Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
31.10.2018, 9:07
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сваёй хадой 1 лістапада спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка, пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа. Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык – адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай прозы другой паловы ХХ стагоддзя – прыйшоў у літаратуру ў 1950-я гг. Ён належыць да пакалення пісьменнікаў так званых шасцідзесятнікаў. Дэбютаваў В. Адамчык вершамі ў 1952 годзе, але пачаткам свайго творчага шляху сам пісьменнік і крытык лічаць 1957 год, калі былі надрукаваны першыя апавяданні “Свой чалавек” і “Даўняе, незабыўнае”. У хуткім часе выйшлі і першыя зборнікі прозы “Свой чалавек” (1958), “Млечны шлях” (1960), пазней – “Міг бліскавіцы”(1965), “Дзікі голуб” (1972) і іншыя. У жанры апавядання сфарміраваўся адметны і самабытны творчы стыль пісьменніка, акрэсліліся праблематыка яго твораў. У аснову многіх з іх пакладзены падзеі, факты з уласнай біяграфіі. Галоўным героем шматлікіх ранніх апавяданняў пісьменніка выступае юнак-рамантык, звычайны шукальнік нязведанага, загадкавага, таямнічага, блізкі да дасягнення шчасця, якое часта ў апошні момант аказваецца ілюзіяй. Сапраўдную вядомасць В. Адамчыку прынесла тэтралогія з раманаў “Чужая бацькаўшчына” (1977; Літаратурная прэмія імя І. Мележа, 1980), “Год нулявы” (1982), “І скажа той, хто народзіцца” (1985) – за гэтыя раманы Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа, 1988. У гэтых творах аўтар паказаў жыццё заходнебеларускай вёскі ў часы польскай і савецкай улады, у гады Вялікай Айчыннай вайны. Раманы звязаны адзінствам герояў, храналогіяй разгортвання падзей, якія адбываюцца ў гэтыя перыяды. Аўтар знайшоў новыя, нестандартныя падыходы да паказу складаных грамадскіх з’яў, выявіў тонкі псіхалагізм, глыбокае веданне штодзённага вясковага побыту і гутарковай народнай мовы. У час працы галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі “Беларусфільм” В. Адамчык напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў “Іван Мележ”, “Валянцін Таўлай”, “Дзядзька Якуб” і іншых. Паводле рамана “Чужая бацькаўшчына” быў зняты аднайменны мастацкі фільм. Ва ўсіх творах Вячаслава Адамчыка незалежна ад таго, які матэрыял у іх па-мастацку асэнсаваны, узняты агульнанацыянальныя праблемы. Пісьменніка хвалюе лёс Беларусі, яе народа, яго духоўных набыткаў і ўрону, яго заўтрашні дзень, тыя страты, якія неслі беларусы, каб родная зямля, дзе магілы прашчураў, была для кожнага не чужой Бацькаўшчынай. Бібліяграфія Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 1. – С. 93. Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2005. – Т. 1. – С. 37 – 38. Кузьміч, Н. Матывы дарогі і памяці ў апавяданнях Вячаслава Адамчыка / Наталля Кузьміч // Роднае слова. – 2009. - № 9. – С. 14 – 17. Дамброўская, Н. М. Проза Вячаслава Адамчыка: пачатак станаўлення / Н. М. Дамброўская // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2008. - № 3. – С. 75 – 79. Шчука, Ю. “Вочы поўныя жыцця…” : (малая проза В. Адамчыка) / Юрый Шчука // Полымя. – 2005. – № 4. – С. 199 – 205. Нячай, В. Вячаслаў Адамчык і беларускі экран / Вольга Нячай // Роднае слова. – 2003. – № 11. – С. 78 – 80. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2024, 23:44 |