IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2012, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 16.1.2012, 11:06
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



”Лоцман фантастыкі”
3 студзеня спаўняецца 65 год з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка.


Празаік Васіль Сямёнавіч Гігевіч нарадзіўся 03.01.1947 г. у вёсцы Жыцькава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1969 г. скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спецыяльнасці журналістыка. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. - карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-1977 гг. - інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання ”Летапіс” кінастудыі ”Беларусьфільм”, з 1981 г. -літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела прозы часопіса ”Маладосць”, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса ”Полымя”. Сябра СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990). Разам з А.Чарновым напісаў навукова-дакументальную кнігу пра Чарнобыль ”Сталі воды горкімі” (1991).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва».
Літаратура:
1.Андраюк, С. Клопаты і здабыткі маладой прозы: [В.Гігевіч ”Гісторыя адной душы”] / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё /Серафім Андраюк.- Мн., 1992.-С.166-169.
2.Гніламёдаў, У. Пісьменнік і навізна жыцця / Уладзімір Гніламёдаў // Як само жыццё / Уладзімір Гніламёдаў.-Мн., 1980.- С.43-68.
3.Локун, В. На шляху да сінтэзу: [пра раман В.Гігевіча ”Доказ ад процілеглага”] / Валянціна Локун // На шляху да сінтэзу.-Мн., 1991.- С.218-223.
4.Верціхоўская, М. Сучасная фантастычнай проза: (на матэрыяле твораў В.Гігевіча і Я.Сіпакова) / М.І. Верцяхоўская // Беларуская мова і літаратура.- 2011.-№6.-С.21-30.
5.Тычко, Г.Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: аповесць ”Пабакі” Васіля Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-2007.-№1.-С.12-13.
6.Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: антыутопія ”Карабель” Васіля Гігевіча / Алена Свечнікава // Роднае слова.-2005.- №3.- С.22-24.
7.Тычко, Г. У ценю крыжа адзіноты: штрыхі творчасці В.Гігевіча / Галіна Тычко // Роднае слова.-1997.- №1.-С.28-34.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 10.10.2012, 8:15
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3658
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



”З глыбінь мастацкага слова....”

7 кастрычніка спаўняецца 80 год з дня нараджэння Івана Пташнікава, беларускага пісьменніка.


Нарадзіўся 7 кастрычніка 1032 года ў в. Задроздзе Плешчаніцкага р-на (цяпер у Лагойскім р-не) у сялянскай сям'і. Да вайны скончыў 3 класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны — Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1957). Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958—1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член СП БССР (з 1959).

Дэбютаваў з вершам «На полі родным» у 1952. Першы празаічны твор — аповесць «Чачык» апублікаваў у 1957 (часопіс «Полымя»).
Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968, паводле сцэнарыя аўтара пастаўлены ў 1973 г. аднайменны тэлефільм), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985, пастаўлены аднайменны тэлеспектакль, 1989). У 1980 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990—1992 - Збор твораў у 4 тамах. Многія творы пісьменніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці «Тартак» на беларускім тэлебачанні ў 1974 пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнарый аўтара), а ў 1989 па раману «Алімпіяда» — аднайменны тэлеспектакль.

Творчая прыхільнасць Івана Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін.
У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесці «Лонва» упершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей. Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесць «Тартак», 1968), барацьба партызан і жыхароў акупіраванай Беларусі супраць акупантаў (аповесць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве. Яна пакінула ў душы пісьменніка балючы незагоены след.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».

Літаратура:
1. Андраюк, С. Чалавек на зямлі: нарыс творчасці Івана Пташнікава / С. Андраюк // А жыццё – вышэй за ўсё/ Серафім Андраюк.- Мн., 1992.- С.267-489.
2. Андраюк, С. Чалавек абжывае зямлю: [творчасць І.Пташнікава] /С.Андраюк // Вывяраючы жыццём / Серафім Андраюк.-Мн., 1976.-С.66-107.
3. Андраюк, С. Чалавек абжывае зямлю: [творчасць І.Пташнікава] /С.Андраюк // Пісьменнікі. Кнігі / Серафім Андраюк.-Мн., 1997.-С.154-177.
4. Бярозкін, Р. Выпрабаванне на еднасць з зямлёй: [творчасць І.Пташнікава] / Р.Бярокін // Паэзія – маё жыццё /Рыгор Бярозкін.-Мн., 1989.-С.389-397.
5. Иващенко, В.. Большой мир Мстижей: [роман И.Пташникова] / В. Иващенко // Круги надежды и добра / В. Иващенко.-Мн., 1983.-С.4-32.
6. Марціновіч, А. З Мсціжаў бачны свет: [творчасць І.Пташнікава] / А.Марціновіч // Шляхам праўды / А.Марціновіч.- Мн., 1994.-С.229-251.
7. Мішчанчук, М. Чалавек і прырода: [творчасць І.Пташнікава]/ М,Мішчанчук // Беларуская літаратура на сучасным этапе / Мікола Мішчанчук.-Мн., 1983.-С.42-55.
8. Нуждзіна, Т. Дарога ў сталасць: [творчасць І.Пташнікава] / Т.Нуждзіна // На высокай хвалі.-Мн., 1980.-С.105-135.
9. Шамякіна, Т. Пафас жыццесцвярджэння: [творчасць І.Пташнікава] / Т.Шамякіна // На лініі перасячэння / Т.Шамякіна.- Мн., 1981.-С.33-92.
10. Шупенька, Г. Голасам народа: [творчасць І.Пташнікава] /Г. Шупенька // Галоўнае - талент /Генадзь Шупенька.-Мн., 1987.-С.64-79.
11. Шупенька, Г. Голасам народа: [творчасць І.Пташнікава] /Г. Шупенька // Прага мастацкасці /Генадзь Шупенька.-Мн., 1996.-С.146-158.
12. Андраюк, С. Его судьба и время: [творчество И.Пташникова] С.Андраюк // Неман. - 2009. - №4. - C.162- 173.
13. Бельскi, А. Сучасная беларуская проза: [у т.л. творчасць І.Пташнікава] | А.Бельскі // Беларуская мова i
лiтаратура. - 2009. - №4. - C.20-27
14. Жардзецкая, А. Экалагічныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе: [на прыкладзе твораў І.Пташнікава,
В.Казько і В. Карамазава] / А.Жардзецкая // Роднае слова. - 2008. - №12. - C.28-31
15. Дубоўскi, М. Прастора і шырыня думкі: [творчасць І.Пташнікава] / М.Дубоўскі // Лiтаратура i мастацтва. -
2008. - №18. - 2 мая. - C.12.
16. Андраюк, С. Біяграфія ў трагічным гістарычным кантэксце: [творчасць І.Пташнікава] / С.Андраюк //
Полымя. - 2007. - №10. - C.142-154.
17. Прохар, М. Черный круг Чернобыля: [в белорусской литературе, в т.ч. ”Львы” И.Пташникова] / М.Прохар //
Неман. - 2007. - №11. - C.164-168.
18. Карпава, Л. Канцэпцыя асобы і часу ў ваеннай прозе Івана Пташнікава: [аповесці ”Тартак” і ”Найдорф”] /
Л.Карпава // Роднае слова. - 2007. - №10. - C.4-6.
19. Дудзiнская, Д. Жывая стыхія творчасці / Д.Дудзінская: [творчасць І.Пташнікава] / Д.Дудзінская // Лiтаратура
i мастацтва. - 2007. - №41. - C.13.
20. Прохар, М. Экалогія прыроды і экалогія душы: Чарнобыль у творчасці Віктара Казько, Івана Пташнікава і
Віктара Карамазава / М. Прохар // Полымя. - 2007. - №4. - C.194-216.
21. Прохар, М. З глыбінь мастацкага слова: [асаблівасці паэтыкі Івана Пташнікава] / М.Прохар // Полымя. -
2006. - №1. - C.223-230.
22. Прохар, М. Мастацтва пейзажу ў творах Івана Пташнікава / М. Прохар // Роднае слова. - 2004. - №4. -
С.22-24.
23. Воюш, І. Зварот да гераіні (воблакі васьмідзесятых): Жаночыя вобразы ў творах Васіля Быкава і Івана
Пташнікава / І. Воюш // Роднае слова.-2002.-№10.-С.10-11.
24. Грамадчанка, Т. След мудрай чалавечнасці: Вялікая эпічная форма ў творчасці Івана Пташнікава / Т.
Грамадчанка // Роднае слова.- 2002.- №10.- С.4-9.
25. Грамадчанка, Т. З любові выспелае слова: Штрыхі да партрэта Івана Пташнікава /Т. Грамадчанка // Роднае
слова.-2002.-№9.-С.15-18.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 24.5.2024, 11:16