Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.6.2017, 9:54
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Сейбіт на ніве нацыянальнай культуры” 14 чэрвеня – 150 гадоў з дня нараджэння Мітрафана Доўнар-Запольскага (1867, г. Рэчыца - 1934), гісторыка, этнографа, фалькларыста, літаратуразнаўца, эканаміста, аднаго з аснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі 2 (14 чэрвеня) 1867 года ў самым цэнтры Беларускага Палесся – ў Рэчыцы. Атрымаўшы “мясцовую” агульнаадукацыйную падрыхтоўку, паступіў у Кіеўскі універсітэт, які закончыў у 1894-м. Яго – памяркоўнага і разважлівага маладога чалавека – вабілі да сябе веды, нязведаныя таямніцы культуры і грамадскага стану, мінулага і будучыні Бацькаўшчыны… Гэтаму ён прысвяціў сябе – усяго без, астатку. Ён быў адным з першых распрацоўшчыкаў праблем нацыянальнага адраджэння Беларусі, даследчыку фальклору і этнаграфіі, народанасельніцтва і эканамічных адносінаў, іншых актуальных пытанняў развіцця беларускага грамадства. Публікацыі М. Доўнар-Запольскага па беларускай мове і літаратуры, гісторыі і этнаргафіі, фальклору і сацыялогіі ды і літаратурныя творы і сёння маюць актуальны і не пазнаны да канца сэнс і значэнне. Працы “Беларуская гаворка”, “Кароткі геаграфічны нарыс старажытнай Беларусі (у ІХ – ХІІ стст.)”, “Вялікдзень на Беларусі”, “Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку да смерці Уладзіміра Манамаха)”, “Статыстычныя звесткі аб Паўночна-Заходнім краі”, “Беларускае вяселле ў культурна-рэлігійных перажытках”, “Адносіны беларуса да зямлі”, “Заметкі з падарожжа па Беларусі”, “Да гісторыі Люблінскай уніі” і іншыя зноў і зноў сведчаць аб незвычайна шырокім кругаглядзе навукоўца, яго навуковых і грамадзянскіх інтарэсах. А яшчэ ж былі дзесяткі манаграфій, і сярод іх – “Гісторыя Беларусі”, “Нарыс гісторыі Крывіцкіх і Дрыгавіцкіх земляў да канца ХІІ стагоддзя”, “ В.М. Цяпінскі, перакладчык Евангелля на беларускую гаворку”, “Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах, “”Народное хозяйство Белоруссии, 1861 – 1914 гг.” і іншыя. Доўгі час імя і творы М.В. Доўнар-Запольскага былі не столькі пад забаронай, колькі пад забыццём. Толькі апошнімі гадамі сталі па новаму ацэньвацца маштаб ягонай дзейнасці і ўклад, зроблены ў навуку, культуру і адукацыю Беларусі, Расіі і Украіны. Важныя крокі па вяртанню памяці і навуковай спадчыны нашага славутага земляка зроблены на Беларусі: дзве навуковыя канферэнцыі аб ім прайшлі ў Мінску – у Нацыянальнай Акадэміі навук, а таксама ў БДУ. У 1994 г. нарэшце выйшла “Гісторыя Беларусі” і адразу стала рарытэтам. Увесь захоплены лёсам Беларусі, акрываўленай трыма рэвалюцыямі і першай сусветнай вайной, Мітрафан Доўнар-Запольскі першым абгрунтаваў магчымасць яе дзяржаўнай і эканамічнай аўтаноміі і тое, што народ валодае ўсімі неабходнымі рэсурсамі для свайго паўнацэннага развіцця. Бібліяграфія 1. Смалянчук, А. Ф. Беларуская гісторыя: знайсці чалавека / Алесь Смалянчук. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2013. — 155 с. — (Бібліятэка "Беларускі калегіюм") . 2. Тарас, А. Я. Мітрафан Доўнар-Запольскі : бацька беларускай гісторыяграфіі / Анатоль Тарас. - Мінск : Харвест, 2012. — 62, [2] с. — (100 выдатных дзеячоў беларускай культуры). 3. Лебедзева, В. М. Павел Дземідовіч - гродзенскі карэспандэнт М.В. Доўнар-Запольскага Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі (да 880-годдзя горада) : матэрыялы Міжнар. навук. канф. / В. М. Лебедзева — Гродна, 2008. — С. 454—459. 4. Варанько, К. Да 140-годдзя з дня нараджэння М. В. Доўнар-Запольскага / К. Варанько // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2007. — № 12. — C. 60—61. 5. Ільмоўская, І. Доўнар-Запольскі / І. Ільмоўская // Бібліятэка прапануе. — 2007. — № 1. — С. 21—23. 6. Кушнер, В. Стваральнік канцэпцыі беларускай нацыянальнай гісторыi / В. Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. —2004. — № 9. — C. 53—59. 7. Ліс, А. Мітрафан Доўнар-Запольскі — гісторык, этнограф, эканаміст, літаратуразнаўца [(1867-1934)] / А. Ліс // Роднае слова. — 2004. — № 2. —C. 9—11. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:55 |