Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
1.7.2013, 15:32
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Іх было чацвёра : аповесць, апавядан¬ні / Галіна Ва¬сілеўская.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 174 с.
У кнігу Галіны Васілеўскай уваходзіць аповесць «Сем Я». Гэта 150 гадоў радавода аўтара. Аповед¬успамін «Іх было чац¬вёра» — пра чатырох салдат Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнікаў Івана Шамякіна, Андрэя Макаёнка, Аляксея Кулакоўскага і Пятра Васілеўскага, якія сябравалі ўсё жыц¬цё. Іншыя творы таксама зацікавяць не толькі старэйшае пакаленне чытачоў, а і маладых, якія толькі на парозе сталага жыцця... Цвёрды арэшак : апавяданні, абразкі, прыпавесці, фантазіі, навелы / укладанне Алены Масла.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 286 с.— (Маладзік). Аповеды пра юнацкія мары і летуценні, першае каханне, сустрэчы з незямнымі цывілізацыямі, гістарычнае мінулае складаюць гэтую кнігу з серыі «Маладзік». Кава для дамавіка : апавяданні, аповесць / Раіса Бараві¬кова. — Мінск : Маст. літ., 2013. — 302 с. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). Творы гэтай кнігі напісаны ў плыні псіхалагічнай фан¬тастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая адна¬стайнасць зямнога свету, ён шукае ў сваіх думках свет пара-лельны. Менавіта гэты, паралельны свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свет творчай фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя і вельмі праўдзівыя сюжэты на тэмы жыцця і смерці, кахання і расчараванняў. На сёмым небе : аповесці, апавяданні / Міледзій Кукуць.— Мінск : Маст. літ., 2013.— 221 с. У кнігу Міледзія Кукуця ўвайшлі творы, напоўненыя верай, надзеяй, каханнем і любоўю. Аўтар шчыры ў сваіх пачуццях, і таму створаныя ім вобразы ўспрымаюцца як рэальныя. У апавяданнях узнімаюцца вострыя праблемы сучаснасці. Камейша,К.В. Ад Кромані да Свяцязі: лірічныя запісы, мініяцюры, эсэ/ Казімір камейша.- Мінск: Маст. літ., 2013.- 414с. Новая кніга Казіміра Камейшы “Ад Кромані да свяцязі” – своеасаблівы працяг яго папярэдняй кнігі “Паміж кубкам і вуснамі”, якую склалі мініяцюры і лірычныя запісы. Гэта – новыя назіранні, роздум над перажытым, філасофскае асэнсаванне шматлікіх з’яў жыцця і прыроды. Асобны раздзел кнігі склалі эсэ, дзе аўтар займальна, з нечаканага боку, распавядае нам пра творчасць вядомых пісьменнікаў, а таксама івянецкіх ганчароў, сваіх землякоў. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:53 |