Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.8.2016, 8:17
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Малітва за Беларусь 28 жніўня – 80 гадоў з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна (1936 - 2014), паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі. Так лёсава склалася, што Генадзь Мікалаевіч заўсёды лічыўся дзяржаўнікам – і за савецкім часам, калі зрабіў даволі ўражлівую для паэта кар’еру ў БССР, і за незалежным, калі хваляваўся і дбаў пра станаўленне нацыянальных чыннікаў Беларусі. І ў першым, і ў другім выпадку тое было менавіта праявай яго спадчыннай беларушчыны. Узначальваючы часопіс “Маладосць”, ён выводзіў у літаратурны свет лепшых маладых і вядомых ужо апальных аўтараў (друкаваў “Дажыць да світання”, “Воўчую зграю”, “Яго батальён” В. Быкава, а таксама гістарычна-нацыянальныя творы Уладзіміра Караткевіча). Кіруючы беларускім тэлебачаннем, “пад сурдзінку” праводзіў там не гучную, але мэтаскіраваную беларусізацыю, а ў час перабудовы рабіў першыя крокі да дэмакратызацыі і галоснасці аднаго з галоўных тады сродкаў масавой інфармацыі (першыя эфіры з апанентамі савецкай і камуністычнай улады). Г.Бураўкін быў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за свае адметныя зборнікі вершаў. На яго вершы напісаны такія вядомыя ў народзе песні, як “Белы снег”, “Зачараваная”, “Матылі”, “Малітва” , штовечаровая “Калыханка” і іншыя. Г. Бураўкін – захавальнік і прадаўжальнік класічных традыцый нашай нацыянальнай паэзіі. У яго творчасці няма адметных літаратурных адкрыццяў – ні ў форме, ні ў змесце, ні ў ідэйнай тэматыцы, як тое было ў Танка, Брыля, Быкава, Караткевіча. Але ў яго было шчырае прафесійнае служэнне сваёй паэтычнай Музе. Бібліяграфія: 1. Бураўкін Генадзь // Біябібліяграфічны слоўнік у 6 т. / рэдкал. І.Э. Багдановіч [і інш.] / - Мінск, 1992. – Т.1. – С. 395 – 416. 2. Барсток,М.М. Руплiвы поўдзень : Нарыс творчасцi Генадзя Бураўкiна / М.М. Барсток. - Мінск, 1984. – 173 с. 3. Галубовіч, Л. Ад Крыжоўкі - да зорак... / Леанід Галубовіч // Дзеяслоў. - 2014. - №6. - С. 276 – 282. 4. Садоўская, Л. Запатрабаваная паэзія : Прэзентацыя кнігі Генадзя Бураўкіна "Лісты да запатрабавання" / Л. Садоўская // Бібліятэка прапануе. - 2012. — № 1. — С. 7—12. 5. Коўтун, В. Са словам памяці жывой // Маладосць. - 2006. - № 8. - C. 132 - 134. 6. Давiдоўская, Л. Генадзь Бураўкін // Роднае слова. - 2005. - № 1. – С. 93 - 94. 7. Бугаёў, Д. "Матчына слова дапамагала мне..." // Полымя. - 2001. - № 8. - С. 206 – 231. фото Г. Бураўкіна |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:55 |