Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
3.2.2017, 9:34
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3889 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Светлы воблік паэта 25 лютага – 60 гадоў з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова (1957 - 2004), паэта, лаўрэата літаратурных прэмій. Аўтар кніг паэзіі «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Вершы» (1997), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю» (2000), «Мы з братам» (2003), зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасмяротна. У 2012 годзе ў «Рэдакцыі газеты «Звязда» выйшаў зборнік выбраных твораў «Не знікай» (укладальнік Алена Пісьмянкова). Месца Алеся Пісьмянкова ў беларускай літаратуры адметнае. На яго вачах многія рэаліі адыходзілі ў нябыт, аднак паэт захаваў далучанасць да каранёў, увасобіў яе ў вершах – і пакінуў нам у спадчыну. Яго творчасць развівалася на стыку часоў, у пару перамен, прычым у пэўным анархізме да літаратурных тэндэнцый. Магчыма, гэта абумовіла ўнутраны канфлікт лірычнага героя, яго пранізлівы боль і светлы сум. У гэтым – прыгажосць і абаяльнасць паэтычнай спадчыны Алеся Пісьмянкова. Яго пазіцыя была натуральная і шчырая да апошняй кропкі. У любові да радзімы паэт прызнаваўся ціха, амаль малітоўна. Паэтычны талент асабліва моцна праявіўся ў яго невялікіх вершах і мініяцюрах. Люты ў валенкі абуты, Апрануты люты ў кажух. Люты спрабуе на лютні Апошні акорд завірух. Чуеце лютага лютню? У лютага слых абсалютны. Рытмічная карціна верша і сродкі мастацкай выразнасці родняць паэзію Алеся Пісьмянкова з фальклорнымі творамі. Нельга пакінуць па-за ўвагай і творы Алеся Пісьмянкова, напісаныя для дзяцей: “Заўзятары” (1993), “Ласуны-веселуны” (1996). Як успамінаюць сябры паэта, ён часта паўтараў вядомае: для дзяцей трэба пісаць як для дарослых, толькі яшчэ лепш. Яго кнігі вершаў для дзяцей таксама ўзбагацілі беларускую літаратуру – дзіцячую. Сёння роля дзіцячай літаратуры недаацэньваецца, але трэба памятаць, што густ і прыхільнасці чытача выхоўваюцца з самага дзяцінства. Прыгожыя, цікавыя дзецям, з густам і веданнем мовы напісаныя вершы адыгрываюць вялікую ролю ў выхаванні, яны фарміруюць павагу і цікаўнасць да нацыянальнай мовы і літаратуры. Алесь Пісьмянкоў член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры», лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998) за кнігу «Вершы», лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004, пасмяротна). Бібліяграфія 1. Письменков Алесь // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2008. – Т. 6. - С. 81. 2. Пісьмянкоў Алесь // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2001. – Т. 12. – С. 390. 3. Пісьмянкоў Алесь // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1987. – Т. 4. – С. 301. 4. Вішнеўскі, А. Шуміць лес, цвіце сад / А. Вішнеўскі // Беларуская думка.- 2007.- № 2.- C. 127 - 133. 5. Галубовіч, Л. Рыцар паэзii / Л. Галубовіч // Полымя.- 2005.- № 4.- С. 211 -216. 6. Яскевіч, А. "Трэба капаць крыніцу..." / А. Яскевіч // Роднае слова. - 2000.- № 4. - С. 13 - 17. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 19.11.2024, 4:02 |