Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі |
![]()
Сообщение
#1
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
”Лоцман фантастыкі” 3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка. ![]() Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва». Літаратура: 1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169. 2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68. 3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223. 4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30. 5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13. 6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24. 7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34. |
|
|
![]() |
![]()
Сообщение
#2
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
"...Вышэй за ўсё і перш за ўсё -- чалавечнасць" 4 жніўня спаўняецца 95 год з дня нараджэння Янкі Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, перакладчыка, публіцыста. ![]() «Калі б беларуса прымусіць быць беларусам, які б атрымаўся выдатны беларус!» Янка (Іван Антонавіч) Брыль нарадзіўся 4 жніўня 1917г. у Адэсе. Яго бацька Антон Данілвіч працаваў тады правадніком класных вагонаў, не блага зарабляў. Самы меншы ў сям’і Янка, мабыць, сатў бы шаляніцаю, пестуном у старэйшых сясцёр, братоў і падстарэлых бацткў, але час не любіў тады песціць наватдзяцей. За кастрычнікам 1917 прыйшлі трывожныя гады грамадзянскай вайны і галодныя гады разрухі. У 1922г. разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загора (Польшча, цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Бацька марыў пакрысе абжыцца на гаспадарцы, але хутка памёр. У 1931г. Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей. У 1939г. быў прызваны ў Войска Польскае, служыў у марской пяхоце. Пасля пачатку II Cусветнай вайны, у верасні таго ж году трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941г. уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942г. Я. Брыль стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 — разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыга́ла». Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў г.п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык». У розныя гады Янка Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. “Нялёгка стаць пісьменнікам сялянскаму сыну, якому трэба да сёмага поту працаваць, жывучы ў глухамані. Але ў сапраўднага таленту патрэба тварыць, адкрываць новае і дзяліцца з людзьмі запаветнымі думкамі, імкненнямі – неадольная. Янка Брыль пайшоў за сваім прызваннем. Хоць і давялося яму працаваць звыш сіл, не мог ён паступіць інакш, бо адчуваў сябе адкрывальнікам такіх вялікіх ісцін, без якіх не толькі блізкія яму людзі,але і ўсё чалавецтва не знойдзе дарогі да шчасця” /У.Калеснік/. Пісаць Янка Брыль пачаў з чатырнаццаці год, але дэбютаваў у друку толькі ў 1938г.. Пачалася творчая дзейнасць пісьменніка з вершаў, якія асаблівага поспеху аўтару не прынеслі, і з апавяданняў, у якіх талент пісьменніка праявіўся вельмі ярка і шматгранна. У 1946г. выйшла з друку першая кніга пад назвай «Апавяданні», куды ўвайшлі некалькі апавяданняў і невялікая аповесць «У сям'і», прысвечаныя жыццю заходнебеларускай вёскі. Мастацкі летапіс улюблёнага пісьменнікам Наднямоння працягваюць яго другі зборнік «Нёманскія казакі» (1947), а таксама аповесці «Сірочы хлеб», працу над якой ён пачаў яшчэ да вайны, «У Забалоцці днее» (1950, Дзяржаўная прэмія СССР 1952) і «На Быстранцы» (1955). Ужо першыя творы вылучылі Янку Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псіхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах свету яго лірычнае апавяданне «Галя» (1953), дзе на тле жыцця заходнебеларускай вёскі раскрыты пачуццёвы свет галоўнай гераіні, яе глыбокая чалавечая драма. Звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне «Маці». У пачатку 1960-х з'явіўся ў друку вядомы раман Я. Брыля «Птушкі і гнёзды». Гэты адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка быў прынцыпова новым словам у жанры рамана, які сам аўтар назваў «кнігай адной маладосці». Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Янкам Брылём разам з Алесем Адамовічам і Уладзімірам Калеснікам дакументальная аповесць «Я з вогненай вёскі…» (1975) — жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм. Яркай адметнасцю вылучаюцца такія выдатныя аповесці «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1982) — творы глыбінна нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў. Трывалае месца ў творчасці Я. Брыля займаюць лірычныя мініяцюры, якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 1960-х і якія склалі кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёння і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1994), «Вячэрняе» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Сцежкі, дарогі, прастор» (2001), «Блакітны зніч» (2004), «Парастак» (2006). Мініяцюры Я. Брыля грунтуюцца на звычайных канкрэтных фактах, якія пісьменнік не проста ўзнаўляе, а перадае свае ўражанні ад іх, сваё глыбокае, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае іх разуменне. Менавіта ў жанры лірычнай мініяцюры адчуваў сябе пісьменнік найбольш раскаваным. Мініяцюры былі своеасаблівай кнігай яго жыцця, лірычнай споведдзю прызнанага майстра пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светлыя і сумна трагічныя праявы быцця. Уся творчасць Я. Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця. Памёр Янка Брыль 25 ліпеня 2006г. У 2007 г. яго імя атрымала вуліца ў мінскім мікрараёне Міхалова, а ў 2009г. імя Янкі Брыля было нададзена адной з вуліц Гдыні. Прызнанне заслуг Янкі Брыля: • Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга • Ордэн Айчыннай вайны II ступені • Ордэн Дружбы народаў • Ордэн «Знак Пашаны» • Савецкія і польскія медалі • Народны пісьменнік БССР (1981) Літаратура 1. Брыль Янка // Бел. энцыкл.: у 18 т. - Мн, 1996. - Т. 3. - С. 275-276. 2. Брыль Янка // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т. - Мн, 1994. - Т. 2. - С. 83. 3. Брыль Янка // Беларускі фальклор : энцыклапедыя. - Мн, 2005. - Т. 1. - С. 189-190. 4. Брыль Янка // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. - Мн, 1994. - С. 96-99. 5. Брыль Янка // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн.: у 6 т. / [рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш.]. - Мн, 1992. - Т. 1. - С. 351-368. 6. Янка Брыль // Беларускія пісьменнікі (1917—1990):даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. - Мн, 1994. - С. 65-67. 7. Аляхновіч, Р.В. Янка Брыль ушколе: (дапаможнік для настаўніка) / Р.В.Аляхновіч.- Мн: Народная асвета, 1979.- 120с. 8. Калеснік, У. А. Янка Брыль : нарыс жыцця і творчасці / Уладзімір Калеснік. - Мн: Народная асвета, 1990. - 256 с.: фат. - (Народныя пісьменнікі БССР). 9. Канэ, Ю. М. Як паветра і хлеб: жыццёвы і творчы шлях Я. Брыля / Юлія Канэ. - Мн: Маст.літ., 1988.- 320 с., 1 л. партр. 10. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці Янкі Брыля ў школе: дапаможнік для настаўнікаў /В.Я.Ляшук.- Мн.: Аверсэв, 2004.-220с. 11. Майхровіч, С. Янка Брыль: жыццё і творчасць /Сцяпан Майхровіч.-Мн.: Дзярж. выд. БССР, 1961.- 214с. 12. Нікіфарава, В. Б. Янка Брыль / Нікіфарава В. Б. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т. / [навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, В. П. Жураўлёў]. -Мн, 2001. - Т. 3. - С. 479-520. 13. Адамовіч, А. Свет далёкі і блізкі: [творчасць нкі Брыля] / Алесь Адамовіч // Здалёк і зблізку / Алесь Адамовіч.-Мн., 1976.-С.559-597. 14. Андраюк, С. А. Талент шчыры, чалавечны: Я. Брыль. Сучасны… Беларускі… Народны: Я. Брыль / Серафім Андраюк // Пісьменнікі. Кнігі : літ.-крыт. арт. / Серафім Андраюк. - Мн, 1997. - С. 96-115. 15. Бугаёў, Дз. Я. Служэнне Беларусі: (Я. Брыль). Спавядальнае слова майстра: (яшчэ раз пра Я. Брыля) / Дзмітрый Бугаёў // Спавядальнае слова: літ. крытыка, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. - Мн, 2001. - С. 28-57. 16. Бугаёў, Дз. Шматгранны паэтычны свет: [“Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля] /Дзмітрый Бугаёў // Шматграннасць / Дзмітрый Бугаёў.-Мн., 170.-С.186-220. 17. Калеснік, У. Здымак у жыце: [жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля] /Уладзімір Калеснік // Лёсам пазнанае: выбр.літ. партрэты і нарысы /Уладзімір Калеснк.-Мн., 1982.-С.377-441. 18. Калеснік, У. Усё чалавечае: [жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля] /Уладзімір Калеснік // Усё чалавечае: літ. партрэты, артыкулы, нарысы /Уладзімір Калеснк.-Мн., 1993160-208.-С.377-441. 19. Локун, В.І. Праблема гуманізму і маральны выбар героя: [“Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля] / В.І. Локун // Маральна-філасофскія пошукі беларускай ванай і гістарчнай позы 1950-1960-я гады /В.І.Локун.- Мн., 1995.-С.29-35. 20. Каваленка, В. Абавязак перад часам: [творчасць Янкі Брыля / В.Каваленка // На высокай хвалі.-Мн., 1968.-С.87-117.] 21. Людзі і Радзіма: [“Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля] // Пра таварышаў па пяру.-Мн., 1976.-С.198-208. 22. Рагуля, А. Куды вядуць дарогі: [у т.л. пра творы Янкі Брыля] / А.Рагуля // Імгненні /А.Рагуля.-Мн., 1990.-С.95-103. 23. Шкраба, Р. Дэталь і характар: [ у т.л. пра творчасць Янкі Брыля] /Рыгор Шкраба // Моваю вобразаў: выбранае / Рыгор Шкраба.-Мн., 1989.-С.278-286. 24. Шупенька, Г. Вечнае не старэе: [аповесць Янкі Брыля “Ніжнія Байдуны”]/Генадзь Шупенька // Галоўнае – талент: літ.-крыт.артыкулы /Генадзь Шупенька.-Мн., 1987.-С.42-63. 25. Шупенька, Г. Паэзія прозы. Вечнае не старэе: [творчасць Янкі Брыля]/Генадзь Шупенька // Прага мастацкасці: выбранае /Генадзь Шупенька.-Мн., 1996.-С.82-124. 26. Юрэвіч, У. Адысея пакут і змагання: [“Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля]/ У.Юрэвіч // Абрысы /У. Юрэвіч.-Мн., 1976.-С.95-134. 27. Юрэвіч, У. Адысея пакут і змагання: [“Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля]/ У.Юрэвіч // Выбранае /У. Юрэвіч.-Мн., 1987.-С.330-368. 28. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century - Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM). 29. Лугоўскi, А. "...Вышэй за ўсё і перш за ўсё -- чалавечнасць" /А.Лугоўскі // Роднае слова. - 2012. - №7. - C.59-62. 30. Бажок, I. Запаветная эсэістыка Янкі Брыля / І.Бажок // Полымя. - 2012. - №3. - C.123-127. 31. Лазарчык, Н. Трагедыя і подзвіг у апвяданні Янкі Брыля "Memento mori" / Н.Лазарчык // Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - №2. - C.12-15. 32. Андраюк, С. Творчасць як працяг біяграфіі / С.Андраюк // Полымя. - 2009. - №4.- C.133-144. 33. Шарапа, А. Беларуская навела пра вайну / А Шарапа // Роднае слова. - 2008. - №12. - C.19-21. 34. Бугаёў, Д. Мастак, адкрыты свету /Д. Бугаёў // Полымя. - 2007. - №8. - C.177-180. 35. Андраюк, С. Маці і дзеці С.Андраюк // Роднае слова. - 2007. - №8. - C.3-5. 36. Сянкевiч, М. Абарона дзяцінства ў творчасці Янкі Брыля М. Сянкевіч // Пачатковая школа. - 2007. - №6. - C.15. 37. Кудравец, А. І сонечнае цяпло, і радасьць А. Кудравец // Дзеяслоў. - 2007. - №4(29). - C.242-251. 38. Тычына, М. З даверам да існага / М.Тычына // Наша вера. - 2007. - №3. - C.42-46. 39. Бiчэль, Д. Светлай памяці Янкі Брыля / Д.Бічэль // Наша вера. - 2006. - №3. - C.37. 40. Брыль, Я. Мой радавод / Янка Брыль // Роднае слова. - 2005. - № 6. - С. 85-90. 41. Андраюк, С. Трагічныя старонкі сямейнай сагі / С.Андраюк // Роднае слова. - 2005. - №1. - с.41-43. 42. Андраюк, С. Літаратура на мяжы стагоддзяў. Колькі разважанняў пра творчасць Янкі Брыля і Васіля Быкава / Серафім Андраюк // Роднае слова.-2003.-№3.-С.15-17. 43. Украінка, С. “Быць самім сабою...”: да пытання “асоба аўтара” і “вобраз аўтара” ў мініяцюрах Янкі Брыля / С.Ураінка // Роднае слова.-2002.-№8.-С.3-6. 44. Данільчык, А. Шлях да зямлі запаветнай: героі Янкі Брыля, Кастуся акулы, Прыма Леві у пошуках волі: [“Птушкі і гнёзды”, “Змагарныя дарогі”]/ А. Данільчык // Роднае слова.-1999.-№1.-С.21-27. 45. Бугаёў, Дз. Служэнне Беларусі: развагі пра творчасць Янкі Брыля / Дзмітрый Бугаёў // Роднае слова.-1997.-С.9-24. 46. Скібіцкая, Л. “Чэхаву я абавязаны вельмі многім...”: Янка Брыль пра жыццё і творчасць Антона Чэхава /Л. Скібіцкая // Роднае слова.-1997.-№10.-С.121-128. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 15.6.2025, 21:42 |