Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
5.4.2016, 7:44
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Этнакультурныя і прыродныя турыстычныя рэсурсы Гродзеншчыны і Сувальшчыны : энцыкл. давед. / рэд. В.Р. Карнялюк, І.І. Траццяк. – Гродна- Мінск, 2014. – 304 с.
У энцыклапедычным выданні прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць этнакультурнае і прыроднае багацце Гродзенскай вобласці і Сувальскага раёна Падляскага ваяводства ў тым ліку і Лідскага раёна. Упершыню пад адной вокладкай сабраны звесткі пра знакамітых народных майстроў, традыцыйныя святы, фальклорныя калектывы, помнікі народнага культавага дойлідства, асобна ахоўныя прыродныя тэрыторыі. Энцыклапедычнае выданне зарыентавана на спецыялістаў турыстычнай індустрыі, краязнаўцаў, студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцяў, усіх, хто цікавіцца турызмам беларуска-польскага замежжа. Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы : успаміны, артыкулы, прысвячэнні / уклад. Т.Шэляговіч. – Мінск : мастацкая літаратура, 2011. – 350 с. : іл. – ( Жыццё знакамітых людзей Беларусі). У кнігу ўвайшлі ўспаміны і артыкулы пра генія беларускай зямлі Максіма Багдановіча, які здолеў здзейсніць свой найвялікшы творчы подзвіг – стаць адной з першых зорак на небасхіле нацыянальнай паэзіі, аказацца ў цэнтры літаратурна-грамадскага руху Беларусі пачатку ХХ ст., застацца лепшым крытыкам і гістроыкам роднай літаратуры, яе класікам, выдатным перакладчыкам і празаікам. Вершы-прысвячэнні вядомых пісьменнікаў сплятаюць вянок гонару і пашаны М.Багдановічу. Янка Купала. “Мне сняцца сны аб Беларусі...” : успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы / уклад. Галіны Шаблінсай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 702 с.: іл. - ( Жыццё знакамітых людзей Беларусі). Выдавецства “Мастацая літаратура” працягваевыпуск бібліяграфічных кніг у папулярнай і прэстыжнай серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. У чарговай кнізе сабраны матэрыялы, якія раскрываюць перыпетыі жыццвага і творчага лёсу Песняра-прарока, заснавальніка новай беларускай літаратуры, першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта ўспаміны яго сучаснікаў: родных і блізкіх, пісьменнікаў і навукоўцаў, дзеячаў мастацства і культуры, кіраўнікоў і простых людзей, якія сустракаліся з Янкам Купалам. У выданне таксама ўключаны некаторыя афіцыйныя дакументы, лісты, артыкулы, якія тлумачаць асаблівасці гістарычнай эпохі, у якой выпала жыць паэту. Першыню друкуюцца тры раздзелы з манаграфіі першага біёграфа Янкі Купалы Льва Клейнбарта “Янка Купала. Вопыт характарыстыкі літаратурнай і біяграфічнай” (1929-1934) Шухман, Ю. І. Печи, камины и грили / Ю.И.Шухман. – Москва, 2014. – 160 с. [ил.]. – (Мастар Золотые руки) Цель книги – помочь читателям разобраться в особенностях различных конструкций и технологий сооружения печей и каминов, в каждом конкретном случае определиться с выбором проекта и способа его реализации (не обязательно традиционного), а также служит подспорьем в самой работе и самое главное – в творческом подходе к ней. Вирта, Т.Н. Родом из Переделкино / Татьяна Вирта. – Москва, 2012. – 320 с. Татьяна Вирта – дочь знаменитого советского писателя Николая Вирты – все детство и юность прожила в Переделкино. Это не просто знаменитое дачное местечко. Этот поселок, обладающий особым укладом и философией, в свое время был настоящей культурной столицей СССР. Именно там по-настоящему раскрывались те, кто был культурной элитой страны. Чуковский, Кассиль, Фадеев и многие-многие другие. Милые привычки, вечерние посиделки, непростые человеческие отношения, любовные драмы, головокружительные взлеты и поломанные судьбы – Татьяна Вирта описывает жизнь великих очень просто, по-соседски, что придает мемуарам необыкновенное очарование и искренность. Война и эвакуация глазами девочки; страшные, но очень яркие годы глазами подростка… Целая эпоха прошла через подмосковный дачный поселок. Бытовая история страны всегда самая интересная и правдивая. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 23:31 |