Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4682 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы ![]() Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
|
![]() |
3.9.2018, 8:20
Сообщение
#2
|
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4682 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Вечны змагар за праўду Сяргей Грахоўскі, нарадзіўся 24.09.1913 у сяле Нобель Пінскага павета Менскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і.Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў мястэчку Глуск Магілеўскай вобласці. Працаваць пачаў у 1930 г. рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1935 г. скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. У 1936 г. быў рэпрэсіраваны, 10 гадоў знаходзіўся ў лагеры ў Горкаўскай вобласці. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Ўрэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946-1949). Быў паўторна арыштаваны і па ранейшым абвінавачванні высланы на вечнае пасяленне ў Новасібірскую вобласць, дзе працаваў настаўнікам. Пасля рэабілітацыі (19.10.1955) працаваў на Беларускім радыё (1956-1957 гг.), загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Бярозка» (1957-1959). Быў літаратурным кансультантам СП БССР (1959-1960), літаратурным рэдактарам часопіса «Вясёлка» (1960-1973), у 1973-1974 гг. — адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Сябра СП СССР з 1956 г. Першы верш надрукаваў у 1926 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выдаў нарыс «Горад маладосці» (1960), зборнік апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальныя аповесці «Рудабельская рэспубліка» (1968, паводле аповесці пастаўлены спектакль у 1968, твор экранізаваны ў 1972), «Суровая дабрата» (1977), аповесці «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігу ўспамінаў «Так і было» (1986). Выдаў кнігі для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972). У 1973 і ў 1983 гг. выдаваліся «Выбраныя творы» ў 2 тамах. Выступаў і як публіцыст. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). На беларускую мову пераклаў «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж.Верна (1937, з Ю.Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А.Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р.Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А.Блока (1980), кнігу лірыкі М.Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, Я.Райніса, С.Ясеніна, Лесі Ўкраінкі, П.Варанько, М.Забалоцкага, А.Твардоўскага, М.Ціханава, М.Ісакоўскага, Р.Гамзатава, А.Венцловы, Т.Масэнкі, М.Нагнібеды, У.Сасюры, Я.Судрабкална і іншых паэтаў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды». Бібліяграфія Грахоўскi, С. I. // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 5. – С. 416. Грахоўскi, С. I. // Культура Беларусі: энцыклапедыя : у 6 т. / галоўны рэдактар Т. У. Бялова. – Мінск, 2010. – Т. 3. – С. 200-201. Грахоўскi, С. I. // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн.: у 6 т. / [рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш.]. – Мінск, 1992. – Т. 2. – С. 245-257. Грахоўскi, С. I. // Беларускі фальклор: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2005. – Т. 1.: Акапэла-Куцця. – С. 361-362. Бельскі, А. І. Гуманістычны пафас паэзіі Сяргея Грахоўскага / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы: літ.-крыт. артыкулы / А. І. Бельскі. – Мінск, 2008. – С. 119–126. Гніламёдаў, У. В. Літаратура. Гісторыя. Свядомасць: гісторыка-літаратурны нарыс / Уладзімір Гніламёдаў, Мікола Мікуліч ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – С. 385. Мiшчанчук, М. I. Беларуская літаратура ХХ ст. [Тэкст]: вучэб. дапам.// М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. – Мінск: Вышэйшая школа, 2001. – С. 46–57. Алейнiк, Л. Сяргей Грахоўскі: старонкі біяграфіі: жыццё і творчасць С.Грахоўскага / Лада Алейнік // Полымя. – 2005. – №12. – C.164-166, 170-179. Баравікова, Р. “На грудку ў галавах пасадзіце шыпшыну” / Раіса Баравікова // Маладосць. – 2008. – № 9. – С. 18–25. Грахоўская, Т. Сяргей Грахоўскі і Алесь Розна: сябры – равеснікі–паэты / Таццяна Грахоўская // Маладосць. – 2013. – №7. – С. 97. |
|
|
|
Admin Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 5.1.2015, 9:47
Admin Князь Мікалай Радзівіл Чорны
4 лютага – 500 гадо... 6.2.2015, 15:02
sir.evgesok Добрый день честной компании!
Диву даюсь, чита... 10.2.2015, 10:41
Admin Паэт, адвакат, патрыёт
21 сакавіка – 175 гадоў з д... 9.3.2015, 10:07
Admin Славуты букварыст Анатоль Клышка
16 красавіка – 80... 26.3.2015, 15:38
Admin Слынны беларускі рамантык
12 мая – 210 гадоў з дн... 4.5.2015, 11:50
Admin Лідэр сучаснай беларускай драматургіі
6 чэрвеня –... 3.6.2015, 11:52
Admin Шчырая і мужная песня паэта
6 ліпеня – 110 год з д... 30.6.2015, 9:49
Admin Чайка з лётам арліным
9 жніўня – 105 годоў з дня ... 28.8.2015, 7:59
Admin З кагорты вайной ахрышчаных
12 верасня – 70 годо... 28.8.2015, 8:01
Admin Заслужаны для нашай бацькаўшчыны
10 кастрычніка –... 28.9.2015, 15:56
Admin Рыцар Беларусі
26 лістапада – 85 гадоў з дня нара... 2.11.2015, 7:53
Admin Абавязак маёй зямлі – мой абавязак
8 снежня – 80... 11.12.2015, 9:15
Admin Творчасць Уладзіміра Мулявіна – спадчына ўсяго нар... 1.2.2016, 10:54
Admin Вялікі дар нашчадкам
8 лютага – 95 гадоў з дня на... 4.2.2016, 13:33
Admin Таямніца неўміручасці Кандрата Крапівы
5 сакавіка... 26.2.2016, 7:51
Admin Праўдзівае слова і сёння кранае да слёз
23 красав... 5.4.2016, 7:28
Admin Лёс пакалення ў творчасці пісьменніка
15 мая – ... 2.5.2016, 8:33
Admin Каралева жывога слова
6 чэрвеня – 175 гадоў з дн... 31.5.2016, 16:24
Admin Подзвіг паэта-фалькларыста.
1 ліпеня - – 220 гад... 11.7.2016, 8:17
Admin Малітва за Беларусь
28 жніўня – 80 гадоў з дня н... 1.8.2016, 8:17
Admin Боль і сумленне Бацькаўшчыны
30 верасня – 85 гад... 31.8.2016, 15:48
Admin Права аблюбаваць слова…
27 кастрычніка – 105 гад... 4.10.2016, 9:39
Admin Свет паэзіі Анатоля Вярцінскага
18 лістапада – 85... 3.11.2016, 7:49
Admin Нязгасная зорка на беларускім небасхіле
9 снежня ... 2.12.2016, 9:02
Admin Мудрае ў самім жыцці
1 студзеня – 70 гадоў з дня ... 3.2.2017, 7:37
Admin Светлы воблік паэта
25 лютага – 60 гадоў з дня на... 3.2.2017, 9:34
Admin Адкрываючы таямніцы айчыннай гісторыі
10 сакавіка... 1.3.2017, 8:34
Admin Шляхам Алеся Жука
1 красавіка – 70 гадоў з дня н... 3.4.2017, 7:53
Admin “Пад небам першага спаткання…”
11 мая – 70 гадоў... 2.5.2017, 7:49
Admin “Сейбіт на ніве нацыянальнай культуры”
14 чэрвен... 1.6.2017, 9:54
Admin Яго імя носіць наша бібліятэка
7 ліпеня – 135 га... 6.7.2017, 8:53
Admin Сапраўдны… Беларускі… Народны…
4 жніўня –100 гад... 31.7.2017, 13:36
Admin “Прайсці праз вернасць”
17 верасня – 105 гадоў з ... 1.9.2017, 8:29
Admin “Паэт з планеты хараства”
10 кастрычніка – 60 год ... 2.10.2017, 13:12
Admin Вялікі дойлід нацыянальнай культуры
3 лістапада – ... 31.10.2017, 11:07
Admin Святло хараства і дабрыні
22 снежня – 95 гадоў ... 29.11.2017, 13:48
Admin Калі мы ўсе – адна радзіна
Калі мы ўсе – адна рад... 4.1.2018, 15:15
Admin Паклон удзячных нашчадкаў
4 лютага – 210 гадоў ... 1.2.2018, 7:28
Admin Слязой не спачувайце вы…
18 сакавіка – 100 гадо... 1.3.2018, 9:35
Admin Душой прамоўленае слова
5 красавіка – 75 гадоў ... 30.3.2018, 8:07
Admin Кнігі для першапраходцаў і адкрывальнікаў
10 м... 2.5.2018, 7:33
Admin З росных сцяжын
15 чэрвеня – 60 год з дня нарадж... 1.6.2018, 7:02
Admin Нябесны сланечнік
11 ліпеня – 60 гадоў з дня нар... 4.7.2018, 7:29
Admin Сёння з вамі
25 жніўня – 65 гадоў з дня нараджэ... 31.7.2018, 8:09
Admin Вечны вандроўнік
13 кастрычніка спаўняецца 1... 1.10.2018, 6:29
Admin Сваёй хадой
1 лістапада спаўняецца 85 гадоў з д... 31.10.2018, 9:07
Admin Геній памежжа культур.
Адам Міцкевіч – імя гучнае... 3.12.2018, 7:09
Admin Летуценнік з Карпілаўкі
Ядвігін Ш. – адзін з пач... 2.1.2019, 8:41
Admin Голас душы і сэрца
3 лютага - 75 гадоў з дня нар... 31.1.2019, 6:55
Admin Кастусь Цвірка і “Беларускі кнігазбор”
28 сакав... 28.2.2019, 10:18
Admin Праца красіць і славіць
26 красавіка – 120 гад... 22.3.2019, 14:12
Admin Яго называлі беларускім Ясеніным
Сярод прадстаў... 30.4.2019, 14:05
Admin Ён абараняў ісціну
19 чэрвеня – 95 гадоў з дня н... 3.6.2019, 8:15
Admin Адзін з нашчадкаў шляхетнага роду
15 ліпеня – 410 ... 1.7.2019, 8:07
Admin Святлейшы пілігрым
2 жніўня – 470 гадоў з дня нар... 1.8.2019, 8:03
Admin “Я абараняў ісціну…”
12 верасня – 90 гадоў з дня ... 3.9.2019, 9:39
Admin Сакрэты шчасця, або выхаванне літаратурай
15 кас... 1.10.2019, 9:57
Admin Дух горкай і гордай зямлі
2 лістапада – 110 гадо... 31.10.2019, 13:08
Admin Поле трывогі і роспачы
21 снежня – 85 гадоў з дня... 2.12.2019, 8:21
Admin Жывыя старонкі гісторыі
1 студзеня – 75 гадоў з д... 9.1.2020, 14:44
Admin Аб чым шумелі сосны
16 лютага – 90 гадоў з дня ... 31.1.2020, 14:56
Admin Дудка грае – ён жывы
21 сакавіка – 180 гадоў з ... 3.3.2020, 10:34
Admin Ведаю як мне жыць
24 красавіка – 100 гадоў з дня... 31.3.2020, 15:07
Admin Незабыўны Пятрусь Усцінавіч
25 чэрвеня – 115 гад... 1.6.2020, 10:02
Admin Зорка – слова жаночага роду!
5 ліпеня – 50 г... 1.7.2020, 8:35
Admin Златавуст з Турава
Кірыла Тураўскі — адзін з самы... 1.10.2020, 13:42
Admin Быў! Ёсць! Буду!
26 лістапада – 90 ... 2.11.2020, 8:32
Admin “Выток і свет мой…”
10 снежня – 90 гадоў з дня на... 2.12.2020, 8:00
Admin Голас нескаронага народа
30 студзеня – 100 гадоў ... 4.1.2021, 10:20
Admin Сын зямлі палесскай
8 лютага – 100 гадоў з дня ... 1.2.2021, 8:08
Admin Цеплыня ў сэрцы, глыбіня ў душы, блізкасць да Бога... 26.2.2021, 13:54
Admin “У душы… міласць да краю свайго”
23 красавіка –... 31.3.2021, 10:22
Admin Я пішу для дзяцей і пра дзяцей
16 мая – 110 гадоў ... 30.4.2021, 14:02
Admin Чысцейшая сутнасць душы чалавечай
Ажэшка (дзявоч... 31.5.2021, 15:09
Admin Элаіза Пашкевіч. Цётка ўсіх беларусаў
3 - 145 г... 2.7.2021, 7:30
Admin Свечка на золкім небе
18 жніўня - 70 годоў з дня... 3.8.2021, 7:06
Admin Ніл Гілевіч: “Мой усім вам паклон зямны…”
30 ве... 1.9.2021, 8:34
Admin Я – Іван з Беларусі
21 кастрычніка - 100 гадоў з ... 1.10.2021, 7:18
Admin “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…”
18 лістапада –... 5.11.2021, 7:28
Admin “Нязгасная зорка беларускай зямлі”
9 снежня – 13... 2.12.2021, 7:20
Admin Майстар
1 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Ге... 3.1.2022, 7:10
Admin Светла воблік паэта
25 лютага – 65 гадоў з дня ... 1.2.2022, 7:28
Admin Адвечны крыж
11 сакавіка – 120 год з дня нараджэ... 1.3.2022, 9:04
Admin Гэта ўсё сапраўднае
1 красавіка – 75 гадоў з д... 19.4.2022, 9:42
Admin Калі душа адценні ўсе ўвабрала
11 мая – 75 гадоў ... 4.5.2022, 7:06
Admin Пра Еўфрасінню распавядаюць…
5 чэрвеня – Дзень п... 1.6.2022, 10:55
Admin “Сучаснік назаўжды - Купала”
7 ліпеня – 130 гад... 11.7.2022, 11:17
Admin І ён жыве…
4 жніўня – 105 год з дня нараджэння Я... 1.8.2022, 8:59
Admin Мне пару крыл дало юнацтва…
17 верасня – 110 го... 15.9.2022, 8:53
Admin Спасцігаючы горыч часу
7 кастрычніка – 90 гадоў з... 30.9.2022, 11:21
Admin Вялікі дойлід нацыянальнай культуры (Якуб Колас)
3... 1.11.2022, 8:58
Admin Святло хараства і дабрыні
22 снежня – 100 гадоў... 1.12.2022, 7:26
Admin Жыццё заўжды бывае шчодрым
16 студзеня – 80 гадо... 3.1.2023, 8:02
Admin Пякельная рэчаіснасць
18 лютага – 130 гадоў з дня... 31.1.2023, 9:08
Admin Мужнасць салдата не старэе
18 сакавіка – 105 гад... 1.3.2023, 11:37
Admin Душой прамоўленае слова
5 красавіка – 80 гадоў з д... 31.3.2023, 14:22
Admin Свет зіхаціць прывабнаю красой
25мая – 85 гадоў з ... 2.5.2023, 8:10
Admin Нябесная заступніца Айчыны
5 чэрвеня – Дзень памяц... 8.6.2023, 7:15![]() ![]() |
| Текстовая версия | Сейчас: 17.4.2026, 13:30 |