Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
4.10.2016, 9:37
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Канановіч, І.І. Старыя званы : аповесці, апавяданні / Іван Канановіч. – Мінск, 2015. – 365 с.
Проза Івана Канановіча глыбока псіхалагічная і мнагатэмная, створаная на крутым пераломе часу, калі гарадскі лад жыцця спрабуюць асэнсаваць і не могуць прыняць душой нядаўнія выхадцы з вёскі. Такая і новая кніга вядомага пісьменніка "Старыя званы", у якую ўвайшлі аповесці "Асобая зона", "Чорныя цені", "Майдан", апавяданні "Дачныя куры", "Прыватны выпадак", "Зора і Канарац", быль "Крынічка". У гэтых і іншых творах аўтар з веданнем справы даследуе і аналізуе супярэчлівыя сацыяльныя і этычныя праблемы сучаснасці. Кніга выдаецца з нагоды 70-годдзя Івана Канановіча, які больш за дваццаць гадоў працаваў рэдактарам прозы ў выдавецтве "Мастацкая літаратура". Камейша, К. Паміж кубкам і вуснамі : проза паэта / Казімір Камейша. – Мінск, 2015. – 351 с. Лірычныя запісы і мініяцюры, што сабраны ў гэтай кнізе, пісаліся на працягу многіх гадоў. Па іх лёгка прасачыць, якія падзеі спадарожнічалі аўтару, якія змены і зрухі адбываліся ў часе і як хутка, проста на вачах мяняліся самі людзі. З кнігі яскрава паўстаюць каларытныя постаці нашых сучаснікаў, аднагодкаў пісьменнікаў. Малюючы іх характары, аўтар шырока, з добрым густам выкарыстоўвае народны гумар, які шчодра рассыпаны па ўсім зборніку. Прываблівыя і запамінальныя ў К.Камейшы малюнкі і вобразы роднага яму Налібоцкага пушчанскага краю. Прыгодзіч, З.К. Постаці: гэткай шукаю цэлы век чэсці / З.К. Прыгодзіч. - Мінск, 2016. – 400 с. Кніга Зіновія Прыгодзіча “Постаці: гэткай шукаю цэлы век чэсці…” – трэці і заключны том трылогіі, якую пісьменнік стварыў пра вядомых, знакавых постацей беларускай культуры. Як і першыя два, трэці том таксама складаецца з дзесяці гутарак з нашымі слыннымі майстрамі літаратуры і мастацтва. Гэта гутаркі-эсэ, гутаркі-партрэты, гутаркі-нарысы, у якіх глыбока і разнабакова раскрываюцца характары вядомых асоб, іх духоўны і маральны свет, іх цікавыя, часам драматычныя лёсы. Дейкун, Р.В. Картошка – хлебу и любви присошка : книга прозы / Раиса Дейкун; пер. на рус. язык Р.В.Дейкун. – Гомель, 2013. – 180 с. Книга гомельчанки Раисы Дейкун «Картошка — хлебу и... любви присошка» заняла третье место на 4-м Берлинском международном литературном конкурсе «Лучшая книга года — 2014» . Это далеко не первая работа Раисы Дейкун, посвященная картошке. Над имиджем белорусского национального продукта писатель работает уже не первый год. За это время она выпустила книжки-сказки и раскраски для детей с главным героем Бульбастиком, а также добилась выпуска пробной партии игрушек на одной из гомельских фабрик. Гомельчанка уверена: картошка способна объединить широчайшую целевую аудиторию, потому что ее одинаково любят все — от колхозника и рабочего до министра и президента. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 2:43 |