Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
2.12.2014, 11:07
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гніламедаў,У.В. Валошкі на мяжі : раман / Уладзімір Гніламёдаў. – Мінск, 2014. – 574 с. – (Беларуская проза XXI стагоддзя)
Раман “Валошкі на мяжы” прысвечаны жыццю Заходняй Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе ва ўмовах польскага санацыйнага рэжыму. Тэма не новая, калі ўспомніць творы М.Танка, П.Пестрака, Я.Брыля, А.Бутэвіча і іншых, але аўтар “Валошак на мяжы” знаходзіць новыя падыходы, меру праўдзівасці і рэалізму ў паказе сваіх герояў, іх жыцця, імкненняў, ахопе псіхалогіі ( і біялогіі) чалавека і тых абставінаў, у якіх ён знахлдзіцца. Раман выразна адлюстроўвае асабістасці менталітэту, нацыянальнай свядомасці беларускага народа, тое, што фарміравалася на працягу многіх гадоў сацыяльна-эканамічным і палітычным становішчам гэтага краю. Нічыпаровіч,Д.І. Пушчанскія акварэлі : аповесці, апавяданні, нарыс / Дзяніслаў Нічыпаровіч. – Мінск, 2014. – 150 с. У кнігу ўвайшлі творы, у якіх апяваецца прыгажосць беларускай прыроды і душэўная прыгажосць людзей, якія жывуць па законах прыроды. Попова,Е.Г. Три дамы в поисках любви и смерти : повести и романы / Е. Попова. – Минск, 2014. – 366 с. Романы и повести Елены Поповой – это попытка художественного осмысления реальности. Они метафоричны, насыщены символами и подтекстом, в то же время это рассказы о людях, проживающих свою жизнь в сложном и не всегда понятном мире вседлящейся “эпохи перемен”. Автор любит своих героев, но понимает и то, что судьба каждого, вплетенная в судьбы других, в судьбу мира, несет в себе загадку предназначения, разгадать которую должен сам герой, а вместе с ним и читатель. Саверченко,И.В. Блеск короны : повесть-нарация, эссе / Иван Саверченко. – Минск, 2014. – 326 с. В книгу вошли исторические эссе. Главными героями произведений являются значительные личности прошлого Беларуси – Всеслав Чародей, Витовт Великий, Остафей Волович, Сымон Будный, Ипатий Потей, Лев Сапега, Иосиф Вельямин-Руцкий, Кастусь Калиновский и Вацлав Ластовский. В увлекатльной форме рассказывается об их судьбах, показывается влияние на общественные и политические процессы, раскрывается роль в жизни государства и церкви, освещается воздействие на культуру, религию и духовную жизнь народа. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 21:58 |