Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
7.6.2012, 10:33
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Быкаў, В. Поўны збор твораў: у 14 т. / Васіль Быкаў.-Мн.: Кнігазбор, 2012.- Т.9:Кінасцэнарыі.-684с.
Дзевяты том першага Поўнага збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі кінасцэнарыі 1962-1994гг. “Третья ракета”, “Альпийская баллада”, “Западня”, “Двое в ночи”, “Волчья стая”, “Долгие вёрсты войны”, “Ушедшие в вечность (Обелиск)”, “Его батальон” “На Чорных лядах”. Самотная зорка Венера: аповесці,апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.: Маст. літ., 2012.- 335с. – (Вера. Надзея. Любоў). У новы зборнік серыі кніг “Вера. Надзея. Любоў” увайшлі творы, якія не пакінуць чытача абыякавым, бо кожная гісторыя кахання выклікае зацікаўленасць, прымушае хвалявацца і суперажываць. Сярод аўтараў ужо знаёмыя чытачу Галіна Васілеўская, Віктар Гардзей, Людміла Кебіч, Таццяна Мушынская, Сяргей Трахімёнак і маладыя сучасныя празаікі. Пашкоў, Г. Званы юнацтва: паэзія, проза / Генадзь Пашкоў.- Мн.: Беларусь, 2012.-335с. У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генадзя Пашкова ўвайшлі вершы, паэмы і празаічныя творы, напісаныя ў розныя гады. Аўтар намаляваў шматфарбы і шматгранны вобраз Беларуі, яе людзей, у характары якіх адвечная цярплівасць, дабрыня і спагаднасць. У кожным сваім захапляльным падарожжы на плытах аўтар знаходзіць сляды беларусаў і паэтычна апісвае іх. Дзмітрыеў, Г. На скразняках лёсу / Генадзь Дзмітрыеў.- Мн.: ТАА “Дыксэнд”, 2009.- 356с. У прадмове да кнігі Г.Дзмітрыева Сяргей Законнікаў піша:”Я ўпэўнены ў тым, што не толькі пісьмннік, а любы чалавек, які хоць крыху адораны літаратурным умельствам, абавязаны занатаваць свой лёс. Усе мы павіны быць, хай сабе сціплымі, але летапісцамі“. Генадзь Дзмітрыеў належыць да пакалення, якое стала сведкам працяглага бурлівага часу. Ім выпаў лёс заспець сталінскую дыктатуру: “чорныя варанкі”, бясследнае знікненне людзей і катаржную працу “за палачку” ў калгасе. Пры хрушчоўскай “адлізе” вучыліся ў школе і зараблялі першыя сціплыя грошы, каб дапамагчы бацькам. Пасля перажылі “мяккі таталітарызм”. Кніга Генадзя Дзмітрыева – не дакладна дакументальная. Аўтар дазволіў сабе дзе-нідзе пафантазіраваць. Храптовіч-Буцянёва, В.А. Злом (1939-1942): успаміны / Вольга Храптовіч-Буцянёва.- Мн.:Кнігазбор, 2011.- 280с. Род Храптовічаў на працягу стагоддзяў адыгрываў адну з вызначальных роляў у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Але фінал атрымаўся трагічным. У выніку бальшавіцкай навалы 1939 года палац і бібліятэка ў радавым маёнтку Шчорсы былі разрабаваны і знішчаны, а ўладальнікі сядзібы апынуліся хто ў турме, хто ў далёкім выгнанні. Кніга “Злом” – гэта ўспаміы графіні Храптовіч-Буцянёвай пра той перыяд. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:09 |