IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 16.1.2012, 11:06
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



”Лоцман фантастыкі”
3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка.


Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва».
Літаратура:
1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169.
2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68.
3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223.
4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30.
5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13.
6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24.
7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 7.5.2012, 11:31
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Мая душа – скарбонка пачуцця...”
11 мая спаўняецца 65 год з дня нараджэння Раісы Баравіковай, паэткі, пісьменніцы, перакладчыцы


Ля крыніцы бруістае вяне
абранёны на шчасце вянок,
тут калісь палявалі славяне
на чужых даўганогіх жанок.
Паўтараецца многае ў свеце,
на палянцы распалім касцёр,
і заблудзіцца месяц у вецці,
як лязо агнявое, васцёр.
У тваім сінявокім абліччы
я славянскія рысы знайду,
стань жа сёння маім паляўнічым:
я сама пад руку пападу.
I ад радасці хмельнае грузны,
абмінаючы дрэвы і пні,
прыпадзі да распаленых вуснаў
і ў высокія травы шпурні.
Закрычы па-дзікунску штосілы,
абрываючы сукню з пляча,
каб сарвалася дрогкае: «Мілы-ы»
і хіснулася неба ў вачах.
Каб на самым абрыве палянкі,
дзе ў калена густая трава,
ўпадабала я лёс паланянкі
і надломы крутога брыва.
“Творчасць Раісы Баравіковай – гэта, безумоўна, жаночая паэзія з усімі яе традыцыйнымі атрыбутамі: перавага эмацыянальнага пачатку, эфлексіі над уласным жыццём, пачуццямі, трывогамі, ваганнямі. Асноўная праблематыка – каханне з яго супярэчнасцямі, здрадамі, рэўнацю, чаканнямі, марамі...
Жаночую паэзію часта абвінавачваюць у гістарычнай безадказнасці, маўляў, колькі можна разводзіць гэтыя “соплі”, калі тут айчына гіне. У Раісы Баравіковай і сапраўды амаль няма патрыятычных вершаў, і, нібы ў адказ на магчымыя папрокі, яна па-філасофску трактуе ўсе праблемы свету ў інтраспектыўным рэчышчы, зводзіць усе канфлікты да зоны сэрца[Шылец А.]:
Усе гаворым
пра высокі доўг...
У мітусні любой –
імя Айчыны.
І як паверыць,
што ўладар Міндоўг
Не з-за яе прапаў,
а з-за жанчыны!
Нарадзілася Раіса Андрэеўна Баравікова 11 мая 1947 года ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага.
Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы ў 1965г. пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце “Маяк Прыдняпроўя” літсупрацоўнікам.
У 1971г. скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута імя М Горкага ў Маскве. Працавала рэдактарам кінастудыі “Беларусьфільм” (1971-1972гг.) З 1972г. па 1977г. працавала карэспандэнтам газеты “Літаратура і мастацтва”, потым у 1983-1988гг. – літкансультант рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”. Член СП СССР з 1977г. У 1996г. яна прызначана намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Алеся”, а з 2000г. – яго галоўным рэдактарам. У 2002г. Р. Баравікова стала галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”.
Друкавацца паэтэса пачала яшчэ ў юнацкія гады. Першы верш быў апублікаваны ў бярозаўскай раённай газеце “Маяк камунізму”. 3 таго часу Р. Баравікова не спыняецца ў творчым самаразвіцці, працягвае рэалізоўваць прыроджаны лірычны талент у самых розных мастацкіх формах. 3 невялікім часавым прамежкам выходзілі яе паэтычныя зборнікі: "Рамонкавы бераг" (1974), "Слухаю сэрца" (1978), "Такое кароткае лета" (1981), "Адгукнуся голасам жалейкі" (1984), "Каханне" (1987, Літаратурная прэмія імя А. Куляшова 1988), "Пад небам першага спаткання" (1990), "Люстэрка для самотнай" (1992, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1994), “Сад на капялюшыку каханай” (1998), “Дрэва для райскай птушкі” (2007).
Мой N... Далей на буду. Гэта грэх
цікавасцю дражніць людзей пачцівых.
Мне сорамна за мой салодкі смех
і горка за пагляды нешчаслівых.
І ўсё-ткі N... На дыбачках прад ім
кручуся феяй, матыльком вясновым,
І вочы засціць лёгкі мройны дым,
І тлумны свет ва ўсім глядзіцца новым.
Дзесь арганіст садзіцца за арган.
І хтось Нябачны лёсы нашы вершыць.
Мой мілы N.., вам выпала: раман!
Мне ж толькі строфы нечаканых вершаў.
Раіса Баравікова з'яўляецца аўтарам драматычнай паэмы "Барбара Радзівіл" (1992), у якой адлюстраваны эпізоды беларускай гісторыі. У 1994 г. паэма была пастаўлена ў тэатры-студыі беларускай драматургіі "Вольная сцэна". Р. Баравіковай былі напісаны п'есы "Цётка Малання з Асаўца" (1984); "Пятля часу" (1996); поўны сцэнічны варыянт лірычнай драмы "Барбара Радзівіл" (2001).
У апошнія гады Р. Баравікова піша ў жанры прозы. Яна аўтар зборніка апавяданняў "Вячэра манекенаў", напісаных у жанры псіхалагічнай фантастыкі, аповесці "Кватарантка", якая расказвае пра маладое пакаленне, пошукі свайго месца ў жыцці, аповесці "Лён-Лянок, альбо Кампакт-дыск ад зялёнага Дрэйка" і цыкла фантастычных гісторый "3 казак старога астранаўта".
Раіса Баравікова шмат піша для дзяцей: “Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў”: аповесць для дашк. і мал. шк. узросту; “Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-Квыш”: аповесці, казка для мал. і сярэд. шк. узросту; “Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў; Казкі з гербарыя; Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў.
У апошнія гады піша ў жанры прозы. Яна аўтар зборніка апавяданняў “Вячэра манекенаў” напісаных у жанры псіхалагічнай фантастыкі.
Пісьменніца займаецца таксама перакладамі з рускай, украінскай і польскай моў.

Жанчына лётага
ў аблоках,
дыханнем рассякала даль,
і промні лёгкія звысоку
агнём сцякалі на паркаль...
І быў абшар прад ёю гэткі!
Такімі блікамі міргаў,
Што, божа мой, якія сеткі?
Пры чым тут цэны
і чарга?
Якія могуць быць нарады?
Бацькоўскі сход,
вытворчы план?
Па правую руку – Плеяды,
па левую – Альдэбаран.
........................................................
Палёт вымерваўся імгненнем.
О, сілы незямной іспыт,-
Жанчына лётала і ценем
Сплывала ў распракляты быт.

1. Баравікова Раіса Андрэеўна // Бел. энцыкл.: у 18 т. - Мінск, 1996. - Т. 2. - С. 287.
2. Баравікова Раіса // Беларускія пісьменнікі: бібліягр. слоўн.: у 6 т. / [рэд. кал.: І.Э. Багдановіч і інш.].- Мінск, 1992. -Т. 1. - С. 203 – 206.
3. Раіса Баравікова // Беларускія пісьменнікі (1917 - 1990): даведнік / [склад. А.К. Гардзіцкі].- Мінск, 1994. - С. 41-42.
4. Бельскі, А. Музыка ў паэтычным свеце Раісы Баравіковай / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы.- Мінск: Літаратура і мастацтва, 2008.- С. 139-144.
5. Шынкарэнка, В.К. Раіса Баравікова / В.К.Шынкарэнка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / [рэдкал.: У.В. Гніламёдаў і інш.; навук. рэд.: У.В. Гніламёдаў, С.С. Лаўшук]. - Мінск, 2003. -Т.4. Кн. 2. - С.568-590.
6. Трафiмчык, А. Гісторыя і сучаснасць у беларускай драматургіі канца ХХ -- пачатку ХХІ ст.: [у т.л. творчасць Раісы Баравіковай] / А.Трафімчык // Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №4. - C.50-55
7. Гетман-Крывецкая, Н. Лірычны герой у паэзіі Таісы Бондар і Раісы Баравіковай / Наталля Гетман-Крывецкая // Народная асвета.-2009.-№11.- С.84-87.
8. Кароткі летапіс рамантычнай дзяўчынкі...: [штрыхі жыцця паэтэсы Раісы Баравіковай] / запіс. Наталля Гетман-Крывецкая // ЛІМ.-2009.- 15 мая.-С.12.
9. Калядка, С. “Ты не ўзвядзеш ліцьвінку на прастол!”: [п’еса Р.Баравіковай “Барбара Радзівіл”] / С.Калядка // Роднае слова.-2008.-№10.-С.12-15.
10. Кузьмiч, Н. У садзе радасці і журбы: [лірыка Р.Баравіковай] / Наталля Кузьміч // Полымя. - 2008. - №1. -C.183-187
11. Макаревич, В. Открытие Атлантиды: [о творчестве Р. Боровиковой] / Василь Макаревич // Нёман.- 2008.- № 1.- С. 139 – 153.
12. Шылец, А. Жанчына трэцяга тысячагоддзя / А.Шылец // ЛІМ. - 2007. - 11 мая. - C.12.
13. Падліпская, З. “Яно і нараканне, і сонца, і пякучай цемры сплаў”: духоўны свет лірыч. гераіні Р. Баравіковай / Зоя Падліпская // Роднае слова.- 2006.- №3.- С. 11-13.
14. Смаль, В. “А на душы і светла, і шчымліва”: паэтычная сцяжына Р. Баравіковай / Вячаслаў Смаль // Полымя.- 2005.- №11.- С.188-194.
15. Брадзіхіна, А. Пераемнасць традыцый: інтым. лірыка Г. Ахматавай і Р. Баравіковай / Ала Брадзіхіна // Полымя.- 2003.- №1.- С.202-214.
16. Юдчыц, Л. "Душою гавару...”: сцэнарый літ.-паэт. Вечарыны па творч. Раісы Баравіковай / Л.Юдчыц // Бiблiятэка прапануе. - 2009. - №4. - C.5-8
17. Хмель, Л. Слухаю сэрца: сцэнарый літ.вечарыны да 60-годзя Раісы Баравіковай / Л.Хмель // Бiблiятэка прапануе. - 2007. - №2. - C.28-31
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме
- Admin   Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012   16.1.2012, 11:06
- - Admin   ”Вам пісьмы пісаць не буду...” 14 студзеня с...   16.1.2012, 11:11
- - Admin   ”Жыццё ў слове...” 14 лютага спаўняецца 7...   7.2.2012, 7:32
- - Admin   “Малюю мілую Радзіму...” 25 лютага спаўняецца 50 г...   7.2.2012, 7:34
- - Admin   “Летапісец сваёй эпохі” 26 лютага спаўняецца 100...   7.2.2012, 7:35
- - Admin   11 сакавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэнн...   13.3.2012, 9:10
- - Admin   1 красавіка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння...   3.4.2012, 8:33
- - Admin   “І ўсе мае дні – Беларусі” 10 мая спаўняецца 70 го...   7.5.2012, 11:28
- - Admin   “Мая душа – скарбонка пачуцця...” 11 мая спаўняецц...   7.5.2012, 11:31
- - Admin   “Остался с нами навсегда” 7 июня исполняется 80 ле...   12.6.2012, 13:21
- - Admin   “Купала – гэта наша ўсё...” 7 ліпеня спаўняецца 13...   30.6.2012, 8:01
- - Admin   "...Вышэй за ўсё і перш за ўсё -- чалавечнасц...   3.8.2012, 13:20
- - Admin   “Паэзія – маё жыццё” 23 жніўня спаўняецца 95 год з...   6.8.2012, 11:47
- - Admin   ”Я сэрцам пісаў сваю кожную песню” 17 верасня спа...   4.9.2012, 13:41
- - Admin   ”З глыбінь мастацкага слова....” 7 кастрычні...   10.10.2012, 8:15
- - Admin   ”Я – акіяну жытняга Колас” 3 ліс...   6.11.2012, 14:38
- - Admin   "Слова кліча - сэнс адгукаецца..." 5 сне...   5.12.2012, 7:41


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 28.5.2024, 15:48