Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.3.2018, 9:35
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Слязой не спачувайце вы… 18 сакавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Пранузы (1918 - 2007), паэта, перакладчыка. Паэт-франтавік, які праз усю вайну пранёс сваю любоў да роднага краю, да радзімы, да непаўторнай вёскі Вылева на крутым беразе маляўнічай Іпуці, дзе ён нарадзіўся і дзе прашумелі неспакойнымі хвалямі яго дзіцячыя і юнацкія гады, да незабыўнага мястэчка Добруш, у якім ён скончыў дзесяцігодку, да горада свайго юнацтва Гомеля, дзе ён вучыўся на літаратурным факультэце педінстытута імя В.Чкалава і здаваў дзяржаўныя экзамены пад грукат нечаканай вайны, якая вогненнай навалай, несучы смерць і разбурэнні імчала на ўсход. Гвардзеец Паўлюк Прануза ў 1942 годзе напісаў верш “Калі мяне падкосяць кулі…” Аб чым ён просіць баявога сябра? Хоча, каб той паведаміў матулі, што ён не прйдзе на пабыўку. І просіць, каб адаслалі на радзіму лісты з яго паходнага блакнота, на якіх напісаны вершы. Паэт жадае, каб слязой не спачувалі яму: Уважліва чытайце вершы – І я паўстану, як жывы. Тысячу вёрст прайшоў Паўлюк Прануза пад свінцом, у бясснонні. Шлях круты, але і пройдзены прама, сумленна і смела. Сведчанне таму – ордэн Славы, ордэн Айчыннай вайны, медалі. А яшчэ – франтавыя сшыткі з вершамі, якія выліліся ў першыя паэтычныя кнігі. Асноўныя зборнікі паэта: «Разгневаная зямля» (1946), «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974). Склаў зборнік вершаў і ўспамінаў пра свайго сябра паэта-франтавіка Міколу Сурначова «Акопны спеў» (1986). Перакладаў з рускай, украінскай і польскай моў. Як пажыццёвы педагог, як улюбёнец у прыроду і свет Божы, паэт не мог не ўвайсці ў храм Дзяцей. З любоўю напісаны ім кнігі для дзяцей : «Добры дожджык» (1960), «Я вясну малюю» (1962), «Ручаёк» (1969) і інш. (усяго каля дваццаці). Да 85-годдзя паэта ў 2003 годзе выйшаў зборнік выбраных вершаў для дзяцей «Акуніся ты ў крыніцу», які ўпрыгожаны дзіцячымі малюнкамі. Бібліяграфія: 1. Паўлюк Прануза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2001. — С. 13. 2. Лiпскi, У. "Слязой не спачувайце вы..." / Уладзімір Ліпскі // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — № 19. — C.15. 3. Маляўка, М. Вайна забірае салдат : светлай памяці Паўлюка Пранузы : [верш] / Мікола Маляўка // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — № 19. — C.15. 4. Міклашэўскі, Я. Паэт і настаўнік / Яўген Міклашэўскі // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — № 19. — C.15. 5. Напрамак: Беларусь - рэйхстаг : паэты Паўлюк Прануза і Пятро Прыходзька вызвалялі нашу Рэспубліку і распісаліся на рэйстагу // Лiтаратура i мастацтва. — 2004. — 2 ліпеня. — C. 4. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:58 |