Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
3.6.2015, 11:52
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Лідэр сучаснай беларускай драматургіі 6 чэрвеня – 65 гадоў з дня нараджэння (1950) А.А.Дударава, драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча Сучасную драматургію немагчыма ўявіць без творчасці аднаго з самых папулярнх пісьменнікаў апошняй чвэрці ХХ – першага дзесяцігоддзя ХХІ ст. Аляксея Ануфрыевіча Дударава. Пачатак драматургічнай дзейнасці А.Дударава паклала п’еса “Выбар” (1979), у якой драматург выступіў супраць спрошчанага разумення гераізму. За гэту п’есу і зборнік “Святая птушка” А.Дудараў быў узнагароджаны ў 1982 годзе прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі. У творчасці драматурга знайшлі адлюстраванне самыя розныя тэмы. Аднолькава дакладна піша ён пра сучаснасць, чалавека на вайне, на гістарычныя тэмы. А. Дудараў – майстар так званых простых гісторый, ад якіх перахоплівае дыханне. У п’есах “Парог” (1981), “Вечар” (1983), “Злом” (1989) ён даследуе мараль і этыку чалавека, разважае аб праблемах алкагалізму, духоўнай спустошаннасці, лёсах жыхароў неперспектыўных вёсак, лёсах тых, каго жыццё кінула на самае “дно”. Чарнобыльскай трагедыі прысвечана п’еса “Адцуранне” (1994). Парадоксы нашага часу знайшлі адлюстраванне ў яго камедыі “Прынц Мамабук” (1999). Значнае месца ў творчасці драматурга займае тэма Вялікай Айчыннай вайны. Пачатак ёй паклала п’еса “Узлёт” , але сапраўднай падзеяй у тэатральным жыцці другой паловы 1980-х гг. стала п’еса “Радавыя”, у якой пісьменнік узняў пытанне аб тым , чым была вайна для кожнага радавога ўдзельніка. Твор быў адзначаны прэміяй Усесаюзнага Ленінскага камсамола (1984) і Дзяржаўнай прэміяй СССР (1985). На працягу ўсёй творчасці А.Дудараў праяўляў цікавасць да гістарычнага мінулага радзімы. У п’есах “Князь Вітаўт” (1997), “Чорная панна Нясвіжа” (1998), “Палачанка”, “Крыж” (абедзве 2000), “Усеслаў Чарадзей” (2001) ён выступае, у першую чаргу, як драматург, які ў межах гістарычнага кантэксту выпрабоўвае свае творчыя магчымасці – пошук яркіх характараў, паказ моцных пачуццяў, стварэнне эфектыўнага тэатральнага відовішча. За напісанне гістарычных п’ес, пастаўленных Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Я.Купалы, А.Дудараву была прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001). Гістарычныя п’есы з’яўляюцца вяршыняй творчасці драматурга. Бібліяграфія: 1. Дударев Алексей Онуфриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Г. П. Пашков [и др.]. – Минск, 2006. – Т. 3. – С. 464 2. Дудараў Аляксей Ануфрыевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. – Мінск, 2002. – Т. 1. – С. 447 3. Дудараў Аляксей Ануфрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 253 4. Варанько, К. Матэрыял да вывучэння тэмы "Беларуская літаратура на сучасным этапе" / К. Варанько // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - № 6. - C. 34 - 44 5. Трафiмчык, А. Гісторыя і сучаснасць у беларускай драматургіі канца ХХ - пачатку ХХІ ст. / А. Трафімчык // Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - № 4. - C. 50 – 55 6. Ляшук, В. Вывучэнне творчасці Аляксея Дударава ў выпускным класе / В. Ляшук // Роднае слова. - 2011. - № 5; 6 7. 6 чэрвеня - 60 гадоў з дня нараджэння (1950) А.А.Дударава, драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча // Новыя кнiгi (дадатак). - 2010. № 4. - C. 2 – 4 8. Лаўшук, С. Яшчэ не вечар / С. Лаўшук // Роднае слова. - 2010. - № 6; № 7 9. Акачонак, Т. П'еса А. Дударава "Вечар" : праблематыка і вобразы / Т. Акачонак // Беларуская мова i лiтаратура. - 2010. - № 8. - C. 19 – 24 10. Ляшук, В. Вывучэнне п'есы А. Дударава "Кім" у VIII класе / В. Ляшук // Беларуская мова i лiтаратура. - 2010. - № 8. - C. 25 – 39 11. Аўдонiна, Т. "Трагедыя - гібель - свята..." / Т. Аўдоніна // Полымя. - 2010. - № 10. - C. 149 – 157 12. Бармоцiна, А. Беларуская гістарычная драма: этапы станаўлення, паэтыка / А. Бармоціна // Роднае слова. - 2010. - № 12. - C. 20 - 22 13. Рагаўцоў, В. Вербальныя сродкі камічнага ў п'есе "Вечар" Аляксея Дударава / В. Рагаўцоў // Роднае слова. - 2010. - № 6. - C. 36 - 40 14. Караткоў, М. Праўда боская і людская / М. Караткоў // Роднае слова. - 2009. - № 4. - C. 26 – 30 15. Верцiхоўская, М. "Не стрывае зямля, і расколюцца нябёсы" / М. Верціхоўская // Настаўнiцкая газета. - 2009. - 23, 28 красавіка, 26 мая 16. Маляўка, П. Духоўны катарсіс драматычнага героя праз прызму мастацкага светабачання / П. Маляўка // Роднае слова. – 2006. - № 4. - C. 22 23 17. Сальнiкава, Ю. Жанрава-стылёвыя асаблівасці драмы "Вечар" Аляксея Дударава / Ю. Сальнікава // Роднае слова. - 2004. - № 4. - С. 25 - 26 18. Цiмошык, Л. Аляксей Дудараў: ад "радавых" да "генералаў" / Л. Цімошік // Звязда. - 2004. - 5 ліпеня. - C. 7 |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 2:50 |