах, якія наведвалі.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 15:21
Сообщение #2263


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3678
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экскурсія “В книжном царстве очутиться, да чтоб в нём не заблудиться”

Філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” гасцінна сустрэў хлопчыкаў і дзяўчынак на экскурсіі “В книжном царстве очутиться, да чтоб в нём не заблудиться”. На мерапрыемстве хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, даведаліся пра магчымасці бібліятэкі, наведалі яе аддзелы (абанемент і чытальную залу), пазнаёміліся з кніжнымі выставамі, успомнілі аб правілах паводзін у бібліятэцы і правілах карыстання кнігамі. На абанеменце школьнікі ўбачылі як на полках размеркаваны кніжны фонд бібліятэкі, пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі. Хлопчыкам асабліва спадабаліся дзіцячыя дэтэктывы і прыгоды, а дзяўчынак захапілі казкі. У чытальнай зале дзеці даведаліся аб даведачна-бібліяграфічным апараце бібліятэкі і для чаго ён патрэбны. Мелі магчымасць пазнаёміцца з энцыклапедычным фондам, а таксама праслухалі бібліяграфічны агляд дзіцячых выданняў: “Вясёлка”, “Том и Джерри”, “Мишутка” і інш. Здзейсніўшы экскурсію па бібліятэцы, рабяты пажадалі не толькі запісацца ў бібліятэку і быць адметнымі чытачамі, але і часцей наведваць “царства кніжных сяброў”.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение Сегодня, 15:21
Сообщение #2264


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3678
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Экалагічны ўрок “Свет прыроды адкрывае кніга”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 5 чэрвеня для рабят з прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №6 імя М.Б.Куканенка” адбыўся экалагічны ўрок “Свет прыроды адкрывае кніга”, прысвечаны Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя. Разам з вядучай дзеці адправіліся ў экалагічнае падарожжа, выяснілі значэнне паняцця “экалогія”, даведаліся аб асноўных экалагічных праблемах сучаснасці. Затым знаўцам прыроды неабходна было праявіць сваю эрудыцыю, творчыя здольнасці, кемлівасць. Рабят чакалі прыпынкі на станцыях “Лес полон чудес”, “Птичьи пословицы” і інш. Дзеці адпачывалі на “грыбной палянцы”, даведаліся аб Чырвонай кнізе Беларусі. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы аб прыродзе, адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у віктарынах.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.1.2019, 14:58
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3678
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



С мероприятиями, прошедшими в 2018 >>>можно ознакомиться перейдя по ссылке<<<
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
324 страниц V  « < 322 323 324  
Начать новую тему
Ответов (2261 - 2263)

324 страниц V  « < 322 323 324
Ответить в данную темуНачать новую тему
10 чел. читают эту тему (гостей: 10, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 5.6.2024, 20:39