Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
3.9.2019, 9:39
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
“Я абараняў ісціну…” 12 верасня – 90 гадоў з дня нараджэння М. Я. Матукоўскага (1929 - 2001), драматурга, журналіста, сцэнарыста. Мікалай Ягоравіч Матукоўскі належыц да таго пакалення беларускіх літаратараў, якія працавалі ў другой палавіне ХХ стагодзя. Яго творчасць вызначаецца непаўторнай індывідуальнасцю, адметным стылем, уласным падыходам да асвятлення рэчаіснасці. Друкаваца М.Матукоўскі пачаў з 1950 г. Яго нарысы, фельетоны, вершы, публікаваліся ў расонскай раённай, полацкай абласной, а таксама ў рэспубліканскіх газетах. Яго першая п’еса –камедыя-вадэвіль “Мужчына, будзь мужчынам!” (або “Уваскрасенне Дон Кіхота”) – была напісана ў 1965 годзе і праз год пастаўлена ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача ў Мінску. У 1967 годзе у Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася прэм’ера гераічнай драмы “Тры дні і тры ночы”(1966). У 1970 годзе М. Матукоўскі прыняў удзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшы драматургічны твор, на які прадставіў камедыю “Амністыя”. Яна атрымала другую прэмію і прынесла аўтару сапраўдны поспех. У 1984 годзе М. Матукоўскі напісаў гераічную драму “Паядынак”, якая была прымеркавана да 40-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прысвячалася подзвігу К. Заслонава. У гэтым творы аўтар з дакументальнай дакладнасцю адлюстраваў некаторыя старонкі барацьбы аршанскіх падпольшчыкаў. Шырокую вядомасць атрымала сатырычная камедыя М.Матукоўскага “Мудрамер”(1986). П’еса пастаўлена Купалаўсім тэатрам у 1987 годзе, а 1988 годзе была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР. У драматургічных творах М. Матукоўскі раскрываў вострыя маральна-этычныя праблемы сучаснасці, асуджаў бюракратызм, безадказнасць, абыякавасць, асвятляў пытанн выхавання моладзі і сямейных узаемаадносін. П’есы М. Матукоўскага былі пастаўлены многімі тэатрамі былога Савецкага Саюза, адзначаны прызамі і ўзнагародамі. У 1977 годзе драматургу прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік культуры БССР”, у 1984 годзе ён атрымаў прэмію Саюза журналістаў СССР, Бібліяграфія Матукоўскі Мікалай Ягоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 8 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.] . – Мінск, 2000. – Т. 10. – С. 206. Матукоўскі Міалай Ягоравіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад гул. рэд. А. В. Сабалеўскага. – Мінск, 2003. – Т. 2. – С. 99-100. Лаўшук, С. С. Мікола Матукоўскі, 1929 – 2001 / С. С. Лаўшук // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы; [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навук. рэд. : У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. – Мінск, 2003. – Т. 4, кн. 2 : 1986–2000. – С. 311–335. Шапран, С. Мікалай Матукоўскі : “Я абараняў ісціну…” / Сяргей Шапран // Роднае слова. – 2014. – № 9. – С. 79–81. Лаўшук, С. Дон Кіхот з Расоншчыны : пра п’есы М. Матукоўскага / С. Ляўшук // Роднае слова. – 1999. - № 9. – С. 5–11. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 3:44 |