Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
9.3.2015, 10:04
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Фатнев, Ю. С. Седые небеса: книга поэзии / Юрий Фатнев; [сост. М.З.Башлаков]. - Минск : Звязда, 2014. - 430, [1] с.
Юрий Фатнев — поэт исключительной лирической и эмоциональной силы. Пронзительность и мелодичность, искренность и безоглядная смелость, правдивость и открытость — отличительные черты его поэзии. При этом диапазон изобразительных средств удивительно широк: от мягкой солнечно-прозрачной акварельности импрессионизма до грубых мазков контрастно-жёсткого экспрессионизма. Новую книгу русского поэта, живущего в Беларуси, составили избранные стихи из предыдущих его сборников, выходивших в Алма-Ате, Минске, Москве, Туле и Гомеле, а также лучшие стихи последних лет. Залоска,Ю. Праўда як рэлігія : гутаркі з Васілём Быкавым / Ю.Залоска – Мінск : Медысонт, 2010. – 192 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; вып. 6). "Праўда як рэлігія" – кніга гутарак журналіста і літаратара Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым: гутарак пра мінулае, сучаснае і будучае, пра беларускую і сусветную літаратуры, уласную творчасць і працу калегаў, палітычныя перыпетыі 90-х гадоў, пра рэлігію і камуністычную спадчыну, пра сяброў, ворагаў і прэзідэнтаў... Гэта нацыянальная споведзь "песіміста ў адносінах да пакалення свайго веку" і валадара беларускай нацыянальнай ідэалогіі будучыні – вялікага літаратара, мастацтвазнаўцы, філосафа, палітыка, грамадзяніна і прарока. На евангельскі лад кнігу можна назваць і "Адкрыццём Васіля Быкава" – па глыбіні ды прачуласці духоўных, маральных і грамадска-дзяржаўных прагнозаў і прароцтваў, амаль усе з якіх (выказаныя 15-20 гадоў таму) збыліся ці збываюцца. Люцік, Д. Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 г. Баі за Гродна : аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка / Дзмітрый Люцік. – Гародня : Гарадзенская бібліятэка, 2012. – 324 с. Новым выданнем «Гарадзенскай бібліятэкі» стала кніга гісторыка Дзмітрыя Люціка «Нёманскі фронт». Кніга распавядае пра падзеі 1944 года, час, калі ад немцаў вызвалялася Гродна. Пра сваю працу распавядае аўтар: «Я падрабязна апісваю аперацыю «Багратыён», а дакладней, падзеі 12-25 ліпеня 1944 года. Я вылучаю Нёманскі фронт, а затым фронт па рацэ Свіслач, так званы «Свіслацкі фронт». Кніга вельмі багатая ўспамінамі сведкаў падзей, архіўнымі матэрыяламі як з савецкага, так і з нямецкага боку. Працу над кнігай я пачаў яшчэ ў 2004-м годзе, – працягвае аўтар. – Кніга добра аздоблена мапамі і вялікай колькасцю архіўных фатаздымкаў. Пра кіраўнікоў франтоў, палкоў і ротаў ёсць вельмі падрабязны біяграфічны матэрыял». Прадстаўнікі выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка» пра гэтае выданне кажуць: – Кніга набліжае да нас праўду пра падзеі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і Гарадзеншчыны. Аўтар, дапытлівы гарадзенскі гісторык, крок за крокам, дзень за днём раскрывае планы і дзеянні савецкіх і нямецкіх войскаў у баях за Гродна. У аснову кнігі ляглі звесткі з нямецкіх даследванняў, расійскіх архіваў, успаміны ўдзельнікаў і жыхароў горада, дзённікі баявых дзеянняў, аператыўныя дакументы, справаздачы, данясенні. Кніга будзе патрэбная тым, хто цікавіцца гісторыяй войнаў у нашым рэгіёне. Щеглова, Л. Брачный контракт : роман / Лия Щеглова. – Минск : Букмастер, 2015. – 256 с. – (Современный остросюжетный роман) Наследство – это неплохо. Но если для того, чтобы его получить, надо развестись… Майя не согласна. Она любит мужа и не доверяет адвокату, который принес эту весть. Если бы она узнала, куда заведет ее расследование! Весь ее мир – это иллюзия. Муж – совсем не ботаник, родители всю жизнь скрывали кучу секретов. Но самое неожиданное – это она, Майя. Кто она такая? Как ей это понять и принять? И что с этим делать? Чиркова, С. Просто жить : роман / С.Чиркова. – Минск : Букмастер, 2015. – 256 с. Каких только испытаний не подбросит жизнь, чтобы проверить вас на прочность! Она и забирает любимых, чтобы вы учились жить по-новому, бросаться в крайности, и заставляет трудиться – как физически, так и внутри себя. Но все это становится такой мелочью, когда ударяется о волны настоящей, искренней и чистой любви… |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:01 |