Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
30.6.2015, 9:48
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Марчук, Г.В. Вочы і сон : раманы / Георгій Марчук. – Мінск : Беларусь, 2015. – 480 с. : іл.
У кнігу ўвайшлі тры раманы : “Вочы і сон”, “Год дэманаў” і “Без анёлаў” У няпростыя сітуацыі трапляюць героі твораў. Яны павінны зрабіць выбар паміж дабром і злом, паміж стварэннем і разбурэннем уласнага “я”. Раманы напоўнены філасофскімі роздумамі аб сэнсе жыцця, аб прызначэнні чалавека, аб велічы душы. Для шырокага кола чытачоў. Гузанаў, В.Р. Адысей з Беларусі : дак. аповесць / В.Р. Гузанаў; пер.з рус мовы Я.Саламевіча. – Мінск : Беларусь, 2014. – 278 с.; [16] л. іл. У горадзе Хакадатэ на востраве Хакайда стаіць помнік першаму расійскаму консулу ў Японіі – Іосіфу Антонавічу Гашкевічу ( 1814 – 1875). Сын беларускага народа, ён першы з расійскіх вучоных пабываў у Паўднёвай Афрыцы, вывучаў флору і фауну Кітая, Філіпін, Карэі, Японіі. Гашкевіч валодаў многімі замежнымі мовамі і нават склаў японска-рускі слоўнік. Ён здзейсніў кругасветнае плаванне на знакамітым фрэгаце “Палада”. Пра перыпетыі яго жыццёвага шляху і расказвае гэтая кніга, матэрыял для якой пісьменнік В.Гузанаў збіраў не толькі ў Расіі і Беларусі, але і ў Японіі, дзе да гэтага часу жыве памяць аб нашым земляку. Для шырокага кола чытачоў. На прасторах любай Беларусі : зборнік прозы, паэзіі, публітыстыкі / склад. : Г.П.Пашкоў, Т.Ф.Рослік. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2015. – 640 с. Новая кніга “На прасторах любай Беларусі” – калектыўная праца сучасных беларускіх пісьменнікаў. Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў – усіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучаснасцю роднага краю, любіць сваю гераічную зямлю, шчырых і працавітых людзей, нашу маляўнічую прыроду. Трахимёнок, С.А. Повести разных лет : роман, повести / Сергей Трахимёнок. – Минск : Мастацкая літаратура, 2015. – 510 с. В книгу вошли роман “К торжественному маршу”, повести “Бэлли пуэри” и “По следам Таманцева”. В романе “К торжественному маршу” автору удалось в свойственной ему детективной манере связать две сюжетные линии и вскрыть проблемы переломного времени, преподающего нам урок и дарящего надежду на будущее. Время действия повестей – Великая Отечественная война. Место – оккупированная Беларусь. Повести “По следам Таманцева” и “Белли пуэри” – дань автора тем, кто сражался за свою землю в годы войны. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 20:06 |