Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
6.2.2015, 15:02
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Князь Мікалай Радзівіл Чорны 4 лютага – 500 гадоў з дня нараджэння Мікалая Радзівіла, па мянушцы Чорны, дзейнасць якога паўплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку Беларуска-Літоўскага гаспадарства (Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага). Увогуле сярод выдатных дзяржаўных мужоў Бацькаўшчыны яго фігура – адна з адметных. Радзівіл Чорны быў прыхільнікам незалежнасці Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы. На сеймах, якія абмяркоўвалі праекты ўніі дзвюх дзяржаў, ён выступаў за суверэннасць Вялікага княства ў складзе Рэчы Паспалітай. З імем Радзівіла Чорнага звязана распаўсюджванне і прапаганда рэфармацыйных ідэй, арганізацыя рэфармацыйнай царквы на нашых землях. Дзейнасць Мікалая Радзівіла адыграла вялікую ролю ў развіцці мецэнацтва ў розных сферах культуры Беларусі і Літвы. Літаратурнае мецэнацтва Чорнага было цесна звязана з арганізацыяй кнігадрукавання на Беларусі. Працяглае знаходжанне за мяжою, знаёмства з мясцовай і еўрапейскай культурай дапамаглі яму зразумець, што ў кнігах вялікая моц і сіла. У сярэдзіне XVI ст. Радзівіл заснаваў у Нясвіжы адну з буйнейшых на Беларусі бібліятэк, якая налічвала некалькі тысяч тамоў. У свядомасці нашчадкаў Радзівіл Чорны застаўся вялікім рэфарматарам, уплывовым палітычным дзеячам, які кардынальна змяніў царкоўна-рэлігійнае, а часткова – і культурнае жыццё ў Вялікім княстве Літоўскім. Бібліягафія: 1. Чаропка,В. Словам і справай. Мікалай Радзівіл Чорны / В. Чаропка // Уладары Вялікага княства / В. Чаропка . – Мінск, 1996. – С. 77 – 142 2. Саверчанка,У. Ля вытокаў Рэфармацыі на Беларусі / У. Саверчанка // Вяртання маўклівая споведзь. – Мінск, 1994. – С. 29 – 39 3. Паўловіч,С. Прывілей Мікалая Радзівіла / С. Паўловіч // Беларуская мінуўшчына. – 1995. - № 5 – С. 53 - 56 4. Крывашэй,З. Чаканне / З. Крывашэй // Свіцязь. – 1995. - № 1. – С. 71 – 79 5. Станіслаўскі,Ф. Мара пра незалежнасць / Ф. Станіслаўскі // Беларуская мінуўшчына. – 1995. - № 3. – С. 11 – 12; С. 51 6. Лаўроўская,І. Тыцыян маляваў Радзівіла / І. Лаўроўская // Спадчына. – 1993. - № 2. – С. 82 – 84 7. Дадзіёмава,В. Мецэнацкая дзейнасць Мікалая Радзівіла Чорнага ў галіне нотадрукавання / В. Дадзіёмава // Краязнаўчая газета. – 2009. - № 45. – С.5 8. Грыцкевіч,А. Мікалай Радзівіл Чорны (1515 – 1565) / Анатоль Грыцкевіч // Краязнаўчая газета. – 2005. - № 6. – С. 7 9. Мецэнацкая дзейнасць на тэрыторыі Беларусі // Бібліятэка прапануе. – 2004. – № 2. – С. 27 – 32 10. Чаропка,В. Па прозвішчу Чорны: Мікалай Радзівіл Чорны (1515 – 1565) / Вітаўт Чаропка // Настаўніцкая газета. – 2003. – 29 лістапада. – С. 7 11. Тарасаў,С. Са слаўнага роду Радзівілаў / С. Тарасаў // Беларусь. – 1995. - № 12. – С. 13 12. Грыцкевіч,А. Палітык-рэаліст / А. Грыцкевіч // Літаратура і мастацства. – 1995. - № 29. – С. 16 13. Грацкевіч,А. Князь Мікалай Радзівіл Чорны і яго зорны час / Анатоль Грыцкевіч // Народная газета. – 1995. – 25 сакавіка 14. Сіцька,З. Вялікага сэрца герой / З. Сіцька // Наша слова. – 1995. - № 9. – С. 4 15. Суднік,С. Мікалай Радзівіл Чорны. 480 гадоў са дня нараджэння / Станіслаў Суднік // Пагоня. – 1995. – 10-16 лютага. – С. 5 16. Ліпень, Л. Магутны рыцар нашай незалежнасці / Л. Ліпень // Наша слова. – 1993. - №26. – С. 4; 6 17. Іванова,Л. Мікалай Радзівіл Чорны / Л. Іванова // Культура. – 1992. – 5 кастр. – С. 4 – 5 18. Багадзяж,М. Атлант кальвінізму / М. Багадзяж // Чырвонае змена. – 1992. – 6 красавіка. – С. 6 |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:28 |