Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
28.8.2015, 7:59
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Чайка з лётам арліным 9 жніўня – 105 годоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш (1910 - 1983), беларускай паэтэсы І сэрца мне не задрыжыць: Як жыць – дык жыць для Беларусі. А без яе зусім не жыць. Л. Геніюш Сёння, калі мы пазбаўлены ідэалагічных шораў, карэнным чынам змяніліся нашы погляды на асоб і іх ролю ў развіцці беларускай культуры. Узнікаюць іншыя крытэрыі пры аналізе дзейнасці тых ці іншых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, вяртаюцца з забыцця многія імёны, раней амаль зусім невядомыя для шырокага кола чытачоў. Адно з такіх імёнаў – Ларыса Геніюш, у дачыненні да якой у пачатку 90-х гг. пачалі гучаць самыя высокія эпітэты – яе называлі “беларускай маці”, “апосталкай”, увасабленнем годнасці, сумленнасці, хрысціянскасці. Творчасць яе называлі вяршыняй беларускай жаночай паэзіі, дзейнасць разглядалі як узор служэння беларускай ідэі, а кнігу “Споведзь” адносілі да лепшых твораў, прысвечаных рэпрэсіям. Творы Л. Геніюш пачалі вывучацца ў школе, “Споведзь” увайшла ў праграму па беларускай літаратуры. Потым твор быў з праграмы выключаны. Яшчэ праз пэўны час “Споведзь” пачалі праходзіць зноў. Але незалежна ад тых абставін, у якіх мы знаходзімся, творчасць Ларысы Геніюш нельга замоўчваць. Без памяці няма сумлення, і ігнараванне наяўнасці такіх постацей, як Ларыса Геніюш – прыклад няўдзячнасці і нацыянальнага нігілізму. Бо яна была... Нарадзілася Ларыса Геніюш 27 лістапада 1910 года ў былым маёнтку Жлобаўцы. Вычылася ў Ваўкавыскай гімназіі, там і пачала пісаць вершы. Замуж пайшла за Янку Геніюша, студэнта-медыка. У апошнія дні 1937 года прыехала да яго ў Прагу, менавіта там пазнаёмілася з дзеячамі Беларускай Народнай Рэспублікі Васілём Захаркам, Іванам Ермачэнкам, які адыграў у лёсе Геніюшаў страшную ролю. Менавіта ён “дапамог” з’яўленню тэлеграмы Гітлеру за подпісам “старшыня сходу доктар Геніюш”, якая была адным з камянёў, пакладзеных у аснову абвінавачвання і прыгавору – 25 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў. Ёсць нешта асабліва трагічнае ў тым, што кляймо здрадніцтва – супрацоўніцтва з фашыстамі атрымала шчырая хрысціянка, якая ў час вайны хавала ў сваім доме яўрэя, ахвяруючы жыццём непаўналетняга адзінага сына. Ні ў якіх акцыях знішчэння не ўдзельнічала, нікога не выдавала, ніякіх даносаў не пісала. Але сама Ларыса разумела, што не за здрадніцтва, якога не было, пазбавілі яе волі, а за беларускасць. Магчыма “Споведзь” Л. Геніюш не можа спаборнічаць з творам А. Салжаніцына “Архіпелаг ГУЛАГ” у шыраце панарамы падзей і глыбіні аналізу. Але тое, што твор Л. Геніюш мае высокія мастацкія якасці і шчырую грамадзянскую пазіцыю, нельга не прызнаць. Бібліяграфія 1. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century. – Мінск : Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM) 2. Генiюш, Л Пасланне сябрам. – Зэльва : БелтонМедыа, 2010. – 1 DVD дыск 3. Няскораная. - Белсат. - DVD video. (Волаты беларускай лiтаратуры) 4. Васильева, Л. Рядом с Солженицыным / Л. Васільева // Женская судьба за книжным переплетом / ред.-сост. Л.В. Нестерович. – Минск : Красико-Принт, 2013. - C. 69 - 78. (Библиотека предлагает) 5. Геніюш // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 157 - 158 6. Геніюш Ларыса // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. - Мінск, 1993. – Т. 2. – С. 173 – 175 7. Сяднёў, М. Ларыса Геніюш / М. Сяднёў // На суд гісторыі. - Мінск, 1994. - C. 176 - 179 8. Барадулiн, Р. Унучка Францішка Скарыны, або Зэк № 0-297 / Р. Барадулін // З гісторыяй на "Вы". - Вып. 2. - Мінск, 1994. - C. 23 - 35 9. Арочка, М. Ларыса Геніюш / М. Арочка // Арочка, М. На парозе 90-х. – Мінск, 1993. - C. 15 - 21 10. Петрушкевiч, А. Наталля Арсеннева і Ларыса Геніюш: жыццёвыя і творчыя перазовы/ А.Петрушкевіч // Дзеяслоў. - 2012. - № 3. - C. 315 – 321 11. Марцiновiч, Д. "Як жыць - дык жыць для Беларусі..." / Д. Марціновіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - № 32. - C. 13 12. Карневiч, М. 100-годдзе Ларысы Геніюш у Лідзе / М. Карневіч // Наша слова. - 2010. - № 37. - C. 3 13. Астаповiч, Г. Чайка з лётам арліным / Г. Астаповіч // Бiблiятэка прапануе. - 2010. - № 11. - C. 16 - 23 14. Пяткевiч, А. "На душах нашых - сьлед ланцуга" / А. Пяткевіч // Дзеяслоў. - 2005. - № 1. - C. 186 – 192 15. Быкаў, В. "Ганаруся Вашай "залатой" паэтычнай нітачкай..." / В.Быкаў // Дзеяслоў. - 2004. - № 9. - С. 174 – 183 16. Бiчэль, Д. Яднала мінулае і будучыню / Д. Бічэль // Наша вера. - 2004. - № 4. - C. 38 - 40 17. Белакоз, А. Гэта быў род волатаў / А. Белакоз // Беларускi гiстарычны часопiс. - 2003. - № 6. - C. 50 – 55 |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 2:39 |