Агляд беларускіх кніг |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Агляд беларускіх кніг |
2.9.2011, 8:21
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Барадулін, Р. Ксты.- 3-е выд., дап. / Рыгор Барадулін.- Мн.: Рым-Катал.парафія св.Сымона і св.Алены, 2009.-528с.:іл.
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў - моляцца хто як умее. «Ксты» - кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛША. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. «Каб на зямлі жыццю цяплей было» - не рабі другому зла, бо яно вернецца табе тым жа. «Не перажывеш нікога злосцю, Перамога чыніцца мілосцю». Рабі дабро - і Госпад за гэта аддзячыць табе. “Хай жа зло цябе не пераможа, Ты дабром яго перамажы” У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, -кніга «Ксты» вельмі важная, патрэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу. Кожны, хто яе прачытае, адродзіцца духам, бо яна - чыстая крыніца духоўнасці. Толькі дух, вера могуць узняць над прадоннем чалавека, нацыю. У Храме кахання: аповеці, апавяданні / уклад. Алесь Лесавік.- Мн.:Маст.літ, 2009.- 271с.- (Вера.Надзея.Любоў) Зборнік склалі аповесці і апавяданні Раісы Баравіковай, Уладзіміра Дамашэвіча, Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнкі і іншых сучасных празаікаў. Ва ўсіх творах даміуюць тэмы кахання, пошуку героямі сапраўдных маральна-этычных асноў і вартасцей жыцця, імкнення да чалавечага шчасця. Праўдзін, В. Нелюбімыя гінуць: проза / Віктар Праўдзін; прадм. В.Гардзея.-Мн.: Маст.літ., 2010.-375с.- (Залатое пяро) Віктар Праўдзін нарадзіўся ў 1955 годзе ў Лідзе. Тры гады адслужыў у ВМФ, больш 20 год аддаў службе у праваахоўчых органах. Пасля заняўся літаратурнай дзейнасцю і атрымаў шырокую папулярнасць як майстар дэтэктыва. У кнігу увайшлі надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і, ў значнай меры, сентыментальны раман “Нелюбімыя гінуць”, дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць “Эксгумацыя” і апавяданне “Па-чалавечы...” Федарэнка, А. Нічые: аповесці, раман / Андрэй Федарэнка.-Мн.: Маст.літ., 2009.-430с.- (Беларуская проза ХХІ стагоддзя). У кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа ўвайшлі аповесці “Нічые, “Вёска” і раман “Рэвізія”. Усе творы насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = Кіng Stakh`s wild Hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч; агул. рэд. У. Гілепа; уклад. У. Гілепа, С. Расолькі; прадм. і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча; маст. Ю. Якавенка. - Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. - 757 с. : іл. - На беларус, рус.. укр., англ. мовах. Уладзімір Караткевіч – гэта сімвал духоўнай культуры Беларусі. Яго творы раскрываюць душу беларускага народа, яго нацыянальую адметнасць. Раскрываюць праўду аб гісторыі краіны. У. Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт «Сівой легенды», абудзіў «Званамі Віцебска», пазнаёміў з «Маці ўрагану», «Кастусём Каліноўскім» і «Цыганскім каралём», хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», расказаў, як «У снягах драмае вясна», пагушкаў у «Калысцы чатырох чараўніц», а пасля павадзіў па «Чорным замку Альшанскім», навучыў, абмінаючы «Ладдзю роспачы», уцякаць ад «Дзікага палявання караля Стаха», нагадаў, што «Нельга забыць» ні «Матчыну душу», ні «Маю Іліяду», ні «Вячэрнія ветразі», захапляльна распавёў пра «Зямлю пад белымі крыламі» і цвёрда заявіў - «Быў. Ёсць. Буду». |
|
|
3.4.2017, 7:47
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Лаўрэш, Л. Маламажэйкаўская царква : гістарычны нарыс / Леанід Лаўрэш. – Гродна: “ЮрСаПрынт”, 2017 – 114 с.: іл.
Новая кніга Леаніда Лаўрэша “ Маламажэйкаўская царква” – гэта вынік скрупулёзнай, няпростай, адказнай і гэтак патрэбнай нашаму краю працы. Старонка за старонкай мы гартаем кнігу гісторыі Маламажэйкаўскай царквы даўжынёю ў 500 год. Мы знаёмімся з падзеямі і людзьмі – уладальнікамі Мажэйкава; “калятарамі” царквы (дабрадзеямі і самадурамі); са шматлікімі прэтэндэнтамі на сам храм і яго маёмасць, рэліквіі, землі; з дзяржаўнымі мужамі і мясцовымі чыноўнікамі, ад якіх залежыў лёс храма. Перад намі праходзіць цэлы шэраг прадстаўнікоў духоўнага саслоўя: ад вышэйшых царкоўных іерархаў да радавых святароў. Гісторыя Маламажэйкаўскай царквы – гэта не роўнае поле, як на першы погляд можа паказацца. На старонках гісторыі храма і на яго сценах, у яго сутарэннях, на могілках, у мясцовых паданнях – раны войн, вандалізм мясцовых Неронаў, ахвяры рэпрэсій. Не аднойчы бушавалі людскія жарсці вакол гэтай святыні. Гэта выданне будзе цікавым і карысным гісторыкам, спецыялістам па культуры, духавенству, аматарам мінуўшчыны, прыхаджанам і гасцям гэтай шанаванай святыні. Воронова, М. В. Любовь в режиме ожидания : роман / Мария Воронова. – Москва : Издательство "Э", 2016. – 312, [2] с. – (Большая любовь. Романы М. Вороновой) Врач-реаниматолог Лада со студенческой скамьи влюблена в Валентина Сумарокова, но он, ныне успешный бизнесмен, словно бы не замечает ее чувства. После смерти жены он один воспитывает дочь Аню. Лада — его верный друг и помощник, но и только... Аня заканчивает школу, и Лада замечает, что Сумароков заглядывается на подругу дочери - умницу и красавицу Катю. А за Ладой ухаживает Олег, водитель Сумарокова. Найдет ли она в себе силы отказаться от «любви в режиме ожидания» и начать новую жизнь с влюбленным в нее мужчиной? Гортнер, К. У. Тайна Тюдоров : [роман] / К. У. Гортнер ; [перевод с английского Александры Сагаловой]. – Санкт- Петербург : Азбука, 2016. – 352с. – (Женские тайны). Эпоха Тюдоров: войны, заговоры, интриги… Наверное, не было в истории Англии времени более смутного и тревожного, чем долгие десятилетия правления этой династии. Лондон, 1553 год. Тяжелобольной король Эдуард VI Тюдор доживает последние дни, и в королевстве назревает борьба за престол между потомками Генриха VIII. В эпицентре опасных событий случайно оказывается молодой оруженосец Брендан Прескотт. Хитроумный сподвижник блистательной принцессы Елизаветы Уильям Сесил вербует юношу на службу. Став шпионом, Брендан раскроет тайну собственного происхождения, которая окажется не только его тайной... Константинов, А. Д. Юность Барона : Обретения / Андрей Константинов. – Москва : АСТ, 2016. – 318с. – (Мастера криминальной прозы). Всем, кто смотрел легендарный телесериал «Бандитский Петербург», небезынтересно будет узнать, что один из ключевых персонажей фильма—старый вор в законе по прозвищу Юрка Барон, блестяще сыгранный Кириллом Лавровым, в молодости прошел через невероятнейшие жизненные испытания, которые в итоге и предопределили его трагический конец. А начиналось все еще в довоенном Ленинграде, когда подросток Юра был пионером, мальчиком из интеллигентной семьи. И его судьба могла сложиться совсем по-другому, кабы не крестный его матери, некогда персональный шофер самого Ленина, имевший неосторожность написать исключительно крамольную по тем временам рукопись... Итак: 1962 год. Совершив удачную квартирную кражу в столице, Барон уезжает в маленький провинциальный городок, где в годы войны затерялись следы младшей сестры Ольги. Барон не подозревает, что его бурным прошлым плотно заинтересовались не только в ленинградском уголовном розыске, но и на всемогущей Лубянке. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:10 |