Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
2.11.2015, 7:53
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Рыцар Беларусі 26 лістапада – 85 гадоў з дня нараджэння Караткевіча Уладзіміра Сямёнавіча (26.11.1930, г. Орша - 25.7.1984), бел. паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст Уладзімір Караткевіч – адна з самых яркіх і шматгранных постацяў беларускай літаратуры ХХ ст. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст. Яго можна назваць беларускім Вальтэрам Скотам або беларускім Генрыкам Сянкевічам. Па сутнасці, ён стаў заснавальнікам беларускай гістарычнай раманістыкі, стварыў высокамастацкую гістарычную прозу. У асобе маладога аўтара беларуская паэзія набыла яркае і самабытнае дараванне, поўнае паэтычнай узнёсласці. Багатая і разнастайная паэзія У.Караткевіча прасякнута любоўю да роднай зямлі і народа. У вершах ён імкнуўся аднавіць гераічныя і трагічныя старонкі гісторыі свайго народа, запісаць старыя паданні. Гістарычны аспект у творчасці У.Караткевіча з’яўляецца надзвычай істотным. Паэт імкнуўся зразумець месца свайго народа сярод іншых народаў свету. У 1969 г. выйшаў арыгінальны зборнік паэзіі “Мая Іліяда”. Неапублікаваныя вершы паэта склалі яго пасмяротны зборнік “Быў. Ёсць. Буду.” (1986) – паэтычны запавет наступным пакаленням, поўны мудрых высноў жыцця. Шырокае прызнанне як на Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла Караткевічу яго проза. У першы празаічны зборнік У.Караткевіча “Блакіт і золата дня” (1861) увайшлі гістарычня аповесці “Сівая легенда” (паводле якой ён стварыў лібрэта да оперы Д.Смольскага) і “Цыганскі кароль”, якія засведчылі, што пісьменнік не проста выдатна ведае мінулае свайго народа, але і ўмее яго ўзнаўляць у яркіх мастацкіх вобразах. Праграмным творам, пабудаваным на матэрыяле паўстання 1863 г., стаў раман “Каласы пад сярпом тваім” (1965), са старонак якога паўстае Беларусь 60-х гадоў ХІХ стагоддзя. Сярод твораў гістарычнага плана вылучаецца і раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. З пастаяннай і асаблівай прыхільнасцю У. Караткевіч адносіўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Сведчаннем творчых пошукаў пісьменніка, якія дазваляюць яму, з аднаго боку, пазбегнуць гатовых штампаў і, з другога, пісаць гісторыю Беларусі, з’яўляюцца такія гістарычна-прыгодніцкія творы, як аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” і раман “Чорны замак Альшанскі”. У 70-я гады да У.Караткевіча прыйшла слава драматурга. У 1974 годзе на сцене Беларускага тэатра імя Я.Коласа з поспехам была пастаўлена п’еса “Званы Віцебска”( рэж. В.Мазынскі), у якой аўтар звярнуўся да падзей Віцебскага паўстання 1623 г. Да 100-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы была прымеркавана п’еса “Калыска чатырох чараўніц” (1981; пастаўлена ў 1982 г. ТЮГам). Прыкметны след пакінуў У. Караткевіч у публіцыстыцы і літаратурнай крытыцы. Ён аўтар шматлікіх нарысаў і эсэ. У яго творчай спадчыне захаваліся малюнкі і ілюстрацыі да ўласных твораў. На працягу ўсяго творчага шляху звяртаўся ён і да мастацкага перакладу. Сведчаннем грамадскага прызнання У.Караткевіча стала ўзнагароджанне яго ў 1980 годзе ордэнам Дружбы народаў. У Оршы і Віцебску У.Караткевічу пастаўлены скульптурныя помнікі. Бібліяграфія: 1. Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 8. – С. 57 – 58 2. Караткевіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэд. А.І. Мальдзіса. Мінск, 1994. - Т. 3. – С. 159 – 169 3. Верабей, А.Л. Уладзімір Караткевіч, 1930 -1984 / А.Л.Верабей // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. – Мінск, 2002. – Т.4. – Кн. 1. – С. 361 – 390 4. Макмілін, А. Уладзімір Караткевіч – рамантычнае перастварэнне гісторыі / Арнольд Макмілін // Беларуская літаратура ў 50-я -60-я гады ХХ стагоддзя / Арнольд Макмілін. – Мінск, 2001. – С. 246 – 285 5. Верабей, А. Прыдняпроў’е ў творчым лёсе Уладзіміра Караткевіча / Анатоль Верабей // Роднае слова. – 2003. - № 3. – С. 95 – 98 6. Марціновіч, А. Паром памяці праз раку часу : Уладзімір Караткевіч як абуджальнік нацыянальнай памяці / Алесь Марціновіч // Беларуская думка. – 2000. - № 11/12. – С. 5 – 14 7. Мальдзіс, А. Быў. Ёсць. І будзе! / Адам Мальдзіс // Беларусь. – 2000. - № 11/12. – С. 5 – 9 8. Верабей, А. Рыцар Беларусі : роздум пра творчасць У.Караткевіча / Анатоль Верабей // Роднае слова. – 2000. - № 8 . – С. 12 – 16 9. Яршоў, І.А. Ветрык з Дняпра / І.А. Яршоў // Адукацыя і выхаванне . – 2000. - № 11. – С. 60 - 61 |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 2:51 |