Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
31.5.2016, 16:24
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Каралева жывога слова 6 чэрвеня – 175 гадоў з дня нараджэння Элаізы Ажэшкі (1841 - 1910), польскай пісьменніцы. Элаіза Ажэшка (1841 -1910) пакінула вялікую творчую спадчыну: каля двухсот твораў розных жанраў. І светлую памяць, і шанаванне ў душах гарадзенцаў, яе сучаснікаў і іх нашчадкаў. Бо была не толькі вялікай пісьменніцай, але і гуманісткай, мецэнаткай. Дом Элаізы Ажэшкі ў Гародні на мяжы стагоддзяў стаў сапраўдным літаратурным салонам, месцам, што вабіла прадстаўнікоў культуры розных нацыянальнасцей. І, безумоўна, беларусаў, да якіх вялікая пісьменніца нашага краю і шчырая патронка для ўсіх гарадзенцаў мела вялікую прыхільнасць да прыніжаных і абражаных, якія, аднак, мелі высокі чалавечы гонар, спрадвечную культуру, але жылі часта ў глыбокай паняверцы. “Гэта была свядомая аўтарская пазіцыя – не толькі стварэнне нацыянальнага каларыту, а глыбокае разуменне народнага жыцця, суперажыванне гаротнаму і бяспраўнаму, але духоўна годнаму народу”. Пра тое сведчаць найлепшыя творы пісьменніцы: аповесці “Нізіны”, “Дзюрдзі”, “Хам”. Як пісаў Уладзімір Содаль: “Ажэшка, як ніхто да яе, апавядала свету пра беларусаў і Беларусь. Яна для нашага краю, як Гогаль для Украіны. Той быў сувязным паміж Украінай і Расіяй, а яна – між Беларуссю і Польшчай”. Выключную ролю ў фарміраванні светапогляду пісьменніцы адыгралі сялянская рэформа і нацыянальна-вызваленчая барацьба 1863-1864 гг. у Беларусі. Элаіза была не толькі сведкай, але і ўдзельніцай гэтай гераічнай барацьбы супраць расійскага самадзяржаўя. Элаіза Ажэшка пісала на польскай мове, але заняла ў гісторыі беларускай літаратуры асаблівае месца. Пісьменніца са спачуваннем і пашанай ставілася да працавітага беларускага народа, вывучала жыццё і побыт, любіла беларускія краявіды, сабрала багаты і арыгінальны фальклорны матэрыял. “Каралева жывога слова”, “Каралева польскай прозы і пакутлівай праўды” – такія высокія характырыстыкі даваў ёй Ф. Багушэвіч. Пра прыхільнасць паэта да вялікай гарадзенскай пані сведчыць верш-прысвячэнне “Яснавяльможнай пані Арэшчысе”, у якім ад імя беларускага люду выказаў шчырую ўдзячнасць і пашану за тое, што заглянула ў хату беларуса і ўбачыла там чалавека, якім часта пагарджалі, працягнула яму руку і выліла на паперы смутак ягонай душы. Бібліяграфія: 1. Kielak Anna Maria O kresovym zielnike Elizy Orzeszkowej = Келяк Ганна Марыя Пра крэсавы гербарый Элізы Ажэшкі / Ганна Марыя Келяк. – Варшава-Ліда, 2005. – 79 с. Пра жыццё і батанічныя захапленні Элаізы Ажэшкі. 2. Патракова, Л. Эліза Ажэшка: “З любасцю да зямлі і людзей” / Л. Патракова // Беларускі час. – 2014. - № 29. – С. 21. 3. Асиновский, С. Уроженцы Беларуси, вошедшие в польскую историю / С. Асиновский // Аргументы и факты. - 2013. - № 5. - C.145-156. 4. Петрушкевіч, А. Чэсць аддаць аўторцы…” / А. Петрушкевіч // Роднае слова. – 2011. - № 6. – С. 13 – 17. 5. Лявонава, Е. “Каралева жывога слова і пакутлівай праўды” / Е.Лявонава // Літаратура і мастацства. – 2010. - № 32. – С. 12. 6. Кашанкова, Л. Славутыя дяячкі Гродзеншчыны / Л. Кашанкова // Алеся. – 2010. - № 10. – С. 36 – 37. 7. Бутэвіч, А. Нечаканая Ажэшка / А. Бутэвіч // Звязда. – 2008. – 7 чэрвеня. – С. 4. 8. Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыіі Беларусі / І. Масляніцына // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. - № 1. – С. 45 – 49. 9. Буднік, І. Міневіцкія скарбы Элізы Ажэшкі / І. Буднік // Гродзенская праўда. – 2005. – 24 мая. – С. 3. 10. Казбярук, У. Беларускія перастварэнні Элізы Ажэшкі / У. Казбярук // Роднае слова. – 2003. - № 8. – С. 15-16. 11. Бічэль, Д. Над Нёманам / Д. Бічэль // Наша вера. – 2001. - № 2. – С. 33 – 36. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 2:41 |