Обзор мероприятий 2018г, Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам Опции V |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Обзор мероприятий 2018г, Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам Опции V |
12.1.2018, 15:53
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
С мероприятиями, прошедшими в 2017 году Вы можете ознакомится перейдя по >>ССЫЛКЕ<<
|
|
|
26.4.2018, 8:57
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Навукова-практычная канферэнцыя “Лідчына: учора, сёння і заўтра” 25 красавіка 2018 гадоў у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыліся «Шостыя Лідскія Чытанні», у рамках якіх прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Лідчына: учора, сёння і заўтра”. Тэмы дакладаў і выступленняў прысвячаліся Году малой радзімы і 695-годдзю горада Ліды. Удзельнікамі канферэнцыі выступілі літаратары, гісторыкі і краязнаўцы Лідчыны, педагогі дзяржаўных устаноў адукацыі г. Ліды, музейныя і бібліятэчныя работнікі, якія займаюцца зборам краязнаўчай інфармацыі і фарміраваннем краязнаўчых рэсурсаў, ушанаваннем імёнаў вядомых землякоў; вывучэннем і папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны, развіццём народных традыцый і выхаваннем ў грамадзян любові да Айчыны. Гасцямі свята сталі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага выканаўчага камітэта Галіна Анатольеўна Ганчар і сакратар Лідскай епархіі протаіерэй Максім Цыгель. З прывітальным словам звярнуўся дырэктар ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” А.М. Мартынаў, каб пажадаць удзельнікам канферэнцыі плённай і творчай працы. Перш за ўсё прысутныя пазнаёміліся з праектнай дзейнасцю дзяржаўнай установы “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”, старшы навуковы супрацоўнік ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” Іода М.В. прадставіў даклад на тэму “Частная выставка как средство привлечения внимания к истории родного края”. Паэт, краязнавец, культуролаг, журналіст, рэдактар краязнаўчага часопіса “Лідскі летапісец” С.В. Суднік распавёў пра этнічную тапаніміку Лідскага края. Вялікую цікавасць у прысутных выклікала знаёмства з археалагічнымі помнікамі Лідчыны, якія прэзентаваў навуковы супрацоўнік ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” Пузаткін І.А. Вельмі зацікавіліся прысутныя выступленнем краязнаўца з аграгарадка Дворышча В.І. Кудла “Дварышчанскі край – наш лёс, боль, надзея”. Пра праектную дзейнасць ДУА “Лідскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі” распавяла загадчык аддзела краязнаўства Бразоўская Н.І. Лідская зямля багатая на таленты, дзякуючы якім культурная спадчына нашай малой Радзімы не толькі захоўваецца, але і папаўняецца. Папаўняецца новымі імёнамі, новымі шэдэўрамі, новымі ідэямі. Літаратурная спадчына Лідчыны не выключэнне. Вось ужо на працягу 51 года пры рэдакцыі “Лідскай газеты” актыўна вядзе працу літаратурнае аб’яднанне “Суквецце”. Настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА “СШ № 11 г. Ліды” Анашкевіч Н.М. распавяла пра даследчую працу «Літаратурнае аб’яднанне «Суквецце»: гісторыя і сучаснасць». Галоўны бібліёраф ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” Курбыка Г.Р. зрабіла агляд краязнаўчых выданняў “Светам кнігі Лідчына сагрэта”, прадстаўленай на аднаіменнай кніжнай выставе. Напрыканцы мерапрыемства старшыня аматарскага аб’яднання для людей сталага ўзросту “Кветкавод”, які дзейнічае пры Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы, Хейвец Наталля Яфімаўна прадэкламавала свой верш, прысвечаны гораду Лідзе. Па выніках канферэнцыі супрацоўнікамі ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” будзе выдадзены зборнік дакладаў па тэме “Шостыя Лідскія Чытанні. Лідчына: учора, сёння і заўтра”, які зацікавіць навучэнцаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:00 |