Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам |
4.7.2024, 12:23
Сообщение
#2318
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3829 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Тэматычны час “Квітней мой край пад мірным небам” Тэматычны час “Квітней мой край пад мірным небам” прайшоў у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2”. Гаворка ішла аб тым, што гэта свята сваей веліччу і духоўнай сілай звязала пераемнасць многавяковых традыцый, ратную і працоўную доблесць і сучасныя дасягненні. Аб тым, як краіна паўстала з руін, пераадолела цяжкасці і сёння мы бачым прыгожыя гарады і вёскі, магутныя заводы. Беларусь сустракае свята паспяхова развіваючы ўсе сферы жыцця грамадства, зберагла гістарычную памяць, дэманструе прыхільнасць агульначалавечым каштоўнасцям, супрацоўніцтву пакаленняў. Усе гэтыя высновы прысутныя падцвердзілі на прыкладзе свайго горада, успаміналі, як мянялася аблічча горада, адкрываліся прадпрыемствы і культурныя аб’екты. |
|
|
4.7.2024, 12:18
Сообщение
#2319
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3829 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Бяседа-дыялог “Квітней пад небам сінім Беларусь” У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №5” да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбылася бяседа-дыялог “Квітней пад небам сінім Беларусь”. Вядучы прапанаваў назваць прыказкі і прымаўкі аб Радзіме, успомніць жывёльны і раслінны свет краіны і падкрэсліць, якія з іх занесены ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. Вядучы расказаў легенду пра Беларусь, прапанаваў адгадаць загадкі пра расліны і жывёл роднага краю, правёў конкурс “Мая Радзіма – Рэспубліка Беларусь”. |
|
|
4.7.2024, 12:16
Сообщение
#2320
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3829 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Историческое досье «Гордимся мы историей своей» Знаковой датой отмечен для нашей страны 2024-й год – 80-й годовщиной освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. 2 июля, накануне Дня независимости Республики Беларусь, в филиале «Лидская городская библиотека №4» состоялось историческое досье «Гордимся мы историей своей» совместно с отделением социальной реабилитации, абилитации инвалидов ГУ «ЛРТЦОН». На мероприятие был приглашен ветеран ВооружённыхСил Республики Беларусь Удовик Николай Анисимович, который поделился своими воспоминаниями о военных годах.Он акцентировал внимание на том, что мир и суверенитет – самая большая ценность народа. Это то, за что наши предки отдали жизнь и то, что мы любой ценой обязаны сохранить и передать новым поколениям. Поэтому день Независимости – праздник, который объединяет всю страну и всех белорусов.Библиотекарь рассказала ребятам о праздновании Дня Независимости Республики Беларусь, напомнила историю происхождения названия нашей страны, познакомила с традициями белорусского народа. Все желающие могли принять участие в блиц-викторине на лучшего знатока истории и культуры Беларуси. |
|
|
4.7.2024, 12:15
Сообщение
#2321
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3829 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гадзіна беларусазнаўства “Квітней пад мірным небам, Беларусь” Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” была праведзена гадзіна беларусазнаўства “Квітней пад мірным небам, Беларусь”. На мерапрыемства запрасілі людзей розных пакаленняў. Прадстаўнікі старэйшага пакалення дзяліліся ўспамінамі пра сваё пасляваеннае дзяцінства і юнацтва. Моладзь расказвала аб сваіх марах. Усе расказвалі пра свае любімыя мясціны нашай краіны. Бібліятэкары правялі агляд кніг “Пад мірным небам Беларусі”, на старонках якіх размешчаны цудоўныя краявіды роднай Беларусі. |
|
|
4.7.2024, 12:14
Сообщение
#2322
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3829 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Пазнавальная гадзіна “О, Беларусь, мая калыска, жыццё маё, прытулак мой!” У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 2 ліпеня прайшла пазнавальная гадзіна “О, Беларусь, мая калыска, жыццё маё, прытулак мой!”, якая была прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве дзецям расказалі пра нашу краіну Беларусь, а затым усе прысутныя здзейснілі падарожжа па беларускай зямлі. Яны наведалі розныя станцыі такія, як: “Гарады Беларусі”, “Казачная”, “Чым і кім славіцца мой край”, “Дзякуй дзеду за Перамогу”, “Мова маёй бабулі”, “Экалагічная” і “З крыніц спрадвечных”, дзе адказвалі на пытанні віктарын. На апошняй станцыі “З крыніц спрадвечных” дзеці пазнаёміліся з беларускімі паэтамі і прачыталі іх вершы. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Беларусь – мая песня”. |
|
|
4.7.2024, 12:12
Сообщение
#2323
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3829 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Урок-падарожжа “Моцная і незалежная мая краіна Беларусь” У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў урок-падарожжа “Моцная і незалежная мая краіна Беларусь”. Выхаванцы прышкольнага лагера ДУА “СШ №15 г.Ліды” адправіліся ў завочнае падарожжа па мясцінам нашай роднай Беларусі. Рабятам нагадалі пра афіцыйныя сімвалы дзяржавы і расказалі, чаму менавіта 3 ліпеня для нас – гэта значная дата. Дзеці напісалі на васільках пажаданні для роднай краіны і прынялі ўдзел ў віктарыне “Мой край”. |
|
|
1.7.2024, 15:03
Сообщение
#2324
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3829 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Пазнавальная гадзіна “Были инебылицы из жизни зверей и птиц” Далучыць дзяцей да прыроды, да разумення яе каштоўнасці ў жыцці кожнага чалавека, да абароны звяроў і птушак – такая мэта ўсіх экалагічных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1”. А кнігі служаць для таго, каб пашырыць прадстаўленне дзяцей аб прыродзе, усім, што яго акружае. Для юных аматараў прыроды 1 ліпеня бібліятэкары правялі пазнавальную гадзіну па творах В.Біянкі, Б.Жыткова, М.Сладкова “Были инебылицы из жизни зверей и птиц”. Рабяты пазнаёміліся з творчасцю вядомых пісьменнікаў, якія свае творы прысвячалі прыродзе. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі масу незабыўных уражанняў. Дружна адказвалі на пытанні віктарыны аб раслінах і жывёлах, прыпомнілі і яшчэ раз паўтарылі правілы сяброў прыроды. |
|
|
4.1.2019, 14:58
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3829 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
С мероприятиями, прошедшими в 2018 >>>можно ознакомиться перейдя по ссылке<<<
|
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 6.10.2024, 20:36 |