Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
2.10.2017, 13:12
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Паэт з планеты хараства” 10 кастрычніка – 60 год з дня нараджэння Леаніда Васільевіча Дранько-Майсюка, (нар. 1957), паэта. Як пяснар хараства, прыхільнік лірыкі тонкай пачуццёвасці, уражлівай эмоцыі і вобразнасці прыйшоў у беларускую літаратуру паэт Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк. Прыйшоў, каб сказаць сваё слова пра непаўторнасць імгнення і непахісную красу вечнасці, пра прыгажосць і каханне. Леанід Дранько-Майсюк – адзін з самых вядомых і папулярных беларускіх пісьменнікаў, чые вершы, паэмы, эсэ, апавяданні, крытычныя і літаратурныя артыкулы, пераклады, публічныя выступленні, тэксты песень, тэксты для тэатральных пастановак і музычных п’ес высока ацэненыя сучаснікамі. Статус выдатнага мастака, з плёнам якога звязваецца ўзровень развіцця ўсёй сучаснай беларускай літаратуры, Л. Дранько-Майсюк пацвердзіў сваімі кнігамі. Сярод іх – зборнікі вершаў “Вандроўнік” (1983; у 1984 г. з гэтай кнігай паэт быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР), “Тут” (вершы, паэмы, эсэ, 1990), “Цацачная крама” (“Кніжка для вялікіх і малых”, 2008), “Анёлак і я” (апавяданне, 2009), “Кніга для спадарыні Эл” (проза, вершы, п’еса, 2012) і іншыя. Пад вокладкамі ўсіх гэтых кніг, а таксама ў выдатных літаратурных партрэтах, напісаных Л. Дранько-Майсюком пра У. Дубоўку, Максіма Танка, М. Стральцова, Гіёма Апалінэра, іншых знакімітых асоб, чытач знойдзе цэлы свет, які варта назваць своеасаблівай семіясферай беларускай культуры. На вершы Л. Дранько-Майсюка створана шмат песень: “Восень у Версалі”, “З табою навечна”, “Ружа белая” (музыка А. Ціхановіча), “Еўфрасіння” (А. Балотніка), “Прынц і ружа” (М. Сацуры), “Полька беларуская” (І. Лусанка) і інш. Сам пісьменнік вылучыў пра сябе такія знакі : “ Мой лепшы твор – верш “Полька беларуская”, мая лепшая кніга – “Цацачная крама”, мой любы занятак – глядзець на кветкі…” Бібліяграфія 1. Дранько-Майсюк Леанід Васільевіч / / Танк Максім // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 199. 2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. Т. 4: [у 3 кн.], кн. 3 / [І. Л. Шаўлякова-Барзенка і інш. ; навуковыя рэдактары: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы". – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – С. 993 – 1018. 3. Базар, Н. Інтэртэкстуальныя элементы ў творах Леаніда Дранько-Майсюка / Наталля Базар // Роднае слова. - 2017. — № 3. — С. 18—20. 4. Грынкевіч, Я. Тры ўрокі сучаснай беларускай літаратуры на Лідчыне / Яраслаў Грынкевіч ; фота // Наша слова. – 2013. — 20 лістап. — С. 8. 5. Бадак, А. Паэт з планеты хараства / А. Бадак // Полымя. – 2007. – № 10. – С. 155 – 159 . |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 1:26 |