Обзор мероприятий 2018г, Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам Опции V |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Обзор мероприятий 2018г, Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам Опции V |
12.1.2018, 15:53
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
С мероприятиями, прошедшими в 2017 году Вы можете ознакомится перейдя по >>ССЫЛКЕ<<
|
|
|
27.3.2018, 10:52
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Выставачны праект “Праваслаўная кніга – шлях да духоўнасці” (да Дня праваслаўнага пісьменства) 16 сакавіка 2018 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Праваслаўная кніга – шлях да духоўнасці”, прымеркаванага да Дня праваслаўнага пісьменства. Дадзены праект быў рэалізаваны сумеснымі намаганнямі Мінскай духоўнай семінарыі, Лідскай епархіі і дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”. Урачыстае адкрыццё падзеі распачалося малебнам, які ўзначаліў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый з удзелам духавенства Лідчыны. Гасцямі свята сталі прадстаўнікі мясцовай улады: старшыня раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш, намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк, начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Ірына Рабец. Сабраліся жыхары горада, супрацоўнікі бібліятэк і ўстаноў адукацыі, увогуле – усе тыя, хто спадарожнікам па жыцці лічыць кнігу і з вялікай павагай адносіцца да мудрасці кніжнага слова. Цэнтральнай падзеяй урачыстасці стала выстава старадрукаванай і сучаснай праваслаўнай кнігі. Сёлета гэта выстава стала сапраўды унікальнай, дзякуючы ўдзелу ў ёй надзвычай рэдкіх і каштоўных старадрукаў з царкоўна-археалагічнага фонду Мінскай духоўнай семінарыі. Упершыню былі дастаўлены ў Ліду і сталі даступныя шырокаму колу наведвальнікаў кнігі ад пачатку рускага кнігадрукавання, а таксама выданні 17-18 стагоддзя, сінадальнай эпохі, да 1917 года. Бадай, самы унікальны экспанат – “Апостал”, помнік рускага кнігадрукавання, выдадзены дыяканам Іванам Фёдаравым у 1574 годзе ў Маскве. У наведвальнікаў выставы была магчымасць не толькі пабачыць рарытэт, але і дакрануца да яго, пагартаць, адчуць дух таго часу. Не меншай увагі вартае “Евангелле”, надрукаванае ў 1600 годзе ў Вільні ў тыпаграфіі братоў Кузьмы і Лукі Мамонічаў. Быў сярод экспанатаў выставы яшчэ адзін “Апостал”, 1638 года, выданы бацькам і сынам Васілём і Фёдарам на маскоўскім друкаваным двары. Былі шырока прадстаўлены кнігадрукі 17 стагоддзя, асаблівай эпохі, азначанай рэвалюцыйнымі падзеямі ў выданні кніг. Вялікую цікавасць на выставе ўяўлялі некалькі стараабрадчых малітоўнікаў і зборнік павучэнняў, таксама 17 стагоддзя. У большасці гэта рукапісныя варыянты. 18 стагоддзе – пачатак сінадальнай эпохі – прадстаўляюць унікальныя выданні, сярод якіх – напрастольнае Евангелле, выдадзенае ў Пачаеўскай лаўры (Україна) у 1780 годзе. Цікавасць уяўлялі кнігі не толькі па сваім унутраным напаўненні, але і па знешнім афармленні – вокладкі многіх з іх выкананы з дрэва і абцягнуты скурай, а папера нават сёння пахне ладанам і воскам. Працягам Дня праваслаўнага пісьменства ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы стала сустрэча лідчан з выкладчыкам Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдатам багаслоўя, протадыяканам Генадзем Малеевым, якія выступіў з дакладам “Специфика аксиологических приоритетов у православных писателей XX века”. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 3:12 |