Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
30.6.2015, 9:49
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Шчырая і мужная песня паэта 6 ліпеня – 110 год з дня нараджэння Пятра Глебкі (1905 - 1969), паэта Пачатак творчага шляху Пятра Глебкі быў тыповым для многіх прадстаўнікоў маладога літаратурнага пакалення 1920-х гадоў, выхадцаў з вясковага асяроддзя. Нарадзіўся будучы паэт у вёсцы Вялікая Уса Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння семігодкі (1923) юнак вырашае паступаць у Белдзяржуніверсітэт, але спроба была няўдалай, і пасля нядоўгага роздуму ён падае дакументы ў Белпедтэхнікум ( гады вучобы 1924 – 1927), дзе выкладаў у той час Якуб Колас. Тут будучы паэт блізка сышоўся з П.Трусам і М.Лужаніным, актыўна супрацоўнічаў з імі ў насценнай газеце. Першы зборнік П.Глебкі – Шыпшына (1927) – гэта красамоўны ўзор лірычнай паэзіі, глыбокае выяўленне паэтавай душы, сведчанне яго самабытнага таленту. Лірыка паэта набывае сімволіка-алегарычныя абрысы, становіцца выразна медыятыўнай. Лірычны герой усё часцей самавыяўляецца праз мінорныя таны, праз вірлівы каскад супярэчлівых думак і перажыванняў. Тэма кахання стала адным з важных сродкаў самавыяўлення П.Глебкі. Вобраз каханай лейтматывам праходзіць праз нізку вершаў “Краса маладосці” (1927). Створаны паэтам эскіз прыроды ў яго прыродаапісальных цыклах таксама спрыяе раскрыццю стану лірычнага героя ( “Клен завяў”, “Гнуцца вербы”, “Месяц нурцуе” і інш.). Сярод лепшых вершаваных твораў ваеннага часу варта назваць “Партызаны”, “Смерць салдата”, “Зварот”, “Пра кнігі” і інш. П.Глебка вылучаўся глыбокім разуменнем ролі гуманітарнай навукі ў лёсе народа. Ён пастаянна клапаціўся аб развіцці мовы, яе культуры і дзяржаўным статусе, аб шляхах мовазнаўства і іншых галін навукі ў рэспубліцы. Пётр Фёдаравіч Глебка глядзеў у светлыя далечыні чыстым поглядам і пакінуў след самымі дорымі справамі. Ён жыў думкамі пра шчаслівую будучыню людзей , у якую свята верыў і пра якую пісаў яшчэ ў юнацстве Веру моцна я ў светлае Заўтра, Бо ўжо мак зацвітае на градах З яго цвету і з верасу лаўры Буду віць я краіне на радасць. Бібліяграфія 1. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century. - Мн. : Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM) 2. Глебка Пятро // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 293 3. Глебка Пятро // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. /- Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 44 4. Глебка Пятро // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А.В.Мальдзіса. - Мінск, 1993. – Т. 2. – С. 210 – 224 5. 8. Ялатамцава, I. Святло душы паэта / І.Ялатамцева // Роднае слова. - 2014. - № 3. - C. 71 - 75 6. Рублевская, Л. Неба, чыстае, як шклянка... / Л.Рублевская // Советская Белоруссия. - 2010. - 7 августа. - C. 24 – 25 7. Яскевiч, А. Імкненне да ідэалу / А.Яскевіч // Полымя. - 2006. - № 2. - C. 180 - 184 8. 6 ліпеня - 100 год з дня нараджэння Пятра Глебкі (1905-1969), паэта / Новыя кнiгi. – 2005. - № 5. - С. 9 – 11(дадатак) 9. Лис, А. Поэт - академик Петро Глебка / А.Ліс // Неман. - 2005. - № 11.- C. 173 – 176 10. Мураўёва, Т. "Хто верыць у сучаснае з душой..." / Т.Мураўева // Роднае слова. - 2005. - № 7. - C. 6 – 8 11. Лис, А. Поэт-академик Петро Глебка / А.Ліс // Неман. - 2005. - № 11. - C. 173 - 176 12. Мураўёва, Т. "Хто верыць у сучаснае з душой..." / Т.Мураўёва // Роднае слова. - 2005. - № 7. - C. 6 - 8 14. Шырко, В.А. Дарагiя мае землякi : кн. для вучняў / Васiль Шырко. - Мн. : Народная асвета, 1991. – 151 с. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:38 |