Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
2.11.2015, 7:50
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Пазнякоў, М.П. Наталенне Радзімай : вершы / Міхась Пазнякоў. – Мінск : Звязда, 2014. – 272 с.
Імя вядомага сучаснага паэта Міхася Пазнякова, творы якога ўключаны ў школьныя праграмы, добра знаёма шырокаму чытацкаму і літаратурнаму колу як у Беларусі, так і за яе межамі. У гэтай кнізе прадстаўлены лепшыя вершы грамадзянскага гучання, творы, прысвечаныя Беларусі, малой радзіме, роднай вёсцы, маці, бацьку, землякам. Вернасць спрадвечным духоўным каштоўнасцям, любоў да мілай сэрдцу зямлі, маральнасць і гуманістычнасць з’яўляюцца найбольш характэрнымі для вызначэння паэзіі Міхася Пазнякова. Не абыходзіць паэт і вечнай тэмы – тэмы кахання. Апошні раздзел кнігі склалі лепшыя ўзоры любоўнай лірыкі. Астравец, С. Каты Ёзафа Ратцынгера : Апавяданні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні. – Вільня : Інстытут беларусістыкі, 2009. – 248 с. – (Кнігарня “Наша Ніва”) Сяргей Астравец нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску. Служыў у войску, закончыў факультэт журналістыкі. З 1984-га жыве ў Гародні, піша тэксты для газет, радыё, а таксама прозу. “Шпацыр па замчышчы Астраўца” не будзе лёгкім. Аўтар не забяспечвае нас ні ад удараў галавой аб выступы сцяны, ні ад брыдкіх пахаў ў падзямеллях. Але неспадзёўкі ў літаратуры амаль заўседы цікавыя” – так напісаў пра яго творчасць Мікола Варанюк. Тулупава, І.З. Шчасце на парозе тваім : проза / Ірына Тулупава. – Мінск, 2011. – 176 с. Кніга Ірыны Тулупавай уводзіць чытача ў свет, добра яму знаёмы. У віхуры падзей і клопатаў, якія хутка змяняюцца, аўтар прапануе спыніцца на некаторых быццам нязначных эпізодах. Але яны раскрываюць сутнасць чалавечых пачуццяў і паводзін, людскіх перажыванняў. Свет любові і нянавісці, гора і шчасця, поспехаў і няўдач – той духоўны свет, які стварае кожны сабе сам. Тое, як пачуваецца ў ім нават блізкаму чалавеку, не заўсёды відно. На парозе ХХІ веку – веку тэхнапрагрэсу і супертэхналогій – людзі такія ж шчырыя ў сваіх памкненнях, як і стагоддзі таму... Шульц, Б. Цынамонавыя крамы : выбр. проза / Бруна Шульц; паслясл. К. Ільніцкага, пер. з польскай. – Мінск, 2006. – 176 с.: іл. У арыгінальнай прозе і эстэтыцы польскага пісьменніка Бруна Шульца (1892 – 1942) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў. Клышка, А. Мінсая зямля : паэма / Алесь Клышка. – Мінск, 2010. – 80с. “Мінская зямля” – гэта маленькі гімн Мінску, мінскай зямлі і мінчукам. Гэта паэма-роздум аб сваёй сям’і, аб людзях, якія жылі побач, гэта паэма-памяць, паэма-сумленне і паэма-настальгія. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:12 |