IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 5.1.2015, 9:47
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3873
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Беларусь! Твая дачка я

1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945),
беларускай пісьменніцы


Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй...
Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.
Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе.

Бібліяграфія:

1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796
2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300
3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593
4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста)

5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с.
6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с.
7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c.
8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103.
9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28.
10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48
11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16
12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79
13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11
14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21
15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7
16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236
17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44
18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42
19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 1.2.2016, 10:54
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3873
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Творчасць Уладзіміра Мулявіна – спадчына ўсяго народа


12 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна (1941, Расія - 2003, Мінск), артыста эстрады, кампазітара, стваральніка і мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, Народнага артыста Беларусі і СССР, Заслужанага дзеяча культуры Польшчы.
Колькі сапраўдных святаў, сюрпрызаў і падарункаў падарыў беларусам гэты чалавек! У твар яго ведалі сотні, ды не – тысячы і дзесяткі тысяч нашых землякоў. На канцэртах, у тэлевізійных перадачах пабывалі і пабачылі мільёны... А вось па голасу яго пазнавалі ўсе без выключэння слухачы і гледачы! Кожны сумленны беларус даражыць і ганарыцца тым, што нашым сучаснікам і суайчыннікам быў ён – Уладзімір Мулявін.
Народжаны ў расійскім Екацярынбургу за паўгода да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Уладзімір Мулявін, паводле яго наступных споведзяў, з маленства трызніў музыкай і толькі музыкай. Бацькі не пярэчылі: у 1956-м ён пайшоў паглыбляць сваю адукацыю ў Свярдлоўскае музычнае вучылішча. А ў 1962-м 21-гадовы малады чалавек з’явіўся ў нашай рэспубліцы і стаў артыстам Беларускай філармоніі.
Сем гадоў Уладзімір Мулявін ад званка да званка, верай і праўдай служыў калектыву, што прыняў і даў яму магчымасць зарабляць на хлеб. Сем гадоў пайшло на заваяванне аўтарытэту, сцвярджэнне і зацвярджэнне сябе. Кучкаваліся вакол яго хлопцы – такія ж: здольныя, настойлівыя, амбіцыёзныя... Выбіцца ж “у людзі”, заявіць аб сабе, хоць бы падаць свой “галасок” было тады надзвычай складана...
І вось – “стрэл”: спачатку на рэспубліканскай, а потым, літэральна адразу ж, і на ўсесаюзнай арэне з’яўляецца нікому не вядомы Дзяржаўны беларускі эстрадны ансамбль “Песняры”. Апранутыя ў нашы нацыянальныя касцюмы, з асобнымі спаконвечнымі беларускімі музычнымі інструментамі, хлопцы выклікалі да сябе далёка не аднолькавае станаўленне. Па-першае, сама назва ансамбля – “Песняры” – многім падалася занадта гучнай: маўляў, сапраўднымі песнярамі не становяцца, а нараджаюцца... Па-другое, адны прыхільнікі эстраднага мастацства бачылі ў “Песнярах” т. зв. крык новай моды: канец 60-х гадоў мінулага стагоддзя якраз і характарызаваўся наступствам новых павеваў на сцене; другія былі больш катэгарычнымі: маўляў, куды ім, “калгаснікам”... Былі і іншыя меркаванні.
Уладзімір Мулявін як мастацкі кіраўнік літаральна з першых месяцаў стаў з ансамблем на цвёрды, калі не сказаць – на жорсткі, шлях: на крытыку увагі не звяртаць, свае падыходы, пазіцыі, творчыя прынцыпы не тлумачыць...
А са сцэн краін свету: Савецкага Саюза і Злучаных Штатаў Амерыкі, Германіі і Югаславіі, Польшчы і Балгарыі, Кубы і Чэхаславакіі, многіх іншых дзяржаў, гучалі, ды не – несліся ў паднябессе непараўнальна-непаўторныя, шчымліва-непадробныя і глыбока-задуменныя беларускія нацыянальна-народныя песні: “Купалінка” і “Касіў Ясь канюшыну...”, “Перапёлачка” і “А ў полі вярба...”, “Рэчанька” і “Каліна”.
Дзесяткі беларускіх народных песень апрацаваў Уладзімір Мулявін. А “Песняры”, натуральна, гэтак жа непараўнальна, свежа і натхнёна, выканалі іх, узрушыўшы не адно сэрца слухача.
Сёння агульнапрызнана: у беларускае нацыянальнае мастацства Уладзімір Мулявін увайшоў са сваёй творчай і мастакоўскай скіраванасцю, сваім, мулявінскім стылем. Ён быў не толькі таленавіты арганізатар, кіраўнік, аранжыроўшчык і выканаўца, але і не менш выдатны кампазітар. Творы Уладзіміра Мулявіна : опера-прытча “Песня пра долю”, вакальны цыкл “Я не паэта...”, песенна-інструментальная кампазіцыя “Песня – бясцэнны дар” на словы Янкі Купалы, “Вянок Багдановічу” на словы “самаго” Максіма, песні “Александрына”, “Чырвоная ружа”, “Ой калядачкі...”, “Завушніцы”, “Балада пра чатырох заложнікаў”, нават музычны спектакль “На ўвесь голас” на словы Уладзіміра Маякоўскага, песенна-інструментальная кампазіцыя на словы Яўгена Еўтушэнкі “Ванька-Устанька” – цяжка згадаць і немагчыма пералічыць усё тое, што зрабіў ён для нас...
У 1994 годзе У.Мулявін узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, а ў 2001 годзе – ордэнам Францыска Скарыны. У Маскве ў 2001 годзе на Алеі Зорак адбылася закладка зоркі У. Мулявина. Яго імем названы бульвар у Мінску, створаны Нацыянальны цэнтр музычнага мастацства імя У.Мулявіна.
Бібліяграфія :
1. Нота судьбы // Помочь полюбить родное / ред.-сост. Л.В.Нестерович.-Мн.: Красико-Принт, 2011. - C. 75 - 87. ( Библиотека предлагает )
2. Мяснікоў, А. Уладзімір Мулявін (1941-2003): А імя і справа засталіся / А. Мяснікоў // Мяснiкоў, А. Сто асоб беларускай гiсторыi: гiстарычныя партрэты - Мінск, 2008. - C. 317 - 320
3. Яковенко, С. Малахит земли белорусской / С. Яковенко // Семь дней. - 2011. - №1. - 6 января. - C. 15
4. Берасцень, С. Таямніца генія / С. Берасцень // Лiтаратура i мастацтва. - 2011. - 14 студзеня. - C. 1
5. 12 студзеня - 70 гадоў з дня нараджэння У.Г.Мулявіна (1941-2003), артыста эстрады, кампазітара, народнага артыста Беларусі і СССР // Новыя кнiгi (дадатак). - 2010. - № 10. - C. 23 – 25
6. Бибикова, А. Вселенная по имени Мулявина / А. Бибикова // Гродзенская праўда. - 2010. - 17 сакавіка. - C. 30
7. Куклов, В. Земной поклон - божественному таланту / В. Куклов // Народная газета. - 2010. - 10 ліпеня
8. Луста, Т. Рускі самародак, які стаў набыткам Беларусі / Т. Луста // Роднае слова. - 2007. - № 7. - C. 46 - 51
9. Трафiлаў, С. Купалаў дар пад гітару Мулявіна / С. Трафілаў // Краязнаўчая газета. - 2007. - № 28. - C. 4 - 5
10. Дарашэвiч, I. Талент як наканаванне / І. Дарашэвіч // Беларусь. - 2006. - №2. - C. 34 - 35
11. Луста, Т. Сугуччы беларускай ліры: купалаўскія матывы ў творчасці У. Мулявіна і ансамбля "Песняры" / Т. Луста // Роднае слова. - 2006. - № 7. - C. 82 – 84
12. Мулявiн, У. Белая Русь: "Белыя гоні бульбы...". Чырвоная ружа / У. Мулявін // Роднае слова. - 2004. - № 1. - С. 9
13. Капланаў, I. І змоўкла гітара...: "Пяснярская доля, пяснярская слава..." / І. Капланаў // Роднае слова. - 2004. - № 1. - С. 92; // Звязда. - 2004. - 24 студз. - С. 4
14. Мулявiн, У. Чырвоная ружа / У. Мулявін // Звязда. - 2004. - 17 студз. – С.3
15. Кривец, Н Сегодня "Песнярам" 35 лет / Н. Кривец // Комсомольская правда. - 2004. - 1 сентября. - С. 9
16. Шелехов, М. “Белый аист летит!» / М. Шелехов // Беларуская думка. – 2003. - № 4. – С. 45 – 53
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме
- Admin   Акцыя "Чытаем беларускую кнігу"   5.1.2015, 9:47
- - Admin   Князь Мікалай Радзівіл Чорны 4 лютага – 500 гадо...   6.2.2015, 15:02
|- - sir.evgesok   Добрый день честной компании! Диву даюсь, чита...   10.2.2015, 10:41
- - Admin   Паэт, адвакат, патрыёт 21 сакавіка – 175 гадоў з д...   9.3.2015, 10:07
- - Admin   Славуты букварыст Анатоль Клышка 16 красавіка – 80...   26.3.2015, 15:38
- - Admin   Слынны беларускі рамантык 12 мая – 210 гадоў з дн...   4.5.2015, 11:50
- - Admin   Лідэр сучаснай беларускай драматургіі 6 чэрвеня –...   3.6.2015, 11:52
- - Admin   Шчырая і мужная песня паэта 6 ліпеня – 110 год з д...   30.6.2015, 9:49
- - Admin   Чайка з лётам арліным 9 жніўня – 105 годоў з дня ...   28.8.2015, 7:59
- - Admin   З кагорты вайной ахрышчаных 12 верасня – 70 годо...   28.8.2015, 8:01
- - Admin   Заслужаны для нашай бацькаўшчыны 10 кастрычніка –...   28.9.2015, 15:56
- - Admin   Рыцар Беларусі 26 лістапада – 85 гадоў з дня нара...   2.11.2015, 7:53
- - Admin   Абавязак маёй зямлі – мой абавязак 8 снежня – 80...   11.12.2015, 9:15
- - Admin   Творчасць Уладзіміра Мулявіна – спадчына ўсяго нар...   1.2.2016, 10:54
- - Admin   Вялікі дар нашчадкам 8 лютага – 95 гадоў з дня на...   4.2.2016, 13:33
- - Admin   Таямніца неўміручасці Кандрата Крапівы 5 сакавіка...   26.2.2016, 7:51
- - Admin   Праўдзівае слова і сёння кранае да слёз 23 красав...   5.4.2016, 7:28
- - Admin   Лёс пакалення ў творчасці пісьменніка 15 мая – ...   2.5.2016, 8:33
- - Admin   Каралева жывога слова 6 чэрвеня – 175 гадоў з дн...   31.5.2016, 16:24
- - Admin   Подзвіг паэта-фалькларыста. 1 ліпеня - – 220 гад...   11.7.2016, 8:17
- - Admin   Малітва за Беларусь 28 жніўня – 80 гадоў з дня н...   1.8.2016, 8:17
- - Admin   Боль і сумленне Бацькаўшчыны 30 верасня – 85 гад...   31.8.2016, 15:48
- - Admin   Права аблюбаваць слова… 27 кастрычніка – 105 гад...   4.10.2016, 9:39
- - Admin   Свет паэзіі Анатоля Вярцінскага 18 лістапада – 85...   3.11.2016, 7:49
- - Admin   Нязгасная зорка на беларускім небасхіле 9 снежня ...   2.12.2016, 9:02
- - Admin   Мудрае ў самім жыцці 1 студзеня – 70 гадоў з дня ...   3.2.2017, 7:37
- - Admin   Светлы воблік паэта 25 лютага – 60 гадоў з дня на...   3.2.2017, 9:34
- - Admin   Адкрываючы таямніцы айчыннай гісторыі 10 сакавіка...   1.3.2017, 8:34
- - Admin   Шляхам Алеся Жука 1 красавіка – 70 гадоў з дня н...   3.4.2017, 7:53
- - Admin   “Пад небам першага спаткання…” 11 мая – 70 гадоў...   2.5.2017, 7:49
- - Admin   “Сейбіт на ніве нацыянальнай культуры” 14 чэрвен...   1.6.2017, 9:54
- - Admin   Яго імя носіць наша бібліятэка 7 ліпеня – 135 га...   6.7.2017, 8:53
- - Admin   Сапраўдны… Беларускі… Народны… 4 жніўня –100 гад...   31.7.2017, 13:36
- - Admin   “Прайсці праз вернасць” 17 верасня – 105 гадоў з ...   1.9.2017, 8:29
- - Admin   “Паэт з планеты хараства” 10 кастрычніка – 60 год ...   2.10.2017, 13:12
- - Admin   Вялікі дойлід нацыянальнай культуры 3 лістапада – ...   31.10.2017, 11:07
- - Admin   Святло хараства і дабрыні 22 снежня – 95 гадоў ...   29.11.2017, 13:48
- - Admin   Калі мы ўсе – адна радзіна Калі мы ўсе – адна рад...   4.1.2018, 15:15
- - Admin   Паклон удзячных нашчадкаў 4 лютага – 210 гадоў ...   1.2.2018, 7:28
- - Admin   Слязой не спачувайце вы… 18 сакавіка – 100 гадо...   1.3.2018, 9:35
- - Admin   Душой прамоўленае слова 5 красавіка – 75 гадоў ...   30.3.2018, 8:07
- - Admin   Кнігі для першапраходцаў і адкрывальнікаў 10 м...   2.5.2018, 7:33
- - Admin   З росных сцяжын 15 чэрвеня – 60 год з дня нарадж...   1.6.2018, 7:02
- - Admin   Нябесны сланечнік 11 ліпеня – 60 гадоў з дня нар...   4.7.2018, 7:29
- - Admin   Сёння з вамі 25 жніўня – 65 гадоў з дня нараджэ...   31.7.2018, 8:09
- - Admin   Вечны змагар за праўду Сяргей Грахоўскі, нарадз...   3.9.2018, 8:20
- - Admin   Вечны вандроўнік 13 кастрычніка спаўняецца 1...   1.10.2018, 6:29
- - Admin   Сваёй хадой 1 лістапада спаўняецца 85 гадоў з д...   31.10.2018, 9:07
- - Admin   Геній памежжа культур. Адам Міцкевіч – імя гучнае...   3.12.2018, 7:09
- - Admin   Летуценнік з Карпілаўкі Ядвігін Ш. – адзін з пач...   2.1.2019, 8:41
- - Admin   Голас душы і сэрца 3 лютага - 75 гадоў з дня нар...   31.1.2019, 6:55
- - Admin   Кастусь Цвірка і “Беларускі кнігазбор” 28 сакав...   28.2.2019, 10:18
- - Admin   Праца красіць і славіць 26 красавіка – 120 гад...   22.3.2019, 14:12
- - Admin   Яго называлі беларускім Ясеніным Сярод прадстаў...   30.4.2019, 14:05
- - Admin   Ён абараняў ісціну 19 чэрвеня – 95 гадоў з дня н...   3.6.2019, 8:15
- - Admin   Адзін з нашчадкаў шляхетнага роду 15 ліпеня – 410 ...   1.7.2019, 8:07
- - Admin   Святлейшы пілігрым 2 жніўня – 470 гадоў з дня нар...   1.8.2019, 8:03
- - Admin   “Я абараняў ісціну…” 12 верасня – 90 гадоў з дня ...   3.9.2019, 9:39
- - Admin   Сакрэты шчасця, або выхаванне літаратурай 15 кас...   1.10.2019, 9:57
- - Admin   Дух горкай і гордай зямлі 2 лістапада – 110 гадо...   31.10.2019, 13:08
- - Admin   Поле трывогі і роспачы 21 снежня – 85 гадоў з дня...   2.12.2019, 8:21
- - Admin   Жывыя старонкі гісторыі 1 студзеня – 75 гадоў з д...   9.1.2020, 14:44
- - Admin   Аб чым шумелі сосны 16 лютага – 90 гадоў з дня ...   31.1.2020, 14:56
- - Admin   Дудка грае – ён жывы 21 сакавіка – 180 гадоў з ...   3.3.2020, 10:34
- - Admin   Ведаю як мне жыць 24 красавіка – 100 гадоў з дня...   31.3.2020, 15:07
- - Admin   Незабыўны Пятрусь Усцінавіч 25 чэрвеня – 115 гад...   1.6.2020, 10:02
- - Admin   Зорка – слова жаночага роду! 5 ліпеня – 50 г...   1.7.2020, 8:35
- - Admin   Златавуст з Турава Кірыла Тураўскі — адзін з самы...   1.10.2020, 13:42
- - Admin   Быў! Ёсць! Буду! 26 лістапада – 90 ...   2.11.2020, 8:32
- - Admin   “Выток і свет мой…” 10 снежня – 90 гадоў з дня на...   2.12.2020, 8:00
- - Admin   Голас нескаронага народа 30 студзеня – 100 гадоў ...   4.1.2021, 10:20
- - Admin   Сын зямлі палесскай 8 лютага – 100 гадоў з дня ...   1.2.2021, 8:08
- - Admin   Цеплыня ў сэрцы, глыбіня ў душы, блізкасць да Бога...   26.2.2021, 13:54
- - Admin   “У душы… міласць да краю свайго” 23 красавіка –...   31.3.2021, 10:22
- - Admin   Я пішу для дзяцей і пра дзяцей 16 мая – 110 гадоў ...   30.4.2021, 14:02
- - Admin   Чысцейшая сутнасць душы чалавечай Ажэшка (дзявоч...   31.5.2021, 15:09
- - Admin   Элаіза Пашкевіч. Цётка ўсіх беларусаў 3 - 145 г...   2.7.2021, 7:30
- - Admin   Свечка на золкім небе 18 жніўня - 70 годоў з дня...   3.8.2021, 7:06
- - Admin   Ніл Гілевіч: “Мой усім вам паклон зямны…” 30 ве...   1.9.2021, 8:34
- - Admin   Я – Іван з Беларусі 21 кастрычніка - 100 гадоў з ...   1.10.2021, 7:18
- - Admin   “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…” 18 лістапада –...   5.11.2021, 7:28
- - Admin   “Нязгасная зорка беларускай зямлі” 9 снежня – 13...   2.12.2021, 7:20
- - Admin   Майстар 1 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Ге...   3.1.2022, 7:10
- - Admin   Светла воблік паэта 25 лютага – 65 гадоў з дня ...   1.2.2022, 7:28
- - Admin   Адвечны крыж 11 сакавіка – 120 год з дня нараджэ...   1.3.2022, 9:04
- - Admin   Гэта ўсё сапраўднае 1 красавіка – 75 гадоў з д...   19.4.2022, 9:42
- - Admin   Калі душа адценні ўсе ўвабрала 11 мая – 75 гадоў ...   4.5.2022, 7:06
- - Admin   Пра Еўфрасінню распавядаюць… 5 чэрвеня – Дзень п...   1.6.2022, 10:55
- - Admin   “Сучаснік назаўжды - Купала” 7 ліпеня – 130 гад...   11.7.2022, 11:17
- - Admin   І ён жыве… 4 жніўня – 105 год з дня нараджэння Я...   1.8.2022, 8:59
- - Admin   Мне пару крыл дало юнацтва… 17 верасня – 110 го...   15.9.2022, 8:53
- - Admin   Спасцігаючы горыч часу 7 кастрычніка – 90 гадоў з...   30.9.2022, 11:21
- - Admin   Вялікі дойлід нацыянальнай культуры (Якуб Колас) 3...   1.11.2022, 8:58
- - Admin   Святло хараства і дабрыні 22 снежня – 100 гадоў...   1.12.2022, 7:26
- - Admin   Жыццё заўжды бывае шчодрым 16 студзеня – 80 гадо...   3.1.2023, 8:02
- - Admin   Пякельная рэчаіснасць 18 лютага – 130 гадоў з дня...   31.1.2023, 9:08
- - Admin   Мужнасць салдата не старэе 18 сакавіка – 105 гад...   1.3.2023, 11:37
- - Admin   Душой прамоўленае слова 5 красавіка – 80 гадоў з д...   31.3.2023, 14:22
- - Admin   Свет зіхаціць прывабнаю красой 25мая – 85 гадоў з ...   2.5.2023, 8:10
- - Admin   Нябесная заступніца Айчыны 5 чэрвеня – Дзень памяц...   8.6.2023, 7:15
2 страниц V   1 2 >


Ответить в данную темуНачать новую тему
26 чел. читают эту тему (гостей: 26, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 4.11.2024, 23:56