Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
28.9.2015, 15:56
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Заслужаны для нашай бацькаўшчыны 10 кастрычніка – 75 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Тарасава (1940 - 2010), вядомага беларускага пісьменніка. Кастусь Тарасаў нарадзіўся ў Мінску ў сям’і служачых. Па сканчэнні сярэдняй школы працаваў слесарам зборшчыкам на Мінскім механічным заводзе. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1965), працаваў майстрам на шклозаводзе «Нёман» (г. Бярозаўка), працаваў у Паўночна заходняй геалагічнай экспедыцыі. Потым у выдавецтве «Вышэйшая школа», на кінастудыі «Беларусьфільм», часопісе «Нёман» (1977-1983), газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Спадчына», газеце «Свабода». Апошнія месяцы друкаваў гістарычныя нарысы ў «Новым часе». Кастусь Тарасаў друкаваўся з 1966 г. Аўтар гістарычных аповесцей пра мінулае Беларусі: «Дзень рассеяння» (пра Грунвальдскую бітву, 1980), «Пагоня на Грунвальд», рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды». Аўтар культавага ў 1980 я — першай палове 1990 х зборніка «Памяць пра легенды» (першае выданне ў 1984 г, другое пашыранае выйшла ў 1990-м). Цэлае пакаленне вырасла на яго творах. Яму уласцівы рэалістычны погляд на гістарычныя з’явы, адчуванне непарыўнай сувязі часоў, уменне перадаць атмасферу мінулага сучаснымі мастацімі сродкамі, займальна і абгрунтавана распачаць апавяданне пра Полацкае княства часоў Рагвалода, Рагнеды, Усяслава Чарадзея, расказаць пра асветніцкую дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францішка Скарыны, Сымона Буднага, Афанасія Філіповіча, Сімяона Полацкага, трагічны лес філосафа Казіміра Лышчынскага, своеасаблівага дысідэнта сярэдневякоўя, найважнейшыя падзеі беларуска-літоўскай гісторыіі, звязаныя з імёнамі Міндоўга і Ягайлы, пра мужнасць беларускіх воінаў у бітве з крыжакамі, пра паўстанні Т. Касцюшкі і К. Каліноўскага, высокі талент А. Міцкевіча. Аўтар дэтэктыўных аповесцяў “Следчы эксперымент”, “Адстаўка штабс-капітана Сцяпанава”, “Пасля зробленага” (увайшлі ў зборнік “У час Стральца”). Творы К. Тарасава звычайна маюць дакументальна-гістарычную аснову. Бібліяграфія: 1. Башлакоў, М. Тарасаў Канстанцін Іванавіч / М. Башлакоў // Памяць: Гiст.-дак. хронiка Лiды i Лiд. р-на / рэдкал. В.Г. Баранаў [і інш.], маст. Э.Э. Жакевіч - Мінск, 2004. - C. 474 2. Навасельцава, Г. Мастацкае ўвасабленне айчыннай гісторыі ў творах канца ХХ стагоддзя / Г. Навасельцава // Полымя. - 2012. - № 2. - C. 112 – 117 3. Марцiновiч, Д. "Ты - боль, гісторыя. Ты - быль" / Д. Марціновіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - 5 лістапада. - C. 13. 4. Нічыпарук, А. Вялікі князь Міндоўг і іншыя / А.Нічыпарук // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 19 сакавіка. – С.6 – 7 Пра аповесць “Апошняе каханне князя Міндоўга” 5. Короткевич, В. «Я все это как живое вижу» / В. Короткевич, предисл А. Кудравца // Нёман. – 1997. - № 8. – С. 202 - 213 6. Хімік, які ўзарваў дзірван гісторыі // Бел. Мінуўшчына. – 1997. - № 1. – С. 57 |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 8:34 |