Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
28.9.2015, 15:54
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Федарэнка, А. Сечка : літаратурныя эсэ / Андрэй Федарэнка. – Мінск, 2012. – 136 с. – (Другі фронт мастацтваў).
Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М.Верціхоўская абазначыла : “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба ўяўляць агульную задуму карціны – выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “Сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць...” Пятровіч, Д.Л. Анёлы : аповесці, апавяданні, эсэ / Дзмітрый Пятровіч. – Мінск, 2015. – 190 с. У зборнік Дзмітрыя Пятровіча ўвайшлі аповесці, апавяданні, эсэ, якія раней былі апублікаваны і атрымалі станоўчую ацэнку крытыкі і чытачоў, а таксама новыя творы пісьменніка. Містычна-прыгодніцкая аповесць “Белая Жанчына” напісана на выключна новым для беларускай прозы матэрыяле – пра спелеолагаў. Як, вядома, гэта людзі, апантаныя даследваннем пячор. У аснову дэтэктыўнай аповесці “Джэк” і апавядання “Анёлы” пакладзены рэальныя падзеі. Апавяданне “Цана крыві” прысвечана памяці ахвяр трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года. Курс трудового права. Особенная часть. Кн.1 : Индивидуальное трудовое право: в 3 т. Т.1 / А.А. Войтик, [и др.]; под общей ред. О.С. Курылевой; К.Л. Томашевского. – Минск, 2014. – 372 с. Издание является фундаментальным курсом трудового права, нацеленным на комплексное и углубленное изучение институтов и проблем данной отрасли права. Курс основан на Типовой учебной программе по дисциплине трудовое право. В т. 1 освещены следующие темы «Особенной части», относящиеся к индивидуальному трудовому праву: занятость и трудоустройство, заключение, изменение и приостановление трудового договора. При написании книги авторами учитывались изменения и дополнения, внесенные в Трудовой кодекс, Законом Республики Беларусь от 8 января 2014 г. № 131- З. Издание рассчитано на студентов, аспирантов и преподавателей юридических вузов. Курс трудового права. Особенная часть. Кн.1 : Индивидуальное трудовое право: в 3 т. Т.2 / А.А. Войтик, [и др.]; под общей ред. О.С. Курылевой; К.Л. Томашевского. – Минск, 2014. – 460 с. Издание является фундаментальным курсом трудового права, нацеленным на комплексное и углубленное изучение институтов и проблем данной отрасли права. Курс основан на Типовой учебной программе по дисциплине трудовое право. В т. 2 освещены следующие темы Особенной части, относящиеся к индивидуальному трудовому праву: прекращение трудового договора, особенности трудовых контрактов, рабочее время и время отдыха. При написании книги авторами учитывались изменения и дополнения, внесенные в Трудовой кодекс, Законом Республики Беларусь от 8 января 2014 г. № 131- З. Издание рассчитано на студентов, аспирантов и преподавателей юридических вузов. Избирательный кодекс Республики Беларусь: с изм. и доп. по состоянию на 17 июня 2015 г. – Минск, 2015. – 224 с. Избирательный кодекс Республики Беларусь снабжен алфавитно-предметным указателем. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 3:06 |