Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.8.2019, 8:03
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Святлейшы пілігрым 2 жніўня – 470 гадоў з дня нараджэння М.К.Радзівіла (мянушка Сіротка, 1549 -1616), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, пісьменніка, мецената. Павагу суайчыннікаў і памяць нашчадкаў у вяках заслужыў прадстаўнік славутага роду Радзівілаў буйны і палымяны патрыёт Бацькаўшчыны Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка. Нарадзіўся Мікалай Крыштоф у сям’і канцлера Вялікага княства Літоўскага, таленавітага дыпламата Мікалая Радзівіла Чорнага ў Нясвіжы. У маладосці Сіротка атрымаў выдатную адукацыю ў Страсбургскім і Цюрынгскім універсітэце. Шмат падарожнічаў па Еўропе, быў у Нямеччыне, Францыі, Італіі. Вярнуўшыся на радзіму, Сіротка дзейсна ўключыўся ў дзяржаўныя справы, то на чале сваёй харугвы бароніць Айчыну ад ворага, то на соймах, то ў сенаце, то ў дыпламатычных перамовах дбае аб яе патрэбах. Але яго імя засталося ў памяці нашчадкаў яшчэ і як дзеяча культуры. Цудоўны Нясвіжскі замак, які ўражвае сваёй гармоніяй і дасканаласцю формаў, быў закладзены менавіта М. Радзівілам. Тады ж пабудаваны фарны касцёл, кляштар бенедыкцінак, ратуша. У 1583-1584 гадах ён наведаў краіны Блізкага Усходу. Вынікам гэтага наведвання з’явілася кніга “Падарожжа па Святой зямлі, Сірыі і Егіпце”. М.Радзівіл Сіротка маляўніча апісвае святыя мясціны ў Палесціне, вядомыя з Бібліі. Падрабязна малюе інтэр’еры храмаў, палацаў разважае аб іх эстэтычнай каштоўнасці. У Егіпце Сіротка пабываў каля сфінкса і пірамід, у Александрыі наведаў старажытную хрысціянскую калону Пампея, у Дамаску – бажніцу Яна Хрысціцеля. У значнай ступені цікавілі Сіротку прырода і гаспадарка краін, якія ён наведаў. Падарожнік адзначае вялікую ролю разліваў Ніла, ярка і цікава распавядае пра свята пуску вады ў канал, падчас якога жыхары Каіра просяць у багоў багатага ўраджаю. Не абыходзіць Сіротка і такі прыкры факт, як рабства ў Егіпце. З абурэннем гаворыць пра жорсткае стаўленне да неграў, якіх купляюць як рэчы. Шмат месца адводзіць апісанню экзатычных звяроў, якія былі невядомыя жыхарам Беларусі: хамелеона, малпаў, леапардаў і інш. Кніга Сіроткі доўгі час была найбольш поўнай і каштоўнай крыніцай інфармацыі пра краіны Блізгага Усходу, яна з 1601 года 19 разоў перавыдавалася на розных еўрапейскіх мовах. У апошнія гады жыцця ён адышоў ад палітыкі, больш увагі ўдзяляў Нясвіжу, які задумаў ператварыць у навуковы і культурны цэнтр. Пахавалі князя, згодна з яго апошняй воляй, у шэрым плашчы пілігрыма, бо той лічыў, што кожны, хто жыве на зямлі, усяго толькі пілігрым і не больш… Бібліяграфія 1. Радзівіл Мікалай Крыштоф (мянушка Сіротка) // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2001. – Т. 13. – С. 211. 2. Шышыгіна-Патоцкая, К.Я. Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка // Нясвіж і Радзівілы / К.Я. Шышыгіна-Патоцкая. – 3-е выд. – Мінск, 2007. – С. 110-114. 3. Марціновіч, А.А. Буслы над Нілам: Мікалай Крыштоф Радзівіл / Алесь Марціновіч // У часе прасветленыя твары : гіст. эсэ, нарысы / Алесь Марціновіч. – Мінск, 1999. – С. 69–87. 4. Чаропка, В. Мікалай Крыштоф Раздівіл Сіротка (02.08.1549 - 28.02.1616) / Вітаўт Чаропка // Звязда. – 2018. – 13 лістапада. – С. 8. 5.Багадзяж, М. Мікалай Крыштоф Сіротка, як сын і бацька / М. Багадзяж // Чырвоная змена. – 2000. – 3 жніўня. – C. 6. 6. Чаропка, В. "Быў славаю ў баі, святлом у радзе" : Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка / В. Чаропка // Беларускi гiстарычны часопiс. – 2004. – № 4. – C. 38–45. 7. 2 жніўня – 460 год з дня нараджэння М.К.Радзівіла (мянушка Сіротка // Новыя кнiгi (дадатак). – 2009. – № 5. – C. 13–16. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 3:53 |