IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Агляд беларускіх кніг
Admin
сообщение 7.6.2012, 10:34
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3884
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Андреевец, Г.Н. Капитан Франц: повесть / Григорий Андреевец.- Гомель: Барк, 2012.- 256с.

Главный герой этой книги – десантник Франц Клишевич, родом из Ошмян. Он руководил одной из секретнейших разведгрупп в составе Ограниченного контингента советских войск в Афганистане. Молва о капитане Франце ходила по всему Афгану. Через его руки прошло огромное количество секретной информации. Ее внимательно зучали в спецслужбах и штабах Советской Армии. За информацию о нём “духи” назначили большое вознаграждение. Но он был неуловим...
Капитан Клишевич послужил прототипом безымянного капитана-разведчика в фильме Федора Бондарчука “Девятая рота”. С высоты, где держала знаменитый бой девятая разведрота, последним отходил по выпавшему молодому снегу капитан Франц.
Эта книга о братьях по оружию, о друзьях-товарищах и неприглаженной афганской войне.

Татаринов, Ю. Барбара Радзивилл: проза / Юрий Татаринов.-Мн.: Регистр,2012.- 480с.

В сборник исторической прозы вошли: жизнеописание знаменитой красавицы, наследницы владений Гаштольдов, жены великого князя литовского и короля польского Жигимонта Августа – Барабары Радзивилл и авторская версия легенды о трагической любви княжны и садовника.

Татаринов, Ю. Княгиня Менжинская: трилогия / Юрий Татаринов.- Мн.: Регистр, 2011.- 328с.

Трилогия состоит из романов “Вероотступник”, “Княжна Менжинская”, “Мазурский волк” и посвящена судьбам представителей знаменитых родов Коллупайлов и Менжинских.

Рогалеў, А.Ф.Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі) / А.Ф. Рогалеў.- Мн.: Гомель: Барк, 2011.-216с.

У сваёй чарговай кнізе доктар філалагічных навук А.Рогалеў апавядае пра паходжанне назваў населеных пунктаў і водных аб’ектаў з розных раёнаў Беларусі. А таксама даводзіць некаторыя цікавыя і малавядомыя гістарычныя факты. Навуковы падыход да матэрыялу ўдала спалучаецца з мастацка-публіцыстычным стылем аўтара.

Лыч, Л.Уніяцкая царква Беларусі: этнакультурны аспекты / Леанід Лыч.- 2-е выд.- Мн.: Кнігазбор, 2011.- 128с.

У кнізе Л.Лыча паказаны нялёгкія ўмовы дзейнасці ўніяцкай царквы на Беларусі, яе ўзаемадачаненні з каталіцкай і праваслаўнай канфесіямі.

Лаўрэш, Л. Грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква на Лідчыне / Леанід Лаўрэш; пад рэд. докт. гіст. навук С.В. Марозавай.- Полацк: Грэка-каталіцкая парафія Святамучаніка Язафата, 2012.- 128с.

Кніга краязнаўцы Леаніда Лаўрэша прысвечана складанай і трагічнай гісторыі грэка-каталіцкай царквы на Лідчыне ад перыяду стварэння і дзейнасці уніяцкіх прыходаў і базыльянскіх манастыроў у 17-18 стст. да 1839г. Кніга напісана на аснове багацейшага фактычнага матэрялу і суправаджаецца дакументамі з архіваў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 7.6.2012, 10:33
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3884
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Быкаў, В. Поўны збор твораў: у 14 т. / Васіль Быкаў.-Мн.: Кнігазбор, 2012.- Т.9:Кінасцэнарыі.-684с.

Дзевяты том першага Поўнага збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі кінасцэнарыі 1962-1994гг. “Третья ракета”, “Альпийская баллада”, “Западня”, “Двое в ночи”, “Волчья стая”, “Долгие вёрсты войны”, “Ушедшие в вечность (Обелиск)”, “Его батальон” “На Чорных лядах”.

Самотная зорка Венера: аповесці,апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.: Маст. літ., 2012.- 335с. – (Вера. Надзея. Любоў).

У новы зборнік серыі кніг “Вера. Надзея. Любоў” увайшлі творы, якія не пакінуць чытача абыякавым, бо кожная гісторыя кахання выклікае зацікаўленасць, прымушае хвалявацца і суперажываць.
Сярод аўтараў ужо знаёмыя чытачу Галіна Васілеўская, Віктар Гардзей, Людміла Кебіч, Таццяна Мушынская, Сяргей Трахімёнак і маладыя сучасныя празаікі.

Пашкоў, Г. Званы юнацтва: паэзія, проза / Генадзь Пашкоў.- Мн.: Беларусь, 2012.-335с.

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генадзя Пашкова ўвайшлі вершы, паэмы і празаічныя творы, напісаныя ў розныя гады. Аўтар намаляваў шматфарбы і шматгранны вобраз Беларуі, яе людзей, у характары якіх адвечная цярплівасць, дабрыня і спагаднасць.
У кожным сваім захапляльным падарожжы на плытах аўтар знаходзіць сляды беларусаў і паэтычна апісвае іх.

Дзмітрыеў, Г. На скразняках лёсу / Генадзь Дзмітрыеў.- Мн.: ТАА “Дыксэнд”, 2009.- 356с.

У прадмове да кнігі Г.Дзмітрыева Сяргей Законнікаў піша:”Я ўпэўнены ў тым, што не толькі пісьмннік, а любы чалавек, які хоць крыху адораны літаратурным умельствам, абавязаны занатаваць свой лёс. Усе мы павіны быць, хай сабе сціплымі, але летапісцамі“.
Генадзь Дзмітрыеў належыць да пакалення, якое стала сведкам працяглага бурлівага часу. Ім выпаў лёс заспець сталінскую дыктатуру: “чорныя варанкі”, бясследнае знікненне людзей і катаржную працу “за палачку” ў калгасе. Пры хрушчоўскай “адлізе” вучыліся ў школе і зараблялі першыя сціплыя грошы, каб дапамагчы бацькам. Пасля перажылі “мяккі таталітарызм”. Кніга Генадзя Дзмітрыева – не дакладна дакументальная. Аўтар дазволіў сабе дзе-нідзе пафантазіраваць.


Храптовіч-Буцянёва, В.А. Злом (1939-1942): успаміны / Вольга Храптовіч-Буцянёва.- Мн.:Кнігазбор, 2011.- 280с.

Род Храптовічаў на працягу стагоддзяў адыгрываў адну з вызначальных роляў у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Але фінал атрымаўся трагічным. У выніку бальшавіцкай навалы 1939 года палац і бібліятэка ў радавым маёнтку Шчорсы былі разрабаваны і знішчаны, а ўладальнікі сядзібы апынуліся хто ў турме, хто ў далёкім выгнанні. Кніга “Злом” – гэта ўспаміы графіні Храптовіч-Буцянёвай пра той перыяд.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 20.3.2012, 9:09
Сообщение #3


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3884
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Голубева, Н. На перепутье двух дорог: исторический роман /Наталья Голубева. – Мн.: Літ і маст., 2009.-256с.

В центре романа - Бобруйская крепость – первое стратегическое сооружение, возведенное перед войной 1812 года.
Автор рисует широкую панораму жизни Беларуси того периода с традициями, укладом жизни представителей разных сословий и национальностей. Действующими персонажами в романе выступают как реальные исторические личности – царь Александр І, военный министр Барклай-де-Толли, представители шляхты Александр Сапега и Михаил Огинский, наш земляк – Теадор Нарбут, так и вымышленные герои, которым предстоит разобраться в сложных перипетиях своего времени, сделать зачастую непростой выбор.

Мартинович, А. Нежность звездного неба: историческая повесть / Алесь Мартинович .- Мн.: Літ.і маст., 2011.-240с.

Герои новой повести Алеся Мартиновича – реальные исторические личности – Барбара Радзивили и Сигизмунд Август сражаясь за свою любовь, преодолевая мыслимые и немыслимые препятствия, переживают куда больше чем шекспиовские Ромео и Джульетта. Автор как всегда динамично и увлекательно строит сюжет. Повесть ”Нежность звездного неба” – своего рода продолжение книги ”Исповедь старых замков”.

Дайнека, Л. Назаві сына Канстанцінам: раман / Леанід Дайнека.- Мн.: Літ. і маст., 2010.- 448с.- (Святло мінуўшчыны).

Імя Леаніда Дайнекі – аўтара гістарычных раманаў ”Меч князя Вячкі”, ”След ваўкалака”, ”Жалезныя жалуды”, добра вядома шырокаму колу чытачоў. У новым рамане ён не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытачу прапануецца перанесціся ў ХУ-ХУІ стагоддзі, у Рым, у Вялікае княства Літоўскае, Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана - славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.

Дударев, А. Белые Росы и другие киноповести / Алексей Дударев- Мн.: Літ. і маст.- 2011.-320с.

В книгу известного белорусского драматурга вошли киноповести, по которым фильмы уже сняты и стали легендарными, а также те, которые ждут своего экранного воплощения и представляют интерес как литературные произведения: ”Рядовые”, ”Днепровский рубеж”, ”Брестская кроепость”, ”Белые Росы” и ”Белые Россы”.

Федарэнка, А. Мяжа: раман-эсэ, апавяданні / А.М.Федарэнка.-Мн.: Літ. і маст., 2011.- 264с.- (Лімаўскі фальварак)

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіярафічны раман ”Мяжа” і выбраныя лепшыя апавяданні.

Жук, А. Женщина на пляже: повести, рассказы /Алесь Жук.-Мн.: Літ. і маст., 2011.-336с. – (Лімаўскі фальварак).

Книгу известного белорусского писателя составили: удостоенная Государственной премии Республики Беларусь повесть ”Проклятая любовь”, детективные повести ”Черный повой” и ”Женщина на пляже”, а также рассказы последних лет.

Резанович,А.И. Варшавский экспресс: роман /Анатолий Резанович.-Мн.: Літ. і маст., 2011.-216с.

Действие романа промсходмт в наши дни в Польше, России, Беларуси. Главного героя, минского предпринимателя, командированного в Варшаву, ждут детективные приключения: рюкзак с деньгами, невидимая охота, любовь и...совершенно непредсказуемые события.

Жвалевский, А. Про моркоff/on: иронический любовный роман / Андрей Жвалевский, Евгения Пастернак.-Мн.: Літ. і маст., 2011.-112с.

Как часто бывает – смотрит женщина на мужчину, с которым прожила полжизни, и думает: ”Ну почему я не вышла за Васю (Джулиана, Вахтанга)? Такой парень был! Не то что мой... вот бы все переиграть...”
Авторы дали героине ”переиграть” – и сами увидите, что из этого получилось.

Салтук, А. Дзве зары: вершы / Алег Салтук.-Мн.:Маст. літ., 2011.-238с.

Аматарам паэзіі - новая кніга вершаў лаўрэата Літаратурнай прэмі імя Уладзіміра Караткевіча. Увага паэта скіравана на хвалюючыя праблемы сучаснасці, прыроду, вечнае, дарогое і існае.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 13.3.2012, 11:46
Сообщение #4


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3884
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Беларуская літаратурная спадчына: анталогія: у 2 кн. / уклад. С.А.Курбанава і нш. – Мн.: Беларус.навука, 2011.

Беларуская літаратура мае вельмі багатую гісторыю. З глыбокай старажытнасці і да нашага часу яна адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці нашага народа. У ёй адлюстраваны вялікі жыццёвы вопыт чалавека, яго думкі, мары, настроі, пачуцці, светапогляд, маральна-этычныя прынцыпы і нормы жыцця.
Дадзеная анталогія – гэта найбольш поўны збор літаратурных твораў, якія вывучаюцца беларускімі школьнікамі.
У першай кнізе прадстаўлены тэксты найбольш каштоўных фальклорных і літаратурных помнікаў: ад твораў вуснай народнай творчасці і сярэднявечнай літаратуры да літаратуры ХХ ст. Тэксты суправаджаюцца сціслымі звесткамі пра аўтараў, каментарыямі да твораў, ілюстрацыямі.
У другой кнізе прадстаўлены творы (цалкам або урыўкі) беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ ст.

Сучасная беларуская п’еса.- Мн.: Маст. Літ., 2009.- 375с.

У зборнік увайшлі драматычныя творы беларускіх аўтараў: драма ”Гаспадар” А. Дзялендзіка, меладрама ”Вечар” А.Дударава. трагікамедыя ”Сабака з залатым зубам” У.Сауліча, камедыя-лубок ”Новыя прыгоды Несцеркі” Г.Марчука, п’еса ”Багаты кватарнт” А.Федарэнкі, рыцарская п’еса ”Маленькі збраяносец” П.Васючэнкі, п’еса-казка Л.Рублеўскай ”Янук, рыцар Мятлушкі”.

Жылка, У. Матылі: вершы, паэмы, пераклады: для ст.шк.узросту /УладзімірЖылка; прадм. В.Куставай.- Мн.: Маст. Літ., 2009.-189с.- (Школьная бібліятэка).

Імя Уладзімра Жылкі (1900-1933), таленавітага, яркага паэта, мала вядомае шырокаму чытачу. Так склаліся жыццёвыя абставіны, такі быў час, у які яму давялося выступаць з паэтычнымі творамі. Лёс падарыў паэту, які насіў у грудзях грозную хваробу, як некалі М.Багдановіч, на нейкі час роўны, ціхамірны настрой, і нарадзілася паласа яркай, пераважна пейзажнай лірыкі. Тоны тут прыглушаныя, няма нічога крыклівага, толькі даверлівая інтанацыя, праўдзівасць малюнкаў...
У кнізе ”Матылі” сабрана паэтычная спадчына тонкага лірыка Уладзіміра Жылкі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 20.1.2012, 11:30
Сообщение #5


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3884
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Ад лідскіх муроў: літаратурна-мастацкі зборнік 2010-2011. №7.- Ліда, 2011.-244с.:іл.

У чарговы зборнік увайшлі паэтычныя і празаічныя творы вядомых і маладых лідскіх літаратараў, песні лідскіх кампазітараў Уладзіміра Гарачова і Вечаслава Пыпеця. Крытычныя і літаратуразнаўчыя працы, прысвечаны паэту Антонію Гарэцкаму, збіральніку і даследчыку мясцовага песеннага фальклору Земавіту Фядэцкаму, паэту Міхасю Мельніку і слыннаму лідскаму краязнаўцу, літаратуразнаўцу і журналісту Алесю Жалкоўскаму. Асобны артыкул распавядае пра літаратурны музей імя Валянціна Таўлая, які адкрыўся ў 2010 годзе. Зборнік аздоблены шматлікімі малюнкамі, ілюстрацыямі і фотаздымкамі.

Карлюкевіч, А. Радзімазнаўства: Мясціны.Асобы: краязнаўчыя нарысы / Алесь Карлюкевіч.- Мн.: літаратура і мастацтва, 2010.- 352с.:іл.

Кніга краязнаўчых нарысаў і эсэ дазваляе здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках і вёсках Беларусі, а таксама – у часе. Сярод герояў кнігі слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў.
Тым, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну нашай маленькай радзімы - Лідчыны, будзе цікавым артыкул “...Асобы, важкія па справах і здзяйсненнях сваіх”.

Марчук, Г. Крик на хуторе: роман / Георгий Марчук; пер. С бел. В.Щедриной.- Мн., 2007.- 448с.

Эпический роман известного писателя, лауреата Государственной премии Республики Беларусь “Крик на хуторе” – бестселлер белорусской литературы. Это глубокое повествование о судьбе семьи хуторянина Змитера Летуна, которой довелось пережить трагические события в Западной Беларуси накануне Второй мировой войны и во время ее.

Кирпиченко, В. Планета псов и ягнят. Одинцовы: роман / Виталий Кирпиченко.-Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011.- 376с.

В центре повествования история двух братьев, чьи жизненные дороги развело смутное время... События происходят в годы развала огромной страны, годы беспредела, безвластия и дележа построенного и созданного народом.
Подрастая братья сталкиваются с несправедливостью по отношению к себе, и это воспринимается ими по-разному, и пути их постепенно расходятся, чтобы однажды сойтись.. Трагический исход этой встречи предопределен. Чья в том вина? Как можно изменить жизнь людей поставленных на колени?

Чергинец, Н. Тайна овального кабинета / Николай Чергинец.- Мн., 2010.- 512с. – (Современный детектив)

Герой очередного детектива Николая Чергинца – президент Джон Маккоули – человек, наделенный большой властью и пылким темпераментом. Наряду с принятием важнейших политических решений ему приходится разбираться в своих прошлых любовных интригах и противостоять женским уловкам.

Лешко, Ю. Ангел в темноте: проза / Юлия Лешко.- Мн.: Регистр, 2011.- 352с.

Это книга литературного редактора журнала “На экранах”, дипломанта кинофорума “Золотой Витязь”, автора сценариев к известным фильмам “Рифмуецца с любовью”, “Подружка осень”, “Свет мой…”,”Нежная зима”.
Автор признается: “Пишу о том, что понятно любой женщине и ни одну из нас не оставит равнодушной: любовь, материнство, верность, измена. Женские радости и печали. Каждая женская судьба – драматична. Я люблю писать о тех, кто мне дорог. Мои подруги узнают в героинях себя. Ногда я. Не скрываясь, кладу в основу сюжетов судьбы моих близких”.
В книгу вошли новые работы “Доброе утро Елена”, “Ветка” и уже известные читателю повести “Рифмуется с любовью” и “Дитя, сестра моя…”. В основу произведений легли реальные события и люди, каждая судьба – уникальный сюжет и драма.

Грани: повести.- Мн.: Регистр, 2010.- 272с.

Для любителей фантастики и мистики - сборник повестей Ольги Громыко “Листопад” и “Птичьим криком, волчьим скокомНики Тахан “Венецианская лазурь” и Леры Сом “Пленники Костра”.
Ведьмы, мистика, колдовство, перемещение во времени, тот мир и этот... Так зыбки грани между реальностью и фантазией. Но, может быть, именно эти грани и есть наши путеводители...

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 17.10.2011, 8:28
Сообщение #6


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3884
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Самая чароўная кветка: аповесці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.: Маст. Літ., 2010.- 318с.- (Вера. Надзея. Любоў).

Галоўная тэма зборніка – каханне, пачуццё, што хвалюе сэрца, высакародзіць душу, робіць жыццё радасным ці прыносіць трывогі і пакуты, становіцца прычынай жыццёвай драмы.
У кнігу ўвайшлі творы Віктара Гардзея, Валянціны Кадзетавай, Георгія Марчука, Людмілы Рублеўскай і іншыхсучасных аўтараў.

На Нёманскай хвалі: літаратурны альманах №1/ гал. Рэд. Л.А.Кебіч.- Гродна, 2009.-180с.-іл.
На нёманскай хвалі
ўзлячу да Нябёсаў,
насустрач натхненню –
насуперак лёсу...
На хвалі высокага натхнення ствараўся гэты першы літаратурны альманах гродзенскімі літаратарамі. У зборнік увайшлі творы членаў Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з розным пісьменніцкім вопытам, стылем, тэматычным накірункам і ступенню літаратурнага таленту. Але ўсіх яднае агульная рыса – імкненне стварыць у літаратуры вобраз цудоўнага і непаўторнага Прынёманскага краю.
Аўтары жадаюць чытачам каб “чароўна-прыцягальная творчая хваля заўсёды ўздымала душэўны настрой, захінала сэрца нечаканымі яскравымі пачуццямі ўспрымання, і, абудзіўшы думны патэнцыял цікавымі паваротамі сюжэтных ліній, філасофскіх разваг і лірычных слоўных карункаў, вынесла вас на шырокі прасцяг літаратурнай плыні сучаснай Гродзеншчыны”.

Васько, У. Кругаварот жыцця: вершы / Улазімір Васько.- Ліда, 2011.- 100с.
У новы зборнік лідскага паэта Уладзіміра Васько ўвайшлі вершы – прызнанні ў шчырай любові да роднага горада, да любага сэрцу Прынямоння, да славутай і непераможнай Беларусі і лірычныя вершы.

Суднік, С. Літва: гістарычныя паэмы, балады, пераклады / Станіслаў Суднік.-Ліда, 2011.- 216с.: іл.

У новую кнігу лідскага пісьменніка Станіслава Судніка ўвайшлі творы “ліцвінскай” тэматыкі, якія адлюстроўваюць розныя падзеі з гісторыі нашага народа ў тыя часы, калі нашы продкі або яшчэ толькі фармавалі этнас ліцвінаў, або ўжо мелі сваю дзяржаву – Вялікае княства Літоўскага. Друкуюцца і пераклады твораў Яна Чачота, Міхаіла Лермантава, Антонія Гарэцкага, Юліюша Славацкага і Камілы Эміліі Макрэцкай гэтай жа тэматыкі. Творы, сабраныя ў кнігу, не пацвярджаюць і не абвяргаюць гістарычную канцэпцыю нашай мінуўшчыны. “Гэта сумесь ці сплаў рэальнага і легендарнага, дакладнага і прыблізнага. Галоўнае не адмяняць легендамі гісторыю і не патрабаваць ад літаратуры гістарычныай дакладнасці”.
Кніга прысвечана памяці Васіля Ліцвінкі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.9.2011, 8:21
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3884
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.

Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее.
«Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца.
Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа.
«Не перажывеш нікога злосцю,
Перамога чыніцца мілосцю».
Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе.
“Хай жа зло цябе не пераможа,
Ты дабром яго перамажы”
У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю.

У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў)

Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця.

Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро)

Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...”

Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).

У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.


Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах.

Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны.
У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду».
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
22 страниц V   1 2 3 > »   
Начать новую тему
Ответов (1 - 6)

22 страниц V   1 2 3 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
12 чел. читают эту тему (гостей: 12, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 14.11.2024, 8:25