Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
26.2.2016, 7:51
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Таямніца неўміручасці Кандрата Крапівы 5 сакавіка –120 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (1896 – 1991), драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўца, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, народнага пісьменніка Беларусі, Заслужанага дзеяча навукі Беларусі. Жыццёвы і творчы лёс мастака ўзаемапераплятаюцца, і дзесьці, на нейкім вітку, адбываецца так, што мастацкія тэксты пачынаюць ўздзейнічаць на лёс іх стваральніка. У гісторыі літаратуры такіх фактаў безліч. Не выключна, што разгадка таямніцы Кандрата Крапівы прыхавана ў створаных ім вершах, байках, п’есах. Сатырак, байкапісец, камедыёграф тварыў адметную мадэль мастацкага часу. Яе прысутнасць адчуваецца ўжо ў сатырычных вершах і байках, напісаных у 1920-я гг. Іх стваральнік надзелены асаблівай чуйнасцю да часу, якая дапамагла яму вылучыць у асяроддзі ўстойлівыя, неўміручыя аб’екты сатыры. Востры зрок, тая спецыфічная ўедлівасць, пякучасць, якую называюць яшчэ “крапіўніцкай”, хвосткая рыфма і сакаўны смех спрыялі таму, што байкі “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк”, “Саманадзейны конь” ды іншыя да сённяшняга часу завучваюцца на памяць і расцягваюцца на цытаты. Сучасны музычны гурт называе сябе “Жаба ў каляіне” і са смакам, у рокавай манеры выконвае знакамітыя радкі: І – скок Жабоцька смела Ды ў каляіну села. Тут колам – хрась!.. І кроў і гразь... ......................................... Пад кола, жаба, не падлазь. Сатырыкаў баяліся ва ўсе часы. Сентыментальная царыца Кацярына ІІ нямала слёз праліла з нагоды шпілек, якія адпускаў на яе адрас выдавец “Трутня” Мікалай Новікаў. Хоць прасцей ёй, здавалася, было не зважаць на аўтара або закінуць яго ў крэпасць. Не дужа ліберальныя рэжымы проста знішчалі сатырыкаў – маральна або фізічна. Сталін ва ўласцівай яму крывадушнай манеры абвясціў, што Саветам “патрэбны Салтковы да Гогалі”. І якраз у сталнскую эпоху былі знішчаны беларускія сатырыкі Андрэй Мрый, Леапольд Родзевіч, Анатоль Дзяркач. Крапіва ацалеў не таму, што быў больш асцярожны. Наадварот, ён, што называецца гуляў з агнём. Байкі “Дэкрэт”, “Мандат”, “Язычок”, “Казёл”, “Чорт” былі надзвычай смелыя і рызыкоўныя для свайго часу і захавалі вастрыню да сёння. Выратавала Крапіву ад масавых рэпрэсій яго шчасная доля і, можа, у нейкай ступені адчуванне часу, якое праяўлялася ў эксрэмальныя моманты. Яно і дало Крапіве магчымасць стварыць адну з самых вострасацыяльных камедый у надзвычай неспрыяльныя для сатыры 1930-я гг. Гэта камедыя “Хто смяецца апошнім”(1939), не меньш дальнабойная, чым байкі і сатырычныя вершы майстра. Ці меў Кандрат Крапіва нейкую далёкую стратэгічную задуму, калі пісаў гэты твор? Ці прадбачыў святло напрыканцы тунэля – той апошні смех, калі постсавецкае грамадства будзе развітвацца са змрочнай палітычнай спадчынай 1930-х гг.? Хутчэй за ўсё, тут адыграла ролю інтуіцыя мастака, які падсвядома адчуваў логіку гісторыі і не мог не здагадвацца, што адзін з пастулатаў гэтай логікі – усё праходзіць, усё змяняецца. Дальнабойнасць смеху і варыянтнасць трактоўкі вобразаў уласцівыя і незаслужана забытай і не ацэненай як след камедыі “Мілы чалавек” (1945). Твор гэты парадаксальным чынам выпадае з літаратурнага кантэксту часу, калі прынята было ўслаўляць Перамогу і адлюстроўваць “канфлікт паміж добрым і яшчэ лепшым”. Сатыра, скіраваная сваім вастрыём не супраць “фрыцаў” – кураедаў, а ў глабокі савецкі тыл, у горад Энск, выглядала “небяспенай”. Дыпламаваныя бараны, ганарыстыя парсюкі, махальнікі івановы, гарлахвацкія, жлукты, караўкіны не звяліся да сёння. Што паробіш? Крапіве не наканавана было зрабіць тое, чаго не зрабілі яго папярэднікі Арыстафан, эзоп, Брант, Свіфт, Салтыкоў-Шчадрын. За тыя некалькі тысячагоддзяў, што існуе сатыра, свет не ачысціўся ад брыды, не знішчылася ў ім метафізічнае ліха. На што здатная ў такім разе сатыра? Яна творыць альтэрнаціўную эстэтычную рэчаіснасць, своеасаблівую зону смеху, само існаванне якой пераконвае ў хіткасці зямнога ліха, якое трэба і можна перамагаць. Доўгажыхарства К.Крапівы звязана з яго аптымізмам, вітальнай сілай, імкненнем “перажыць” не самыя светлыя эпізоды савецкай рэчаіснасці. А яшчэ і тым, што ён дбаў пра неўміручасць сваіх твораў. Бібліяграфія: 1. Атрахович (Крапива) Кондрат Кондратович, белорусский писатель, ученый, общественный деятель // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биограф. справ. / сост. И.Н. Кулан [и др.]; под общ. ред. А.Н. Новикова. - Минск, 2014. - С. 35 2. Лаўшук, С.С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С.С. Лаўшук. - Мінск: Беларуская навука, 2002. - 254 с. 3. Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ - середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century. - Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM) 4. Пахомчык, Н. Беларуская вясковая проза на мяжы 1920-1930-х гг. / Н. Пахомчык // Полымя. - 2014. - № 8. - C. 167 – 176 5. Рагаўцоў, В. "Хто смяецца апошнім" Кандрата Крапівы / В. Рагаўцоў // Роднае слова. - 2014. - № 7. - C. 35 – 38 6. Сiнiца, Т.К. Кандрат Крапіва – байкапісец / Т.К. Сініца // Беларуская мова i лiтаратура. - 2014. - № 4. - C. 32 - 35 7. Ялатамцава, I. Крапіва каля дома... / І. Ялатамцава // Роднае слова. - 2013. - № 8. - C. 86 - 91 8. Клiмчук, I. Нястомны працаўнік / І. Клімчук // Бiблiятэка прапануе. - 2012. - № 3. - C. 12 - 16 9. Крамiнкiна, Т. Вобраз Тулягі ў камедыі Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім" / Т. Крамкіна // Беларуская мова i лiтаратура. - 2012. - № 11. - C. 22 - 25 10. Антановiч, К. Па два бакі "Брамы неўміручасці" / К. Антановіч // Культура. - 2011. - № 10. - C. 16 11. Васючэнка, П. Таямніца неўміручасці Кандрата Крапівы / П. Васючэнка // Роднае слова. - 2011. - № 3. - C. 5 - 9 12. Рублевская, Л. Музы баснописца / Л. Рублевская // Советская Белоруссия. - 2011. - 5 марта. - C. 10 13. Мiнкевiч, Л. Ніякая не пякучка! / Л. Мінкевіч // Народная газета. - 2011. - 5 сакавіка. - C. 14 14. Альфяровiч, А. Чытацкая канферэнцыя па п'есе Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім" / А. Альфяровіч // Беларуская мова i лiтаратура. - 2010. - № 10. - C. 43 – 46 15. Шмаянкова, Г. Жыццё і творчасць Кандрата Крапівы / Г. Шмаянкова // Беларуская мова i лiтаратура. - 2010. - № 10. - C. 47 - 50 16. Лычук, Л. Кандрат Крапіва. "Хто смяецца апошнім" / Л. Лычук // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - № 9. - C. 39 – 41 17. Мiшчанчук, М. Вывучэнне творчасці Кандрата Крапівы / М. Мішчанчук // Роднае слова. - 2007. - № 3. - C. 33 - 36 18. Атраховiч, А. Пра дзеда Кандрата / А. Атраховіч // Культура. - 2006. - № 9. - C. 15 19. Паталкоў, Ю. Адвечнасць, якая перамагае / Ю. Паталкоў // Роднае слова. - 2006. - № 11. - C. 12 - 16 |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:10 |