Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі |
5.1.2015, 9:47
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Беларусь! Твая дачка я 1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй... Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш. Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе. Бібліяграфія: 1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796 2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300 3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593 4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста) 5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с. 6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с. 7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c. 8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103. 9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28. 10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48 11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16 12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79 13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11 14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21 15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7 16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236 17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44 18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42 19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212 |
|
|
1.10.2019, 9:57
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3873 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сакрэты шчасця, або выхаванне літаратурай 15 кастрычніка – 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Якімовіча (1949, Слонімскі раён), празаіка, драматурга. Аляксей Мікалаевіч Якімовіч нарадзіўся ў вёсцы Парэчча Слонімскага района. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта, Аляксей Якімовіч звязаў далей жыццё з педагогікай, паспрабаваўшы сябе ў розных іпастасях – і настаўніка, і дырэктара школы, і выхавальніка групы падоўжанага дня… Таму відавочна, што зварот пісьменніка да дзіцячай літаратуры лагічны і заканамерны. З 2008 года – член грамадскага аб’яднання Саюза пісьменнікаў Беларусі. Працуе ў галіне дзіцячай і дарослай прозы, дзіцячай і дарослай драматургіі, займаецца падрыхтоўкай метадычнайц літаратуры для настаўнікаў і бацькоў. Першая яго ккніжка – “Гордзіеў вузел, альбо Невыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі”. У аповесці разгортваецца карціна жыцця класнага калектыву. Настаўнік, які карыстаецца заслужанай павагай у сваіх выхаванцаў, здолеў арганізаваць падлеткаў у сапраўдную дружную каманду. Але як вядома, да ўсіх адразу не заўсёды мажліва знайсці свой “ключык”. На кантрасце паміж адносінамі ў класным калектыве і ў вулічнай кампаніі аўтар дэманструе каштоўнсць сапраўднага сяброўства. Сюжэт твора не толькі дынамічны і захапляльны, але і надзвычай спазнавальны – па ходзе дзеяння ў аповесць ўводзіцца шмат цікавых звестак і фактаў: міфы і легенды Старажытнай Грэцыі, інфармацыя пра кітайскае пісьмо, славянскую азбуку, тлумачэнні шматлікіх фразеалагізмаў, крылатых фраз і моўных выразаў з пераносным значэннем і яшчэ шмат іншай карыснай інфармацыі. Немалаважна, што каментары падаюцца аўтарам у даходлівай форме, з улікам узросту чытацкай аўдыторыі. Таму, відавочна, аповесць падабаецца школьнікам. Пошук неардынарных сюжэтаў, прывабных для школьнікаў, вымушае пісьменніка звярнуцца да жанру фантастыкі. Так, у аповесці “Эльдарада просіць дапамогі” паказаны прыгоды вясковых вучняў, якім выпала весці барацьбу з сапраўднай злачыннасцю.Экзатычная фактура твора – вандроўка на незвычайным лятальным апараце ў джунглі, у краіну Эльдарада, якую захапіў вучоны-зламыснік, – нязмушана дэманструе каштоўнасць самых разнастайных ведаў. Кніга “Пастка для пярэваратня” Аляксея Якімовіча яшчэ раз засведчыла шырокі дыяпазон творчых пошукаў аўтара. Аповесць расхінае для падлеткаў старонкі беларускай гісторыі, знаёміць з падзеямі XVI ст., што адбываліся на Панямонні. Акрямя захапляльных прыгодаў у аповесці шмат цікавых звестак, этнаграфічных фактаў і дэталяў. У змест твора ўвайшлі дэталёвыя расповеды, як спраўлялася вяселле, як выпякаўся вясельны каравай, як адзначалася Купалле, як сяляне ўпрыгожвалі “бажкоў”, ад якіх, лічылася, залежыць дабрабыт у хаце і ўдача ва ўсіх справах. Заінтрыгаваўшы ў першых раздзелах твора “ператварэннем” – загадкавай “цёткай з чорнай барадой”, – аўтар трымае ўвагу чытачоў на працягу ўсяго сюжэта, адкрываючы таямніцу толькі ў фінале. Гэты мастацкі праём дадае вострасюжэтнасці , займальнасці, дынамічнай напруджанасці, асабліва прывабных для юных чытачоў. Думаецца, аповесці Аляксея Якімовіча, насамрэч здольныя выклікаць цікавасць, узбагаціць інтэлектуальна і духоўна, выхоўваць найлепшыя чалавечыя якасці, будуць даспадобы школьнікам. Бібліяграфія Якимович Алексей Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т.4. Гродненская область : в 2 кн. – Минск, 2015. – Кн. 2. – С. 488. Якімовіч Аляксей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 18. Кн.1 – С. 254. Савік, Л. С. Якімовіч Аляксей / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі: бібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск, 1993. – Т. 6. – С. 484. Савік, Л. С. Якімовіч Аляксей Мікалаевіч / Л. С. Савік // Памяць. Слонімскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: БЕЛТА, 2004. – С. 653 – 654. Аляксей Якімовіч // Беларускія пісьменннікі (1917-1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі ; нав. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. – С. 631. Алейнік, Л. Літаратурнае выхаванне : творчасць Аляксея Якімовіча / Л. Алейнік // Роднае слова. – 2007. – № 5. – 31—33. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 4:36 |