Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.2.2018, 7:28
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Паклон удзячных нашчадкаў 4 лютага – 210 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808 - 1884), паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Шмат яскравых старонак упісаў Дунін-Марцінкевіч у тэатральна-мастацкую спадчыну нашага народа. Самымі плённымі ў яго тэатральна-драматургічнай дзейнасці былі саракавыя – пяцідзесятыя гады. Раннія творы – лібрэта да аперэт “Чарадзейная вада”, “Спаборніцтва музыкаў”, “Рэкруцкі яўрэйскі набор” – да нас не дайшлі, засталіся толькі рэцэнзіі на пастаўленыя па іх спектаклі. Аперэта “Рэкруцкі яўрэйскі набор” была пастаўлена ў 1841 годзе ў гарадскім тэатры Мінска. В. Дунін-Марцінкевіч быў не толькі ініцыятарам пастаноўкі, але і выканаўцам адной з роляў. Музыку да аперэты напісаў С.Манюшка, які жыў тады ў Мінску. 9 лютага 1852 года адбылася прэм’ера камічнай оперы “Сялянка” (“Ідылія”), і на тэатральных падмостках адкрыта прагучала беларускае слова. У 1866 годзе В. Дунін-Марцінкевіч напісаў “Пінскую шляхту” – аднаактавую камедыю, у якой талент аўтара праявіўся яшчэ з большай і новай сілай. У жанравых адносінах яна блізкая да фарса-вадэвіля: тут многа сцэн камедыйна-бытавога плана, а дзеянне нярэдка суправаджаецца спевамі і танцамі. Камедыя “Пінская шляхта” ўвайшла ў залаты фонд айчыннай сатырычнай камедыяграфіі. Намаганнямі Дуніна-Марцінкевіча быў створаны першы беларускі тэатральны калектыў. У гісторыю беларускай культуры ён ўвайшоў пад назвай “Драматургічны гурток Дуніна-Марцінкевіча”. В. Дунін-Марцінкевіч напісаў вершаваныя апавяданні, аповесці, балады (“Гапон”, “Вечарніцы”, “Купала”, “Травіца брат-сястрыца” і інш.). Паэт шырока выкарыстоўваў фальклорныя вобразы і матывы, а таксама народныя песні, прыпеўкі, прыказкі, прымаўкі. Творы пісьменніка засведчылі пераход ад фальклорных і ананімных форм да сталай прафесіянальнай творчасці. В. Дунін-Марцінкевіч па праву носіць імя пачынальніка новай беларускай літаратуры, прафесіянальнай драматургіі, тэатра. Бібліяграфія 1. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Беларуская энцыклапедыя : у 18 . / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 260 - 261. 2. Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч : жыццё і творчаць / аўт-склад. Уладзімір Содаль; маст. Віктар Сташчанюк. – Мінск : Народная асвета, 1997. – 104 с.: іл. 3. Цвірка, К. Гладыята на арэне беларушчыны / Кастусь Цыірка // Камяні тых сядзібаў / Кастусь Цвірка. – Мінск, 2004. – С. 233 – 240. 4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808 -1884) // Пачынальнікі : з гіст.-літ.матэрыялаў ХІХ ст. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я.Купалы; уклад Г. В. Кісялёў. – 2-е выд. – Мінск, 2003. - С. 109 – 172. 5. Янушкевіч, Я. Патрыярх з Малой Люцінкі / Язэп Янушкевіч // За архіўным парогам : беларус. літаратура ХІХ –ХХ стст. У святле архіўных пошукаў / Язэп Янушкевіч. – Мінск, 2002. – С. 3 – 60. 6. Карпук, Н. Жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча. Гісторыя камедыі "Пінская шляхта" / Н. Карпук // Беларуская мова i лiтаратура. - 2013. - № 1. - C. 30-34. 7. "Жыве паміж намі дудар наш..." [электронны каталог] : да 200-годдзя з дня нараджэння Віцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884) ; Нац. б-ка Беларусі ; склад. В. А. Грынкевіч і інш. ; рэд. Л. В. Гарбачова //. - Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2008. - 1DVD-ROM. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 2:08 |