Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
30.4.2019, 14:05
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Яго называлі беларускім Ясеніным Сярод прадстаўнікоў беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. вылучаўся непадобны на іншых, са сваім уласным голасам малады паэт Паўлюк (Павел Адамавіч) Трус. Ураджэнец вёскі Нізок Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Уздзенскі раён), Паўлюк Трус адным з першых, калі не першым, у беларускай паэзіі спалучыў у лірыцы паэтыку з унутраным перажываннем. Яго паэмы вызначаюцца лірычным ладам, задушэўнай узрушанасцю. Павел Адамавіч Трус пражыў усяго толькі чвэрць стагоддзя, але след, пакінуты ім у беларускай літаратуры, значны і адметны. У чым сакрэт прывабнасці вершаў паэта? Музыкальнасць, рамантычная квяцістасць, песенна-народны каларыт – усім гэтым найперш заварожвае, кранае Паўлюк Трус. Але, гэтае пачуццёвае і квяцістае наўрад ці настолькі б кранала, калі б у паэзіі Паўлюка Труса не было чалавечага, чалавеказнаўчага. Пры жыцці П.Труса многія чытачы, асабліва юнакі і дзяўчаты, называлі беларускім Ясеніным. І гэта невыпадкова, таму што ясенінскія матывы адчуваюцца ў многіх яго паэтычных творах. Яго шматлікія вершы прасякнуты шчырым, сакавітым, блізкім да народных песень лірызмам: Ой, пайду ў далячынь за сяло. Там, дзе жыта шуміць на паўзмежку. Там, дзе ў вішнях сяло расцвіло, Завіваюцца кветкамі сцежкі. Істотнае месца ў творчасці П. Труса займаюць інтымна-лірычныя вершы (“Я спаткаўся з табой”, “Пажлўклы клен”, “Навошта сэрца я параніў” і іншыя). Любоўная лірыка П. Труса – усхваляваная аповесць пра каханне, якое запаўняе ўсю істоту героя, пераўтварае яго, узвялічвае. Як пажоўкнуць лісты, Адцвітуць за акном, Як пагаснуць халодныя зоры, - Тады прыйдзе Яна, Што пакляўся даўно, І са мной ад душы пагавроыць. Паўлюк Трус разумеў сілу і папулярнасць рыфмаванага слова ў народзе, і жывучы тымі вялікімі зменамі, што ішлі ў паслякастрычніцкую вёску, будучы іх шчырым і натхнёным прапагандыстам, на пачатку свае творчасці нямала напісаў на патрэбу дня вершаваных прапагандысцкіх матэрыялаў, карэспандэнцый. Сёння даволі толькі прагледзець назвы (асобныя з іх, дарэчы, узняты на вышыню афарыстычнага выслоўя, крылатага лозунга), каб адчуць, чым жыла беларуская вёска, чым жыў паэт: “За каго мы ў Саветы галасуем”, “Камітэты дапамогі ставяць беднага на ногі”, “Ты спявай, іграй, музыка, пра сялянскую пазыку”, “Каб знаць навіны ўсяго свету – чытай газету” і іншыя. Тут і высокая палітыка, і антырэлігійная прапаганда. І такі, здавалася б, звычайны, але патрэбны клопат пра газету ў сялянскай хаце… Паэта не стала 30 жніўня 1929 года. Ён паехаў у вандроўку па Магілёўшчыне, дзе захварэў на брушны тыф. Выратаваць юнака ўрачам не ўдалося. Паўлюку Трусу было наканавана кароткае жыццё, на літаратурную дзейнасць адпушчана толькі сем гадоў. Аднак ён паспеў пакінуць адметны след у беларусай літаратуры. Дакументальная спадчына П.Труса захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Імем паэта названы бібліятэка на яго радзіме, вуліца ў Гомелі. Бібліяграфія: Трус Паўлюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2002. – Т. 15. – С. 538. Бельскі, А. І. Песня ў жыцці і творчасці Паўлюка Труса / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы : літ.-крыт артыкулы / А. І. Бельскі. – Мінск, 2008. — С. 100—108. Клышка, А. “Золата дум падарыць на карысць Беларусі…” / А. Клышка // Вершы. Паэмы / П. Трус. – Мінск, 1977. – С. 3–11. Лойка, А. Пясняр вясковага рання / А. Лойка // Вершы. Паэмы / П. Трус. – Мінск, 1967. – С. 5–9. 6 мая - 110 гадоў з дня нараджэння П.Труса (1904-1929), паэта // Новыя кнiгi (дадатак). – 2014. – № 2. –C.8–9 Агейка, У. "З шыпшын аснежаных, калючых табе вянок звіла вясна" : Паўлюк Трус "Сірата Алеся" / Уладзімір Агейка // Роднае слова. – 2004. – №5. – С.3–5. Запартыка, Г. "На сцежках светлае вясны..." : Жыццё і творчасць Паўлюка Труса / Г. Запартыка // Роднае слова. – 2004. – № 5. – С.68–75. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 5:06 |