Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
2.12.2016, 9:02
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Нязгасная зорка на беларускім небасхіле 9 снежня – 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча (1891 - 1917) паэта, класіка беларускай літаратуры, перакладчыка, літаратуразнаўцы, празаіка, крытыка і гісторыка літаратуры. Максім Багдановіч – гонар і боль нашай літаратуры. Жыццё яго было кароткім, як лістападаўскі дзень, і хмурным, быццам позняя восень. Толькі 25 вёсен сустрэў М. Багдановіч і назаўсёды застаўся для нас маладым. Але ж ён так многа зрабіў…І яшчэ больш не паспеў зрабіць. Яго імя ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю беларускай культуры. Кожнае пакаленне адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайны свет яго паэзіі. Ужо ў самім прозвішчы паэта – Багдановіч – прачытваецца Богам дадзены. М. Багдановіч – адзін са стваральнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы. Асноўнай яго заслугай з’яўляецца ўзбагачэнне беларускай літаратуры здабыткамі сусветнай культуры. Ён адзін з першых пачаў распрацоўку складаных вершаваных формаў (санет, актава, тэрціна, трыялет, рандо, скерца і інш.), імкнучыся сцвердзіць вялікія вобразна-выяўленчыя магчымасці беларускай мовы. З той жа мэтай М. Багдановіч заняўся мастацкім перакладам, узнаўляючы на роднай мове творы антычных, заходнееўрапейскіх і расійскіх аўтараў, а таксама ўзоры песень розных народаў свету. Нароўні з Янкам Купалам ён стаў заснавальнікам пейзажнай і інтымнай лірыкі ў нацыянальнай паэзіі; яго апавяданні знаходзяцца ля вытокаў нацыянальнай прозы; яго крытычныя даследванні шмат у чым прадвызначылі далейшы шлях развіцця беларускага літаратуразнаўства. Бібліяграфія. 1. Максім Багдановіч : энцыклапедыя / склад. І.У. Саламевіч, М.В. Трус. - Мінск : Беларус. Энцыкл. iмя П.Броўкi, 2011. - 608 с. 2. Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы : успаміны, артыкулы, прысвячэнні / уклад. Т.Э. Шэляговіч. - Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2011. - 350 с. - ( Жыццё знакамiтых людзей Беларусi). 3. Алейчанца, Ю. Наш Максім Багдановіч / Ю. Алейчанца // Звязда. – 2016. – 3 мая. – С. 12. 4. Тычко, Г. Мастацкая рэцэпцыя сусветнай класікі ў творчасці Максіма Багдановіча / Галіна Тычко // Роднае слова. – 2015. - № 11. – С. 5 – 8. 5. Трус, М. М. Багдановіч і рэвалюцыя 1905 – 1907 гг.: штрыхі да біяграфіі паэта / Мікола Трус // Роднае слова. – 2015. - № 12. – С. 4 - 8. 6. Кулікоўская, Т. Максім Багдановіч – чалавек, паэт, патрыёт / Т. Кулікоўская // Беларуская мова і літаратура. – 2012. - № 3. – С. 30 – 36. 7. Мацук, Ю. Знітаванне крэўнасцю, знітаванне Радзімай…” // Літаратура і мастацства. – 2012. - № 50. – 14 снежня. – С. 12. 8. Мышкавец, І. “Праглядзіце гэты томік…” / І. Мышкавец // Літаратура і мастацства. – 2013. - № 10. – 7 сакавіка. – С. 10. 9. Петрушкевіч А. Песняры чыстае красы: Максім Багдановіч і Алесь Салавей / А. Петрушкевіч // Роднае слова. – 2012. - № 7. – С. 3. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:44 |