Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.9.2017, 8:29
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Прайсці праз вернасць” 17 верасня – 105 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка (1912–1995), народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Захоўваць вернасць – гэта заслуга, пазнаць вернасць – гэта гонар. Мары Эбнер-Эшэнбах Не кожны чалавек мае права на гэтыя словы. Максім Танк лічыў гэты паэтычны радок сваім жыццёвым крэда. Такім ён быў… На працягу многіх гадоў Максім Танк вёў дзённікі, дзе занатоўваў найбольш яркія ўспаміны. Гэтыя запісы з’яўляюцца значным дадаткам да творчасці і грамадскай дзейнасці Максіма Танка. Яны – сведкі таго, што дапамагло паэту “прайсці праз вернасць” . Голас незнаёмага можа здзівіць, Голас друга – на хвіліну спыніць, Голас любай – сагрэць сонцам лета, Голас маці – вярнуць з таго света. Максім Танк сваё жыццё асэнсоўваў з існаваннем самага роднага для яго чалавека – маці. Ён лічыў, што менавіта яна, сялянская жанчына Домна Іванаўна, дала яму магчымасць не толькі паявіцца на гэты свет, але і стаць асобай, якая, прыйшоўшы на Зямлю, набыла сэнс і веру. Таму ўпамінанне пра маці ў дзённіках паэта сустакаецца часта. Лю – так ён пяшчотна называе сваю жонку, сваю каханую. Любоў Андрэеўна прайшла ўсё жыццё побач з ім. І паэт быў удзячны ёй. У сваіх дзённіках паэт выказваў надзею: “Хацелася б напісаць пра вялікае каханне… Баюся толькі, што не змагу…” Але ж хіба не з’яўляецца яго любоўная лірыка доказам таго, што гэта мара спраўдзілася? …Я помню крылы вашых рук, Сукенку з воблакаў лятучых І басаножак гулкі стук На лесвічнай бетоннай кручы…. …А час зямны наш праміне, Згасіўшы сонца дыск на ўсходзе, - Дамовімся: ты – да мяне, Я – да цябе і ў снах прыходзіць. Пісьменніка цікавіла ўсё, яго біяграфія – гэта пошук вернасці. Маладосць Танка прайшла ў заходнебеларускім падполлі, дзе былі і арышты, і забарона яго твораў. Сталыя гады звязаны з працай у франтавым друку. Прыйшла да яго і слава, вядомасць, дарэчы, якімі ён ніколі не фанабэрыўся, толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Але і тады Танка мучыла сумненне: “Відаць, усе нашы лозунгі – суцэльнае пустазвонства, хоць і працягваем яшчэ ў іх верыць”. Незадоўга да адыходу Максім Танк прыгадаў усё лепшае, што ён зрабіў. У гэтым пераліку - і паэзія: такія думкі мог выказаць толькі вялікі філосаф: Простае шчасце людское, Так, як наша з табою, Пэўна, складаецца з солі, З хлеба сабранага ў полі, З поту, з дарожнага пылу, З роднага небасхілу, З дружбы мацнейшай ад смерці, З песні… І так мне здаецца: Каб з чаго іншага скласці, Дык ці было б яно шчасцем? Максім Танк праз усё жыццё пранёс Вернасць – сваёй маці, каханай, Радзіме, якую ніколі не губляў. Хада гэта была цяжкай. Таму, як вялікі Паэт і Грамадзянін, Максім Танк меў права на выдатныя радкі якія ён пакінуў нам: Я спытаў чалавека, Які прайшоў праз агонь, І воды, І медныя трубы: - Што самае цяжкае - На гэтым свеце? - І ён адказаў: - Прайсці праз вернасць. Бібліяграфія: 1. Танк Максім // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 15. – С. 423 – 424. 2. Танк Максім ( 4 (17).9.1912 г. – 7.8.1995 г.) // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур = 250 people from Belarus in the dialogue of cultures / [рэд.: Т.Л. Пісарэнка, Л.У. Языковіч; пер. на англ. мову Л.М. Серады]. – Мінск, 2008. – С. 238 – 239. 3. Арочка, М. М. Максім Танк, 1912 -1995 / М. М. Арочка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы; [рэдкал.: У. В.Гніламёдаў і інш.; навук. рэд.: У.В. Гніламёдаў, В.П. Жураўлёў]. 2-е выд. – Мінск, 2002. – Т. 3. – С. 312 – 348. 4. Калядка, С. “Бо толькі час можа даць паэту аб’ектыўную ацэнку…”: М. Танк у перапісцы / Святлана Калядка // Роднае слова. – 2011. - № 10. – С. 13 – 16. 5. Гніламёдаў, У. Над старонкамі паэзіі Максіма Танка / У. Гніламёдаў// Полымя. – 2006. - № 1. – С. 210 -222. 6. Бугаёў, Д.Я. Паэзія Максіма Танка / Дзмітрый Бугаёў. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 311 с. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:00 |