Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
11.12.2015, 9:15
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Абавязак маёй зямлі – мой абавязак 8 снежня – 80 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Скобелева (1935, Мінск), пісьменніка, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Ва ўсіх жанрах літаратуры – ад раманаў і паэтычных драм, ад чатырохрадкоўяў і публіцыстыкі да дзіцячых казак – працуе вядомы пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Эдуард Скобелеў. Піша ён многа, па-сапраўднаму сур’ёзна і глыбока. У літаратуру прыйшоў у 1964 годзе. Ужо першыя крокі на творчай ніве сталі сур’ёзнай заяўкай пісьменніка на крытычнае асэнсаванне рэчаіснасці. Адна за другой пачалі з’яўляцца кнігі Э.Скобелева : паэтычныя зборнікі “Капли дождя” (1973), “Вечерние тени” (1977), раман “Шаги за твоей спиной”(1971), зборнік аповесцей “Чудо любви” (1975). Але па-сапраўднаму сенсацыйным стаў раман пісьменніка “Мирослав – князь дреговичский” (1979), у якім апавядаецца аб пачатковым этапе гісторыі ўсходняга славянства амаль да хрышчэння Русі. Кніга напісана стылізаванай мовай, дзівосным стараславянскім пісьмом, якім аўтар валодае дасканала. Не меньшую цікавасць выклікаў у свой час раман пісьменніка “Катастрофа” (1984), у якім выкладаецца адна з версій Трэцяй сусветнай вайны. Твор народжаны пачуццём пакутлівай трывогі аўтара за чалавецства і яго будучыню. Пасля былі раманы “Свидетель” (1987) – пра драматычнае праўленне Пятра ІІІ, “Беглец” (1989) – прысвечаны чарнобыльскай бядзе, “Гефсиманский сад” (1993) – новае бачанне гісторыі Хрыста. Высокай культурнай думкі, пачуцця слова характэрызуецца паэзія Э.Скобелева. Значнага поспеху дасягнуў ён у такім літаратурным жанры, як драматычная паэма, аб чым сведчыць кніга “Из тьмы веков светлеющие лики” (1983). Вершаваныя драмы, прысвечаныя выдатным людзям Беларусі, увайшлі ў зборнікі “Фигуры”(1986) і “Хранители света” (1991) На старонках перыядычнага друку Э.Скобелеў часта выступае з артыкуламі і эсэ, у якіх адстойвае вышэйшыя ідэалы, інтэрэсы чалавека працы, інтэлегента, аператыўна адгукаецца на самыя актуальныя праблемы часу. Яшчэ ў 80-я гады Эдуард Марцінавіч актыўна заявіў пра сябе як дзіцячы пісьменнік. У 1982 годзе ён стаў лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор для дзяцей і юнацства за аповесць “Загадка епископа”. Пасля з’явіліся прыгодніцка-займальныя аповесці-казкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту “В стране зеленохвостых” і “В стране голубых туманов”, якія склалі зборнік пад назвай “Приключения Арбузика и Бебешки”. У 1997 годзе пісьменнік выдаў “Новые необыкновенные приключения Арбузика и Бебешки”. У параўнанні з выданнем 1983 г. гэты зборнік дапоўніла новая аповесць “Сокрушение “несокрушимых”. За гэту кнігу, а таксама за напісанную ў жанры сказанняў кнігу “Удивительные приключения пана Дыли и его друзей, Чосека и Гонзасека” (1996), адрасаваную чытачам старэйшага школьнага ўзросту, пісьменнік быў ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1988). Займаецца Э.Скобелеў і перакладамі на рускую мову вершаў беларускіх паэтаў. Бібліяграфія : 1. Скобелеў Эдуард Марцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 14. – С. 465 2. Скобелеў Эдуард // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск, 1995. – Т. 5. – С. 361 – 363 3. Эдуард Скобелеў // Беларускія пісьмнннікі (1917 -1990) : даведнік. – Мінск, 1994. – С.500 – 501 4. Заречный, В. Века своего пророк / Віктор Заречный // Нёман. – 2005. - № 2. – С.194 – 201 5. Кабаковіч, А. Зоркі свецяць усім / Ала Кабяковіч // Пасеяннае ўзыдзе / Ала Кабяковіч. – Мінск, 1991. – С. 210 – 216 6. Щербин, В.К. Арбузик и Бебешка в стране зеленохвостых / В.К. Щербин // Беларуская думка. – 1998. - № 9. – С. 172 – 177 7. 8 снежня -- 70 год з дня нараджэння (1935) Э. М. Скобелева, пісьменніка, грамадскага дзеяча // Новыя кнiгi (дадатак). - 2005. -№10. - C.17-20 8. Заречный, В Века своего пророк// Неман. - 2005. - №2. - С.194-201 9. Коршуков, Е "Всему свой час"// Неман. - 2005. - №9. - C.190-193 10. Копылович, И. Служение Правде / И Копылович // Неман. - 2005. - № 12. - C.130-136 11. Капылович, И. Пусто без правды и добра / И Копылович // Неман. - 2007. - №3. - C. 187 - 191 |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:06 |