Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
6.7.2017, 8:53
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Яго імя носіць наша бібліятэка 7 ліпеня – 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы ( 1982 – 1942), Народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. 5 жніўня 1945 года, Саўнарком БССР і ЦК КПБ прынялі Пастанову "Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы". У ліку іншых пунктаў быў і такі: "Прысвоіць імя Янкі Купалы гарадской бібліятэцы ў горадзе Ліда". (Рачыцкі, А. 3 імем паэта // Уперад. — 1982. — 3 крас.) 3 гэтай нагоды ў верасні 1946 года Ліду наведалі пісьменнікі Пятро Глебка, Валянцін Таўлай і Уладзімір Агіевіч, а таксама дырэктар музея імя Янкі Купапы Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (жонка Я. Купалы), каб прыняць удзел ва ўрачыстасці прысваення імя Янкі Купалы гарадской бібліятэцы. На агульнагарадскі сход, прысвечаны гэтай падзеі, што адбыўся вечарам 18 верасня, сабраліся рабочыя, інтэлігенцыя, навучэнцы педагагічнай вучэльні і школ горада, прыехалі жыхары навакольных вёсак. Былі тут і даклады, чыталіся вершы, прысвечаныя памяці песняра, Уладзіслава Францаўна падзялілася ўспамінамі пра "незабыўнага Янку". "Ад імя калектыву работнікаў і чытачоў бібліятэкі выступіла яе загадчыца Таццяна Жыгланава. Падзякваўшы за прысваенне ўстанове імя вялікага беларускага паэта і асветніка, яна запэўніла, што гэты высокі гонар будзе апраўданы практычнай працай па папулярызацыі неўміручых твораў Янкі Купалы, штодзённай барацьбой за далейшы культурны рост працоўных горада". (Рачыцкі А. 3 імем паэта). Рашэннем гарвыканкама ў той жа час вуліца Шкляная перайменавана ў вуліцу імя Янкі Купалы. I тады і цяпер яна прымыкае да ракі Лідзейкі. (Зараз на гэтай вуліцы знаходзіцца раённы Дом культуры). У 1955 годзе ў Лідзе адчыніўся новы тыпавы кінатэатр «Кастрычнік». Будынак былога кінатэатра аддалі гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы, на першым паверсе размясцілі дзіцячую бібліятэку. Пасля завяршэння ўсіх пераездаў загадчыца бібліятэкі Людміла Зялінская запрасіла ў Ліду на ўваходзіны жонку паэта Уладзіславу Францаўну. 29 чэрвеня 1956 года ў гарадскім Доме культуры адбыўся літаратурны вечар. На ім прысутнічалі паэты Міхась Калачынскі, Анатоль Астрэйка, Раман Сабаленка. Цётка Уладзя (У.Ф.Луцэвіч) падарыла гарадской бібліятэцы вялікі партрэт Янкі Купалы выкананы мастаком В.Волкавым., а таксама альбом “Беларускі народны арнамент”. На звароце тытульнага ліста альбома надпіс “Ад музея Янкі Купалы. У.Луцэвіч 29.VІ.56”. Гэта кніга захоўваецца ў чытальнай зале і сёння. Бібліяграфія: 1. Янка Купала і Лідчына: краязнаўчы бібліядайджэст / склад. Т. Зенюкевіч. – Ліда, 2007. – 20 с. 2. Хітрун, А. Дзе там, з-пад нябесся, нам дзякуе дзеяч: “Удзячны вам, Ліда! Ваш І.Д. Луцэвіч / А. Хітрун // Молодежный курьер (Гродно). – 2007. – 14 сентября. – С. 6. 3. Жалкоўскi, А. Лідскія сцежкі народнага песняра / А. Жалкоўскі // Лiтаратура i мастацтва. - 2007. - №32. - С.13 4. Мельнік, М.І. Янка Купала на Гродзеншчыне / М. І. Мельнік // Роднае слова. - 2007. - № 6. - C.74 – 78. 5. Мельнiк, М. Выходзіў на шпацыр па Мінску ў лідскіх галёшах Купала... / М. Мельнік // Лiдская газета. - 2005. - 25 чэрвеня. - C.4. 6. Янка Купала ў Лідзе // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Ліды і Лід. р-на. – Мінск, 2004. – С. 162. 7. Суднiк, С. Памятае Лiдчына Купалу або Iмя Купалы ў гiсторыi горада Лiды / С. Суднік // Наша слова. - 2002. - 26 чэрв. - C. 4. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 2:18 |