Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
4.7.2018, 7:29
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Нябесны сланечнік 11 ліпеня – 60 гадоў з дня нараджэння (1958) Валянціны Пятроўны Паліканінай, паэтэсы, журналіста, перакладчыка. Яе вершы – прадстаўніцы рускай славеснасці ў Беларусі – сапраўднае адкрыццё для чытачоў, аб’яднаных адным асаблівым пачуццём, пачуццём высокай паэзіі. Творы В. Паліканінай друкаваліся ў розных беларускіх і расійскіх выданнях, уключаны ў міжнародныя паэтычныя зборнікі, у анталогію “Современная русская поэзія Беларуси”. Яна з’яўляецца аўтарам кніг “Найдите время для любви…” (1998), “Две музы” (2000), “Свет неизбывный”(2003), “Память” і “От первого яблока” (2005), “Не сдавайся времени душа!”(2013) і інш. У апошнюю разам з вершамі ўключаны і празаічныя творы. Паэзія В. Паліканінай – асаблівы свет пачуццяў, перажыванняў, эмоцый, свет філасофскіх разважанняў. Яе вершы – гэта творы сапраўднага майстра слова, напоўненыя святлом дабрыні, надзеяй, любоўю да жыцця. На многія з іх беларускія кампазітары (Д. Далгаеў, Л. Захлеўны, А. Балашоў і інш. напісалі музыку. Песні на словы В. Паліканінай выконваюць беларускія артысты І. Афанасьева, В. Дайнэка, А. Ярмоленка, Я. Паплаўская і іншыя. Вялікую ўвагу надае пісьменніца грамадскай дзейнасці. Яна супрацоўнічае з Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца ганаровым членам Міжнароднага педагагічнага клуба, уваходзіць у склад журы розных фестываляў і конкурсаў. Шмат гадоў В. Паліканіна прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага саюза жанчын, з’яўляецца аўтарам слоў гімна гэтага аб’яднання. Яна член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза расійскіх пісьменнікаў і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў. Біяграфія В. Паліканінай уключана ў першую ў гісторыі краіны кнігу “Женщины Беларуси”. У 2006 годзе ўзнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” за кнігу вершаў “Живое зерно”. У 2007 годзе за вялікі ўклад у распаўсюджванне, вывучэнне рускай мовы і захаванне культурнай спадчыны, збліжэнне і ўзаемаабагачэнне культур нацый і народнасцей Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ўзнагароджана медалём А.С. Пушкіна. Бібліяграфія 1. Поликанина Валентина Петровна // Республика Беларусь: энциклопедия в 7 т. / гл. ред. Г. П. Пашков. – Минск, 2008. – Т. 6. – С. 147. 2. Поликанина Валентина Петровна // Женщины Беларуси = Women of Belarus / [ред. совет: Р. А. Давидович (пред.) и др.]. – Минск, 2003. – С. 155. 3. Иванов, А. В. Русская изящная словесность в современной Беларуси / А. В. Иванов // Русские в Беларуси / [сост. А.Н. Андреев]. – Минск, 2010. – С. 150 – 162. 4. Валентина Поликанина : «Лишь время проверяет нас на вечность» / беседовала Алла Соловьёва // Нёман. – 2013. – № 7. – С. 198 – 204. 5. Поликанина, В. Мир спасёт доброта / беседовала М. Николаева // Алеся. – 2008. – № 7. – С. 54 – 55. 6. Валентина Поликанина : “Найдите время для любви..” / бесед. Елена Беркутова // Женский журнал. – 2008. – № 2. – 24 – 25. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:27 |