Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
4.2.2016, 13:33
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Вялікі дар нашчадкам 8 лютага – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа (1921 – 1976), народнага пісьменніка Беларусі. Шырокае прызнанне як арыгінальны мастак празаічнага слова ў беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя атрымаў стваральнік “Палескай хронікі” Іван Паўлавіч Мележ. Ён нарадзіўся ў в. Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Сярэднюю школу закончыў на выдатна. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і адразу быў прызваны ў армію. З першага дня Вялікай Айчыннай вайны І.Мележ на фронце. У 1942 годзе ён быў цяжка паранены, пасля чаго атрымаў пасведчанне аб інваліднасці. Выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 г. – у Беларускім дзяржаўным універсітэце (знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой), дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 г. ужо ў Мінску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса “Полымя”, у апараце ЦК КП(б)Б. Больш за трыццаць гадоў працаваў І.Мележ у літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя працы, дзённікі, п’есы, раманы. Пачынаў І.Мележ з вершаў. Гэта былі сюжэтныя вершаваныя апавяданні з прыметна выражанай эпічнай формай развіцця. Хутка ён прыйшоў да свайго сапраўднага прызвання – прозы. Першае апавяданне на беларускай мове “Сустрэча ў шпіталі” было надрукавана ў 1944 годзе ў газеце “Звязда”. Раннія апавяданні і аповесці І.Мележа, якія адлюстравалі атмасферу пасляваенных гадоў, увайшлі ў зборнікі “У завіруху” (1946) і “Гарачы жнівень” (1948). З 1947 па 1952 г. пісьменнік працаваў над сваім першым вялікім эпічным творам – раманам “Мінскі напрамак”. У 1960-70-я гг. гэты твор быў перапрацаваны і стаў больш шматпланавым і маштабным па ахопе падзей, багатым на сапраўдныя народныя характары, праз якія пераканаўча паказаны героіка і трагедыя вайны. Доўга выношваў І.Мележ задуму свайго значнага твора – “Палескай хронікі”. Працаваць над ім пачаў з сярэдзіны 1950-х гадоў. У 1961 г. быў апублікаваны першы раман “Людзі на балоце”, дзе ўзнаўляецца жыццё палескай вёскі другой паловы 1920-х гг. з яе беднасцю, неўладкаванасцю быту, няроўнасцю сярод сялян, чуткамі аб землеўпарадкаванні і калектывізацыі, якія абудзілі ў людзей шмат роздумаў і хваляванняў. У 1962 годзе гэты твор быў адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Я.Коласа. Другі раман “Подых навальніцы” ўбачыў свет у 1965 г. За гэтыя кнігі І.Мележу была прысуджана Ленінская прэмія (1972). Раман “Завеі і снежань” (1976) аказаўся апошнім фактычна закончаным творам палесскай эпапеі. У трылогіі аўтар раскрыў сілу і хараство жыцця працоўнага беларуса, паказаў прыроду палескага краю, выявіў драматызм сацыяльна-грамадскіх працэсаў жыцця людзей у даваенныя гады, стварыў унутрана складаныя вобразы. На Беларускім тэлебачанні пастаўлены тэлеспектаклі паводле твораў пісьменніка, на студыі “Беларусьфільм” зняты мастацкія стужкі “Людзі на балоце”(1982, Дзяржаўная прэмія СССР, 1984 ) і “Подых навальніцы” (1983). Жыццю і творчасці пісьменніка прысвечаны дакументальны фільм “Іван Мележ” (1978). У яго роднай в. Глінішча дзейнічае літаратурны музей пісьменіка. У 1980 годзе ўстаноўлена Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І .Мележа. Бібліяграфія : 1. Мяснікоў А.Ф. Іван Мележ (1921 – 1976): праўда аб “Людзях на балоце” / Анатоль Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гіст. партр. / Анатоль Мяснікоў. – 2-е выд. дапрац.. – Мінск, 2009. – С. 290 – 293 2. Мележ Іван Паўлавіч (8.2.1921г. – 9.8.1976г) // 250 асоб Беларусі ў дыялогах культур = 250 people from Belarus in the dialogue of cultures / [рэд.: Т.Л.Пісарэнка, Л.У.Языковіч; пер. на англ. мову Л.М.Серады]. – Мінск, 2008. – С. 241 – 242 3. Мележ Іван Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т. 10 . – С. 271 – 272 4. Гнiламёдаў, У.В.. Iван Мележ: нарыс жыцця i творчасцi / У.В. Гнiламёдаў. - Мінск: Народная асвета, 1984. – 128 с. -(Народныя пiсьменнiкi БССР) 5. Гулецкая, Г.М. Жыццёвы и творчы шлях Івана Мележа / Гулецкая Г.М. // Беларуская мова і літаратура. - 2015. - № 1. - С. 32 - 36 6. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century. - Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM) 7. Аўласенка, I. Запаветы Івана Мележа / І. Аўласенка // Полымя. - 2014. - № 2. - C. 134 – 145 8. Паўлавец, Д. Вывучэнне "Палескай хронікі" І.Мележа: краязнаўчы аспект / Д. Паўлавец // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - № 11. - C. 49 – 52 9. Варанько, К. Матэрыялы да вывучэння біяграфій беларускіх пісьменнікаў у Х классе / К. Варанько // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - № 10. - C. 37 – 46 10. Сiнькевiч, Л. "Агні кахання. Ці вечныя яны?": любоўны трыкутнік у рамане І Мележа "Людзі на балоце" / Л. Сінькевіч // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - № 4. - C. 16 – 24 11. "А на зямлі яго не згасне свет": сцэнарый // Бiблiятэка прапануе. - 2011. - № 1. - C. 17 - 20 12. Жураўлёў, В. Дзе вера, дзе душа... / В. Жураўлёў // Настаўнiцкая газета. - 2011. - 5 лютага. - C. 10 13. Манкевич, Е. Он писал о вечном / Е. Манкевич, // Неман. - 2011. - № 2. - C. 218 – 221 14. Мятлiцкi, М. Мой Мележ / М. Мятліцкі // Полымя. - 2011. - № 2. - C. 145 – 154 15. Навумчык, М. Вывучэнне рамана І.Мележа "Людзі на балоце" / М.Навумчык // Беларуская мова i лiтаратура. - 2011. - № 4. - C. 11 – 13 16. 8 лютага - 90 гадоў з дня нараджэння І.П.Мележа (1921-1976), народнага пісьменніка Беларусі // Новыя кнiгi (дадатак). - 2010. - № 10. - C. 29 – 31 17. Іван Паўлавіч Мележ (1921-1976) // Полымя. - 2007. - № 6. - C. 171 – 187 18. Гараднiцкi, Я. Вобразы дарогі і падарожных у раманах "Палескай хронікі" Івана Мележа / Я. Гарадніцкі // Роднае слова. - 2003. - № 4. - С. 18 – 21 |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 22:26 |