Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
29.11.2017, 13:48
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Святло хараства і дабрыні 22 снежня – 95 гадоў з дня нараджэння Алены Васілевіч (1922 ), беларускай пісьменніцы. Заслужаны работнік культуры БССР (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію “Пачакай, затрымайся…”. Алена Сямёнаўна Васілевіч увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры ХХ стагоддзя як пісьменнік аўтабіяграфічнай прозы. Нарадзілася ў в. Ліпнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1946). Пісаць А. Васілевіч пачала яшчэ студэнткай. У 1947 годзе на старонках часопіса “Беларусь” была апублікована невялічкая аповесць “У прастор жыцця” (пазнейшая назва “У прасторах жыцця”). З таго часу яе творы часта з’яўляліся ў газетах і часопісах, выходзілі асобнымі выданнямі. Асноўным жанрам пісьменніцы стала апавяданне. У цэнтры ўвагі - ваеннае і пасляваеннае жыццё людзей, праблемы іх асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей (аповесць “Шляхі-дарогі” (1950), зборнікі апавяданняў “Блізкія знаёмыя” (1954), “Падслухала сэрца” (1960) і інш.). Высока ацэнены крытыкай апавяданні і навелы “Горкі ліпавы мёд”, “Зімовая дарога”, “Падгор’е”. Майстэрства А. Васілевіч праявілася ў апавяданнях для дзяцей, якія пачынаючы з 1950-х гг. друкаваліся ў перыядычных выданнях, а потым увайшлі ў зборнікі “Заўтра ў школу” (1956), “Сябры” (1958), “Апавяданні” (1959). Казка “Калінкавая рукавічка” (1963) увайшла ў беларускую дзіцячую класіку. У большасці твораў шмат гульняў, забаў, прыдумак, мілых дзіцячых спрэчак. Адной з першых у беларускай дзіцячай літаратуры А. Васілевіч узняла трывожную, актуальную праблему душэўнага сіроцтва дзяцей (апавяданне “Шурка Рэмзікаў”), дзе распавядаецца пра вельмі непросты лёс падлетка, бацька якога не вярнуўся з вайны. Пісьменніца псіхалагічна тонка паказвае, што свет дзіцячай душы надзвычай складаны, а таму патрабуе асаблівай увагі, цеплыні, ласкі, дабразычлівай патрабавальнасці. Творчая індывідуальнасць А.Васілевіч асабліва ярка выявілася ў тэтралогіі “Пачакай, затрымайся..”, што асобным выданнем выйшла ў 1972 г. У яе ўвайшлі аповесці “Расці Ганька” (1966), “Доля знойдзе цябе” (1967), “Новы свет” (1968), “Пачакай, затрамайся…” (1970). У 1976 годзе тэтралогія была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР. Праз асабістае перадаюцца тут тыповыя рысы жыцця беларускай вёскі 1920-30-х гг. Па-мастацку ўзноўлены пейзажы, характэрныя асаблівасці побыту, працы, рытуалаў, беларускіх свят. Алена Сямёнаўна вядома таксама як публіцыст, нарысіст, крытык, майстар літаратурных партрэтаў, эсэ, аўтар беларускай дзіцячай літаратуры. Шмат гадоў А.Васілевіч уваходзіла ў склад Усесаюзнага савета па дзіцячай і юнацкай літаратуры. Бібліяграфія. 1. Васілевіч Алена Сямёнаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [ і інш.]. – Мінск. – 1997. – Т. 4. – С. 22. 2. Алена Васілевіч // Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі па спец. “Пачатковая адукацыя”, “Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць” / пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мінск. – 2008. – С. 395 – 417. 3. Алена Васілевіч / Т. М. Дасаева // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; [рэдкал.: У.В.Гніламёдаў і інш.; навук. рэд. У.В.Гніламёдаў, С.С. Лаўшук]. – Мінск. – 2002. – Т. 4., Кн.1. – С. 270 – 294. 4. Войткус, В. А. Алена Васілевіч. "Пачакай, затрымайся..." : (урок дадатковага чытання ў 7 класе) / В. А. Войткус // Беларуская мова і літаратура. — 2017. — № 3. — С. 6—9. 5. Дамброўская, С. Вывучэнне апавядання А. Васілевіч "Сябры" / С. Дамброўская // Беларуская мова i лiтаратура. — 2012. — № 1. — C. 23 — 26. 6. Шупенька, Г. Не стамляйся быць чалавечнай! ..: да юбілею Алены Васілевіч / Генадзь Шупенька // Роднае слова. – 2002. – № 12. – С. 4 – 6. 7. Яфімава, М. З-пад Коласава крыла / Маргарыта Яфімава // Полымя. – 2002. - № 11/12. – С. 301 – 314. 8. Халопік, С. “Краіна Ідылія заўжды са мной” / С. Халопік // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 29 кастр. (43). – С. 14. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:59 |