Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі |
3.4.2012, 8:33
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
1 красавіка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння Алеся Жука, беларускага пісьменніка, перакладчыка Алесь Жук (Аляксандр Аляксандравіч) нарадзіўся 1 красавіка 1947г. ў в. Клешаў Слуцкага раёна. У 1965г. паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Пасля яго заканчэння два гады служыў афіцэрам. Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», інструктарам ЦК КПБ, галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (1980—1986), сакратаром праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў (1986—1989), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» (1989—2007), галоўным рэдактарам часопісаў «Нёман» (1997—2003) і «Беларусь» (2003-2005). Пісаць пачаў у школьныя гады. Як празаік вызначыўся тым, што з пачатку публікацый апавяданняў у “Нёмане” (1965), “Чырвонай змене” (1966), “Маладосці” (1967) адразу ж здолеў дабіцца сярод сталых пісьменнікаў прызнання як апавядальнік. Апавяданні «Сок манга», «Завулак», «Водсветы зорак», «Белы месяц», «Мужчыны», напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу «Асеннія халады» (1972). Гэта кніга вывела А. Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў, пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка. У 1970-1980-х з'явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі «Паляванне на старых азёрах» (1975), «Зоркі над палігонам» (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978, зняты мастацкі фільм «Палігон» 1983), «Не забывай мяне» (1978), «Па саннай дарозе» (1979), «Паўстанак вяртання» (1981, Літаратурная прэмія імя І. Мележа 1982). У 1982 пабачыла свет кніга прозы «Паляванне на Апошняга Жураўля», па аднаіменнай аповесці ў тэатры імя Янкі Купалы быў пастаўлены спектакль, а ў 1986 знята мастацкая кінастужка. У аповесці «Чорны павой» (1986) упершыню ў сваёй творчасці Алесь Жук звярнуўся да прыгодніцка-дэтэктыўнага жанру. Да самых значных твораў пісьменніка належыць аповесць «Праклятая любоў», што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992). З новых твораў А. Жука, напісаных у апошнія гады, вылучаюцца апавяданні «Душа над чыстым полем» і «Партызан», а таксама «Сны пра маму». Алесь Жук адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з'яўляюцца роздумамі над жыццём, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды. Пераклаў на беларускю мову кнігу Г.Траяпольскага “Белы Бім Чорнае вуха”, зборнік апавяданняў Ю.Казакова “Арктур – гончы сабака”, аповесці М.Кацюбінскага “Fata morgana” і “Дарагою цаною”, У.Багамолава “Зося”, раманы Н.Сафарава “Дні праклёну і дні надзеі”, Т.Джумагельдыева “Прапашчы чалавек”, аповесці Ю.Трыфанава “Папярэднія вынікі”, М.Булгакава “Сабачае сэрца” інш. Творы Алеся Жука •Выбраныя творы: у 2 т. /Алесь Жук; прадм. З. Прыгодзіча. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1993-1994. •Вечаровае сонца: выбранае /Алесь Жук; прадм. У. Гніламёдава. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. - 431 с. •Над чыстым полем: аповесці, апавяданні /Алесь Жук. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. - 479 с. - (Беларуская проза XX стагоддзя). •Водсветы зорак: выбранае: аповесці, апавяданні: (для ст. шк. узросту) /Алесь Жук. - Мн.: Юнацтва, 1997. - 351 с. : іл. •Женщина на пляже: повести, рассказы /Алесь Жук.-Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011.-336с. – (Лімаўскі фальварак). •Праклятая любоў: аповесць, апавяданні. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1991. - 269 с. •Праклятая любоў: аповесць /Алесь Жук. Апошнія і першыя: аповесць-рэквіем / Барыс Сачанка; / маст. Ю. А. Яўменаў. - Мн.: Юнацтва, 1996. −334 с. - (Школьная бібліятэка). Літаратура •Алесь Жук // Бел. энцыкл. : у 18 т. - Мн., 1998. - Т. 6. - С. 443. •Алесь Жук // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. - Мн., 1993. - Т. 2.- С. 444-447. •Алесь Жук // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі.- Мн., 1994.- С. 204-205. •Гніламёдаў, У. В. Алесь Жук / Гніламёдаў У. В. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навук. рэд.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – Мн., 2003. – Т. 4. Кн. 2.- С. 542-565. •Андраюк, С. Чытаючы маладую прозу. Драматызм – у звычайным / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё / Серафім Андраюк.-Мн., 1992.-С.144-145, 193-198. •Бугаёў, Дз. Нічога лішняга: (Алесь Жук) / Дзмітрый Бугаёў // Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. - Мн, 2003.- С. 364-380. •Бугаёў, Дз. Пра сучасную прозу / Дзмітрый Бугаёў // Чалавечнасць / Дзмітрый Бугаёў.- Мн., 1985.-С.88-118. Са зместу А.Жук С.115-117. •Грамадчанка, Т. Пад ветрамі сучаснасці / Т.Грамадчанка // Перад праўдай высокай і вечнай /Т.К.Грамадчанка.- Мн., 1991.-С.97-99. •Канэ, Ю. Самае важнае, што ведае ён...” / Юлія Канэ // Плынь / Юлія Канэ.- Мн., 1983. -С.89-104. •Шупенька, Г. Абавязак перад талентам / Генадзь Шупенька // Прага мастацкасці.- Мн., 1996.-С.279-290. •Бельскi, А. Сучасная беларуская проза: (у т.л. А.Жук) / А.Бельскі // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №4. - C.20-27 •Жардзецкая, А. Экалагічныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе: (у т.л. А.Жук) / А.Жардзецкая // Роднае слова. - 2008. - №12. - C.28-31 •Далiдовiч, Г. З маладосці сталы - Алесь Жук Г.Далідовіч // Роднае слова. - 2007. - №3. - C.79-81 •Шаўлякова-Барзенка, І. Л. Сучасная беларуская проза: маральна-філасофская праблематыка / І. Л. Шаўлякова-Барзенка // Беларуская мова і літаратура.- 2005. -№ 3. -С. 57-64. Са зместу: Алесь Жук С. 61-64. •Алесь Жук: (матэрыялы аб жыцці і творчасці) / Г. Тычка і інш. // Крыніца.- 2001. -№ 1. -С. 3-51. •Грамадчанка, Т. Каб вярнулася песня...: літаратурны партрэт Алеся Жука / Таіса Грамадчанка // Роднае слова.-1997.-№4.-С.4-19. |
|
|
13.3.2012, 9:10
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
11 сакавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Алеся Гаруна (11.03.1887-28.07.1920), паэта, празаіка, публіцыста, дзіцячага пісьменніка, драматурга, грамадскага дзеяча Ідуць сабе гады, ідуць, Бы карагод, бясконца, Што ў небе зорачкі вядуць Ля месяца, ля сонца. Ідуць сабе гады, ідуць - І чалавек за імі. Куды цябе яны вядуць І сьцежкамі якімі? "Няведама мне, скуль усё і што я; Няведама мне сама сьцежка мая, Няведама мне, і куды я іду. Пытаньня не маю, ці што там знайду, Не ведаю жыцьцё, ці шчасьце, ці не, - Пачалося гэта, браток, не на мне". Ідуць гады, ідуць гады, І зь імі ўсё на сьвеце. Сягоньня ты, а йшлі дзяды, А заўтра пойдуць дзеці. Ідуць гады, і ты ідзеш Ўздагонь за імі, зь імі. Нашто, скажы мне, ты жывеш І з думкамі якімі? "З аднэю я думкай у сьвеце жыву, Настаўнікам узяўшы і лес і траву, Крыніцы, і кветкі, і цемру, і сьвет, І месяц, і зоры, і сонца прывет. Прысуджаны шлях свой рабі дарагім, Красуйся на радасьць сябе і другім". Алесь Гарун — адзін з найвыдатнейшых нашых пісьменнікаў пачатку XX стагоддзя. Па таленту ён не ўступае тым, каго мы па праву называем заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратуры — Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Багдановічу, Максіму Гарэцкаму. Толькі лёс яго склаўся надзвычай трагічна: сам ён на працягу цэлых дзесяці гадоў быў адарваны ад свайго асяроддзя, ад роднай зямлі. Займацца літаратурнай творчасцю мог толькі ў няволі, а пад канец жыцця — ва ўмовах разбуральнай вайны, іншаземных нашэсцяў, пад уладай акупацыйных рэжымаў. Пры жыцці яго праследавала царскае самаўладства, а пасля смерці — бальшавіцкае. 3 канца 20-х гадоў беларускі народ, якому Алесь Гарун прысвяціў усё сваё жыццё, не меў права чытаць яго творы, ведаць пра яго заслугі перад роднай зямлёю. Алесь Гарун (сапраўднае - Аляксандр Прушынскі) нарадзіўся 11 сакавіка 1887 года ў фальварку Новы Двор ля Мінска (паводле іншых крыніц - у Мінску, на Багадзельнай вуліцы). Яго бацька Уладзімір Прушынскі і маці Соф'я Жывіца былі простымі прадстаўнікамі рабочай каталіцкай грамады Мінска. З дзяцінства палюбіў кніжку і ў пяць гадоў умеў чытаць па-руску і па па-польску. У далейшым скончыў мінскія 3-е гарадское прыхадское (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. Такой адукацыі было дастаткова, каб пачаць самастойнае працоўнае жыццё. Гарун стаў кваліфікаваным столярам і, пачынаючы з 1902 года, працаваў у розных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Мінску. З 1904 далучыўся да партыі эсэраў-максімалістаў. Пачаў публікавацца з 1907 у газеце «Наша ніва». Арыштаваны 4 сакавіка 1907 у падпольнай друкарні на вуліцы Шырокай у Мінску, дзе ў той момант друкавалася адозва «Да ўсіх працоўных». У ліпені 1908 Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Адбываў ссылку ў Кірэнскім павеце Іркуцкай губерні — спачатку ў сяле Макараўскім над Ленай, затым у вёсцы Крывая Лука. Займаўся там сталярскімі і цяслярскімі работамі. У 1914 годзе пачаў працаваць на Лене вадалівам, а ў наступным перабраўся на прыіскі ў Бадайбо. У адным з лістоў на волю Алесь Гарун паведамляў: «У гэтым годзе ў Кірэнскі павет Іркуцкай губ. прыйшло 4 партыі, а ў іх многа "палітыкаў". Калі гэта перастануць пхаць сюды народ? I так тутака людзі галадаюць, бо для ўсіх няма работы, дык і не ўсе ўмеюць што рабіць». Самога Алеся Гаруна ратавала тое, што ён да фізічнай работы ўцягнуўся змалку. А яшчэ ж была ў яго і спецыяльнасць столяра, патрэбная ўсюды. Таму ён меў надзейную магчымасць пракарміць сябе. У Сібіры Алесь Гарун пазнаёміўся і пасябраваў з Язэпам Лёсікам, будучым выдатным грамадскім і навуковым дзеячам. Іх абодвух вызваліла з няволі Лютаўская рэвалюцыя. У верасні 1917 года Гарун вярнуўся ў Мінск, дзе адразу ж уключыўся ў ідэйна-палітычную барацьбу. Тут жа шырока разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная творчасць. У кастрычніку 1917 года на III з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) — галоўнай палітычнай сілы беларускага народа — Алесь Гарун выбіраецца адным з дванаццаці членаў Цэнтральнага камітэта партыі. Разам з ім былі выбраны такія дзеячы, як Змітро Жьшуновіч (Цішка Гартны), Браніслаў Тарашкевіч, Язэп Дьша, Аркадзь Смоліч, Сымон Рак-Міхайлоўскі. У снежні таго ж года Алесь Гарун стаў адным з кіраўнікоў I Усебеларускага кангрэса, на які сабраліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, розных беларускіх арганізацый, раскіданых па Расіі. Ён увайшоў у склад Выканаўчага камітэта, выбранага з'ездам, і адказваў там за справы працы. Пасля распаду БСГ Алесь Гарун стаў членам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У перыяд грамадзянскай вайны найбольш выдатныя дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння, у тым ліку і Алесь Гарун, звязвалі свае надзеі з сацыялізмам. Але па прынцыповых пытаннях іх праграма кардынальна адрознівалася ад праграмы бальшавікоў. На свабодзе Алесь Гарун ніколі не спыняў актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасці. У 1918 годзе, у час нямецкай акупацыі, ён рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У жніўні 1919 года ўзначаліў Часовы беларускі нацыянальны камітэт, які ўключаў радных Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікоў Культурна-асветнага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, Першага таварыства драмы і камедыі, Вучыцельскага беларускага хаўруса і інш. Гэта бьша спроба згуртавання і кансалідацыі ўсіх патрыятычна настроеных нацыянальных сіл, каб дамагчыся іх эфектыўнай дзейнасці ва ўмовах акупацыйных рэжымаў. Алесь Гарун асабіста вітаў Юзэфа Пілсудскага ў Мінску ад імя ўсяго беларускага насельніцтва, і не паскупіўся на паэтычныя вобразы ў сваёй вітальнай прамове: ”Ужо шосты тыдзень, як мы жывем спакойным жыцьцём разьвеяўся чырвоны туман, развеялася відмо галоднай сьмерці. Гэты цуд ёсьць дзелам гераічнага польскага войска, якога вы ёсьць начальнікам. Вітаю Вас ад імя нашых беларускіх дэлегацыяў, прадстаўляючых тутака беларускае насяленьне, выслаўляю гарачую падзяку за звальненьне Менску й Меншчыны ад новага цяжкага нападу маскоўскага імпэрыялізму, які на гэты раз прыбраўся ў бальшавіцкую вопратку. Але плачуць яшчэ маткі ў Віцебску, стогнуць людзі ў Магілёве, маўчыць, бо забаронены, хаўтурны голас зьімшэлых званіцаў Смаленску. Мы верым і спадзяемся, што, разам, з вольнымі Менскам, Вільняй і сівой Гародняй, вольнымі і шчасьлівымі будуць у вольнай і незалежнай Беларускай рэспубліцы нашыя адвечныя астрогі на рубяжох Масквы — Віцебск, Магілёў і стары Смаленск. Гэтага мы спадзяемся, у гэта мы верым, а гэтымі верай і надзеяй адараваў нас братні народ, якога слаўнаму прадстаўніку гатовы мы сказаць на Меншчыне ня толькі нашы сягоньняшняе «дзякуй», але й заўсёды: «Здароў будзь, прыходзь да нас, наш госьцю мілы, суседзе дарагі!» Восенню 1919 года Алесь Гарун стаў членам так званай Беларускай вайсковай камісіі, якая павінна бьша — пры дапамозе польскіх улад — арганізаваць беларускую нацыянальную армію. Аднак ніякае войска, нягледзячы на шматмесячную — знешне вельмі актыўную — дзейнасць і на шматлікія спрыяльныя абставіны, так і не бьшо створана. Польскія ўлады маглі б дазволіць толькі стварыць узброеныя сілы для барацьбы з бальшавікамі, а не для абароны інтарэсаў беларускага народа. А ў беларускіх дзеячаў былі свае планы і намеры. 3 Сібіры Алесь Гарун вярнуўся хворы на сухоты. Хвароба ўсё больш і больш абяссільвала паэта. У ліпені 1920 года яго на насілках унеслі ў санітарны цягнік, які завёз яго ў Кракаў. У гэтым жа месяцы ён і памёр, пражыўшы ўсяго толькі 33 гады. Пахаваны на вайсковых Ракавіцкіх могілках у Кракаве. I толькі амаль праз 70 гадоў пасля смерці, 24 верасня 1988 года, на яго магіле быў адкрыты помнік стараннямі актывістаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы. Пісаць вершы Гарун пачаў змалку, спачатку на рускай мове, затым — на беларускай. Раннія яго творы да нас не дайшлі. 1905 г. датуецца паэма «Мае коляды», апублікаваная ў Вільні ў 1920 г. пад псеўданімам А. Сумны. Гэта — гісторыя нечаканага абуджэння нацыянальнай свядомасці ў беларускага вясковага хлопчыка, які прыехаў да свайго школьнага сябра і правёў свята ў асяроддзі паноў. У друку дэбютаваў вершам "Маці-Беларусі" ў 1907 г. ("Наша ніва"). Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь". У 1918 г. выйшаў зборнік "Матчын дар". У 1920 г. — зборнік п'ес для дзяцей "Жывыя казкі". Псеўданімы: Алесь Гарун, І. Жывіца, А. Новадворскі, Сальвэсь, А. Сумны Ой, спаліце, перуны, Майго Янку, бо дурны! Назаляе толькі мне, А каб сватацца, дык не! Я казала, дый не раз: Прысылай сватоў да нас; Татка добры, ён аддасць, У пасаг – цялушку дасць. А той Янка, той благі, Ўсё смяецца – «гі-гі-гі!» Да таго ж часамі кпіць: «Ну, чаго табе карціць?» Ой, праліцеся, дажджы, А ты, Яначка, пажджы: Учыню табе бяду, За нікога не пайду! Алесь Гарун быў змагаром супраць несправядлівасці, супраць прыгнёту як нацыянальнага, так і сацыяльнага, супраць хлусні, якім бы мэтам яна ні служьша. Таму ён і пасля сваёй смерці заставаўся небяспечны ўсім тым, хто баяўся праўды, як агню. Амаль цэлых шэсць дзесяцігоддзяў яго імя ганебна выкрэслівалася з гісторыі нашай літаратуры, нашага народа. Ты, мой брат, каго зваць беларусам, Роднай мовы сваёй не цурайся; Як не зрокся яе пад прымусам, Так і вольны цяпер не зракайся. Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце, Гэта скарб нам адзін захаваўся, У сялянскай аграбленай хаце Толькі ён незабраны астаўся. Ў старыну беларус, не надданы, Гаспадарыў, быў сам над сабою I далёка у свеце быў знаны За літоўскай і ляшскай зямлёю. Але час прамінуў, і нядоля На народ, як бы камень, звалілась, Беларуская слава і воля Адышла, адцвіла, закацілась. Не змяняючы шэрай апраткі, Працаваў ты, як вол, гаратліва, А у хаце тваёй недастаткі, А на ніве тваёй неўрадліва. А чаму? Ты не здольны, ці хворы, Ці благі гаспадар, ці п'яніца? Мусіць, не! Бо і іншым у пору У цябе гаспадарыць наўчыцца. Светлы розум твой, брат, але дзетак Ад цябе, як і ўсё, адбіралі I на бацькаўскі родны палетак Працаваць-памагаць не пушчалі. Хто хацеў, той і смеў рабаваці, Без прыпросу з'язджаліся госці — Абдзіраць, аб'ядаць, апіваці І крышыць гаспадарскія косці. Можа б, ты і памёр і загінуў, Каб не вешчая мова Баяна. Хто ж быў добры, яе хоць пакінуў? Як жа так, што яшчэ не забрана? Бо што бачылі госцікі-герцы — І зямлю, і лясы, і кілімы, — Ўсё забралі. А мову у сэрцы, Ў сваім сэрцы хавалі-няслі мы. Дык шануй, беларус, сваю мову — Гэта скарб нам на вечныя годы; За пашану радзімаму слову Ушануюць нас брацця-народы! |
|
|
7.2.2012, 7:35
Сообщение
#3
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Летапісец сваёй эпохі” 26 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння УлазіміраКарпава (26.02.1912 - 06.08.1977), пісьменніка Уладзімір Барысавіч Карпаў нарадзіўся ў горадзе Хвалынску Саратаўскай вобласці ў сям'і земскага лекара. У час голаду на Паволжы (1921) пераехаў разам з маці на Гомельшчыну ў вёску Ёлча Брагінскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1929) працаваў рабочым на лесапільным заводзе ў Рэчыцы, затым настаўнічаў на Брагіншчыне, у Сіроцінскім раёне. У 1941 г. завочна скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у падпольным і партызанскім руху, быў намеснікам камандзіра спецгрупы Менскага абкома КПБ, старшым разведчыкам глыбокага тылу. Пасля вызвалення Мінска выкладаў мову і літаратуру, загадваў навучальнай часткай сярэдняй школы №42, працаваў у газеце «Советская Белоруссия», у 1945 г. быў адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947-1960гг. загадваў аддзелам прозы і крытыкі ў часопісе «Полымя». Сябра СП СССР з 1946 г. З рэцэнзіямі і артыкуламі ў друку пачаў выступаць у 1945 г. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966). З 1948 г. пачаў выступаць як празаік. Чалавек, які перажыў драматычныя перыпетыі Вялікай Айчыннай, не па чутках, а з уласнага досведу ведаў кошт такіх паняццяў, як маральны абавязак, сумленне, аказнасць, - і да творчасці паставіўся, натуральна, з адпаведнымі патрабаваннямі. У песьменніцкай манеры Уладзіміра Карпава – не навязваць сваю думку чытачу, не вешаць на герояў пэўных ярлыкоў. Аўтар наўмысна адно дэманструе чалавечыя паводзіны ў шматстайных сітуацыях, у розных іпастасях выяўляе характары сваіх герояў, тым самым імкнучыся менавіта да аб’ектыўнага адлюстравання свету асобы, свету сучаснай яму рэальнаці. Выйшлі аповесць «Без нейтральнай паласы» (1950), раманы «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1971, усе чатыры раманы склалі цыкл «На перавале стагоддзя»), кніга апавяданняў і ўспамінаў «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). Укладальнік і адзін з аўтараў кнігі «Мы раскажам пра Мінск» (1964), аўтар тэксту да фотаальбома «Мінск» (1965). Склаў кнігі «Горад і гады» (1967) і «Сквозь огонь и смерть» (1970). У 1983-1985 гг. выйшаў Збор твораў у 5 тамах. Па сутнасці, уся творчая дзейнасць пісьменніка – летапіс... Змястоўны, мудры, шматзначны, да якога неабходна звяртацца часцей, каб аднаўляць у памяці мінулае, каб аб’ектыўна бачыць сучаснае, каб зараджацца аптымізмам на будучае... Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём за баявыя заслугі і іншымі медалямі. Літаратура: 1. Карпаў Уладзімір Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 1999. - Т.8.- С.93. 2. Карпов Владимир Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия: в 7 т.- Мн., 2006. - Т. 3. - С. 890. 3. Карпаў Уладзімір Барысавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя: у 2 т./ пад агульн. рэд. А.В. Сабалеўскага.- Мн., 2002.- Т.1. - С.503. 4. Карпаў Уладзімір // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр.слоўн.: у 6 т. - Мн., 1992. - Т.3.- С.179-183. 5. Карпаў Уладзімір // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі даведнік. – Мн., 1981.- С.165-166. 6. Герцовіч, Я. Тры раманы Уладзіміра Карпава / Я. Герцовіч // Творчае крэда Я.Герцовіч. –Мн., 1970. - С.177-208. 7. Грамовіч, І. Адчуваў пульс жыцця / Іван Грамовіч // У сховах памяці / Іван Грамовіч.- Мн., 1983.-С.97-104. 8. Пашкевіч, Н. Услед за імклівым днём / Н.Пашкевіч // На шырокіх шляхах жыцця. Мінск, 1965. С.350-379. 9. Карпава, Л. Дзякуй за смак чорнага хлеба: да 95-годдзя з дня нараджэння / Людміла Карпава // Маладосць. - 2007. - №2. С.103-109. 10. Алейнік, Л. Летапісец сваёй эпохі: штрыхі да творчага партрэта У.Карпава / Лада Алейнік // Полымя. - 2007.- №2.- С.168-175. |
|
|
7.2.2012, 7:34
Сообщение
#4
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Малюю мілую Радзіму...” 25 лютага спаўняецца 50 гадоў з дня нараджэння паэта Алеся Пісьмянкова (25.02.1957 – 23.04. 2004) Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) Пісьмянкоў нарадзіўся ў в. Бялынавічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў рабочай сям'і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1974) працаваў у касцюковіцкай раённай газеце «Сцяг камунізму». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1980). Працаваў у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1990 г. абраны намеснікам старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1984 г. Першы верш апублікаваў у 1972 г. Аўтар кніг паэзіі «Белы Камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), “Думаць вершы...(2005 – пасмяротная кніга вершаў, эсэ, успамінаў). Малюю – Мілую Радзіму малую: Залатую рэчку, Лясное мястэчка. Малюю старанна Сярэбраны ранак, Сасоннік, алешнік, Рабіну, канешне ж, З адвечнай самотай На сінім сумёце. Вось дом Пад бярозай, Вось дым На марозе, Вось след Каля брамы: МАМА... Пісаў пра свае карані, пра гераічнае мінулае сваёй радзімы, пра старажытныя беларускія гарады. Шмат вершаў прысвечана хрысціянскай тэматыцы і каханню. “З каханым рай і ў шалашы”- Паэт накрэсліў на паперы. Паэт у гэта шчыра верыў І гэтай верай даражыў. О як чакаў ён ветлы ранак, Каб прачытаць свой верш каханай! Яна ўздыхнула: Не грашы... Мне надакучылі хімеры!.. Я з першай ночы сню кватэру У гэтым брыдкім шалашы. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры». Літаратура: 1. Пісьмянкоў Алесь // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 2001. - Т.12.- С.390. 2. Пісьмянкоў Алесь // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр.слоўн.: у 6 т. - Мн., 1995. - Т.5.- С.27-28. 3. Алесь Пісьмянкоў // Беларускія піісьменікі (1917-1990): даведнік – Мн., 1994.-С.435-436. 4. Бельскі, А. Паэзія Алеся Пісьмянкова ў колерах і пахах / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы / Алесь Бельскі.-Мн., 2008.- С.144-157. 5. Яскевіч, А. Абранне вечнасці: універсаналізм традыцыі і гістарызм сучаснасці / Алена Яскевіч.-Мн., 1999.- С.210-212. 6. Саковiч, П. Ён не памрэ, пакуль яго любім П. Саковіч // Лiтаратура i мастацтва.- 2007. - №18. - 4 мая. 7. Вiшнеўскi, А. Шуміць лес, цвіце сад / А. Вішнеўскі // Беларуская думка. - 2007. - №2. - C.127-133 8. Заяц, Н. "Нам адпушчана так небагата ..."/Н. Заяц // Роднае слова. - 2007. - №2. - C.3-5 9. Патапенка, В. На зямлі радзімічаў В. Патапенка // Полымя. - 2007. - №2. - C.199-202 10. Мiхалёва, I. Я не памру, пакуль люблю... І. Міхалёва // Бiблiятэка прапануе. - 2006. - №6. - C.10-13 11. Зэкаў, А. Такі ён быў -- Алесь... / Анатоль Зэкаў // Полымя. - 2006. - №10. - C.207-212 12. Алесь Пісьмянкоў // Полымя. - 2006. - №6. - C.183-186 13. Галубовiч, Л. Рыцар паэзіі / Леанід Галубовіч // Полымя. - 2005. - №4. - С.211-216. 14. Марцiновiч, А. Праз уласнае сэрца / Алесь Марціновіч // Роднае слова. - 2005. - №2. - С.3-4 15. Марцiновiч, А. Белы бусел над бесяддзю / Алесь Марціновіч // Полымя. - 2004. - №10. - С.180-190 16. Яскевіч, А. “Трэба капаць крыніцу...” / Алена Яскевіч // Роднае слова.-2000.-№4.-С.13-16. |
|
|
7.2.2012, 7:32
Сообщение
#5
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
”Жыццё ў слове...” 14 лютага спаўняецца 75 год з дня нараджэння Міхася Стральцова (14.02.1937- 23.08.1987), пісьменніка, перакладчыка, крытыка. Міхась (Міхаіл Лявонавіч) Стральцоў, нарадзіўся ў вёсцы Сычын Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўніка. На яго дзяцінства выпала Вялікая Айчынная вайна. Затым – пасляваенны голад, нішчымніца, нястачы. На ўсё жыццё запомніўся ”смак ...гнілой, перамерзлай бульбы”. І ў той жа час менавіта тады прыйшло адчуванне і разуменне ”высокай цаны самога жыцця, шчодрасці чалавечага сэрца”. Ён упэўніўся, што ”побыт, самы просты і бедны, не ганьбіць чалавека, а, як ні дзіўна, часта ўзвышае яго, адкрывае ў ім ”душы залатыя россыпы” – мужнасць, самаахвярнасць, прыгажосць учынку, спагадлівасць, дабрыню, адчуванне знітаванасці і еднасці з другімі людзьмі”. Вучыўся ў Нова-Ельненскай сярэдняй школе. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959-1961, 1969-1972), часопісах «Полымя» (1961-1962), «Маладосць» (1962-1968), з 1984 г. - загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1962 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Блакітны вецер» (1962), «Сена на асфальце» (1966), аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970), кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданні, аповесць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987). Выйшлі зборнікі вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). Мой дзень брыдзе дрымотнай каляінай, А твой вавёркай скача па сасне, Цвіце пры лузе белаю калінай, Затым, каб ноччу доўжыцца у сне. Свяцілы дня і ночы над табой Усходзяць шчыра ўвечары і ўранку: За днём зара ідзе, а ноч вядзе заранку Свяціць табе спагадай, мне – журбой. Ды наракаць не стану я на лёс. Я на цябе дзіўлюся ў захапленні, Адно хачу, каб сінь тваіх нябёс Не засмуцілі раптам хмарак цені, Каб ты была, каб новы дзень прынёс Табе свае на ўдачу блаславенні. Выдаў кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ «Жыццё ў слове» (1965), «Загадка Багдановіча» (1968), «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986). Пераклаў на беларускую мову раман Ч.Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), асобныя творы расейскіх, украінскіх, італьянскіх, лацінаамерыканскіх паэтаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (пасмяротна, 1986) за кнігу вершаў «Мой свеце ясны». Літаратура: 1. Стральцоў Міхась // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 2002. - Т.15.- С.197. 2. Стральцоў Міхась // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т.- Мн., 2001.-Т.6. Кн.1.- С.429. 3. Стральцоў Міхась // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр.слоўн.: у 6 т. - Мн., 1995. - Т.5.- С.426-431. 4. Мехаў, У. Загадка Міхася Стральцова / Уладзімір Мехаў // Абнавіцца духам : старонкі сучаснай літаратурнай крытыкі.-Мн., 1992.-С.254-277. 5. Бугаёў, Д. Таленавітае і аднастайнае / Дзмітрый Бугаёў // Шматграннасць / Дзмітрый Бугаёў.-Мн., 1970.-С.152-169. 6. Вярцінкі, А. Ці існуе блкітны вецер / Анатроль Вярцінскі // Высокае неба ідэала / Анатоль Вярцінскі.- Мн., 1979.- С.7-16. 7. Сямёнава, А. Шлях да самога сябе / Ала Сямёнава // Гарачы след таленту / Ала Сямёнава.- Мн., 1979.-С.64-87. 8. Тычына, М. Высокі бастыён ісціны / Міхась Тычына // Карані і крона / Міхась Тычына.- Мн., 1991.-С.165-170. 9. Шамякiна, Т. Творчасць Міхася Стральцова ў ХІ класе / Таццяна Шамякіна // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №6. - C.14-19. 10. Кузьмiч, Н. Аўтар-апавядальнік: ад самапазнання да самавыяўлення Наталля Кузьміч // Роднае слова. - 2009. - №6. - C.31-33. 11. Сiнькова, Л. Загадка Міхася Стральцова / Л. Сінькова // Лiтаратура i мастацтва. - 2009. - №49. - 24 снежня. - C.7. 12. Гоўзiч, I. "Калі маўчыць душа, гібее розум наш..." / Ірына Гоўзіч // Роднае слова. - 2007. - №2. - C.36-44 13. Бадак, А. Зорка Міхася Стральцова / А.лесь Бадак // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №7. - C.15. 14. Дамашэвiч, У. Яшчэ адна загадка / Уладзімір Дамашэвіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №7. - C.15. |
|
|
16.1.2012, 11:11
Сообщение
#6
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
”Вам пісьмы пісаць не буду...” 14 студзеня спаўняецца 70 год з дня нараджэння Веры Вярбы, беларускай паэткі. Вам пісьмы пісаць не буду - Чытайце вершы мае. На пісьмы не хопіць мужнасці І часу так не стае. У пісьмах больш афіцыйнасці, А значыць, менш пачуцця, У пісьмах баюся пільнасці, Старонняга выкрыцця. Відаць, на вяку адмерана Каханне маё бядой, На пісьмы не хопіць вернасці Ў мяне, такой маладой. А вершы лёгка складаюцца У самы кароткі час, А вершы ў свет дасылаюцца Нібыта зусім не для вас. Дык будзьце ж у строгай важнасці Да шчырасці ласкавей. Чакайце, чытайце ўважліва, Як пісьмы, вершы мае. Вера Вярба... Літаратурны псеўданім Гертруды Пятроўны Сакаловай падкрэслена сціплы, але вельмі беларускі і адмысловы. Ёй, народжанай 14 студзеня 1942 года ў в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна, як і іншым дзецям вайны была патрэбна вера ў сябе , у жыццёвыя і духоўныя сілы, у будучыню. Бацька, Маркаў Пётр Андрэевіч, загінуў у 1941 пад Смаленскам. Маці, Казлоўская Надзея Васілеўна, працавала інжынерам у Мінску. У 1958 В.Вярба скончыла сярэднюю школу ў Мінску і паступіла на філалагічны факультэт БДУ, які скончыла ў 1964. Працавала пазаштатным карэспандэнтам часопіса «Маладосць» (1964-1969), старшым інспектарам аддзела прапаганды літаратуры Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМ БССР па друку (1969-1971). 3 1972 - літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела пісем і інфармацыі рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», з 1977 пазаштатны карэспандэнт часопіса «Работніца і сялянка», з 1980 - у часопісе «Беларусь». Член СП СССР з 1964 г., абіралася членам бюро секцыі паэзіі СП БССР. Жыве ў Мінску. Веры Вярбе было наканавана нарадзіцца і стаць паэткай. Калісьці вядомасць ёй прынесла песня ”Ручнікі” у выкананні ”Пеняроў”. Музыку напісаў Мікалай Пятрэнка. У суботу Янка ехаў ля ракi, Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi. "Пакажы, Алёна, броды земляку, дзе тут пераехаць на канi раку?" "Адчапiся, хлопец, едзь абы-куды, не муцi мне толькi чыстае вады!" У маркоце Янка галавой панiк, упусцiла дзеўка беленькi ручнiк. "Янка, мой саколiк, памажы хутчэй! Бо плыве, знiкае ручнiчок з вачэй!" "Любая Алёна, я ж вады баюсь! Пацалуй спачатку — што як утаплюсь!" Супынiўся гнеды пад вярбой густой. Цалавала Янку Лена над ракой. Стала цiха-цiха на усёй зямлi, па рацэ далёка ручнiкi плылi... Першыя творы надрукавала ў 1958г. у рэспубліканскіх часопісах («Полымя», «Вясёлка», «Работніца і сялянка»). Ужо ў дваццаць гадоў яна, студэнтка філалагічнага факультэта, зведала радасць трымаць у руках уласную паэтычную кніжку - зборнік паэзіі «Вочы вясны» (1962). Пасля першай ”кніжнай ластаўкі” з сэрца паэткі да беларускага чытача, нібы давекрлівыя птушкі, паляцелі новыя вершы, якія склалі зборнікі ”Белыя пісьмы” (1967), ”Высококсны год” (1969), ”Сіняя бухта” (1975), ”Альфа” (1978), ”Мая маленькая планета” (1982), ”Яраслаўна” (1986). Выйшла кніжка вершаў для дзяцей ”Пралеска” (1968). У 1976 г. выйшла ”Выбранае”, у 1987 г. — кніжка выбранай паэзіі ”Белыя пісьмы”, у 1995 - ”Апошні верасень”. Паэзія В. Вярбы - лірычная споведзь пра час і сваё пакаленне. Асноўныя матывы - услаўленне маладосці, кахання, мацярынства, роздум над гісторыяй роднага краю і праблемамі сучаснасці. Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю і разам з тым часам у іх адчуваецца разгубленасць перад бытавымі няўвязкамі, разуменне складанасці жаночага лёсу, нялёгкасці жыццёвых выпрабаванняў. Яна па-свойму пераасэнсоўвае вобразы і матывы вуснай народнай творчасці. Усё ў жыцці здаецца проста, На ўсё вы знойдзеце прычыны. Як гэта цяжка быць дарослай, Як гэта цяжка быць жанчынай. Насустрач плёткам і абразам Пранесці горда твар прыгожы, Затое быць з каханым разам, І ў гэтым толькі шчасце, можа. А потым старасць, потым восень, Хаваеш першыя маршчыны. Хоць уваччу ўсё тая ж просінь, Ды сэрца ные без прычыны. Дачка сама адрэжа косы, І рассказаць ёй немагчыма, Як будзе цяжка жыць дарослай, І ў колькі раз цяжэй — жанчынай. Песні на вершы паэтэсы напісалі I. Барсукоў, Л. Свердзель. Творы В. Вярбы перакладаліся на рускую і інш. мовы. В. Вярба пераклала на беларускую мову «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» Р. Фраермана (1975). Літаратура: 1.Бечык, В. Сакавіцкія пісьмы: [пра зб. Веры Вярбы «Выбранае»] / Варлен Бечык // Прад высокаю красою / Варлен Бечыек.- н., 1984.- С.222-223. 2.Юрэвіч, У. Прагнучы вышыні / Уладзімір Юрэвіч // Абрысы / Уладзімір Юрэвіч.- Мн., 1976.-С.301-306. 3.Бельскі, А. ”Дажджлівых раніц пазалота...”: Лірыка Веры Вярбы / Алесь Бельскі // Роднае слова.-2002.-№1.-С.5-9. 4.Баравікова, Р. З пяшчотаю, любоўю, цеплынёю / Раіса Баравікова // Роднае слова.-1992.-№1.-С.63. |
|
|
16.1.2012, 11:06
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
”Лоцман фантастыкі” 3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка. Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва». Літаратура: 1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169. 2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68. 3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223. 4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30. 5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13. 6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24. 7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 19.11.2024, 14:44 |